Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
апера́цыя², -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Каардынаваныя ваенныя дзеянні, аб’яднаныя адзінай мэтай.
Наступальная а.
2. Асобнае дзеянне ў шэрагу іншых падобных (афіц.).
Паштовыя аперацыі.
|| прым.аперацы́йны, -ая, -ае.
Аперацыйная зала (у банку).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апера́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.
Хірургічная лячэбная дапамога, механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне, перасадка і пад.) з мэтай лячэння.
А. на сэрцы.
|| прым.аперацы́йны, -ая, -ае.
Аперацыйнае аддзяленне (у бальніцы). Аперацыйнае ўмяшанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апера́цыяж., в разн. знач. опера́ция;
пласты́чная а. — мед. пласти́ческая опера́ция;
пашто́вая а. — почто́вая опера́ция;
наступа́льная а. — воен. наступа́тельная опера́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
апера́цыя, ‑і, ж.
1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі.Васілевіч.
2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб’яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад.Мікуліч.
3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка.Скрыган.
4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку.// Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой‑н. установы. Аперацыі па страхаванні.
5.Разм.жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апера́цыяж.
1.мед. Operatión f -, -en;
перане́сці апера́цыю operíert wérden;
2.вайск. Operatión f -, -en; Kámpfhandlungen pl;
дэса́нтная апера́цыя Lándungsoperátion f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АПЕРА́ЦЫЯ
(ад лац. operatio дзеянне),
1) закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная), асобная закончаная частка тэхнал. працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая).
2) Асобнае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-н.фін., крэдытнай, прамысл., гандл., страхавой або інш. задач, напр., банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя.
3) У выліч. тэхніцы выкананне лічбавай выліч. машынай якога-н. дзеяння з зыходнымі велічынямі, напр., арыфм.аперацыя.