ПА́ПСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ, Папская дзяржава, Царкоўная вобласць, Царкоўная дзяржава,
тэакратычная дзяржава ў Сярэдняй Італіі на чале з папам рымскім у 756—1870. Сталіца — г.Рым. Утварылася пасля таго, як кароль франкаў Піпін Кароткі падараваў папу рымскаму Стэфану II Рымскую вобл., Равенскі экзархат (уключаў таксама Венецыю і Істрыю), Пентаполіс, Парму, Рэджыю, Мантую, герцагствы Спалета і Беневента, в-аў Корсіка. У 774 падараванне пацвердзіў Карл Вялікі. Да 888 П.в. — частка імперыі Каралінгаў, у 962—1274 у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». Межы П.в. неаднаразова мяняліся, гэтаму спрыяла феад. раздробленасць. У 13 ст. большасць гарадоў П.в. сталі камунамі. Уладу пап аслаблялі ератычныя рухі (Арнольда Брэшыянскага 1145—55) і паўстанні (Кола ды Рыенца ў 1347 і 1354). Асабліва іх ўлада аслабла ў перыяд Авіньёнскага паланення папаў. У 15 — пач. 16 ст. пачалося аднаўленне П.в., якое дасягнула значных поспехаў пры Аляксандру VI і Юлію II. У 16—18 ст. П.в. ператварылася ў абсалютысцкую дзяржаву. Пасля Франц. рэвалюцыі 1789—99 на яе тэр. ўтварылася Рымская рэспубліка 1798—99. У 1809—14 П.в. у складзе Франц. імперыі, адноўлена ў 1815. Пасля задушэння рэвалюцыі 1848 і ліквідацыі Рым. рэспублікі 1849 у П.в. размяшчаўся (з 1849) франц.вайск. корпус. Пасля рэвалюцыі 1859—60 ад П.в. да Сардзінскага (з 1861 Італьян.) каралеўства адышлі ўсе землі, акрамя Рыма і Рымскай вобл. У 1870 П.в. стала часткай аб’яднанай Італіі. У выніку Латэранскіх дагавораў 1929 папская дзяржава адноўлена на невялікай ч. Рыма (гл.Ватыкан).
Літ.:
Лозинский С.Г. История папства. 3 изд. М., 1986;
Ковальский Я.В. Папы и папство: Пер. с пол. М., 1991.
1. Дакрануцца, даткнуцца да каго‑, чаго‑н. Стрыж ляцеў, На хаце латы Закрануў крылом сваім.Дзеружынскі.Мышка і палезла туды, ды, як па бяду, закранула шклянку, што стаяла на самым краі палічкі.Шуцько.//перан. Зачапіць, пакінуць свой след. Вайна гэтага мястэчка амаль не закранула.Васілевіч.Змены, што прынесла савецкая ўлада ў вёску, закранулі і Пустку.Хадкевіч.//перан. Аказаць уздзеянне на каго‑, што‑н.; усхваляваць, узрушыць. Яшчэ да болю закранае душу гарачы позірк чулы.Тарас.Відаць, успамін закрануў балючыя раны мінулага.Сіняўскі.
2.перан. Спыніцца на чым‑н., звярнуць увагу на што‑н. пры размове, гутарцы і пад. Праз пару дзён.. бабка неяк сама закранула гэта пытанне.Скрыпка.
3. Запыніць, выклікаць на размову. «Прайду моўчкі, — вырашыў Васіль, — дый толькі таго, не буду чапаць.. [цётку Касмініху], то, можа, і яна мяне не закране».Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Савета (у 1 знач.), заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая краіна. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкі апарат.
2. Які мае адносіны да Краіны Саветаў, да СССР, належыць Краіне Саветаў. Савецкая канстытуцыя. Савецкі ўрад. Савецкая навука. Савецкая Армія. Савецкая літаратура. Савецкае студэнцтва.// Здабыты, зроблены, ажыццёўлены ў Краіне Саветаў. Савецкія аўтамабілі. Савецкія трактары. □ Прывітанне, Зямля! З касмастанцыі Першай Савецкай!Гілевіч.// Уласцівы Краіне Саветаў. Савецкая дэмакратыя. Савецкая законнасць. □ Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай.Ракітны.// Уласцівы народу Краіны Саветаў. Савецкая ідэалогія. Савецкі патрыятызм. Савецкі быт. Савецкі ўклад жыцця. □ [Страмілін:] Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю.Крапіва.
•••
Герой Савецкага Саюзагл. герой.
Савецкая гвардыягл. гвардыя.
Савецкая сацыялістычная рэспублікагл. рэспубліка.
Савецкі народгл. народ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устанаві́цца, ‑новіцца; зак.
1.Разм. Стаць, размясціцца дзе‑н., якім‑н. чынам. Паліцыянты ўстанавіліся шпалерамі ўздоўж нораў.Пестрак.Вось і ўстанавілася своеасаблівая чарга, наперадзе якой знаходзіцца старэйшае птушаня, а ў канцы — самае маленькае.Самусенка.
