СЛЮНЬКО́Ў Мікалай Мікітавіч (н. 26.4.1929, в. Гарадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзяржаўны і парт.дзеячБССР. Герой Сац. Працы (1974). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). З 1950 працаваў на Мінскім трактарным з-дзе. З 1960 дырэктар Мінскага з-да запасных частак, з 1965 — Мінскага трактарнага з-да. З 1972 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1974—83 нам. старшыні Дзяржплана СССР. З 1983 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1987—91 сакратар ЦККПСС, адначасова ў 1987—88 заг.эканам. аддзела ЦККПСС, у 1988—91 старшыня Камісіі ЦККПСС па пытаннях сац.-эканам. палітыкі. Чл.ЦККПБ у 1966—76, 1983—90. Чл.ЦККПСС з 1986, канд. у чл. Палітбюро з сак. 1986, чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—91. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70, 1979—89, нар.дэп.СССР з 1989. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75, 1980—90. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАЗЕ́ВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і парт.дзеяч Беларусі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). З 1959 інжынер-геадэзіст, выкладчык Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту. З 1969 нач.Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1-ы сакратар Савецкага райкома КПБг. Мінск, 2-і сакратар Мінскага гаркома партыі. З 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. З 1991 старшыня К-та па геадэзіі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1993 1-ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Чл. ЦККПБ у 1974—91, ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1980—90, Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЖА (Hoxha) Энвер (16.10.1908, г. Гіракастра, Албанія — 11.4.1985),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Албаніі. У 1930—36 вучыўся ва ун-тах г. Манпелье (Францыя) і Брусель. З 1941 чл. кампартыі Албаніі (ΚΠΛ; з 1948 Албанская партыя працы, АПП), чл. яе ЦК, з 1943 ген. сакратар КПА. У 1942—45 чл. Прэзідыума, старшыня нац.-вызв. фронту Албаніі (са жн. 1945 — Дэмакр. фронт Албаніі, ДФА). У 1944—54 галоўнакамандуючы нац.-вызв. арміяй (з 1945 алб.Нар. армія), адначасова ў 1944—46 узначальваў Часовы дэмакр. ўрад, у 1944—53 міністр нац. абароны. У 1946—54 старшыня Савета міністраў і міністр замежных спраў (1946—53). У 1948—54 ген. сакратар, з ліп. 1954 1-ы сакратар ЦК АПП. Адмовіўся ўхваліць рашэнні XX і XXII з’ездаў КПСС па крытыцы культу асобы І.В.Сталіна. Ініцыятар разрыву адносін з СССР (1961) і знешнепаліт. пераарыентацыі краіны на Кітай. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЗА́Р Шнеўр Залман (сапр.Рубашаў Залман; 1889, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1974),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Ізраіля, пісьменнік і гісторык л-ры. З сям’і прыхільнікаў хасідызму. Атрымаў традыц.яўр. адукацыю, вучыўся на Вышэйшых курсах усходазнаўства (Пецярбург), у Страсбурскім і Берлінскім ун-тах (1912—17). У юнацтве прыхільнік руху Паалей Цыён, з 1907 адзін з лідэраў сіянісцкага руху ў Вільні, з 1912 у Германіі. У 1917—20 у складзе Камісіі па вывучэнні эканам. становішча ў Палесціне распрацоўваў план гасп. развіцця будучай яўр. дзяржавы. З 1924 жыў у Палесціне, удзельнічаў у яўр.прафс. і нац.-вызв. руху. Чл. дэлегацыі Яўр. агенцтва (Сахнут) на Ген. Асамблеі ААН 1947. Пасля абвяшчэння дзяржавы Ізраіль (14.5.1948) дэп. яе парламента (кнесета, з 1949), міністр адукацыі і культуры (1949—51). У 1956—60 старшыня Іерусалімскага выканкома Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1963—73 прэзідэнт Ізраіля. Аўтар гіст.-літ. зб-каў «Гісторыя біблейскай крытыкі» (1925), «Светачы» (1963), аўтабіягр. нарысаў «Перадсвітальныя зоркі» (1949) і ІНШ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРО́Н Арыэль (н. ў 1928, Кфар-Малал, Ізраіль),
дзяржаўны і ваен.дзеяч Ізраіля. Ген.-маёр (1967). Ваен. адукацыю атрымаў у Вялікабрытаніі, скончыў Тэль-Авіўскі ун-т (1966). У 1940-я г. ўдзельнік яўр. самаабароны (Хаганы) у Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны 1948—49 камандаваў брыгадай. Вызначыўся ў вайне з Егіптам 1956 (гл.Суэцкі крызіс 1956), араба-ізраільскіх войнах 1967 і 1973. З 1973 чл.паліт. аб’яднання «Лікуд», з 1999 яго лідэр. З 1975 саветнік прэм’ер-міністра І.Рабіна, з 1977 міністр сельскіх пасяленняў, у 1981—83 міністр абароны. Кіраваў уварваннем ізраільскіх войск у Ліван у 1982; у сувязі з абвінавачаннямі ў няздольнасці прадухіліць масавыя забойствы мірных жыхароў у Сабры і Шаціле пайшоў у адстаўку. З 1984 міністр прам-сці, у 1990—92 — буд-ва і жыллёвай гаспадаркі, у 1996—98 нац. інфраструктуры, у 1998—99 — замежных спраў. У вер. 1999 наведаў Храмавую гару ў Іерусаліме, што выклікала масавыя выступленні палесцінцаў. З лют. 2001 прэм’ер-міністр Ізраіля.
