белыя крывяныя клеткі, бясколерныя шарападобныя клеткі крыві і лімфы пазваночных жывёл і чалавека. Маюць ядры, самастойна рухаюцца (могуць і супраць цёку крыві), выконваюць пераважна ахоўную функцыю. Адрозніваюць Л. зярністыя — гранулацыты (базафілы, нейтрафілы, эазінафілы) і незярністыя — агранулацыты (лімфацыты, манацыты). Маюць агульнае паходжанне з эрытрацытамі і трамбацытамі. У 1 л крыві здаровага чалавека 3,8—9 × 109 Л. Функцыянуюць у тканках арганізма: знішчаюць мікраарганізмы, змярцвелыя клеткі, прадукты распаду і інш. (гл.Імунітэт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЕМА́НЦЫЯ (Lallemantia),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 6 відаў. Пашырана ў Азіі. Вырошчваецца як алейная расліна Л. іберыйская (L. iberica) у Турцыі, Іране, Крыме, на Каўказе. Стараж. культура Арменіі.
Л. іберыйская — аднагадовая травяністая расліна. Сцябло моцнагалінастае, чатырохграннае, прамастойнае, выш. да 70 см. Лісце падоўжанае, супраціўнае. Кветкі двухполыя, белыя, бэзавыя, ружовыя. Плод — дробны арэшак. Насенне мае ў сабе 35—38% алею, прыдатнага ў ежу і на тэхн. мэты; макуха ідзе на корм жывёле. Харч. і тэхн. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Sium),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. шыракалісты (S. latifolium). Трапляецца па берагах вадаёмаў, на сырых лугах і балотах, у вадзе.
П. шыракалісты — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна выш. да 1,5 м. Сцябло пустое, граністае ці рабрыстае. Паветранае лісце перыстае, апушчанае ў ваду, — двойчы- або тройчыперыстае Кветкі белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Эфірны алей пладоў і кветак выкарыстоўваецца ў парфумерыі. Ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́К (Stratiotes),
род кветкавых раслін сям. жабнікавых. 1 від — Р. звычайны, або алоэпадобны (S. aloides). Пашыраны ў Еўразіі. Трапляецца ў прэсных стаячых і слабапраточных водах, утварае зараснікі, якія прыводзяць да абмялення вадаёмаў. На Беларусі расце ў старыцах, рачных затоках, азёрах.
Шматгадовыя алушчаныя ў ваду (усплываюць у час цвіцення) травяністыя расліны выш. 15—45 см. Лісце сабранае ў разетку, лінейна-ланцэтнае, цвёрдае, з пілаватым краем, якім лёгка парэзацца (адсюль назва). Кветкі аднаполыя, белыя, даволі буйныя. Плод — ягадападобны. Кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕРБІГУ́З (Bunias),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. усходні (B. orientalis). Трапляецца на лугах і ў агародах, у пасевах, каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 120 см. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя, галінастыя, апушаныя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, апушанае. Кветкі дробныя, жоўтыя або белыя, у шчыткападобна-мяцёлчатых суквеццях. Плод — стручочак. Лек., харч. (маладое лісце і сцёблы), меданосныя расліны, некат. — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОКАПІ́РАВАННЕ,
спосаб хуткага капіравання графічных і тэкставых арыгіналаў (чарцяжоў, карт, праектнай дакументацыі і інш.) на святлоадчувальнай паперы. Пры С. святло праходзіць праз празрыстыя месцы арыгінала (напр., калькі), уздзейнічае на святлоадчувальны слой паперы і афарбоўвае яго ў той ці іншы колер. У залежнасці ад спосабу С. атрымліваюць копіі прамыя і люстраныя, пазітыўныя і негатыўныя, чорна-белыя і каляровыя. Пры выкарыстанні дыазапаперы (у яе склад уваходзяць дыазазлучэнні, што разбураюцца пад дзеяннем святла) спосаб наз.дыязакапіраваннем. З 1970-х г. выцеснены электрафатаграфіяй, у прыватнасці ксераграфіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНБЕРНА́Р, бернардзінскі сабака,
парода буйных дэкаратыўна-вартаўнічых сабак. Выведзена ў 13—14 ст. у Швейцарыі. Назва ад аднайм. кляштара (Швейцарскія Альпы), дзе яна выкарыстоўвалася для пошуку людзей у гарах.
Магутныя, маларухомыя сабакі грубай і рыхлай канстытуцыі. Выш. ў карку 65—70 см. Касцяк масіўны. мускулатура аб’ёмістая. Галава вял., шырокая. Вушы звіслыя. Скура рыхлая, утварае складку і адвісласці. Масць белая з рыжымі плямамі, рыжа-пярэстая розных адценняў. Грудзі, лапы, морда каля носа і канец шаблепадобнага хваста белыя. Даўга- ці караткашэрсныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЕ́ЛА (Siella),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 2 віды. Пашыраны ў нетрапічных раёнах. На Беларусі 1 від — С. прамая (S. erecta), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца па берагах канаў і ручаёў, на ўскрайках балот.
Шматгадовыя травяністыя прыбярэжнаводныя расліны. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, у ніжняй ч. моцна разгалінаваныя, выш. 40—150 см. Лісце чаргаванае, няпарна-перыстае, ніжняе знаходзіцца ў вадзе, або плавае на паверхні. Кветкі дробныя, белыя ў складаных парасоніках на кароткіх кветаносах. Плод — віслаплоднік. Меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́кавіна, ‑ы, ж.
1. Адно сцябло маку. Улева адразу гарод: белыя галовы качаноў і па баках сцежкі, што ідзе ў гумно, высокія макавіны.Галавач.
2. Адно зярнятка маку.
3. Галоўка маку, макаўка.
4. Вершаліна, верхавіна (у 1 знач.). Глуха гулі макавіны соснаў; з кароткімі прыпынкамі гукаў у глыбіні лесу дзяцел.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перга́ментны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам.Караткевіч.// Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.
2.перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)