АКСЁНАЎ (Аляксандр Нічыпаравіч) (н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзярж. і парт. дзеяч БССР. Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абл. З 1953 сакратар, 2-і, 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1957 сакратар ЦКВЛКСМ. З 1959 нам. старшыні К-тадзярж. бяспекі пры СМБССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. З 1965 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. З 1971 2-і сакратар ЦККПБ. З 1978 СтаршыняСМБССР. У 1983—85 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У 1985—89 старшыняДзярж.к-таСССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дэп. ВС БССР 1955—67, 1971—83, ВС СССР 1966—84, 1986—90, чл. Прэзідыума ВС БССР 1975—83.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГА́НІН (Мікалай Аляксандравіч) (11.6.1895, Ніжні Ноўгарад — 27.2.1975),
савецкі дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1947—58). З 1937 старшыняСНК РСФСР, з 1938 нам. старшыні СНКСССР. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. саветаў шэрагу франтоў, з 1944 чл.Дзярж.к-та абароны і нам. наркома абароны; з 1947 нам. старшыні Савета Міністраў і адначасова ў 1947—49 міністр Узбр. Сіл, у 1953—55 міністр абароны СССР. У 1955—58 старшыня Савета Міністраў СССР. Чл.ЦККПСС у 1934—61; чл. Палітбюро, Прэзідыума ЦК у 1948—58. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—62. За ўдзел у т.зв. «антыпартыйнай групе» (В.М.Молатаў, Л.М.Кагановіч, Г.М.Малянкоў і інш.) у 1958 выведзены са складу Прэзідыума ЦККПСС і вызвалены ад абавязкаў старшыні СМСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́Ц (Флягонт Ігнатавіч) (8.1.1879, г. Вілейка Мінскай вобл. — 3.11.1937),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Працаваў настаўнікам, страхавым агентам. З 1916 у арміі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 гар. галава Вілейкі, старшыня гарсавета. У 1926—29 чл. Вілейскага пав.к-таБел. сялянска-работніцкай грамады, старшыня Вілейскай акр. управы, чл.Гал. управы Т-ваБел. школы. У 1928 і 1930 выбраны дэп. польскага сейма. Адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі «Змаганне». Чл.КПЗБ з 1932. Няраз быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены. У выніку абмену палітвязнямі з 1932 у СССР. Працаваў у Наркамаце камунальнай гаспадаркі БССР. У 1933 арыштаваны органамі АДПУ Беларусі, у 1934 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў на Салаўках. У 1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́КАВА (Грэк) Надзея Рыгораўна
(н. 17.9.1910, Мінск),
дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыла Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1941). З 1927 на швейнай ф-цы «Кастрычнік» у Мінску. З 1933 старшыняЦК саюза рабочых швейнай прам-сці. У 1937—40 нам. і заг.прамысл.-трансп. аддзела ЦК, 3-і сакратар ЦККП(б)Б. У 1938 — 47 СтаршыняВярх. Савета БССР. З 1941 сакратар Казанскага гаркома ВКП(б). З 1943 нам. старшыні СНКБССР. З 1947 міністр харч. прам-сці БССР, у 1949—52 нам. міністра харч. прам-сці РСФСР. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1938—40. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1939—52. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47, СССР у 1946—50, РСФСР у 1951—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЎКАЎ (Тодар Хрыстаў) (н. 7.9.1911, с. Правец Сафійскай акр., Балгарыя),
палітычны і дзярж. дзеяч Балгарыі. Герой Сац. ПрацыНар. Рэспублікі Балгарыі (1961), двойчы Герой НРБ (1971, 1981), Герой Сав. Саюза (1977). З 1932 чл. Балгарскай камуніст. партыі (БКП). Адзін з кіраўнікоў Вераснёўскага народнага ўзброенага паўстання 1944 у Балгарыі. З 1945 канд., з 1948 чл.ЦК БКП. У 1948—49 1-ы сакратар Сафійскага гаркома БКП, з 1950 сакратар, з 1951 чл. Палітбюро ЦК БКП. Ген. сакратар (у 1954—81 1-ы сакратар) ЦК БКП, адначасова старшыня Савета Міністраў НРБ (1962—71). З 1971 старшыняДзярж. савета НРБ. У снеж. 1989 выключаны з БКП і зняты з усіх пасад. У 1994 асуджаны на 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў растраце дзярж. сродкаў, знаходзіўся пад хатнім арыштам; у 1996 апраўданы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁЎ (Мікалай Піліпавіч) (1.7.1906, в. Амінавічы Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл — 9.4.1972),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Ген.