ГУА́Ш (франц. gouache ад італьян. guazzo вадзяная фарба),
фарба з тонка расцёртых пігментаў і водна-клеявых сувязных з дамешкай бяліл, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Ужываецца для жывапісу па паперы, кардоне, фанеры, палатне, шоўку. Узнікла як разнавіднасць акварэлі, адрозніваецца ад яе гушчынёй, непразрыстасцю, матавасцю тонаў, часта спалучаецца з ёю. Была вядома ў Стараж. Егіпце. Шырока выкарыстоўвалася ў сярэднія вякі ў кніжнай мініяцюры, з часоў Адраджэння — для эскізаў, кардонаў фрэсак, партрэтных мініяцюр. Адзін з асн. матэрыялаў плаката, кніжнай графікі, дэкарацый, афарміцельскіх работ. У тэхніцы гуашы працавалі мастакі: А.Тычына, І.Ахрэмчык, Л.Лейтман, М.Тарасікаў, І.Немагай, М.Селяшчук, А.Л ось, У.Шапялевіч і інш.
У.І.Рынкевіч.
Да арт.Гуаш. А.Звераў. Аўтапартрэт. 1954.Да арт.Гуаш. У.Шапялевіч. Сіні вечар. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЧЫ́НСКІ (Леанід Васілевіч) (17.3.1936, Мінск — 16.9.1994),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). З 1962 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа, ствараў абстрактныя кампазіцыі. Зазнаў уплывы мадэрнісцкага мастацтва пач. 20 ст. Творчасць вызначаецца імкненнем да перадачы ўнутр. свету чалавека сродкамі каларыту, танальнай атмасферы, праз характар пейзажа. Сярод твораў: «Пільніца» (1956), «Веснавая раніца» (1957—58), «Зваршчык» (1961), «Мірскі замак» (1963), «Партрэт жанчыны» (1964), «Жыровічы», «Наваградак» (абодва 1965), партрэт А.Кашкурэвіча (1973), «Пейзаж з ратондай», «Раніца» (абодва 1975), «Верхні горад», «Вуліца Старавіленская» (абодва 1979), «Вечар» (1980), «Дарога праз Баяры» (1987), «Веснавы дзень» (1991), «Прывакзальная плошча» (1994), цыкл «Дойлідства Беларусі» (1970-я г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКІ (Мікалай Фаміч) (1891, г. Вілейка Мінскай вобл. — 23.11.1938),
бел.тэатр. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1922—24 настаўнік Бел. гімназіі ў Вільні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай драматычнай майстроўні, дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі.
Працаваў у Наркамасветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатр. падсекцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2, з 1928 — Бел. рабочага т-ра імя ЦСПСБ. Для зб. «Беларускае мастацтва» падрыхтаваў артыкул па праблемах мастацтва Зах. Беларусі. У 1930 арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў г. Шадрынск (Расія). У 1938 зноў арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РАВА (Іна Уладзіміраўна) (н. 28.7.1928, г. Тайга Кемераўскай вобл., Расія),
расійская кінаактрыса. Нар.арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1985). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1948). У кіно дэбютавала ў ролі Любы Шаўцовай у фільме «Маладая гвардыя» (1948, паводле рамана А.Фадзеева; Дзярж. прэмія СССР 1949). Раннія гераіні М. вылучаюцца тэмпераментнасцю, непасрэднасцю, цэльнасцю натуры; Каця («Вышыня», 1957), геолаг Вара («Дарагі мой чалавек», 1958), Надзя («Дзяўчаты», 1962). Майстар вострахарактарных, камедыйных роляў: Нона («Справа Румянцава», 1956), Анфіса («Жаніцьба Бальзамінава» паводле п’есы А.Астроўскага, 1965), Дунька («Любоў Яравая» паводле п’есы А.Транёва, 1970). Знялася таксама ў фільмах: «Жанчыны» (1966), «Рускае поле» (1972), «Яшчэ не вечар» (1975), «Пашахонская даўніна» (1977), «Жывая вясёлка» (1983), «Мёртвыя душы» (1984), «Дзяцінства Бэмбі» (1985), «Лермантаў» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ні́шчыцца, ‑чыцца; незак.
1. Знішчацца, гінуць, прападаць. Пад вечар уся цэнтральная частка горада была ахоплена пажарам. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці.Гурскі.Дзе вартавы да шкоднікаў ласкавы, Там нішчыцца дабро дзяржавы.Корбан.
2.Зал.да нішчыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павалту́зіцца, ‑тужуся, ‑тузішся, ‑тузіцца; зак.
Разм. Валтузіцца на працягу нейкага часу. Мы ўзяліся накрыжкі, .. павалтузіліся крыху, а потым, злаўчыўшыся, я паклаў яго на лапаткі «па ўсіх правілах класічнай барацьбы».Рунец.— Паглядзім, што ты пад вечар заспяваеш, як з пянёчкамі павалтузішся, — усміхнуўся Жэнька.Зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схапі́цца, схаплю́ся, схо́пішся, схо́піцца; зак.
1.гл. хапацца.
2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.
С. з ворагам.
Зноў схапіліся юнакі дужацца.
3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (разм.).
Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняцца полымем.
Пуня схапілася полымем.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца цвёрдым, застыць (спец.).
Бетон схапіўся даволі хутка.
◊
Схапіцца за галаву (разм.) — прыйсці ў адчай, жахнуцца.
|| незак.схо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.
1.што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.
|| незак.прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).
|| наз.прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) іпрашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вячэ́ра (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Гарэц., Грыг., КСТ, КТС, КЭС, лаг., Лекс. Пал., Нас., Сцяц., Шат., Шпіл.). Укр.вечеря, рус.дыял.вечеря, польск.wieczerza, памор.v́éčéřa, палаб.vicera, в.-луж.wjačer, н.-луж.wjacerja, чэш.večeře, славац.večeră, серб.-харв.вѐчера, славен.večęrja, макед.вечера, балг.вече́ря ’тс’. Прасл. утварэнне з суф. ‑j‑a ад večerъ (гл. вечар). У частцы слав. моў запазычаны як царкоўны тэрмін ст.-слав.вечерꙗ, якое адрозніваецца націскам. Гл. яшчэ размеркаванне večerja‑južinъ у Вештарт (Лекс. Пал., 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надве́чар, на́двячар ’пад вечар’ (Сл. ПЗБ), надвычі́р ’тс’ (драг., З нар. сл.), надве́чо́р, надвечэрэ́ ’тс’ (ТС), надвечары (Колас). Спалучэнне прыназоўніка над у часавым значэнні, які па семантыцы адпавядае прыназоўніку перад, з назоўнікам у акузатыўнай форме, што характэрна як архаічная рыса шэрагу славянскіх моў, параўн. чэш.nad večer již jest, серб.-харв.над вечер, укр.над вечір, балг.над вечер ’перад вечарам’; формы на галосны адпавядаюць спалучэнню з лакатывам (ESSJ SG, 1, 125), паводле Шубы — вынік кантамінацыі надвечар × увечары (Шуба, Прысл., 115).