2. Стаць устойлівым, пастаянным; умацавацца. Калі ўстанавілася Савецкая ўлада, Андрэй Бабейка быў ужо рослы, ладны хлопец, паўнапраўны гаспадар бацькавай сядзібы.Хадкевіч.// Перастаць змяняцца, зрабіцца ўстойлівым. Пагода, нарэшце, установіцца і ў бліжэйшыя дні будзе скончаны сенакос.Чарнышэвіч.На поўдні Украіны ўстанавілася цёплае надвор’е.«Звязда».
3. Скласціся, наладзіцца, усталявацца. [Юскавец:] — Скажу толькі, што ваша трактоўка Лабановіча разыходзіцца з той, якая ўстанавілася ў нас цяпер і лічыцца бясспрэчнай.Дамашэвіч.У групе бадай што з першага дня ўстанавіліся свае таварыскія сувязі, выявіліся сімпатыі.Карпаў.Між бабкай і Слаўкам скончыліся сваркі. Устанавілася такая любоў і дружба, што толькі можна было пазайздросціць.Няхай.// Наступіць. За сталом устанавілася мёртвая цішыня.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнтра́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.). Цэнтральны пункт.
2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры (у 2 знач.). Цэнтральны пападаючы (у футболе). Цэнтральная пешка (у шахматнай гульні).// Які знаходзіцца не на ўскраіне, у цэнтры чаго‑н. Косця знайшоў вольны час, сабраў у брыгадзе ўсю пошту і паехаў на цэнтральную сядзібу.Адамчык.
3. Галоўны, кіруючы. Цэнтральны камітэт. Цэнтральная ўлада. □ Слава нашай Камуністычнай партыі і яе баявому штабу — Цэнтральнаму Камітэту!«Звязда».// Які аб’ядноўвае і каардынуе якую‑н. дзейнасць. Цэнтральны тэлеграф. Цэнтральная выбарчая камісія.// Асноўны, найбольш істотны; важны. Цэнтральны вобраз. Цэнтральная тэма.
4. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму. [Шура:] — Але справа ў тым, што я жыву ў доме з цэнтральным ацяпленнем і з газавай плітою.Васілёнак.
5. У матэматыцы — утвораны двума радыусамі якой‑н. акружнасці (пра вугал).
•••
Стрэльба цэнтральнага боюгл. стрэльба.
Цэнтральная нервовая сістэмагл. сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РУ́РЫКАВІЧЫ,
род старажытнарускіх князёў і маскоўскіх цароў, якія лічыліся нашчадкамі Рурыка (гл.Рурык-Сінявус—Трувор). Існуе меркаванне, што сапр. генеалагічнае дрэва Р. уключала ў сябе акрамя варага Рурыка і родавых слав. правадыроў. Бясспрэчным родапачынальнікам Р. быў кіеўскі кн.Ігар (у сканд. сагах Ігар Стары), якога «Аповесць мінулых гадоў» называе сынам Рурыка. Гэта першая рэальная гіст. фігура дынастыі Р. У 11—13 ст. некат. адгалінаванні Р. называліся таксама па імёнах сваіх родапачынальнікаў — Ізяславічы («Рагвалодавы ўнукі»), Манамашычы, Ольгавічы, Расціславічы і інш. Пазней у ВКЛ нашчадкамі Р., верагодна, былі княжацкія роды Адзінцэвічаў, Друцкіх, Астрожскіх, Вішнявецкіх, Гарадзецкіх, Дольскіх, Збаражскіх, Лукомскіх, Нясвіцкіх, Палубінскіх, Парэцкіх, Сцяпанскіх, Талочак, Чацвярцінскіх і інш. З утварэннем вакол Маскоўскага вялікага княстваРус. цэнтралізаванай дзяржавы б. ўдзельныя князі ператвараліся там у вышэйшы пласт маскоўскіх служылых людзей. Вярх.ўлада ў Маскоўскай (Расійскай) дзяржаве да смерці ў 1598 цара Фёдара Іванавіча знаходзілася ў руках уладзіміра-суздальскіх Манамашычаў. З роду ніжагародскіх князёў Р. быў цар Васіль Іванавіч Шуйскі [1606—10]. Аднак «Смута»пач. 17 ст. канчаткова звяла Р. з гіст. сцэны як правіцеляў, і на змену ім прыйшла дынастыя Раманавых (былі ў сваяцтве з Р.). У наступныя стагоддзі частка Р. страціла княжацкі тытул і змяшалася з нетытулаванымі дваранскімі родамі. У той жа час многія Р. (Валконскія, Абаленскія, Гарчаковы, Далгарукія і інш.) займалі ў Расіі важныя дзярж. пасады, але ніколі, як правіла, не прэтэндавалі на царскі (імператарскі) прастол.
Літ.:
Творогов О.В. Князья Рюриковичи: Краткие биогр. М., 1992;
Коган В.М. История дома Рюриковичей: (опыт ист.генеалог. исслед.). СПб, 1993;
Шишов А. Русские князья. Ростов н/Д, 1999;
Богуславский В.В., Бурминов В.В. Русь. Рюриковичи: Ил. ист. словарь. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
crown
[kraʊn]1.
n.