дзяржаўны і паліт.дзеяч Вялікабрытаніі. Граф (1955). Вучыўся ў Оксфардскім ун-це, юрыст. З 1907 у Фабіянскім таварыстве, з 1908 у Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—55 чл. Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—55 лідэр партыі). Чл. лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—31, лорд-хавальнік дзярж. пячаткі (1940—42), нам. прэм’ер-міністра, міністр па справах дамініёнаў і лорд-старшыня Савета кааліцыйнага ўрада У.Л.С.Чэрчыля (1942—45). Прэм’ер-міністр (1945—51), адначасова міністр абароны (1945—46). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945. Урад Э. нацыяналізаваў Англ. банк, чыгункі, грамадз. авіяцыю, сувязь, некат. галіны прам-сці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сац. страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле Маўнтбетэна плана падзелена на дамініёны (Інд. саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі Маршала плана, стварэнні блока НАТО (1949), накіраваў брыт. войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—53.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТУ́НІЦА Ваіслаў (н. ў 1944, Бялград),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі ун-т (1970), дзе працаваў да 1974, калі быў звольнены за выступленні супраць новай канстытуцыі краіны, якая, на яго думку, давала занадта шмат правоў інш. рэспублікам, прыніжаючы ролю Сербіі. З таго часу быў вядомы як дысідэнт. У 1974—89 у Ін-це грамадскіх навук у Бялградзе. Адзін з заснавальнікаў Дэмакр. партыі (1989). Пасля яе распаду (1992) намагаўся аб’яднаць дэмакр. ідэалы з нац. ідэяй, стварыў Дэмакр. партыю Сербіі. Рэзка выступаў супраць агрэсіі НАТО у Югаславіі 1999 і ў той жа час быў прыхільнікам збліжэння краіны з Захадам. У час вераснёўска-кастр. крызісу 2000 К. і яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць афіц. вынікі 1-га тура прэзідэнцкіх выбараў і К. 6.10.2000 абвясціў сябе выбраным прэзідэнтам Югаславіі. Пайшоў у адстаўку з гэтай пасады ў сувязі з пераўтварэннем Югаславіі ў супольніцтва Сербія і Чарнагорыя (сак. 2003; гл. Дадатак). Пасля парламенцкіх выбараў 28.12.2003 у Сербіі — прэм’ер-міністр Сербіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Томас Вудраў (28.12.1856, г. Стантан, штат Віргінія, ЗША — 3.2.1924), дзяржаўныдзеяч ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1879), праф. права і паліт. эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакр. партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21). Адміністрацыя Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэс. рэформаў (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага прац. дня на чыгунцы і інш.). У міжнар. палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У 1-ю сусв. вайну Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 Вільсан прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Вільсане ЗША аб’явілі вайну Германіі (крас. 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Сав. Расію. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора 1919. Нобелеўская прэмія міру 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНЦЕ́Й Мікалай Іванавіч (н. 25.5.1930, в. Хотліна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Скончыў БСГА (1959), ВПШ пры ЦККПСС (1964). З 1952 на выкладчыцкай і гасп. рабоце ў Віцебску і Полацкім р-не. У 1958—62 інструктар Віцебскага абкома, 2-і сакратар Віцебскага райкома КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкома. З 1964 інструктар, нам. загадчыка, загадчык с.-г. аддзела Віцебскага абкома КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкома КПБ. З 1970 інспектар ЦККПБ, з 1974 сакратар Віцебскага абкома КПБ, з 1977 заг.с.-г. аддзела ЦККПБ. У 1979—89 сакратар ЦККПБ. У 1989—90 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР, чл. Савета Федэрацыі СССР, у 1990—91 Старшыня Вярх. Савета БССР. Пад яго старшынствам Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Беларускай ССР. Канд. у чл.ЦК у 1971—76, чл.ЦК з 1979, чл. Бюро ЦККПБ у 1979—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1977—96, нар.дэп.СССР у 1989—91. З 1997 чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
дзяржаўны, паліт. і ваен.дзеяч Кітая. На пач. 1920-х г. вучыўся і працаваў у Францыі. З 1924 чл. Кампартыі Кітая. У 1925—27 вучыўся ў СССР. Удзельнік Вялікага паходу Кітайскай Чырв. арміі (1934—36). У час антыяпонскага супраціўлення (1937—45) кіраваў баявымі аперацыямі. З 1952 неаднаразова займаў пост нам. прэм’ера Дзярж. савета КНР. У 1977—80 нач. Генштаба Народна-вызв. арміі. У 1983—90 Старшыня Цэнтр.ваен. савета КНР (фактычна галоўнакамандуючы арміяй). З 1945 чл.ЦККПК, у 1956—66 ген. сакратар ЦК партыі. Рэпрэсіраваны ў перыяд «культурнай рэвалюцыі». Пасля 1978 фактычна вызначаў палітыку краіны, быў ініцыятарам курсу на правядзенне эканам. рэформ, буд-ва сацыялізму з кіт. спецыфікай. Вывеў Кітай з руін «культурнай рэвалюцыі», добраахвотнай самаізаляцыі, садзейнічаў прытоку зах. інвестыцый, нармалізацыі адносін Кітая з СССР і ЗША, паставіў краіну на рэйкі рыначных рэформ ва ўмовах захавання сацыяліст. ідэалогіі і дзярж. кантролю, што прывяло краіну да эканам. буму. У 1990 пакінуў дзярж. пасады, але захаваў ролю духоўнага лідэра КНР.