ЛЫ́СКАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ І КЛЯ́ШТАР МІСІЯНЕ́РАЎ помнік архітэктуры позняга барока ў в. Лыскава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Першы драўляны касцёл засн. ў 1527 па фундацыі Мацея Клочкі, у 1751 Ян Быхавец перадаў яго місіянерам. У 1763—85 узведзены мураваны касцёл, у 1818 перабудавана вежа. У 1866 пераабсталяваны пад правасл. царкву. У 1881 ён абгарэў, у 1883—84 пад наглядам арх. П.Залатарова праводзіліся работы па яго аднаўленні. Касцёл — мураваны 1-нефавы, 1-вежавы крыжападобны ў плане будынак з 2 сакрысціямі абапал апсіды. Яго дамінанта — шмат’ярусная вежа. Развіты гарыз. пояс падзяляе аб’ёмы (акрамя апсіды) на 2 часткі, больш нізкая трактавана як цокаль. Аконныя праёмы лучковыя. Інтэр’ер касцёла аформлены пілястрамі і калонамі іанічнага і кампазітнага ордэраў, размаляваны пад мармур. У 2-й пал. 18 ст. перад касцёлам (па адзінай восі) узведзены 2-павярховы сіметрычны ў плане П-падобны мураваны будынак кляштара. Гал. фасад яго вылучаны рызалітам. Сцены рытмічна расчлянёны пілястрамі.
Т.В.Габрусь.
Лыскаўскі Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў. Вежа касцёла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРУ́СКІ МУР»,
спецыфічны тып агараджальнай канструкцыі будынкаў (фахверка) на Беларусі. Аснову канструкцыі складаў драўляны каркас з верт. стоек, злучаных гарыз. бэлькамі, раскосамі і крыжовымі сувязямі. Прамежкі паміж элементамі каркаса запаўнялі каменем, цэглай або глінай, часта атынкоўвалі і бялілі, а каркас пакідалі адкрытым, і ён утвараў на паверхні сцен характэрны дэкар. малюнак.
Тэхніка «П.м.» запазычана з Зах. Еўропы. Пашырана ў 15—17 ст. у буд-ве пераважна малапавярховых абарончых збудаванняў (брама замка ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на), жылых, гасп. і вытв. будынкаў. У 18 ст.дэкар. матывы «П.м.» выкарыстоўваліся для аздаблення сцен манум. драўляных будынкаў (брама Пінскага замка). У тэхніцы «П.м.» да пач. 20 ст. пабудаваны жылыя дамы ў вёсках Грозаў Капыльскага, Заазер’е Нясвіжскага р-наў Мінскай вобл., гасп. пабудова ў в. Манькавічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл., вадзяны млын у в. Гервяты Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. і інш.
Ю.А.Якімовіч.
Жылы дом, пабудаваны ў тэхніцы «прускага муру» ў вёсцы Заазер’е Нясвіжскага раёна Мінскай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ку́ка1 ’вялікі драўляны малаток’ (ТСБМ, Касп., З нар. сл., Нар. словатв., Нар. лекс.). Параўн. літ.kúokas, лат.kúoks ’драўляны молат для гульні або глушэння рыбы’. Беларускае слова (значэнне ’для глушэння рыбы’ зафіксавана, напр., у Касп., 170) запазычана з балтыйскіх дыялектаў (БСЭ, 5, 13–14; Лаўчутэ, Балтизмы, 144).
Ку́ка3 ’дзіцячая болька’ (Сцяц., Нар. лекс.), ’тое, чым палохаюць дзяцей’ (Жыв. сл.). Крыніцай беларускіх слоў лічацца літ.kaũkas ’дамавік, чорт’, лат.kauks ’тс’. Запазычанне адбылося да манафтангізацыі дыфтонгаў (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).
Ку́ка4 ’стары танец, падобны да карагода’ (ТС). Няясна. Да ст.-грэч.κύκλος ’карагод’? Якімі былі шляхі пранікнення?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Рмн. рэек; ж.
