няха́й

1. частица пусть;

н. ву́чыцца, калі́ хо́ча — пусть у́чится, е́сли хо́чет;

н. адка́жа на пісьмо́ — пусть отве́тит на письмо́;

2. частица (при призыве, пожелании) да; чтоб;

3. союз уступ. пусть;

зада́ча н. ця́жкая, але выкана́льная — зада́ча пусть тру́дная, но выполни́мая;

н. сабе́ — пусть себе́;

н. бу́дзе так — так и быть;

н. бу́дзе, што бу́дзе — будь что бу́дет;

н. яго́ галава́ не балі́ць — пусть он об э́том не беспоко́ится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напе́радзе, прысл. і прыназ.

1. прысл. На нейкай адлегласці перад кім‑, чым‑н. Наперадзе быў фронт. □ Наперадзе, праз паўкіламетра, шлях браўся направа. Мележ. Дзед Астап ступіў колькі крокаў да невялічкай хвойкі, якая цямнелася наперадзе. Лынькоў. // Паперадзе іншых, перад кім‑, чым‑н. Перад апошнім домам машына, што ішла наперадзе, спынілася. Паслядовіч. // Сярод першых, першым у якой‑н. справе. Матцы хочацца бачыць сваё дзіця ў людскім авангардзе, наперадзе. Ермаловіч. Камуністы наперадзе ўсюды, заўсёды. Танк.

2. прысл. У будучым. Наперадзе цэлае жыццё. У яго ўсё наперадзе. □ Наперадзе многа дарог І шмат далячынь. Колас. // Аб тым, што яшчэ будзе. Наперадзе чакала работа цяжкая і доўгая: малацьба. Чарнышэвіч. Спяшацца асабліва не было чаго, бо прымчалі хутка і дзень быў яшчэ наперадзе. Кулакоўскі.

3. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. «наперадзе» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, на некаторай адлегласці перад якімі хто‑, што‑н. знаходзіцца. Наперадзе палка над галовамі салдат плыў у паветры штандар. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да нерва, нерваў. Нервовая тканка. Нервовы цэнтр. Вышэйшая нервовая дзейнасць. □ Навуковыя адкрыцці Паўлава ў галіне вывучэння мозга і нервовай сістэмы знамянуюць адну з вялікіх перамог матэрыялізму над ідэалізмам. «Беларусь».

2. Які выкліканы захворваннем нерваў, які ўзнік у выніку расстройства дзейнасці нервовай сістэмы. Нервовыя хваробы. □ [Паліцэйскі] стаяў пасярод пакоя, заклаўшы за спіну рукі, і нервовы цік перасмыкваў .. яго губы. Чорны.

3. Звязаны з узбуджанасцю, раздражненнем нерваў. Нервовае напружанне, што давяло [Візэнера] да фізічнага здранцвення, прайшло. Шамякін. Цяжкая работа ў інстытуце, гэтыя частыя непрыемнасці, а за імі і нервовая ўзбуджанасць — такая як сёння — могуць прывесці да благога. Шахавец. // Які выражае, выдае ўзбуджэнне, хваляванне, раздражненасць. Нервовы твар.

4. Якога лёгка расхваляваць; хваравіта раздражнёны, неспакойны. Сінклета Кузьмінічна любіць кароў, сваю работу, старанная даярка, але крыху адасобленая, нервовая і балюча рэагуе на ўсякія непаладкі. Дуброўскі.

5. Неспакойны, трывожны (аб рабоце, жыцці і пад.). Нервовая праца.

•••

Вегетатыўная нервовая сістэма гл. сістэма.

Нервовы імпульс гл. імпульс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбі́цца, адаб’ю́ся, адаб’е́шся, адаб’е́цца; адаб’ёмся, адаб’яце́ся, адаб’ю́цца; адбі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Тое, што і адламацца, адкалоцца.

Ручка кубка адбілася.

2. Даць адпор, абараніцца; вызваліцца; пазбавіцца.

А. ад ворага.

3. ад каго-чаго. Адстаць ад тых, з кім быў разам (разм.).

А. ў дарозе ад кампаніі.

4. ад каго-чаго. Парваць сувязь з кім-, чым-н., перастаць рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).

А. ад дому.

А. ад вучобы.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сустрэўшы на шляху перашкоду, змяніць свой напрамак на другі, адваротны (пра гукі, прамяні і пад.).

Крык адбіўся рэхам у гарах.

6. Адлюстравацца на гладкай, бліскучай паверхні.

Дрэва адбілася ценем у вадзе.

7. перан. Адлюстравацца ў вобразах, паняццях.

У лірыцы адбілася жыццё людзей.

8. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Атрымаць вонкавае праяўленне, выявіцца (пра пачуцці, стан і пад.).

