сузіра́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто сузірае (у 1 знач.) што‑н. Сумна зрабілася ад думкі, што амаль два гады ўжо .. [Антанюк] не актыўны ўдзельнік працы гэтых людзей, а сузіральнік. Шамякін. Уся чароўнасць гэтага малюнка ў тым, што Алесь выглядае не простым сузіральнікам прыроды, а дзейсным, актыўным чалавекам. Кучар.

2. Той, хто схільны да сузірання (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Растаба́рваць, ростаба́рваць ’весці пустыя размовы, доўга разважаць’ (ТС). Да незафіксаванага, але цалакам верагоднага *таба́рыць, калі ўзяць пад увагу рус. ніжагар. таба́рить пры рус. літар. і дыял. растаба́ривать, растаба́рывать, растаба́ровать ’размаўляць; балбатаць; жартаваць; выхваляцца’. Бяспрэфіксны дзеяслоў Фасмер (4, 6) схільны звязваць са ст.-яўр. dibbēr ’гаварыць’ і dāꞵār ’слова, вестка’, адкуль яўр.-ням. dibbern, döbern ’гаварыць’ (там жа, 3, 434), што, зразумела, вельмі няпэўна. Трубачоў (там жа) прапанаваў бачыць тут прэфіксальныя вытворныя ад асновы бар‑, рыфмаванага варыянта тар‑, параўн. тарыбары (гл.). Гл. таксама раздабарваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́хі, плохы, плохый ’спакойны, сарамлівы’ (Сл. ПЗБ), ’мірны, рахманы’ (гродз., Нар. сл.), плохый ’прыручаны’, плоха(я) (курыца) (кобр., ц.-палес., гродз., ЛА, 1); укр. плохий ’мірны, ціхі, лагодны, рахманы, пакорлівы’, тюховитий ’тс’, рус. архані. плохливый ’баязлівы’, цвяр., пск. плохой ’някемлівы, бесклапотны’; польск. płochy ’нясталы, схільны да уцёкаў, палахлівы’, харв. чак. plóh ’сарамлівы, нясмелы’. Звычайна суадносяць гатую лексему з полах (Фасмер, 3, 286; Маргынаў, Слав. акком., 127–128) < прасл. *ро!хь з блізкай семантыкай ’трывожны, хвалюючы’, тлумачачы яе як рэдукцыю поўнагалосся (Банькоўскі, 2, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́ры, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

С. ход.

С. цягнік.

Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.

Скора (прысл.) ідзе.

2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

С. ў рабоце.

Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).

3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

С. ад’езд.

4. Які павінен адбыцца хутка.

Да скорага спаткання!

На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

prone

[proʊn]

adj.

1) схі́льны

We are prone to think evil of people we dislike — Мы схі́льныя дрэ́нна ду́маць пра людзе́й, які́х мы ня лю́бім

2) распасьцёрты; які́ ляжы́ць ні́цма

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.

1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.

2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каке́тлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да какецтва; які імкнецца спадабацца, какетнічае. Какетлівая дзяўчына. // Уласцівы какетцы; разлічаны на тое, каб падабацца, звярнуць на сябе ўвагу. Какетлівы позірк. □ [Жанчына] зірнула ў люстра, што стаяла ля сцяны насупроць, паправіла какетлівым рухам капялюш. Мурашка.

2. Які мае прыгожы, прывабны выгляд. Какетлівае ўбранне. □ Карычневы шалік з нейкай какетлівай вясёлкай на махрыстых капцах атуляў яе твар. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летуце́ннік, ‑а, м.

Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы. Гамолка. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі. // Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dysponowany

схільны да чаго; падрыхтаваны; які мае жаданне (настрой, ахвоту) да чаго; у добрым фізічным стане;

dobrze dysponowany — добра падрыхтаваны; у добрай форме

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сярдзі́тысхільны сердаваць, злавацца’, ’злосны (пра чалавека)’, ’моцны ў сваім праяўленні, люты (пра мароз, вецер і пад.)’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сержп. Прымхі, Жд. 1, ЛА, 5). Укр. серди́тий, рус. серди́тый, ст.-рус. сьрдитыи, польск. sierdzisty, славац. srditý, серб.-харв. ср̀дит, славен. srdít, балг. сърди́т, макед. срдит, ст.-слав. сръдитъ. Прасл. *sьrditъ, дэрыват *sьrdь (гл. сэрца), таму што яно лічылася цэнтрам эмоцый, у тым ліку гневу, параўн. гнеў альбо се́рцэ, гне́вацса альбо се́рдзіцса (Пятк. 2); гл. Фасмер, 3, 605; Міклашыч, 292; Траўтман, 302; ЕСУМ, 5, 217; гл. таксама сердаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)