АСАЦЫЯТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. associare далучаць), спалучальнасць, спалучальны закон (матэм.),
уласцівасць складання і множання лікаў, якая выражана тоеснасцю (a + b) + c = a + (b + c) і (a b) c = a (bc) адпаведна (спачатку выконваецца аперацыя, узятая ў дужкі). Уласцівасць асацыятыўнасці мае множанне матрыц, падстановак, пераўтварэнняў. Аперацыі дзялення і аднімання не асацыятыўныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКА́НСКАЯ КАМПА́НІЯ 1941,
аперацыяўзбр. сіл фаш. Германіі, Італіі і Венгрыі 6—29.4.1941 па разгроме югасл. і грэч. армій у 2-ю сусв. вайну. Падрыхтавана гітлераўскім камандаваннем пасля няўдач войскаў Мусаліні ў развязанай ім 28.10.1940 вайне супраць Грэцыі (аперацыя «Марыта») і адмовы новага югасл. ўрада ген. Д.Сімовіча ўступіць у саюз з Германіяй. Наступленне на Югаславію адначасова вялі з тэр. Балгарыі, Венгрыі і Аўстрыі больш за 80 ням., італьян. і венг. дывізій, якія прарвалі абарону югасл. арміі (няпоўных 40 дывізій) і 12 крас. ўвайшлі ў Бялград. 17 крас. Югаславія капітулявала. У Грэцыі былі разбіты 15 грэч. дывізій і Брыт. экспедыцыйны корпус (2 дывізіі і танк. брыгада). 29 крас.грэч. камандаванне падпісала акт аб капітуляцыі. Брыт. флот эвакуіраваў свае сухап. часці з Грэцыі на в-аў Крыт.
Літ.:
Международные отношения и страны Центральной и Юго-Восточной Европы в период фашистской агрессии на Балканах и подготовки нападения на СССР (сентябрь 1940 — нюнь 1941). М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦЯ́НСКІ ПРАРЫЎ 1915,
наступальная аперацыя германскіх войск супраць рас. войск Зах. фронту 9.9—2.10.1915 у 1-ю сусв. вайну 1914—18. Пасля няўдалай спробы акружыць 10-ю рус. армію і ўзяць Вільню (жн. 1915) герм. войскі 9 вер. пачалі новае наступленне на г. Свянцяны і 10 вер. прарвалі фронт. Кав. група (6 дывізій) пранікла ў тылы рас. войск, захапіла Вілейку (14 вер.) і падышла да Маладзечна. Асобныя часці групы дайшлі да Барысава, а атрад конных егераў пашкодзіў чыгунку каля Смалявіч. Рас. войскі пакінулі Вільню, але немцы замацаваць поспехі не змаглі. Наступленне варожай кавалерыі 16—17 вер. было спынена 2-й рус. арміяй і ў ваколіцах Маладзечна, Вілейкі і Смаргоні яна была разбіта. Пасля 10-дзённых баёў (да 2 кастр.) герм. войскі адступілі ў раён азёр Нарач—Свір. С.п. — апошняя аперацыя манеўровага перыяду вайны на рас.-герм. фронце, пасля якой абодва бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
несклада́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Просты па сваёй прыродзе, будове, выкананню і пад. Нескладаны механізм.
2. Які не з’яўляецца цяжкім для ажыццяўлення, вырашэння; няцяжкі. Нескладанае пытанне. □ Самая нескладаная аперацыя ў [панскай] Польшчы каштавала столькі, што можна было на гэтыя грошы купіць карову.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́хер-ма́хер, ‑а, м.
Разм. Махлярская здзелка, лоўкая ашуканская аперацыя. [Кушнер:] — Роўна праз тыдзень рачнікі здаюць дом на Элеватарнай. Напішам ім гарантыйнае пісьмо, і яны пазычаць адну кватэру. Такі выпадак! [Гукан:] — Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер.Шамякін.
[Ням. Schacher und Macher.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раху́нак ’дакумент, падлік, аперацыя, звязаныя з грашыма’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’парадак’ (Мат. Гом.), раху́нкі мн. л. ’падлікі, рашэнне задач (урокі)’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.раху́нокъ ’падлік, разлік’, сюды ж рахункава́ць ’мерыць’ (Сл. рэг. лекс.). Праз польск.rachunek < ням.Rechnung < ням.rechnen ’лічыць’ з адаптацыяй суф. ‑ung > ‑unek > ‑унак (Брукнер, 451; Нававейскі, Zapożyczenia, 111). Запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДКРЫ́ТЫ РЫ́НАК,
продаж і купля цэнтр. банкам каштоўных папер, каб уздзейнічаць на масу грошай у абарачэнні і аб’ём крэдытаў. Аперацыя ажыццяўляецца пераважна з кароткатэрміновымі ўрадавымі каштоўнымі паперамі, а часам з сярэдне- і доўгатэрміновымі паперамі. Пры куплі ўкладанне сродкаў у эканоміку павялічваецца, у выніку расце і аб’ём крэдытаў. Ад продажу эфект адваротны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛЕ́ННЕ,
аперацыя падрыхтоўкі шкуры да дублення ў гарбарнай вытв-сці. Робяць воднымі суспензіямі гашанай вапны з сульфатам натрыю (радзей з інш. рэчывамі) у спец. апаратах (тыпу бетоназмяшальнікаў). У выніку З. раствараюцца волас і эпідэрміс ці аслабляецца іх сувязь з дэрмай, што дазваляе без пашкоджанняў ачысціць шкуру ад воласу. У выніку З. атрымліваюць паўфабрыкат — галлё.