Рай1 ’месца, куды накіроўваюцца і дзе знаходзяць шчаслівае існаванне душы праведнікаў пасля смерці’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бел. міф.), ра́йства ’тс’ (Сл. ПЗБ), ра́йство ’збавенне, райскае жыццё’ (ТС), параўн. укр., рус.рай, польск., в.-луж., н.-луж.raj, чэш.ráj, славац.raj, славен.ràj, серб.-харв.pȃj, балг.рай, макед.paj, ст.-слав.рай. Слова выключна славянскага моўнага арэалу, не мае іншамоўных адпаведнікаў з такім самым значэннем; літ.rõjus ’тс’, хутчэй за ўсё, запазычанне са славянскіх моў. Перадусім азначаецца як ’месца, дзе жылі Адам і Ева’, ’прыгожая краіна’, у тым ліку ’сад, кветнік, жытло, прытулак прабацькоў’, ’чароўны край, дзе не бывае зімы’. Этымалогіі прасл.*rajь пераважна абапіраюцца на асноўныя хрысціянскія ўяўленні пра рай як пра сад, параўн.: кругом сад, бацца у раю (Сержп.). Прынята, што ў бел. міфалогіі захавалася “класічная, найстаражытная” канцэпцыя рай — ’сад, у якім заўжды шмат усяго, што душа прымае, і заўсёды цёпла, бо стаіць вечнае лета’ (Бел. міф., 421), тое ж адносіць Брукнер (452) да першаснага значэння рай, што не зусім правільна. Славянскія ўяўленні пра рай не абмяжоўваюцца значэннем ’сад’, і рай, відавочна, з’яўляюцца агульнаславянскім рэлігійным паняццем, якое перш за ўсё мела семантычную сувязь з дахрысціянскім светам памерлых, насуперак меркаванню Борыся (509), што сувязь рая з душамі памерлых усталёўваецца з прыняццем хрысціянства. Рай як агульнаславянскі хрысціянскі тэрмін мог замацавацца пазней. Пошукі роднасці слав.*rajь з ’сад’, відавочна, падмацоўваюць распаўсюджаныя ў іншых мовах утварэнні з грэч.παράδεισος, што звязана з паняццем ’сад, парк, агароджанае месца’ ці ’прыемнае прыгожае месца’. Фармаванне рэлігійнай семантыкі формы рай не мае адназначнага тлумачэння. Прызнаецца роднасць слав.*rajь з авест.rāy ’багацце, шчасце’, ст.-інд.rā‑, rās ’маёнтак, скарб, багацце’, rayís ’падарунак, уласнасць’ (Младэнаў, 556; Мацэнаўэр, Cizí sl., 16, 163; Фасмер, 3, 435; Глухак, 516; БЕР, 6, 163; ESJSt, 12, 746; Борысь, 509 і інш.). Адсюль выводзіцца першасная семантыка рай ’край багацця’ (Сной, 521), ’край, дзе пануе багацце і шчасце’ (Борысь, 509). Трубачоў (Этногенез₂, 189–190, 417, 421, 424) выказвае сумненні адносна сувязі слав.*rajь з інд.-іран.rāy‑ ’багацце’ паколькі названыя формы не з’яўляюцца сакральнымі. Менавіта вывядзенне рай з апафанічнага шэрагу *rei‑/*roi‑ з шырокай семантыкай дае новы накірунак этымалагічным даследаванням. Найбольш імавернае вывядзенне рай з дахрысціянскіх уяўленняў пра свет памерлых праз паняцці воднай прасторы, параўн. *raj < *roj, як свет памерлых, што знаходзіўся пад вадой, плынню (Голуб-Копечны, 309) *rajь < і.-е.roi̯‑ з першапачатковым значэннем ’зарэчны’ ў сувязі з *rěka (дыскусію гл. Этимология–1994–1996, 13–14; 23–24; Этногенез, 173–175; Этногенез₂, 190), гл. рака. Аднак у дахрысціянскіх славянскіх вераваннях не існуе адназначнай сувязі паміж раем і менавіта ракой, параўн. сведчанні даследчыка славенскай міфалогіі З. Шмітака, што ў славенскай абраднасці вандроўны на той свет павінен перайсці шмат водаў, паколькі воды аддзяляюць гэты свет ад таго, а ў старажытнай карынційскай малітве памерламу жадаюць, каб на моры яму дзьмуў добры вецер (Шмітак, Mit., 42). Бязлай (Onomastica Jugoslavica, 6, 57–70) лічыць, што слав.рай суадносіцца з паняццем не толькі воднай прасторы, але і паветранай, можа азначаць ’мора’ і ’неба’, ’край мора’ і ’край гарызонтаў што пацвярджаюць і іншыя вераванні (скандынаўскія, сірыйскія — Бязлай, там жа), параўн. таксама авест.źrayas‑ ’мора, сусветны акіян’, ст.-інд.jrayas ’мора, прастора’. Паводле Трубачова (Этногенез₂, 417, 421), рай у славян не з’яўляўся супрацьлеглым паняццем да пекла (гл.), як гэта прадстаўлена ў хрысціянскіх уяўленнях, а мог азначаць “потусторонний мир вообще”, куды “переселяются все умершие”, гэта проста “тот свет”, месца, “связанное c/или находящееся за водой”. Сной (521), як варыянтнае, разглядае першаснае значэнне рай як ’тое, што звязана з патокам, цячэннем, адносіцца да воднай ці падводнай сферы’. Вывядзенне рай з прасл.*iroi‑ (параўн. і.-е.*erei‑ ’цячы, рухацца’) дазваляе параўноўваць рай з вір (гл.; пра гатую сувязь згадвалася ў літ-ры, гл. Жураўлёў, Язык и миф, 920) і вырай (гл.), а таксама з іх славянскімі варыянтамі: вырай ’далёкі, чароўны, цёплы край, куды адлятаюць на зімоўе птушкі’ і ’старажытная назва раю’, укр.вир, вірій, ірій ’край, куды адлятаюць увосень птушкі і дзе жывуць памерлыя’, укр.обрій ’гарызонт’, рус.дыял.ирей, вырей, ирий ’далёкі, чароўны, цёплы край, куды адлятаюць на зімоўе птушкі’, ст.-рус.ірій ’далёкі казачны край, магчыма, рай’, польск.wyraj ’тс’, польск.iść na wyraj ’пачаць лепей жыць, адысці на пакой’. Істотна для параўнання рай, вырай з вір. Параўн. бел.вір ’вір, вадаварот’, рус.вир, выр ’тс’, славен.ir, virij, izvir ’вір’. Параўн. да гэтага славен.rajanje ’завіванне і адвіванне ўдзельнікаў абраднага танца на могілках’ (Шмітак, Mit., 45–46). Rajanje сімвалічна павязвала жыццё і смерць, як бы заключаючы ў лабірынт нячыстую сілу, у тым ліку душа памерлага праходзіла праз вадаварот, кола, лабірынт забыцця ў краіну мёртвых (там жа). Параўн. рус.дыял.вырей ’рачны вядзьмак, вадзянік’ і славенскую міфалагічную постаць вадзяніка, што праз вір уцягвае ахвяры ў свет памерлых. Роднасць рай, рус.дыял.райдуга ’вясёлка’, вір і вырай можа пацвярджаць імавернасць міфалагічнага ўяўлення, што райдуга ўцягвае ў сябе дождж, ваду, з’яўляецца нябесным вірам (Даль, 3; Талстой, ОЛА, Исследов., 1974, 22–76), насуперак меркаванню Талстога, што райдуга (падае Даль, 4, 56) мае народна-этымалагічнае паходжанне (Талстой, тамжа, 29). Адсюль рай‑дуга можа азначаць ’мяжу свету памерлых’, ’акрай, браму рая’, ’нябеснае акно’ (Талстой, там жа, 56), а сам рай, роднасны да вір і вырай, магчыма, даўней азначаў не столькі ’свет памерлых’, сколькі ’праход у свет памерлых’, так званы “апошні шлях”, вадзяны ці паветраны вір, праз які душы трапляюць на той свет, параўн. да гэтага ўстойлівае рус.проводить в последний путь, рус.дыял.птичья дорога ’назва Млечнага шляху’, славен.večna pot, bogova cesta ’назва Млечнага шляху’, што звязвала душы з богам (Шмітак, Mit., 38), славенскае міфалагічнае ўяўленне пра тое, што па mavrici ’вясёлцы’ нябожчыкі, як па нябесным мосце, пераходзілі ў рай. Адносна сувязі рай і рака, адпаведна вырай і райдуга, параўн. с.-ірл.rīan ’рака, дарога’, ням.Rain ’мяжа’, швед.ren‑ ’мяжа’ і ’край канавы’. Да таго ж у беларусаў — змеі ідуць у вырай у норы (Чарвонцава, Куфэрак Віленшчыны, 3, 142), што адначасова пераносіць (вы)рай не толькі да нябеснай, але і да падземнай прасторы і можа азначаць, што (вы)рай мог звязваць неба і падземны свет як сферы незямныя. Сумніўна параўнанне рай з рад‑ і прасл.*radъ як ’край радасці’ (Бязлай, 3, 145; Сной, 521), а таксама з рости/расти (Страхаў, Palaeoslavica, 11, 2, 115). Агляд праблематыкі і літ-ры гл. Жураўлёў, Язык и миф, 920–921.
Рай2 ’дажыначная песня’, ’пучок нязжатага жыта, прыбраны кветкамі’ (глыб., віл., Сл. ПЗБ): нада рая́ убраць (ЛА, 3), ’міфічная істота, што дапамагае жнейкам жаць жыта, клапоціцца пра зжатае збожжа’, адсюль заклік Рай, Рай, хадзі да нас! (Пятк., 2), гл. раёк. Як назва абраду лексема вядомая на ўсходзе Украіны, параўн. харк.ходи́ти в рай ’звычай абмывання рук парадзіхі і інш. на другі дзень хрэсбінаў, пасля чаго ўдзельнікі (апрача парадзіхі) ідуць у шынок частавацца за кошт бабкі’, а таксама ў рэдукаваным выглядзе на паўднёва-рускай тэрыторыі, параўн. тыпалагічна блізкае стаўрап.рай ’абрад, які здзяйсняецца на другі дзень пасля хрэсбінаў, калі гасцей абвязваюць стужкай’. Не зусім ясна. Магчыма незалежнае развіццё ад формы і семантыкі рай1 (гл.). Відавочна, вынікае з язычніцкай абраднасці славян і ад міфалагічнай істоты ці назвы міфалагічнай прасторы, напрыклад, вялікага лесу, ад чаго пазней, магчыма, адбыўся перанос на песню, на сноп жыта ці каравай. Параўн. таксама рус.паўдн.раи́на ’пірамідальная таполя’, рай‑дерево ’бэз’, райник ’вялікі лес’, што звязанае з уяўленнямі пра рай як пра міфалагічнае рытуальнае дрэва ў славян (Іванаў-Тапароў, Слав. яз. мод. системы, 247; Іванаў–Тапароў, Зб. Крапіве, 163–175). Таксама Глухак (Глухак, 516) апісвае святое дрэва *rajь як паганскі пантэон. Праз семантычную сувязь з багаццем, дастаткам, урадлівасцю не выключана блізкасць да інд.-іран.rāy‑ ’багацце, шчасце (гл. рай1). Меней верагодна сувязь з рад‑, што да ра́дасць (гл.), аднак параўн. пачатак дажыначнай песні: “Рада, рада баба, што лета даждала, што жыта пажала” (Сл. ПЗБ).
Рай3 у фразеалагізме з добрага раю ’дабравольна, з хацення’; ’нізавошта, без прычыны’ (Янк. БФ, Сержп. Прык.). У пэўнай ступені супрацьлеглыя ў адносінах адно да аднаго значэнні ўстойлівага выразу сведчаць на карысць існавання незафіксаванага *рай ’парада’ < ра́іць (гл.). Але ў адносінах семантыкі параўн. яшчэ рус.уладз., раз.рай у значэнні выказніка ’удача, шчасце’, ’аб чым-небудзь прыемным, лёгкім’, што, безумоўна, звязана са стрыжнёвай семантыкай рай1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КІНО
Першыя сеансы кінематографа на Беларусі адбыліся ў Віцебску ў 1898. Да 1925 уласнай кінавытворчасці не было. У 1910—12 адкрыты кінатэатры ў Віцебску, Мінску, Гомелі, Гродне, Баранавічах, Бабруйску. У 1914 на Беларусі мелася 56 стацыянарных кінаўстановак. Кіназдымкі на тэр. Беларусі праводзілі пераважна кінааператары-хранікёры Масквы і Петраграда. У ліку першых створаны хранікальныя стужкі ў Брэсце (перагаворы ў лістападзе—снежні 1917 паміж сав. дэлегацыяй і германскім камандаваннем), Оршы (вяртанне бежанцаў у горад, вітанне ням. салдат у сувязі з рэв. падзеямі ў Германіі), Мінску (сав.-польскія перагаворы), Віцебску (аднаўленчыя работы на чыгунцы). Кінакадры, знятыя на Беларусі, увайшлі ў агітфільм Л.Куляшова «На чырвоным фронце» (1920). У 1922 заснавана Упраўленне па справах кінематаграфіі Кінорэсбел (Кіно рэспублікі Беларусі), у 1924 — арганізацыя «Беларускае пралеткіно», якія займаліся кінапракатам. Паводле пастановы Саўнаркома БССР ад 17.12.1924 створана Дзярж. ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно), якое ажыццяўляла камерцыйна-гандлёвую і паліт.-асветную дзейнасць і атрымала правы на манаполію кінапракату на Беларусі. Уласная кінавытворчасць пачалася ў 1925 з кінахронікі: зняты першамайскія святочныя ўрачыстасці. З гэтага часу ствараліся хранікальныя кінавыпускі, якія адлюстроўвалі грамадска-паліт. жыццё рэспублікі (аператары М.Лявонцьеў, Я.Глас). Першыя фільмы Белдзяржкіно (кінанарысы «Меліярацыя БССР», «У здаровым целе — здаровы дух», абодва 1925) — т. зв. культурфільмы. Сярод першых дакумент. стужак — «Такая наша Беларусь» (1927), «Беларуская вёска», «Гомельшчына» (абодва 1929), «Уздымайся, Беларусь!» (1930) і інш. У мультыплікацыйнай майстэрні пры Белдзяржкіно пастаўлены фільмы «Кастрычнік і буржуазны свет» (1927), «Жывыя дамы» (1928, рэж. абодвух А.Найдзіч), «Бунт зубоў» (1928, рэж. В.Астроўскі). Анімацыя выкарыстана ў маст. фільме «Прастытутка» (1926, рэж. А.Фрэліх) і рэкламнай стужцы «Спажывецкая кааперацыя БССР» (1930). У 1926 рэж. Ю.Тарыч зняў першы маст. фільм «Лясная быль» паводле аповесці М.Чарота «Свінапас». Значнае месца ў бел. кінамастацтве занялі фільмы гіст.-рэвалюцыйнай тэматыкі, заснаваныя на рэальных фактах: «Кастусь Каліноўскі» (рэж. У.Гардзін), «Яго яснавяльможнасць» (рэж. Р.Рашаль; абодва 1927), «Хвоі гамоняць» (рэж. Л.Малчанаў), «Атэль «Савой» (рэж. А.Файнцымер), «У агні народжаная» (рэж. У.Корш-Саблін; усе 1929). У 1920—30-я г. створаны фільмы «Прастытутка», «У вялікім горадзе» (рэж. М.Авербах і М.Данской), «Песня вясны» паводле аповесці Я.Коласа «На прасторах жыцця» (рэж. У.Гардзін), «Саша» (рэж. А.Хахлова), «Сапраўднае жыццё» (рэж. А.Гаўронскі і В.Уліцкая), «Суд павінен працягвацца» (рэж. Я.Дзіган), дзіцячы фільм «Кульгаўка» (рэж. Ю.Вінакураў) і інш., у якіх узнімаліся праблемы маралі, сцвярджаўся сацыяліст.быт. Надзённая тэма падзелу Беларусі знайшла адлюстраванне ў сатыр. камедыі «Джэнтльмен і певень» (1928, рэж. У.Балюзек), фільме «Да заўтра» (1929, рэж. Ю.Тарыч). Фільм-памфлет «Нянавісць» (1930, рэж. Ю.Тарыч) паклаў пачатак звароту бел. кінематаграфіі да замежнай тэматыкі. На замежным матэрыяле створаны фільмы «Чатырыста мільёнаў» (1928, рэж. У.Гардзін), «Рубікон» (1930, рэж. У.Вайншток), «Слава свету» (1932, рэж. У.Вайншток), «Першае каханне» (1933, рэж. Б.Шрэйбер). У 1928 у Ленінградзе створана кінастудыя маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 у Мінску). З 1931 дзейнічаў сектар кінахронікі (у 1935 ён пераўтвораны ў Мінскую студыю кінахронікі).
Сярод найб. значных дакумент. фільмаў 1-й пал. 1930-х г. «Знойдзеная зямля» (рэж. У.Вайншток), «На ўздыме» (рэж. Л.Эпельбаўм). У 1930 выйшла першая гукавая кінапраграма «Пераварот» (рэж. Ю.Тарыч), паказаная ў дзень адкрыцця ў Мінску першага ў БССР гукавога кінатэатра «Чырвоная зорка». Значнае месца ў пач. 1930-х г. занялі т. зв. агітпрапфільмы — ігравыя кінаілюстрацыі агітацыйна-прапагандысцкага характару «Хто лепш?», «Гонар», «Ураган». Карціна пра калектывізацыю на вёсцы — «Сонечны паход» (1931, рэж. У.Корш-Саблін). Цікавай спробай разгледзець жаночы лёс ва ўмовах сацыяліст. пераўтварэнняў на вёсцы быў фільм «Жанчына» (1932, рэж. Я.Дзіган). На «агітпрапаўскім» фоне вылучаліся гіст.-рэвалюцыйны фільм «Першы ўзвод» (1932, рэж. У.Корш-Саблін) і кінатвор пра сучаснасць «Двойчы народжаны» (1933, рэж. Э.Аршанскі, муз. да абодвух напісаў І.Дунаеўскі), стваральнікі якіх імкнуліся адысці ад вобразаў-тэзісаў і лозунгавага мыслення. У гэтых фільмах упершыню гук выкарыстоўваўся як паўнацэнны сродак маст. вырашэння. У значнай ступені эксперым. была сатыр. камедыя «Паручнік Кіжэ» (1933, рэж. А.Файнцымер, сцэн. Ю.Тынянава, муз. С.Пракоф’ева). Сярод лепшых фільмаў для дзяцей — экранізацыя аповесці Я.Маўра «Палескія рабінзоны» (1934, рэж. І.Бахар і Л.Малчанаў). Фільмы «Шлях карабля» (1935, рэж. Ю.Тарыч), «Шукальнікі шчасця» (1936, рэж. У.Корш-Саблін) прысвечаны фарміраванню чалавека ва ўмовах сацыяліст. рэчаіснасці (муз. І.Дунаеўскага дадавала ім папулярнасці). На гіст.-рэвалюцыйныя тэмы пастаўлены фільмы: «Балтыйцы» (1937, рэж. А.Файнцымер), «Адзінаццатага ліпеня» (1938, рэж. Ю.Тарыч), «Вогненныя гады» (1939, рэж. У.Корш-Саблін). Сярод фільмаў 1930-х г. значнае месца належала экранізацыям літаратурных твораў: «Салавей» паводле аднайм. аповесці З.Бядулі (рэж. Э.Аршанскі), «Маска», «Мянтуз» (рэж. абодвух С.Сплашноў), «Мядзведзь», «Чалавек у футарале» (рэж. абодвух І.Анненскі) паводле твораў А.Чэхава. Самы папулярны кінатвор таго часу — кінакамедыя «Маё каханне» (1940, рэж. У.Корш-Саблін, муз. І.Дунаеўскага).
У Вял.Айч. вайну бел. дакументалісты М.Бераў, І.Вейняровіч, У.Цяслюк здымалі хроніку на фронце і ў партыз. атрадах. З 1942 у Маскве на Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў выпускаліся кіначасопісы «Савецкая Беларусь», у якія ўваходзілі сюжэты пра беларусаў-франтавікоў, працу эвакуіраваных прадпрыемстваў, творчасць майстроў нац. мастацтва. У 1942 на Цэнтр. аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце Ю.Тарыч і У.Корш-Саблін стварылі кіназборнік «Беларускія навелы», прысвечаны барацьбе з ням.-фаш. акупантамі на бел. зямлі. У 1944 выйшлі фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь!» (аўтары — У.Корш-Саблін і М.Садковіч), поўнаметражны дакумент. фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» (рэж. У.Корш-Саблін, М.Садковіч, аператары 1-га, 2-га і 3-га Бел. франтоў).
У першыя пасляваен. гады кінематограф асвойваў 3 асноўныя тэматычныя пласты: падзеі мінулай вайны, адраджэнне жыцця ў разбураных вайной вёсках і гарадах, культ. спадчына. З 1945 здымаліся кінанарысы, выйшла 12 нумароў кіначасопісаў. У кастр. 1946 кінастудыя «Савецкая Беларусь» перайменавана ў кінастудыю маст. і дакумент. фільмаў «Беларусьфільм». Аднавіўся выпуск маст. («Новы дом», 1947, рэж. У.Корш-Саблін) і дакумент. («Наваселле», 1947, рэж. І.Вейняровіч; «Савецкая Беларусь», 1948, рэж. Л.Голуб; 1951, рэж. У.Корш-Саблін, М.Краўчуноўскі і інш.) фільмаў. Найбольш значны фільм пасляваенных гадоў — «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. У.Корш-Саблін і А.Файнцымер). Тэма Вял.Айч. вайны атрымала працяг у фільме пра Мінскае падполле «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958, рэж. М.Фігуроўскі). Экранізаваны п’есы бел. драматургаў: «Паўлінка» Я.Купалы (1952, рэж. А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953) і «Хто смяецца апошнім» (1954, рэж. абодвух У.Корш-Саблін) К.Крапівы, «Несцерка» В.Вольскага (1955, рэж. А.Зархі). У 1950-я г. выйшлі фільмы пра сучаснасць: «Зялёныя агні» (1955, рэж. С.Сплашноў і І.Шульман), «Пасеялі дзяўчаты лён» (1956, рэж. У.Корш-Саблін), «Нашы суседзі» (1957), «Каханнем трэба даражыць» (1959, рэж. абодвух С.Сплашноў), «Шчасце трэба берагчы» (1958, рэж. І.Шульман). Л.Голуб зняў дзіцячыя фільмы «Дзеці партызана» (1954, з М.Фігуроўскім), «Міколка-паравоз» (1956), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959). Рэв. падзеям у Зах. Беларусі прысвечаны фільм «Чырвонае лісце» (1958, рэж. У.Корш-Саблін). З пабудовай у 1960 новага памяшкання студыі значна выраслі яе вытворчыя магчымасці. Створаны 3 творчыя аб’яднанні: маст., дакумент. і тэлевізійных (з 1968) фільмаў. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў Беларусі. Творчы калектыў кінастудыі папоўніўся маладымі кінематаграфістамі: рэжысёры У.Бычкоў, В.Вінаградаў, І.Дабралюбаў, Б.Сцяпанаў, В.Тураў, аператары А.Аўдзееў, А.Забалоцкі, Ю.Марухін, І.Рамішэўскі, мастакі У.Дзяменцьеў, Я.Ігнацьеў. Дзейнічала маладзёжнае творчае аб’яднанне пад кіраўніцтвам С.Скварцова. У пач. 1960-х г. пачалі стварацца кінаальманахі «Апавяданні пра юнацтва», «Маленькія летуценнікі». Пастаўлены фільмы: «Дзень, калі мінае 30 год» (1961, рэж. В.Вінаградаў), «Апошні хлеб» (1963, рэж. Б.Сцяпанаў), «Увага! У горадзе чараўнік!» (1963, рэж. У.Бычкоў). Вырашаныя ў. героіка-рамант. плане эпапея «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1960—61), фільмы пра падзеі Кастр. рэвалюцыі «Запомнім гэты дзень» (1967), «Крушэнне імперыі» (1970, рэж. усіх У.Корш-Саблін) не пазбаўлены стандартных рашэнняў. На рэальных гіст. фактах першых крокаў сав. дыпламатыі на міжнар. арэне заснавана карціна «Масква — Генуя» (1964, рэж. А.Спешнеў пры ўдзеле У.Корш-Сабліна і П.Арманда). Найб. значныя творы бел. кінамастацтва 1960-х г. прысвечаны Вял.Айч. вайне: экранізацыі аповесцей В.Быкава «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Р.Віктараў), «Альпійская балада» (1965, рэж. Б.Сцяпанаў); фільмы рэжысёраў В.Турава «Праз могілкі» (1964), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад стрэхамі» (1967), «Сыны ідуць у бой» (1969); В.Вінаградава «Лісты да жывых» (1964), «Усходні калідор» (1966), «Чакай мяне, Ганна!» (1969); І.Шульмана «Чалавек не здаецца» (1960); І.Дабралюбава «Іван Макаравіч» (1968); Л.Голуба «Вуліца малодшага сына» (1962). З’явай у кінематографе стаў фільм-казка У.Бычкова «Горад майстроў» (1965).
