дзяржаўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяржавы, належыць ёй. Дзяржаўны лад. Дзяржаўны герб. Дзяржаўная мова. Дзяржаўная граніца. Дзяржаўны запаведнік. // Здольны аказаць уплыў на ход справы ў дзяржаве. [Верамейчык] павінен вырашаць задачу дзяржаўнай важнасці — знайсці магчымасць рэзкага ўздыму ўраджаю за адзін год. Дуброўскі. // Звязаны з кіраваннем дзяржавай. Дзяржаўны дзеяч. ▪ Кацярына .. — сапраўды дзяржаўны чалавек, чалавек шырокіх палітычных гарызонтаў, бязмежна адданы непераможнай справе партыі, справе камунізма. Бярозкін.

•••

Дзяржаўнае права гл. права.

Дзяржаўны крэдыт гл. крэдыт.

Дзяржаўным экзамены гл. экзамен.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)