аго́нь (род. агню́) м.

1. в разн. знач. ого́нь;

згарэ́ць у агні́ — сгоре́ть в огне́;

агні́ го́рада — огни́ го́рода;

сігна́льныя агні́ — сигна́льные огни́;

артылеры́йскі а. — артиллери́йский ого́нь;

а. па во́рагу! — ого́нь по врагу́!;

хло́пец — а.! — па́рень — ого́нь!

2. костёр, огни́ще ср.;

раскла́сці а. — развести́ костёр;

анто́наў а. — анто́нов ого́нь;

бенга́льскі а. — бенга́льский ого́нь;

ве́чны а. — ве́чный ого́нь;

праметэ́еў а. — промете́ев ого́нь;

бе́глы а.воен. бе́глый ого́нь;

кінжа́льны а.воен. кинжа́льный ого́нь;

адкры́ць а. — откры́ть ого́нь;

лі́нія агню́ — ли́ния огня́;

сустрэ́чны а. — встре́чный ого́нь;

перакрыжава́ны а.воен. перекрёстный ого́нь;

вартавы́я агні́ — сторожевы́е огни́;

загараджа́льны а. — загради́тельный ого́нь;

шчы́льны а.воен. пло́тный ого́нь;

агнём і мячо́м — огнём и мечо́м;

а. яго́ ве́дае — ле́ший его́ зна́ет;

бая́цца як агню́ — боя́ться как огня́;

днём з агнём не знайсці́ — днём с огнём не найти́;

жартава́ць (гуля́ць) з агнём — шути́ть (игра́ть) с огнём;

з агню́ ды ў по́лымя — из огня́ да в по́лымя;

як скура́т на агні́ кру́ціцца — ужо́м извива́ется;

падлі́ць ма́сла ў а. — подли́ть ма́сла в ого́нь;

пусці́ць з агнём — преда́ть огню́;

адда́ць агню́ і мячу́ — преда́ть огню́ и мечу́;

памі́ж двух агнёў — ме́жду двух огне́й;

прайсці́ а., ваду́ і ме́дныя тру́бы — пройти́ ого́нь, во́ду и ме́дные тру́бы;

дастава́ць кашта́ны з агню́ — таска́ть кашта́ны из огня́;

няма́ ды́му без агню́погов. нет ды́ма без огня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каламу́ціць ’муціць, рабіць каламутным’ (ТСБМ), ’выклікаць неспакой, уносіць беспарадак, блытаніну’ (ТСБМ). Укр. каламутити ’муціць; бунтаваць’, каломутити ’тс’, рус. варонеж., зах.-бран. каламутить ’муціць ваду’, кур., зах.-бран. ’выклікаць разлад, смуту; баламуціць’, польск. kołomącić ’муціць, баламуціць, круціць’, kalamacić ’муціць (напр., ваду), баламуціць’ (там жа), kałamucać ’муціць, боўтаць’ з усх.-слав. фанетыкай; сведчыць, магчыма, аб больш шырокім распаўсюджанні слова ў бел. мове, славац. zkolomutit ’закрануць, падражніць, пашавяліць’. На поўдні славянскай тэрыторыі адзначана серб.-харв. каламу́тити (у Вука), якое RHSJ (4) суадносіць з kalabúriti. Адносна першага слоўнік мяркуе, што яно магло ўтварыцца ў выніку кантамінацыі kalabúriti і дзеяслова mutiti; адносна другога — ад kalabàluk ’вялікая колькасць людзей, шум, мітусня’, якое з тур. galabalyk. Відаць, такое меркаванне нельга прыняць, паколькі ёсць дакладныя адпаведнікі ў паўн.-слав. мовах. Цікава і серб.-харв. калабу́рити, якое суадносіцца з прасл. buriti са значэннем ’хваляваць’ і да т. п. Звернем яшчэ ўвагу на дзеяслоў buniti ў дэфініцыі як на вельмі сімптаматычны (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 3, 99: «buriti… родственно *bura, а также глагольно-именной паре *buna‑ *buniti…». Наяўнасць у слав. мовах фанетычна розных лексем (першая частка ‑kala‑ і ‑kolo‑) зацямняе этымалогію. Слаўскі (2, 371) мяркуе аб злучэнні *kolomǫtiti ’муціць навокал’, як аргумент прыводзяцца паралельныя чэш. (у Юнгмана) kolotáceti seкруціцца’, рус. колобродить, дыял. колобродить, бел. каламесіць. Надзейнасць гэтых прыкладаў не вельмі высокая, аднак структура такая з’яўляецца магчымай: параўн. укр. коломыя ’яма, вымытая вадой’, серб.-харв. kolòvada («složeno od kolo osnove glagola voditi…», RHSJ, 5, 214), рус. коловодиться ’вазіцца, многа займацца чым-н. і да т. п.’, магчыма, рус. маск. коломыка ’пляткарка і да т. п.’ Фанетычныя недакладнасці Слаўскі тлумачыць ад’ідэацыяй першай часткі да kalъ ’гразь’ і да *balamutiti ’муціць’. Махэк₁ (419). Махэк₂ (514) мяркуе аб праформе *kalomǫtiti, дзе першая частка паходзіць ад kalъ ’гразь і да т. п.’ Фанетыку слав. утварэнняў ён тлумачыць наступным чынам: форма kala магла быць вынікам прагрэсіўнай асіміляцыі (укр. каламутити), а польск. і чэш. рэгрэсіўнай. Такое тлумачэнне не вельмі добра спалучаецца з паралельнымі формамі koło‑ і kało‑ ў польск. дыял. словах, а семантыку слав. прыкладаў нельга звесці да семантыкі kalъ. Параўн., у прыватнасці, бел. дыял. каламут ’вір’ і сінонімы; рус. дыял. коловерть, коловорот, круговорот. Аднак, калі прыняць версію Слаўскага, відавочна, што нельга проста вытлумачыць серб.-харв. прыклады, паколькі на поўдні ўтварэнні з першай часткай bala‑ не адзначаюцца. Гэта значыць, што на серб. лексемы або сапраўды ўплывалі семантычна падобныя турцызмы, або тут дзейнічалі ўласна фанетычныя працэсы. Не выключана, што прапанаваныя этымалогіі наогул няпэўныя і больш верагодна бачыць тут кампозіт, у якім першая частка ўспрымаецца як экспрэсіўны фармант. Так разглядаў Кноблах (JC, 1969 (2), 141) лексемы балагур, баламут і інш. Найбольш істотным момантам такой версіі з’яўляецца магчымасць утварэння экспрэсіўнага фарманта на базе слова. Тады змяненне фанетыкі лёгка вытлумачыць як натуральнае для экспрэсіўнай лексікі або фармантаў. Не выключана, што з такімі фармантамі ўтвораны рус. бран. коломат ’крык, шум’, аб другой частцы гл. Мартынаў, Бел.-рус. ізал., 70; укр. усх.-палес. калабушить ’ласкатаць’, магчыма, бел. каланытка (гл.) і інш. Параўн. славац. galamuta ’змяшэнне, смута’ і balamuta ’тс’, што сведчыць, па-першае, аб блізкай семантыцы ўтварэнняў з рознымі фармантамі ў пачатку слова, па-другое, аб змяненні фанетыкі. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што нельга выключыць уплыву паўн.-слав. balamǫtiti на разглядаемую групу лексікі, аднак характар гэтага ўплыву не вельмі ясны. Магчыма, balamǫtiti ўласна славянскае ўтварэнне (гл. агляд версій Трубачоў, Эт. сл., 1, 146–147), не выключана, што паралельнае да kalamǫtiti. Версія аб запазычанні слова (баламуць) з манг. balamut больш верагодная, калі прыняць пад увагу аргументацыю Папова (Из истории, 35, заўвага 4), які адзначае, што ў іранскіх дыялектах Паміра balāmū́t ’віхор’. Робіцца таксама слушная заўвага, што складанасць лексемы і семантыка не дазваляюць меркаваць аб выпадковым супадзенні. Аднак апошнія прапановы не праясняюць справу, хоць лінгвагеаграфія і не пярэчыць версіі аб магчымым запазычанні слова (ва ўсякім разе слова баламут). Таксама не вельмі ясным з’яўляецца словаўтварэнне, калі дапускаць славянскае паходжанне слоў. Тут можна бачыць складанне назоўнік + дзеяслоў, або дзеяслоўны назоўнік (гл. прыклады вышэй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Kopf

