1) грыль -ю m., каласьніко́выя кра́ты; жале́зная кра́та для сма́жаньня мя́са на агні́
2) грыль -ю m., мя́са або́ ры́ба сма́жаная на агні́
3) рэстара́н, у які́м мя́са, ры́ба сма́жыцца навідаво́ку
2.
v.t.
1) сма́жыць на агні́
2) суро́ва дапы́тваць
3.
v.i.
1) сма́жыцца на агні́
2) цярпе́ць агнём
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.
Вы́дзірак2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус.лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус.лисковицца — воскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр.лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼе́жа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск.leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжання, спання’, ’лежыва’, славен.lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл.legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус.вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр.ви́сипка ’сып’, польск.wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахно́ ’смурод’, ’кал’ (Яруш., Нас., Нас. Сб.). Да пах (гл.). Суфікс ‑н‑ó, як у govьno ’кал’. Параўн. укр.пахно ’пах’, у якім суфікс ‑н‑о мае іншае, павелічальнае значэнне — параўн. укр. прозвішча Махно́ ’вялізны чалавек’, а таксама драг.ступно́ ’вялікая ступа’, пічно́ ’вялікая печ’, качно́ ’вялізная качка’, чоборно́ ’вялізны бот’ (вусн. паведамл. Ф. Клімчук).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́кліца ’прыстасаванне для вялення ўюноў у печы ці на агні: дзве падстаўкі з зарэзамі, на якія кладуць папярочкі з нанізанымі ўюнамі’ (ТС). Першапачаткова абазначала ’пекла’ ў пераносным сэнсе — ’пекла для ўюноў’. Утворана ад пекл‑а і прасл. суф. *‑ьce: pьklcьe, у якім‑ь‑ для зручнасці вымаўлення збегу зычных перайшло ў ‑i‑ (параўн. *sьrd‑ьce > ’сэрца’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́парсак ’кароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑povorzъkъ аналагічнае па утварэнню *motovorzъk ’матузоў, параўн. гродз.матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус.мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
супіна́цыя
(лац. supinatio, ад supinare = адкідваць назад)
1) рух перадплечча і кісці рукі, пры якім далонь паварочваецца наперад і ўгору, а вялікі палец ад сярэдняй плоскасці цела; паварот ступні, пры якім унутраны край яе паднімаецца, а знешні апускаецца (параўн.пранацыя 1);
2) пазіцыя ў фехтаванні, калі ўзброеная рука павернута далонню ўверх (параўн.пранацыя 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
інтэрпеля́цыя
(лац. interpellatio = перапыненне прамовы)
спецыяльны запыт дэпутата парламента да ўрада пра яго дзеянні або дзеянні асобных міністраў, па якім пасля спрэчак прымаецца рашэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)