бел. паэтэса, перакладчыца. Скончыла Ташкенцкі пед.ін-т (1957), Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1962). З 1962 жыве ў Мінску. Друкуецца з 1953. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Жанчына пад яблыняй» (1962), «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983) і інш. неспакой за жыццё на свеце, станаўленне чалавека як асобы, злітнасць з прыродай. Перакладае на рус. мову творы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка, А.Вярцінскага, Н.Тулупавай і інш. Асобныя вершы Я. пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕМА́К Георгій Эрыхавіч (2.6.1898, г. Старабельск Луганскай вобл., Украіна — 1938),
савецкі канструктар парахавых ракет. Ваен. інжынер 1-га рангу (1931). Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1929). З 1919 у Чырв. Арміі. Служыў у Кранштаце. Ў час Кранштацкага паўстання 1921 арыштаваны, зняволены. З 1928 служыў на Чарнаморскім флоце, працаваў у Газадынамічнай лабараторыі. У 1934—37 нам. начальніка, гал. інжынер рэактыўнага НДІ. Адзін з асн. кіраўнікоў па распрацоўцы ракетных снарадаў на цвёрдым паліве, якія сталі асновай для стварэння снарадаў для рэактыўных мінамётаў «Кацюша». Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІ́ЛКА Вольга Іванаўна (н. 17.7.1959, в. Бершты Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса, літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1987). Скончыла БДУ (1981). Настаўнічала. З 1984 у Віцебскім ун-це (з 1992 заг. кафедры). У яе кн. паэзіі «Табе» (1996) лірыка кахання, знітаванасць з роднай зямлёю, трывога за будучыню. Даследуе сучасную бел. паэзію, праблемы школьнага літ. навучання. Аўтар падручніка «Беларуская літаратура. 7 клас» (з М.А.Лазаруком, І.М.Слесаравай) і вучэбна-метадычных дапаможнікаў да яго. Пераклала на бел. мову п’есу «Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына (паст.Нац. т-рам імя Я.Коласа, 1999).
Літ.:
Астраух А. Цяпло, патрэбнае ўвосень // Маладосць. 1999. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААКАШВІ́ЛІ Міхаіл (н. 21.12.1967, Тбілісі),
палітычны і дзярж. дзеяч Грузіі. Юрыст. Д-р філасофіі Вашынгтонскага ун-та імя Дж.Вашынгтона. Скончыў Кіеўскі ун-т. У пач. 1990-х г. вывучаў права і стажыраваўся ў Францыі, Нарвегіі, ЗША, працаваў у адвакацкай канторы ў Нью-Йорку. У 1995—2000 і 2001—2003 дэп. парламента Грузіі. У кастр. 2000—вер. 2001 міністр юстыцыі. З 2001 арганізатар і лідэр апазіц. партыі «Аб’яднаны нацыянальны рух». З 2002 старшыня асамблеі (гар. ўрада) Тбілісі. У ліст. 2003 узначаліў шырокі рух апазіцыі, які шляхам масавых вулічных акцый дамогся адстаўкі прэзідэнта Э.А.Шэварднадзе. 4.1.2004 абраны прэзідэнтам Рэспублікі Грузія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКА́ЛА Валянцін Алегавіч (н. 16.8.1942, Мінск),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1968). У 1958—62 рабочы на мінскіх з-дах трактарным і імя Вавілава. З 1968 суддзя нар. суда Мядзельскага р-на. З 1972 суддзя, з 1976 старшыня Мінскага абл. суда. З 1984 нам. міністра юстыцыі Беларусі. З 1986 нач. упраўлення агульных судоў Мін-ва юстыцыі СССР. У 1988—89 міністр юстыцыі Беларусі, заг.дзярж.-прававога аддзела ЦККПБ. З 1988 1-ы нам. старшыні Вярх. суда СССР. З 1992 1-ы нам. міністра, з 1994 міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Вярх. суда Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ды́лер
(англ. dealer)
1) юрыдычная або фізічная асоба, якая з’яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт;
2) супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі;
3) асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсё ад свайго імя.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
nazwisko
nazwisk|o
н. прозвішча;
~o panieńskie — дзявочае прозвішча;
czek na czyje ~o — чэк на чыё прозвішча;
człowiek o ~u ... — чалавек па прозвішчы...;
znać kogo (tylko) z ~a — ведаць каго (толькі) па прозвішчы;
zdobyć sobie ~o — зрабіць сабе імя; стаць вядомым
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Га́пка1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц.Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск.haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск.haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск.haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.
