ПО́ЛАЦКАЯ КАРЦІ́ННАЯ ГАЛЕРЭ́ЯАдкрыта ў 1981 ў г. Полацк Віцебскай вобл. як філіял Нац.Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Размяшчалася ў Богаяўленскім саборы Полацкага Богаяўленскага манастыра. У фондах галерэі налічвалася каля 2 тыс. твораў жывапісу, скульптуры, графікі, дэкар.-прыкладнога мастацтва: калекцыі абразоў 1-й пал. 18 — пач. 20 ст., творы бел. мастакоў І.Басава, Г.Буралкіна, В.Бялыніцкага-Бірулі, Л. і В. Варэцы, Г.Гаравой, В.Грамыкі, Я.Зайцава, С.Катковай, А.Кашкурэвіча, А.Кузняцова, З.Літвінавай, А.Малішэўскага, А.Марачкіна, Г.Паплаўскага, Л.Рана, М.Савіцкага, У.Стальмашонка, В.Цвіркі, А.Шатэрніка, Г.Шутава, Н.Шчаснай і інш., мастакоў Полаччыны. У 1991 дзейнасць П.к.г. прыпынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫКАСПІ́ЙСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ Размешчана ў Прыкаспійскай нізіне, у Зах.-Казахстанскай, Атыраўскай Мангістаўскай і Акцюбінскай абласцях Казахстана, Калмыкіі, Валгаградскай, Саратаўскай і Астраханскай абласцях Расіі. Пл. 500 тыс.км². Першае радовішча адкрыта ў канцы 19 ст. Да 1985 адкрыты 104 радовішчы, у т. л. Кенкіякскае, Жанажольскае, Тэнгізскае, Астраханскае. Прымеркавана да аднайменнай сінеклізы. Прамысл. нафтагазаноснасць звязана з адкладамі падсалявой тоўшчы, дзе вылучаны 4 прадуктыўныя комплексы дэвонска-пермскага ўзросту (агульнай магутнасцю 3—13 км) і 38 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 823—833 кг/м³; і надсалявой тоўшчай — 2 прадуктыўныя комплексы верхняпермска-ніжнемелавога ўзросту (агульнай магутнасцю 2—8 км), больш за 470 пакладаў з метананафтэнавай нафтай, шчыльн. 880 кг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ (Рам Мохан) (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІЯ ГІМНА́ЗІІ.
Існавалі ў 1866—1918. Падпарадкоўваліся Віленскай навучальнай акрузе. Гомельская мужчынская гімназіязасн. ў 1866 на базе 3-класнага вучылішча як 4-класная прагімназія, з 1877 — 6-класная. У 1897 пераўтворана ў поўную 8-класную гімназію з падрыхтоўчым класам (1—4-ы класы паралельныя). Утрымлівалася за кошт дзярж. сродкаў і платы за навучанне. Вучыліся пераважна дзеці мяшчан, дваран, чыноўнікаў і заможных сялян. У 1909 — каля 30 выкладчыкаў, 471 навучэнец. Гомельская жаночая гімназія, засн. 1.7.1882 на базе жан. пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—99 адчынены 5—7-ы класы, у 1909 — 8-ы пед. (з вер. 1917 агульнаадук. клас). Мела падрыхтоўчы і паралельныя класы. Утрымлівалася за кошт платы за навучанне, сродкаў дзярж., гар. бюджэту, т-ва дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1.1.1917 было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц. Прыватная жаночая гімназія В.А.Копіш, адкрыта ў 1907 як 4-класная прагімназія, з 2.8.4.1908 — 7-класная гімназія. У 1911 — 23 выкладчыкі, 349 вучаніц. Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А.Е.Ратнера, адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 — 27 выкладчыкаў, 255 навучэнцаў. Прыватная жаночая навучальная ўстанова Л.С.Абалонскай (з правамі гімназіі), засн. ў 1915 як 7-класная, потым адкрыты 8-ы клас. Прыватная жаночая прагімназія М.А.Табалевіч-Федароўскай, засн. Ў 1908 як жаночае вучылішча, у 1911 пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячы сад. Працавалі таксама жаночыя яўр. прагімназіі М.А.Эльяшава і А.Я.Сыркінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