У 1961 арганізавана Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў, пераўтвораная ў 1968 у аб’яднанне дакумент. фільмаў «Летапіс» «Беларусьфільма», дзе больш выразна пачалі выяўляцца новыя прынцыпы аўтарскага падыходу да жыццёвага матэрыялу. Сярод маладых яе рэжысёраў і аператараў П.Аліфярэнка, В.Дашук, С.Прошын, У.Скітовіч, В.Сукманаў, М.Хубаў, В.Шаталаў і інш. Значны ўклад у творчыя пошукі зрабіў паэт і сцэнарыст А.Вялюгін. Рэгулярна пачалі выходзіць на экраны кіначасопісы «Мастацтва», «Спартыўныя навіны». Створаны фільмы пра людзей яркіх біяграфій — «Дарога без прывалу» (1965, рэж. І.Вейняровіч), «Арліная крыніца» (1966, рэж. В.Сукманаў), пра падлетка-падпольшчыка Валодзю Шчарбацэвіча — «Пакараны смерцю ў 41-м» (1967, рэж. В.Чацверыкоў), аб асноўных этапах партыз. руху на Беларусі — «Генерал Пушча» (1967, рэж. І.Вейняровіч), галоўных этапах гісторыі рэспублікі — «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. І.Пікман, У.Цяслюк і Р.Ясінскі). Пры звароце да сучаснасці выкарыстоўваўся метад працяглага назірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963, рэж. С.Фрыд і Р.Ясінскі), «Першыя ноты» (1967, рэж. В.Шаталаў). Зняты стужкі праблемнага характару — «Шчырая размова» (1966), «Гродзенскі кашалёк» (1967, рэж. абодвух М.Хубаў). У 1965 пачаўся выпуск тэлевізійных фільмаў у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Бел. тэлебачання («Матухны благаславенне», 1958, рэж. У.Кухта; «Снежны конь», 1962, рэж. Ю.Дубровін; «Зімовы дуб», 1963, рэж. М.Кожын; «Камлючок», 1968, рэж. М.Калінін). У 1960—70-я г. ў тэлекіно працавалі рэжысёры А.Гутковіч, Ю.Дубровін, І.Калоўскі, В.Карпілаў, У.Станкевіч, Ю.Сцяпанаў, Я.Шабан. Пазней ставілі фільмы С.Агеенка, У.Арлоў, В.Басаў, У.Бокун, А.Войніч, Н.Гаркунова, Л.Гедравічус, В.Жыгалка, А.Кашэўнікаў, У.Траццякоў, В.Шавялевіч, А.Шклярэўскі. З 1966 здымаліся тэлефільмы ў тэлевізійным аб’яднанні «Беларусьфільм». Ствараліся тэленавелы, экранныя мініяцюры: «Крокі па зямлі» (1968, рэж. І.Дабралюбаў), «Страказіныя крылы» (1968, рэж. К.Красніцкі), «Бераг прынцэсы Люські» (1969, рэж. В.Нікіфараў), «Вясковыя канікулы» (1969, рэж. В.Жарыкаў і В.Рыбараў), «Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў» (1969, рэж. В.Рубінчык), «Сачыненне» (1970, рэж. І.Калоўскі). Сярод першых тэлесерыялаў: «Белая зямля» (1970, рэж. А.Карпаў-старэйшы), «Вашынгтонскі карэспандэнт» (1972, рэж. Ю.Дубровін), «Тыя, што ідуць за гарызонт» (1972, рэж. М.Калінін), «Парашуты на дрэвах» (1973, рэж. І.Шульман); у т. л.для дзяцей — «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974, рэж. абодвух М.Калінін), «Апошняе лета дзяцінства» (1974, рэж. В.Рубінчык). Найб. значны тэлефільм — «Руіны страляюць...» (1971—72, рэж. В.Чацверыкоў) — пра Мінскае антыфаш. падполле.
У 1970—80-я г. пастаўлены кінафільмы пра сучаснасць: «Неспадзяванае каханне» (1970, рэж. І.Шульман), «Міравы хлопец» (1971, рэж. Ю.Дубровін), «Залаты ганак» (1972, рэж. І.Шышоў), «Вуліца без канца» (1972), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Белыя Росы» (1983, рэж. усіх І.Дабралюбаў), «Час яе сыноў» (1974), «Нядзельная ноч» (1976, рэж. абодвух В.Тураў), «Сын старшыні» (1976), «Узбочына» (1978, рэж. абодвух В.Нікіфараў), «Паводка» (1980, рэж. В.Чацверыкоў). Маладыя кінематаграфісты М.Лук’янаў, С.Сычоў і А.Яфрэмаў у 1977 зрабілі кінаальманах паводле апавяданняў В.Шукшына «У профіль і анфас». Рэж. Л.Нячаеў паставіў дзіцячыя тэлефільмы-казкі ў жанры мюзікла «Прыгоды Бураціна» (1975), «Пра Чырвоную Шапачку» (1977), «Прададзены смех» (1981), «Казка пра Зорнага Хлопчыка» (1983), «Рыжы, сумленны, закаханы...» (1984), «Пітэр Пэн» (1987). Кінематаграфісты звярталіся і да гіст. мінулага. Пра жыццё і дзейнасць бел. асветніка зняты фільм «Я, Францыск Скарына...» (1969, рэж. Б.Сцяпанаў); В.Рубінчык стварыў карціны «Магіла льва» (1971), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979). Рэв. падзеям на Беларусі прысвечаны фільмы «Рудабельская рэспубліка» (1971, рэж. М.Калінін), «Хлеб пахне порахам» (1973, рэж. В.Нікіфараў). Эпізоды гісторыі пагранічнай службы адлюстраваны ў шматсерыйным тэлефільме «Дзяржаўная граніца» (1980—88, рэж. В.Нікіфараў і Б.Сцяпанаў). Тэма Вял.Айч. вайны мела працяг у фільмах пра бел. партызан М.Шмырова — «Бацька» (1971, рэж. Б.Сцяпанаў), пра В.Каржа «Трэцяга не дадзена» (1980, рэж. І.Дабралюбаў), славака Яна Налепку «Заўтра будзе позна...» (1972, рэж. А.Карпаў і М.Цяпак). Біяграфія легендарнага К.Арлоўскага адлюстравана ў дакумент. фільме «У агні жыцця» (1970, рэж. І.Вейняровіч). Падзеі партыз. руху на Беларусі абагульнены В.Чацверыковым у фільме-эпапеі «Полымя» (1974), яго фільм «Чорная бяроза» (1977) пра ваенныя лёсы будучых будаўнікоў Мінскага аўтазавода. Вял.Айч. вайне прысвечаны фільмы для дзяцей «Пяцёрка адважных» (1970, рэж. Л.Мартынюк), «Паланэз Агінскага» (1971), «Маленькі сяржант» (1975, рэж. абодвух Л.Голуб), «Зімародак» (1972, рэж. В.Нікіфараў). У жанры кінапаэмы вырашаны фільм «Вянок санетаў» (1976, рэж. В.Рубінчык). У дакумент. кіно падзеі Вял.Айч. вайны адлюстраваны ў фільмах «Бронзавы салдат» (1970, рэж. Б.Сарахатунаў), «Балада пра мужнасць і любоў» (1972, рэж. І.Вейняровіч), «Абпаленая памяць» (1974, рэж. А.Канеўскі), «Навальнічная далеч памяці» (1983, рэж. В.Сукманаў, Р.Ясінскі). З’явай ва ўсёй сав. кінадакументалістыцы сталі 2 цыклы фільмаў В.Дашука: пра зверствы гітлераўцаў на бел. зямлі — «Жанчына з забітай вёскі», «Жменя пяску», «Немы крык» (усе 1975), «Суд памяці» (1976); пра дзяўчат, удзельніц вайны — «Гэта была не я» (1981), «Страляць хацела», «Раніца туманная, раніца сівая...», «Я вас сустрэў...» (усе 1982), «Калі народзіцца дзяўчынка» (1983), «Тады я не плакала», «Міласэрнасць» (абодва 1984). Экранізаваліся творы бел. і рускай літаратуры. Да твораў Я.Купалы звярнуліся ў маст. кіно Б.Луцэнка («Раскіданае гняздо», 1981), у тэлекіно — В.Раеўскі («Па шчасце, па сонца», 1971, з В.Акімушкіным), Б.Бахціяраў («Гусляр», 1982, паводле паэмы «Курган»), Н.Арцімовіч («На Куццю», 1982), у кінадакументалістыцы — В.Дашук («А зязюля кукавала...», 1972). Вобразы твораў Я.Коласа ўвасоблены ў маст. тэлефільмах «І смех, і бяда» (1973, рэж. Я.Шабан), «Сымон-музыка» (1977) і «Новая зямля» (1982, рэж. абодвух У.Траццякоў). Паводле трылогіі І.Мележа «Палеская хроніка» рэж. А.Гутковіч зняў тэлефільм «Людзі на балоце» (1965), рэж. В.Тураў стварыў кінаэпапею з 2 стужак «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982) і 8-серыйны тэлефільм «Людзі на балоце» (1984). Аповесць І.Шамякіна «Вазьму твой боль» (1980) і раман У.Караткевіча «Чорны замак Альшанскі» (1983) экранізаваў М.Пташук. Паводле твораў В.Быкава пастаўлены маст. фільм «Воўчая зграя» (1975, рэж. Б.Сцяпанаў), тэлефільмы «Доўгія вёрсты вайны» (1975, А.Карпаў), «Фруза» (1981, рэж. В.Нікіфараў). Фільмы рэж. В.Рыбарава «Чужая Бацькаўшчына» (1982) паводле рамана В.Адамчыка, «Сведка» (1985) паводле аповесці В.Казько «Суд у Слабадзе», Э.Клімава «Ідзі і глядзі» (з «Масфільмам», 1985) паводле «Хатынскай аповесці» і «Карнікаў» А.Адамовіча сведчылі аб новым этапе асэнсавання гіст. мінулага. Пастаўлены тэлефільмы паводле твораў І.Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава» (1971, рэж. В.Тураў), «Гамлет Шчыгроўскага павета» (1975, рэж. В.Рубінчык), «Зацішша» (1981, рэж. В.Чацверыкоў), «Бацькі і дзеці» (1984, рэж. В.Нікіфараў).
Перыяд на мяжы 20—21 ст. у бел.маст. кіно — час змяншэння выпуску фільмаў, зніжэння крытэрыяў і арыенціраў. Дамінуе развіццё дакументалістыкі і анімацыі. З 1989 працуе «Белвідэацэнтр», у якім ствараюцца відэафільмы, прысвечаныя культурна-гіст. падзеям. Пастаўлены маст. фільмы пра сучасныя праблемы: у жанры меладрамы — «Гульня ўяўлення» (1995, рэж. М.Пташук), «Батанічны сад» (1997, рэж. У.Гасцюхін), «Павадыр» (2001, рэж. А.Яфрэмаў); у жанры дэтэктыва — «Гладыятар па найме» (1993), «Паміж жыццём і смерцю» (2002, рэж. абодвух Дз.Зайцаў), «Сын за бацьку» (1995, рэж. М.Яроменка-малодшы), «Уцёкі ад смерці» (1996, рэж. В.Дзяругін), «Забіць прытворшчыка» (1997, рэж. В.Марчанкова); у жанры фантастыкі — «Анамалія» (1993, рэж. Ю.Ялхоў), «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1994, рэж. В.Тураў); у жанры камедыі — «Тры жанчыны і мужчына» (1998, рэж. В.Дудзін), «Армія Выратавання» (1999, рэж. Я.Краўцоў), «Свежына з салютам» (2001, рэж. І.Паўлаў). Спробы больш паглыблена акрэсліць персанажы стужак адчуваюцца ў псіхалагічных драмах «Мяне завуць Арлекіна» (1988), «Прыкаваны» (2002, рэж. абодвух В.Рыбараў), «Восеньскія сны» (1987, рэж. І.Дабралюбаў), «Кветкі правінцыі» (1994, рэж. Дз.Зайцаў). Экранізаваліся творы А.Пушкіна (2-серыйны кінафільм і 4-серыйны тэлефільм «Высакародны разбойнік Дуброўскі», 1988, рэж. В.Нікіфараў), М.Гогаля (дакумент.-маст. тэлефільм «Несыграная роля», 1999, рэж. Н.Гаркунова), І.Буніна («Няспешная вясна», 1990, рэж. У.Талкачыкаў), Ф.Дастаеўскага («Вечны муж», 1991, рэж. Я.Маркоўскі), М.Булгакава («Нататкі маладога доктара», 1991, рэж. М.Якжэн), Э.Ажэшкі (тэлефільм «Хам», 1990, рэж. Дз.Зайцаў і С.Шульга). Тэма рэпрэсій і падзеі вайны адлюстраваны ў фільмах М.Пташука «Знак бяды» (1986) — экранізацыя аповесці В.Быкава, «Наш бронецягнік» (1988), «Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне» (1992). Пасля пэўнага перапынку бел. кінематаграфісты зноў звярнуліся да тэмы Вял.Айч. вайны. Экранізавана ваенная проза В.Быкава: «Яго батальён» (1988, рэж. А.Карпаў-старэйшы), «Круглянскі мост» (1989, рэж. А.Мароз). Зняты эпічныя тэлесерыялы: маст. фільм «Плач перапёлкі» паводле твораў І.Чыгрынава (1991, рэж. І.Дабралюбаў), дакумент. фільм «Пасля Перамогі» (1994—95, рэж. В.Жыгалка і С.Шчаглоў). Дакументалісты расказваюць пра духоўна-маральны вопыт ваеннага пакалення праз успаміны, дзённікі, дакументы ўдзельнікаў вайны («Мы марылі пра мір», 1995, рэж. С.Жыткевіч; «Зямля, зямлянкі, землякі», 1996, рэж. В.Жыгалка, С.Шчаглоў; «Адзін з многіх», 2000, рэж. Т.Вашчанка; «Ад зор чэрвеньскіх...», 2000, рэж. У.Цяслюк; «Апошнія сведкі», 2001, рэж. Ф.Кучар; «Салдаты Італіі», 2002, рэж. А.Алай). Вострадраматычныя падзеі канца вайны адлюстраваны ў фільме пра вызваленне Польшчы («З пекла ў пекла», 1996, рэж. Дз.Астрахан). Пра дзейнасць разведчыкаў у час вайны дакумент. фільмы «Эцьен. Вяртанне» (1998), «Кент, ці Вялікая гульня «маленькага шэфа» (2000, рэж. абодвух С.Агеенка), «Апошні з групы «Джэк» (2000, рэж. В.Жыгалка). У дынамічна-экспрэсіўным маст. фільме «У жніўні 44-га...» (2000, рэж. М.Пташук) у эпічна-манум. плане паказана карціна вызвалення Зах. Беларусі ад ням.-фашысцкіх захопнікаў. Абагульнены вобраз ваеннага пакалення створаны ў дакумент. тэлефільмах «Курган» (1995, рэж. В.Басаў), «Святыні беларускай зямлі. Брэст» і «Святыні беларускай зямлі. Хатынь» (2000, рэж. абодвух В.Купрыянаў). Узрасла цікавасць да шматвяковай гісторыі Беларусі, па-новаму асэнсоўваюцца падзеі мінулых дзесяцігоддзяў. Створаны дакумент.-маст. тэлецыкл В.Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае» (1989—90), «Прыйдзі і віждзь» (1992), «Пастка для зубра» (1994), «Беларусь на крыжы стагоддзяў» (2000—2002) пра гісторыю Беларусі 9—16 ст. У маст. тэлекіно пастаўлены гіст. меладрамы «Раман імператара» (1994, рэж. Дз.Ніжнікоўская), тэлесерыял «Пракляты ўтульны дом» (1998, рэж. У.Арлоў). У жанры легенды вырашаны гіст.-прыгодніцкі фільм «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пач. 16 ст.
Зняты дакумент. фільмы пра гіст.-культ. помнікі: «Чорная дама» (1992), «Брэст» (1993), «Куток Радзімы — Іўе» (1994) і «Нясвіжскі фарны» (1997, рэж. усіх Л.Гедравічус), «Мсціслаў. Жнівеньскія нататкі» (1994), «Гальшаны на мове вады» (1995) і «Заслаўе. Фрагменты стагоддзяў і жыццяў» (1997, рэж. усіх Т.Кіракозава), «Крэва» (рэж. М.Жданоўскі), «Каложская царква» (рэж.
Ю.Ківалаў-Станкевіч, абодва 1996), «Бярэсце» (1997, рэж. В.Сюмакоў), «Замкі Беларусі» (1998, рэж. В.Шышоў), «Крэва» (1997), «Навагрудак» (1998), «Сцены старажытнага Гродна» (1999) і «Гродна. Фарны касцёл» (1999, рэж. усіх С.Пятроўскі). Тэма хрысц. каштоўнасцей увасоблена ў дакумент. тэлефільмах В.Шавялевіча «Па дарогах «Слова аб паходзе Ігаравым» (1986), «Уладыка» (1993), «Пад крыламі Ефрасінні» (1997), «Крыжу твайму» (1998), «Пісьмы пра добрае і прыгожае» (1998—99), В.Моракавай «Ефрасіння Полацкая» (1989), С.Гайдука «Запавет Ефрасінні» (1997). Рэліг. дзеячам, асветнікам прысвечаны дакумент. фільмы «Сімяон Полацкі» (1995, рэж. С.Гайдук), «Зорка Афанасія» (1997, рэж. М.Князеў) пра А.Філіповіча, «Слова да вас, Георгій Каніскі» (1998, рэж. Б.Калякін, В.Купрыянаў), «...3 забыцця і праху...» Іаан Грыгаровіч» (2000, рэж. М.Якжэн). Дзеячам гісторыі і культуры прысвечаны фільмы «Паланэз для касінераў» (1994) пра Т.Касцюшку, «І засталася музыка» (1998) пра М.К.Агінскага (рэж. абодвух Р.Ясінскі), «Ніколі я не паміраў» (1992), «Імша па Купале» (1993, рэж. абодвух У.Бокун) пра Я.Купалу, «Максім Багдановіч» (1992, рэж. В.Каралёў), «Максім Гарэцкі» (1993, рэж. Ю.Цвяткоў і В.Купрыянаў), «Што ў Пімене табе маім?» (1997, рэж. Г.Адамовіч) пра П.Панчанку, «За Кушлянамі снег» (1996, рэж. М.Жданоўскі) пра Ф.Багушэвіча, «Навагрудак. Чытаючы А.Міцкевіча» (1980, рэж. А.Рудэрман), «Балада пра Свіцязь» (1997, рэж. С.Шчаглоў) і «Два стагоддзі Адама Міцкевіча» (1998, рэж. М.Жданоўскі) пра А.Міцкевіча. Абуджэнне цікавасці да стараж. гісторыі праявілася ў экранізацыі п’есы У.Караткевіча «Маці ўрагану» (1990, рэж. Ю.Марухін). Факты біяграфіі пісьменніцы Л.Геніюш пакладзены ў аснову маст. фільма «Птушкі без гнёздаў» (1996, рэж. В.Дудзін). Дакумент. фільмы «Напалеон Орда» (1990, рэж. Л.Гедравічус), «Беларусь Напалеона Орды» (1994, рэж. М.Жданоўскі), «Летуценні Драздовіча» (1997, рэж. С.Агеенка) пра славутых мастакоў Беларусі. Вобразы бел. пейзажыста В.Бялыніцкага-Бірулі ў маст. тэлефільме «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1992, рэж. В.Басаў), у дакумент. карцінах «Пасля пленэру. Час цішыні» (1996, рэж. Б.Берзнер), «Вяртанне ў вырай» (1999, рэж. В.Шышоў). Пра маст. школу Віцебска створаны фільмы «Калі Віцебск быў Парыжам» (1992, рэж. У.Бокун), «Дом Шагала» (1994, рэж. М.Дзінаў), «Засталася душа яго тут» (1997, рэж. Ю.Гарулёў), «Мой пачатак» (1998), «Зорнае неба Віцебска» (2000, рэж. абодвух Н.Гаркунова), «Малако без бутэлькі» (1999, рэж. М.Князеў).
Пастаўлены фільмы пра сучасных мастакоў: «Апаленая памяць» (1974, рэж. А.Канеўскі), «Доўг памяці» (1982, рэж. Б.Гарошка), «Міхаіл Савіцкі» (1992, рэж. С.Жыткевіч), «Крыж надзеі» (1997, рэж. В.Шавялевіч) пра М.Савіцкага, «Аляксандр Кішчанка. Гульні генія» (1995, рэж. Я.Росцікаў), «Мастак Леанід Шчамялёў» (1998, рэж. Ю.Марухін), «Іван Ахрэмчык у часе» (1998, рэж. С.Агеенка), «Маё Палессе» (1981, рэж. Ю.Марухін), «Адлучэнне. Смутак» (1993, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Мастак Гаўрыіл Вашчанка» (2002, рэж. А.Суханава) пра Г.Вашчанку, «Пад знакам любові» (1997, рэж. В.Шавялевіч) пра А.Кузьміча, «Мара» (1992, рэж. У.Арлоў) пра А.Марачкіна, «На зямлі і ў нябёсах. Павел Масленікаў» (2000, рэж. С.Агеенка), «Дагараючы вечар чалавечага жыцця» (2001, рэж. У.Траццякоў) пра Я.Чамадурава, «Дрэва за акном. Мастак Яўген Ігнацьеў» (1999, рэж. М.Якжэн), «Фауст Арлена» (1996, рэж. Г.Адамовіч) пра А.Кашкурэвіча і яго сына І.Кашкурэвіча, «Запрашэнне ў Мадрас» (1978, рэж. В.Шаталаў), «Як цяжка паўтарыць жывую прыгажосць» (1979, рэж. А.Чакмянёў), «Наталля і Георгій» (2001, рэж. В.Скварцова) пра Г. і Н. Паплаўскіх. Бел. скульптарам прысвечаны фільмы «З надзеяй і любоўю» пра З.Азгура (1995, рэж. Ф.Кучар), «Партрэт у рост» пра С.Гарбунову (1999, рэж. Л.Гедравічус), «Анатоль Аляксандравіч Анікейчык» (2000, рэж. Ю.Войніч), «Дотык да вечнасці» пра В.Занковіча (2000, рэж. А.Кашэўнікаў).
Шматколернае прафес. і нар. мастацтва адлюстравана ў карцінах «Жывая дрэва душа» (1985, рэж. Л.Гедравічус), «Агонь мігатлівы ў сасудзе» (рэж. Дз.Міхлееў), «Іосіф і яго брат Пётр» (рэж. С.Лук’янчыкаў), «Каб квітнела любоў» (рэж. М.Князеў), «Неглюбскі лістапад» (рэж. С.Гайдук, усе 1994), «Мастацтва зямлі і агню» (1995), «Падвор’е» (1996, рэж. абодвух А.Суханава), «Сямейны блюз пад гукі акарыны» (1996, рэж. Р.Грыцкова), «Штукар Ямеля з Хальча» (1996), «Ці застанецца спадчына?» (1999, рэж. абодвух В.Каралёў), «Нёманская вясёлка» (1998, рэж. С.Пятроўскі). Зняты дакумент. фільмы пра музеі Беларусі: «Імгненні музейнай цішыні» (1986, рэж. У.Бокун), «Дырэктар музея» (1998, рэж. І.Волах), «Ронда» (1998, рэж. С.Галавецкі), «Дом на былой Сялянскай» (1981, рэж. У.Бокун), «Дабрахожыя» (1991, рэж. В.Урагаў), «Веткаўская Атлантыда» (1994, рэж. С.Галавецкі), «Свой голас» (2000, рэж. С.Смірноў). Створаны дакумент. фільмы пра бел. акцёраў тэатра і кіно: «У юбілей — выхадны дзень» (1990, рэж. Б.Берзнер), «Прызнанне ў каханні» (1994, рэж. В.Моракава) пра акцёраў Нац.акад.драм.т-ра імя М.Горкага; «Маналог з адступленнямі» (1987, рэж. Л.Гедравічус) пра Р.Янкоўскага; «Гасцюхін» (1995, рэж. М.Князеў); «Брава, Браварская» (1997, рэж. С.Гайдук); «Фёдар Шмакаў. Фрагменты» (1998, рэж. В.Аслюк); «Маналогі за кадрам» (1991, рэж. У.Цяслюк) пра Г.Гарбука; «Артыст Генадзь Аўсяннікаў» (1990, рэж. Б.Берзнер); «У палоне сваіх роляў» (2002, рэж. А.Бугор) пра Г.Давыдзьку; «Такі вось лёс» (1994, рэж. А.Канеўскі) пра Т.Мархель; «Святлана» (1997, рэж. А.Трафіменка) пра С.Акружную; «Нясумны сад Фамы Варанецкага» (2001, рэж. С.Кацьер); «Нерастрачаны час» (1996, рэж. М.Князеў) і «Мікалай Яроменка-старэйшы. Пасляслоўе» (2001, рэж. В.Дудзін).