m -(e)s, Köpfe

1) галава́

mit blßem ~ — з непакры́тай галаво́й

2) галава́, ро́зум

ein hller ~ — све́тлая галава́

den ~ hchhalten* — не схілі́ць галавы́

~ hoch! — вышэ́й галаву́!

den ~ hängen lssen* — заняпа́сці ду́хам

sich (D) etw. in den ~ stzen — браць што-н. сабе́ да галавы́

Hals über ~ — стрымгало́ў

mit dem ~ durch die Wand ghen* — ісці́ напрало́м

er ist nicht auf den ~ gefllen — ён не дурны́ [не ду́рань]

sich (D) den ~ über etw. (A) zerbrchen* — лама́ць сабе́ галаву́ над чым-н.

sich (D) etw. aus dem ~ schlgen* — вы́кінуць сабе́ што-н. з галавы́

sich (D) etw. durch den ~ ghen lssen* — абду́мваць што-н.

den ~ aufs Spiel stzen — рызыкава́ць галаво́ю

ich weiß nicht, wo mir der ~ steht — у мяне́ галава́ кру́ціцца

~ stehen* — стая́ць на галаве́

◊ es steht lles ~ — пану́е по́ўны беспара́дак, усё ідзе́ дагары́ нага́мі

3) асо́ба, чалаве́к

die Grppe ist elf Köpfe stark — у гру́пе адзіна́ццаць асо́б [чалаве́к]

das kstet drei Rbel pro ~ — гэ́та кашту́е (па) тры рублі́ з [на] чалаве́ка

4) загало́вак (у газеце)

5) гало́ўка, пле́шка (цвіка)

◊ den Ngel auf den ~ trffen* — папа́сці ў са́мую кро́пку

6) кача́н (капусты)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

turn

[tɜ:rn]

1.

v.i.

1) круці́цца

2) паваро́чвацца

Turn over on your back — Павярні́ся на сьпі́ну

3) паваро́чваць, зваро́чваць

The road turns to the north here — Даро́га паваро́чвае тут на по́ўнач

4) перахо́дзіць

The street turned into a highway — Ву́ліца перайшла́ ў аўтастра́ду

5) блядне́ць, бяле́ць

She turned pale — Яна́ зьбяле́ла

6) зварача́цца, зьвярта́цца

He turned to his father for help — Ён зьвярну́ўся да ба́цькі па дапамо́гу

2.

v.t.