otwarcie
I
адкрыта; шчыра; наўпрост
II otwarci|e
н. адкрыццё;
godziny ~a — гадзіны працы (устаноў);
~e konta — адкрыццё рахунку;
~e kredytu — адкрыццё крэдыту
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
rund
1.a
1) кру́глы, шарападо́бны;
~e Áugen máchen здзіўля́цца
2) акру́глены (пра лік);
~ geréchnet кру́глым лі́кам
2.adv
1) прыблі́зна, каля́
2) наўко́л;
~ um die Welt вако́л све́ту;
~ um die Uhr су́ткі, 24 гадзі́ны
3) адкры́та, напрасткі́, про́ста, без хі́трыкаў;
etw. ~ heráussagen сказа́ць што-н.адкры́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
відаво́чна,
1.пабочн. Напэўна, відаць; мабыць, мусіць. Голас, у якім чулася шчырая жаласць і спачуванне, відавочна, належаў пажылой жанчыне.Васілевіч.Зараз Антона Пятровіча па вечарах Віктар амаль не бачыў: відавочна, у таго была тэрміновая работа на базе.Даніленка.
2.прысл. Яўна, прыкметна; адкрыта. Кадэты відавочна цягнулі за цара, але, не зважаючы на гэта, адносіны паміж самаўладствам і думаю пагоршваліся.Колас.
3.безас.узнач.вык. Ясна, бясспрэчна. [Кандраценка:] — Зусім відавочна стала, што гораду патрэбен галоўны архітэктар.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
speak[spi:k]v.(spoke, spoken)
1. гавары́ць, размаўля́ць;
speak for smb. гавары́ць ад чыйго́-н. імя́;
speak English гавары́ць па-англі́йску
2. каза́ць, выка́звацца;
speak the truth гавары́ць пра́ўду;
speak one’s mind выка́звацца адкры́та, шчы́ра
3. све́дчыць;
speaking for myself што да мяне́
4. зга́дваць, упаміна́ць;
nothing to speak of нічо́га асаблі́вага
5. выступа́ць;
speak in public выступа́ць публі́чна
♦
actions speak louder than words менш слоў, а больш спраў;
roughly speaking гру́ба ка́жучы;
so to speak так сказа́ць
speak out[ˌspi:kˈaʊt]phr. v. выка́звацца, гавары́ць; гавары́ць шчы́ра, адкры́та
speak up[ˌspi:kˈʌp]phr. v.
1. гавары́ць гу́чна і выра́зна
2. выка́звацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
4.перен., разг. (без обиняков) про́ста, без хі́трыкаў; (откровенно)адкры́та, шчы́ра.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАРУ́НСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ,
сярэдняя спец.навуч. ўстанова ў 1915—33 у мяст. Баруны Ашмянскага пав. (Гродзенская вобл.). Рыхтавала настаўнікаў пач. школ. Засн. як рус. настаўніцкая семінарыя. У 1-ю сусв. вайну эвакуіравана ў г. Ціхвін Наўгародскай губ. У 1920 у Барунах у будынку б. манастыра базыльян адкрытабел. настаўніцкая семінарыя, стваральнікам і дырэктарам якой быў С.А.Рак-Міхайлоўскі. У 1921 бел. семінарыя зачынена польск. ўладамі. На яе аснове створана польск. мужчынская настаўніцкая семінарыя. Выкладаліся польск., ням. мовы, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, фізіка, матэматыка, музыка і спевы, рэлігія, батаніка, заалогія, анатомія і фізіялогія чалавека, фізкультура і інш. Пры семінарыі працавала пач. школа (з 1922), у якой семінарысты праходзілі практыку. Семінарыя скасавана ў выніку школьнай рэформы.