Значныя набыткі бел. дакументалістыкі звязаны з т. зв. візуальнай антрапалогіяй. Створаны унікальны цыкл этнамузыкалагічных фільмаў паводле сцэнарыяў музыказнаўцы З.Мажэйкі: «Палескія калядкі» (1972), «Галасы вякоў» (1979), «Памяць стагоддзяў» (1982, рэж. усіх Н.Сава), «Палескія вяселлі» (1986), «Крывыя вечары» (1993, рэж. абодвух Ю.Лысятаў), «Пранясі, Божа, хмару» (1990, рэж. А.Шклярэўскі), «Рух зямлі» (1999, рэж. С.Гайдук). У фільмах цыкла ў вобразнай форме зафіксаваны гукаідэал народа, яго інтанацыйны эталон як праява нац. менталітэту. Значэнне нар.муз. культуры вобразна раскрыта ў 1970—90-я г. ў фільмах дакументалістаў Р.Грыцковай («Хутка летца мінецца», «Валянціна Каралёва — вясёлая ўдава»), І.Волах («Калядныя цары», «Хрэсьбіны»), С.Гайдука («Мужчынскі рой»), А.Шклярэўскага («Карагод»), У.Міхарскага («Іграюць вяселле гармонікі»), У.Арлова («Суботы з дзядзькам Монічам», «Тры тысячы песень», «Як пайду я дарогай»), Л.Гедравічуса («Сцісні ў жмені», «Песня на ўсё жыццё»), В.Скварцовай («Мая 80-я восень»), М.Жданоўскага («У хвіліны музыкі»). Муз. спадчына беларусаў адлюстравана ў фільме «Полацкі сшытак» (1988, рэж. Л.Гедравічус) — экраннай рэканструкцыі вобразаў свецкай музыкі бел. барока 17 ст. У 1970—90-я г. зняты фільмы-канцэрты з удзелам вядучых муз. калектываў рэспублікі, фільмы-спектаклі. Створаны фільмы-партрэты кампазітараў: «І песня ўзлятае сама» (1972, рэж. У.Арлоў) пра У.Алоўнікава, навела «Эцюд» у фільме «Тварам да вас» (1976, рэж. В.Шавялевіч) пра Л.Шлег, «Ты мне вясною прыснілася» (1980, рэж. Ю.Сцяпанаў) пра Ю.Семяняку, «Фантазіі на тэму» (1981), «Урыўкі з ненапісанага. Яўген Глебаў» (1999, рэж. абодвух У.Арлоў), «Яўген Глебаў. Васемнаццаць гадоў пазней» (1995, рэж. С.Лук’янчыкаў) і «Майстар» (2000, рэж. М.Жданоўскі) пра Я.Глебава, «Картэс» (1997, рэж. Я.Росцікаў) пра С.Картэса. З 1999 г. на «Белвідэацэнтры» ствараецца цыкл экалагічных фільмаў: «Жывыя сведкі ледавікоў», «Лясныя хованкі», «Жывая вада», «Жабы на дарогах», «У царстве бакланаў і чапляў», «Чаму ў бабра падрапаны нос», «Апошнія арлы» (рэж. усіх І.Бышнёў). У кіно 1990-х г. увасабляецца тэма Чарнобыля і яго наступстваў: маст. фільмы — «Чорны бусел» (1993, рэж. В.Тураў), «Душа мая, Марыя» (1993), «Рэйнджэр з атамнай зоны» (1999, рэж. абодвух В.Нікіфараў), «Эпілог» (1994, рэж. І.Дабралюбаў); дакумент. — «Жылі-былі людзі» (1991, рэж. В.Жыгалка), «Бяда» (1992, рэж. У.Цяслюк), «Імгненні радасці» (1993, рэж. В.Басаў), «Зона адчужэння» (1994, рэж. С.Бондараў), «Чарнобыль. Попел» (рэж. С.Лук’янчыкаў), «Чарнобыльская восень» (рэж. А.Франскевіч, абодва 1996), «Жыццё пасля Чарнобыля» (1999, рэж. У.Цяслюк), «Жылі-былі...» (рэж. Г.Адамовіч), «Хойніцкія хронікі» (рэж. М.Князеў, абодва 2001). Створаны маст. фільмы для дзяцей у жанры кінафантастыкі («Вогненны стралок», 1994, рэж. М.Князеў; «Падзенне ўверх», 1998, рэж. А.Трафіменка), жорсткай сац. драмы («Шэльма», 1996, рэж. А.Ганчаронак, І.Чацверыкоў; «Маленькі баец», 1998, «Зорка Венера», 2000, рэж. абодвух М.Касымава), камедыі («Аб тым, як Колька і Пецька ляталі ў Бразілію», 1998, рэж. Р.Грыцкова), лірычнай аповесці з элементамі кінаказкі («Бальная сукенка», 2003, рэж. М.Касымава, І.Волах).
З 1970-х г. развіваецца анімацыя (маляваная, лялечная, перакладная і ў галіне змешанай тэхнікі). Пастаўлены фільмы-казкі рэжысёрамі Л.Шукалюковым («Аленчына кураня», 1974; «Касар-волат», 1976), Ю.Бутырыным («Мілавіца», 1977; «Светлячок і Расінка», 1978), К.Красніцкім («Лістападнічак», 1977; «Ціхае балота», 1979; «Пінчэр Боб і сем званочкаў», 1984; «Як дзед за дажджом хадзіў», 1986; «Хлопчык і праменьчык», 1987; «Мая маці — чараўніца», 1989), М.Лубянікавай («Цімка і Дзімка», 1975), Н.Лось («Гліняная Аўдотка», 1984), В.Доўнарам («Як Васіль гаспадарыў», 1983), Т.Жыткоўскай («Кацяня Філя і...», 1981; «Дыназаўрык», 1982; «Фантазіі Сідарава», 1991; «Гора горкае», 1997; «Фантазёрка», 1999), Я.Ларчанкам («Дудка-весялушка», 1978; «Дзед і Жораў», 1983; «Кацігарошак», 1990; «Шэры конік», 1992), І.Волчакам («Як ліса ваўка судзіла», 1989), У.Пяткевічам («Ёрш і Верабей», 1999), А.Туравай («Пра рыцара, які нічога не баяўся», 1991; «Балада пра тры апельсіны», 1995; «Казка пра Сінюю Світку», 1996; «Музыкант-чарадзей», 2000; А.Ленкіным («Зімоўе звяроў», 1999; «Яма, танцы, чатыры струны», 2000). Дарослым адрасаваны фільмы-прытчы, элегіі, экранныя медытацыі, якія насычаны паэт. метафарамі, сімваламі, прасякнуты аўтарскім роздумам пра чалавека ў сусвеце: «Лафертаўская макаўніца» (1986), «Жыло-было дрэва...» (1996), «Казкі лесу» (1996), «Сава» (1998, аўтары ўсіх У. і А. Пяткевічы), «Капрычыо» (1986), «Канчэрта гроса» (1988), «Скерца» (1994), «Пастараль» (1998; рэж. усіх І.Волчак), «Песня пра зубра» (1982, рэж. А.Белавусаў), «Меч» (1998, рэж. В.Доўнар). А.Ленкін звярнуўся да анімацыйных камед. серыялаў («Рэактыўны парсючок-1», 1994—2004). Распрацоўка жанравай палітры анімацыі, пошукі сінтэзу розных навейшых тэхнік адчуваюцца ў кінаальманахах, што аб’ядноўваюць асобныя навелы: «Крокі» (1998, рэж. В.Альковіч, В.Бакуновіч, М.Тумеля), «Лабірынт-1» (1990, рэж. М.Берэнштэйн, Н.Касцючэнка, Л.Крэсікаў, А.Ленкін), «Лабірынт-2» (1992, рэж. І.Волчак, В.Доўнар, А.Суслава). У жанры філас. прытчы на тэмы хрысц. каштоўнасцей вырашаны фільмы І.Кадзюковай («Прытча пра Гасана», 1987; «Калядныя апавяданні», 1994; «Дзяўчынка з запалкамі», 1996; «Дзіўная вячэра на Куццю», 1999; «Прытча пра Каляды», 2000; «Сястра і брат», 2002; «Легенда пра лэдзі Гадзіву», 2004). Бел. анімацыйныя фільмы адзначаны прызамі на міжнар. кінафестывалях у Расіі, Германіі, Францыі, Партугаліі, Канадзе, Японіі і інш. краінах. У бел.маст. кіно выразныя, яскравыя вобразы ў розныя гады стварылі акцёры: В.Арланава, Г.Аўсяннікаў, У. і З.Белахвосцік, З.Браварская, Г.Гарбук, У.Гасцюхін, Г.Глебаў, С.Зелянкоўская, М.Кірычэнка, А.Клімава, А.Кот, У.Крыловіч, Г.Макарава, В.Манаеў, Б.Платонаў, Л.Ржэцкая, С.Станюта, С.Сухавей, В.Тарасаў, Р.Янкоўскі, М.Яроменка. Плеяду майстроў экраннай пластыкі склалі аператары бел. кіно: Б.Аліфер, А.Аўдзееў, А.Забалоцкі, Ф.Кучар, Т.Логінава, Ю.Марухін, І.Рамішэўскі, У.Спарышкоў, А.Суханава, Ю.Ялхоў. Візуальны вобраз фільмаў бел. кіно ўзбагацілі мастакі: Я.Ганкін, У.Дзяменцьеў, Я.Ігнацьеў, В.Назараў, А.Чартовіч. Плённа працавалі ў кіно як драматургі бел. пісьменнікі: В.Быкаў, А.Адамовіч, А.Дудараў, У.Караткевіч, А.Макаёнак, Г.Марчук. Гуказрокавы вобраз карцін узбагацілі сваёй музыкай кампазітары Я.Глебаў, В.Капыцько, І.Лучанок, А.Янчанка. Кадры длябел. кіно рыхтуюцца ў Бел.АМ. Сярод іх: Г.Адамовіч, В.Аслюк, І.Волах, Р.Грыцкова, А.Кудзіненка, А.Трафіменка, І.Чацверыкоў. Кінадраматургаў рыхтуе Бел. універсітэт культуры. Пытанні бел. кіно і тэлебачання асвятляюцца ў часопісах «Мастацтва», «На экранах» і «Роднае слова». Навукова-даследчая работа праводзіцца ў аддзеле кіна- і тэлемастацтва Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі.
Літ.:
История белорусского кино. Кн. 1—2. Мн., 1969—1970;
Кино Советской Белоруссии. М., 1975;
Современное белорусское кино. Мн., 1985;
Экран и культура: Бел. кино и телевидение в системе худож. культуры. Мн., 1988;
Гісторыя кінамастацгва Беларусі: У 4 т. Т. 1—3. Мн., 2001—04;
Белорусское кино: Молодые режиссёры. Мн., 1999;
Экран и культура (Белорусское документальное кино и культура Беларуси): К 75-летию бел. кино: Сб. материалов научно-практ. конф. Бел. союза кинематографистов, Мин-ва культуры Респ. Беларусь, НАН Беларуси, Минск, 27—30 сент. 1999. Мн., 1999;
Белорусское игровое кино на пороге XXI века: Реальность и перспектива. Мн., 2000;
Концепция развития белорусского кино. Мн., 2001;
Все белорусские фильмы: Кат.-справ. Т. 1—2. Мн., 1996—2000;
Белорусская культура и кино: Тематич. кат.бел. документ. фильмов. Мн., 2002.
А.В.Красінскі, В.Ф.Нячай.
Кадр з фільма «Лясная быль». 1926.Кадр з фільма «Рыжы, сумленны, закаханы...». 1984.Экранізацыя «Палескай хронікі» І.Мележа. 1981—82.Кадр з тэлефільма «Бацькі і дзеці». 1984.Кадр з фільма «Павадыр». 2001.Кадр з фільма «Паміж жыццём і смерцю». 2002.Кадр з тэлефільма «Хам». 1990.Кадр з фільма «Анастасія Слуцкая». 2003.Кадр з фільма «Знак бяды». 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СЬ, Рэспубліка Беларусь,
дзяржава ў цэнтры Еўропы, на ЗУсх.-Еўрап. раўніны. Мяжуе на ПнЗ з Літвой, на Пн з Латвіяй, на ПнУ і У з Расіяй, на Пд з Украінай, на З з Польшчай (даўж. граніц 2969 км). Працягласць з Пн на Пд 560 км, з З на У 650 км. Пл. 207,6 тыс.км². Нас. 10,3 млн.чал. (1996), гарадскога 7,1 млн.чал., сельскага 3,2 млн.чал. Дзяржаўная мова (паводле Канстытуцыі 1994) — беларуская. Па выніках рэферэндуму 1995 рускай мове нададзены роўны статус з беларускай. Грашовая адзінка — рубель (разліковы білет Нац. банка Беларусі). У Беларусі (1996) 6 абласцей: Брэсцкая вобласць, Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Гродзенская вобласць, Магілёўская вобласць, Мінская вобласць; 118 раёнаў, 102 гарады, 109 пасёлкаў гар. тыпу, 24 583 сельскія нас. пункты. Сталіца — г.Мінск. Нац. свята — Дзень Рэспублікі (3 ліпеня).
Дзяржаўны лад. Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакр. сацыяльная прававая дзяржава. Асн. закон — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), прынятая на рэферэндуме 24.11.1996. Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Прадстаўнічы і заканадаўчы орган — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў, выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (64 члены, 56 з якіх выбіраюцца мясц. Саветамі дэпутатаў — па 8 ад кожнай вобласці і г. Мінска, 8 назначаюцца Прэзідэнтам). Тэрмін паўнамоцтваў Нац. сходу — 4 гады. Выканаўчая ўлада належыць Ураду — Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам, які назначаецца Прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў. Мясц. кіраванне і самакіраванне ажыццяўляецца праз мясц. Саветы, іх выканаўчыя і распарадчыя органы. Судовая ўлада належыць судам. Вышэйшы суд. орган — Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь; правасуддзе пры вырашэнні гасп. спрэчак паміж прадпрыемствамі, установамі і арг-цыямі — Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь. Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў ускладаецца на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Кантроль за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Геалагічная будова. Беларусь размешчана на ЗУсходне-Еўрапейскай платформы. Крышт. фундамент залягае на глыб. ад некалькіх дзесяткаў метраў (Мікашэвіцка-Жыткавіцкі выступ) да 5—6 км (Прыпяцкі прагін); каля в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. пароды фундамента выходзяць на паверхню зямлі. Складзены з метамарфічных і магматычных парод архею і ніжняга пратэразою, геал. ўзрост якіх ад 3,5 да 1,6 млрд.г. Фарміраванне фундамента ў асн. закончылася ў канцы ранняга пратэразою. У залежнасці ад глыбіні залягання паверхні фундамента вылучаюць найб. буйныя (рэгіянальныя) тэктанічныя структуры: дадатныя — Беларуская антэкліза і зах.ч.Варонежскай антэклізы; адмоўныя — Прыпяцкі прагін, Падляска-Брэсцкая ўпадзіна, Аршанская ўпадзіна; нейтральныя, або пераходныя — Жлобінская седлавіна, Брагінска-Лоеўская седлавіна, Латвійская седлавіна, Палеская седлавіна. У межах гал. структур і зонах іх сучлянення вылучаюць вял. колькасць больш дробных структур рознага падпарадкавання (гл. схему тэктанічнага раянавання). Платформавы чахол магутнасцю ад некалькіх дзесяткаў да 5—6 тыс.м укрывае практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Прадстаўлены адкладамі ўсіх геал. эпох, якія залягаюць у выглядзе гарызантальных слаба нахіленых або спадзіста-хвалістых слаёў, пачкаў, тоўшчаў. Пераважаюць у складзе чахла асадкавыя горныя пароды. Большасць з іх — асадкі былых марскіх басейнаў. Істотная роля належыць кантынентальным азёрным, рачным і ледавіковым адкладам покрыўных зледзяненняў у канцы позняга пратэразою і ў антрапагене: беларускаму зледзяненню — першаму на тэр. Беларусі, бярэзінскаму зледзяненню, якое ўкрывала значную ч. яе тэрыторыі, дняпроўскаму зледзяненню — самаму магутнаму і працягламу, сожскаму, дзе ледавік утварыў самыя магутныя і вялікія ўзвышшы, і апошняму, паазерскаму зледзяненню. Вулканічныя і вулканагенныя пароды ўтвараюць 3 тоўшчы магутнасцю ў некалькі соцень метраў. Адна з іх (вендская) залягае ў ніжняй, дзве (дэвонскія) — у сярэдняй частцы платформавага чахла. Карысныя выкапні. Выяўлена і разведана больш за 5 тыс. радовішчаў і пакладаў: нафта і спадарожны газ, каменная і калійныя солі, буры вугаль, паклады гаручых сланцаў, даламітаў, тарфяныя радовішчы. Разам з торфам вядзецца здабыча мергеляў, сапрапеляў і торфавівіяніту. Разведана больш за 300 радовішчаў легкаплаўкіх глін, больш за 100 — буд. пяскоў, каля 150 — пясчана-жвіровага матэрыялу, радовішчы буд. і абліцовачнага каменю (Мікашэвіцкае, Жыткавіцкае і інш.), жал. і рэдказямельных рудаў. Адзначаны рудапраяўленні каляровых металаў, золата, серабра, значныя запасы даўсаніту (сыравіна для атрымання алюмінію і соды), радовішчы фасфарытаў, сіліцытаў, гіпсу, глаўканіту, бурштыну.
Рэльеф. Сучасны рэльеф Беларусі раўнінны, у ім спалучаюцца плоскія, хвалістыя, узгорыстыя ўчасткі, створаныя ў выніку ўзаемадзеяння эндагенных і экзагенных працэсаў. Сярэдняя вышыня паверхні складае каля 160 м, найб. — 345 м (Дзяржынская гара), найменшая адзнака — 80 м (урэз вады на р. Нёман каля граніцы з Літвой). Каля ¾ рэльефу Беларусі займаюць нізіны і раўніны, ¼ — узвышшы (разам са схіламі, рачнымі далінамі і міжградавымі паніжэннямі).
Значная роля ў фарміраванні рэльефу Беларусі належыць стараж. ледавікам, але ў зямной паверхні таксама праяўляюцца асаблівасці тэктанічнай будовы тэрыторыі. Найб. высокія ўчасткі прымеркаваны да Бел. антэклізы, раўніны і нізіны — да Прыпяцкага прагіну, Палескай і Латвійскай седлавін, Падляска-Брэсцкай упадзіны. Асн. тыпы рэльефу абумоўлены дзейнасцю стараж. ледавікоў, ледавіковых водаў, рэк, азёраў. На сучаснай паверхні вылучаюць комплексы 3 апошніх зледзяненняў (дняпроўскага, сожскага і паазерскага): канцова-марэнныя (краявыя) узвышшы і грады, спадзістахвалістыя марэнныя патокава-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя нізіны і раўніны — азёрна-алювіяльныя і алювіяльныя прасторы. Верхні ярус рэльефу фарміруюць канцова-марэнныя ледавіковыя ўзвышшы і грады, якія ўтвараюць субшыротныя выцягнутыя ланцугі (Браслаўскі, Віцебскі, Аршанскі, Ашмянскі, Магілёўскі і інш.). Ніжэй за ўзвышшы і грады размешчаны спадзістахвалістыя, дробнаўзгорыстыя, часам забалочаныя марэнныя і патокава-ледавіковыя раўніны (больш за 150 м над узр. м) і нізіны (менш за 150 м над узр. м.). Самы нізкі ярус займаюць азёрна-ледавіковыя і азёрна-алювіяльныя, месцамі моцна забалочаныя нізіны і раўніны. На розных араграфічных узроўнях трапляюцца камы, озы, лагчыны ледавіковага сцёку, западзіны і катлавіны рознага паходжання, яры. Важнае месца ў рэльефе належыць далінам рэк. Яны маюць розны ўзрост, звычайна пойму і 1—2 надпоймавыя тэрасы, канчаткова сфарміраваліся пасля адступання паазерскага ледавіка. Рэльеф антрапагеннага паходжання (кар’еры, адвалы, дарожныя насыпы, меліярац. каналы, вадасховішчы) складае каля 5% паверхні.
Марфалагічныя асаблівасці рэльефу, яго паходжанне і геал. ўзрост дазваляюць вылучыць на тэр. Беларусі 4 (некаторыя даследчыкі вылучаюць 3 або 5) геамарфалагічныя вобласці: Беларускае Паазер’е, Цэнтральнабеларускія ўзвышшы і грады, Перадпалессе, Палескую нізіну. ДляБел. Паазер’я характэрна вял. колькасць азёраў, азёрна-ледавіковых нізін і раўнін краявога ледавіковага рэльефу паазерскага ўзросту. Паверхня мае катлавінападобную форму, узвышаныя краі ўтвораны ледавіковымі градамі і ўзвышшамі Браслаўскага, Віцебскага і Аршанскага ланцугоў (Гарадоцкае ўзвышша, Асвейская, Браслаўская і Свянцянскія грады, Віцебскае і Лукомскае ўзвышшы і інш.). Абсалютныя вышыні дасягаюць 200—260 м, на Віцебскім узв. да 300 м. Тэрыторыя дрэніруецца густой сеткай рэк бас.Зах. Дзвіны і Нёмана. Шматлікія азёрныя катлавіны маюць разнастайнае паходжанне (падпруднае, лагчыннае, калдобіннае, тэрмакарставае, эварзійнае і складанае). Вобласць Цэнтральнабеларускіх узвышшаў і градаў характарызуецца найб. магутнымі краявымі ледавіковымі ўтварэннямі, якія адносяцца да Ашмянскага, часткова Магілёўскага ланцугоў (Гродзенскае, Слонімскае, Мінскае, Ваўкавыскае ўзвышшы, Ашмянскія ірады і інш.). Пераважае градава-хвалісты рэльеф, трапляюцца лёсападобныя адклады, з якімі звязана шырокае распаўсюджанне яроў, лагчын, суфазійных западзін. Абсалютныя вышыні дасягаюць 300—345 м. Гідрасетка належыць бас. Нёмана, Віліі, прадстаўлена вярхоўямі прытокаў Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, найб. азёры Свіцязь і Палік. Геамарфал. вобласць Перадпалесся ўтварае пераходную араграфічную ступень паміж узвышшамі цэнтр.ч. Беларусі і Палескай нізінай. Характэрна развіццё водна-ледавіковых раўнін, дэнудаваных краявых ледавіковых утварэнняў, якія адносяцца да Магілёўскага і Слаўгарадскага ланцугоў, і лёсападобных адкладаў. Трапляюцца суфазійныя і карставыя формы рэльефу, рэшткавыя зарослыя азёры (Сяргееўскае, Сіняе, Яснае і інш.), шмат яроў і лагчын. Абсалютныя вышыні дасягаюць 160—190 м, на асобных участках — 200—225 м. Рачныя даліны выпрацаваны, шырокія і асіметрычныя, адносяцца да бас. Прыпяці, Бярэзіны, Дняпра, Сажа, а таксама Зах. Буга і Нёмана. Вобласць Палескай нізіны займае паўд.ч. Беларусі, падзяляецца на 2 падвобласці: Беларускае Палессе і Украінскае Палессе. Рэльеф вызначаецца шырокім развіццём забалочаных алювіяльных, азёрных, азёрна-алювіяльных і водна-ледавіковых нізінных раўнін з разнастайнымі формамі эолавай акумуляцыі. Пераважаюць абсалютныя вышыні 120—150 м, максімальныя — да 220 (прымеркаваны да Мазырскага і Слонімскага ланцугоў). Тэрыторыя дрэніруецца рэкамі бас. Прыпяці і прытокамі Сажа, Дняпра і Зах. Буга. Пераважаюць мелкаводныя вадаёмы глыб. да 4,0 м (Спораўскае, Выганаўскае, Чырвонае азёры і інш.). Вылучаныя на тэр. Беларусі геамарфал. вобласці і шэраг раёнаў (гл.Геамарфалагічнае раянаванне) пакладзены ў аснову фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі.
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асн. яго характарыстыкі абумоўлены знаходжаннем тэр. ва ўмераных шыротах, адсутнасцю гор, адноснай аддаленасцю ад Атлантычнага ак. Гадавы прыход сумарнай сонечнай радыяцыі складае 3500—4050 МДж/м² (84—87 ккал/см²) і паступова павялічваецца з Пн на Пд. Радыяцыйны баланс за год дадатны — 1500—1800 МДж/м² (36 — 43 ккал/см²). На тэр. Беларусі пераважае зах. перанос (заходнія, паўн.-зах. і паўд.-зах. вятры), што прыводзіць да частых уварванняў багатых вільгаццю паветр. масаў з Атлантычнага ак.; далей на У узмацняецца кантынентальнасць клімату і панаванне паветр. масаў з У і ПнУ. Паветраныя масы рознага паходжання пераносяцца цыклонамі і антыцыклонамі. Сярэдняя т-растудз. ад -4 °C на ПдЗ да -8 °C на ПнУ, ліп. ад 17 °C на Пн да 19 °C (гл. кліматычныя карты Ліпень, Студзень). Тэрмічны рэжым дадатны (сярэднегадавая т-ра паветра на Пн Віцебскай вобл. 4,4 °C, на крайнім ПдЗ Брэсцкай вобл. 7,4 °C). Беларусь адносіцца да зоны дастатковага ўвільгатнення. Гадавая колькасць атм. ападкаў складае 550—650 мм на нізінах і 650—750 мм на раўнінах і ўзвышшах. Сярэдняя працягласць вегетац. перыяду 184—208 сутак. Клімат Беларусі ў цэлым спрыяльны для атрымання ўстойлівых ураджаяў с.-г. і садовых культур сярэдняй паласы Усх. Еўропы і жыццядзейнасці чалавека. Паводле размеркавання цяпла і вільгаці тэр. Беларусі падзяляецца на 3 кліматычныя вобласці: Паўночную — умерана цёплую і вільготную, Цэнтральную — цёплую, умерана вільготную, Паўднёвую — цёплую, няўстойліва вільготную.
