МУ́СІН (Ілья Аляксандравіч) (6.1.1904, г. Кастрама, Расія — 6.6.1999),
дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Засл. дз. маст. Узбекістана (1942). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930, вучань М.Малько, А.Гаўка), у 1934—37 і 1944—52 кіраваў яе сімф. аркестрам. З 1932 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1961 праф.). У 1937—41 гал. дырыжор сімф. аркестра Бел. філармоніі і педагог Бел. кансерваторыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Стварыў адметную пед. сістэму, якую выклаў у кн. «Тэхніка дырыжыравання» (1967) і «Аб выхаванні дырыжора. Нарысы» (1987). Сярод яго вучняў Ю.Домаркас, А.Дымітрыядзі, К.Сімяонаў, В.Сінайскі, Ю.Цемірканаў, Ю.Яфімаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідратэ́хніка
(ад гідра- + тэхніка)
навука аб выкарыстанні водных рэсурсаў у гаспадарцы і барацьбе са шкодным дзеяннем воднай стыхіі, а таксама галіна тэхнікі, якая займаецца ўзвядзеннем плацін, дамбаў, каналаў, вадасховішчаў і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
су́джаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад судзіць (у 3, 5 знач.).
2.узнач.прым. Прызначаны лёсам; абумоўлены чым‑н. Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі.Гілевіч.Ужо даўнавата ў Якава пачало выспяваць перакананне, што тэхніка — яго суджаная дарожка.Кулакоўскі.
3.узнач.наз.су́джаны, ‑ага, м.; су́джаная, ‑ай, ж. Жаніх (нявеста). Ажаніўся суджаны, Шлюб узяў з другой...Куляшоў.Нявесты на радзіме горка плакалі, не прычакаўшы суджаных сваіх.Гаўрусёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЫДАВЕ́ЦТВА,
прадпрыемства (дзяржаўнае, грамадскае, кааператыўнае ці прыватнае), што ажыццяўляе падрыхтоўку і выпуск (выданне) кніг, газет, часопісаў, нот, плакатаў і інш. відаў друкаванай прадукцыі. На Беларусі працуюць (1996) 1273 выдавецтвы, прадпрыемствы і арг-цыі з правам выдавецкай дзейнасці. Сярод іх 13 дзярж. выдавецтваў (бланкавыдавецтва «Белбланкавыд», «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, «Беларускі Дом друку», «Беларусь», «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура», «Міжвыдавецкі фотацэнтр», «Навука і тэхніка», «Народная асвета», «Полымя», «Універсітэцкае», «Ураджай», «Юнацтва»), 603 пры прадпрыемствах і арг-цыях з калект. формай уласнасці, 114 пры прыватных прадпрыемствах і арг-цыях, 56 пры грамадскіх арг-цыях, 27 пры НДІ, 26 пры навуч. установах, 20 пры рэліг. арг-цыях і інш. Пра выдавецтвы, якія дзейнічалі на Беларусі, гл. ў арт.Выдавецкая справа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХНЯДЗВІ́НСКАЕ ТКА́ЦТВА,
народнае мастацкае ручное ўзорыстае ткацтва на тэр. Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Вядомае здаўна (у л-ры — з 19 ст.). Тут ткалі посцілкі, дываны, ручнікі. Адметнае ў Верхнядзінскім ткацтве традыц. спалучэнне 2 колераў: чорнага з малінавым, белым, чырвоным ці аранжавым. Разнастайнасць дасягаецца ўзбуйненнем ці здрабненнем асобных матываў, рознымі перапляценнямі нітак пры захаванні адзінага кампазіцыйнага ладу. Тэхніка — перабор, шматрамізная, выбарная; узоры — «у дымкі», «у ромбы» і г.д. З 1967 пры Верхнядзвінскай ф-цы маст. вырабаў працуе цэх маст. ткацтва, дзе ткуць ручнікі, посцілкі, накідкі на крэслы ў традыц. колерах з бел. арнаментам. Матэрыял — лён, віскоза, воўна, чарот (з яго робяць сурвэткі, сумкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗІ́НСКАЯ (Наталля Міхайлаўна) (н. 8.8.1912, г. Харкаў, Украіна),
