Лажок ’лагчына’ (Сл. паўн.-зах.), ’лужок, упадзістае месца сярод поля’ (Нас., ТСБМ), ’лужок з вадою’ (Рам., 8). Памяншальнае да лог (гл.). Сюды ж жлоб. лажок ’паз у бервяне’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Касп., Кіс.). Відаць, да сцяліць (гл.), іншая назва расліны расходнік (гл.), параўн. таксама сцялі́ по́ля ’вязель палявы’: расце на дзірванох, сцеліцца (смарг., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масмі́ны

[англ. mass mini(fication) = памяншэнне масы]

вобласці аслаблення гравітацыйнага поля Месяца, якія заўважаюцца над шэрагам месячных кратэраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэрамагні́тны

(ад аэра- + магніт)

звязаны з вывучэннем магнітнага поля Зямлі пры дапамозе лятальных апаратаў (напр. а-ая здымка).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Büchse f -, -n

1) бляша́нка, карэ́ц

2) стрэ́льба;

sie sind aus iner ~ geschmert яны́ аднаго́ по́ля я́гады

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МАГНЕТЫ́ЗМ (ад грэч. magnētis магніт),

сукупнасць з’яў, звязаных з асаблівай формай узаемадзеяння паміж эл. токамі, токамі і магнітамі (целамі з магнітным момантам) і паміж магнітамі; раздзел фізікі, які вывучае гэтае ўзаемадзеянне і ўласцівасці рэчываў (магнетыкаў), у якіх яно праяўляецца.

Магн. ўзаемадзеянне цел перадаецца праз магнітнае поле, якое з’яўляецца адной з форм існавання электрамагнітнага поля. Нягледзячы на непарыўную сувязь паміж эл. і магн. з’явамі, магн. з’явы прынцыпова адрозніваюцца ад электрычных з-за адсутнасці ў прыродзе адасобленых магн. полюсаў (магн. зарадаў; гл. Манаполь магнітны). Крыніца эл. поляэл. зарад, магн. поля — рухомы эл. зарад (электрычны ток), пераменнае (віхравое) эл. поле або элементарныя часціцы з адметным ад нуля ўласным магн. момантам. М. атамаў, малекул і макраскапічных цел вызначаецца ў канчатковым выніку М. элементарных часціц (у асн. магн. момантам электронаў). У залежнасці ад характару ўзаемадзеяння часціц-носьбітаў магн. моманту адрозніваюць М. рэчываў з атамным магн. парадкам (ферамагнетызм, ферымагнетызм, антыферамагнетызм) і М. слабаўзаемадзейных часціц (парамагнетызм, дыямагнетызм). Магн. ўласцівасці рэчываў, макраскапічныя праяўленні іх М. тлумачацца на аснове законаў квантавай механікі, разглядаюцца ў рамках тэорыі эл.-магн. поля, тэрмадынамікі і статыстычнай фізікі. М. праяўляецца ва ўсіх фізіка-хім. працэсах, што адбываюцца ў рэчыве. Магн. палі ёсць у зорак, Сонца, некат. планет Сонечнай сістэмы, у касм. прасторы. Яны ўплываюць на рух зараджаных часціц, вызначаюць многія астрафіз. і геамагн. з’явы (сонечныя ўспышкі, зямныя магн. буры і г.д.). Магн. ўласцівасці рэчываў шырока выкарыстоўваюцца ў электра- і радыётэхніцы, вылічальнай тэхніцы і тэлемеханіцы, аўтаматыцы, прыладабудаванні, марской і касм. навігацыі і інш.

З’ява М. вядома са старажытнасці. З 12 ст. ў Еўропе пачаў шырока выкарыстоўвацца магн. компас. Вучэнне пра М. развівалі У.Гільберт, Р.Дэкарт, Ф.Эпінуе, Ш.Кулон. У 1820 Х.К.Эрстэд адкрыў магн. поле эл. току, А.М.Ампер устанавіў законы магн. ўзаемадзеяння токаў. У 1830-я г. К.Гаўс і В.Вебер развілі матэм. тэорыю геамагнетызму (гл. Зямны магнетызм). Грунтоўную трактоўку з’яў М. на аснове ўяўленняў аб рэальнасці эл.-магн. поля даў М.Фарадэй, які ў 1831 адкрыў электрамагнітную індукцыю. У 1872 Дж.Максвел стварыў агульную тэорыю эл.-магн. з’яў (гл. Максвела ўраўненні). Уласцівасці фера- і парамагнетыкаў вывучалі А.Р.Сталетаў (1872) і П.Кюры (1895). У 1905 П.Ланжэвэн пабудаваў тэорыю дыямагнетызму, у 1925 С.​Гаўдсміт і Дж.​Уленбек адкрылі спін і М. электрона. У 1930-я г. пабудавана квантавамех. тэорыя магн. уласцівасцей свабодных электронаў (В.Паўлі, Л.Д.Ландау). Развіццё фізікі магн. з’яў прывяло да сінтэзавання новых магнітных матэрыялаў (ферытаў для ВЧ- і ЗВЧ-прыстасаванняў, высокакаэрцытыўных злучэнняў, празрыстых ферамагнетыкаў і інш.).

На Беларусі даследаванні па фізіцы магн. з’яў праводзяцца ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі, БДУ, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.

Літ.:

Вонсовский С.В. Магнетизм. М., 1971;

Маттис Д. Теория магнетизма: Введение в изучение кооперативных явлений: Пер. с англ. М., 1967;

Браун У.Ф. Микромагнетизм: Пер. с англ. М., 1979.

А.​І.​Болсун, У.​М.​Сацута.

т. 9, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ве́рацень ’гоні’ (Жд., 2, Яшк.), вераце́нь ’загон’ (Сцяшк. МГ). Параўн. вератні́к ’частка поля’ (Касп.); ’доўгі загон’ (Яшк., Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і вераце́я (г. зн. звязана з *vьrtěti: *vertьnь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́ступ (БРС), ’участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў’ (Яшк.). Рус. вы́ступ, укр. ви́ступ ’выступленне’, польск. występ, в.-луж. wustup, чэш. výstup ’тс’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выступіць (гл. ступіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прале́сак ’сцежка, паласа паміж лесам’ (Касп.), проле́сак ’пералесак’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. проле́сок ’доўгая прагаліна ў лесе’, укр. пролі́сок ’прагаліна, паляна’, польск. przelasek ’лясок сярод поля’. Конфіксны дэрыват пра- + ‑ак адлес.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІСТЭРЭ́ЗІСНЫ ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К,

сінхронны электрарухавік, у якога вярчальны момант ствараецца ад узаемадзеяння магн. поля статара з намагнічаным ротарам, зробленым з матэрыялу з шырокай пятлёй гістэрэзісу. Магутнасць да некалькіх соцень ват пры частаце сілкавальнага току 50—500 Гц. Гістэрэзісны электрарухавік маюць добрыя эксплуатацыйныя характарыстыкі, надзейныя, даўгавечныя, бясшумныя, здольныя працаваць з рознай частатой вярчэння. Выкарыстоўваюцца ў маламагутных электрычных прыводах і ў сістэмах аўтам. кіравання.

т. 5, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)