рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЗІ́ВА,
рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. і ў Оўруцкім р-не Жытомірскай вобл. (Украіна), правы прытокр. Славечна (бас. Прыпяці). Даўж. 28,6 км, у т. л. 9 км на Беларусі (каналізаваная), 3,6 км на мяжы з Украінай. Пачынаецца за 1 км на З ад в. Гразіва Оўруцкага р-на. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Жывіць вадасх. Свяча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАМЫ́СЛЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Лёзненскім р-не Віцебскай вобл. на р. Чарніца (прыток Лучосы), за 10 км на ПдЗ ад г.п. Лёзна. Створана ў 1962. Пл. 1,16 км². Даўж. 8 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 2,25 млн.м³. Берагавая лінія звілістая: правы бераг пад лесам, левы забалочаны. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЦА,
рака ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., правы прытокр. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 250 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная. Пойма асушаная. Рэчышча каналізавана на ўсім працягу. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛТА,
рака ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокЗах. Дзвіны. Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 207 км². Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па зах. частцы Полацкай нізіны. Даліна трапецападобная, у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́АЛЬ (Vaal),
рака ў ПАР, правы прытокр. Аранжавая. Даўж. каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГА,
рака, левы прытокПаўн. Дзвіны, у Валагодскай і Архангельскай абл. Расійскай Федэрацыі. Даўж. 575 км, пл.бас. 44,8 тыс.км². Пачынаецца сярод балот, цячэ па лясістай мясцовасці. Асн. прытокі: Кулой, Вусця (справа), Вель (злева). Сярэдні расход вады каля с. Усць-Сюма 369 м³/с. Суднаходная на 355 км ад вусця. Сплаўная. На Вазе — г. Вельск, Шэнкурск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРНО́ВА, Дзярноўка,
рака ў Талачынскім і Аршанскім р-нах Віцебскай вобл., правы прытокр. Адроў (бас Дняпра). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 99 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Воўкавічы Талачынскага р-на. Цячэ па Аршанскім узв. Рэчышча ад вытоку да в. Вязьмічы (7 км) і каля в. Смаляны Аршанскага р-на (2,2 км) каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЯБА́ (Cuiabá),
горад на З Бразіліі. Адм. ц. штата Мату-Гросу. Засн. ў 1719. Больш за 300 тыс.ж. (1995). Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт суднаходства на р. Куяба (прытокр. Парагвай). Гандл.-прамысл. цэнтр раёна экстэнсіўнай жывёлагадоўлі, вырошчвання цукр. трыснягу, збору каўчуку, здабычы золата, алмазаў і інш.Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Ун-т. Філалагічная акадэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ЛА,
рака ў Іране і Іраку, левы прытокр. Тыгр. Даўж. (ад вытоку р. Сірван) 440 км, пл.бас. больш за 30 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ па Месапатамскай нізіне, утварае вял. дэльту. Сярэдні гадавы расход вады 130 м³/с. Веснавое разводдзе, летняя межань. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў час разводдзя да г. Баакуба (Ірак).