ЖЫД ((Gide) Андрэ) (22.10.1869, Парыж — 19.2.1951),

французскі пісьменнік. Дэбютаваў паэт. «Сшыткамі Андрэ Вальтэра» (1891) і «Вершамі Андрэ Вальтэра» (1892), напісанымі пад уплывам сімвалізму. Апошні стаў вызначальным у аповесцях «Падарожжа Урыяна» і «Вопыт кахання» (абедзве 1893) і асабліва ў тэарэт. «Трактаце пра Нарцыса» (1891). Сталыя проза. і драматургія Ж. адметныя вострай крытыкай маральных асноў і інстытутаў бурж. грамадства, асабліва сям’і і царквы, распрацоўкай новых сюжэтных прыёмаў, уплывам паэтыкі саці — сярэдневяковага фарса; кніга лірычнай прозы «Ежа зямная» (1897), сатыр. аповесць «Кепска прыкаваны Праметэй» (1899) і аповесць «Імараліст» (1902). Вядомасць яму прынеслі раман «Цесная брама» (1909) і аповесць «Ізабель» (1911), у якіх распрацоўваецца тэма барацьбы асобы за права на самавыражэнне. Аўтар рамана «Падзямеллі Ватыкана» (1914) і аповесці «Пастаральная сімфонія» (1919), аб’яднаных рэзкай антыклерыкальнай накіраванасцю, рамана «Фальшываманетчыкі» (1926). Стылістычнай дасканаласцю вылучаецца яго драматургія («Цар Кандаўл», 1901, «Саул», 1903, «Эдып», 1931), «Дзённікі» (т. 1—3, 1939—50), эсеістыка. Нобелеўская прэмія 1947.

Тв.: Рус. пер. — Фальшивомонетчики; Тесные врата. М., 1991; Избр. произв. М., 1993; Избранное. М., 1997.

К.М.Міхееў.

А.Жыд.

т. 6, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІКРАЭЛЕМЕ́НТЫ,

хімічныя элементы, якія ёсць у жывых арганізмах у нязначнай колькасці (10​−3 — 10​−5 %). Знаходзяцца ў збалансаваных суадносінах. Крыніца паступлення ў арганізм — ежа і пітная вада. Вядома больш за 50 М. (бор, медзь, марганец, малібдэн, ёд, цынк, кобальт, нікель, крэмній, стронцый, тытан, ванадый і інш.). Уваходзяць у састаў ферментаў (напр., цынк у карбаангідразу), вітамінаў (напр., кобальт у вітамін B₁₂), гармонаў (напр., ёд у тыраксін), таксама бялкоў, нуклеінавых к-т. Некат. М. ўдзельнічаюць у будове апорных тканак арганізма (фтор, стронцый), абмене бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, тканкавым дыханні, росце і размнажэнні арганізмаў. Рэгулююць функцыі крывятворных органаў, нерв., эндакрыннай, сардэчна-сасудзістай, палавой, імуннай сістэм; адаптацыю арганізма да змены фактараў навакольнага асяроддзя. Пры нястачы ці лішку М. парушаецца абмен рэчываў, узнікаюць эндэмічныя захворванні (напр., на Беларусі — эндэмічны валляк пры нястачы ёду).

Літ.:

Химические элементы и аминокислоты в жизни растений, животных и человека. 2 изд. Киев, 1979;

Кевра М.К. Растения против радиации. Мн., 1993.

М.К.Кеўра.

т. 10, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

keep up

1.

а) падтры́мваць, не дава́ць (упа́сьці)

б) не адстава́ць (у спабо́рніцтве)

2.

n.

1) е́жа і дах над галаво́ю; утрыма́ньне n.

2) ве́жа за́мка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

nurture

[ˈnɜ:rtʃər]

1.

v.

1) гадава́ць; дагляда́ць, узгадо́ўваць

2) аджыўля́ць

2.

n.

1) дагля́д -у m., узгадо́ўваньне, гадава́ньне n.

2) е́жа f., харч -у m., харчава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мало́чны, -ая, -ае.

1. гл. малако.

2. Які дае многа малака.

Малочная карова.

3. Звязаны з перапрацоўкай малака.

М. завод.

4. Які выдзяляе малако.