руская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1957). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1931, педагог А.Ваганава), з 1964 выкладае ў ім (цяпер Акадэмія рускага балета). У 1931—62 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава, з 1951 педагог Марыінскага т-ра. Для яе творчасці характэрны віртуозная тэхніка класічнага танца, экспрэсіўная манера выканання, эмацыянальная выразнасць, вытанчаны пластычны малюнак ролі. Сярод лепшых партый: Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.Крэйна), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖЭ́НЕРАЛ ЭЛЕ́КТРЫК КО́МПАНІ»
(General Electric Company),
буйнейшая ў ЗША прамысл. карпарацыя па электроніцы. Засн. ў 1892 шляхам аб’яднання «Эдысан джэнерал электрык компані» і «Томсан-Хаўстан электрык компані». Штаб-кватэра ў г. Скенектады (штат Нью-Йорк). Кантралюецца фін. групай Моргана. Мае філіялы больш як у 50 краінах свету. Звязана з герм. (удзел у канцэрнах «Осрам» і АЭГ) і брыт. (удзел у канцэрне «Асашыэйтэд электрыкал індастрыс») прам-сцю. Прадукцыя карпарацыі ахоплівае амаль усе галіны машынабудавання, электронікі і электратэхн. прам-сці і інш.: турбіны, лакаматывы, станкі, інструменты, тэлекамунікацыйнае, электратэхн. і электрасілавое абсталяванне, ядзерныя рэактары, ракеты, мед.тэхніка, сінт. алмазы, пластмасы, фарбы, электралямпы і інш. У час 2-й сусв. вайны на з-дах «Дж.э.к.» была зроблена атамная бомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНА́Т (позналац. combinatus злучаны ад combino злучаю),
1) прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі тэхналагічна звязаных паміж сабой спецыялізаваных вытв-сцей. Асн. іх прыкметы: аб’яднанне разнастайных вытв-сцей, іх прапарцыянальнасць, тэхніка-эканам. і вытв. адзінства. Грунтуюцца на паслядоўнай перапрацоўцы сыравіны да атрымання гатовай прадукцыі, выкарыстанні адходаў вытв-сці для выпрацоўкі інш. відаў прадукцыі або на комплекснай перапрацоўцы сыравіны На Беларусі працуюць шынны, сілікатных вырабаў, камвольны, цэлюлозна-папяровы і інш. К. Некаторыя з іх з’яўляюцца аб’яднаннямі.
2) Адм. аб’яднанне не звязаных тэхналагічна прадпрыемстваў адной галіны (напр., у вугальнай прам-сці), дробных вытв-сцей, мясц. прам-сці (райпрамкамбінат), прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, вучэбных фарміраванняў (вучэбны К.) Гл. таксама Камбінаванне ў вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧУ́ЛЬСКІ (Васіль Фёдаравіч) (9.8.1893, в. Навасады Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1973),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1946). Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1911—15), скончыў Маскоўскі ун-т (1917). У 1918 супрацоўнік Белнацкома ў Маскве, у 1919—24 выкладчык у Слуцку, у 1925—33 навук. супрацоўнік Інбелкульта, АН Беларусі, у 1934—71 выкладчык ВНУ Масквы. Друкаваўся з 1927. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання твораў М.Багдановіча (т. 1—2, 1927—28), А.Гаруна (1929). Даследаваў сувязі «Слова аб палку Ігаравым» з бел. фальклорам. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій па праблемах укр., рус. л-ры.
Тв.:
Тэхніка работы з кнігай. Мн., 1933;
Лісты В.Ф.Мачульскага да А.Я.Багдановіча // Шлях паэта. Мн., 1975.