Га́пка2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імяГапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр.дыял.га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зако́н ’устанаўленне’. Рус., укр.зако́н, польск.zakon ’царкоўная арганізацыя’, уст. ’закон’, серб.-луж.zákon ’закон’, чэш., славац., славен.zákon, серб.-харв.за́кон, балг.зако̀н, макед.закон ’тс’. Ст.-слав.законъ ’закон, парадак’. Ст.-рус., ст.-бел.законъ ’закон, парадак, устанаўленне’. Прасл. імя, суадноснае па чаргаванню галоснага ў корані з začęti < *za‑ken‑li — za‑kon‑ъ (параўн. кон, канец, пачатак). Копечны, Zákl. zásoba, 421; Мейе, Études, 218; Фасмер, 2, 75; Шанскі, 2, З, 38. Не зусім ясны семантычны ход спрабаваў тлумачыць Махэк₂, 709: «ад нейкага za‑kon‑ati ’станавіць’», што можна прыняць. Іншая версія, БЕР, 1, 592: прасл.zakanъ > ’пачатак, аснова, прынцып’. С.-грэч., рум., алб. запазычылі слова zakon у знач. ’звычай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
І́БСЕН (Ibsen) Генрык (20.3.1828, г. Шыен, Нарвегія — 23.5.1906),
нарвежскі драматург. З 1851 рэжысёр і драматург Бергенскага нац.т-ра, з 1857 кіраўнік Нарвежскага т-ра ў Крысціяніі (Осла). У 1864—91 жыў за мяжой, пераважна ў Італіі і Германіі. Пачынаў як паэт у 1848, як драматург дэбютаваў п’есай «Катыліна» (1850). Аўтар п’ес «Норма, або Каханне палітыка» (1851), «Камедыя кахання» (1862), цыкла гісторыка-рамант. драм «Курган волатаў» (1850), «Фру Інгер з Эстрата» (1854), «Ваяўнікі ў Хельгеландзе» (1857), «Барацьба за прастол» (1863). Вядомасць І. прынеслі філас. драмы «Бранд» (1866) і «Пер Гюнт» (1867). Драма «Пер Гюнт» прасякнута фальклорна-казачнымі матывамі, з фальклору ўзяты і вобраз гал. героя, фантазёра і летуценніка, які шукаў для сябе лёгкіх шляхоў, часам грэбуючы маральнымі законамі і чужымі лёсамі. Эстэт. эвалюцыя І. адлюстравалася ў п’есах «Стаўпы грамадства» (1877), «Лялечны дом» («Нора», 1879), «Здані» (1881), «Вораг народа» (1882), у якіх рамант. тэндэнцыі саступаюць месца сатырычным, а самі п’есы пазначаны глыбейшым псіхалагізмам, насычаны рэаліст. сімволікай. Познія п’есы І. «Дзікая качка» (1884), «Росмерсхальм» (1886), «Жанчына з мора» (1888), «Геда Габлер» (1890), «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» (1899) сведчылі пра імкненне абагульнена-філас. ўвасаблення жыцця, ускладненасць падтэксту і сімволікі. Спектакль «Нора» («Лялечны дом») у 1903—05 ішоў на сцэне Мінскага т-ва аматараў прыгожых мастацтваў. Ставіліся п’есы «Здані» ў т-ры імя Я.Коласа (1940) і Рус.драм. т-ры (1983), «Нора» і «Жанчына з мора» ў т-ры імя Я.Купалы (1954 і 1984). У бел. т-ры оперы і балета пастаўлены балет «Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга (1966).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. М., 1956—58.
Літ.:
Адмони В.Г. Генрик Ибсен: Очерк творчества. 2 изд. М., 1989.