1) круці́ць; паваро́чваць, пераваро́чваць

to turn the key in the lock — павярну́ць ключ у замку

to turn a furrow — адвярну́ць баразну́

to turn a page — перавярну́ць бачы́ну

2) пераклада́ць, перака́зваць

3) пары́раваць

to turn a punch — пары́раваць уда́р

4) загіна́ць; скру́чваць

5) спаўня́цца

He turned sixty — Яму́ спо́ўнілася шэсьцьдзеся́т

6) Figur. настаўля́ць, нацко́ўваць

to turn friends against friends — нацко́ўваць пры́яцеляў на пры́яцеляў

7) выме́ньваць, абме́ньваць

to turn stock into cash — вы́меняць а́кцыі на гато́ўку

8) зьмяня́ць рэлі́гію

3.

n.

1) абаро́т -у m.

at each turn of the wheel — пры ка́жным абаро́це ко́ла

2) паваро́т -у m.

a turn to the left — паваро́т нале́ва

right, left, about turn! — напра́ва! нале́ва! круго́м! (вайско́выя кама́нды)

3) паваро́т, заваро́т -у m.

a turn in the road — паваро́т даро́гі

4) зьме́на f.

a turn for the better (for the worse) — зьме́на на ле́пшае (го́ршае).

5) зьме́на f., перало́м -у m.

the turn of the year — перало́м го́ду, кане́ц го́ду

6) віто́к -ка́ m., адно́ ко́лца скрутка́ (вяро́ўкі)

7) чарга́ f.

to wait one’s turn — чака́ць свае́ чаргі́

8) Figur. учы́нак -ку m.

a good turn — до́бры ўчы́нак

9) прагуля́нка, прагу́лка f., шпа́цыр -у m.

- at every turn

- by turns

- in turn

- out of turn

- take turns

- turn down

- turn in

- turn loose

- turn off

- turn on

- turn out

- turn over

- turn to

- turn up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

голова́ в разн. знач. галава́, -вы́ ж.;

забра́ть в го́лову убі́ць (набра́ць) у галаву́;

ско́лько голо́в, сто́лько умо́в погов. што галава́, то ро́зум;

голова́ идёт кру́гом галава́ кру́ціцца, галава́ ідзе́ кру́гам;

пове́сить го́лову зве́сіць (апусці́ць) галаву́;

быть голово́й вы́ше быць на галаву́ вышэ́й;

го́лову дать на отсече́ние галаву́ даць на адсячэ́нне;

закружи́лось в голове́ закруці́лася галава́;

вскружи́ть го́лову закруці́ць галаву́;

как снег на́ голову як снег на галаву́;

с больно́й головы́ на здоро́вую з хво́рай галавы́ на здаро́вую;

в пе́рвую го́лову у пе́ршую чаргу́;

быть о двух голова́х не шкадава́ць галавы́;

вы́дать с голово́й вы́даць з галаво́й;

сломя́ го́лову, очертя́ го́лову на злом галавы́а́рку); (стремглав) стрымгало́ў;

лома́ть го́лову (над чем-л.) лама́ць галаву́ (над чым-небудзь);

уйти́ с голово́й во что́-л. ца́лкам адда́цца чаму́е́будзь;

без головы́ без галавы́;

в голова́х (в изголо́вье) у галава́х;

вы́бросить из головы́ вы́кінуць з галавы́;

заплати́ть голово́й заплаці́ць галаво́й;

на голове́ ходи́ть на галаве́ хадзі́ць;

намы́лить го́лову (кому) намы́ліць галаву́ (каму);

на све́жую го́лову (делать что) на све́жую галаву́ (рабіць што);

на свою́ го́лову на сваю́ галаву́;

не выходи́ть из головы не выхо́дзіць з галавы́;

отвеча́ть голово́й (за кого, что) адка́зваць галаво́й (за каго, што);

сам себе́ голова́ сам сабе́ галава́;

с головы́ (с каждого) з галавы́;

с головы до ног, с ног до головы́, с (от) головы́ до пят з галавы́ да ног, з ног да галавы́, з (ад) галавы́ да пят;

сложи́ть го́лову злажы́ць галаву́;

ударя́ть (уда́рить) в го́лову дава́ць (даць) у галаву́;

че́рез го́лову чью (кого) це́раз галаву́ чыю (каго);

мяки́нная голова́ мякі́на ў галаве́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Wort

I

n -(e)s, Wörter (асо́бнае) сло́ва

~ für ~ — сло́ва за сло́ва, дасло́ўна

im whrsten Snne des ~es — у сапра́ўдным сэ́нсе сло́ва

das ~ liegt mir auf der Znge — сло́ва кру́ціцца ў мяне́ на языку́

II

n -(e)s, -e

1) сло́ва (мова)

j-m gte ~e gben* — угаво́рваць [супако́йваць] каго́-н.

die ~e kuen — мя́мліць

etw. in ~e kliden — вы́казаць што-н. сло́вамі

er braucht nicht lnge nach ~en zu schen — ≅ ён за сло́вам у кішэ́нь не пале́зе

deses ~ ist mir entschlüpft — гэ́тае сло́ва сарва́лася ў мяне́ з языка́

kines ~es mächtig sein — стра́ціць мо́ву (ад страху)

ein ~ fllen lssen* — прамо́віць сло́ва

j-n (nicht) zu ~e kmmen lssen* — (не) даць каму́-н. гавары́ць [сло́ва сказа́ць]

ein (gtes) ~ für j-n, für etw. (A) inlegen — замо́віць за каго́-н., за што-н. сло́ўца; вы́ступіць у падтры́мку каго́-н., чаго́-н.

j-m, iner Sche (D) das ~ rden — стая́ць за каго́-н., за што-н.; падтры́мліваць каго́-н., што-н.

j-m ins ~ fllen* — перарыва́ць [перапыня́ць] каго́-н.

