Лэпаць2 ’шавяліць губамі’ (Жд. 1), ’ляпаць (рукою па лбе)’ (Нас.), ’пляскаць, шлёпаць, біць чым-небудзь’ (слаўг., Нар. словатв.; Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), лэпнуць ’пляснуць, раптоўна ўпасці’ (іўеў., шальч., лаг., Сл. ПЗБ), ’стукнуць, ляснуць, ляпнуць’ (Нас.; бялын., Янк. Мат.), ’злёгку ўдарыць’ (КЭС, лаг.). Да лэп2. Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182) у якасці літ. адпаведніка прыводзяць дзеяслоў lèptelėti ’ляпнуць, бухнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́лапам ’нечакана’ (дзярж., Нар. сл.), ’знячэўку, інтэнсіўна’ (слуц., Нар. словатв.), нала́пам, налопам ’раптоўна, хціва’ (Сцяшк. Сл.), налопам ’нечакана, нахабна’ (Бяльк.), налоп ’нечаканасць’ (Бяльк.), укр.на́лопом ’нахабна’. З прыназоўнікавай канструкцыі *на лап, ад ла́паць, ла́пнуць ’схапіць’ (параўн. выкл. лап! ’цап!’), прадстаўленай у славац.strielať na lap ’доўга не цэлячыся (страляць)’, параўн. таксама укр.лапі ’лёгка, хутка’, ст.-рус.лапь ’не думаючы, проста’, польск.дыял.łopie ’хутка’, ст.-чэш.lap ’адразу, хутка, не задумваючыся’ сюды ж адносяць і лапчы́ва, лапшы́ва ’прагна (есці, піць)’ (Брукнер, 306; Фасмер, 2, 459; Махэк₂, 320). Канчатак ‑ам па ўзору прыслоўяў, утвораных на базе назоўнікавай формы творн. скл. адз. л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус.таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш.třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял.treščit ‘стукаць’, ст.-чэш.treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац.trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен.treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.
1. Кінуцца на каго-, што-н. з мэтай захопу, грабяжу, забойства і пад., а таксама наогул пачаць дзейнічаць супраць каго-н. з варожай мэтай.
Н. на суседнюю краіну.
Звер напаў на чалавека.
2. Рэзка, адмоўна выступіць супраць каго-, чаго-н.
Н. на сваіх крытыкаў.
3. З прагнасцю пачаць што-н. рабіць (разм.).
Н. на ежу.
4. Выпадкова натрапіць на што-н., знайсці што-н.
Н. на ягаднае месца.
Н. на воўчы след.
5.Раптоўна ахапіць, з’явіцца (пра душэўны або фізічны стан).
На мяне напала роспач.
Напаў кашаль.
◊
Не на таго напаў (нарваўся) (разм., часта іран.) — маеш справу не з тым, на каго разлічваў.
|| незак.напада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.нападзе́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адхлы́нуць, ‑не; зак.
1. Пацячы, памкнуцца ў адваротным напрамку (пра ваду). Вада адхлынула ад берага. □ Васіль увесь сумеўся, адчуў, як у яго ад твару адхлынула кроў.Краўчанка.//Раптоўна адступіць, адысці (пра пачуцці і пад.). Гора на момант адхлынула ад дзіцячага сэрца, і Косцік заснуў.Пестрак.
2.перан. Адысці назад, адступіць (пра натоўп людзей). Тады гітлераўцы павярнулі дулы аўтаматаў на натоўп. Усе адхлынулі і на момант замоўклі.Пальчэўскі.// Адхіснуцца, аддаліцца ад каго‑н. Убачыўшы, што Міша цалкам захапіўся ўжо новай мэбляй, дзяўчаты адхлынулі ад яго.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Вырвацца, зайсці далёка наперад (у час атакі, наступлення і пад.). [Зімін:] Не вытрымалі, халеры, пяткі паказалі! Пагнаў.. [немцаў] Марасян, але боязна, каб не зарваўся.Губарэвіч.//перан. Зайсці далёка ў чым‑н., перайсці ўсякія межы. — Мала што я магу сказаць! Хіба ты ўсё павінен слухаць? Ты ж павінен паправіць мяне, калі я дзе зарваўся!Лобан.
2. Абарвацца ўнутры чаго‑н. (пра нітку). Нітка зарвалася ў клубку.
3.Раптоўна спыніцца, абарвацца. Мар’яна нібы атупела, Зарваліся голас і слёзы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Захапіць што‑н. сабе; уварваць. Уваходзіць госць неспадзяваны.. Той самы Богут, што без жалю Гатоў зарваць чужы кусок І высмактаць з цябе ўвесь сок.Колас.
2. Абарваць так, што нельга знайсці канца (пра нітку). Зарваць нітку ў матку.
3.Раптоўна спыніць, перарваць. Калі стануць каровы на стойла, дык адразу і малако зарвуць.Чарнышэвіч./безас.Аднаму зарвала, і другі ў рот вады набраў.Пташнікаў.
•••
Каб табе зарвала — ужываецца як праклён таму, хто моцна крычыць, гучна гаворыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загарэ́цца
1.ánbrennen*vi (s), ánfangen* zu brénnen, Féuer fángen*, in Brand geraten*; áufflammen vi (s);
2.перан. entbrénnen*vi (s), erglühen vi (s), sich entzünden;
загарэ́цца каха́ннем in Líebe erglühen [entbrénnen*];
2. (пачацца) áusbrechen*vi (s);
загарэ́лася спрэ́чка ein Streit brach aus [entbránnte];
◊
яму́ загарэ́лася рапто́ўна пае́хацьразм. er bránnnte plötzlich daráuf, sofórt wégzufahren
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)