перайманне стараж.-рус. ці нар.рус. узораў у архітэктуры і маст. прамысловасці 19 ст.; умоўная назва некалькіх эклектычных кірункаў у рус. архітэктуры.
Зараджэнне П.с. ў рус. архітэктуры звязана з пашырэннем у 1830-я г. культавых збудаванняў у т.зв.рус.-візант. стылі, які запазычыў шэраг кампазіц. прыёмаў і дэкар. матываў візант. архітэктуры («узорныя праекты» цэркваў арх. К.А.Тона). Увасабляў ідэю афіц. праваслаўя пра пераемнасць паміж Расіяй і Візантыяй; карыстаўся дзяржаўнай падтрымкай. Другі кірунак, для якога характэрна выкарыстанне матываў стараж.-рус. архітэктуры, узнік пад уплывам рамантызму і славянафільства (пабудовы арх. А.М.Гарнастаева). У пач. 1870-х г. узнік новы, дэмакр. варыянт П.с. з нар. драўлянага дойлідства і разьбы (пабудовы В.А.Гартмана, І.П.Рапета). Напачатку быў пашыраны ў архітэктуры драўляных выставачных павільёнаў і невял. гар. дамоў, потым і ў манум. каменным дойлідстве.
На Беларусі пашыраны з канца 1870-х г. у культавых будынках (Аршанская Ільінская царква, Барысаўскі Васкрасенскі сабор, Гомельская капліца, цэрквы Барысаглебская ў Магілёве, Брацкая ў Брэсце, Уладзімірская ў в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. і інш.). У канцы 19 — пач. 20 ст. з рысамі П.с. ўзведзены Магілёўскага настаўніцкага інстытута будынак, Магілёўскай гарадской управы будынак, будынак абл.драм. тэатра ў Магілёве, б. даходныя дамы па вуліцах Суворава ў Віцебску, Савецкай у Гомелі і Гродне, жылыя дамы па вул. Скарыны ў Полацку і інш. У вонкавым абліччы будынкаў значную ролю адыгрывалі каларыстычнае вырашэнне і арх.-дэкар. трактоўка фасадаў, якая дасягалася сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі.
В.М.Чарнатаў.
Да арт.Псеўдарускі стыль. Уладзімірская царква ў в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобл.Да арт.Псеўдарускі стыль. Будынак абласнога драматычнага тэатра ў Магілёве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Канча́р, канчу́р ’аддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц.Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц.З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл.konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл.канча́к, шальч.канчу́к ’канец баразны’, паст., докш., віл.канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазу́н ’пястун’ (драг., З нар. сл.), ’спешчанае дзіця’ (драг., Нар. лекс.; ТС, укр.мазу́н, мазуне́ць, мазу́нчик, мазунча́ ’пястун’, рус.мазу́н, чэш.mazánek, mazlíček, mazal, славац.maznák, серб.-харв.ма́за, ма̀зан ’тс’, балг.мазник ’ліслівец’. Да ма́заць, ма́за2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́дсыр ’сыравата’ (Янк. 1), ’сыраваты, недавараны’ (Мат. Гом., калінк., З нар. сл.; мін., Жыв. сл.; слуц., Нар. сл.; ТС). Са спалучэння прыназоўніка над (значэнне меры) і назоўніка сыр ’сырызна’ ў форме старога він. скл. адз. л. Параўн. надзелень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піднава́ць ’пільнаваць здабычу (пра ката і інш.)’ (зэльв., бых., пух., бабр., Жыв, св.; пух., Сл. ПЗБ; слопім., Нар. словатв.), падкаваць, прыпіднаваць (скаціну, каб не лезла ў шкоду) (карэліц., Нар. сл.). З патаваць ’тс’ у выніку незвычайнага распадабнення я > д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мані́цца ’мець намер, збірацца рабіць што-небудзь; планаваць’, ’спрабаваць’, ’абяцаць, цешыць надзеяй’, (ТСБМ, Сл. ПЗБ; міёр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; мядз., Нар. словатв.; Жд. 1), ’хацецца’ (шальч., Сл. ПЗБ), заману́тысь ’захацецца’ (драг., КЭС), ма́ніцца ’мецца (аб тым, што павінна быць)’ (Нар. Гом.). Укр.ману́тися ’хацецца, цягнуць да чаго-небудзь’, рус.пск., цвяр., маск., кур., дан.мани́тся ’хочацца, цягне да чаго-небудзь’. Балтызм. Параўн. літ.manýtis ’хацецца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́ця1 ’кашэль з вечкам, плецены з бяросты’ (івац., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, з ням.Mütz ’шапка, фуражка, калпак’ < с.-н.-ням.mutze, якое з с.-лац.almutia ’шапка для духоўных асоб’ < араб.al‑mustaqah ’кажух; футравае паліто’ (Васэрцыер, 158).
Му́ця2 ’ілгун, манюка’ (івац., Нар. сл.), мутя́ ’хто гаворыць абы-што’ (пін., З нар. сл.), пін. ’няпраўда’ (Шатал.). Да муці́ць. Аб суфіксе ‑ʼа гл. Слаўскі, SP, 1, 59–60.
Піску́н2 ’рачная мінога’ (Др.-Падб.; смал., Дабр.), ’уюн’ (гарад., Нар. лекс.; полац., З нар. сл.; беш., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ; гом., Мат. Гом.); параўн. рус.дыял.писку́н ’уюн, Misgurnus fossilis L.’ Да пішчаць, піск (гл.), гл. Каламіец (Рыбы, 37), сюды ж піску́н ’той, хто часта пішчыць’ (ТСБМ), ’хто прыстае з пісклівай просьбай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыск, рыскаўня ’цечка’ (кіраў., ЛА, 1), ваўкі рышчацца, рыску́юць ’гайнююць’ (кіраў., пух., ЛА, 1), ры́скаўня ’зграя сабак у пару спарвання’ (кіраў., НС), серб.-харв.ristati ’скакаць, бегчы’, ц.-слав.riskati ’скакаць, танцаваць’. Лічыцца запазычаннем са ст.-рус.ристати ’бегаць’, ’скакаць’, ’насіцца’ (Фасмер, 2, 204). Да прасл.*riskati (Этимология–1976, 24). Сюды ж рыскура́ства, рыскура́ство, рыскура́т ’распуста’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тнік ’распуснік’ (слаўг., Нар. словатв.), рыскура́тны ’распусны’ (слаўг., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ны́гаць ’сланяцца, совацца’ (стаўб., Жыв. сл.), ны́г̌аць ’заглядваць, соваць нос’ (стаўб., Нар. сл.), ’шукаць’ (віл., Нар. сл.), ны́гаць ’есці спяшаючыся, не сядаючы за стол’ (чэрв., Сл. ЦРБ), ’перабіраць пры ядзе’ (Сцяц.). Відаць, «звонкі» варыянт ны́каць ’хадзіць, швэндаць’, гл. таксама ні́каць.