2) сло́ва (выступленне)

ums ~ btten*, sich zum ~ mlden — прасі́ць сло́ва

das ~ ergrifen* [nhmen*] — узя́ць сло́ва

das grße ~ führen — ігра́ць вяду́чую ро́лю

3) (чэ́снае) сло́ва (абяцанне)

das ~ hlten* — (с)трыма́ць сло́ва

das ~ brchen* — пару́шыць сло́ва

ein Mann von ~ — чалаве́к сло́ва

ein Mann, ein ~! — сумле́нны чалаве́к сло́ва трыма́е!

◊ j-m das ~ aus dem Mnde nhmen* — прадугада́ць чые́-н. сло́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

то́лькі, часціца, прыслоўе, злучнік.

1. часціца вылучальна-абмежавальная. Не больш як, усяго. Служыў салдат .. дваццаць пяць гадоў, выслужыў сіні білет і пайшоў дамоў. І меў ён пры сабе толькі тры капейкі грошай. Якімовіч. Стасі — дзесяць, Галюсі — шэсць, Юзіку — пяць гадкоў, а малодшай, Ірэнцы ўсяго два .. Калі памерла іх маці, Ірэнцы быў толькі годзік. Лось. Ты [Дзед Мароз] скажы нам толькі слова, Мы з табой на ўсё гатовы. А. Александровіч. / У спалучэнні з часціцамі: «усяго», «адно». Алесь пазнаёміўся з .. [Макарам Сяргеевічам], калі браўся на партыйны ўлік. Тады перакінуліся ўсяго толькі некалькімі словамі. Шыцік.

2. часціца абмежавальная. Не раней чым. Дадому Аня дабралася толькі пад вечар. Мележ. Спраўляючы свой карагод, Зямля вакол Сонца імчыцца І жджэ, але толькі праз год Яна прычакае гасцінца. Крапіва.

3. часціца абмежавальная. Выключна, адзіна; нічога, акрамя гэтага. На плечы .. [стрэльбу] і — праз Дуброўку .. у Лаўскі лес ідзём, будзе там аблава на ваўкоў .. У той час я хацеў быць толькі паляўнічым. Бялевіч. Са сваімі мы трымалі сувязь толькі па радыё і самалётамі. Няхай. [Якаўлеў:] — Пераправу без рызыкі можна зрабіць толькі ў такую [навальнічную] ноч. Анісаў. / У спалучэнні з часціцамі: «хіба», «адно». [Дзямід:] — Небяспечны для .. [дзікоў] хіба толькі воўк ды рысь. В. Вольскі. Адно толькі віхор над ілбом, колькі я яго ні прыгладжваю, усё роўна круціцца на свой манер, нібы па ім от толькі што пахадзіў вецер і раскідаў валасы на ўсе бакі. Сабаленка. // (у спалучэнні з часціцай «што»). Больш нічога, акрамя гэтага. Міжвольна ўспаміналіся словы падання, якое казала, што мядзведзі — гэта людзі, толькі што аброслыя. Караткевіч.

4. часціца ўзмацняльная (пры займенніках і прыслоўях звычайна ў адмоўных сказах). Узмацняе ўяўленне аб вялікай колькасці, аб’ёме і пад. чаго‑н. Каго там толькі не было! Чаго толькі дзеці не вытваралі! □ Але мала што выдумаюць бабы. Чаго толькі не зложаць. Баранавых. // Узмацняе ўяўленне аб пажаданасці, магчымасці якіх‑н. з’яў. «Толькі каб сур’ёзна не [за]кахацца ў яе. Нешта ж бярэ-такі мяне за сэрца. І [за]кахаўся б, каб не была яна нашай парабчанкай», — разважаў з сабою Лявон. Галавач.

5. прысл. Зусім нядаўна (аб завяршэнні якога‑н. дзеяння, наступленні якога‑н. стану). Хлапчук толькі ўстаў з пасцелі. На дварэ яшчэ толькі развіднелася. □ — Малады яшчэ, толькі з інстытута, — цікуючы спадылба на Антона Антонавіча, разважаў Маслабоеў. Каршукоў. / У спалучэнні з часціцамі: «толькі», «што». Тое, што толькі-толькі займала агульную ўвагу, дзесьці знікла, адышло па задні план. Гартны. Сонца толькі што схавалася за лесам. Асіпенка. На дварэ светла, толькі што ўстаў месяц. Лобан.

6. злучнік супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з супраціўна-абмежавальнымі адносінамі. Нічога не хочацца, толькі цішыні, адну хвіліну цішыні, такой, каб на ўсё забыцца. Шамякін. Ападала лісце з ліп, бяроз і клёнаў, толькі дубы стаялі нячэпаныя і непаўторныя ў сваёй прыгажосці. Чарнышэвіч. Нашы яшчэ спяць, толькі я ляжу, не сплючы ад поўначы. Брыль. Дрэвы забылі пра буры і страты, Раны свае загаіла зямля. Толькі нічога забыць не змагла ты, Памяць мая! Танк. / У спалучэнні са злучнікам «і». Трывожна шчабятала дробнае птаства, і толькі сонца спакойна ўгравала .. чырвоныя вяргіні пад акном. Лынькоў. // Уваходзіць у склад супраціўных парных злучнікаў: «не толькі..., але (і)», «не толькі..., а (і)». Грукат тым часам мацнеў. Ён ужо не толькі непадзельна панаваў у паветры, але, здавалася, пранік у глыб зямлі. Быкаў. Мужык тупае па хаце, пасміхаецца сам сабе: «Я не толькі зраблю гэту работу, а і выспацца паспею». Якімовіч.

7. злучнік супраціўны. Злучае сказы з адносінамі неадпаведнасць выступаючы ў значэнне аднак, але. Пахавалі Бандароўну У вянку і ў белі, Толькі думак украінцам Пахаваць не ўмелі. Купала.

