сярэдні слой атмасферы, які ляжыць над стратасферай, на выш. ад 50 км да 80—85 км. Характарызуецца паніжэннем сярэдняй т-ры з вышынёй (прыкладна ад 0 °C на ніжняй мяжы да -90 °Cкаля верхняй мяжы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́МЦА, Тэнгры-Нур,
бяссцёкавае салёнае возера на ПдУ Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Размешчана каляпаўн. падножжа хр. Ньенчэн-Тангла, на выш. 4627 м. Пл. 2,5 тыс.км². Глыб. да 40 м. Замярзае з ліст. па май.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ШЫК, Насік,
горад у Індыі, у вярхоўях р. Гадавары, у штаце Махараштра. Каля 700 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Авіяцыйная прам-сць. Прадпрыемствы харч. і харчасмакавай прам-сці. Вытв-сцьтэхн. спірту. Друкарні, саматужныя прадпрыемствы. Рэліг. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМРУ́Т (Nemiut),
вулкан у Турцыі, на Армянскім нагор’і, калязах. берага воз. Ван. Выш. 3050 м. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Апошняе вывяржэнне ў 1441. У кальдэры прэснаводнае возера (даўж. 6 км, шыр. да 2 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВА-ІГУАСУ́ (Nova Iguaçu),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Рыо-дэ-Жанейра. Засн. ў 1719. Уваходзіць у склад Вял. Рыо-дэ-Жанейра. Каля 550 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Прам-сць: хім., маш.-буд., металургічная, харчовая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛДЭМ (Oldham),
горад на З Вялікабрытаніі, у канурбацыі Вял.Манчэстэр. Каля 230 тыс.ж. (1999). Прам-сць: маш.-буд., у т. л.эл.-тэхн., тэкст.; баваўняная, швейная, харч., паліграфічная. Маст. галерэя (англ. мастацтва 19—20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ГА-ПА́ГА (Pago Pago),
горад, адм. цэнтр Усх. Самоа (уладанне ЗША), на в-ве Тутуіла. Каля 4 тыс.ж. (1999). Порт на Ціхім ак.Міжнар. аэрапорт. Рыбакансервавыя прадпрыемствы. Вываз копры і кансерваў тунца. Ваен.-марская база ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНА́Р-ДЭЛЬ-РЫ́О (Pinar dei Rio),
горад на З Кубы. Адм. цэнтр аднайменнай правінцыі. Засн. ў 1571. Каля 130 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Гандл.фін. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харчасмакавая, хім., буд. матэрыялаў. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́РТА-ЛА-КРУС (Puerto la Cruz),
горад на ПнУ Венесуэлы. Разам з суседнім г. Барселона каля 500 тыс.ж. (2000). Буйны порт на Карыбскім м. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., харч., буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХУБАНЕШВА́Р,
горад у Індыі, у дэльце р. Маханады. Адм. ц. штата Арыса. Вядомы з 5 ст. 412 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (пераважна рыс). Адзін з цэнтраў індуісцкай рэлігіі. Ун-т. Музей.
У старой частцы горада захавалася каля 150 пераважна шыіцкіх шываіцкіх храмаў 7—16 ст., багата ўпрыгожаных разьбой. Галоўны з іх Лінгараджа (11 ст.) — выдатны помнік мясц.арх. стылю Арысы. З інш. збудаванняў гэтага тыпу: Парашурамешвара (8 ст.), Мукгэшвара (каля 950), Раджарані (9—10 ст.), Брахмешвара (11 ст.), Ананта Васудэва (13 ст.). Новая частка Бхубанешвар (грамадскія будынкі, жылыя кварталы) пабудавана ў 1940—50-я т.
Да арт.Бхубанешвар. Дэталь скульптуры храма Парашурамешвара. 8 ст.