КАЛПАКЧЫ́ Уладзімір Якаўлевіч (7.9.1899, Кіеў — 17.5.1961),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1961). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны 1918—21. З 1936 нам.нач. штаба БВА. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Бранскім, Паўд.-Зах., Калінінскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтр., Бел., 2-м і 1-м Бел. франтах: нач. штаба арміі, камандуючы арміямі. 63-я армія пад яго камандаваннем удзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. З 1945 камандуючы арміяй, акругай, у Цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НТАЛЬ Станіслаў Францавіч (10.4.1894, г. Білгорай Люблінскага ваяв., Польшча — 10.12.1937),
удзельнікграмадз. вайны на Беларусі, дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1935). З 1915 у арміі. УдзельнікЛют. і Кастр. рэвалюцый 1917 у Петраградзе. У 1918—20 у Чырв. Арміі, удзельнік баёў на Зах. фронце, камісар па польскіх справах Зах.вобл. З 1920 у органах дзярж. бяспекі: з 1921 нам. старшыні ЧКБССР, у 1923—24 старшыня ДПУ БССР, потым у АДПУСССР. Канд. у чл.ЦБКП(б)Б у 1923—24. Канд. у чл. ў 1922—24 і чл.ЦВКБССР у 1924. 19.7.1937 арыштаваны, 9.12.1937 неабгрунтавана прыгавораны да расстрэлу за прыналежнасць да т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай». Рэабілітаваны 7.3.1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЬ Іван Трафімавіч (9.10.1892, в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 18.7.1967),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Скончыў Ленінградскую прамысл. акадэмію (1933). З 1906 рабочы лясніцтва ў Брэсцкім пав., потым у ЗША. З 1914 у арміі, з 1915 на ваен. з-дзе ў Гомелі. У 1917 чл. Гомельскага Савета і адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Навабеліцы. З сак. 1918 чл. ініцыятыўнай пяцёркі па арганізацыі партыз. руху і падп. дзейнасці на Гомельшчыне, чл. Палескага паўстанцкага к-та. Удзельнікграмадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1924 на парт. і гасп. рабоце на Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны. УдзельнікВял.Айч. вайны. З 1954 на Мінскім аўтазаводзе. Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФРЭ́МАЎ Васіль Сяргеевіч (14.1.1915, г. Валгаград, Расія — 1990),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. Двойчы Герой Сав. Саюза (май, жн. 1943). Палкоўнік (1960). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1937) і Ваенна-паветр. акадэмію (1949). Ў Сав. Арміі з 1934. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941 — камандзір звяна і эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Удзельнік баёў пад Сталінградам, у Крыме, вызвалення Украіны і Беларусі. Зрабіў 340 баявых вылетаў з мэтамі бамбардзіроўкі і разведкі, знішчыў 32 варожыя самалёты на зямлі і 4 у паветр. баях. Пасля вайны нам. камандзіра авіяпалка, лётчык-інструктар авіявучылішча, лётчык-выпрабавальнік. У г. Валгаград устаноўлены бюст Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НІН Анатоль Мікалаевіч (20.11.1898, г. Магілёў — 16.9.1970),
генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Скончыў артыл. школу (1923). Удзельнікграмадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну нач. упраўлення проціпаветр. абароны, нам. камандуючага артылерыяй па ППА Карэльскага і Паўд.-Зах. франтоў, удзельнік абароны Сав. Запаляр’я. У снеж. 1943 — вер. 1946 нам.Нач.Цэнтр. штаба войск ППАСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬБЕ́Р (Albert; сапр.Мартэн; Martin) Аляксандр
(27.4.1815, г. Бюры, Францыя — 29.5.1895),
французскі сацыяліст.Удзельнік Ліёнскага паўстання 1834, адзін з кіраўнікоў тайнага рэв.т-ва 1840-х г. «Таварыства новых пораў года». УдзельнікРэвалюцыі 1848 у Францыі, член Часовага ўрада Другой рэспублікі, віцэ-прэзідэнт Люксембургскай камісіі. Дэп. Устаноўчага сходу. За ўдзел у рэв. выступленні рабочых Парыжа 15.5.1848 зняволены на 20 гадоў, у 1859 амнісціраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЕ́БНІКАЎ Мікалай Селівёрставіч (н. 22.7.1914, г. Магілёў),
генерал-лейтэнант (1967). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах: камандзір роты, батальёна, нач. штаба, камандзір палка. Удзельнік абароны сав. Запаляр’я, вызвалення Гомельскай вобл., Польшчы, штурму Берліна. Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГІРЭ́ЙЧЫК Васіль Паўлавіч (1900, в. Козырава, цяпер у межах Мінска — 7.5.1920),
удзельнікпартыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну 1918—20. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік баёў супраць Калчака, атамана Сямёнава. У час акупацыі Беларусі ў 1919—20 польск. войскамі пам. камандзіра падрыўнога атрада козыраўскіх партызан. 27.4.1920 арыштаваны дэфензівай і з 7 партызанамі расстраляны ў Камароўскім лесе пад Мінскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ Аляксей Інакенцьевіч (27.9.1896, г. Гродна — 18.6.1962),
ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931) і Генштаба (1937). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1938 на выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 нач. штаба Паўд., Паўн.-Каўказскага і Закаўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў. З 1942 1-ы нам.нач. Генштаба і нач. Аператыўнага ўпраўлення, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944, інш. важных аперацый. З лют. 1945 нач. Генштаба, удзельнік Крымскай і Берлінскай (Патсдамскай) канферэнцый. У 1946—48 і з 1954 1-ы нам.нач. Генштаба, з 1955 адначасова нач. Штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэп. ВС СССР з 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛІЦКІ Кузьма Мікітавіч (24.10.1897, г. Таганрог, Расія — 14.3.1973),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Ген. Арміі (1955). Скончыў Вышэйшую стралк.-тактычную школу (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У арміі з крас. 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз.сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Калінінскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах, удзельнік абароны Ліды, Гомеля, бітвы пад Масквой. 11-я гвардз. армія пад яго камандаваннем вызначылася ў Гарадоцкай аперацыі 1943, Беларускай аперацыі 1944, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Маладзечна. Да 1962 на адказных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—62. Аўтар успамінаў.