Карата́ць ’скарачаць, праводзіць час’, укр.коротати ’тс’, рус.коротать ’тс’, балг.кратам се ’канчаць. Няма ўпэўненасці ў праславянскім характары слова (балгарская паралель семантычна адменная ад усходнеславянскіх). Найбольш верагодная версія: да *kortъ ’кароткі’ (Трубачоў, Эт. сл., 11. 97–98).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атра́д. Рус.отря́д ’тс’. Замацавалася ў час першай сусветнай вайны (Гіст. мовы, 2, 246), з рускай (у слоўніках з канца XVIII ст.), дзе ад дзеяслова отрядити, вядомага яшчэ ў старарускай, утворанага ад кораня *ręd‑ (КЭСРЯ, 319). Параўн. урад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпыні́ць, прыпуні́ць ’спыніць рух на некаторы час; перастаць рабіць што-небудзь’; ’даць прыпынак, прытулак, схованку’ (ТСБМ, Яруш., ТС), пріпыніті ’спыніць, абразуміць’ (Бес.). Прэфіксальны дзеяслоў з коранем пін‑ (гл. пну, пяць). Аб змяненні і > ы ў корані гл. апыну́цца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Развару́ха ’трывожны час’ (Сцяшк. Сл.), ’неспакой’: пашла такая разваруха, што нікому жыця нема (Сержп. Казкі). Ад разварушы́ць па аналогіі з завару́ха, параўн. рус. прастамоўныя завару́ха ’складаная, заблытаная справа’, завари́ть ’пачаць што-небудзь рабіць, не прадбачачы наступствы’. Гл. варушы́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тады́-сяды́ ’час ад часу, калі-нікалі, іншы раз’ (ТСБМ), ’часам, калі-нікалі’ (Касп., Варл.). Рыфмаванае спалучэнне да тады (гл.), параўн. сюды‑туды, туды‑сюды, гл. сюды, туды. Другая частка спалучэння ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *sь, гл. сей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лікі: ту́лікі церці ‘гультайнічаць, біць бібікі’ (пух., Жыв. сл.). Магчыма, да папярэдняга слова — ‘рабіць простыя рэчы, займацца несур’ёзнымі справамі’, генетычна звязана з туляцца ‘хадзіць без работы, ацірацца’, аналагічна да тачыць лясы ‘марна траціць час у размовах’ і інш.