1)
а) каро́на f.
б) карале́ўская ўла́да
в) каро́ль караля́m., карале́ва f.
2) вяно́к -ка́m. (з кра́сак); вяне́ц -ца́m.
3) го́нар -у m., узнагаро́да
4) галава́f.
5) кро́на дрэ́ва, верхаві́на ўзго́рка, гары́
6) каро́нка f. (зу́ба)
2.
v.
1) каранава́ць
2) стая́ць на вяршы́ні чаго́
3) вянча́ць, уве́нчваць
4) ста́віць каро́нку
3.
adj.
каро́нны; ура́давы
•
- the Crown
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛІСТАПА́ДАЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1918у Германіі, Германская рэвалюцыя,
антыманархічная і агульнадэмакр. рэвалюцыя ў Германіі ў канцы 1-й сусв. вайны (пачалася ў ліст. 1918 — адсюль назва). Выклікана вял. стратамі, цяжкім становішчам (асабліва харчовым) і абмежаваннем канстытуцыйных правоў насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны, бесперспектыўнасцю вайны супраць намнога большых сіл анты-герм. кааліцыі (Антанты). Непасрэдная яе прычына — спроба ўлад ліквідаваць паўстанне ў г. Кіль ваен. матросаў (3—4.11.1918), якія адмовіліся выканаць загад герм.вярх. камандавання аб прарыве англ. блакады. Да 7—8 ліст. хваляванні, у ходзе якіх на ўзор Сав. Расіі ствараліся органы рэв. улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ахапілі ўсе буйныя гарады і прамысл. цэнтры Германіі. Ва ўмовах паўстання рабочых і салдат Берліна 9 ліст. ад прастола адрокся кайзер (імператар) Вільгельм II (эмігрыраваў), пайшоў у адстаўку канцлер прынц Макс Бадэнскі; Ф.Шэйдэман абвясціў Германію рэспублікай, а К.Лібкнехт — «сацыяліст. рэспублікай». 10 ліст. агульны сход Саветаў у Берліне стварыў рэв. ўрад — Савет нар. упаўнаважаных (СНУ) на чале з Ф.Эбертам. 11 ліст. СНУ заключыў перамір’е з Антантай. Спрэчкі паміж найб. уплывовымі паліт. сіламі рэвалюцыі — Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі і Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі — вакол пытання «ўлада Саветаў або Нацыянальны сход?» у выніку 1-га з’езда Саветаў (16—21.12.1918) вырашаны на карысць выбараў у Нац. ўстаноўчы сход 191.1919. Гэтымі выбарамі, выбарамі прэзідэнтам дзяржавы Эберта (11.2.1919) і ўтварэннем адказнага перад парламентам урада (13.2.1919) рэвалюцыя завершана; у Германіі ўстаноўлена Веймарская рэспубліка. У час рэвалюцыі мелі месца спробы яе трансфармацыі на ўзор Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі (напр., абвяшчэнне ў студз. 1919 у г. Брэмен сав. рэспублікі) і праявы грамадз. вайны (баі ў студз. 1919 паміж лева- і праварадыкальнымі сіламі ў Берліне і інш.).
Літ.:
Драбкин Я.С. Ноябрьская революция в Германии. М., 1967;
Орлова М.И. Германская революция 1918—1919 гг. в историографии ФРГ. М., 1986.
Да арт.Лістападаўская рэвалюцыя 1918 у Германіі. Узброеныя матросы, салдаты і цывільныя асобы на вуліцы Берліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мясцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з пэўнай мясцовасцю, уласцівы гэтай мясцовасці. Мясцовыя ўмовы. Мясцовая гаворка.// Які вырабляецца, робіцца ў пэўнай мясцовасці, не прывазны. Мясцовыя вырабы. Мясцовы сорт бульбы. □ Вельмі добра зрабіла праўленне, што ўвяло дадатковую аплату за нарыхтоўку і вывазку мясцовых угнаенняў.«Звязда».// Які жыве ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; які дзейнічае, працуе ў дадзенай мясцовасці. Мясцовы настаўнік. Мясцовы паштальён. □ Супрацоўніцтва з мясцовыя насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену.Брыль.// Які знаходзіцца, размешчаны ў дадзенай мясцовасці, на дадзенай тэрыторыі. Мясцовы калгас.
2. Які дзейнічае, мае значэнне толькі ў межах пэўнай тэрыторыі; не агульнадзяржаўны. Мясцовая ўлада. Мясцовыя Саветы. Мясцовая газета. □ Арганізацыйная структура кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам павінна базіравацца на спалучэнні цэнтралізаванага дзяржаўнага кіраўніцтва з павышэннем ролі мясцовых арганізацый у кіраванні гаспадаркай.«Звязда».
3. Які пашырае сваё дзеянне толькі на частку чаго‑н. цэлага; не агульны. Мясцовае запаленне лёгкіх.
•••
Мясцовая прамысловасцьгл. прамысловасць.
Мясцовы камітэтгл. камітэт (у 1 знач.).
Мясцовы часгл. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)