Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
во́дарасці, ‑ей; адз. водарасць, ‑і, ж.
1. Ніжэйшыя споравыя вадзяныя расліны, у якіх адсутнічае падзел на сцябло, ліст і корань.
2.Разм. Расліны, якія жывуць у вадзе. Далей ад берага, на глыбіні чатырох-пяці метраў, відаць густая, высокая водарасць — нібы лес з-пад крыла самалёта.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхо́н, ‑у, м.
Пахілая паверхня гары, берага і пад.; схіл. Тры дзесяткі хат з ліпавымі прысадамі ўздоўж.. вуліцы.. звязалі па адхоне ўзгорка да ручая.Хадкевіч.// Бакавая паверхня дарожнага палатна. У туманах павольна, засцілаючы дарожны адхон густым дымам, пад’язджаў да горада поезд.Галавач.
•••
Пусціць пад адхонгл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэбаркадэ́р, ‑а, м.
1. Плывучая прыстань для рачных суднаў. Лужкі — невялічкая прыстань, тут нават не было дэбаркадэра, і параходы прыставалі проста да крутога пясчанага берага.Краўчанка.
2.Уст. Платформа на чыгуначнай станцыі. На станцыі — на пероне, на дэбаркадэры і паміж рэек пахаджвалі чыгуначныя жандары, гарадавыя.Мурашка.
[Фр. débarcadére.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перахва́тчык, ‑а, м.
Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта.Алешка.Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост.Маўзон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад прасмаліць 1.
2.узнач.прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.Чыгрынаў.Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны.Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванапёры, ‑ая, ‑ае.
З чырвонымі плаўнікамі, пёрамі, пер’ем (пра рыбу, птушак). Серабрыліся празрыстыя воды быстрай ракі, ля берага падскочыла чырванапёрая плотка, пабеглі тонкія кругі.Гурскі.— Дуня едзе! — крычалі хлапчукі, выбегшы раніцай з Сасноўцаў на тракт, па якім плылі два камбайны, падобныя на вялікіх чырванапёрых птахаў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)