РЫБА́К Алесь (Аляксандр Пятровіч; н. 7.11.1934, в. Макаўчыцы Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у час. «Вожык», «Бярозка», газ. «Калгасная праўда», на Бел. радыё. У 1966—72 у сакратарыяце Прэзідыума Вярх. савета СССР, адначасова выкладаў бел. мову ў Літ. ін-це імя М.Горкага. З 1972 нам. адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у 1978—95 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1953. У цэнтры ўвагі яго твораў маральна-этычныя праблемы. Аўтар зб.апавяд. і гумарэсак «Дарогі бываюць розныя» (1972), рамана «Трэба было жыць» (1990), кн. для дзяцей «Сёння прыедзе тата» (1976).
шведскі рэлігійны і грамадскі дзеяч; стваральнік швед. школы рэлігіязнаўства. Доктар тэалогіі (1894). Чл. Шведскай акадэміі (з 1921). Скончыў Упсальскі ун-т (Швецыя). З 1892 пастар у лютэранскай царкве ў Парыжы. З 1901 заг. кафедры тэалогіі Упсальскага ун-та, у 1912—14 праф. гісторыі рэлігіі Лейпцыгскага ун-та. У 1914—31 архіепіскап Швецыі. У 1919 выступіў з ініцыятывай стварэння Сусветнага савета цэркваў. Арганізатар усеагульнай хрысц. канферэнцыі ў Стакгольме (1925), што аб’яднала лідэраў розных кірункаў хрысціянства і дало пачатак «практычнаму» хрысціянству, якое набыло арганізац. афармленне ў руху «Жыццё і дзейнасць». Нобелеўская прэмія міру 1930.
расійская спявачка (мецца-сапрана). Жонка М.Магамаева. Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1982). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1970). З 1964 салістка Вял.т-ра ў Маскве. Валодае голасам рэдкай прыгажосці і насычанасці гучання. Сярод партый: Ваня, Ратмір («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Камісар («Аптымістычная трагедыя» А.Холмінава). Гран-пры Міжнар. конкурсу вакалістаў у Верв’е (Бельгія, 1969), 1-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя Чайкоўскага (Масква, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПНЁЎ Маўрыкій Трафімавіч (27.6.1896, в. Ямскавічы Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 19.12.1965),
лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную (1917) і 1-ю Вышэйшую ваен. лётчыкаў (1923), Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1925 лётчык грамадз. авіяцыі. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. З 1939 нач. Акадэміі Грамадз.паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—42), потым у ВПСВМФ і Гал. штабе ВМФ. Чл.ЦВКСССР 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Дзмітрый Іванавіч (26.7.1901, в. Клімава Кастрамской вобл., Расія — 17.3.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Вызначыўся ў 1944 у баях на Магілёўшчыне: стралк. корпус на чале з ген.-маёрам С. 24 чэрв. фарсіраваў р. Проня, вызваліў г. Чавусы, з баямі прайшоў 50 км на З, фарсіраваў Дняпро, прычыніў праціўніку значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле. 28 чэрв. ўдзельнічаў у вызваленні Магілёва, захапіў у палон больш за 3 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛАЎ-ВО́ЮШ Сяржук (сапр.Сокалаў Сяргей Анатолевіч; н. 16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэт і бард. Скончыў БДУ (1985). Настаўнічаў, працаваў на з-дзе, навук. супрацоўнікам філіяла Літ. музея Я.Коласа ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на (1984—85), заг.літ. часткі лялечнай трупы Бел.т-раімя Я.Коласа (1988—90). З 1991 за мяжою. Друкуецца з 1973. У кн. «Кроў на сумётах» (1989) публіцыст. і грамадзянская лірыка. Піша музыку да сваіх вершаў. Аўтар казкі «Свецяць, свецяць зорачкі...» (паст. 1989). На бел. мову пераклаў п’есы Л.Андрэева «Манумент», «Любоў да бліжняга», вершы рус., укр., польскіх паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЯРА́НТАВА Валянціна Аляксандраўна (24.2.1904, Г. Зарайск Маскоўскай вобл. — 7.1.1978),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1970). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя А.Луначарскага (1925). З 1925 у 1-м Дзярж.пед. т-ры, з 1944 у Цэнтр. дзіцячым т-ры ў Маскве. Іграла ролі падлеткаў; Ягорка («Чорны яр» А.Афінагенава), Герда і Кей («Снежная каралева» Я Шварца) і інш. З сярэдзіны 1950-х г. перайшла на характарныя ролі: Кукушкіна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Клаўдзія Васілеўна («У пошуках радасці» В.Розава), Бабуля («Зваротны адрас» А.Алексіна) і інш. Здымалася ў кіно: «Шумны дзень», «Апошні месяц восені», «Дабрыня». Выступала на радыё і тэлебачанні. Дзярж. прэмія Расіі 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫГАЛЁЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 24.3.1968, г. Перм, Расія),
бел. паэт, перакладчык. Сын М.Стрыгалёва. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1994). З 1997 працаваў на Бел. тэлебачанні, у друку, з 2000 у Аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкома. Друкуецца з 1986. Піша на рус. мове. На некаторыя яго вершы напісаны песні. На рус. мову пераклаў кн. М.Мятліцкага «Бабчын» (1997, з М.Стрыгалёвым), паасобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, М.Багдановіча, П.Броўкі, А.Вярцінскага, У.Караткевіча, У.Някляева, Г.Пашкова, А.Пісьмянкова, А.Пысіна, Я.Янішчыц і інш.
Тв.:
В саду вселенной: Стихотворения. Песни. Переводы. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧКО́Ў Цярэнцій Яфрэмавіч (н. 6.1.1922, в. Хутар Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Барысаўскае ваенна-інж. вучылішча (1941), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1952). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1942 на -Паўн.-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Інж. рота на чале са старшым лейтэнантам С. вызначылася ў вер. 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Чаркаскай вобл. (Украіна), дзе на дэсантных лодках пераправіла цераз раку каля 9 тыс. байцоў, 6 тыс.мін, 398 т боепрыпасаў і інш. грузаў, вывезла 430 параненых. Да 1972 у Сав. Арміі, потым на вытворчасці.