Глебы. Сучаснае глебавае покрыва Беларусі сфарміравалася пасля адступання апошняга (паазерскага) ледавіка. Вылучаюць 11 тыпаў, 9 падтыпаў, 19 родаў, 34 віды глебаў. Асноўныя тыпы: дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя глебы. Менш пашыраны бурыя лясныя, дзярнова-карбанатныя глебы і інш. Паводле мех. складу адрозніваюць пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і гліністыя глебы. Паводле колькасці вільгаці вылучаюць аўтаморфныя (нармальна ўвільготненыя глебы, займаюць 52,9% тэр.), паўгідраморфныя (часова пераўвільготненыя, 27% тэр., пераважна патрабуюць асушэння) і гідраморфныя (пастаянна пераўвільготненыя, 21,1% тэр., патрабуюць асушэння). У залежнасці ад умоў утварэння і ўласцівасцей глеб усю тэр. Беларусі падзяляюць на 3 глебава-геагр. правінцыі: Паўночную (30%), Цэнтральную (43%) і Паўднёвую (28%), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 7 глебава-кліматычных акруг, у іх складзе вылучаюць 20 аграглебавых раёнаў (гл.Глебава-геаграфічнае раянаванне). У с.-г. вытв-сці найб. выкарыстоўваюцца нармальна ўвільготненыя дзярнова-падзолістыя і слаба пераўвільготненыя дзярнова-забалочаныя глебы. Найб. прыдатныя для земляробства дзярнова-падзолістыя, сугліністыя і звязна супясчаныя іх разнавіднасці. Яны пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі і прымеркаваны да ўзвышаных участкаў рэльефу (Аршанска-Магілёўская раўніна, Беларуская града, Віцебскае і інш. ўзвышшы). Менш урадлівыя дзярнова-падзолістыя глебы на рыхлых супесках (Цэнтральнабярэзінская, Лідская і інш. раўніны). Самыя бедныя пясчаныя глебы пашыраны на больш высокіх участках Палесся, Цэнтральнабярэзінскай раўніны, Полацкай і Нёманскай нізін і інш. На нізінах з залішнім увільгатненнем пашыраны дзярнова-балотныя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы, тарфяна-балотныя глебы, асабліва шмат іх на паніжаных участках, на Палессі (гл. карту Глебы).
Унутраныя воды. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў бас. Чорнага (58% тэр.) і Балтыйскага (42%) мораў. Гал. водападзел праходзіць праз раўніну Загароддзе, Капыльскую граду, Мінскае і Аршанскае ўзвышшы. Паверхневыя воды разам з падземнымі і атм. ападкамі складаюць водныя рэсурсы Беларусі. З агульнай сярэднегадавой сумы ападкаў на Беларусі, роўнай 155 км³, 36,4 км³ ідзе на жыўленне гідраграфічнай сеткі, больш за 20,7 км³ прыносіцца рэкамі з-за мяжы. Адначасовы (імгненны) аб’ём вады ў рэках Беларусі ў сярэднім складае каля 3 км³, у азёрах і вадасховішчах — 1,4 км³. На тэр. Беларусі налічваецца больш за 20,8 тыс. рэк і ручаёў, якія ўтвараюць рачную сетку сумарнай даўж. 90,6 тыс.км. Сярэдняя гушчыня рачной сеткі 0,44 км/км². Скорасць цячэння рэк Беларусі малая — 0,5—0,7 м/с. Часта здараюцца паводкі і навадненні. Замярзаюць звычайна ў студз. (лёд трымаецца ад 80 да 140 сут), у мяккія зімы рэкі вольныя ад лёду. Найб. рэкі Бярэзіна, Вілія, Нёман (бяруць пачатак на Беларусі), таксама Дняпро, Прыпяць (транзітныя). Каналы (Дняпроўска-Бугскі і інш.), а таксама Вілейска-Мінская водная сістэма і Сляпянская водная сістэма служаць для злучэння шляхоў зносін, падачы вады ў буйныя прамысл. цэнтры, з’яўляюцца месцамі адпачынку і турызму. У залежнасці ад асаблівасцяў рачнога сцёку на тэр. Беларусі вылучаюць 6 гідралагічных раёнаў: Заходнядзвінскі, Верхнедняпроўскі, Вілейскі, Нёманскі, Цэнтральнабярэзінскі, Прыпяцкі. У Беларусі больш за 10 тыс. азёраў, сумарная пл. якіх складае 1,6 тыс.км². Самае вялікае воз. Нарач (пл. 79,6 км²), самае глыбокае — Доўгае (глыб. 53,7 м). У асобных раёнах азёры злучаны невял. пратокамі, рэчкамі і ўтвараюць цэлыя групы (Браслаўская група азёраў, Ушацкая група азёраў, Нарачанская група азёраў і інш.). На пач. 1995 у Беларусі налічвалася 130 вадасховішчаў (без азёрных) з агульнай пл. больш за 620 км². Найбольшыя вадасховішчы Вілейскае, Заслаўскае (Мінскае мора), Чырвонаслабодскае і інш. Найбольшая водазабяспечанасць (70% мясц. сцёку рэк Беларусі) у бас.Зах. Дзвіны, Нёмана, паўн.ч.бас. Дняпра, менш багатыя вадой цэнтр. водападзельны раён, месцы канцэнтрацыі буйных яе спажыўцоў (Мінск, Салігорскі р-н і інш.). Сярод падземных водаў асобна вылучаюцца грунтавыя воды. Глыбіні залягання грунтавых водаў на Беларусі ад 0,1 да 10—15 м і больш; магутнасць ваданосных гарызонтаў ад 3 да 23 м, а ў далінах Нёмана, Дняпра, Сажа, Зах. Дзвіны і інш. да 50—70 м. Прыродныя рэсурсы падземных водаў на Беларусі складаюць больш за 43,5 млн.м³/сут, эксплуатацыйныя — больш за 44,3 м³/сут. Паводле гідралагічнага раянавання на Беларусі вылучаюць Аршанскі, Брэсцкі, Прыбалтыйскі і Прыпяцкі басейны.
Раслінны свет. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 67,1% тэр. Беларусі. Адносіцца да 2 геабат. абласцей: Еўраазіяцкай таежнай хвойна-лясной і Еўрапейскай шыракаліста-лясной (гл.Геабатанічнае раянаванне). З Пн на Пд цемнахвойныя яловыя лясы зменьваюцца шыракалістымі (грабава-дубовымі).
Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа суцэльнага пашырэння елкі, вольхі шэрай, паўн. мяжа грабу. На крайнім ПдЗ рэспублікі растуць дуб сядзячакветны, або скальны, піхта белая, плюшч звычайны, на Пн трапляюцца бяроза карлікавая і марошка. Пад лясамі 34% тэр. Беларусі. Лясістасць асобных раёнаў ад 10—15 да 50—60%. Пераважаюць хваёвыя лясы, ёсць альховыя, асінавыя, бярозавыя, грабавыя, дубовыя, яловыя, ясянёвыя. Маладнякі складаюць 47%, каштоўныя спелыя і прыспяваючыя лясы займаюць каля 13% лясной плошчы. Асн. тыпамі расліннасці на Беларусі з’яўляюцца таксама лугавая і балотная (гл.Лугі, Балоты; карту Расліннасць). У сучаснай флоры Беларусі больш за 1650 відаў сасудзістых раслін, 440 мохападобных, больш за 2200 водарасцяў, каля 500 грыбоў, да 5000 лішайнікаў. Больш як 90% усіх відаў вышэйшых раслін Беларусі — травяністыя; дрэў 26 відаў, кустоў больш за 50. Шмат гаспадарча-карысных раслін — харчовых, кармавых, тэхнічных, лекавых, дэкаратыўных і інш. Многія віды флоры Беларусі ахоўваюцца як рэдкія ці як тыя, што знікаюць. Акрамя дзікарослых шмат відаў заносных, інтрадукаваных раслін. Зберагліся рэліктавыя расліны.
Развіццё земляробства прывяло да знішчэння лясоў спачатку на больш урадлівых глебах. За апошнія 100—120 гадоў з флоры Беларусі знікла каля 40 відаў, для такой жа колькасці відаў прыкметна скараціўся арэал (гл.Ахова раслін). 214 відаў раслін аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Адначасова пашыралася с.-г. расліннасць, уводзіліся ў культуру новыя для Беларусі віды гасп. раслін.
Жывёльны свет. У фауне Беларусі больш як 31 тыс. відаў: пазваночных 440 відаў, з іх 73 млекакормячых, якія належаць да 6 атрадаў: насякомаедных 10, рукакрылых 15, драпежных 15, зайцападобных 2, грызуноў 25, парнакапытных 6 відаў. Найб. разнастайнасцю вылучаюцца птушкі — каля 300 відаў, з якіх больш за 70% гняздуюцца на Беларусі. Рыб і кругларотых 58, земнаводных 12, паўзуноў 7 відаў. Сярод беспазваночных найб. вывучаны класы малюскаў, насякомых, павукападобных, ракападобных, чарвей і інш. Самыя разнастайныя — насякомыя, іх каля 30 тыс. відаў, самы шматлікі атрад — жукі (каля 1 тыс. відаў).
Сучасны жывёльны свет канчаткова сфарміраваўся ў цеснай сувязі з развіццём ландшафтаў (асабліва расліннага покрыва) у галацэне, пасля вызвалення тэр. Беларусі ад апошняга ледавіковага покрыва каля 12 тыс. гадоў назад. Асаблівасці жывёльнага свету Беларусі вызначаюцца размяшчэннем яе ў лясной зоне. Большасць жывёл — прадстаўнікі еўрап. шыракалістых лясоў, асабліва на Пд (вожык звычайны, соня лясная, алень высакародны, казуля, дзік, з птушак — дубанос, салавей, некаторыя дзятлы, сіпуха, змеяед, совы, з паўзуноў — вераценніца ломкая, чарапаха балотная, з земнаводных — квакша звычайная). Жывёлы тайгі пераважаюць на Пн і ў сярэдняй частцы (лось, буры мядзведзь, рысь, вавёрка-палятуха, снягір, крыжадзюб-яловік, дзяцел трохпальцы). З жывёл лесастэпу трапляюцца заяц-русак, суслік рабы, хамяк звычайны, драфа, аўдотка, жаваранак чубаты, курапатка шэрая, мышалоў стэпавы. Даволі разнастайны жывёльны свет балотных, забалочаных і прыбярэжных ландшафтаў: ласка, тхор чорны, бабёр, норка, выдра, пацук вадзяны, палёўкі, заходзяць лось і казуля, шмат земнаводных, з птушак трапляецца курапатка белая (на Пн), журавель шэры, сава балотная, цецярук і глушэц, на ўзбярэжжах вадаёмаў кулікі, чайкі, качкі, чаплі, бугаі і інш. Спецыфічны жывёльны свет адкрытых ландшафтаў (лугі, паша, палі): заяц-русак, крот, перапёлка, жаваранак палявы, курапатка шэрая, драч і інш. Каля жылля найб. птушак: вераб’і, ластаўкі, шпак, пліска, сарока, варона, зімой снягір, сініцы і інш.; з млекакормячых — мышы, пацукі, лятучыя мышы, зрэдку чорны тхор, куніца каменная, ласка. У водах рэк, азёраў і вадасховішчаў пашыраны шчупак, акунь, плотка, лешч, карасі, гусцяра, пячкур, краснапёрка, язь.
У жывёльным свеце Беларусі каля 20 відаў маюць прамысл. значэнне. Да каштоўных пушных звяроў належаць ліс звычайны, зайцы, вавёрка звычайная, куніца лясная, тхор, выдра, крот, высакаякаснае мяса даюць лось, дзік, алень высакародны, казуля, многія вадаплаўныя і інш. птушкі. У зверагадоўчых гаспадарках разводзяць ліса, андатру, норку, нутрыю, у рыбных — карпаў, карасёў і інш. каштоўных рыб. Склад фауністычных комплексаў моцна зменьваецца ад антрапагеннага ўздзеяння, асабліва ў выніку асушэння зямель, урбанізацыі, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 і інш. (гл.Ахова жывёл). 182 віды пазваночных і беспазваночных жывёл аднесены да рэдкіх і знікаючых і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гаспадарчая дзейнасць чалавека рэгулюецца прыродаахоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл.Ахова прыроды).
Насельніцтва. На 1.1.1996 насельніцтва Беларусі складала 10 264,4 тыс.чал. (14-е месца сярод 40 еўрап. краін); 68,9% жыве ў гарадах, 31,1% — у сельскай мясцовасці. Паводле звестак перыяд. улікаў (рэвізій) насельніцтва Беларусі (у сучасных межах) у 1811 складала каля 3,8 млн.чал., у 1863 — каля 4,2 млн.чал.; паводле 1-га ў Рас. імперыі перапісу 1897 — 6,6 млн.чал., з іх 13,5% жылі ў гарадах (гл.табл. 1).
Асновай росту насельніцтва Беларусі з’яўляецца натуральны прырост. Ён даволі хутка паніжаўся ў 1970—80-я г. (ад 146,2 тыс.чал. у 1960 да 50,0 тыс.чал. у 1989) і значна знізіўся ў 1990-я г. У выніку ў Беларусі скарацілася ўзнаўленне насельніцтва і пачалася дэпапуляцыя. Упершыню за мірны час у 1993 нарадзілася на 11 тыс.чал. менш, чым памерла. Інтэнсіўнасць дэпапуляцыі хутка павялічваецца як вынік зніжэння нараджальнасці і росту смяротнасці (у 1994 натуральны прырост адмоўны і склаў 19 тыс.чал., у 1995 — 32,6 тыс.чал.; гл.рыс. 1 і табл. 2).
Беларусь — параўнальна густанаселеная рэспубліка (гл.табл. 3). Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 49,4 чал./км² (1996), сельскага 15,6 чал./км² (гл. карту). Найменшая шчыльнасць насельніцтва ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах (менш за 10 чал./км²), невялікая на Пд Беларусі, найбольшая ў некаторых раёнах Мінскай вобл. Вакол буйных гарадоў шчыльнасць насельніцтва складае больш за 80 чал./км². У апошнія гады паменшылася шчыльнасць насельніцтва ў раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія найб. пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). Гл. таксама Горад, Пасёлак гарадскога тыпу, Вёска, Хутар, Працоўныя рэсурсы. Узроставая структура насельніцтва Беларусі характарызуецца пастаянным ростам колькасці асоб пенсіённага і скарачэннем долі асоб малодшага ўзросту. Працэс старэння насельніцтва вельмі інтэнсіўны (гл.табл. 4). Кожны пяты жыхар Беларусі мае ўзрост старэй за 60 гадоў, а ў сельскай мясцовасці ў такім узросце амаль кожны трэці (1996). 1-я і 2-я сусв. войны глыбока дэфармавалі ўзроставы склад насельніцтва (гл.рыс. 2). Гэта датычыць групы людзей, якім у перыяд Вял.Айч. вайны было 20—30 гадоў (нарадзіліся ў час 1-й сусв. і грамадз. войнаў), і тых, хто нарадзіўся ў 1941—48 (у Вял.Айч. вайну і ў першыя пасляваен. гады). Парушэнні, характэрныя для структуры насельніцтва паводле полу, у 1990-я г. залежаць ад розніцы нараджальнасці і смяротнасці сярод мужчын і жанчын, а таксама ад структуры міграцыйных патокаў. Істотна адрозніваецца склад насельніцтва паводле полу ў гарадах і сельскай мясцовасці (гл.табл. 5). У гарадах у 1996 ва ўзросце 17 гадоў колькасць хлопчыкаў перавышае колькасць дзяўчынак, а ў больш сталым узросце колькасць жанчын перавышае колькасць мужчын; у вёсцы да 48 гадоў больш мужчын. У 20 ст. ў Беларусі нараджальнасць паступова знізілася з 45 народжаных на 1000 жыхароў у пач. стагоддзя да 25 у 1950-я г., да 16 у 1970—80-я г. Асабліва актыўна зніжэнне нараджальнасці адбываецца ў 1990-я г. У 1994 нарадзілася 10,7 дзіцяці на 1000 жыхароў (гл.табл. 2). На зніжэнне нараджальнасці ў Беларусі ўплывае шэраг фактараў: асаблівасці ўзроставай структуры, сац.-эканам. нестабільнасць развіцця, змена сац. арыентацый, экалагічныя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. Разам са зніжэннем узроўню нараджальнасці ідзе хуткае яе «амаладжэнне» (зніжэнне сярэдняга ўзросту маці пры нараджэнні дзіцяці, падзенне нараджальнасці ў групе жанчын 40 гадоў і старэй, скарачэнне нараджальнасці ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў). Смяротнасць у Беларусі да сярэдзіны 20 ст. зніжалася і хутка павялічваліся паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця. З 2-й пал. 20 ст. паказчыкі смяротнасці ва ўсіх узростах пачалі расці, паказчыкі сярэдняй працягласці жыцця — зніжацца, а з 1970 асабліва хутка стала расці смяротнасць сярод мужчын у працаздольным узросце. Характэрна для Беларусі таксама дыферэнцыяцыя працягласці жыцця паводле полу (гл.табл. 6). Працягласць жыцця ў 1995 была ў мужчын (62,9 года) на 11,4 года меншая, чым у жанчын (74,3 года).
Беларусь — шматнацыянальная дзяржава, у якой жывуць прадстаўнікі каля 100 нацый і нацыянальнасцяў (гл.табл. 7). Беларусы складаюць асн. частку насельніцтва (77,9%, паводле перапісу 1989), амаль усё сельскае і б.ч. гарадскога. Расце доля рускіх, з 1959 па 1989 яна вырасла з 8,2% да 13,2%. Жывуць палякі, украінцы, яўрэі, татары, літоўцы, латышы і інш. Па-за межамі пражывае каля 3 млн. беларусаў і іх нашчадкаў, найб. у Расіі, на Украіне, у ЗША, Польшчы, а таксама ў Латвіі, Літве, Канадзе, Аргенціне (гл.Дыяспара беларуская). На тэрыторыі Беларусі ў 1996 дзейнічала 26 канфесій, якія аб’ядноўвалі 2016 рэліг. абшчын, у т. л. абшчыны праваслаўнай (938) і рымска-каталіцкай цэркваў (373). Вял. колькасць абшчын пратэстантаў, сярод іх большасць хрысціян веры евангельскай і баптыстаў. Ёсць абшчыны стараверскай і грэка-каталіцкай царквы, іудзейскай рэлігіі і інш. (гл. ў арт.Канфесія).
Значныя змены ў колькасць насельніцтва ўносяць міграцыйныя працэсы. Да 1960-х г.гал. роля належала знешнім міграцыям, пераважна з Расіі, Казахстана, Латвіі, Літвы і Эстоніі. У 1990—95 павялічыўся прыток у Беларусь імігрантаў з інш. рэспублік б.СССР: дадатнае сальда міграцый склала больш за 143 тыс.чал. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. рэзка павялічыліся эміграцыйныя плыні з Беларусі. Важнейшая асаблівасць эміграцыі — рэзка выяўлены этнічны характар: сярод тых, хто выехаў, абсалютную большасць складалі яўрэі. У апошнія гады аб’ём эміграцыі знізіўся, а нац. склад і геаграфія напрамкаў выезду пашыраюцца (гл.табл. 8). Унутры рэспублікі працягваецца адток насельніцтва з вёскі ў горад.
З сярэдзіны 20 ст. Беларусь стала краінай усеагульнай пісьменнасці (паводле перапісу 1989, ва ўзросце 9—49 гадоў толькі 0,2% насельніцтва было непісьменнае). Колькасць занятага ў нар. гаспадарцы насельніцтва, якое мае вышэйшую і сярэднюю адукацыю, павялічылася з 1960 да 1995 больш як у 5 разоў. Асабліва высокімі тэмпамі расла колькасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (гл.табл. 9).
Гісторыя. Першыя спробы чалавека (неандэртальца) пранікнуць на тэр. Беларусі датуюцца часам 100—35 тыс.г. назад. Пра гэта сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага тыпу каля в. Абідавічы (Быхаўскі р-н), Падлужжа (Чачэрскі р-н), Свяцілавічы (Веткаўскі р-н). Найб.стараж. паселішчы чалавека, выяўленыя каля вёсак Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і Бердыж (Чачэрскі р-н), адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, іх узрост 26—23 тыс.г. Яны належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У сувязі з моцным пахаладаннем і наступаннем ледавіка 22—14 тыс.г. назад людзі адышлі з тэр. Беларусі на Пд. Пасля заканчэння ледавіковай эпохі чалавек зноў з’явіўся на тэр. Беларусі. Поўнасцю яе тэр. заселена ў эпоху мезаліту (9—6-е тыс. да н.э.). Асн.гасп. дасягненні гэтага перыяду — развіццё вытв-сці прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і прыручэнне сабакі; аформілася першабытная рэлігія — татэмізм. Эпоха новага каменнага веку (неаліту) на Беларусі пачалася ў канцы 5-га — 4-м тыс. да н.э. і доўжылася каля 2 тыс.г. Значнае павелічэнне насельніцтва ў неаліце садзейнічала ўзнікненню новых этн. супольнасцяў людзей. На тэр. Беларусі іх было 5: археал. культуры днепра-данецкая; верхнедняпроўская, нёманская, нарвенская і тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (пра кожную гл. асобны артыкул). Насельніцтва займалася рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам. Ад адкрытых распрацовак мелавога крэменю людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам (гл.Крэменездабыўныя шахты). Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Важнае адкрыццё эпохі неаліту — пачатак керамічнай вытв-сці, што дало магчымасць пашырыць круг спажывання, палепшыць спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. Пад канец эпохі неаліту ўзніклі вытв. формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. На Беларусі вядома каля 600 неалітычных паселішчаў, большасць іх сканцэнтравана ў далінах рэк бас. Прыпяці, Сажа і Нёмана. У канцы 3 — пач. 2-га тыс. да н.э. на тэр. Беларусі праніклі плямёны шнуравой керамікі культуры, якія былі часткай індаеўрапейцаў — продкаў сучасных народаў Еўропы, у т. л. славян і балтаў. Узаемаадносіны прышлых плямёнаў і абарыгенаў характарызаваліся рознымі формамі гасп. і культ. ўзаемаўплыву і этн. асіміляцыі. Мова індаеўрапейцаў мела шмат дыялектаў. Іх развіццё прывяло да стварэння розных індаеўрап. груп і народаў, да якіх належаць і славяне. Тэр.паўд.-ўсх. Беларусі і суседнія раёны Украіны займалі плямёны сярэднедняпроўскай культуры. Пад уплывам прышлых плямёнаў адбыўся пераход мясц. насельніцтва да бронзавага веку (канец 3 — пач. 1-га тыс. да н.э.). У гэты перыяд паўд.-зах.тэр. Беларусі спярша займалі плямёны культуры шнуравой керамікі Палесся, зах. Беларусі — прыбалтыйскай, Паазер’е — паўночнабеларускай культуры. Да сярэдзіны 2-га тыс. да н.э. ў Палессі і Падняпроўі сфарміраваліся тшцінецкая культура і сосніцкая культура. Пашырыліся вытв. формы гаспадаркі, заснаванай на жывёлагадоўлі і першабытным земляробстве, з’явіліся медныя і бронзавыя вырабы, якія траплялі на Беларусь праз абмен. У познародавай абшчыне заўважаюцца першыя прыкметы маёмаснага расслаення. На змену калектыўнай уласнасці ішла прыватная ўласнасць сем’яў, а з ёю ў родзе з’явіліся багатыя і бедныя сем’і. Родавы лад паступова распадаўся. У рэліг. вераваннях пашырыліся касмаганічныя культы, культ продкаў. У жалезным веку (працягваўся ад 8—6 ст. да н.э. да 8 ст.н.э.) на Беларусі было некалькі археал. культур штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, мілаградская, зарубінецкая, паморская. У асобную культ.-гіст. групу ў паўд.-ўсх. Беларусі вылучаюць помнікі кіеўскай культуры 2—4 ст.н.э., якія большасць вучоных лічаць славянскімі.
У 5—8 ст. у паўд. частцы Беларусі рассяліліся слав. плямёны пражскай культуры, сярэднюю і паўн. Беларусь займалі плямёны банцараўскай культуры. Працэс рассялення славян у 2-й пал. 1-га тыс. суправаджаўся міжэтнічнымі кантактамі з мясц. балцкімі плямёнамі (літоўцамі, яцвягамі і інш.). У 9—11 ст. сфарміраваліся супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Крывічы-палачане склалі ядро Полацкага княства (дзяржавы). Першым вядомым князем у Полацку ў 10 ст. быў Рагвалод. Значная роля ў гісторыі Полацкай зямлі належала Мінску (Менеску, Менску). У канцы 10 ст. ўтварылася Тураўскае княства. Буйным горадам на Палессі быў Пінск. Землі сярэдняга Пабужжа з гарадамі Камянец, Кобрын, Драгічын над Бугам былі аб’яднаны вакол свайго гал. горада Берасця (сучасны Брэст). Землі паўн. Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (цяпер Слаўгарад) уваходзілі ў Смаленскае княства, а Гомель, Чачэрск, Рэчыца — у Чарнігаўскае княства. У 12—13 ст. удзельныя княствы ўзніклі на землях Верхняга Панямоння. Найб. значную ролю адыгрывалі Гарадзенскае княства і Новагародскае княства. Грамадскае развіццё сярэдневяковых зямель Беларусі праходзіла аднолькавы шлях з іншымі ўсх. славянамі, якія ўваходзілі ў склад агульнай дзяржавы Кіеўскай Русі. Тут у 10—12 ст. перапляталіся З асн.сац.-эканам. ўклады: абшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.