8. злучнік далучальны. Ужываецца для сувязі членаў сказа і сказаў, якія ўдакладняюць або дапаўняюць папярэднія думкі. Гаспадар ніколі не мяшаўся ў справы, толькі хіба скажа часам, што чай прастыў, што яда прыгатавана нядобра, і то кажа не да Ніны, а ў жончын бок, а яна ўжо дапякала Ніну. Галавач.

9. злучнік часавы. Ужываецца ў даданых сказах часу, калі падзеі, аб якіх гаворыцца ў галоўным сказе, пачынаюцца адразу ж пасля падзей даданага сказа. Толькі я лягу і вочы закрыю, бачу я вас прад сабой. Колас. [Якаў Радзівонавіч:] — Толькі гэта мы разуліся, у кацялках вар гатуем — і раптам та-та-та, кулямі аднекуль як секане! Краўчанка. // Уваходзіць у склад састаўных часавых злучнікаў: «як толькі», «ледзь толькі», «чуць толькі», «толькі што», «адно толькі», «абы толькі», якія ўжываюцца ў сказах з імгненнай зменай падзей. Як толькі спуталі коней, падлеткі пачалі, раскладаць агонь. Чарнышэвіч.

10. злучнік умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы са значэннем рэальнай умовы. Людзі табе дапамогуць, толькі сам рук не апускай. / Пры наяўнасці суадносных слоў «дык», «так» у галоўным сказе. [Надзя:] — Вось толькі краніце, дык так і плясну [талерку] аб падлогу. Крапіва.

•••

Адкуль толькі ногі ўзяліся; дзе толькі ногі ўзяліся гл. нага.

Адна толькі назва гл. назва.

Гэта яшчэ толькі кветачкі гл. гэта.

Ды і толькі (дый толькі) гл. ды ​1.

Падумаць толькі! гл. падумаць.

Толькі ваўкоў ганяць гл. ганяць.

Толькі залюбавацца гл. залюбавацца.

Толькі і — выражае ўзмоцненае адценне абмежавання. У панядзелак у Берасцянскай школе толькі і гаворкі было, што пра ларок без прадаўца. Скрыпка.

Толькі і бачылі гл. бачыць.

Толькі пыл курыць (закурэў) гл. пыл.

Толькі пяткі заблішчалі гл. пятка.

Толькі (той) бяды гл. бяда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

идти́ несов.

1. ісці́;

2. (ехать) ісці́, е́хаць;

маши́на идёт машы́на ідзе́ (е́дзе);

3. (двигаться по воде) ісці́; плы́сці, плыць;

лёд идёт лёд ідзе́ (плыве́);

4. (сдвигаться с места) разг. ісці́, пасо́ўвацца;

сунду́к тяжёл и не идёт с ме́ста ку́фар ця́жкі і не ідзе́ з ме́сца;

5. (устремляться на приманку) бра́цца;

о́кунь хорошо́ идёт на червяка́ аку́нь до́бра бярэ́цца на чарвяка́;

6. (протекать во времени, проходить) ісці́, міна́ць;

шли дни ішлі́ (міна́лі) дні;

7. (вдвигаться внутрь, приходиться впору) ле́зці;

сапо́г не идёт на́ ногу бот не ле́зе на нагу́;

8. (тянуться — о горах, лесе и т. п.) ісці́, цягну́цца;

9. (падать, литься) ісці́;

снег идёт снег ідзе́;

вода́ идёт вада́ ідзе́;

10. (быть подходящим) разг. пасава́ць, падыхо́дзіць; (быть к лицу) быць да твару́; (иметь отношение) даты́чыцца, мець дачыне́нне;

зелёное не идёт к голубо́му зялёнае не пасу́е (не падыхо́дзіць) да блакі́тнага;

ей очень идёт кра́сный цвет ёй ве́льмі да тва́ру чырво́ны ко́лер;

э́то не идёт к де́лу гэ́та не даты́чыцца (не ма́е дачыне́ння) да спра́вы;

11. (принимать какое-л. течение) ісці́, бра́цца; (клониться) хілі́цца;

де́ло идёт к сва́дьбе спра́ва ідзе́ да вясе́лля;

пого́да шла на мете́ль бра́лася на мяце́ліцу;

идти́ на у́быль ісці́ на змяншэ́нне (на спад);

идти́ ко дну ісці́ на дно;

идти́ впрок ісці́ на кары́сць;

не идёт с ума́ не выхо́дзіць з галавы́;

не идёт на ум не ідзе́ (не ле́зе) у галаву́;

идти́ в сравне́ние ісці́ ў параўна́нне;

речь, вопро́с, дело́ идёт о… гаво́рка, пыта́нне, спра́ва ідзе́ аб (пра)…;

сон не идёт сон не ідзе́ (не бярэ́);

куда́ ни шло! ≅ дзе маё (на́ша) не прапада́ла;

идёт! до́бра!, зго́да!, няха́й так!;

де́ло идёт хорошо́ спра́ва ідзе́ до́бра;

идти́ на что ісці́ на што;

идёт, как коро́ве седло́ погов. падыхо́дзіць, як каро́ве сядло́;

всё идёт прекра́сно усё ідзе́ цудо́ўна;

голова́ идёт кру́гом галава́ кру́ціцца;

идти́ на у́дочку ісці́ на ву́дачку, паддава́цца падма́ну;

идти́ на попя́тный ісці́ (адступа́ць) наза́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галава́, ы́; мн. гало́вы (з ліч. 2, 3, 4 галавы́), ‑ло́ў; ж.

