пікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

|| наз. пікі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

праню́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і пра каго-што (разм., неадабр.).

Тое, што і разведаць (у 1 знач.).

Пранюхаў, дзе можна пажывіцца.

|| незак. праню́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́ты; зак. (разм.).

1. Даведацца па чутках, размовах.

П. пра чыё-н. гора.

2. Пранікнуць пачуццём у сэнс чаго-н.

П. сэрцам усё, што здарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пры́стань, -і, мн. -і, -ей, ж.

Месца на беразе ракі, вадаёма, абсталяванае для прычальвання суднаў.

Паромная п.

Ціхая п. (таксама перан.: пра спакойнае, бестурботнае жыццё).

|| прым. пры́станскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

разва́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

1. мн. Рэшткі разбуранай пабудовы ці паселішча, руіны.

Разваліны горада.

2. перан. Пра старога або разбітага хваробай чалавека (разм.).

Ён нагадваў жывую разваліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

разла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ла́дзіцца; зак.

1. Прыйсці ў няспраўнасць.

Машына разладзілася.

2. Расстроіцца, парушыцца.

Дружба разладзілася.

Вяселле разладзілася.

3. Сапсавацца (пра здароўе).

|| незак. разла́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

раскуры́цца, -куру́ся, -ку́рышся, -ку́рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаліцца, разгарэцца (пра папяросу, цыгару, люльку).

2. Курыць не перастаючы (разм.).

|| незак. раску́рвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

рахма́ны, -ая, -ае.

1. Які не баіцца чалавека; спакойны, нязлосны (пра жывёлін, птушак).

2. Памяркоўны ў адносінах да іншых; згаворлівы; дабрадушны, лагодны.

Чалавек ён р.

|| наз. рахма́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

світа́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб набліжэнні ўсходу сонца).

Зімой світае позна.

2. Пачынацца, наступаць (пра дзень).

Пасля ночы світае дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сімулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Прытвараючыся, стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне пра наяўнасць чаго-н.

С. хваробу.

|| наз. сімулява́нне, -я, н. і сімуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)