дзеячбел.нац. руху. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). У 1-ю сусв. вайну на фронце, прапаршчык, штабс-капітан. Удзельнік Усебел. з’езда 1917, чл. яго прэзідыума. Міністр юстыцыі і фінансаў (да ліп. 1918) у Народным сакратарыяце Беларусі. Дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне і інш. У 1919 арыштаваны палякамі як дзеячБНР. У 1918—19 чл.Бел. партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 — Бел. партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). 1.10.1920 арыштаваны асобым аддзелам Зах. фронту па падазрэнні ў контррэв. дзейнасці, вызвалены праз 6 месяцаў. У 1920—22 служыў у чыг. часцях Чырв. Арміі ў Гомелі. Удзельнічаў у правядзенні ліквідацыйнага з’езда БПС-Р (чэрв. 1924). У 1925—30 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 працаваў у Белшвейаддзяленні ВСНГ. У 1932 арыштаваны ДПУ БССР і засуджаны на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне адбываў у Свірлагу, дзе ў 1936 зноў арыштаваны і прыгавораны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны ў 1963, па 2-м — у 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТО́Н (Cato),
адгалінаванне стараж.-рым. роду Порцыяў. Найб. значныя прадстаўнікі:
Катон Старэйшы (ці Цэнзар) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Maior, Cato Censorius; 234, Тускулум, каля сучаснага г. Фраскаці, Італія — 149 да н. э.), дзярж.дзеяч, пісьменнік, заснавальнік рым.літ. прозы. З саслоўя коннікаў. Удзельнік 2-й Пунічнай вайны. У 198 прэтар у Сардзініі. У 195 консул, задушыў паўстанне мясц. плямён у Іспаніі. Напярэдадні 3-й Пунічнай вайны патрабаваў разбурэння Карфагена — моцнага гандл. канкурэнта Рыма. Аўтар працы «Пачаткі», прысвечанай гісторыі Рыма ад яго заснавання да 2-й Пунічнай вайны, трактата «Земляробства» пра эканоміку і стараж. звычаі Італіі і інш.
Катон Малодшы (ці Утыцкі) Марк Порцый (Marcus Porcius Cato Minor, Cato Uticensis; 95—8.4.46 да н. э.), рымскі дзярж.дзеяч, военачальнік. Праўнук К. Старэйшага. Удзельнік задушэння паўстання Спартака 74—71 да н. э. Нар. трыбун у 62, прэтар у 54. Праціўнік трыумвіраў, асабліва Юлія Цэзара, супраць якога напісаў 2 паліт. памфлеты. У час.грамадз. вайны 49—45 на баку Г Пампея; пасля паражэння пампеянцаў пры Фарсале (48) супраціўляўся Цэзару ў Афрыцы, пасля іх разгрому пры Тапсе (46) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫПІЁНЫ (Scipiones),
у Старажытным Рыме адна з галін патрыцыянскага роду Карнеліяў. Адыгралі вял. ролю ў паліт. і грамадскім жыцці Стараж. Рыма, садзейнічалі ўмацаванню яго гегемоніі ў Міжземнамор’і. З іх найб. вядомыя: Луцый Карнелій С. Барадаты, паліт.дзеяч 3 ст. да н.э., консул 298 да н.э. Перамог самнітаў у Самніі, Луканіі і Этрурыі. Публій Карнелій С. (гл.Сцыпіён Афрыканскі Старэйшы). Яго брат Луцый Карнелій С. Азіяцкі, паліт.дзеяч канца 3 — пач. 2 ст. да н.э. Легат у Іспаніі 207—206 да н.э., Сіцыліі 205 да н.э., Афрыцы 204 да н.э. Консул 190 да н.э.Публій Карнелій С. Назіка Серапіён (?—132 да н.э.), консул 138 да н.э., узначальваў сенатараў, якія ў 133 да н.э. забілі Тыберыя Гракха (гл.Гракхі). Публій Карнелій С. Эміліян (гл.Сцыпіён Афрыканскі Малодшы). Карнелія, дачка С. Афрыканскага Старэйшага, маці Тыберыя і Гая Гракхаў. Яе дачка Семпронія стала жонкаю С. Афрыканскага Малодшага. Пасля смерці Гракхаў жыла ў Мізене (каля Неапаля), карысталася вял. павагай. Яе лічылі ўзорнай рымлянкай.