У канцы 10 ст. пачало распаўсюджвацца хрысціянства паводле візант. абраду. Заснаваны епархіі ў Полацку (992) і Тураве (1005), хоць перажыткі язычніцтва ў некаторых мясцовасцях захоўваліся многія стагоддзі. Хрысціянская царква садзейнічала развіццю культуры бел. народа, у т. л.манум. дойлідства, жывапісу, прыкладнога мастацтва, літаратуры. Бел. землі зведалі культ. ўплыў Візантыі непасрэдна і праз пасрэдніцтва балг. культуры. Найб.стараж. помнікі пісьменства і л-ры, якія захаваліся, напісаны кірылічным алфавітам на стараслав. мове (Тураўскае евангелле 11 ст., «Сказанне аб Марціну Мніху» 12 ст., творы Кірылы Тураўскага, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», помнікі эпіграфікі, у т. л.Барысавы камяні, Рагвалодаў камень). Архітэктура была пераважна драўляная, але будавалі і мураваныя храмы. Першая манум. мураваная пабудова на Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор (1050-я г.), у 12 ст. ў культавым буд-ве склаліся своеасаблівыя полацкая школа дойлідства і гродзенская школа дойлідства. У Полацку і Віцебску ў 12 ст. цэрквы ўпрыгожвалі фрэскамі. Майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 зрабіў крыж Ефрасінні Полацкай — шэдэўр усх.-слав. прыкладнога мастацтва. У помніках пісьменства 13 ст. (гандлёвы дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай 1229, і інш.) сустракаюцца моўныя асаблівасці, якія сведчаць аб складванні бел. мовы.
З пач. 13 ст.бел. землі ўдзельнічалі ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта было абумоўлена ўмацаваннем Літ. дзяржавы, феад. раздробленасцю зах. зямель Русі і іх зацікаўленасцю ў моцнай цэнтр. уладзе, здольнай арганізаваць адпор татара-мангольскім заваёўнікам і рыцарскім ордэнам. Літ. князі, якія да 12 ст. рабілі грабежніцкія набегі на бел. землі, з пач. 13 ст. сталі прымаць захады па замацаванні за сабой зямельных уладанняў, што сведчыла пра пачатак развіцця феадалізму ў асяроддзі літ. плямёнаў. Першы літ. князь, які княжыў на бел. землях — Міндоўг [сярэдзіна 1230-х г. — 1263]. Сталіцай яго дзяржавы быў Новагародак (сучасны Навагрудак). На працягу 2-й пал. 13—14 ст. ў выніку захопаў, пагадненняў, дынастычных шлюбаў і інш. у ВКЛ увайшлі ўсе бел. землі. Пераемнікі Міндоўга княжылі на землях верхняга Панямоння (Новагародак, Ваўкавыск, Слонім), пад іх паліт. уплывам знаходзіліся цэнтральная Беларусь і Полацкае княства. Да сярэдзіны 14 ст. ў склад ВКЛ увайшлі Полацкае, Віцебскае, Пінскае княствы, Берасцейская зямля. Канчаткова ўсе бел. землі, а таксама Чарнігава-Северская зямля, Кіеўскае і частка Смаленскага княства ўвайшлі ў ВКЛ пры вял.кн.Альгердзе [1345—77]. Вял. значэнне для ўмацавання ВКЛ мела перамога над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве 1410. Пры вял.кн.Вітаўце [1392—1430] ВКЛ значна пашырыла сваю тэрыторыю. Бел.паліт., духоўная, матэрыяльная і мастацкая культура зрабілі вял. уплыў на ВКЛ. Усх.-слав. землі складалі падмурак эканам. багацця ВКЛ, аснову яго ваен. магутнасці і культ. росквіту. На лёс бел. зямель у ВКЛ значна паўплываў пераход літ. знаці ў канцы 14 ст. з язычніцтва ў каталіцызм. Вял.кн.Ягайла [1377—92] у 1385 пагадзіўся хрысціць насельніцтва Літвы паводле каталіцкага абраду ў якасці адной з умоў атрымання трона польскага караля (гл.Крэўская унія 1385). З гэтага часу ў ВКЛ пачало наспяваць унутр. напружанне паміж правасл. і каталіцкім насельніцтвам. З часоў прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413паліт. становішча ў ВКЛ пачало характарызавацца дамінаваннем каталіцкай знаці, якая атрымала выключнае права на заняцце дзярж. пасад і тытул паноў. Усх.-слав. баяры і князі захавалі свае ўдзелы ў ВКЛ, яны падтрымлівалі дзяржаву, садзейнічалі росту яе магутнасці, але імкнуліся павялічыць свой уплыў на прыняцце паліт. рашэнняў. Выразнікам іх інтарэсаў стаў вял.кн.Свідрыгайла [1430—32], які пачаў раздаваць дзярж. пасады, замкі і воласці правасл.бел. і ўкр. феадалам. У адказ каталіцкія вярхі ВКЛ абвясцілі вял. князем Жыгімонта Кейстутавіча [1432—40], што прывяло да працяглай феад. вайны. У 1432 Свідрыгайла ўцёк у Полацк, дзе бел. князі і баяры пасадзілі яго на пасад Вял. княства Рускага, такім чынам адбыўся кароткачасовы раскол ВКЛ, і Полацк на пэўны час стаў сталіцай бел. дзяржавы. Каталіцкія вярхі ВКЛ пайшлі на кампраміс. Ягайла прывілеем 1432 і Жыгімонт прывілеем 1434 ураўнавалі правасл. феадалаў у некаторых эканам. і паліт. правах з католікамі. Пры вял.кн.Казіміру IV [1440—92] асобным землям (Новагародскай, Полацкай, Віцебскай, Смаленскай і інш.) пацверджаны правы на аўт. кіраванне. Казімір зацвердзіў судзебнік 1468 — першы ўпарадкаваны збор законаў. Пасля яго смерці Маскоўская дзяржава пачала войны за аб’яднанне зямель Стараж. (Кіеўскай) Русі. У ходзе гэтых войнаў да Маскоўскай дзяржавы ў 15—16 ст. былі далучаны некаторыя ўсх.-слав. землі ВКЛ. Пасля няўдач у войнах паліт. вярхі ВКЛ пачалі залучаць да больш актыўнага кіравання дзяржавай буйных правасл. феадалаў; праваслаўным ужо фактычна не забаранялася займаць важнейшыя дзярж. пасады. У 1563 юрыдычна адменена палажэнне, паводле якога правасл. феадалы не маглі засядаць у гаспадарскай радзе. Вял. ўплыў на дзярж. справы мелі магнаты Астрожскія, Хадкевічы, Сапегі, Ільінічы і інш.
Да сярэдзіны 16 ст. канчаткова аформіўся дзярж. лад ВКЛ, асновы якога замацаваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 і Статуце Вялікага княства Літоўскага 1566. Дзярж. мовай ВКЛ з’яўлялася беларуская мова. Кіраўніком дзяржавы лічыўся вялікі князь (гаспадар). Сумесна з радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд. Рада ВКЛ (паны-рада) узнікла ў 15 ст. як дарадчы орган пры вял. князю, а да канца 15 — пач. 16 ст. ператварылася ў вышэйшы орган дзярж. улады. З 15 ст. на пасяджэнні рады запрашаліся прадстаўнікі мясц. феадалаў, г.зн. збіраўся сойм. У 1413 тэр.ВКЛ падзелена на Віленскае і Трокскае ваяводствы. У пач. 16 ст. ўтвораны Полацкае, Новагародскае, Смаленскае і Падляшскае ваяв.; у выніку адм.-тэр. рэформы 1565—66 — Берасцейскае, Менскае і Мсціслаўскае ваяв., некаторыя з іх былі падзелены на паветы (гл. ў арт.Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі). Бел. шляхта атрымала права ўдзельнічаць у павятовых сойміках, дзе выбіраліся паслы (дэпутаты) на вальны сойм. Вял. ўплыў на лёс Беларусі зрабіла Лівонская вайна 1558—83. Няўдачы арміі ВКЛ, у т. л. здача ў 1563 Полацка, падштурхнулі вял. князя ВКЛ і шляхту да больш цеснага ваен. і дзярж. саюзу з Польшчай. У выніку Люблінскай уніі 1569ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Паводле ўмоў уніі ВКЛ захоўвала свае адм. апарат, заканадаўства, армію, герб «Пагоню», дзярж. пячатку. Вышэйшым органам аб’яднанай дзяржавы стаў агульны сейм, які напачатку збіраўся на тэр. Польшчы, а з сярэдзіны 17 ст. кожны трэці сейм склікаўся ў Гродне, як сімвал асобнага становішча ВКЛ. Кіраўніком дзяржавы быў кароль Рэчы Паспалітай, якога выбірала шляхта. Адначасова ён з’яўляўся і вял. князем ВКЛ. У час работы Люблінскага сейма Украіна была далучана да Польшчы, таму з 1569 ВКЛ складалася ў асн. з бел. і літ. зямель. Кароль польскі і вял.кн.ВКЛСтафан Баторый [1576—86] на чале аб’яднанай арміі заняў у 1579 Полацк і перанёс ваен. дзеянні на тэр. Расіі. Паспяховае завяршэнне Лівонскай вайны было выкарыстана для ўзмацнення ролі ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Быў прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, які падкрэсліў асобае становішча ВКЛ у федэратыўнай дзяржаве са сваім войскам, заканадаўствам, гербам. Былі адменены палажэнні уніі, паводле якіх палякі і інш. замежныя падданыя маглі атрымліваць у ВКЛ зямельныя ўладанні і адм. пасады. У выніку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 да ВКЛ зноў была далучана Смаленшчына.
У 13 — 1-й пал. 16 ст. на Беларусі сфарміраваліся формы феад. зямельнай уласнасці, катэгорыі феадалаў і феадальна залежных сялян. Развіццё сельскай гаспадаркі было абумоўлена попытам на с.-г. прадукты і сыравіну ў краінах Зах. Еўропы. З улікам выгаднай міжнар. кан’юнктуры бел. шляхта перабудавала сваю гаспадарку, каб зрабіць яе высокатаварнай, што выявілася ў арганізацыі фальваркаў — гасп. комплексаў са шматлікімі панскімі ворнымі землямі, на якіх выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян. На 16 ст. прыпадае масавае запрыгоньванне сялян. Гэтаму спрыяла правядзенне на Беларусі з пач. 16 ст.агр. рэформы — валочнай памеры, гал. мэтай якой было ўпарадкаваць землекарыстанне і павіннасці сялян (гл.«Устава на валокі» 1557). На працягу 14 — 1-й пал. 17 ст. інтэнсіўна развіваліся бел. гарады і гар. рамяство. Пераважалі гарады з 1,5—3 тыс.ж. Былі значныя гарады — Бярэсце, Віцебск, Гародна, Магілёў, Менск, Новагародак, Пінск, Слуцк. Гар. рамяство налічвала некалькі дзесяткаў спецыяльнасцяў. З 1-й пал. 16 ст. рамеснікі аб’ядноўваліся ў цэхі, якія выступалі як арганізатары вытв-сці і сродак грамадскай арганізацыі гар. насельніцтва. Актыўна развіваўся ўнутр. і знешні гандаль. Буйны гар. гандаль меў у значнай ступені транзітны характар. Праз Беларусь праходзілі гандл. шляхі, якія злучалі Зах. Еўропу з Маскоўскай дзяржавай. Асн. гандлёвыя аперацыі кантралявалі купцы-госці, У руках якіх канцэнтраваліся фінансавыя сродкі. Канкурэнтамі купцоў у знешнім гандлі с.-г. прадуктамі і сыравінай паспяхова выступала шляхта. У 16 ст. яе пазіцыі ў гарадах умацаваліся, узніклі гар. кварталы, падуладныя феадалам — юрыдыкі. З канца 14 ст. на Беларусі стала пашырацца гар. права на самакіраванне — магдэбургскае права (яго атрымалі Вільня ў 1387, Брэст у 1390 і Гродна ў 1391). Да сярэдзіны 17 ст. магдэбургскага права дамагліся 43 гарады Беларусі.
Рэліг. жыццё ў 13 — 1-й пал. 17 ст. на Беларусі развівалася супярэчліва. У 13—14 ст. шмат якія літ. феадалы і князі прымалі праваслаўе. Але пасля Крэўскай уніі 1385 прывілеяванай рэлігіяй абвешчаны каталіцызм. Адначасова вял. князі ВКЛ падтрымлівалі праваслаўе, без чаго дзяржава не магла ўстойліва развівацца. У 1317 вял. князь Гедзімін дамогся ў канстанцінопальскага патрыярха стварэння ў ВКЛправасл. Літоўскай мітраполіі з цэнтрам у Новагародку, якая аднаўлялася ў 1354 і канчаткова замацавалася ў 1485. Пад уплывам зах.-еўрап.Рэфармацыі ў 16 ст. на Беларусі пачалі распаўсюджвацца кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм і інш. пратэстанцкія плыні. Вял. князі і сойм у дачыненні да розных канфесій праводзілі палітыку талерантнасці, свабода веравызнання пацверджана і Статутам ВКЛ 1588. Да канца 16 ст.правасл. царква на Беларусі была моцна пацеснена пратэстанцкімі плынямі і каталіцтвам. Гэта вымусіла правасл. іерархаў шукаць падтрымкі ў дзярж. улады і пайсці на саюз з каталіцкай царквой. Вынікам кампрамісу стала Брэсцкая унія 1596. Да яе заключэння падштурхнула стварэнне ў Маскоўскай дзяржаве ў 1589 патрыярхату, які намагаўся падначаліць сабе правасл. беларусаў. Паводле ўмоў уніі правасл. царква ВКЛ прызнавала вяршэнства рымскага папы, прыняла каталіцкую дагматыку, аднак захавала сваю абраднасць і асобную арганізацыю. Падрыхтоўка і правядзенне уніі суправаджаліся вострай палемікай і крывавымі эксцэсамі (гл.Віцебскае паўстанне 1623). Тым не менш, да канца 18 ст. да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы належала каля 80% насельніцтва Беларусі, у асн. сялян. Праваслаўныя, што не прынялі унію, у пач. 17 ст. стварылі ўласную царк. арг-цыю, узаконеную дзярж. уладай у 1648. Невял. працэнт жыхароў Беларусі вызнавалі іудаізм (яўрэі) і іслам (татары).
Катастрафічна паўплывала на гасп. і культ. жыццё Беларусі вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Ёй папярэднічала распачатая ўкр. казакамі антыфеадальная вайна 1648—51. Скарыстаўшы смерць польскага караля і вял. князя ВКЛУладзіслава IV [1633—48], казакі ўварваліся на Палессе і ўзначалілі мясц. выступленні. У 1654 рас. войскі занялі землі ўсх. Беларусі да Зах. Дзвіны і Дняпра, у 1655 — большую яе частку. Паводле умоў Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла гэту вайну, Беларусі засталася ў Рэчы Паспалітай. Масавае вынішчэнне гар. насельніцтва прывяло да заняпаду гарадоў, умацавання ў іх пазіцый шляхты і да запаволення развіцця капіталіст. адносін. Цяжкі ўдар быў нанесены нац. культуры Беларусі. Пасля вайны ўзмацнілася паланізацыя, якая ахапіла шырокія колы бел. шляхты і гараджан. Кароль Ян II Казімір [1648—68] з-за няўдач у знешняй і ўнутр. палітыцы адрокся ад трона. Наступныя каралі і вял. князі Міхал Карыбут Вішнявецкі [1669—73] і Ян III Сабескі [1674—96] не здолелі прадухіліць рост уплыву шляхты, у першую чаргу магнатаў, і ўтаймаваць яе свавольствы. Абраны на пасад Рэчы Паспалітай саксонскі курфюрст Аўгуст II у час Паўночнай вайны 1700—21 выступіў саюзнікам рас. цара Пятра I. Шведы, якія часткова акупіравалі Беларусь, падтрымлівалі свайго стаўленіка на троне Станіслава Ляшчынскага. Ваен. дзеянні, унутр. барацьба шляхецкіх груповак прывялі да заняпаду гаспадаркі, якая была адбудавана толькі да сярэдзіны 18 ст. Але ўнутрыпаліт. анархія ў краіне працягвалася. Звычайным стаў зрыў працы сеймаў з-за свавольства шляхты. Рэч Паспалітая ўсё больш трапляла пад паліт. ўплыў суседніх дзяржаў. Апошні кароль польскі і вял.кн.ВКЛСтаніслаў Аўгуст Панятоўскі [1764—95], хоць быў стаўленікам рас. імператрыцы Кацярыны II, імкнуўся праводзіць незалежную палітыку. Частка дзярж. колаў Рэчы Паспалітай узяла курс на мадэрнізацыю паліт. ладу краіны, найперш на ўмацаванне цэнтр. улады. У 1764 створаны Вайсковая і Скарбовая камісіі ВКЛ, у 1773 — Адукацыйная камісія, у 1791 — Камісія паліцыі. Развіццю капіталіст. адносін перашкаджалі панаванне магнатаў, нац. і рэліг. супярэчнасці. Цяжкае ўнутрыпаліт. становішча Рэчы Паспалітай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Расія, Прусія і Аўстрыя. На іх карысць дзейнічалі розныя групоўкі шляхты. У 1768 утварылася Барская канфедэрацыя — саюз шляхты, накіраваны і супраць умяшання Расіі ва ўнутр. справы дзяржавы і супраць паліт. рэформаў. Разгром канфедэрацыі рас. войскамі прывёў у 1772 да першага падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі былі далучаны землі ўсх. Беларусі з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў, Гомель. Уратаванне дзяржавы частка правячых колаў Рэчы Паспалітай бачыла ў шырокіх антыфеад. рэформах. Чатырохгадовы сейм 1788—92 прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791, паводле якой устанавіў апеку дзяржавы над прыгоннымі сялянамі, пашырыў паліт. правы гараджан, рэарганізаваў і цэнтралізаваў дзярж. кіраванне. У адказ кансерватыўная шляхта пры дапамозе Расіі стварыла Таргавіцкую канфедэрацыю, па фармальным запрашэнні якой ажыццявілася новае ўмяшанне Рас. імперыі. Паміж Расіяй і Аўстрыяй у 1793 праведзены другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку да Расіі далучаны землі цэнтральнай Беларусі з гарадамі Барысаў, Мінск, Слуцк, Пінск. Згодніцкая пазіцыя кіруючых колаў Рэчы Паспалітай стала прычынай паліт. ўздыму, які прывёў да паўстання 1794, узначаленага Т.Касцюшкам. Расія накіравала дадатковыя войскі, якія ў шэрагу бітваў разграмілі паўстанне. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй да Расіі далучаны землі зах. Беларусі з гарадамі Гродна, Навагрудак, Брэст; заходнія бел. землі адышлі да Прусіі. Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць.
На далучаных да Расіі землях усталёўваўся тэр.-адм. падзел на рас. ўзор — паветы, правінцыі, губерні і ген.-губернатарствы. У 1772 утворана Беларускае ген.-губернатарства ў складзе 2 губерняў — Пскоўскай (з 1776 Полацкай, потым Віцебскай) і Магілёўскай. У 1793 утвораны Мінская, у 1795 — Слонімская і Віленская губ. У 1796—1801 тэр. Беларусі ўваходзіла ў Беларускую, Мінскую і Літоўскую губ., якія ў 1801 падзелены на Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую і Віленскую. У губернях ствараліся палаты крымінальнага (дзейнічалі на аснове агульнаімперскага права) і цывільнага (вырашалі цывільныя справы паводле нормаў Статута ВКЛ 1588) судоў. Пасля прыняцця прысягі на вернасць Кацярыне II шляхта Беларусі атрымала ўсе правы і прывілеі рас. дваранства. Але яна страціла права на вальны сойм, права выбіраць манарха, вырашаць мясц. справы на ваяв. і пав. сойміках, ствараць канфедэрацыі (саюзы) для абароны сваіх вольнасцяў і прывілеяў. Магнаты былі пазбаўлены права мець уласныя крэпасці і войска. Праводзілася чыстка шляхецкага саслоўя праверкай дакументаў на дваранскае званне («разбор» шляхты). Кацярына II і Павел I практыкавалі раздачу дзярж. зямель з прыгоннымі сялянамі рус. памешчыкам, военачальнікам і буйным чыноўнікам. На Беларусі распаўсюджана агульнарас. сістэма дзярж. падаткаў і павіннасцяў. Гал. падаткам стаў падушны, які быў значна цяжэйшы за ранейшы падымны. Сяляне выконвалі паншчыну, плацілі чынш, натуральныя даніны і інш. На мяшчан ускладаліся выдаткі па ўтрыманні вайск. гарнізонаў, паліцыі, турмаў, гар. магістрата, паштовай службы, навуч. і мед. устаноў. Цяжкай павіннасцю для сялян і мяшчан Беларусі стаў абавязак пастаўляць рэкрутаў на 25-гадовую (з 1834 — на 20-гадовую, з 1856 — на 15-гадовую) службу ў армію. Шэраг законаў абмяжоўваў правы яўр. насельніцтва: мяжа яўр. аселасці, падушны падатак і рэкруцкія павіннасці ўдвая вышэйшыя, чым для хрысціян, кампаніі па прымусовым іх ссяленні ў гарады і мястэчкі з сельскай мясцовасці. Правасл. царква на Беларусі атрымала статус дзяржаўнай, а каталіцкая страціла прывілеяванае становішча і трапіла пад кантроль рас. ўрада. Каталіцкаму духавенству давалася свабода ў выкананні рэліг. абрадаў, але забаранялася схіляць праваслаўных і уніятаў да пераходу ў каталіцтва. Каб заахвоціць пераход у праваслаўе вернікаў уніяцкай царквы выкарыстоўваліся агітацыя, прымусовыя меры, матэрыяльныя ўзнагароды уніяцкага духавенства.
Спаланізаваная бел. шляхта ў час вайны 1812 падтрымала Напалеона, спадзеючыся пры яго дапамозе аднавіць ВКЛ і Рэч Паспалітую. 1.7.1812 Напалеон падпісаў указ аб утварэнні ВКЛ у складзе Віленскага, Гродзенскага, Мінскага і Беластоцкага дэпартаментаў і прызначыў Часовы урад з прадстаўнікоў мясц. знаці. Гал. яго задачы: мабілізацыя насельніцтва ў франц. армію, яе матэрыяльнае забеспячэнне, ахова камунікацый, падтрыманне парадку ў тыле і г.д. Напалеон не зрабіў ніякіх захадаў для ліквідацыі прыгоннага права, таму сялянства не падтрымала яго, а на паборы і марадзёрства заваёўнікаў адказала партыз. рухам.
Франц. рэвалюцыя 1789—99, падзеі 1812 садзейнічалі пашырэнню на Беларусі дэмакр. і нац.-вызв. ідэй. На пач. 19 ст. ў Віленскім ун-це і шэрагу навуч. устаноў, у Літоўскім асобным корпусе дзейнічалі гурткі мясц. моладзі, якія выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Т-вы філаматаў і філарэтаў, Патрыят.т-ва, т-ва«Ваенныя сябры» мелі сувязь з арг-цыямі дзекабрыстаў. Асобныя дзекабрысты ў пач. 1820-х г. служылі на Беларусі. Пры ўдзеле Патрыят.т-ва падрыхтавана паўстанне 1830—31. Пасля яго задушэння магілёўскі губернатар М.М.Мураўёў у запісцы на імя цара пісаў пра неабходнасць абсалютнага зліцця «краю гэтага з Расіяй». Урад узяў курс на паступовае аслабленне эканам. і паліт. пазіцый шляхты і каталіцкага духавенства. Маёнткі ўдзельнікаў паўстання канфіскоўваліся, касцёлы і кляштары, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання, зачыняліся. Узмацніўся «разбор» шляхты. Больш за 10 тыс. шляхціцаў былі выключаны з дваранскага саслоўя. Справаводства ў мясц.дзярж. установах і навучанне ў школах пераводзілася з польскай на рус. мову. У 1832 улады закрылі Віленскі ун-т за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні і «прапольскі дух» выхавання. У студз. 1831 скасавана дзеянне Статута ВКЛ 1588 у Віцебскай і Магілёўскай, у чэрв. 1840 — у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губ. Узмацніліся рэпрэсіі супраць уніяцкай царквы. 12.2.1839 Сабор вышэйшага уніяцкага духавенства ў Полацку прыняў акт аб уз’яднанні уніятаў з Рус.правасл. царквой. Узмацнялася залежнасць і правасл. і каталіцкай царквы ад дзяржавы. У 1841—43 яны былі пераведзены на дзярж. ўтрыманне.
