расійскі дызайнер, жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, фотамастак. Вучыўся ў Казанскай маст. школе (1911—14), Строганаўскім маст.-прамысл. вучылішчы ў Маскве (1914—16). У 1918 у аддзеле выяўл. мастацтва Наркамасветы Расіі, заг. Музейнага бюро, дырэктар Музея жывапіснай культуры. Адзін з заснавальнікаў Ін-та маст. культуры (1920). У 1920—30 выкладаў у Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (праф.). Чл.маст. аб’яднанняў «Жывскульптарх» (1919—20), ЛЕФ (1922—29). «Кастрычнік» (1928—32). У 1910-я г. распрацоўваў ідэі канструктывізму ў жывапісе і графіцы, эксперыментаваў з плоскасцю, лініяй, колерам, фактурай: графічныя цыклы «Кампазіцыі рухаў праецыраваных і пафарбаваных плоскасцей», Канцэнтрацыя колеру і форм», «Лініі», «Лініізм», «Кампазіцыя і канструкцыя»; жывапісныя творы: «Жаночая фігура» (1915), «Беспрадметная кампазіцыя на жоўтым фоне», «Канструкцыя», «Чорнае на чорным», «Белы круг» (усе 1918), «Лініі на зялёным» (1919), «Кампазіцыя» (1920) і інш. Пазней адышоў ад жывапісу і прапагандаваў ідэі «вытворчага мастацтва». Працаваў у кніжнай (аформіў 13 кніг У.Маякоўскага) і часопіснай (час. «ЛЕФ», «Новый ЛЕФ», «Журналист», «СССР на стройке») графіцы, рэкламе (плакаты з тэкстамі Маякоўскага, плакаты да фільмаў «Кінавока» Дз.Вертава, 1924; «Браняносец «Пацёмкін» С.Эйзенштэйна, 1929), тэатр. мастацтве (аформіў спектакль «Клоп» паводле Маякоўскага ў т-ры імя У.Меерхольда ў Маскве, 1929), фотамастацтве (адзін з першых выкарыстаў фотамантаж). Аўтар шэрагу праектаў афармлення інтэр’ераў, у якіх пад уплывам У.Татліна ствараў трохмерныя канструкцыі з дрэва, металу і кардону [кафэ «Пітарэск» у Маскве (з Татліным і Г.Якулавым), рабочы клуб на Сусв. выстаўцы дэкар. мастацтва ў Парыжы, 1925]. У 1930-я г. працаваў пераважна ў кніжнай графіцы і фотамастацтве. Фотаработы спалучаюць строгую дакументальнасць, прадметнасць выявы з экспрэсіяй кампазіцыі і святлоценявога вырашэння, дынамічнасцю ракурсаў. Шэраг работ стварыў са сваёй жонкай В.Сцяпанавай. У 1940—50-я г. фотарэпарцёр, мастак Музея рэвалюцыі СССР і Дома тэхнікі ў Маскве; вярнуўся да абстрактнага жывапісу.
Тв.:
Статьи. Воспоминания. Автобиографические записки. Письма. М., 1982.
