гэ́та падзе́я с. аб перамо́зе — э́то собы́тие означа́ет (знамену́ет) побе́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
све́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., абчым, прашто і здадан.сказам.
1. Пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго‑н. у якасці відавочніка, сведкі, дасведчанай асобы. Сведчу, што ў правінцыі Антарыо Ёсць Палерма — слаўны гарадок.Панчанка.Расказы відавочцаў сведчылі, што агонь у лесе ўспыхнуў адразу ў некалькіх месцах і амаль у адзін і той жа час.Матрунёнак.
2. Быць сведчаннем чаго‑н., пацвярджаць, даказваць што‑н. Маёр рабіўся весялейшым, пачаў насвістваць украінскія песні, што сведчыла аб яго добрым настроі.Шамякін.Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці насычаны таксама вялікай колькасцю дзеясловаў лацінскага паходжання, што сведчыць аб моцным уплыве лацінскай мовы на беларускую.Гіст. лекс. бел. мовы.Старанна дагледжаная, начышчаная, змазаная, яна [машына] павінна была сведчыць, што новы гаспадар яе — чалавек дбайны і руплівы.Васілёнак.Гледачоў — як дзверы зачыніць. Больш тут месца нельга ўжо нідзе знайсці. Здабытак люду і гарачыні Сведчыць нам пра поспех самадзейнасці.Гілевіч.
3. і каму. Даваць паказанні на судзе. Кожны сведка звычайна карыстаецца пэўнаю павагаю ў тых, каму ён сведчыць збіраецца.Колас.
4. і што. Афіцыйна пацвярджаць сапраўднасць чаго‑н. Сведчыць подпіс і сведчыць пячаць, Што ідзём мы [Рыбка, Ворчык, Зарудны] з астрогу.Куляшоў.Размашысты подпіс гаварыў пра тое, што чалавек з упэўненасцю сведчыў складзеную для яго па ўсёй форме паперу.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́дчыць
1. zéugen vi (пра што-н. von D); Zéugnis áblegen (von D), bezéugen vt, beschéinigen vt (юрыд.даваць паказанні);
2. (служыць доказам) spréchen*vi (пра што-н. für A);
пра гэ́та све́дчыць той факт, што … dafür spricht die Tátsache, dass …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Све́дчыць (сьве́дчыць) ‘пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-небудзь у якасці відавочцы, сведкі, дасведчанай асобы’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), параўн. ст.-бел.досвѣдчати ‘тс’. Укр.сві́дчити, польск.świadczyć, в.-луж.swědčić, н.-луж.svědcyś, чэш.svědčit, славац.svedčiť, серб.-харв.svjedòčiti, славен.svedóčiti. Дыял.прасл.*svědčiti, дэрыват ад *svědъkъ ‘сведка’. Параўн. таксама светка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засве́дчыцьгл.сведчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удостоверя́тьнесов.све́дчыць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хітрава́ты, -ая, -ае.
Трохі хітры або які сведчыць пра хітрасць.
Х. чалавек.
Хітраватая ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)