Трывога адбілася на твары жанчыны.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабой якое-н. пачуццё; адазвацца; захавацца ў памяці.

Родныя далягляды навек адаб’юцца ў душы.

10. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), на кім-чым. Зрабіць уздзеянне, уплыў на каго-, што-н.

Цяжкая праца адбілася на здароўі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пакінуць адбітак.

На пяску адбіліся сляды ног.

Адбіцца ад рук — перастаць слухацца, падпарадкоўвацца.

|| незак. адбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыта́нне, ‑я, н.

1. Зварот да каго‑н., які патрабуе адказу, тлумачэння і пад. Адказаць на пытанне. □ Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. Колас. Жанчына падышла бліжэй І ўважліва паглядзела на Мішу. — А ты хто такі? На гэтае простае пытанне Міша чамусьці не змог адказаць адразу. Жычка.

2. Практычная або тэарэтычная задача, якая патрабуе вырашэння; праблема. Аграрнае пытанне. Нацыянальнае пытанне. Абмеркаваць надзённае пытанне. □ Сялянскае пытанне, вучылі М. Г. Чарнышэўскі і М. А. Дабралюбаў, можа быць вырашана толькі рэвалюцыйным шляхам, шляхам узброенага паўстання. Ларчанка. // Справа, аб’ект абмеркавання, увагі. Наташа ведала, гэта памочнік Паўла Пятровіча і што ён пачне абавязкова распытваць, па якому пытанню яна хоча бачыць сакратара. Шамякін.

3. толькі мн. (пыта́нні, ‑яў). Як састаўная частка назваў некаторых часопісаў, зборнікаў, артыкулаў, прысвечаных пэўнай галіне ведаў. «Пытанні мовазнаўства». «Пытанні перакладу».

•••

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Жаночае пытанне — пытанне аб становішчы жанчыны, жаночай працы, роўнасці жанчын у грамадзянскіх правах з мужчынамі.

Рытарычнае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

Балючае пытанне — надзённая, неабходная, але цяжкая для вырашэння задача.

Пытанне жыцця або смерці — пра што‑н. вельмі важнае.

Ставіць пытанне рубам гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазоль ’патаўшчэнне скуры ці пухір з вадкасцю на руках або нагах’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), мазуль ’тс’ (Шат.; карэліц., Шатал., Нар. лекс.; жлоб., Мат. Гом.), мозу͡оль ’язва, рана’ (Бес.), кам. мозы́ль (Шатал.). Укр. мозі́ль, мозо́ля, м́озуль; рус. мозо́ль, мозго́ль, музо́ль; польск. mozółцяжкая праца’, mozoła, modzel; н.-луж. mózol, в.-луж. mozl; чэш. mozol, mozoul, mozour, усх.-чэш. hlomouz; славац. mozoľ, славен. mozólj ’пухір ад апёку’, серб.-харв. шток. мозо̏л ’мазоль’, макед. мозол, балг. мазол, ст.-слав. мозоль ’сіняк’. Прасл. mozolь. Цупіца (KZ, 37, 398); Сольмсен (IF, 13, 137) параўноўваюць прасл. mozolь са ст.-в.-ням. masar ’нарасць на дрэве’, mâsa ’рубец, шрам’, грэч. μώλωψ (< mōsl‑) ’мазоль, шышка’. Матцэнаўэр (LF, 10, 334) і Младэнаў (302) набліжаюць mozolь да новав.-ням. Maser ’пражылак, узор на дрэве’ і літ. mãzgas ’вузел’, mezgù, mégsti ’вязаць’. Ільінскі (RS, 6, 222) параўноўвае са ст.-інд. mahánt‑, авест. mazant‑, алб. math, madhi, грэч. μέγας, лац. magaus, гоц. mikils ’вялікі’. Брукнер (346) дадае да літ. яшчэ ст.-в.-ням. masca, ням. Masche ’пятля’ (< і.-е. *mezg‑ ’плесці, вязаць’), гаворачы аб чаргаванні зычнай кораня ‑з‑ > ‑zg‑, ‑zd‑, ‑dz‑. Махэк₂ (377) сыходнай формай лічыць дзеяслоў mozgoliti ’ціснуць, рабіць мазалі’ (параўн. бел. мазголіць), якое ў выніку метатэзы паходзіць ад glomoziti (бел. гламаздзі́ць ’біць па галаве’ і інш.). Ад яго glomoz, glomuz (параўн. усх.-чэш. hlomouz, якое пасля адпадзення g‑ (> h‑) і метатэзы пераўтварылася ў mozol‑. Сюды ж бел. мазольны, мазолісты, мазалёвы ’набыты працай, намаганнямі’, ’які вымагае цяжкой працы’, ’які мае мазалі’ (Нас., ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tight1 [taɪt] adj.