1. Верхняя частка цела чалавека, верхняя або пярэдняя частка цела жывёліны, якая заключае ў сабе мозг. Павярнуць галаву. Зняць шапку з галавы. □ На галовах — баявыя каскі, Кліча ў даль няведамы паход. Аўрамчык. // У значэнні адзінкі падліку жывёлы. У дзесяці новых прасторных памяшканнях будуць экспанавацца сотні галоў высокапрадукцыйнай жывёлы, выведзенай у калгасах і саўгасах краіны. «Беларусь».

2. перан. Розум, свядомасць; развага. Ясная галава. □ Цвярозыя мужыцкія галовы прадугледжвалі ўсё. Мурашка. // Пра чалавека вялікага розуму. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае .. Гэта, брат, галава! Крапіва. // Іран. Пра нездагадлівага, някемлівага чалавека. Эх, ты, галава, нічога не разумееш! // якая. Пра чалавека як носьбіта якіх‑н. уласцівасцей, якасцей. Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава, і яму ахвотна даручылі арганізаваць і правесці разведку польскага тылу. Колас.

3. перан. Кіраўнік, начальнік; старэйшы ў сям’і. Містэр Брэдлей — паветраны кароль, галава ўсёй кампаніі — сядзіць у машыне. Лынькоў. Таццяне падабалася, што бацька і тут, у атрадзе, адчувае сябе галавой сям’і. Шамякін.

4. м. Старшыня і кіраўнік некаторых выбарных органаў у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ваеннае або грамадзянскае званне. Казацкі галава. Гарадскі галава.

5. перан. Пярэдняя частка, пачатак чаго‑н. Галава калоны. □ Марудна паварочваецца галава Вялікай Мядзведзіцы, прывязанай за хвост яркай зоркі. Асіпенка.

6. Харчовы прадукт у выглядзе шара або конуса. Галава сыру.

•••

Авечая галава — пра тупога бяспамятнага чалавека.

Адамава галава — малюнак чэрапа з дзвюма перакрыжаванымі кветкамі як сімвал абазначэння смерці, яду і пад.

Адказваць галавою гл. адказваць.

Адкруціць галаву каму гл. адкруціць.

Акунуцца з галавой гл. акунуцца.

Бедная галава — пра няшчаснага чалавека, які выклікае спагаду.

Без галавы — пра неразумнага, тупаватага чалавека.

Біцца галавой аб сцяну гл. біцца.

Брацца (узяцца) за галаву гл. брацца.

Браць (узяць) у галаву гл. браць.

Валіць з хворай галавы на здаровую гл. валіць.

Варушыць галавой гл. варушыць.

Вецер (гуляе) у галаве у каго гл. вецер.

Вешаць галаву гл. вешаць.

Вісець над галавой гл. вісець.

Выдаць (сябе) з галавой гл. выдаць.

Выкінуць з галавы гл. выкінуць.

Вылецець (выскачыць) з галавы гл. вылецець.

Вялікая галава — пра разумнага, мудрага чалавека.

Галава варыць у каго — пра кемлівага, разумнага чалавека.

Галава зварыла — а) зрабіў што‑н. не так, як трэба, дапусціў якое‑н. глупства. [Базыль:] Гэта ж трэба — галава зварыла, пайшоў да Пшыбыльскага ў паслугачы! Шынклер; б) прыняў правільнае рашэнне. У адказны момант яго галава зварыла як трэба.

Галава і два вухі — пра нездагадлівага, прастакаватага чалавека.

Галава ідзе кругам у каго — хто‑н. страціў здольнасць цвяроза разважаць ад мноства клопатаў, дум і пад.

Галава кружыцца (круціцца); галава закружылася (закруцілася) у каго — а) пра галавакружэнне. Галава кружыцца ад малакроўя; б) хто‑н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.

Галава трашчыць (развальваецца) — а) пра моцныя болі ў галаве; б) ад чаго хто‑н. траціць здольнасць разважаць ад празмернай работы, шуму, клопату і пад.

Галава як рэшата — пра дрэнную памяць.

Галаву адарваць гл. адарваць.

Гарачая галава — пра нястрымнага, схільнага да захаплення чалавека.

Губляць галаву гл. губляць.

Дайсці сваёй галавой гл. дайсці.

Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) гл. даць.

Дзіравая галава — пра чалавека з дрэннай памяццю.

Дубовая галава — пра тупога, неразумнага чалавека.

Дурыць галаву гл. дурыць.

Забіць галаву чым гл. забіць.

Задраць галаву гл. задраць.

Задурыць галаву гл. задурыць.

Закружылася (закруцілася) у галаве гл. закружыцца.

Закружыць галаву каму гл. закружыць.

Закруціць галаву каму гл. закруціць.

Залатая галава — пра здольнага, таленавітага чалавека.

З галавой — пра разумнага, талковага чалавека.

З галавы да ног (пят); з ног да галавы; ад пят да галавы — а) зверху данізу; поўнасцю. Прамокнуць з галавы да ног; б) ва ўсім: у думках, учынках і пад. (быць кім‑н., якім‑н.). Ён быў артыстам з галавы да ног.

З галавы не выходзіць гл. выходзіць.

Злажыць (скласці) галаву гл. злажыць.

Зняць (знесці) галаву каму, у каго гл. зняць.

Карона з галавы не зваліцца (не спадзе) гл. карона.

Каша ў галаве гл. каша.

Класці галаву гл. класці.

Класці галаву на калодку гл. класці.

Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) гл. хапаць.

Кружыць галаву гл. кружыць.

Крукам (шастом) галавы не дастаць каму гл. дастаць.

