страхо́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае страх; жудасны. [Аксеня Маркаўна] гладзіла па галоўцы Вольку і думала бясконцую горкую думу: .. калі ўжо будзе канец гэтаму страхотліваму ліхалеццю. Марціновіч.

2. Які значна перавышае звычайную меру, норму; вельмі моцны. Страхотлівы дынамізм бясконцых сутычак з волатам пушчаў [у паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра»] павінен пераканаць чытача, што паляванне на зубра не забаўка і не проста забойства, а барацьба, рыцарскі занятак, проба смяротнай небяспекай. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уручы́ць, уручу, уручыш, уручыць; зак., каго-што, каму-чаму.

Перадаць з рук у рукі, аддаць асабіста каму‑н. Уручыць пісьмо. Уручыць тэлеграму. Уручыць дыплом. □ [Пісар:] — Прабачайце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. / Пра медалі, ордэны. Перад вечарам генерал уручыў узнагароды. Мележ. // перан. Даверыць. Нам Радзіма ўручыла скаткі, Аўтаматы і спакой граніц. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясковачка 1, лесковачка ’гаршчочак’ (светлаг., Мат. Гом., Ян.). Няясна. Магчыма, звязана з ляска ’ляшчына’ — дубчыкі з ляшчыны, якімі аплятаўся слабы гаршчок для большай моцы. Параўн. берасцень ’гаршчок, які быў аплецены берастам’. Не выключана найменне гаршка паводле палосак, нанесеных на паверхню. Параўн. польск. laskować ’рабіць жалабкі’, ’пакрываць дранкай, ляскай’, laskowaty ’рыфлены’, а таксама ст.-бел. ляска ’нейкая судзіна’ (Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лязкоўка.

Лясковачка 2 ’дзіцячая гульня’ (Ян.), ляскоўка (іграць у ляскоўку) — бел.-рус. ізалекса (Герд, там жа, 32). Відаць, да ляскаць. У пацвярджэнне можна прывесці апісанне гульні ў Бялькевіча: адзін нагінаецца і зажмурвае вочы, яго па спіне б’юць (= ляскаюць), а ён павінен адгадаць, хто ўдарыў (Бяльк., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аско́р ’ачыстка ствала ад кары’ (Сцяшк.). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *аскарыць, *аскараць, што павінен быў азначаць ’ачышчаць ад кары’; блізкі дзеяслоў вядомы ў польскай oskórować ’здымаць скуру; забяспечваць скураным пакрыццём’, аднак генетычна зразумела толькі другое значэнне, якое надаецца пры ўтварэнні дзеясловаў паводле мадэлі о‑ + корань назоўніка + ‑ити са значэннем ’прыдаць тое, што выражана назоўнікавым коранем’ (параўн. аснасціць, ашкліць). Для першага значэння больш характэрна выкарыстанне прэфікса ‑ад (параўн. і польск. odskórzanie ’здыманне скуры’). Пры замацаванні зафіксаванай дыялектнай формы з а‑, а не ad‑, магчыма, мела значэнне наяўнасць элемента ‑c‑, які ўспрымаўся не як частка кораня (што атаясамліваўся з кара, кор‑, а не з скор‑), а як прэфіксальны элемент з‑ (с‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Капаючы, дасягнуць чаго‑н., дабрацца да чаго‑н. Дакапацца да вады. Дакапацца да гліны. □ Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.

2. перан. Разм. Дайсці да чаго‑н., дашукацца. Дакапацца да праўды. Дакапацца да прычыны. □ [Галай] павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўночы, дакапацца да сутнасці з’явы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

1. Поўны набор якіх‑н. прадметаў (інструментаў, рэчаў і інш.), якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што‑н. цэлае. Камплект сталярных інструментаў. Камплект падручнікаў. Камплект боепрыпасаў. Камплект Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. □ Гарміза павінен быў справіць Арыне абутак, поўны камплект адзежы. Колас.

2. Устаноўленая колькасць асоб, якія патрабуюцца або дапускаюцца куды‑н. па штату. Камплект вучняў. Камплект рабочых. Залічыць звыш камплекту.

[Ад лац. completus — поўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́жны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які павінен быць; патрэбны, неабходны. Рабіць на належным узроўні. Прыняць належныя меры. Зрабіць належныя вывады. □ Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Шамякін. Можна верыць, што з цягам часу.. [Розаў] навядзе ў сваёй МТС належны парадак. Даніленка. // у знач. наз. нале́жнае, ‑ага, н. Тое, што павінна быць; патрэбнае, неабходнае. Успрыняць як належнае.

•••

Аддаць належнае гл. аддаць.

Узняць на належную вышыню гл. узняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няйна́чай,

1. прысл. Напэўна, іменна. Павел уважліва агледзеў кожную мясцінку, заўважыў пасохлыя галінкі бярэзніку, няйначай камісар наводзіў тут якую маскіроўку. Лынькоў. Зося дапускала, што калі.. [Рыгор] прыехаў, то няйначай павінен выйсці на рынак. Гартны.

2. у знач. пабочн. Хутчэй за ўсё, відавочна. [Нехта з дамашніх:] — І хто ж мог запаліць.. [стажок]? Пастушкі, няйначай. Колас. [Майбарада] зірнуў на чалавека. Высокі, танклявы, яшчэ малады, няйначай, студэнт, чалавек глядзеў дабрадушна, выказваючы шчырую ўдзячнасць за паслугу. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́ны ​1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падда́ны ​2, ‑ага, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем. Колас.

•••

Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудных гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)