Асновай эканомікі Беларусі 19 ст. заставалася сельская гаспадарка, у якой панавала буйнамаянтковае дваранскае землеўладанне. Попыт на збожжа ў Зах. Еўропе стымуляваў памешчыкаў да пашырэння фальваркаў. Да сярэдзіны 19 ст. 97% памешчыцкіх сялян Беларусі знаходзіліся на паншчыне, г.зн. былі прымацаваны да панскіх фальваркаў і пазбаўлены магчымасці пошукаў інш. заробкаў, перасялення ў гарады, праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы ў сферы прам-сці і гандлю, якую мелі аброчныя сяляне ў цэнтр. губернях Расіі. Адной з важнейшых с.-г. культур з гэтага часу стала бульба, пашыраліся пасевы лёну, канапель і цукр. буракоў, гадоўля танкарунных авечак. Дармавая праца прыгонных шырока выкарыстоўвалася на прамысл. прадпрыемствах. Калі ў канцы 18 ст. на Беларусі было каля 8,8 тыс. дробных прамысл. прадпрыемстваў і 53 мануфактуры, то ў 1828 — 104 мануфактуры, 2 суконныя фабрыкі, у 1860 мануфактур стала 140, а фабрык 76. Эканам.-фінансавы стан гарадоў Беларусі вызначаўся падатковай палітыкай рас. ўрада. У 1-й пал. 19 ст. з гараджан на карысць дзяржавы спаганяліся каля 40 відаў падаткаў і павіннасцяў, у казну забіралася большая частка даходаў ад прамысл. і гандл. дзейнасці. Гар. даходы былі невялікія. Даходы, большыя за 10 тыс.руб., у 1830-я г. мелі толькі Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Полацк (для параўнання: кн. І.Ф.Паскевіч толькі з гомельскага маёнтка меў даход да 500 тыс.руб.). У пач. 19 ст. агульная колькасць насельніцтва ў гарадах Беларусі складала 96 тыс., у 1861 — 320 тыс.чал. У 1840—50-я г. на Беларусі выявіўся крызіс феад.-прыгонніцкіх адносін: скарачаліся пасевы, зніжалася ўраджайнасць, усё большая колькасць сялян не здольная была плаціць падаткі і выконваць павіннасці на карысць дзяржавы; у банкаўска-крэдытных установах было закладзена каля 70% прыгонных сялян; нарастаў антыпрыгонніцкі рух сялян. У 1856—60 масавыя выступленні сялян адбыліся ў 66 маёнтках, 11 з іх задушаны войскамі і паліцыяй. Паражэнне ў Крымскай вайне 1853—56 і пагроза сял. рэвалюцыі вымусілі Аляксандра II распачаць бурж. рэформы. 19.2.1861 ён падпісаў Маніфест і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. На рэалізацыю гэтай і інш.бурж. рэформаў у бел.-літ. губернях істотна паўплывала паўстанне 1863—64. У выніку агр. рэформаў на Беларусі памешчыкі захавалі больш за палову зямлі. У 1877 дваранам належала 50,3% зямлі, казне, царкве і інш. установам — 11,2%, сял. надзелы складалі 33,4%. У сувязі з паўстаннем 1863—64 на Беларусі ўстаноўлены рэжым выключных законаў, які з нязначнымі паслабленнямі дзейнічаў да рэв. 1905—07. Таму земская, судовая, вайсковая, школьная, цэнзурная, гар. рэформы, праведзеныя ў Расіі ў 1860—70-я г., на Беларусі пашырыліся са значным спазненнем і істотнымі адступленнямі.
Адмена прыгону стварыла перадумовы для росту бурж. зямельнай уласнасці і развіцця капіталізму. С.-г. крызіс 1880-х г. і змена чыг. тарыфаў вымусілі памешчыцкія гаспадаркі Беларусі спецыялізавацца на жывёлагадоўлі і вінакурстве, што істотна змяніла структуру пасяўных плошчаў. Плошча пад кармавымі культурамі ў 1880—90-я г. павялічылася ў 7 разоў, пад пасевамі бульбы — у 3,3 раза. У выніку пашырэння шматпольных севазваротаў, выкарыстання палепшаных прылад працы і с.-г. тэхнікі за 30 паслярэформенных гадоў сярэднегадавы збор збожжа вырас больш як удвая, а бульбы — амаль у 5 разоў. Развіццё капіталіст. адносін у сельскай гаспадарцы суправаджалася расслаеннем сялян і фарміраваннем у вёсцы класаў бурж. грамадства — агр. буржуазіі і наёмных работнікаў. У выніку драблення сял. надзелаў і збяднення большасці сялян сотні тысяч «лішніх» у вёсках сялян былі вымушаны шукаць працу ў адыходных промыслах, якімі ў канцы 19 ст. займаліся штогод каля 300 тыс.бел. сялян. Развіццё капіталіст. рынку залежала ад шляхоў зносін і сродкаў сувязі. У пач. 20 ст. ў разліку на 100 кв. вёрст Беларусі мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных у 3 разы больш, чым Еўрап. Расія. У 1860—80-я г. праз Беларусі пракладзены Пецярбургска-Варшаўская, Рыга-Арлоўская, Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская і Палескія чыг. магістралі; у 1904 агульная даўж. чыгунак на Беларусі склала 3033 км. У 1880-я г. на Беларусі пачалі дзейнічаць банкі, у т. л. аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага і Дваранскага банкаў. Бел.прам-сць спецыялізавалася пераважна на перапрацоўцы с.-г., лясной і мінер. сыравіны. З гэтага вынікала пашырэнне тут дробных прадпрыемстваў, нізкая ўдз. вага фабр. вытворчасці. У пач. 20 ст. агульная колькасць наёмных рабочых перавышала 460 тыс.чал. Развіццё прам-сці і чыг. сеткі спрыяла росту гарадоў. Да 1897 гар. насельніцтва павялічылася да 648 тыс.чал., хоць буйныя прамысл. цэнтры на Беларусі не склаліся. Пагаршэнне становішча асн. масы сялян стала гал. прычынай іх выступленняў супраць памешчыкаў і ўлады. За 1864—1900 на Беларусі адбылося 978 выступленняў сялян. Найб. значныя з іх звязаны з размежаваннем зямлі і спробамі ўлады павялічыць выкупныя плацяжы. Гэты рух меў пераважна стыхійны характар: паліт. патрабаванняў сяляне не выстаўлялі, у іх захоўваліся царысцкія ілюзіі.
Пасля рэформы 1861 паскорылася фарміраванне рабочага класа. Эксплуатацыя рабочых выклікала рост хваляванняў і забастовак, што прымусіла ўрад выдаць у 1882—85 першыя законы, якія забаранялі на ф-ках і з-дах працу дзяцей да 12 гадоў, начную працу жанчын і падлеткаў, выкарыстанне іх на шкодных для здароўя вытворчасцях, абавязвалі прадпрымальнікаў уводзіць разліковыя кніжкі і правілы ўнутр. распарадку, рэгулявалі штрафаванне рабочых. У 1897 выдадзены закон пра абмежаванне рабочага дня на ф-ках і з-дах да 11,5 гадз і ўстанаўленне абавязковых нядзельных і святочных дзён адпачынку. Узаемаадносіны гаспадароў і рабочых у рамеснай прам-сці рэгуляваліся цэхавай сістэмай.
Ідэолагамі і выразнікамі інтарэсаў сялян і інш. дробных вытворцаў у Расіі выступалі арг-цыі рэв. народнікаў («Зямля і воля», «Народная воля», «Чорны перадзел»). У 2-й пал. 1870 — пач. 1880-х г. народніцкія гурткі існавалі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, Гродне, Пінску, Горы-Горках, Слуцку, Оршы пераважна сярод вучнёўскай моладзі, вайскоўцаў, рабочых. У іх вывучалі тэорыю сял. сацыялізму, рыхтавалі прапагандыстаў і агітатараў для вёскі. Пад уплывам выданняў польск. сацыяліст. партыі «Пралетарыят» і рас. групы «Вызваленне працы» частка народнікаў Беларусі ў сярэдзіне 1880-х г. перайшла на пазіцыі марксізму. У 2-й пал. 1880 — пач. 1890-х г. у Мінску, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродне, Брэсце, Смаргоні з’явіліся с.-д. гурткі. Пачатковай формай аб’яднання рабочых сталі стачачныя касы. У маштабах горада рабочы рух каардынавалі міжкасавыя сходкі, якімі кіравалі с.-д. групы і к-ты. Пад іх уплывам у 1895—1900 у 23 нас. пунктах Беларусі адбыліся 292 эканам. стачкі, у якіх удзельнічала каля 11,5 тыс. рабочых. У 1896 утварыўся Рабочы саюз Літвы, у 1897 — Бунд (Усеагульны яўр. рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі). У 1898 з’езд прадстаўнікоў с.-д. арг-цый Пецярбурга, Масквы, Кіева, Екацярынаслава і Бунда, што адбыўся ў Мінску, абвясціў пра ўтварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). У пач. 1900-х г. рабочым рухам у гарадах і многіх мястэчках Беларусі кіравалі арг-цыі Бунда. У Гродне і Брэсце ўплыў на рабочых мелі мясц. арг-цыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС). У 1902—04 на Беларусі з’явіліся арг-цыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР). У 1903 створана Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903—04 узніклі арг-цыі РСДРП (Паўночна-заходні камітэт РСДРП, Палескі камітэт РСДРП). Сярод яўр. насельніцтва Беларусі з 1890-х г. шырокую агітацыю вялі сіяністы. У рабочым руху пач. 20 ст. назіраліся ўздым і хуткая яго палітызацыя. Эканам. стачкамі ў 1901—04 былі ахоплены 56 нас. пунктаў, каля 20 тыс. рабочых; у паліт. стачках удзельнічалі 34 тыс. рабочых. У гэты час адбылося 113 сял. выступленняў. Па закліку арг-цый Бунда, РСДРП і інш. партый рабочыя і сяляне Беларусі прынялі актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905—07. Колькасць удзельнікаў паліт. стачак у 1905 дасягала 100 тысяч. Выступленнямі рабочых у гарадах Беларусі ў 1905 кіравалі кааліцыйныя саветы і к-ты. У многіх выпадках рабочыя дамагаліся скарачэння прац. дня да 9—10 гадз, павышэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы. Небывалы размах набыў рух сялянства супраць памешчыкаў. Пры дапамозе мясц. арг-цый РСДРП, ПСР, БСГ, Бунда распаўсюдзіліся новыя для вёскі формы руху — забастоўкі, паліт. сходы і мітынгі. Найвышэйшы ўздым рэвалюцыі прыпаў на кастр.—снеж. 1905 (гл.Кастрычніцкая Усерасійская палітычная стачка 1905, Снежаньская Усерасійская палітычная стачка 1905). У гэты час на Беларусі завяршылася парт. афармленне 3 паліт. лагераў: рэв. (арг-цыі РСДРП, ПСР, ППС, БСГ, Бунда, паалей-сіяністаў, сіяністаў-сацыялістаў і інш.), ліберальны [Канстытуцыйна-дэмакр. партыі (КДП, кадэты), «Саюза дасягнення раўнапраўя яўрэяў у Расіі», сіяністаў, Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі], урадавы [арг-цыі «Саюза рускага народа» і «Саюза 17 кастрычніка» (акцябрысты)]. У I Дзярж. думу ад 5 зах. губерняў былі выбраны 36 дэпутатаў, у т. л. 29 прыхільнікаў кадэтаў. На выбарах у II Дзярж. думу ў 5 зах. губернях перамаглі контррэв.нацыяналіст. групоўкі — рус. і польская (гл. таксама Дзяржаўная дума).
Масавы агр. і паліт. рух сялян прымусіў царызм прызнаць неабходнасць ломкі сярэдневяковых формаў землеўладання (гл.Сталыпінская аграрная рэформа). У выніку рэформы на Беларусі паскорыўся працэс росту бурж. зямельнай уласнасці і расслаення сялянства. Развіццю сельскай гаспадаркі ў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. садзейнічала ўвядзенне ў 1911 выбарных земстваў (гл.Земская рэформа 1864). З 1908 на Беларусі пачаўся прамысл. ўздым. За 1908—13 цэнзавая прам-сць павялічыла выпуск прадукцыі амаль на 68%. Аднак і ў 1913 дробнакапіталіст. і саматужна-рамесная вытв-сць давала больш за палову валавой прадукцыі прам-сці. Найб. высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапр. галіне, вытв-сці шкла і буд. матэрыялаў, тэкст. прам-сці. На выбарах у III Дзярж. думу ў 5 зах. губернях чарнасоценцы і акцябрысты заваявалі 29 з 36 месцаў. Каталіцкае насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў выбрала 6 прадстаўнікоў польска-бел. аўтанамістаў («краёўцаў»). З падобнымі вынікамі прайшлі выбары і ў IV Дзярж. думу (1912). Чарнасоценна-акцябрысцкія групоўкі і іх органы друку адмаўлялі самастойнасць бел. этнасу, абвінавачвалі бел.нац. рух і яго газ.«Наша ніва» ў сепаратызме. Супраць бел.нац. адраджэння выступалі і польскія памешчыцка-клерыкальныя групоўкі. У 1907 амаль усе мясц. арг-цыі левых партый былі разгромлены ці вельмі аслаблены. Сярод меншавікоў і бундаўцаў распаўсюдзілася ліквідатарская плынь. Згарнула свае падп. структуры БСГ і як партыя часова прыпыніла дзейнасць. Яе кіраўнікі засяродзіліся на легальнай дзейнасці ў газ. «Наша ніва» і ўзначалілі бел. нац.-культ. рух. У 1905—15 ён прыкметна пашырыўся і набыў міжнар. вядомасць. Асабліва значныя поспехі дасягнуты ў развіцці бел. л-ры (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч).
1.8.1914 Расія ўступіла ў вайну з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй (гл.Першая сусветная вайна 1914—18). Бел. губерні ў ліку першых аб’яўлены на ваен. становішчы. У выніку герм. наступлення (гл.Свянцянскі прарыў 1915) зах. частка Беларусі акупіравана. Да кастр. 1915 фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Вайна прывяла эканоміку Беларусі да заняпаду. У вёсцы востра адчуваўся недахоп рабочых рук, скараціліся пасяўныя плошчы, паменшала колькасць жывёлы. Каля 1/3прамысл. прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны або дэманціраваны. Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі. Абвастрыліся харч. і інш. праблемы.
Акупацыя амаль усёй Віленскай, Гродзенскай і зах. часткі Мінскай губ.герм. войскамі, мабілізацыя ў армію, масавае бежанства на ўсход (гл. ў арт.Бежанцы) на пэўны час дэзарганізавалі бел.нац. рух. Бел. нац.-культ. арг-цыі распадаліся, спынялася выданне бел. газет і кніг. Частка б. кіраўнікоў «Нашай нівы» (браты А. і І.Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш.) засталіся ў Вільні і ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. У Вільні дзейнічалі Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група, Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі. У якасці каардынатара бел.нац. руху выступаў Цэнтр. саюз бел.нац. грамадскіх арг-цый на чале з Беларускім народным камітэтам, пад кіраўніцтвам якога ў 1916—17 з дазволу герм. улад пачалося выданне школьных падручнікаў, газ.«Гоман». У 1916 у Петраградзе з’явіліся штотыднёвая газ.«Дзянніца» і «Светач».
Вайна паскорыла наспяванне і перамогу Лютаўскай рэвалюцыі 1917. У выніку звяржэння самадзяржаўя ўлада перайшла да Часовага ўрада. Па прыкладзе Петраграда на Беларусі ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, нар. міліцыя. У сак.—крас. 1917 аформіліся 37 Саветаў, у т. л. 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб’яднаных і 1 Савет сял. дэпутатаў. Кіруючую ролю ў іх адыгрывалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. У Мінскім Савеце быў прыкметны ўплыў бальшавікоў. Адначасова ў губернях і паветах ствараліся органы ўлады, якія ўзначалілі камісары, прызначаныя Часовым урадам. Узнікла шмат прафсаюзаў, якія ўзаемадзейнічалі з Саветамі. Часовы ўрад выступаў за працяг вайны «да пераможнага канца». На такіх пазіцыях стаялі і сацыяліст. партыі, што складалі большасць у Саветах. Пасля Лют. рэвалюцыі аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. Адначасова ўзнікла шмат іншых нац. арг-цый і суполак не толькі на тэр. Беларусі, але і ў інш. гарадах Расіі, дзе было шмат беларусаў-бежанцаў. 25—27.3.1917 у Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выставіў патрабаванне дзярж. аўтаноміі Беларусі ў складзе Рас. федэратыўнай дэмакр. рэспублікі, абвясціў сябе «вышэйшай краёвай інстытуцыяй» да склікання Бел. краёвай рады (БКР), а сваім выканаўчым органам — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), якому даручыў падрыхтаваць выбары БКР. Яго старшынёй выбраны буйны землеўладальнік Р.Скірмунт. Ён жа ўзначаліў дэлегацыю для перагавораў з Часовым урадам па пытаннях аўтаноміі Беларусі. Але ўрад адмовіўся вырашаць гэта пытанне да Устаноўчага сходу. Па ініцыятыве БСГ у ліп. 1917 адбыўся з’езд беларускіх арг-цый і партый. На ім БНК заменены Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый, якая ў кастр. 1917 рэарганізавана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). 25.10.1917 у выніку ўзначаленага бальшавікамі ўзбр. паўстання ў Петраградзе Часовы ўрад быў скінуты і ўлада перайшла да Савета Народных Камісараў на чале з У.І.Леніным. 26 кастр.сав. ўлада абвешчана ў Мінску. У пач. лістапада вышэйшым органам улады ў краі стаў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, узначалены бальшавікамі. 18—25 ліст.сав. ўладу прызналі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, III з’езд сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ. і II з’езд армій Зах. фронту. 26 ліст. абраныя з’ездамі выканаўчыя к-ты аб’ядналіся і ўтварылі Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). У снеж. 1917 — студз. 1918 адбыліся з’езды Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губ., на якіх завяршылася работа па ўстанаўленні сав. улады ў гэтых губернях. Аблвыкамзах ігнараваў бел.нац. пытанне не прызнаваў існавання самастойнага бел. народа. У адказ на Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 ВБР разам з Цэнтральнай бел. вайсковай радай звярнулася з «Граматай да беларускага народа», дзе асудзіла дзейнасць бальшавікоў. Разам з Беларускім абл. к-там (БАК) пры Усерас. Савеце сял. дэпутатаў ВБР склікала ў Мінску Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917. І з’езд прызнаў неабходным стварэнне бел.нац. дзяржаўнасці, не прызнаў уладу Аблвыкамзаха, таму па загадзе кіраўнікоў быў разагнаны з прымяненнем вайсковай сілы. Частка дэлегатаў з’езда стварыла выканком, а затым Раду з’езда, якая Трэцяй Устаўнай граматай 25.3.1918 абвясціла Беларусь незалежнай і свабоднай дзяржавай — Беларускай Народнай Рэспублікай (БНР). Ваенна-паліт. разлікі Расіі, міжнар. становішча, дзейнасць БНР сталі прычынай фармальнага прызнання бальшавіцкімі ўладамі ў Маскве права бел. народа на нац. дзяржаўнасць. Выконваючы рашэнне ЦК РКП(б), VI Паўн.-Зах.абл. канферэнцыя 30—31.12.1918 у Смаленску [гл.Першы з’езд КП(б)Б] прыняла пастанову аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) у межах Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губ., бел. паветаў Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губ. Утварэнне БССР са сталіцай у Мінску 1.1.1919 абвешчана маніфестам Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Па патрабаванні ЦК РКП(б) 27.2.1919 была ўтворана Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні. 2-е абвяшчэнне БССР адбылося 31.7.1920 у Мінску (гл.Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай ССР). Тэр. адноўленай БССР уключала 6 паветаў Мінскай губ. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла Заходняя Беларусь. 30.12.1922 утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), у які ўвайшла і БССР. Па прапанове парт.-сав. кіраўніцтва БССРцэнтр. ўлады згадзіліся ў 1924 і 1926 на ўзбуйненне БССР шляхам уключэння ў яе склад Віцебскай і Гомельскай губ. У 1920-я — пач. 1930-х г. у Беларусі праводзіліся сацыяліст.індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Цяжкім злачынствам супраць усіх пластоў грамадства з’явіліся рэпрэсіі палітычныя. У выніку паходу Чырв. Арміі ў вер. 1939 у Зах. Беларусь яе тэр. ўз’яднана з БССР; Вільня і Віленскі край у кастр. 1939 урадам СССР перададзены Літве.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 на тэр. Беларусі разгарнулася партыз. і падп. барацьба (гл.Партызанскі рух на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі, Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі). У Сав. Арміі, партыз. фарміраваннях і шэрагах падпольшчыкаў супраць ням. фашыстаў змагалася больш за 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Вайна нанесла рэспубліцы велізарныя страты. Загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Рэспубліка страціла больш за палову нац. багацця. Гераічная барацьба бел. народа супраць ням.-фаш. акупантаў у гады вайны з’явілася дляміжнар. супольніцтва падставай, каб прадаставіць Беларусі права стаць членам-заснавальнікам ААН (гл. ў арт.Крымская канферэнцыя 1945, Сан-Францыская канферэнцыя 1945). У 1945 паводле сав. польскага дагавора аб дзярж. граніцы ад 18.8.1945 17 раёнаў Беластоцкай вобл. з г. Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобл. перададзены ў склад Польшчы. У 1955—56 у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР зацверджаны дзярж. герб, гімн і сцяг рэспублікі. У 1950—70-я г. пашыралася шматбаковае супрацоўніцтва Беларусі з інш. рэспублікамі краіны, фарміраваўся нар.-гасп. комплекс БССР. Драматычнымі для Беларусі сталі наступствы Чарнобыльскай катастрофы 1986. Сац.-эканам. крызіс 2-й пал. 1980 — пач. 1990-х г. садзейнічаў нарастанню дэзінтэграцыйных працэсаў у СССР. 27.7.1990 Вярх. СаветБССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Жнівеньскія падзеі ў Маскве (19—21.8.1991) і падтрымка іх кіраўніцтвам КПБ паглыбілі крызіс сістэмы ўлады, якая існавала ў той час на Беларусі. 25.8.1991 Вярх. СаветБССР прыпыніў дзейнасць КПБ на тэр. Беларусі. 19.9.1991 БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. У якасці дзярж. сімвалаў былі зацверджаны герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. У снеж. 1991 у выніку дэнансацыі дагавора 1922 СССР спыніў існаванне. 15.3.1994 Вярх. Савет прыняў Канстытуцыю, у якой Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай прававой дзяржавай. 10.7.1994 першым Прэзідэнтам Беларусі выбраны А.Р.Лукашэнка. Паводле праведзеных па ініцыятыве Прэзідэнта рэферэндумаў 14.5.1995 прынята новая дзярж. сімволіка, рус. мове нададзены роўны статус з бел. мовай і 24.11.1996 прыняты Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), Дзень Рэспублікі (3 ліпеня), шэраг інш. палажэнняў. У 1996 падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь, Рэспублікай Казахстан, Кыргызскай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй аб паглыбленні інтэграцыі ў эканам. і гуманітарнай галінах (29 сак.), Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі (2 крас.).
Палітычныя партыі, рухі і прафсаюзы. У пач. 1996 на Беларусі зарэгістравана 36 паліт. партый. Сярод іх: Аб’яднаная грамадз. партыя (з 1995), Аграрная партыя (з 1992), Бел. партыя жанчын «Надзея» (з 1994), Бел. партыя «Зялёны мір» (з 1994), Бел. партыя «зялёных» (з 1992), Бел.с.-д. грамада (з 1991), Бел.с.-д. партыя «Нар. грамада» (з 1996), Бел.сацыяліст. партыя (з 1994), Бел. сацыяльна-спарт. партыя (з 1994), Бел. сялянская партыя (з 1991), Бел. хрысціянска-дэмакр. злучнасць (з 1991), Бел. экалагічная партыя (з 1993), Бел. патрыятычны рух (з 1994), Ліберальна-дэмакр. партыя (з 1994), Нацыянальна-дэмакр. партыя Беларусі (з 1990), Партыя здаровага сэнсу (з 1995), Партыя камуністаў беларуская (з 1991), Партыя нар. згоды (з 1992), Партыя ўсебел. адзінства і згоды (з 1994), Рэсп. партыя працы і справядлівасці (з 1993), Славянскі сабор «Белая Русь» (з 1992). Рухі: Бел.нар. фронт «Адраджэньне» (з 1989), Народны рух (з 1992), рух «За дэмакратыю, сац. прагрэс і справядлівасць» (з 1991). Дзейнічаюць прафс. аб’яднанні: Незалежны прафсаюз Беларусі (з 1991), Свабодны прафсаюз Беларусі (з 1991), Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (з 1990).
Прамысловасць — асн. галіна гаспадаркі, на долю якой прыпадае 28% валавога ўнутр. прадукту, 35,8% кошту асн. фондаў, 29,1% занятых у гаспадарцы (1994). У прам-сці Беларусі 1682 прадпрыемствы на самаст. балансе, з іх 1079 (64%) дзяржаўныя, 603 (36%) арэндныя і калект. прадпрыемствы, акц. т-вы і грамадскія арг-цыі (1995). Вылучаюцца ўзбуйненыя галіны прам-сці: электраэнергетыка, паліўная, металургічная, машынабудаванне і металаапрацоўка, хім. і нафтахім., лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая, буд. матэрыялаў, шкляная і фарфора-фаянсавая, лёгкая, харч., мукамольна-крупяная і камбікормавая, мед., мікрабіял., паліграф. (пра кожную гл. асобны артыкул). У большасці з іх ёсць галіны, спецыялізаваныя на вытв-сці пэўных відаў прадукцыі (напр., у харч. прам-сці 24 галіны: мясная, малочная, кандытарская, цукровая і інш.).
