род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від: К. еўрапейскі, або чортава рабро (C. europaea), занесены ў Чырв. кнігу. 3 віды інтрадукаваныя: К. баршчэўнікалісты (C. heracleifolia), даурскі (C. dahurica), просты (C. simplex). Трапляецца на ўзлесках і палянах у лісцевых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны з магутным тоўстым карэнішчам і моцным баразнаватым, у верхняй ч. галінастым, сцяблом выш. да 2,5 м. Лісце буйное, чаргаванае, двойчы-, тройчынепарнаперыстае, ніжняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя або крэмавыя, з прыкветнікамі, у доўгіх простых ці складаных мяцёлкападобных гронках. Чашачка 4—5-пялёсткавая. Плод — шматлістоўка. Некат. віды маюць непрыемны ўдушлівы пах, які адпуджвае клапоў (адсюль назва). Ядавітыя. Лек., дэкар. і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЯ́Н Арцём Іванавіч (5.8.1905, с. Санаін Туманянскага р-на, Арменія — 9.12.1970),
савецкі авіяканструктар. Брат А.І.Мікаяна. Акад.АНСССР (1968). Д-ртэхн.н. (1959). Ген.-палкоўнік інж.-тэхн. службы (1967). ДвойчыГерой Сац. Працы (1956, 1957). Скончыў Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). З 1940 гал. канструктар доследнага канструктарскага бюро па самалётабудаванні, з 1956 ген. канструктар. У 1940 пад кіраўніцтвам М. (разам з М.І.Гурэвічам) спраектаваны знішчальнік МіГ-1, мадыфікаваны варыянт якога (МіГ-3) шырока выкарыстоўваўся ў Вял.Айч. вайну. Стварыў шэраг звышгукавых рэактыўных знішчальнікаў, у т. л. МіГ-21, -23, -29. На рэактыўным самалёце Е-266 яго канструкцыі ўстаноўлена некалькі сусв. рэкордаў. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1948, 1949, 1952, 1953.
Літ.:
Арзуманян А.М. Генеральный конструктор А.И.Микоян. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́НІН Іван Дзмітрыевіч (26.11.1894, г. Севастопаль, Украіна — 30.1.1986),
расійскі палярны даследчык. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943). Д-ргеагр.н. (1938). У 1932—35 нач. палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 нач. першай н.-д. станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтр. Арктыцы. У 1939—46 нач.Гал.паўн.-марскога шляху, у 1952—72 дырэктар Ін-та біялогіі ўнутр. вод АНСССР і адначасова (з 1951) нач. аддзела марскіх экспедыцыйных работ АНСССР. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва Вялікабрытаніі (з 1957). Яго імем названы мыс на п-ве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУ́Н Сцяпан Паўлавіч (2.8.1907, с. Рэчкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 4.7.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну; першы ў час вайны двойчыГерой Сав. Саюза (1940, 1941). Скончыў Ваен. школу пілотаў (1931). У Чырв. Арміі з 1929. З 1931 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік баёў з яп. захопнікамі (у 1939—40 камандаваў групай добраахвотнікаў лётчыкаў-знішчальнікаў у Кітаі), сав.-фінл. вайны 1939—40 У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах. фронце. Камандзір знішчальнага авіяц. палка асобага прызначэння (сфарміраваны з лётчыкаў-выпрабавальнікаў). У першым баі С. збіў 2 самалёты праціўніка. 4 ліп., выконваючы чацвёрты за дзень вылет, С. уступіў у бой з 6 фаш. знішчальнікамі Загінуў каля в. Манастыры (цяпер в. Палявая) Талачынскага р-на. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙКІН Барыс Эмануілавіч (26.10.1904, Мінск — 10.5.1978),
расійскі дырыжор, педагог. Брат С.Э.Хайкіна. Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928). З 1928 дырыжор, гал. дырыжор Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага, з 1936 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета і т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава, з 1954 дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. З 1935 праф. Ленінградскай, з 1954 — Маскоўскай кансерваторый. Яго мастацтву ўласцівы высокая культура, тэмперамент, вытанчаная апрацоўка дэталей партытуры. Паставіў оперы: «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1939, 1949), «Іаланта» (1943), «Арлеанская дзева» (1945) П.Чайкоўскага, «Дуэння» С.Пракоф’ева (1946), «Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага (1950), «Лятучы галандзец» Р.Вагнера (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946 (двойчы), 1951.