Круціць галаву гл. круціць.

Ламаць галаву гл. ламаць.

Лезці ў галаву гл. лезці.

Марочыць галаву каму гл. марочыць.

Мець галаву (на плячах, на карку) гл. мець.

На галаву — у разліку на кожнага.

На галаву вышэй за каго — значна перавышае каго‑н. у якіх‑н. адносінах, па якіх‑н. якасцях.

Налажыць галавой гл. налажыць.

Намыліць галаву каму гл. намыліць.

На сваю галаву — сабе на шкоду.

На свежую галаву — пасля адпачынку, пакуль не стаміўся.

На скрут (злом) галавы гл. скрут.

Не знасіць галавы каму гл. знасіць.

Не ідзе (не выходзіць) з галавы гл. ісці.

Не ідзе (не лезе) у галаву гл. ісці.

Няма галавы гл. няма.

Павесіць (звесіць) галаву гл. павесіць.

Падняць (узняць) галаву гл. падняць.

Паплаціцца галавой гл. паплаціцца.

Паставіць з ног на галаву гл. паставіць.

Пастаяць галавой гл. пастаяць.

Прыйсці ў галаву каму гл. прыйсці.

Прытуліць галаву гл. прытуліць.

Разумная галава — пра талковага, разумнага чалавека.

Ручацца галавой гл. ручацца.

Садовая галава — пра някемлівага, рассеянага чалавека.

Сам чорт галаву зломіць гл. чорт.

Сарваць галаву каму гл. сарваць.

Светлая галава — пра разумнага, здольнага лагічна думаць чалавека.

Сесці на галаву каму гл. сесці.

Скруціць (зламаць) сабе галаву гл. скруціць.

Сушыць галаву гл. сушыць.

Схапіцца за галаву гл. схапіцца.

Схіліць галаву перад кім-чым гл. схіліць.

Убіць (набраць) сабе ў галаву гл. убіць.

Убіць у галаву каму гл. убіць.

У галавах — ва ўзгалоўі.

Удалая галава — пра смелага, адчаяннага чалавека.

Хадзіць на галаве гл. хадзіць.

Хапацца за галаву гл. хапацца.

Хоць кол на галаве чашы гл. часаць.

Цераз галаву чыю — не папярэдзіўшы каго‑н., мінуўшы каго‑н.

Як на маю дурную галаву (мой дурны розум) — як мне здаецца, на мой погляд.

Як снег на галаву гл. снег.

Яловая галава — пра бесталковага, дурнога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галава́

1. ж., в разн. знач. голова́;

павярну́ць ~ву́ — поверну́ть го́лову;

сто гало́ў рага́тай жывёлы — сто голо́в рога́того скота́;

г. кало́ны — голова́ коло́нны;

г. сы́ру — голова́ сы́ру;

2. м. (главное лицо) глава́;

г. сям’і́ — глава́ семьи́;

г. ўра́да — глава́ прави́тельства;

3. м., уст. голова́;

гарадскі́ г. — городско́й голова́;

мёртвая г.зоол. мёртвая голова́;

у ~вах — в голова́х, в изголо́вье;

злама́ць (скруці́ць) сабе́у́ — слома́ть (сверну́ть) себе́ ше́ю;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

аве́чая г. — бара́нья башка́;

г. яло́вая — голова́ ело́вая;

бе́дная г. — бе́дная голова́;

гара́чая г. — горя́чая голова́;

дзіра́вая г. — дыря́вая голова́;

дубо́вая г. — дубо́вая голова́;

залата́я г. — золота́я голова́;

све́тлая г. — све́тлая голова́;

г. — два ву́хі — садо́вая голова́;

вы́біць дур з ~вы́ — вы́бить дурь из головы́;

г. ідзе́ кру́гам — голова́ идёт кру́гом;

як снег на ~ву́ — как снег на го́лову;

ве́цер у ~ве́ — ве́тер в голове́;

з ~во́й — с голово́й; башкови́тый;

хоць кол на ~ве́ чашы́ — хоть кол на голове́ теши́;

як на маю́ дурну́ю ~ву́ (мой дурны́ ро́зум) — по мое́му сла́бому разуме́нию;

ле́зці ў ~ву́ — лезть в го́лову;

не знасі́ць ~вы́ — (каму) не сноси́ть головы́ (кому);

падня́ць (узня́ць) ~ву́ — подня́ть го́лову;

вы́йсці (вы́лецець, вы́скачыць) з ~вы́ — вы́йти (вы́лететь, вы́скочить) из головы́;

у вір ~во́ю — в о́мут голово́й;

стая́ць над ~во́ю — стоя́ть над голово́й;

вы́даць (сябе́) з ~во́й — вы́дать (себя́) с голово́й;

зве́сіць (апусці́ць) ~ву́ — пове́сить (опусти́ть) го́лову;

трыма́ць ~ву́ высо́ка — держа́ть го́лову высоко́;

се́сці на ~ву́ — сесть на го́лову;

даць ~ву́ на адсячэ́нне — дать го́лову на отсече́ние;

г. кру́жыцца (кру́ціцца) — голова́ кру́жи́ться;

у ~ве́ закружы́лася (закруці́лася) — в голове́ закружи́лось;

закруці́ць ~ву́ — вскружи́ть го́лову;

валі́ць з хво́рай ~вы́ на здаро́вую — вали́ть с больно́й головы́ на здоро́вую;

хадзі́ць на ~ве́ — ходи́ть на голове́;

рызыку́ючы ~во́й — риску́я жи́знью;

варушы́ць ~во́ю — шевели́ть мозга́ми;