Літ.:
Волков-Ланнит Л. Александр Родченко рисует, фотографирует, спорит. М., 1968;
Маца И.Л. Александр Родченко: Творческий путь художника // Искусство. 1972. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
града́цыя
(лац. gradatio = паступовае павышэнне, узмацненне)
1) паслядоўнасць, паступовасць пераходу ад аднаго да другога, размеркаванне аднародных прадметаў, паняццяў па ступені якасці або па колькасці;
2) стылістычная фігура, якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з узмацненнем (клімакс 2) або аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальнага і сэнсавага зместу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Калбаны́ ’луг з купінамі’ (Касп.). Адпаведнікаў да бел. слова ў іншых мовах як быццам няма. Можна суаднесці з усх.-слав.колб‑, узнавіўшы яго на базе такіх фактаў, як рус.вяц.колба ’фігура ў форме шара’, дыял. ’абрубак дрэва’, укр.ковбан ’кароткі тоўсты абрубак дрэва’, ковбаня ’катлавіна або яма, напоўненая вадой’, рус.калуж.калбина ’невялікае возера’, семантыка якіх дазваляе лічыць бел. слова роднасным гэтай аснове, але наяўнасць у прыведзеных лексем значэнняў ’яма’, ’вадаём’ гаворыць пра магчымы перанос ’посуд’ > ’вадаём’. Не выключана, што падобны ці нават больш складаны працэс быў у выпадку з разглядаемым словам, таму неабходна суаднесці калбаны і калбан ’гладыш’. Верагоднасць такога супастаўлення пацвярджаецца геаграфіяй, аднак фармальнае і семантычнае падабенства да калдабан ’выбоіна’ дазваляе меркаваць аб утварэнні калбаны з калдабаны (выпадзенне складу, магчымы ўплыў іншых лексем), хаця і такая версія не з’яўляецца бясспрэчнай. Адносна ўсх.-слав.колб‑ гл. падрабязней пад каўбух.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кале́на, -а, н.
1. (мн. кале́ні, -яў і -ле́нь). Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі.
Сагнуць нагу ў калене.
2. (толькі мн., кале́ні, -яў і -ле́нь). Нага ад каленнага сустава да таза.
Узяць дзіця на калені.
3. (мн. кале́ны, -ле́н). Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з’яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў.
К. бамбука.
К. жалезнай трубы.
4. (мн. кале́ны, -ле́н). Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога.
6. (мн. кале́ны, -ле́н), перан. У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам.
Кадрыля на шаснаццаць кален.
7. (мн. кале́ны, -ле́н). Пакаленне ў радаслоўнай.
◊
Мора па каленакаму — нічога не страшна, нічога не цяжка.
|| памянш.кале́нца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 3 і 5 знач.).
|| прым.кале́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
К. сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чу́чала, ‑а, н.
1. Набітая чым‑н. скура жывёлы або птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку. Чучала мядзведзя. □ — А я зрабіў у падарунак школе чучала палярнай савы, — паведаміў Тынэлькут. — Яна зусім як жывая.Бяганская.Калі на палях заканчваюцца ўсе работы, можна добра папаляваць з чучаламі на цецерукоў.Ігнаценка.//Фігура чалавека, зробленая з гліны, воску, саломы або набітай чым‑н. адзежы чалавека. У тэатрах і кабарэ загулялі чучалы Вільгельма і Франца-Язэпа.Гартны.
2. Пра неахайнага, бруднага, непрыгожа апранутага чалавека. [Насця:] — Ну, паглядзі ты [Кузьма] на сябе: на каго ты падобен у гэтым рызмане? Дзе ж ёсць другое такое пудзіла на свеце? Не чалавек, а чучала!Колас.
3.Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. — Чучала! — паслаў.. [стражніку] Рыгор удагон і ў момант выпусціў з памяці паліцэйскага.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфінкс
(гр. sphinks)
1) гіганцкая каменная фігура ляжачага льва з чалавечай галавой як увасабленне магутнасці фараона ў Стараж. Егіпце;
2) крылатая істота з тулавам льва і галавой жанчыны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;
3) перан. загадкавая істота, незразумелы чалавек;
4) малпа з роду павіянаў з доўгай чырванавата-карычневай поўсцю; гвінейскі павіян;
5) буйны матыль сям. бражнікаў, мёртвая галава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лік1 ’колькасць чаго-небудзь, паняцце колькасці’, ’лічба’, ’вынік гульні’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Янк. БП, Бяльк., Касп., Шат., ТС), маг. ’гандлёвая адзінка для верхаводкі, якая складаецца з 25 рыбак’ (Дэмб.). Укр.лік, рус.алан., смал., кур.лик ’лічба, колькасць’, Комі АССР ’многа’, ст.-рус.ликъ ’шмат’, ’хор’, польск. (з 1603 г.) lik ’лічба, лічэнне, колькасць’. Паўн.-слав. архаізм likъ утвораны ад дзеяслова ličiti > лічыць (гл.).