Тв.:
Беседы о дирижерском мастерстве: Статьи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Аляксандр Мікалаевіч (22.7.1900, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Ген.-лейтэнант-інжынер (1971). ДвойчыГерой Сац. Працы (1956, 1975). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1927), дзе выкладаў у 1929—41 (з 1939 праф.), адначасова ў Ваенна-марской акадэміі імя Крылова і інш.ВНУ. Працаваў у Цэнтр. радыёлабараторыі трэста з-даў слабага току, Ленінградскім электрафіз. ін-це і інш.Навук. працы па метадах радыёсувязі, тэорыі ваганняў, радыёлакацыі, выкарыстанні тэорыі імавернасцей, тэорыі аўтам. рэгулявання і кіравання. З 1969 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Распаўсюджванне радыёхваль». Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Динамические и флюктуационные ошибки управляемых объектов. М., 1961;
Теория вероятностей и ее применение в инженерно-технических расчетах. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 6.2.1923, г.п. Канцяміраўка Варонежскай вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. акупантаў. ДвойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1945). Маршал авіяцыі (1975). Канд.ваен.н. (1968). Засл.ваен. лётчык СССР (1970). Скончыў Ваенна-авіяцыйную школу (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951), Ваен. акадэмію Генштаба (1957). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942 — лётчык-штурмавік, камандзір звяна, эскадрыллі, штурман авіяпалка; здзейсніў 222 баявыя вылеты. Удзельнік баёў пад Смаленскам, на Беларусі, Польшчы, Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 штурмаваў пазіцыі варожых войск на рэках Дняпро, Друць, Бярэзіна, у Мінскім «катле». Пасля вайны ў Сав. Арміі. З 1969 1-ы нам., у 1984—91 галоўнакаманд. ВПС — нам. міністра абароны СССР. У г. Мілерава Растоўскай вобл. (Расія), дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, устаноўлены бюст Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНАГРА́ДАЎ Аляксандр Паўлавіч (21.8.1895, С.-Пецярбург — 16.11.1975),
савецкі геахімік. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1943). ДвойчыГерой Сац. Працы (1949, 1975). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1924) і Ленінградскі ун-т. З 1947 дырэктар Ін-та геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вярнадскага АНСССР, адначасова з 1953 у Маскоўскім ун-це. З 1967 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па геа-, біягеа- і касмахіміі. Распрацаваў пытанні фарміравання зямных абалонак (зоннае плаўленне), хім. эвалюцыі Зямлі, геахіміі ізатопаў і інш. Замежны чл. многіх АН і ганаровы чл.Амер. і Франц.геал. т-ваў. Прэмія імя У.І.Леніна (1934), Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэмія 1949, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1973).
Тв.:
Геохимия редких и рассеянных химических элементов в почвах. 2 изд. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРАМЯ́Н Іван Хрыстафоравіч (20.11.1897, г. Гянджа, Азербайджан — 21.9.1982),
савецкі военачальнік. Маршал Сав. Саюза (1955), двойчыГерой Сав. Саюза (1944, 1977). У арміі з 1915. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1938). У Вял.Айч. вайну з крас. 1942 нач. штаба Паўд.-Зах. фронту, з ліп. 1942 камандуючы 16-й (11-й гв.) арміяй Зах. фронту, якая ўдзельнічала ў Курскай бітве 1943. З ліст. 1943 камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944 (у ходзе яе здзейснілі Віцебска-Аршанскую аперацыю 1944, Полацкую аперацыю 1944), Усходне-Прускай аперацыі 1945. З крас. 1945 камандуючы войскамі 3-га Бел. фронту. У 1945—54 камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваен. акругі. У 1958—68 нам. міністра абароны — нач. тылу Узбр. Сіл СССР. Яго імем названы вуліцы ў Гарадку і Полацку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГА́НСКІ Сяргей Данілавіч (1.10.1918, Алматы — 16.1.1977),
генерал-маёр авіяцыі (1957), двойчыГерой Сав. Саюза (1943, 1944). Скончыў Арэнбургскую ваен. школу лётчыкаў (1938), Ваен.-паветр. акадэмію (1949). У Чырв. Арміі з 1936, лётчык. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Паўд., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра і камандзір эскадрыллі, камандзір знішчальнага авіяц. палка. Вызначаўся высокім майстэрствам вядзення паветр. баёў. Толькі ў час бітвы за Дняпро 1943 збіў асабіста 18 самалётаў праціўніка і 1 у групавым баі. Усяго Л. зрабіў 390 баявых вылетаў, збіў асабіста 37 (у т. л. 2 тараніў) і ў групавых баях 6 самалётаў праціўніка. Пасля вайны (да 1964) на камандных пасадах у ВПС. Аўтар успамінаў «На глыбокіх віражах» (2-е выд. 1966) і «Неба застаецца чыстым» (1970).