сёмая па парадку ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, знак ⛢. Адносіцца да класа планет-гігантаў. Адкрыты ў 1781 У.Гершэлем.
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 2,871 млрд.км. Перыяд абарачэння вакол Сонца 84,068 зямнога года, вакол восі 17 гадз 14 мін. Экватарыяльны дыяметр 51 118 км. Плоскасць экватара нахілена да плоскасці арбіты на 98° (вось вярчэння ляжыць амаль у гэтай плоскасці). Напрамак сутачнага вярчэння адваротны. Маса 8,686 1025кг (14,5 масы Зямлі). Сярэдняя шчыльнасць 1290 кг/м³, што сведчыць аб значным каменным ядры планеты. Састаў атмасферы: малекулярны вадарод (84%), гелій (14%), метан (2%). Альбеда атмасферы вялікае; паглынанне чырвоных прамянёў метанам у верхняй частцы атмасферы абумоўлівае сіне-зялёны колер У. пры візуальным назіранні. У. не мае магутных унутр. крыніц энергіі. Т-ра воблакаў у вобласці, дзе ціск роўны нармальнаму атмасфернаму на Зямлі (105 Па), каля -193 °C. Адсутнасць воблакаў у высокіх слаях атмасферы, у адрозненне ад інш. планет-гігантаў, абумоўлівае роўны колер без палос і віхраў. Магн. поле слабае. У. мае 21 спадарожнік (гл.Спадарожнікі планет). Выяўлены 10 кольцаў рознай шырыні і колеру на адлегласці ад 41 да 52 тыс.км ад цэнтра планеты.
Літ.:
Тейфель В.Г. Уран и Нептун — далекие планеты-гиганты. М., 1982;
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ.М., 1984;
Гребеников Е.А., Рябов Ю.А. Поиски и открытия планет. 2 изд. М., 1984;
Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пратако́л
(с.-лац. protocollum, ад гр. protokollon = першы ліст, прыклеены да скрутка)
1) дакумент, у якім запісана ўсё, што гаварылася і вырашалася на сходзе, пасяджэнні;
2) дакумент, які сведчыць аб якім-н. факце, выпадку, здарэнні;
3) акт міжнароднага пагаднення.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ранда́к ’саматканая суконная ў клетачкі спадніца’ (пух., Мат. дыял. канф.). Значэнне слова адназначна сведчыць пра зыходнае андарак (гл.), трансфармаванае ў выніку дээтымалагізацыі, магчыма, пад уплывам рабак2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́рдак ’безрукаўка на аўчыне’ (Сцяшк.), сэрда́к ’кароткае жаночае суконнае адзенне’ (палес., ЛА, 4; Сакал.). Гл. сардар пра ўнутраную форму ці народнаэтымалагічнае асэнсаванне сведчыцьсярэ́днік ’жаночая куртка’ (Жд. 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выбе́гірус. ’уверткі’ (Нас.). Ад выбе́гіваць ’пазбягаць’; параўн. рус. (са ст.-слав.) избегать, польск.wybiec, wybiegiwać у спец. значэнні ’выкруціцца, пазбегчы, уцалець’, што, магчыма, сведчыць аб запазычанасці беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ.kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абкарэ́лы ’закарэлы, закарузлы’ (БРС), абкарэць ’засохнуць, пакрыцца коркай’ (Касп.), ’узбрудзіць і засушыць той бруд’ (КЭС, лаг.). Відаць, абкарэлы (аб гэтым сведчыць дзеяслоў) — старая дзеепрыметнікавая форма. Першапачаткова абкарэць да кара.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
атэста́т
(ням. Attestat, ад лац. attestari = сведчыць)
1) афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання і інш. (напр. а. сталасці, а. прафесара);
2) дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і іншага забеспячэння ў час камандзіровак, пераездаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бля́ха, ‑і, ДМ блясе, ж.
1. Тонкае ліставое жалеза; ліст такога жалеза. Дом пад бляхай. Ацынкаваная бляха.
2. Знак у выглядзе металічнай пласцінкі з надпісам або нумарам, які сведчыць аб службовых абавязках таго, хто яго носіць. Погляд Валодзі слізгануў уніз і ўпёрся ў вялікую бляху, якая блішчала на грудзях чалавека, што трымаў яго.Пятніцкі.
3. Тонкі ліст жалеза з загнутымі краямі, на якім пякуць або смажаць што‑н. Разам з.. [Саламонам] жылі накаленыя печы, мяшкі з мукою, груды цеста і рознага гатунку печыва на бляхах.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)