1. ту́га завя́заны, тугі́;

take a tight grip on smth. мо́цна ўхапі́цца за што-н.;

keep a tight hold of smth. мо́цна трыма́цца за што-н.

2. це́сны, ву́зкі, шчы́льны;

These boots are too tight for me. Гэтыя чаравікі занадта цесныя для мяне.

3. набі́ты, запо́ўнены, напру́жаны;

a tight schedule шчы́льны гра́фік

4. напя́ты, наця́гнуты;

drum tight тугі́ як бараба́н

5. ця́жкі; напру́жаны;

a tight situation ця́жкая сітуа́цыя;

Money is tight. Не хапае грошай.

6. стро́гі, жо́рсткі

7. BrE, infml скупы́, скна́рлівы;

She is very tight with money. Яна скнара на грошы.

keep a tight rein нала́дзіць жо́рсткі кантро́ль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ciężar, ~u

м.

1. вага;

ciężar właściwy фіз. удзельная вага;

ciężar cząsteczkowy — малекулярная вага;

2. цяжар; груз;

złożyć z siebie ciężar — вызваліцца ад абавязку;

podnoszenie ~ów спарт. цяжкая атлетыка;

ciężar spadł mi z serca — камень з душы зваліўся;

być dla kogo ~em — быць цяжарам для каго; быць у цяжар каму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

schwer

1. a

1) ця́жкі, масі́ўны, гру́зны;

ein ~er Pnzer ця́жкі танк

2) ця́жкі, сур’ёзны;

ine ~e Krnkheit ця́жкая хваро́ба;

ine ~e ufgabe ця́жкая зада́ча;

~ krank ця́жка хво́ры;

~ behndert [schwrbehindert] (інвалі́д) з ця́жкімі пашко́джаннямі, непрацаздо́льны

3) ця́жкі, мо́цны, насы́чаны (пра ўдар, напоі);

~e Getränke мо́цныя напо́і;

ine ~e Luft ця́жкае паве́тра

2. adv ця́жка, з ця́жкасцю, насі́лу;

er ist ~ von Begrff ён насі́лу [ле́дзьве] разуме́е;

er hört ~ ён тугі́ на ву́ха;

~ tmen ця́жка ды́хаць;

~ belden ця́жка нагру́жаны, прыгне́чаны, заклапо́чаны;

~ bewffnet ця́жка ўзбро́ены;

~ fllen* дава́цца ця́жка;

~ hlten* быць ця́жкім [нялёгкім];

~ nhmen* мо́цна браць да галавы́; ця́жка [балю́ча] перажыва́ць што-н. [рэагава́ць на што-н.];

~ verdulich цяжкастра́ўны;

~ verständlich незразуме́лы, малазразуме́лы;

~ verträglich няўжыўчывы, незгаво́рлівы;

~ verwndet ця́жка пара́нены;

rblich ~ belstet з ве́льмі дрэ́ннай спа́дчынай;

ller nfang ist ~ ця́жкі то́лькі пача́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пра́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны з таго боку, які з’яўляецца процілеглым леваму. [Палкоўнік] сунуў правую руку ў кішэню і насцярожана азірнуўся. Паслядовіч. Праз правае плячо звесілася цяжкая светлая каса. Корбан. Трэба пераправу Па вадзе зрабіць, Каб па бераг правы Ўсіх перавазіць. Бядуля.

2. Рэакцыйны, кансерватыўны, варожы перадавым плыням у палітычным і грамадскім жыцці (ад традыцыйнага размяшчэння членаў рэакцыйных партый у правай ад старшыні частцы зала). Правая партыя. // (у знач. наз. пра́выя, ы́х). Людзі з кансерватыўнымі, рэакцыйнымі поглядамі. // Які варожа адносіцца да палітыкі камуністычнай партыі ўнутры самой партыі, капітулянцкі. Перамога сацыялізма была дасягнута ва ўпорнай барацьбе супраць трацкістаў і правых капітулянтаў. «Звязда».

пра́вы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Справядлівы, праўдзівы. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Не вінаваты, які дзейнічае па праўдзе. За яго палезу ў бойку — Вінаваты ён ці правы Мне ўсё роўна: ён мой друг! Панчанка.

3. часцей кар. ф. (праў, права́). Які правільна, беспамылкова думае, гаворыць. Андрэй Міхайлавіч адчуваў, што Гогіберыдзе правы ад першага свайго слова да апошняга, што не мае сёння будучыні ягоны праект. Самуйлёнак. — Пракапенка праў па-свойму, — сказаў Андрэй Давыдавіч, — а Гурба — па-свойму. Кулакоўскі.

•••

Правая рука чыя гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)