-маёр (1943). Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1956). З 1937 нам. старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкома. З ліп. 1941 у партызанах. камандзір партыз. групы, атрада, брыгады, у ліп. 1943 — сак. 1944 — Асіповіцкай ВАГ. У крас. — вер. 1943 чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З жніўня 1944 старшыня Магілёўскага гарвыканкома, з 1953 сакратар Хоцімскага райкома КПБ, з 1958 на сав. рабоце ў Магілёве. Канд. у чл.ЦККПБ у 1949-52, 1954—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—59, у 1947—55 чл. яго Прэзідыума. Ганаровы грамадзянін г. Магілёва. Аўтар кн. «Сыны народа» (1955). У в. Амінавічы помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́БІЧ (Вячаслаў Францавіч) (н. 10.6.1936, в. Канюшаўшчына Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд.эканам.н. (1990). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1958), Мінскую ВПШ (1984). З 1978 ген. дырэктар Мінскага вытв. аб’яднання імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў. У 1980—85 2-і сакратар Мінскіх гаркома, абкома КПБ, заг. аддзела цяжкай прам-сці ЦККПБ. У 1985—90 нам. старшыні СМ, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—94 Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 прэзідэнт Бел.гандл.-фін. саюза. Нар.дэп.СССР у 1989—91, дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Чл.ЦККПБ у 1986—91, чл.ЦККПСС у 1990—91. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЧЭ́ЎСКІ (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч
(7.8.1879, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 8.3.1928),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). Настаўнічаў. У 1909—14 працаваў у Віленскім дзярж. банку. З 1914 на вайск. службе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 старшыня Барысаўскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзярж. кантралёр, нар. сакратар фінансаў, нар. сакратар гандлю і прам-сці; узначальваў Цэнтр.бел.гандл. палату. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. З 13.12.1919 старшыня Рады БНР. З 1920 у эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. З пазіцыі абароны інтарэсаў Беларусі асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, рашэнні Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэш. і ўкр. моў. Пахаваны ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КАЛЬНІК (Павел Васілевіч) (1795, г. Замасць, Польшча — 1884),
гісторык, пісьменнік. Д-р права (1815). Брат М.В.Кукальніка. Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію (1815). У 1825—32 заг. кафедры ўсеаг. гісторыі Віленскага ун-та, у 1832—42 выкладаў у Мед.-хірургічнай і Духоўнай акадэміях у Вільні, потым у каталіцкай семінарыі. Адначасова з 1829 цэнзар, у 1863—65 старшыня цэнзурнага к-та. У 1860-я г.старшыняВіленскай археаграфічнай камісіі. Пад яго рэдакцыяй выдадзены 1-ы т. «Актаў Віленскай камісіі» (1865). Аўтар прац па гісторыі ВКЛ. Яго буйнейшая праца «Гістарычныя нататкі пра Літву» (1864), як і іншыя, кампілятыўная, заснавана на даследаваннях Ю.Ярашэвіча, Е.С.Бантке, Ю.І.Крашэўскага, М.Стрыйкоўскага, М.М.Бантыш-Каменскага. Ідэйна-паліт. погляды К. грунтаваліся на заходнерусізме. Аўтар успамінаў, апублікаваных у «Русском архиве» (1873—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т НАРО́ДНЫХ КАМІСА́РАЎ, Саўнарком,
СНК, вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган дзярж. улады СССР — урад Савецкай дзяржавы. Упершыню абраны ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 на 2-м Усерас. з’ездзе Саветаў 8.11.1917 як рабочы і сял. ўрад Расійскай Савецкай Рэспублікі. Паводле канстытуцыі 1918 наз.СНК РСФСР. У сувязі са стварэннем Саюза ССР у снеж. 1922 быў створаны саюзны ўрад — СНКСССР (зацверджаны на 2-й сесіі ЦВКСССР у ліп. 1923). Законам ад 15.3.1946 СНКСССР пераўтвораны ў Савет Міністраў СССР.