Станаўленне прам-сці як галіны грамадскай вытв-сці пачалося з аддзялення рамёстваў ад земляробства. У 1720-я г. на Беларусі ўзніклі першыя мануфактуры (шкляныя ў Налібаках і Урэччы). У канцы 18 ст. іх было больш за 50. На працягу 19 ст. з укараненнем паравых рухавікоў узнікла і развівалася фабрычна-заводская вытв-сць. Пераважалі дробныя прадпрыемствы (у 1900 больш за 19 тыс.), але ў розны час існавалі і даволі буйныя: Барысаўшчынскі металургічны завод (437 рабочых у 1867), Гродзенскія каралеўскія мануфактуры (да 1500 рабочых), Пінская дрэваапрацоўча-фанерная фабрыка (264 рабочыя ў 1885), Барысаўская запалкавая фабрыка «Вікторыя» (759 рабочых у 1900), Высокаўская папяровая фабрыка (270 рабочых) і інш. У 1900 удз. вага сродкаў вытв-сці ў прамысл. прадукцыі дасягала 33% (як і ў структуры прам-сці Германіі і Францыі). З пач. 20 ст. паскорылася буд-ва буйных прадпрыемстваў, узніклі манапалістычныя аб’яднанні, узмацнілася канцэнтрацыя вытв-сці. Беларусі па ўзроўні прамысл. развіцця перавышала сярэднерас. паказчык і саступала толькі найб.прамысл. цэнтрам і раёнам Рас. імперыі — Санкт-Пецярбургу, Маскве, Уралу. Напярэдадні 1-й сусв. вайны ў структуры прамысл. вытв-сці пераважалі харч., дрэваапр. і папяровая, металаапр., лёгкая прам-сць. Найб. прадпрыемствамі былі Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (1807 рабочых), Гродзенская тытунёвая фабрыка (1400 рабочых), Галоўныя мех. майстэрні Лібава-Роменскай (у Гомелі, 1500 рабочых) і Палескіх (у Пінску, 1200 рабочых) чыгунак, Добрушская папяровая фабрыка (1276 рабочых), шклозавод «Нёман» (больш за 1000 рабочых) і інш. У гады 1-й сусв. вайны прам-сць Беларусі пацярпела вял. страты. У 1917 у параўнанні з 1913 прамысл.вытв-сць скарацілася амаль на 70%, захавалася каля палавіны прамысл. прадпрыемстваў, большасць якіх не дзейнічала з-за недахопу сыравіны і паліва. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 з-ды і ф-кі былі нацыяналізаваны. На працягу 1920—40-х г.прам-сць развівалася ў адпаведнасці з курсам на індустрыялізацыю, з 1928 — і па пяцігадовых планах. Забяспечваліся высокія тэмпы развіцця прам-сці, мянялася яе структура: павялічвалася ўдз. вага вытв-сці сродкаў вытв-сці. Былі створаны тарфяная прам-сць, вытв-сць тарфяных і дарожных машын, радыёпрыёмнікаў. Хутка развівалася электраэнергетыка, машынабудаванне, з’явіліся першыя буйныя прадпрыемствы хім. прам-сці (Магілёўская ф-ка штучнага валакна), с.-г. машынабудавання (з-д «Гомсельмаш»), У 1940 на прам-сць прыпадала 80% усёй прадукцыі нар. гаспадаркі. Буйнымі прамысл. цэнтрамі сталі Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Барысаў. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 была ў складзе Польшчы, разбураная ў час 1-й сусв. вайны прам-сць аднаўлялася марудна, буйныя прадпрыемствы амаль не будаваліся, пераважалі дробныя (на 80% прадпрыемстваў працавала менш за 20 рабочых). Вял.прамысл. спад адбыўся ў гады сусв.эканам. крызісу 1929—33, колькасць занятых у прам-сці скарацілася амаль на 50%.
У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. акупанты разбурылі і вывезлі 10 338 прамысл. прадпрыемстваў, страты склалі 6225,5 млн.руб. (у цэнах 1941). У 1945 прам-сць выпускала каля 20% прадукцыі ад узроўню 1940. У першыя пасляваенныя гады, з улікам нар.-гасп. комплексу СССР, аднаўляліся разбураныя і будаваліся новыя прадпрыемствы, ствараліся новыя галіны прам-сці. Уведзены ў дзеянне ў Мінску трактарны, аўтамабільны, падшыпнікавы з-ды, арганізавана вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў. Хутка развіваліся энергетыка, лёгкая прам-сць. У 1950—55 пушчана 1010 прамысл. прадпрыемстваў, з іх 147 буйных. Створана вытв-сць гадзіннікаў, швейных машын, шарсцяных і шаўковых тканін. У 1956—65 з’явіліся галіны, вызначальныя для паскарэння навук.-тэхн. прагрэсу, — радыёэлектронная, электратэхн., дакладнае прыладабудаванне, вытв-сцьаўтам. ліній, рухавікоў, і інш. навукаёмістыя і высокатэхнал. вытв-сці. Створаны нафтаперапр. і нафтаздабыўная прам-сць. Арганізаваны выпуск калійных, азотных, фосфарных угнаенняў, сінт. валокнаў, сінт. смолаў, пластмасаў. Пабудаваны буйныя прадпрыемствы ў Наваполацку, Баранавічах, Белаазерску (Бярозаўская ДРЭС), Светлагорску, Салігорску, Жодзіне, Лідзе, Маладзечне, Новалукомлі (Лукомская ДРЭС). Удзельная вага электраэнергетыкі, машынабудавання, хім., нафтаздабычы і нафтаперапрацоўкі ў вытв. фондах прам-сці дасягнула 55,6%. Павялічылася канцэнтрацыя вытв-сці. На буйных прадпрыемствах (больш за 1 тыс. рабочых) выраблялася да 48% усёй прамысл. прадукцыі, працавала 46% прамысл.-вытв. персаналу. У сярэдзіне 1960-х г.прам-сць Беларусі была тэхнічна высокааснашчанай галіной гаспадаркі. На яе прадпрыемствах дзейнічала каля 1 тыс. паточных, 1748 паточна-механізаваных, 189 аўтам. і паўаўтам. ліній. Аб’ём валавой прамысл. прадукцыі ў 1965 у 7 разоў перавысіў узровень 1940. Найбольшую ўдз. вагу ў агульным аб’ёме займала прадукцыя машынабудавання і металаапрацоўкі, хім., лёгкай, харч. і дрэваапр. галін прам-сці, па якіх спецыялізавалася рэспубліка ў межах СССР. Паскоранымі тэмпамі развівалася вытв-сць грузавых аўтамабіляў, трактароў, металарэзных станкоў, мінер. угнаенняў і інш. У 1970-я г. ўведзены ў дзеянне Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Беларускі металургічны завод, Маладзечанскі з-д парашковай металургіі, Мазырскі завод кармавых дражджэй, з-дсінт. валокнаў у Гродне (гл.«Хімвалакно») і інш. Склаліся асн. рысы сучаснай галіновай структуры прам-сці, якія фарміраваліся пераважна ў сувязі з вызначанай у рамках СССР спецыялізацыяй і арыентацыяй на апераджальны рост вытв-сці сродкаў вытв-сці (група А) адносна прадметаў ужытку (група Б). Высокія тэмпы росту прамысл. вытв-сці (12,4—5,3%) захаваліся да 1990, на які прыпадае макс. ўзровень выпуску амаль усіх відаў прамысл. прадукцыі за сав. перыяд (гл.табл. 10).
Для размяшчэння прам-сці на тэр. Беларусі характэрны высокі ўзровень канцэнтрацыі найб. прадпрыемстваў у нямногіх цэнтрах і разгрупаванне сярэдніх і невялікіх у сярэдніх і малых гарадах і гар. пасёлках. На долю 10 найб.прамысл. цэнтраў (Мінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Віцебск, Наваполацк, Гродна, Мазыр, Брэст, Барысаў) прыпадала каля 2/3 вырабленай прамысл. прадукцыі, у т. л. на долю Мінска каля 25%. Новыя прамысл. цэнтры выраслі за кошт буд-ва прадпрыемстваў хім. прам-сці (Салігорск, Светлагорск), маш.-буд. і лёгкай прам-сці (Жодзіна, Баранавічы, Пінск), энергетыкі (Новалукомль), металургіі (Жлобін), нафтаперапрацоўкі (Мазыр) і інш. галін. У сучасным прамысл. комплексе вядучая роля належыць апрацоўчай прамысловасці пры нязначнай ролі здабыўной прамысловасці (гл. карту Прамысловасць). Удз. вага галін групы Б складае каля 30%. У структуры групы А вядучае месца (1990) займалі машынабудаванне і металаапрацоўка (34,2% агульнага аб’ёму прамысл. вытв-сці), высокую ўдз. вагу мела хім. і нафтахім. прам-сць (9%). Лёгкая (17,2%) і харчовая (14,9%) захавалі сваю ролю сярод лідэраў, хоць іх доля пастаянна зніжалася ў агульным аб’ёме прамысл. прадукцыі. Рэзкае павелічэнне ўдз. вагі электраэнергетыкі ў агульным аб’ёме прамысл. вытв-сці пасля 1990 (пры спадзе вытв-сці) звязана з ростам цэн на імпартныя энерганосьбіты (гл.табл. 10—12). Высокі ўзровень развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі з 1980 забяспечваўся пераважна за кошт высоканавукаёмістых вытв-сцяў, аднак вял. доля ў іх належала металаёмістым і энергаёмістым вытв-сцям. Гэта галіна вырабляе грузавыя аўтамабілі і аўтобусы, матацыклы і веласіпеды, універсальныя прапашныя і інш. трактары, с.-г., буд., меліярац. і дарожныя машыны, рухавікі, станкі, аўтам. лініі, робаты, кавальска-прэсавае, нафтапрамысл., свідравальнае, геолагаразведачнае, гандл. абсталяванне, тэхнал. абсталяванне для ліцейнай, лёгкай, харч. і інш. галін прам-сці, падшыпнікі, электронныя і выліч. машыны, тэлевізары, радыёпрыёмнікі, магнітафоны, халадзільнікі і маразільнікі, фота- і кінаапараты, радыё- і электронна-вымяральныя прылады, дазіметры, гадзіннікі і інш.Хімічная і нафтахімічнаяпрам-сць выпускае мінер. ўгнаенні, хім. валокны і ніткі, пластычныя масы і смолы, шыны, гумавыя тэхн. вырабы, палімерныя і лакафарбавыя матэрыялы, тавары быт. хіміі і інш.У лёгкай прам-сці развіты тэкстыльная (ільняная, шарсцяная, шаўковая, баваўняная), трыкатажная, швейная, абутковая, гарбарная і футравая вытв-сць. Выпускаюцца шарсцяныя, ільняныя, шаўковыя і баваўняныя тканіны, ніткі, верхні і бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, натуральнае і штучнае футра, адзенне і абутак, галантарэйныя і інш. вырабы. Харчоваяпрам-сць выпускае пераважна мясную, масларобную і малочную прадукцыю. Значныя вытв. магутнасці маюць алейна-тлушчавая, рыбная, цукровая, мукамольна-крупяная, хлебапякарная, макаронная, плодаагароднінная, кандытарская і піваварная вытв-сць. Паліўнаяпрам-сць уключае здабычу і перапрацоўку нафты, спадарожнага газу і торфу. Паліўная прам-сць і электраэнергетыка (выпрацоўвае электрычную і цеплавую энергію) у значнай ступені арыентаваны на прывазныя вадкае паліва і прыродны газ, уласныя паліўныя рэсурсы толькі часткова забяспечваюць патрэбы краіны. Паліўна-энергетычныя рэсурсы паступаюць у Беларусі па нафта- і газаправодах з Расіі, электраэнергія — у Беларускую энергетычную сістэму з Літвы і Расіі. На Беларусі дзейнічаюць Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС і больш за 20 ЦЭЦ, у т. л. буйныя ў Мінску, Наваполацку, Гомелі, Магілёве, Светлагорску і інш., а таксама гідраэлектрастанцыі невял. магутнасці (найб. Асіповіцкая ГЭС, 2250 кВт). Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяроваяпрам-сць давала 4,4% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі. Гэтым галінам уласціва павелічэнне аб’ёму паглыбленай перапрацоўкі драўніны пры зніжэнні лесанарыхтовак. Вырабляюцца піламатэрыялы, мэбля, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты, фанера, паркет, запалкі, спарт. інвентар, папера, кардон, прадукты лесахім. вытв-сці. Прам-сцьбудаўнічых матэрыялаў (3,7% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) спецыялізавана на выпуску цэменту, буд. вапны, сценавых, абліцовачных і аддзелачных матэрыялаў, зборных жалезабетонных канструкцый і дэталяў, рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў, порыстых запаўняльнікаў. Чорная металургія (0,9% агульнага аб’ёму прамысл. прадукцыі) арыентавана на вытв-сць сталі з металалому, пракату чорных металаў, чыгунных водаправодных трубаў, метал. корду для шын, вырабаў з метал. парашкоў і інш.
Жыццяздольнасць галіновай структуры прам-сці, якая склалася за сав. час, забяспечвалася таннымі паліўна-энергет. рэсурсамі і сыравінай, што пастаўлялася з Расіі і інш. рэспублік СССР, а таксама гарантаваным збытам гатовай прадукцыі. З 1991 пачаўся спад у развіцці прам-сці, у 1994—96 яна апынулася ў стане глыбокага эканам. крызісу. Знізіўся аб’ём вытв-сці прадукцыі ва ўсіх галінах.
Характэрнай рысай сучаснай прамысл. структуры з’яўляецца залежнасць ад знешніх фактараў — паставак паліўна-энергет. рэсурсаў і матэрыялаў і абмежаванасць рынкаў збыту гатовай прадукцыі апрацоўчай прам-сці. Каля 70% неабходных прам-сці паліва, сыравіны і матэрыялаў паступае з краін СНД і больш за 40% прамысл. прадукцыі прадаецца на іх рынках.
Сельская гаспадарка ўключае раслінаводства (складаецца са збожжавай гаспадаркі, бульбаводства, ільнаводства, буракаводства, пладаводства, агародніцтва, кормавытворчасці, кветкаводства), жывёлагадоўлю (уключае буйной рагатай жывёлы гадоўлю, свінагадоўлю, конегадоўлю, пчалярства, рыбаводства).
У Беларусі выкарыстоўваецца каля 9,3 млн.га угоддзяў (больш за 46% тэрыторыі), у т. л. каля 6,2 млн.га ворных зямель. Для свайго развіцця сельская гаспадарка мае спрыяльныя прыродныя ўмовы: пераважна раўнінную паверхню, сярэднеўрадлівыя глебы, дастатковую колькасць цяпла і вільгаці, а таксама забяспечана неабходнымі працоўнымі рэсурсамі. Значную колькасць с.-г. тэхнікі і мінер. угнаенняў для яе выпускае рэсп. міжгаліновы аграпрамысл. комплекс. Гусенічныя і цяжкія колавыя трактары, збожжаўборачныя камбайны, частка грузавых аўтамабіляў, хім. сродкі барацьбы з пустазеллем і шкоднікамі с.-г. раслін пастаўляюцца з краін СНД. Большую частку с.-г. сыравіны перапрацоўваюць мясц. прадпрыемствы харч. і лёгкай прам-сці.
Да 1917 у эканоміцы Беларусі сельская гаспадарка мела найб. ўдз. вагу, давала 2/3 усёй прадукцыі. З развіццём капіталізму с.-г.вытв-сць усё больш набывала таварны характар. Пашыраліся пасяўныя плошчы, асабліва тэхн. культур і бульбы. Развівалася жывёлагадоўля, у асн. малочная і свінагадоўля. У памешчыцкіх і заможных сял. гаспадарках укараняліся севазвароты, выкарыстоўваліся с.-г. машыны, мінер. ўгнаенні, разводзілі пародную жывёлу. Ствараліся прадпрыемствы па перапрацоўцы малака. Беларусь ператваралася ў рэгіён інтэнсіўнай вытв-сці таварнага збожжа, пастаўляла на рас. рынак і на экспарт малочныя прадукты, мяса, лён, пяньку, масла і інш.с.-г. прадукцыю.
Пры сав. уладзе развіццё сельскай гаспадаркі было звязана з калектывізацыяй, стварэннем калгасаў і саўгасаў. З аднаго боку, гэта спрыяла ўкараненню дасягненняў навукі і перадавога вопыту, механізацыі і хімізацыі, ліквідацыі цераспалосіцы, правядзенню вял.меліярац. работ. З другога боку, камандныя метады кіравання сельскай гаспадаркай, бюракратызм партыйнага і сав. кіраўніцтва, неабгрунтаваныя рэпрэсіі і знішчэнне найбольш працавітай і энергічнай часткі сялянства — т.зв. кулакоў, а таксама больш-менш заможных сялян і нават бяднейшай іх часткі, адсутнасць матэрыяльнай зацікаўленасці, адм. прымацаванасць бяспашпартнага селяніна да канкрэтнай гаспадаркі выклікалі адчужэнне асобы ад вытв-сці, садзейнічалі пашырэнню безгаспадарчасці, безыніцыятыўнасці, абыякавасці. У 1940 на долю калгасна-саўгаснага сектара на Беларусі прыпадала 65% усіх нарыхтовак збожжа, 46 бульбы, 77 ільновалакна, 23 мяса, 73% малака; у параўнанні з 1913 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі вырасла ў 1,7 раза, вытв-сць мяса на 31%, малака на 40, яец на 48, ільновалакна на 11%, бульбы ў 3 разы. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. акупанты разрабавалі машынна-трактарныя станцыі, калгасы, саўгасы, асабістыя гаспадаркі, шмат вёсак было разбурана і спалена. Аднаўленне сельскай гаспадаркі патрабавала вял. намаганняў і заняло больш за 5 гадоў. У 1950-я г. працягвалася і экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі, і заснаванае на выкарыстанні дасягненняў навук.-тэхн. прагрэсу. Укараняліся новыя сарты раслін і пароды с.-г. жывёлы, новыя тэхналогіі, праводзілася шырокая (хоць у шэрагу выпадкаў экалагічна і эканамічна не абгрунтаваная) меліярацыя, павышалася роля механізацыі і электрыфікацыі. У 1960—80-я г. былі прыняты пэўныя меры па падтрымцы сельскай гаспадаркі, што выклікала тэмпы росту вытв-сці. Але існуючы эканам. механізм не спрыяў ашчаднаму расходаванню матэрыяльна-тэхн. рэсурсаў. У выніку выдаткі на вытв-сцьс.-г. прадукцыі з году ў год раслі. У гэтых умовах ажыццяўленне з 1990 лібералізацыі цэн, рост выдаткаў на нафтапрадукты і газ абумовілі паглыбленне крызісу ў сельскай гаспадарцы, што знайшло адлюстраванне ў памяншэнні збораў асн.с.-г. культур і пагалоўя жывёлы і адпаведна вытв-сці мяса, малака і яец. На 1996 большасць калгасаў і саўгасаў апынулася ў цяжкім эканам. становішчы. З-за адсутнасці неабходных сродкаў на працягу некалькіх апошніх гадоў яны амаль не набываюць новай с.-г. тэхнікі, штучных угнаенняў, гербіцыдаў і інш. хімікатаў. Запаволілася сельскае буд-ва. Вял. цяжкасці ўзніклі з набыццём неабходнага паліва, гаруча-змазачных матэрыялаў на перыяд пасяўных і ўборачных работ. Пагоршылася дэмаграфічная сітуацыя (перавага на вёсцы людзей пенсіённага і перадпенсіённага ўзросту, адмоўны прырост сельскага насельніцтва), значныя маштабы набыла алкагалізацыя працаздольнага насельніцтва. Яшчэ больш пагоршыла стан развіцця сельскай гаспадаркі на значнай частцы тэр. рэспублікі Чарнобыльская катастрофа 1986.
Удз. вага сельскай гаспадаркі ў структуры нац. даходу Беларусі складае 19,5%, а яе асн. фонды — 26,3% усіх асн. фондаў рэспублікі (1994). На 1.1.1995 у рэспубліцы 1862 калгасы, 658 саўгасаў, 2951 фермерская гаспадарка. У апошнія гады ў сельскай гаспадарцы на базе рэфармаваных калгасаў і саўгасаў пачалі з’яўляцца новыя вытв. фарміраванні: асацыяцыі, акц. т-вы, кааператывы, т-вы з абмежаванай адказнасцю, агракамбінаты і інш. На адзін калгас у сярэднім прыпадае 3058 гас.-г. угоддзяў, у т. л. 1979 га ворнай зямлі, на адзін саўгас — 2988 гас.-г. угоддзяў і 2001 га ворнай зямлі. У сельскай гаспадарцы працавалі (1993) 123,1 тыс. трактароў, 70,4 тыс. грузавых аўтамабіляў, 25,5 тыс. збожжаўборачных, 8,4 тыс. бульбаўборачных, 10 тыс. сіласаўборачных, 4 тыс. льноўборачных камбайнаў, 10 тыс. зернеачышчальных машын і шмат інш. тэхнікі. Сучасная машынная тэхніка дазваляе цалкам механізаваць асн. палявыя работы, укараняць механізацыю ў жывёлагадоўлі і перайсці ў многіх гаспадарках да комплекснай механізацыі с.-г. вытв-сці. Значная роля ў вытв-сці с.-г. прадукцыі (каля 34% валавой прадукцыі ў 1994) належыць асабістым дапаможным гаспадаркам калгаснікаў, рабочых саўгасаў, садова-агародніцкім таварыствам. Тут атрымліваюць каля 80% бульбы, 90 гародніны, 24 малака, каля 13 мяса, 37 яек, 27% воўны. Пераважную большасць гэтай прадукцыі спажываюць самі вытворцы, доля іх у дзярж. закупках складае па воўне 14%, па бульбе каля 10% і зусім нязначную долю па іншых відах прадукцыі. Развіваюцца фермерскія гаспадаркі. Яны мелі ў сваёй уласнасці 60,9 тыс.га зямлі (17,7 га на адну гаспадарку), 3032 трактары, 909 грузавых аўтамабіляў (1995). У апошнія гады ў асабістых гаспадарках (разам з фермерскімі) хуткімі тэмпамі растуць аб’ёмы прадукцыі. За 1990—94 яны павялічыліся больш як у 1,5 раза.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні бульбы і лёну. Да пач. 1990-х г. на Беларусі склаліся с.-г. раёны (гл. карту Сельская гаспадарка). Пасля Чарнобыльскай катастрофы і распаду СССР спецыялізацыя гаспадарак удакладняецца і карэкціруецца. На гэта істотна ўплывае і фарміраванне рыначнай эканомікі. Вытворчасць асн. відаў с.-г. прадукцыі гл. ў табл. 13.
Са збожжавых сеюць пераважна жыта і ячмень (каля ¾ пасеваў збожжавых). Меншыя плошчы займаюць авёс, пшаніца, грэчка, кукуруза на зерне, проса. З зернебабовых культур вырошчваюць кармавы лубін, гарох, віку, фасолю. Краіна забяспечвае свае патрэбы ў харч. бульбе і пэўную колькасць яе вывозіць. Тэхн. культуры займаюць на Беларусі каля 5% агульнай пасяўной плошчы. Найбольшае значэнне мае вырошчванне лёну-даўгунцу, меншае — цукр. буракоў. Беларусь не мае сваёй сыравіны для атрымання алею, таму на гэтыя мэты ў апошнія гады пачалі вырошчваць рапс. У структуры с.-г. угоддзяў Беларусі 1/3 агульнай плошчы прыпадае на сенажаці і пашу. Кармавыя культуры займаюць каля 40% пасяўных плошчаў (1994). Вырошчваюць канюшыну, люцэрну, кармавыя буракі, кукурузу і рапс на сілас, турнэпс, кармавы лубін і інш. На корм жывёле ідзе каля 70% валавога збору збожжавых і зернебабовых і 40% бульбы. Агародніцтва развіта пераважна каля буйных гарадоў. З 30 відаў агароднінных культур, якія вырошчваюць на Беларусі, найбольшае значэнне маюць капуста, агуркі, памідоры, буракі, радыска, рэдзька, цыбуля, часнок, салата, морква, пятрушка, кроп і інш. З пладовых і ягадных культур вырошчваюць яблыні, слівы, грушы, вішні, чарэшні, парэчкі, агрэст, маліны, клубніцы. Асн. галіна жывёлагадоўлі — развядзенне буйн. раг. жывёлы, пераважаюць малочна-мясныя і малочныя пароды. Другая па значэнні галіна жывёлагадоўлі — свінагадоўля. Значная частка пагалоўя свіней сканцэнтравана на буйных свінагадоўчых комплексах, што былі пабудаваны ў 1970—80-я г. ў многіх раёнах Беларусі. Высокім узроўнем канцэнтрацыі характарызуецца птушкагадоўля. Ва ўсіх абласцях пераважна каля вял. гарадоў ёсць буйныя птушкафабрыкі і бройлерныя ф-кі (найб. Мінскае ВАпрамысл. птушкагадоўлі). Асобныя калгасы і саўгасы спецыялізуюцца на авечкагадоўлі, якая ператварылася ў дапаможную галіну жывёлагадоўлі. Конегадоўляй займаюцца спецыялізаваныя гаспадаркі — конныя з-ды. Самыя буйныя сярод іх у пас. Ратамка Мінскага р-на, у Мсціслаўскім і Веткаўскім р-нах. У апошнія гады коней у асабістую ўласнасць набываюць сяляне. Пра пагалоўе жывёлы і птушкі гл.табл. 14. Дадатковае значэнне мае зверагадоўля. Працуе больш за 10 спецыялізаваных зверагаспадарак і зверафермаў, дзе гадуюць норак, серабрыста-чорных лісоў, пясцоў, нутрый. Традыцыйная для Беларусі галіна сельскай гаспадаркі — пчалярства. Разводзяць пчол у пчолагадавальніках, на пчаліных фермах у калгасах і саўгасах; пчалярствам займаюцца пчаляры-аматары.