Малочныя залозы.

5. Прызначаны для малака.

Малочныя бітоны.

6. Выкармлены малаком.

Малочныя парасяты.

7. у знач. наз. мало́чнае, -нага, н. Ежа з малаком або з малака.

Ён харчуецца толькі малочным.

Малочны брат або малочная сястра — аб няродных людзях, выкармленых малаком адной жанчыны.

Малочныя зубы — зубы ў дзяцей, якія выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі (разм.) — матэрыяльна забяспечанае жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед. // Форма прыёму гасцей з нагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.

2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.

3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.

•••

Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.

Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

necessary2 [ˈnesəsəri] adj.

1. неабхо́дны, патрэ́бны;

Food is necessary for life. Ежа неабходна для жыцця;

if necessary пры неабхо́днасці; калі́э́та) неабхо́дна/(ве́льмі) трэ́ба;

hardly necessary наўра́д ці патрэ́бны, ама́ль не патрэ́бны

2. fml неміну́чы, непазбе́жны, няўхі́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ekologiczny

ekologiczn|y

1. экалагічны;

warunki ~e — экалагічныя ўмовы;

2. натуральны; экалагічна чысты (здаровы);

żywność ~a — экалагічна чыстая ежа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pyszny

pyszn|y

1. фанабэрысты, пыхлівы; ганарысты;

2. перан. пышны; вельмі добры, надзвычайны, цудоўны;

~e jedzenie — вельмі смачная ежа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пішч1 ж. р. ’ежа’ (пін., гродз., Сл. ПЗБ; Бяльк.; Юрч. СНЛ), пі́шча ’тс’ (шальч., Сл. ПЗБ). Разам з рус. пища, балг. пи́ща ’тс’, з ц.-слав., якое са ст.-слав. пища < прасл. *pitʼja са значэннем ’корм, ежа для скаціны’ (гл. Мартынаў, Этимология–1968, 16–18): польск. pica ’правіянт’, н.-луж., в.-луж. picaежа, корм’, чэш. píce, славац. pica, славен. píča, серб.-харв. пи̏ћа ’тс’. Да прасл. *pitati, роднаснага літ. piẽtūs ’абед’, ’поўдзень’, ст.-інд. pitú‑ежа’, авест. pitu‑ ’блюда’, piϑwā ’частка ежы’ < і.-е. *poi̯‑, *pi‑ (Міклашыч, 247; Фасмер, 3, 270; Бязлай, 3, 44, ESJSt, 11, 647). Сюды ж рагач. пішчаві́к ’стрававод’, шчуч. пішчаво́я горла ’тс’ (Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Адсячэнне канчатка ў пішч, магчыма, пад уплывам назоўніка корм.

Пішч2 ’рагавы стрыжань пяра’ (лях., івац., пін. ЛА, 1), ’адростак новага пяра’ (клец., лях., івац., там жа). Чэш. pisk ’тс’, славац. piski ’пер’е’, серб.-харв. пи̏ска ’кароткі кол, якім штурхаюць цяжкія прадметы’, pȉska ’абрубак дрэва, пень’, ’трэска’, балг. пы́ска ’клін, які ўстаўляецца ў дышаль’, пы́сек ’сошка, што ўстаўляецца адным канцом у дышаль, другім — у перадок пасада’. Прасл. *piskъ (для бел. формы — *piskjь) /*piska, якія, паводле Варбат (Этимология–1976, 35–38), узыходзяць да *pьx‑ ’калючы, востры (абрубак)’ > ’адростак новага пяра’ і ’кол’; сюды ж, магчыма, і пішчом лезці ’клінам’?), хаця народная этымалогія звязвае пішч з піскам: ’з піскам, з крыкам’ (ТСБМ, Янк. БП, Шат., Стан.), параўн. народны выразі пішчыць, а лезе = настойліва, нахабна прабіраецца, прэцца. Зрэшты, апошняе можна параўнаць з рус. дыял. пишшой ’гвалтоўна, сілком’, якое Мяркулава (Этимология–1976, 100) адносіць да *pisti ’напіхваць’, што выводзіцца на падставе рус. наўг. пища́ ’густы лес’, з *pistъ ’густы’, роднаснае *pьxati, гл. піхаць, пішчу́га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)