СВІРЫДЗЁНАК Анатоль Іванавіч (н. 7.7.1936, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1984), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1981). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (з 1967 заг. лабараторыі, з 1969 нам. дырэктара, з 1982 дырэктар). З 1990 дырэктар Аддзела праблем рэсурсазберажэння Нац.АН Беларусі. У 1987—92 чл. прэзідыума АН Беларусі. Навук. працы па матэрыялазнаўстве палімерных кампазітаў, тэорыі трэння і зносу цвёрдых цел, машынабуд. трыбоніцы, метадалогіі рэсурсазберажэння. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння фрыкцыйных матэрыялаў і канструкцый з палімераў і металапалімераў, правёў комплексныя даследаванні ўзаемасувязі іх структуры і ўласцівасцей. Прапанаваў метады кіравання структурай і фрыкцыйнымі ўласцівасцямі металапалімерных сістэм, метады і прыборы для даследавання паверхневых уласцівасцей палімераў і кампазітаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Трение и износ материалов на основе полимеров. Мн., 1976 (у сааўт.);
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБЯЛЬЦЫ́Н Дзмітрый Уладзіміравіч (24.11.1892, С.-Пецярбург — 16.11.1990),
расійскі фізік і грамадскі дзеяч, заснавальнік навук. школы па фізіцы атамнага ядра і касм. прамянёў. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Петраградскі ун-т (1915). З 1916 у ВНУ Ленінграда. У 1929—31 працаваў у лабараторыі М.Складоўскай-Кюры. З 1937 у Фіз. ін-це АНСССР (у 1952—72 дырэктар), адначасова ў 1946—60 дырэктарНДІядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1940 праф.). У 1950—74 старшыня Камітэта па Міжнар. Ленінскіх прэміях. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў і фізіцы высокіх энергій. Выкарыстаў камеру Вільсана, змешчаную ў магн. поле, для даследаванняў узаемадзеяння γ-квантаў з рэчывам (1924), вынікі якіх пацвердзілі квантавую прыроду святла. Адкрыў наяўнасць у касм. прамянях зараджаных часціц высокіх энергій і паяўленне груп з некалькіх (да 4) генетычна звязаных часціц (т.зв. касм. ліўні; 1927—29), што дало пачатак даследаванню прыроды касм. прамянёў. Залаты медаль імя Ламаносава 1952. Дзярж. прэмія СССР 1951. Ленінская прэмія 1982.
Тв.:
Космические лучи. Л.;
М., 1936;
Парадокс близнецов в теории относительности. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯСлуцкая народная агульная гімназія Хаўрусу настаўнікаў,
сярэдняя навучальная ўстанова ў 1917—20 у г. Слуцк Мінскай вобл. Утворана ў ліп. 1917 па ініцыятыве камісара Слуцкага пав. пры Часовым урадзе Р.К.Астроўскага (першы дырэктар). Утрымлівалася за кошт субсідый Слуцкага пав. земства і платы за навучанне, атрымлівала грашовыя дапамогі ад урада БНР (у 1918), Часовага Бел.нац.к-та ў Мінску (у 1920). У розны час у склад пед. рады ўваходзілі: М.Штэрнаў (дырэктар у 1919—20), П.Я.Жаўрыд, А.Істочнікава, Э.Людвіг, А.Макарава, С.К.Петрашкевіч, П.Сутрыс, М.Травін, М.Ярац і інш.Навуч. праграма гімназіі будавалася на ўзор б.рас. гімназій, дадаткова ўведзены бел. мова (абавязковы прадмет), гісторыя і геаграфія Беларусі (факультатыўныя), якія выкладаліся на бел. мове. Асн. кантынгент навучэнцаў — сял. дзеці з навакольных вёсак. Гімназісты з бедных сем’яў вызваляліся ад платы за навучанне. Пры гімназіі дзейнічала бел. маладзёжная арг-цыя «Папараць-кветка». У верасні 1920 гімназія пераўтворана ў сав. школу 2-й ступені. У гімназіі вучыліся С.Бусел, Л.Рыдлеўскі, М.Каберац, А.Яцэвіч (Змагар) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Пётр Мікалаевіч (22.8.1908, с. Старынскае Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 18.10.1990),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Горкаўскі пед.ін-т (1930). З 1936 у Ін-це філасофіі АНСССР. З 1941 у апараце ЦККПСС, адначасова ў 1945—49 гал. рэдактар час. «Большевик», у 1954—55 — час. «Партийная жизнь». З 1955 дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР, адначасова з 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення эканам., філас. і прававых навук АНСССР. У 1962—67, 1971—88 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1967—73 дырэктар Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па праблемах дыялект. і гіст. матэрыялізму, грамадскага развіцця, навук. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. і рус. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Исторический материализм как наука об основных законах общественного развития. М., 1951;
Диалектика современного общественного развития. М., 1965;
Марксизм в XX в.: Маркс, Энгельс, Ленин и современность. 2 изд. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нервава́ць, нервую, нервуеш, нервуе; незак.
1.каго і без дап. Даводзіць каго‑н. да нервовага стану. Тое, што дырэктар неадрыўна глядзіць на яго крыху насмешлівымі вачыма, нервавала следчага.Нядзведскі.Задумваючыся, Юрка прапускаў звенні ў тлумачэннях і доказах дацэнта і таму наогул не разумеў нічога. Гэта стамляла і нервавала.Карпаў.
2.Разм. Тое, што і нервавацца. [Берднікаў] нерваваў. Ён напружыў усе свае сілы, каб хаця не выявіць чым гэтай нервовасць.Мікуліч.Аўтар пратакола, відавочна, нерваваў, але маўчаў.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РГЕР Міхаіл Аркадзевіч (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981),
бел. піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН Аляксандр Іванавіч (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктарРэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЧЭ́ЦКІ Леанід Паўлавіч (18.9.1913, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.10.1991),
бел.тэатр. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1963). Скончыў Мінскі пед. тэхнікум (1931), тэатр. студыю пры Бел.дзярж. т-ры ў Віцебску (1933), дзе працаваў з 1931. У 1951—74 дырэктар Брэсцкага абл.драм.т-ра імя Ленінскага камсамола Беларусі. Аўтар кн. «Гады, спектаклі, ролі...» (1974), артыкулаў па праблемах т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШКЕ́ВІЧ Іван Іванавіч (н. 1.10.1937, в. Ганалес Мінскага р-на),
бел. акцёр, тэатр. дзеяч. Засл. работнік культуры Беларусі (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1964). З 1964 акцёр Бел.драм.т-ра імя Я.Коласа, з 1969 заг. аддзела культуры Віцебскага гарвыканкома, на парт. рабоце ў Віцебску і Мінску. З 1982 дырэктарНац.акад.драм.т-ра імя Я.Купалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́КШЫНСКІ Сяргей Аркадзевіч (27.10.1896, г. Пскоў, Расія — 20.9.1974),
рускі вучоны ў галіне электравакуумнай тэхнікі. Акад.АНСССР (1953; чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1956). У 1922 — 46 на прадпрыемствах Ленінграда і Новасібірска. З 1947 дырэктарн.-д. ін-та. Распрацаваў новы метад атрымання і даследавання сплаваў (1941—44). Стварыў шэраг электронных прылад. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1955. Ленінская прэмія 1962.