та́бель м.

1. (спіс) Kontrllliste f -, -n;

2. (дошка, кніга для ўліку прыходу на работу і адыходу з работы) Kontrllbrett n -es, -er; Kontrllbuch n -s, -bücher;

та́бель аб ра́нгах Rngtafel f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ве́шалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дошка, паліца або стойка з кручкамі ці калочкамі, на якія вешаюць адзенне.

2. Спецыяльная пятля, за якую вешаюць адзенне. [Рамір] падчапіў на палец куртку за вешалку, закінуў яе за спіну. Асіпенка.

3. Жорсткая планка з кручком, на якую вешаецца адзенне ў распраўленым па плячах выглядзе.

4. Разм. Тое, што і гардэроб (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць. Якімовіч. // Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас.

2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папле́ціна, ‑ы, ж.

1. Прут, якім прымацоўваецца салома да лат пры крыцці страхі. Сарваўшы кастрыцу з вільчыка, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі. Больш за тыдзень Адам са сваімі памочнікамі крыў абору. Хлопцы-падлеткі надавалі яму кулі, паплеціны. Сабаленка.

2. Абл. Жэрдка (лата, прут, дошка), якая кладзецца на кроквы. Вывеў стары цясляр зруб, паставіў кроквы, прыбіў паплеціны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння тэмпературы ў пэўных адзінках (градусах). [Наталля:] Пакажыце вашу тэмпературу. (Глядзіць на тэрмометр). Усё ў парадку. Я думала, ці можна вас адпраўляць. Крапіва. // перан. Пра тое, што вымярае, паказвае змены ў сферах грамадскага жыцця. [Фрэйда:] — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай. Чырвона-чорная дошка як бы тэрмометр нашай працы. Бядуля.

•••

Ставіць тэрмометр гл. ставіць.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і merteō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́шачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гульні ў шашкі, звязаны з ёй. Шашачны турнір. □ — А н-ну, хто са мною асмеліцца?.. От глядзіце, я пайшоў! — і.. [загадчык фермы] пасунуў сваю шашку далёка за лінію шашачнага поля. Палтаран. // Прызначаны для гульні ў шашкі. Шашачны столік. Шашачная дошка.

2. Размешчаны так, як размешчаны клеткі аднаго колеру на дошцы для гульні ў шашкі. У шашачным парадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпунт, -а, М -нце, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

3. Корак, якім затыкаюць бочку.

Ад усіх бочак шпунт або пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

|| прым. шпунтавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыбі́цца сов.

1. в разн. знач. приби́ться;

до́шка до́бра ~бі́лася — доска́ хорошо́ приби́лась;

чужа́я аве́чка ~бі́лася да чарады́ — чужа́я овца́ приби́лась к ста́ду;

2. (при падении получить ушиб) разби́ться, ушиби́ться, уби́ться (до полусмерти)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бля́ты від кузава воза; частка яго’ (Маслен.). Бясспрэчна запазычанне з польск. blatдошка і г. д.’ (вельмі многа значэнняў), а гэта з ням. Blatt (таксама шмат значэнняў, Варш. сл., 1, 163). Укр. блят (часткі розных прылад). Польскае пасрэдніцтва прымае Шалудзька, Нім., 22, супраць чаго Рудніцкі, 153 (прама з ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́хматны Schach-;

ша́хматная гульня́ Schchspiel n -(e)s, -e;

ша́хматны турні́р Schchwettkampf m -(e)s, -kämpfe;

ша́хматная до́шка Schchbrett n -(e)s, -er;

ша́хматны ход Schchzug m -(e)s, -züge;

у ша́хматным пара́дку schchbrettfönnig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)