1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі.Колас.Па рэйках тых бягуць цягнікі.Лынькоў.Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка.Ставер.
2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі.Даніленка.
3.Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ярмо́, ‑а; мн. ярмы, ‑аў; н.
1.Драўляны хамут для вупражы рабочай буйной рагатай жывёлы. Употай ад маці Ліда прывучыла карову да ярма.Паслядовіч.Вол мае ўласнае ярмо.Крапіва.
2.перан. Няволя, прыгнёт, уціск. Працоўныя людзі заўжды, зразумей, Да ўлады савецкай гібелі ў ярме.Чарнушэвіч.Крышыце панскае ярмо, браты.Таўлай.Многія краіны Азіі і Афрыкі, якія вызваліліся ад каланіяльнага ярма, .. цвёрда прытрымліваюцца палітыкі міру.«Звязда».
3.Спец. Частка электрычнай машыны, якая злучае паміж сабой яе полюсы.
•••
Цягнуць ярмогл. цягнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ве́янка1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес.віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун.ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр.ві́янка ’веянне збожжа’, рус.урал., сіб.ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).
Веянка2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́ліца ’драўляны ручны чаўнок для вязання рыбалоўных сетак’ (Крыв.), вы́лицы ’вілападобны чаўнок’. Польск.widlica ’вёска, якая складаецца з дзвюх вуліц’; ’заканчэнне на рагах аленя’, в.-луж.widlica ’зуб вілак’, widlicy ’вілкі, аглобля’, чэш.widlice ’вілка, вілкі’, славац.vidlica ’вілка, разгалінаванне вілкі’, славен.vílice, мн. л. ’вілы’, серб.-харв.ви̏лица ’відэлец, вілка’, макед.вилица, балг.вилица ’тс’. Прасл.vidl‑ic‑a. Да вілы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пая́с, мн. л. паясэ́ ’пояс’, ’перакладзіна ў драўляным ложку’, ’брус паміж кроквамі’ (ст.-дар., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), воран. ’клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак’ (Шатал.). Да по́яс (гл.). Пад уплывам лексемы пас націск на ‑я‑. Сюды ж паяся́сты ’паласаты’ (астрав., Сл. ПЗБ) — пад уплывам польск.pasiasty ’тс’, а воран.паяса́ваты (Сл. ПЗБ) ’тс’ — пад уздзеяннем польск.pasowaty ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́дкур ’памост на дрэве, на які ставяцца вуллі для пчол’ (Некр.; Мат.; Сл. ПЗБ), ’драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў’ (ЭБ), ’дымар’ (ЛА, 1). Рус.подку́р ’памост, пад якім раскладаецца дымнае вогнішча’, падкурыць ’пусціць дым, каб выгнаць пчол’ (Сл. ПЗБ): перш чым забірацца на памост з вуллямі, пад ім раскладалі дымнае вогнішча, каб адагнаць пчол. Да курыць (гл.).
Клёк2 ’жыццёвая сіла, сокі, клейкасць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк., Мядзв., Мат. Гом., З нар. сл., Ян.), ’расол ад селядцоў’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). У гэтым значэнні слова трэба разглядаць як кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове крак (гл. кракавіна) і клей2 (гл.). Параўн. бел.кракавіна ’жабурынне’, польск.klej ’тс’, рус.клёк ’тс’. Параўн. таксама Грынавецкене і інш. LKK, 16, 170.
Клёк3 ’дзіцячая гульня, палачка’ (Мат. Гом., Сцяц., Нар. словатв., Ян.). Укр.кльок ’дзіцячая гульня «свінка»’, рус.клёк ’гульня ў гарадкі’, клёка ’драўляны брусок для гэтай гульні’. ЕСУМ (2, 471) сцвярджае генетычную сувязь з клюк ’дзіцячая гульня, драўляны гак’. Гл. клюка.