зя́бка, прысл.
1. Адчуваючы холад. Старшына зябка захінуўся ў шынель. Быкаў. Стала халадней, людзі зябка паціскалі плячамі і хуталіся ў лёгкае адзенне. Лынькоў.
2. безас. у знач. вык. Холадна. Ля вушэй свішча вецер, пранізвае наскрозь. Зябка. Асіпенка. На двары так зябка, што хочацца хутчэй зайсці ў цёплы кароўнік абагрэцца. Дуброўскі.
3. безас. у знач. вык., каму-чаму. Пра адчуванне холаду. Мне зябка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́зытна, безас. у знач. вык., каму-чаму.
Пра адчуванне козыту. Таццяна бачыла, што Тані ўсё ж козытна, але яна не хоча прызнацца і мацуецца. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куле́ць, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў кульнуцца, кульнуць. Крывёю заліўся Жаўнер ля дзвярэй. Кулець за парог і другі, нібы сноп. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рна,
1. Прысл. да курны.
2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць дыму, копаці дзе‑н., на чым‑н. На сцены [Богут] Глянуў — курна, чорна. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́тна,
1. Прысл. да мутны. Мутна глядзяць Запацеўшыя вокны. Танк.
2. безас. у знач. вык. Туманна. Кружылася ў галаве, і ў вачах было мутна. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непажада́на,
1. Прысл. да непажаданы.
2. безас. у знач. вык., каму і без дап. Не трэба, не хацелася б. Жыць у адным доме ім непажадана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няра́дасна,
1. Прысл. да нярадасны.
2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё смутку, якое перажывае хто‑н. Нярадасна было на сэрцы і ў Лабановіча. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пану́ра,
1. Прысл. да пануры.
2. безас. у знач. вык. Змрочна, непрыветліва. У маёнтку было ціха, панура і неяк безнадзейна, як у турэмным двары. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дна,
1. Прысл. да паскудны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Агідна, брыдка. Веры ад гэтага не палягчэла. На душы было паскудна. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. свістаць, свіснуць. Чэсік злазіць з каменя і — свісь, свісь пугай — займае кароў з сенакосу. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)