*Пашкрэ́бач, малар.пошкрыбач, пушкрыбач ’паскрэбак, апошняе дзіця’ (Сл. Брэс.), пушкріптач ’тс’ (Нар. лекс.), лун.пошкрэбэц (Шатал.), пашкрэбка ’тс’ (ТС). Да паскробак (гл.) у выніку пераносу значэння паводле функцыянальнага падабенства. Параўн. таксама польск.szkrab ’карапуз’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́галь ’няўдалы хлеб’ (ПСл.). Відаць, з польск.rogal ’рагалік’, успрынятага з адмоўным значэннем. Параўн. мар.rohél, чэш.rohlík, названыя паводле падабенства з рогам; тое ж славац.rožek, а таксама ням.Hörnel, Hörnehek (Махэк₂, 515).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кшталтм.
1. (спосаб, манера) Art f-, -en; Wéise f -, -n; Art und Wéise;
гэ́ткім кшталтам so, auf díese Art;
2. (падабенства від, форма) Ähnlichkeit f -; Form f -, -en, Gestált f -, -en;
кшталту лі́нііéiner Líni¦e ähnlich
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
карыкату́ра
(іт. caricatura, ад лац. caricare = перагружаць, перабольшваць)
1) сатырычны паказ з’яў рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры, кіно, тэатры, на эстрадзе, а таксама малюнак каго-н., чаго-н. у падкрэслена смешным выглядзе;
2) перан. смешнае, недасканалае падабенства да каго-н., чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Паянці́на, панці́на ’выступ з доўгай шэрсцю на назе каня ззаду над капытом’ (гродз., Нар. сл.), паянчы́на ’клок поўсці, напрыклад, каля капыта’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск.pajęczyna ’павуціна’. Перанос значэння паводле падабенства. Гл. таксама пауць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЯНТУ́ЛАЎ Арыстарх Васілевіч (26.3.1882, в. Варона Пензенскай вобл., Расія — 15.4.1943),
расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Вучыўся ў Пензенскім (з 1897) і Кіеўскім (1900—05) маст. вучылішчах, студыі Дз.Кардоўскага ў Пецярбургу (1906—07), у парыжскай акадэміі Ла Палет у А. Ле Факанье і Ж.Метцэнжэ (1911). Праф. маскоўскіх Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў — Вышэйшага маст.-тэхн. ін-та (з 1919), Маст. ін-та (1937—43). Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Бубновы валет» (1910). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1926), Т-ва маскоўскіх мастакоў (з 1928). У творах 1910-х г. спалучаў рысы кубафутурызму з імкненнем да выяўлення нац. характару праз выкарыстанне матываў рус.стараж. дойлідства, традыцый іканапісу і лубка («Васіль Блажэнны», 1913; «Звон», 1915; «Каля Іверскай», 1916, і інш.). Некаторыя работы блізкія да абстракцыянізму: «Даследаванне сімвалічнага падабенства ў партрэце» (1912), «Дзве жанчыны» (1919) і інш. З 1920-х г. працаваў у рэаліст. манеры, ствараў індустр. пейзажы, партрэты, нацюрморты: «Крэкінг нафтаперапрацоўчага завода» (1931), «Гародніна» (1933), «Нацюрморт з капустай», партрэт В.Дулавай (абодва 1940) і інш. Афармляў спектаклі маскоўскіх т-раў: «Віндзорскія свавольніцы» У.Шэкспіра (1916, Камерны т-р), «Дэман» А.Рубінштэйна (1919, Эксперым.т-р), «Праметэй» А.Скрабіна (1919, Вял.т-р), «Іспанскі святар» Ф.Бамонта і Дж.Флетчэра (1934, МХАТ).
Літ.:
Мурина Е.Б., Джафарова С.Г. Аристарх Лентулов: Путь художника. Художник и время: [Альбом]. М., 1990;
Неизвестный русский авангард в музеях и частных собраниях. М., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перла (пэрла) ’панцак’ (глыб., ЛА, 4). З пе́рл(а) ’жэмчуг’ у выніку пераносу значэння паводле падабенства колерам ячных круп з жэмчугам. Параўн. рус.перлавая крупа > перловка ’тс’, перловый цвет ’жамчужны, белы, з шызым адценнем’ (Даль, 3, 101).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піскунец ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да піск (гл.); матывацыя наймення застаецца няяснай, аднак іншая назва — плюшчай, звязаная з плюха ’аер, касач’ (ТС), сведчыць пра падабенства ў выкарыстанні ніжняй часткі лістоў у якасці пішчалак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарэ́лачка ’астра’ (б.-каш., ельск., лоеў., Расл. св.). Параўн. укр.дыял.тарі́лка ’тс’, тарі́лочка ’хрызантэма’. З-за знешняга падабенства суквецця да талерачкі параўн. н.-луж.talariki ’астры’ ад talarik ’талерачка’ (ЕСУМ, 5, 523). Да наступнага слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карыкату́ра
(іт. caricatura, ад лац. caricare = перагружаць, перабольшваць)
1) сатырычны паказ з’яў рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры, кіно, тэатры, на эстрадзе, а таксама малюнак каго-н., чаго-н. у падкрэслена смешным выглядзе;
2) перан. смешнае, вартае жалю падабенства да чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)