Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
І́цвіна ’адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Шат., Юрч.). Рус.дыял.и́тви́на ’прут, тонкая палачка’, пск., смал. ’папярочны брус, які злучае ўгары палазы саней’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне, магчыма, з беларускай), ви́тви́на ’сцябло, ліст каранеплодных раслін’, ’прут, тонкая палачка’, ’вялікая галінка’, витли́на ’бацвінне бульбы, гароху’. Польск.witwina ’парода вярбы’. Звязана з *viti, *větvь (з вакалізмам *vit‑; параўн. польск.witka, славен.vȋtva). Праабражэнскі, 1, 86; Фасмер, 1, 321. Адносна агульнай і.-е. карціны гл. ветка1. Параўн. яшчэ семантычна і фармальна блізкія віціна1, вица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жыдзі́на ’тонкая жэрдка’ (Нас., Касп.). Рус.гом., кур.жиди́нка, смал.жидчи́нка ’тс’. Відаць, ад прыметніка жыдкі з суф. ‑іна, як асаві́на ’асовая паляна’ (аб гэтай мадэлі Сцяцко, Афікс. наз., 107–108). Прыметнік у знач. ’тонкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сучо́к1 ’маленькі сук’ (Сцяшк.), ’тонкая галінка’ (ЛА, 1), ’дзірка ў дошцы, з якой выпаў сучок’ (Сержп. Прымхі). Да сук1, гл.
Сучо́к2 ’скрутак на крутой нітцы’ (ТС), ’вузлік’ (Сл. Брэс.). Да сук2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спіра́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Рмн. ‑лек; ж.
Памянш.-ласк.да спіраль (у 1, 2 знач.). Спрытна хадзіў у яго руках рубанак, і тонкая стружка, завіваючыся ў залацістыя пад сонцам спіралькі, з ціхім шолахам ападала на дол.Лынькоў.З гэтых дроцікаў трэба было скруціць спіральку і пакласці на рэйку.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаўно́к, ‑нака, м.
1. Дэталь у ткацкім станку, якая мае форму чоўна, з пражай для пракладвання ўточнай ніці. За кроснамі сядзіць Наста. Лоўка бегае чаўнок, моцна так набіліцы стукаюць, снуецца тонкая пража-кужаль, прыбівае ніткі бёрда к палатку.Каваль.
2. Дэталь у швейнай машыне з двухніткавым швом, якая падае ніжнюю нітку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басто́н
(англ. Boston = назва горада ў ЗША)
1) высакаякасная тонкая баваўняная тканіна для касцюмаў;
2) танец павольнага тэмпу;
3) карцёжная гульня.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бічо́ўка ’вяроўка’ (Бяльк.), ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Касп.), бічэ́йка ’тонкая вяровачка’ (Бяльк., Нас.). Рус.бече́вка, бечева́, бичева́, бичёвка і г. д., укр.бечівка. Няяснае слова. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛО́НКІ,
група парод дробных даўгашэрсных дэкар. сабак. Выведзены ў г. Балоння (Італія). У свеце больш вядомыя пад назвай бішоны: вялікі, гаванскі, бішон-фрыз, бішон-ліо і інш. Гадуюцца сабакаводамі-аматарамі ўсюды.
Найб. пашыраны балонкі: мальтыйская (балонскі бішон), выш. ў карку 20—25 см пры масе 3—4 кг (іншы раз да 5 кг), поўсць белая, прамая, шаўкавістая, тонкая; французская (бішон-фрыз), выш. ў карку 20—26 см, поўсць белая, доўгая, мяккая, хвалепадобная або кучаравая з густым падшэрсткам. Ва ўсіх балонак морда карацейшая за чэрап, вушы віслыя, на храстку, канстытуцыя сухая, мускулістая. Сабакі разумныя, рухавыя, даўгавечныя. Гадуюць таксама каляровых балонак, выведзеных у 1950-я г. ў Ленінградзе скрыжаваннем з пекінесамі і тыбецкімі тэр’ерамі, ад якіх яны атрымалі ў спадчыну масць розных адценняў, больш расцягнутае тулава і вышыню да 28 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЯ́НКІ (Sylvia),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 17 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. Жывуць на ўзлесках, у садах, парках, на лугах, у хмызняку. На Беларусі 5 пералётных відаў: валасянка завірушка (S. curruca), валасянка садовая (S. borin), валасянка чорнагаловая (S. atricapilla), валасянка шэрая (S. communis), валасянка ястрабіная (S. nisoria).
Даўж. цела 12—15 см. Апярэнне шэрае з белым, чорным або рыжаватым адценнем, мяккае. Дзюба тонкая, шылападобная. Гнёзды рыхлыя, шара- або чашападобныя на кустах, дрэўцах, сярод высокай травяністай расліннасці. Некаторыя высцілаюць гнёзды воласам (адсюль назва). Нясуць 4—6 яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі і вусенямі, ягадамі. Некаторыя віды вядомыя сваімі спевамі (напр., валасянка чорнагаловая і валасянка садовая). Зімуюць у паўд.-зах.ч. Еўразіі і Афрыцы.
Валасянкі: 1 — шэрая (а — самец, б — самка); 2 — завірушка (самец); 3 — чорнагаловая (а — самец, б — самка); 4 — садовая; 5 — ястрабіная.