на́йміт, ‑а, М ‑міце, м.
1. Наёмны работнік; парабак. Так, жыў сабе [Караневіч], .. як найміт, нават не звіў сабе ніякага гнязда. Скрыган.
2. перан. Той, хто з карыслівымі намерамі служыць чыім‑н. мэтам, хто прадаўся каму‑н. Панскі найміт. □ Мы лічым сваім абавязкам выкрываць подлых апосталаў новай сусветнай бойні і іх наймітаў у асобе здрадлівых пісак і псеўдавучоных. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найпе́ршы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Самы першы. Міналі дні суроваю чаргой, І не ставала на забавы часу. А стаў Андрэйка першым старшынёй Найпершага ў аколіцы калгаса. З. Астапенка.
2. Самы галоўны, самы важны. [Мешчаракоў:] — Земляных работ — процьма. Таму найпершы чалавек на будоўлі — экскаватаршчык. Дадзіёмаў. // Самы лепшы. Дубейка нёс сябе высока, насіў манішку.. і лічыў сябе найпершым кавалерам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Пагразіць, ківаючы пальцам. І як ні біся, ні старайся, Хоць на кавалкі разрывайся, Прычэпку [пан] знойдзе і аблае, Яшчэ й пад носам наківае. Колас.
2. перан. Прабраць. [Яраш] сам працаваў з манцёрамі і мантажнікамі вечарамі. Плаціў ім прэміяльныя са сваёй кішэні. За гэтае дзівацтва яму ўжо неяк раней наківалі на партбюро. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Чхаючы, запырскаць каго‑, што‑н.
2. Разм. Выказаць пагарду да каго‑, чаго‑н. Ну прыйдзе ліха к нам, — Яго не пастрыножыш. Начхай ты на яго. Колас. Устае прад вачыма наш дзень — звычайны дзень простых людзей, што будуюць жыццё, тых людзей, каму, як той казаў, начхаць на запіскі на клямках. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недаўме́нне, ‑я, н.
Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго‑н., няяснасці ў чым‑н. Незнаёмы ўлавіў недаўменне на твары Андрэя і спахапіўся, што ў сумятлівасці сваёй забыў адрэкамендавацца. Дуброўскі. Грушка паціснуў плячыма ў нейкім.. недаўменні і з грымасаю на твары паглядзеў у акно. Пестрак. Садовіч стаяў у недаўменні і не ведаў, што будзе далей. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непадкава́ны і непадко́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае падкоў. Настала зіма, галалёдзіца. Непадкаваны конь і кроку не ступіць. А падкоў няма. Жычка.
2. перан. Разм. Які не атрымаў ведаў у якой‑н. галіне. [Лабановіч:] — Бяда наша, Янка, у тым, што мы непадкаваныя, невялікая наша адукацыя, каб правільна падысці і крытычна паставіцца да праграмы розных палітычных партый. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыя́зны, ‑ая, ‑ае.
Які недружалюбна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нічога добрага для настаўніка не было і ў другой, і ў трэцяй, і ў наступных кучках карт. То замешваўся нейкі злы і хітры мужчына, то непрыязная жанчына, то сумная дарога. Колас. // Які выражае або праяўляе непрыязнасць, недружалюбнасць. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Перамяшаць узбоўтваннем. Пабоўтаць мікстуру.
2. Боўтаць некаторы час. Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. Чарніліцу [Колька] абгарнуў паперкай, абвязаў шнурком, пабоўтаў у руцэ і, толькі ўпэўніўшыся, што з яе не выльецца, палажыў у кішэню. Чарнышэвіч. [Марынка] пагуляла .. крыху, ручкамі пабоўтала і заснула. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Вандраваць некаторы час. Павандраваць па замежных краінах. Павандраваць па дарогах вайны. □ Паэт наведаў адроджаны Мінск, родныя пастаўскія мясціны, з якіх яго выгнала віхура першай сусветнай вайны, павандраваў па Палессі. Лойка.
2. Разм. Пайсці, накіравацца куды‑н. Сказаў Міхал і сам падняўся; За ім другія паўставалі І ў цёмны лес павандравалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак.
1. Адгадаць будучае або мінулае па картах, лініях рукі і пад. — Ну, паваражыце мне! — панна Людміла працягнула Лабановічу руку. Колас.
2. перан. Разм. Па-майстэрску, падобна чараўніку, папрацаваць над чым‑н. Бацька моўчкі павёў .. [хлопчыка] ў каюту, паваражыў над электроннай машынай, і з яе выпаўзла белая стужка з мноствам чорненькіх рысачак. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)