Лік2 ’твар, абрысы твару’ (Нас., ТСБМ), укр.лик, рус.лик ’твар, выява, ікона, адлюстраванне’, ст.-рус.ликъ ’тс’, славен.lȋk, серб.-харв.ли̑к, макед., балг.лик ’адлюстраванне, выява, вобраз, воблік, фігура’. Прасл.likъ (у зах. і ўсх.-слав. мовах пазней яно замянілася ў lice ’твар, аблічча, шчокі’). Звычайна прасл.likъ параўноўваецца з ірл.lecco, н.-ірл.leaca, ст.-прус.laygnan (< *laiknan ’шчака’) — гл. Фасмер, 2, 495–496. Мартынаў (Лекс. взаим., 213–217) гаворыць аб пранікненні лексемы з прасл. у прагерм. у выглядзе lika, што Слаўскі (4, 224–225) дапускае малаімаверным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траця́к ‘трэцяя частка чаго-небудзь, траціна’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Шат.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі (каля 1 га або 3 дзесяцін)’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘чалавек, які меў трэцюю частку надзелу’ (карэліц., Шатал.), ‘трохгадовая жывёліна’ (Некр. і Байк., Касп., Сл. ПЗБ, Шат.), ‘трэці рой’ (Сцяшк. Сл.), ‘дзіцячая гульня, галоўная фігура ў гэтай гульні’ (Скарбы), трэця́к ‘трэцяя частка ўраджаю пры арэндзе зямлі’ (ТС, ПСл), трэця́ка, трэйця́ка, трэця́к ‘трохгадовая жывёліна’ (ТС), трацця́к (треццякъ) ‘тс’ (Нас.), трецця́к ‘тс’ (Растарг.), ст.-бел.третякъ, третьякъ ‘трохгадовая жывёліна’, ‘адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’, третяка ‘жывёліна трохгадовага ўзросту’ (ГСБМ). Суфіксальныя ўтварэнні ад *tretьjь, праславянскі характар сумніўны, магчыма, толькі для слоў са значэннем ‘трохгадовая жывёліна’, параўн. укр.третя́к, рус.третья́к, польск.trzeciak, серб.трѐћак і пад., у сувязі са старажытнай традыцыяй прынясення ў ахвяру якраз трохгадовай жывёлы (Тапароў, Этимология–1977, 11), або для слоў, звязаных з пчалярствам, параўн. значэнне ‘трэці рой’ у паўночных славян, акрамя беларускага укр.третя́к, польск.trzeciak ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
postać
I posta|ć
ж.
1. вобраз, выгляд, аблічча;
w ~ci czego — у выглядзе чаго;
2.фігура, пастава, постаць;
3. персанаж;
4.грам. трыванне;
~ć dokonana — закончанае трыванне;
to zmienia ~ć rzeczy — гэта мяняе сутнасць рэчаў
IIзак.
пастаяць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сму́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека). Матрона, смутная, пастаяла трохі, покі не схавалася фігура Івана за выступам яру, куды павярнула дарога, а потым пайшла на свой агарод збіраць зелле.Колас.Хлопцы смутныя: загінуў атаман.Дзяргай.// Які выражае смутак; выкліканы смуткам, журбою. Смутныя вочы. Смутная ўсмешка.// Поўны смутку, журбы. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець, — Ладзіць новую час гаспадарку!Купала.// Бязрадасны, які навявае сум. Блізка, блізка восень, Смутная часіна!Колас.Шэры, смутны, павісаў над полем вечар.Навуменка.У кватэры, дзе ўсё лета панаваў смутны, нежылы парадак, адразу сярдзіта загуў пыласос.Карпаў.
2. Поўны беспарадку; мяцежны. Смутныя часы.
3.Разм. Невыразны, няпэўны. [Астапа] не пакідала смутная трывога. Была яна нейкай глухой, невыразнай.Лынькоў.У Язэпа пацямнела ў вачах. Адразу ж прыгадаліся размовы ў Іванёнкаў — смутныя, няясныя, з недагаворкамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)