дыпласпандылі́я
(ад дыпла- + гр. spondylos = пазванок)
развіццё ў ніжэйшых хрыбетных двух анатамічных элементаў пазванкоў — пярэдніх і задніх дуг або цел.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
біякліматало́гія
(ад бія- + кліматалогія)
раздзел кліматалогіі, які даследуе ўплыў клімату на жыццё, здароўе і дзейнасць чалавека, развіццё жывёл і раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полідактылі́я
(ад полі- + гр. daktylos = палец)
поўнае або частковае развіццё дадатковых пальцаў на руках або нагах як прыроджаны парок развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
праліфіка́цыя
(ад лац. proles = нашчадкі + -фікацыя)
развіццё органа расліны з іншага органа, які закончыў свой рост і далей не развіваецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ахіна́ць (БРС, Нас., Яруш., Гарэц., Бяльк., Сцяшк.). Разам з польск. ochynąć ’накінуць, апрануць у што-небудзь’, ад хінаць, хінуць (chynąć) ’згібаць, сагнуць’, развіццё семантыкі як у ахіляць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
progress1 [ˈprəʊgres] n.
1. рух напе́рад, прагрэ́с, развіццё
2. по́спех; дасягне́нні;
make progress рабі́ць по́спехі;
economic/scientific/technical progress эканамі́чны/навуко́вы/тэхні́чны прагрэ́с;
He’s making progress. Ён робіць поспехі.
♦
in progress у развіцці́, у працэ́се;
The exam is now in progress. Зараз ідзе экзамен.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БІЯЦЭНАЛО́ГІЯ (ад біяцэноз + ...логія),
навука пра згуртаванні жывых арганізмаў — біяцэнозы; частка біягеацэналогіі. Вывучае ўзнікненне, развіццё, структуру, размеркаванне ў прасторы, прадукцыйнасць і дынаміку біяцэнозу, узаемаадносіны паміж рознымі біяцэнозамі і асобнымі іх кампанентамі. Некаторыя вучоныя лічаць біяцэналогію раздзелам экалогіі і геабатанікі. На развіццё біяцэналогіі вял. ўплыў зрабілі працы амер. заолага В.Шэлфарда, рус. біёлагаў І.К.Пачоскага, С.А.Зярнова, Д.М.Кашкарава, бел. вучоных Г.Г.Вінберга, І.Д.Юркевіча і інш. Даследаванні па біяцэналогіі ўключаюць мадэліраванне біяцэналагічных працэсаў, маніторынг і прагназаванне. На Беларусі даследаванні ў галіне аграбіяцэналогіі праводзяцца ў НДІ аховы раслін.
І.К.Лапацін.
т. 3, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧЭ́ННЕ ў эканоміцы,
форма таварнага абмену прадуктаў працы і інш. аб’ектаў уласнасці праз куплю-продаж. З’яўляецца бясконцым працэсам мноства самастойных актаў куплі і продажу, які звязвае вытв-сць з размеркаваннем і спажываннем. Ад абмену тавараў (Т—Т) адрозніваецца тым, што ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве грошай (Т—Г—Т). Развіццё абарачэння звязана з таварнай вытв-сцю.
На пач. этапах абмяжоўвалася мясц. рынкам. З паглыбленнем грамадскага падзелу працы і пашырэннем таварна-грашовых адносін сфарміраваліся ўнутр. і сусв. рынкі, пачалося развіццё крэдытнага абарачэння, абарачэння каштоўных папер і інш. формаў.
т. 1, с. 13
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падкураваць ’пад’юдзіць, падбухторыць да чаго-н.’ (Федар. VII). Да курыць. Развіццё семантыкі, відаць, праз ужыванне гэтага дзеяслова ў пчалярскай практыцы: падкурыць (пчол) ’выгнаць з вулля, каб ляцелі шукаць нектар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)