няма́ дзе ~ву́ прытулі́ць — не́где (не́куда) го́лову приклони́ть;

во́лас з ~вы́ не ўпадзе́ — во́лос с головы́ не упадёт;

з ~вы́ да ног — с головы́ до ног;

з ног да ~вы́ — с ног до головы́;

удзяўбці́ (убі́ць) у ~ву́ — вдолби́ть (вбить, втемя́шить) в го́лову;

куры́ная г. — кури́ная голова́;

руча́цца ~во́й — руча́ться голово́й;

а яму́ (ёй, ім) не ў ~ве́ — а ему́ (ей, им) и го́ря ма́ло;

не гэ́та (у каго) у ~ве́ — не э́то (у кого) на уме́;

а мне гэ́та не ў ~ве́ — а я э́то из ви́да упусти́л; а мне невдомёк;

не мець клёку ў ~ве́ — без царя́ в голове́;

тлумі́ць (маро́чыць) ~ву́ — моро́чить го́лову;

дайсці́ сваёй ~во́ю — дойти́ свои́м умо́м;

клёпкі ў ~ве́ не хапа́е — клёпки в голове́ не хвата́ет;

няха́й твая́ (яго́) г. не балі́цьэ́то не твоя́ (не его́) забо́та;

набра́ць (сабе́) у ~ву́ — вбить (себе́) в го́лову;

мякі́на ў ~ве́ — мяки́на в голове́, пуста́я башка́; голова́ трухо́й наби́та;

не з тваёй (ва́шай і г.д.) ~во́й — не с твои́м (ва́шим и т.д.) умо́м; не твоего́а́шего и т.д.) ума́ де́ло;

злажы́ць ~ву́ — сложи́ть го́лову;

прыйсці́ ў ~ву́ — прийти́ в го́лову;

у ~ву́ не ле́зе — в го́лову не ле́зет;

схапі́цца за ~ву́ — схвати́ться за го́лову;

не то́ўпіцца ў ~ве́ — не вмеща́ется в голове́;

не схіля́ць ~вы́ — не склоня́ть головы́;

пастая́ць ~во́й — постоя́ть голово́й;

падста́віць ~ву́ — подста́вить го́лову;

акуну́цца з ~во́й — окуну́ться с голово́й;

бі́цца ~во́й аб сцяну́ — би́ться голово́й об сте́ну;

вы́кінуць ду́расць з ~вы́ — вы́бросить дурь из головы́;

адда́ць ~ву́ пад закла́д — отда́ть го́лову в закла́д;

адка́зваць ~во́й — отвеча́ть голово́й;

міністэ́рская г. — министе́рская голова́;

г. з плеч — голова́ с плеч;

о́й налажы́ць — пропа́сть; поги́бнуть;

сту́кнула ў ~ву́ — сту́кнуло в го́лову;

зняць ~ву́ — снять го́лову;

засе́сці ў ~ву́ — засе́сть в го́лову;

адуры́ць (задуры́ць) ~ву́ — (каму) заморо́чить го́лову (кому);

згубі́ць ~ву́ — потеря́ть го́лову;

намы́ліць ~ву́ — (каму) намы́лить го́лову (кому);

на све́жую ~ву́ — на све́жую го́лову;

з ~вы́ не выхо́дзіць — из головы́ не выхо́дит;

на сваю́у́ — на свою́ го́лову;

мець ~ву́ на пляча́х — име́ть го́лову на плеча́х;

адкруці́ць ~ву́ — (каму) сверну́ть го́лову (кому);

забі́ць ~ву́ — (чым) заби́ть го́лову (чем);

уда́рыць у ~ву́ — уда́рить в го́лову;

це́раз ~ву́ — (чыю) че́рез го́лову (чью);

кроў кі́нулася ў ~ву́ — кровь бро́силась (уда́рила) в го́лову;

вы́кінуць з ~вы́ — вы́бросить из головы́;

за ба́цькавай ~во́й (жыць) — за роди́тельской спино́й (жить);

як абухо́м па ~ве́ — как о́бухо́м по голове́;

г. як рэ́шата — дыря́вая голова́;

г. (не) ва́рыць — голова́ (не) ва́рит;

паста́віць з ~вы́ на но́гі — поста́вить с головы́ на́ ноги;

схілі́ць ~ву́ — (перад кім, чым) склони́ть го́лову (перед кем, чем);

сам сабе́ г. — сам себе́ голова́;

каро́на з ~вы́ не зва́ліцца (не спадзе́) — коро́на с головы́ не упадёт;

кру́кам ~вы́ не даста́ць — не подступи́ться;

на скрут (злом) ~вы́ — сломя́ го́лову; очертя́ го́лову;

лама́ць ~ву́ — (над чым) лома́ть го́лову (над чем);

заплаці́ць ~во́й — заплати́ть голово́й;

адна́ г. до́бра, а дзве лепшпосл. ум хорошо́, а два лу́чше;

і да булавы́ трэ́ба г.посл. голова́ во вся́ком де́ле нужна́;

што г., то ро́зумпосл. ско́лько голо́в, сто́лько умо́в;

за дурно́й ~во́й нага́м неспако́йпосл. дурна́я голова́ нога́м поко́я не даёт;

ад чужо́га ша́лу г. кру́ціццапосл. в чужо́м пиру́ похме́лье;

пакая́ннай галавы́ меч не сячэ́посл. пови́нную го́лову меч не сечёт;

што ў цвяро́зага ў ~ве́, то́е ў п’я́нага на языку́посл. что у тре́звого на уме́, то у пья́ного на языке́;

г. з пакло́нам, язы́к з прыгаво́ркайпогов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (прибау́ткой)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)