Літ.:
Трухина Н.Н. Политика и политики «золотого века» Римской республики (II в. до н.э.). М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́Б, Веб (Webb) Сідней і Беатрыса, брытанскія грамадскія дзеячы, эканамісты, гісторыкі, тэарэтыкі трэд-юніянізму і фабіянскага сацыялізму. Муж і жонка. Сідней Джэймс У. (13.7.1859, Лондан — 13.10.1947), юрыст, барон (з 1929). У 1878—91 працаваў у розных мін-вах. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Фабіянскага таварыства. Разам з жонкай займаўся пытаннямі сац. рэформ і прафс. руху, у 1895 заснаваў Лонданскую школу эканомікі і паліт. навукі, а ў 1913 — час. «New Statesman» («Новы дзяржаўны дзеяч», цяпер «Новы дзяржаўны дзеяч і грамадства»). З 1922 дэп. палаты абшчын ад Лейбарысцкай партыі, з 1929 чл. палаты лордаў. У 1924 міністр гандлю, у 1929—30 міністр дамініёнаў, у 1929—31 міністр калоній. Аўтар прац «Гісторыя трэд-юніянізму» (1894), «Індустрыяльная дэмакратыя» (т. 1—2, 1897), «Прадухіленне нястачы» (1911), «Савецкі камунізм — новая цывілізацыя?» (т. 1—2, 1935; усе разам з жонкай) інш.Марта Беатрыса У. [народжаная Потэр (Potter); 22.1.1858, Глостэр, Вялікабрытанія — 30.4.1943]. Займалася пытаннямі прафс. руху і сац. палітыкі. Аўтар прац «Кааператыўны рух у Вялікабрытаніі» (1891), «Маё вучнёўства» (1926), «Наша таварыства» (выд. 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ Тэадор Геранім (1643 — 14.4.1707),
дзярж.дзеячВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. У 1657—69 пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1672 і ў 1678—1700 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1673 удзельнічаў у бітве пад Хоцінам супраць туркаў. Паломнічаў у Рым (1674). Падкаморы (1693) і кашталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які ахоплівае падзеі грамадска-паліт. жыцця Рэчы Паспалітай 1656—1700.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТМАН-ГО́ЛЬВЕГ (Bethmann Hollweg) Тэабальд фон (29.11.1856, Гогенфінаў, Германія — 2.1.1921),
дзяржаўны дзеяч Германіі. У 1905—07 міністр унутр. спраў Прусіі, у 1907—09 імперскі міністр унутр. спраў і нам. рэйхсканцлера. У 1909—17 рэйхсканцлер-прэм’ер-міністр Прусіі. Абапіраўся на кансерватараў і Каталіцкую партыю цэнтра («Чорна-блакітны блок»). Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі і развязвання 1-й сусв. вайны. З 1917 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЕЗБА́РДЗІС, Безбард (Biesbārdis) Каспар Каспаравіч (8.12.1806, воласць Слока, Латвія — 12.9.1886), латышскі публіцыст і грамадскі дзеяч; адзін з лідэраў руху младалатышоў. Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (г. Тарту). Аўтар першага філас. артыкула на лат. мове. Выступаў супраць ням. засілля ў Прыбалтыцы, за сац. правы латышоў-сялян, за самабытнае развіццё лат. культуры. Пераклаў на лат. мову творы Ф.Шылера, Вергілія, Сафокла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН Аляксандр Іванавіч (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ГА (Braga) Тэафілу (24.2.1843, г. Понта-Дэлгада, Азорскія а-вы — 28.1.1924),
партугальскі паліт.дзеяч, літаратуразнавец, гісторык. Праф. ун-та ў Лісабоне (з 1872). Адзін з арганізатараў рэсп. руху. Прэм’ер-міністр Часовага рэсп. ўрада Партугаліі (1910—11), першы прэзідэнт Партуг. рэспублікі (1915—19). Прадстаўнік і прапагандыст пазітывізму ў партуг. л-ры. Працы па літаратуры, гісторыі, этналогіі, філасофіі і інш. (больш як 100 тамоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЧЭ́ЦКІ Леанід Паўлавіч (18.9.1913, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.10.1991),
бел.тэатр.дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1963). Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1931), тэатр. студыю пры Бел.дзярж. т-ры ў Віцебску (1933), дзе працаваў з 1931. У 1951—74 дырэктар Брэсцкага абл.драм.т-ра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Аўтар кн. «Гады, спектаклі, ролі...» (1974), артыкулаў па праблемах т-ра.