Арганізацыйна кіраўніцтва сельскай гаспадаркай у рэспубліцы ажыццяўляе Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання. Падрыхтоўка кадраў для аграпрамысл. комплексу вядзецца ў 4 ВНУ, 28 с.-г. тэхнікумах, 2 каледжах больш як па 60 спецыяльнасцях і спецыялізацыях. У апошнія гады ў ВНУ вядзецца падрыхтоўка і па нетрадыцыйных, але неабходных для аграпрамысл. комплексу (АПК) спецыяльнасцях: камерцыйная дзейнасць у АПК; міжнар.эканам. адносіны ў АПК; фінансы і крэдыт у АПК; улік, аналіз і аўдыт; прававое забеспячэнне бізнесу; с.-г. і індустрыяльнае рыбаводства; с.-г. радыялогія; вырошчванне вострапрыпраўных і лек. раслін і інш. Поўнасцю ці часткова за кошт дзяржавы праведзена ўнутрыгасп. землеўпарадкаванне, складзены глебавыя карты і аграхім. картаграмы, праведзена баніціроўка глебаў, меліярацыя, пракладзены міжгасп. дарогі, лініі высакавольтавых электраперадач. Эксперым. гаспадаркі н.-д. ін-таў пастаўляюць сартавое насенне і племянную жывёлу, памагаюць укараняць новыя прыёмы і метады арганізацыі вытв-сці, прагрэс. тэхналогію. Дзейнічае Акадэмія агр. навук, якая каардынуе работу НДІс.-г. профілю.
Будаўніцтва. Уключае прамысловае, сельскае, жыллёвае, трансп., энергет., гідратэхн. буд-ва і інш.
У пач. 20 ст. на Беларусі выконваўся значны аб’ём буд. работ: узведзены многія прамысл. прадпрыемствы, пракладзена густая сетка чыгунак, з’явілася шмат гідратэхн. і інш. збудаванняў. Гэтаму садзейнічала адносна развітая на той час прам-сцьбуд. матэрыялаў. Будаўніцтва вялося пераважна прыватнымі падраднымі буд. арг-цыямі, рабочымі-сезоннікамі, найчасцей уручную. З 1920-х г. яно набыло больш шырокі размах і фарміравалася як індустр. галіна. За перадваен. час пабудавана больш за 1700 прамысл. прадпрыемстваў, 317 МТС, школы, бальніцы, жылыя дамы, грамадскія будынкі ў калгасах і саўгасах і інш. У 1940 было 120 пярвічных буд. арг-цый (у т. л. 30 спецыялізаваных), якія выконвалі падрадным спосабам каля 60% аб’ёму буд. работ. Пасля Вял.Айч. вайны буд. індустрыя хутка адрадзілася.
Сучасны буд. комплекс уключае больш за 80 устаноў навук.-тэхн. абслугоўвання, каля 200 аб’яднанняў, трэстаў, акц. т-ваў, у складзе якіх 995 падрадных буд.-мантажных і 234 рамонтна-буд. арг-цыі (1994). Дзейнічаюць больш за 2 тыс. малых прадпрыемстваў і кааператываў розных формаў уласнасці. У 1995 на долю дзярж. падрадных арг-цый прыпадала 39% аб’ёму буд. работ, на калектыўныя — 49%, на арг-цыі змешаных формаў уласнасці — 12% (гл. таксама Будаўніцтва).
Транспарт. Шляхі зносін Беларусі — састаўная ч.еўрап.трансп. сеткі, якая забяспечвае ўнутрырэсп. і знешнія сувязі з замежнымі краінамі. У рэспубліцы добра развіты ўсе асн. віды транспарту — чыгуначны (гл.Беларуская чыгунка), аўтамабільны, паветраны, рачны, трубаправодны (пра кожны гл. асобны арт.), а таксама ўнутрывытворчы прамысловы (гл.табл. 15). У пач. 1993 на долю транспарту і сувязі прыпадала 6,1% вытв-сці нац. даходу і 17% асн.вытв. фондаў.
Геагр. становішча, гісторыка-эканам. ўмовы Беларусі з даўніх часоў спрыялі пашырэнню на яе тэр. насычанай сеткі трансп. зносін (гл., напр., Валокі, Шлях «з варагаў у грэкі»). У 1860—70-я г. тут пачала фарміравацца сетка чыгунак. У 1913 на 1 тыс.км² прыпадала 23,5 км чыгунак, 14,2 км суднаходных рэк — значна больш, чым у сярэднім па еўрап. частцы Рас. імперыі. З агульнага аб’ёму перавозак чыг. і рачным транспартам на чыгункі прыпадала 80%. Вываз перавышаў увоз, транзітныя грузы складалі больш за 50% усіх перавозак грузаў па чыгунцы. Пуск у 1898 Віцебскага трамвая даў пачатак развіццю гар. транспарту. У 1-ю сусв., грамадз., і асабліва ў Вял.Айч. войны транспарту Беларусі прычынены вял. страты. У пасляваен. гады істотна змянілася ўдз. вага відаў транспарту ў грузаабароце і пасажыраабароце, транспарт адноўлены, рэканструяваны і тэхнічна пераўзброены: павялічыўся комплекс трансп. збудаванняў (чыг. станцый, вакзалаў, аўтагаспадарак, лакаматыўных і вагонных дэпо, прыстаняў, партоў, аэрадромаў), вырас парк аўтамабіляў, палепшыліся іх тэхніка-эканам. характарыстыкі, расшырылася сетка дарог.
Вядучае месца займае чыг. транспарт, яго ўдз. вага ў грузаабароце 72,2%, у пасажыраабароце — 54,6% (1993). Асн. грузапатокі чыг. транспарту праходзяць на напрамках Орша—Мінск—Брэст, Гомель—Мінск—Маладзечна, Калінкавічы—Жлобін—Орша—Віцебск і Лунінец—Баранавічы—Ліда—Беняконі; экспартна-імпартных грузаў — праз пагранічныя станцыі Брэст, Гродна, Бераставіца, Свіслач, Высока-Літоўск. Асн. вузламі грузапатокаў з’яўляюцца Мінск, Полацк, Віцебск, Салігорск, Брэст, Гомель, Магілёў, Орша, Баранавічы і інш. У аб’ёме перавозак пасажыраў 1-е месца займае аўтамаб. транспарт (90,3%; у грузаабароце 25,5%), развіты таксама рачны (0,75% грузаабароту і 0,01% пасажыраабароту) і паветраны (5% пасажыраабароту; гл.табл. 16). Развіваецца трубаправодны транспарт. На 1.1.1996 працягласць магістральных нафтаправодаў склала 2861 км, грузаправодаў — 5534 км. З 1924 у Мінску пачаліся аўтобусныя перавозкі, у 1934 — таксі, у 1952 — тралейбусныя, у 1984 — метро. У 1993 усімі відамі транспарту (без трубаправоднага) перавезена 1885,1 млн. пасажыраў і 717,3 млн.т грузаў. Кіраўніцтва чыг. транспартам ажыццяўляе Упраўленне Беларускай чыгункі, інш. відамі — Мін-ва транспарту і камунікацый.
Сувязь на Беларусі развіта параўнальна добра. Падзяляецца на паштовую сувязь і электрычную (тэлефонная сувязь, тэлеграфная сувязь, тэлебачанне, радыёвяшчанне, радыёсувязь, перадача даных). Гл.табл. 17.
Да пач. 20 ст. сувязь на Беларусі абслугоўвала пераважна гарады, паветы і валасныя цэнтры. У 1859 пачала дзейнічаць тэлегр. лінія Мінск—Бабруйск, у 1896 пабудавана тэлеф. станцыя на 100 нумароў у Мінску. У 1913 было 380 прадпрыемстваў пошты і тэлеграфа, адпраўлена 33 млн. пісьмаў. У 1925 сталі працаваць радыёстанцыі ў Гомелі і Мінску. У 1930-я г. пачалася тэлефанізацыя сельскай мясцовасці, у гарадах пабудаваны першыя аўтам.тэлеф. станцыі (АТС). У 1956 у Мінску пачаліся рэгулярныя тэлевіз. перадачы.
У сучаснай структуры сувязі побач з традыц. відамі актыўна развіваюцца радыёсувязь і перадача даных. Пашыраюцца сістэмы сотавай, пэйджынгавай, спадарожнікавай сувязі і тэлевяшчання. Адбываецца камп’ютэрызацыя сувязі. У 1993 у карыстанні насельніцтва было каля 3,2 млн. радыёпрыёмнікаў, 3,5 млн. тэлевізараў, 3,5 млн. радыётрансляц. кропак. У 1996 на Беларусі трансліраваліся 5 праграм тэлебачання і 6 праграм гукавога радыёвяшчання. У Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Рэчыцы і інш. дзейнічалі сеткі рухомай радыёсувязі.
Гандаль. Развіццю гандлю на Беларусі спрыяла яе выгаднае геагр. становішча: у часы Кіеўскай Русі тут праходзіў шлях «з варагаў у грэкі», пазней наладзіліся гандл. сувязі гарадоў Беларусі з гарадамі Расіі, Украіны, Балтыі і Зах. Еўропы. Вял. роля ў развіцці гандл. сувязяў належала кірмашам, асабліва хуткімі тэмпамі пачаў развівацца гандаль з будаўніцтвам чыгунак. У канцы 19 ст. ў структуры рознічнага гандлю Беларусі больш за 4/5 тавараабароту прыпадала на дробныя крамы і ларкі. У пач. 20 ст. павялічыўся ўплыў буйных агульнарас. і замежных манапаліст. аб’яднанняў (у т. л.акц. т-ваў), якія ўстанавілі кантроль над асн. галінамі аптовага гандлю; прадстаўнікамі мясц.гандл.-фін. капіталу былі Мінская лясная і Віцебская таварная біржы. З пачаткам 1-й сусв. вайны ў гандлі панавалі спекуляцыя і хаос, а ў 1916—17 настаў востры харч. крызіс. Каб палепшыць становішча, былі створаны губернскія, павятовыя і валасныя харчовыя к-ты, у студз. 1919 — Наркамхарч БССР, у распараджэнне якога перайшлі нацыяналізаваныя гандл. прадпрыемствы, склады, абсталяванне, тавары; аптовы гандаль быў прэрагатывай дзяржавы. У 1921—22 пачалі дзейнічаць дзярж.гандл. фірмы «Захадлес», Камерцыйны аддзел СНГ БССР і гандл. органы яго ўпраўленняў, «Дзяржгандальбел», «Віцебскгандаль», «Белмедгандаль», «Цэнтраземсклад». У вёсцы арганізацыя рознічнага гандлю была ўскладзена на спажывецкую кааперацыю. Існаваў і прыватны гандаль, на яго долю ў 1923—24 прыпадала 11% аптовага і 71% рознічнага тавараабароту. У пач. 1930-х г. прыватны гандаль амаль выцеснены. Узнікла новая форма гандлю — калгасная. Развіццё эканомікі Беларусі ў пасляваен. перыяд забяспечыла хуткі рост вытворчасці тавараў, высокі прырост нац. даходу. За 1950—75 удз. вага магазінаў у тавараабароце дзярж. і каап. гандлю вырасла з 64,7 да 80,5%, былі пабудаваны сучасныя гандл. прадпрыемствы, у т. л.гандл. цэнтры, універсамы. У спажывецкай кааперацыі на сельскую гандл. сетку прыпадала (1975) амаль 2/3 усіх магазінаў рэспублікі. З’явіліся новыя метады абслугоўвання, у т. л. самаабслугоўванне.
У выніку рэфармавання гасп. адносін і сувязяў у гандлі ў 1990-я г. адбываюцца істотныя змены: пашыраецца прыватызацыя і арэнда гандл. прадпрыемстваў, дэцэнтралізуецца аптовы гандаль, ажыццяўляецца палітыка стварэння роўных умоў для існавання дзярж. і прыватных структур, вызначаюцца новыя падыходы ў наладжванні знешнеэканам. сувязяў краіны і спосабаў дзярж. рэгулявання ўнутр. і знешніх гандл. адносін. У 1995 дзярж. гандаль даваў 39,7% рознічнага тавараабароту, спажывецкай кааперацыі — 16,3%, гарадскіх рынкаў — 18,9%.
Бытавое абслугоўванне. У пач. 20 ст.быт. паслугі насельніцтву аказвалі дробныя майстэрні, а найбольш саматужнікі-адзіночкі. У 1920—30-я г. на базе прамысл. кааперавання ўзнікла сетка прадпрыемстваў быт. абслугоўвання. Пазней яна пашыралася, у т. л. і ў сельскай мясцовасці. У 1960 дзейнічалі 4724 прадпрыемствы быт. абслугоўвання, у 1965 іх колькасць павялічылася на 1756 адзінак, аб’ём быт. паслуг вырас удвая. Уводзіліся спецыялізаваныя прадпрыемствы па мыцці бялізны, тэхн. абслугоўванні легкавых аўтамабіляў, рамонце быт. машын і прылад, рамонце і пашыве адзення і абутку; мянялася і структура паслуг: павялічваўся аб’ём паслуг па рамонце і тэхн. абслугоўванні трансп. сродкаў асабістага карыстання грамадзян, паслуг пракатных пунктаў, фізкультурна-аздараўленчых камбінатаў, экскурсійных і турысцкіх устаноў; выраблялася больш мэблі па індывід. заказах, пабольшаў аб’ём паслуг па рамонце і будаўніцтве кватэр, рамонце быт. радыёэлектроннай тэхнікі, работ па хімчыстцы і фарбаванні.
Мат.-тэхн. базу сучаснага быт. абслугоўвання складаюць спецыялізаваныя прадпрыемствы, вытв. аб’яднанні, камбінаты, аснашчаныя высокапрадукц. машынамі і механізмамі. З 1990 пачалася прыватызацыя сеткі дзярж. прадпрыемстваў па быт. абслугоўванні, фарміруецца сістэма арганізаванага і індывід. прадпрымальніцтва ў сферы быт. абслугоўвання. Асн. паказчыкі быт. абслугоўвання насельніцтва гл. ў табл. 18. Гл. таксама Бытавое абслугоўванне.
Знешнеэканамічныя сувязі. Асн. формай знешнеэканам. сувязяў Беларусі з’яўляецца гандаль, а таксама эканам., навук.-тэхн. і культ. супрацоўніцтва з інш. краінамі, міжнар. спецыялізацыя і кааперацыя ў вытв-сці, навуцы і тэхніцы, сумеснае буд-ва і рэканструкцыя аб’ектаў, транспартныя, экспедытарскія, страхавыя аперацыі, разліковыя, крэдытныя і інш. банкаўскія аперацыі, міжнар. турызм і інш. дзейнасць у галіне міжнар. абмену.
У пач. 20 ст. з Беларусі экспартавалася с.-г. і натуральная ці малаапрацаваная прадукцыя лясной і лесахім. прам-сці. Але ўжо ў 1923 удз. вага прамысл. прадукцыі БССР у экспарце дасягнула амаль 60%. З 1953 пачалі вывозіцца аўтамабілі, металарэзныя станкі і інструменты, машыны дарожнага і с.-г. прызначэння, прылады. У 1960 прадукцыя 106 прадпрыемстваў пастаўлялася ў 47 краін свету, Беларусі ўдзельнічала ў ажыццяўленні праграм СЭУ: стварэнні аб’яднанай энергасістэмы «Мір», буд-ве нафтаправода «Дружба», распрацоўцы сродкаў электронна-вылічальнай тэхнікі. У 1963—77 прадукцыя прадпрыемстваў дэманстравалася больш як на 300 міжнар. выстаўках і кірмашах.
У 1994 знешнегандл. сувязі Беларусі ажыццяўляліся з 108 краінамі свету, тавараабарот склаў 5576,3 млн.дол. ЗША, экспарт прадукцыі — 2510 млн., імпарт — 3066,3 млн.дол.Асн.гандл. партнёрамі былі Расія, Украіна, Германія, Польшча, ЗША. У таварнай структуры экспарту гал. доля прыпадала на мінер. ўгнаенні, трансп. сродкі (аўтамабілі, трактары, матацыклы, веласіпеды), халадзільнікі і маразільнікі бытавыя, ільняныя тканіны і інш.; у структуры імпартнай прадукцыі — прыродны газ, нафта, пракат чорных металаў, збожжа, цукар, алей і інш.
Акрамя гандлёвых пашыраюцца прамыя вытв. сувязі. На Беларусі дзейнічаюць сумесныя і замежныя прадпрыемствы. Многія бел. прадпрыемствы супрацоўнічаюць з замежнымі фірмамі ў распрацоўцы і выпуску новых відаў прадукцыі, укараненні прагрэс. тэхналогій, мадэрнізацыі абсталявання. Развітыя дзяржавы аказваюць гуманітарную дапамогу ў авалоданні тэорыяй і практыкай рыначнай эканомікі, у падрыхтоўцы спецыялістаў. Беларусь удзельнічае ў міжнар. выстаўках і кірмашах, у рабоце многіх міжнар.эканам. арг-цый, актывізуе знешнеэканам. сувязі праз свае замежныя пасольствы і консульствы. Дзейнічае Мін-ва па знешнеэканам. сувязях Рэспублікі Беларусь, гандлёва-прамысл. палата. Гл. таксама Знешнеэканамічныя сувязі.
Узброеныя сілы. Створаны паводле пастановы Вярх. Савета ад 20.3.1992 «Аб Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» на базе Беларускай ваеннай акругі. Налічваюць 85,5 тыс.чал. (1995). Складаюцца з сухапутных войскаў, ваен.-паветр. сіл (ВПС), войскаў проціпаветр. абароны (ППА). Вярх. галоўнакамандуючы — Прэзідэнт.
Сухапутныя войскі складаюцца з армейскіх карпусоў, мабільных сіл, мотастралк. дывізіі, механізаваных брыгад (на ўзбраенні 2320 танкаў, 2984 баявыя браніраваныя машыны); часцей спец. войскаў, часцей і ўстаноў тылу. У складзе армейскага корпуса — механізаваныя брыгады, часці родаў войскаў і спец. войскаў, часці і падраздзяленні карпуснога тылу. Войскі ВПС складаюцца з авіяц. базаў і асобных часцей забеспячэння, у сваім складзе маюць групоўку авіяцыі рознага прызначэння. На ўзбраенні 335 баявых, а таксама трансп. самалёты для прыкрыцця важных аб’ектаў, авіяц. падтрымкі войскаў, вядзення паветр. разведкі і часці радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), перакідкі войскаў і грузаў па паветры. У складзе войскаў ППА — зенітныя ракетныя брыгады і палкі (на ўзбраенні 1533 адзінкі артыл. сістэм), асобныя групы ППА, часці радыётэхн. разведкі. Спец. войскі ўключаюць развед. злучэнні і часці, інж. і хім. войскі, войскі сувязі, РЭБ, злучэнні і часці тэхн. забеспячэння, дарожныя і аўтамаб. часці. Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні стралк. зброю, бранятанк. тэхніку, артылерыю рознага прызначэння, ракеты і інш.
Узброеныя сілы камплектуюцца ў адпаведнасці з Законам аб усеагульным воінскім абавязку, а таксама па кантракце; прызыўны ўзрост 18 гадоў, тэрмін абавязковай ваен. службы 18 месяцаў. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, на ваен. кафедрах ВНУ, а таксама за мяжой. Радавы і малодшы камандны склад рыхтуюць у вучэбных падраздзяленнях.
Ахова здароўя. Мяркуюць, што асновы медыка-гігіенічнай дзейнасці на тэр. Беларусі пачалі складвацца задоўга да пач.н.э. На працягу тысячагоддзяў лякарства развівалася з абагульнення набытых народнай медыцынай рацыянальных навыкаў лячэння і засцярогі ад хваробаў. Значнае месца ў ахове здароўя займала царк.-манастырская медыцына: лекары-манахі былі ў Полацку, Тураве і інш. гарадах. З 14 ст. на Беларусі працавалі ўрачы, якія атрымалі адукацыю ў Ягелонскім, Пражскім, Падуанскім, Гальскім і інш. ун-тах (у т. л. ўраджэнцы Беларусі), а таксама нар. лекары-практыкі, медыкі-хірургі (цырульнікі), што аб’ядноўваліся ў рамесныя цэхі. Першыя шпіталідля бяздомных, бедных хворых адкрыты ў Брэсце ў 1495, Зэльве ў 1508, Мінску ў 1513; у канцы 18 ст. на Беларусі было каля 370 шпіталя на 2,9 тыс. месцаў. Першыя аптэкі адкрыты ў сярэдзіне 16 ст. ў Брэсце, Пінску, у 18 ст. іх было больш за 30. З 1801 практыкавалася воспапрышчэпліванне. У 1860 на Беларусі працавалі 268 урачоў, з іх 160 практыкавалі прыватна. У 1878 у падпарадкаванні Загаду Грамадскага нагляду было 39 бальніц на 1211 ложкаў, 4 дамы для псіхічна хворых, 1 радзільнае аддзяленне. У 1775—81 існавала Гродзенская ўрачэбная акадэмія, адкрыты акушэрскія школы ў Магілёве (1865), Віцебску (1872), Гродне (1875), фельчарская ў Магілёве (1875), прыватныя — зубаўрачэбная ў Мінску (1907), фельчарска-акушэрскія ў Віцебску (1906), Мінску (1908), акушэрская ў Гомелі (1906), курсы па падрыхтоўцы мед. сясцёр. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалі складвацца своеасаблівыя формы мед. дапамогі рабочым на прадпрыемствах (гл.Фабрычна-заводская медыцына), адкрыты амбулаторыі, прыёмныя пакоі бальнічных страхавых кас (гл.Страхавая медыцына). У 1883 у сельскай мясцовасці, у 1910 у гарадах наладжана ўчастковае абслугоўванне насельніцтва. Ствараліся бальніцы гарадскія, прыватныя, чыг. і інш. ведамстваў, засн.бел.т-ва«Чырвонага Крыжа». У Мінску з 1911 пачала дзейнічаць хуткая медыцынская дапамога, працавалі высокакваліфікаваныя ўрачы. У 1913 бальніцы ўсіх ведамстваў (акрамя ваеннага і турэмнага) мелі 5141 ложак. Для абслугоўвання сельскага насельніцтва пачынала ўводзіцца земская медыцына.
У 1922—27 уведзена рабочая медыцына — пераважнае мед. абслугоўванне застрахаваных паводле ўчасткова-тэр. прынцыпу; развівалася спецыялізаваная паліклінічная дапамога (у Мінску ў 1921 адкрыты процітуберкулёзны, у 1923 — скурна-венералагічны дыспансеры). Паступова складваліся і ўмацоўваліся новыя галіны аховы здароўя (аховы мацярынства і дзяцінства, санаторна-курортная справа, хім.-фармацэўтычная прам-сць, мед.-сан. абслугоўванне і інш.), расшыралася сетка бальніц, урачэбных амбулаторый, паліклінік, акушэрскіх, фельчарскіх, фельчарска-акушэрскіх мед. пунктаў, устаноў санітарна-эпідэмічнай службы. Да 1941 на Беларусі сетка бальнічных устаноў павялічылася ў параўнанні з 1913 больш як удвая, колькасць ложкаў у іх — у 4,6 раза. За гады Вял.Айч. вайны ахове здароўя прычынены страты на суму 610,6 млн.руб. (у дзярж. цэнах 1941). Разбурана 80% лячэбных устаноў. Да 1950 установы аховы здароўя адноўлены і расшыраны.
Сучасная ахова здароўя грунтуецца на дзейнасці буйных шматпрофільных і спецыялізаваных стацыянарных і амбулаторна-паліклінічных устаноў (бальніцы, паліклінікі, амбулаторыі, кансультацыі медыцынскія), якія працуюць паводле ўчасткова-тэр. і цэхава-ўчастковага прынцыпу з дыспансерызацыяй (гл.табл. 19, 20). Пашыраецца і ўдасканальваецца спецыялізаваная мед. Дапамога (анкалагічная, процітуберкулёзная, скурна-венералагічная) на аснове дыспансераў. Створаны цэнтры хірург. пульманалогіі і кардыялогіі, сасудзістай хірургіі, артапедыі, практалогіі, апёкавы, гепаталогіі, нефралогіі і трансплантацыі органаў, дзіцячай хірургіі і дзіцячай кардыялогіі, нейрахірургіі, пластычнай стаматалогіі, дзіцячай уралогіі (гл.Дыягнастычны цэнтр). Значнае развіццё атрымалі эндакрыналогія, рэаніматалогія, афтальмалогія, уралогія, атарыналарынгалогія, неўрапаталогія. Працуюць станцыі хуткай мед. дапамогі і неадкладнай медыцынскай дапамогі, медыка-генетычнае кансультаванне і кансультацыі «Шлюб і сям’я». Мед. дапамогу акрамя агульных лячэбна-прафілакт. устаноў аказваюць у медыка-санітарных частках, пунктах аховы здароўя, прафілакт., аздараўленчую, лячэбную — у санаторыях-прафілакторыях, санаторыях, дамах адпачынку, на курортах. У 1994 у сістэме Мін-ва аховы здароўя працавала 50 санаторыяў на 14 749 ложкаў, у аб’яднанні «Белміжкалгасздраўніца» — 14 на 2715 ложкаў, у прафсаюзных санаторыях «Беларуськурорт» — 13 на 4935 ложкаў. Сан.-эпідэміял. абслугоўванне ажыццяўляюць сан.-эпідэміял. служба (рэсп., абл., гар. і раённыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, дэзінфекцыйныя станцыі), а таксама цэнтры здароўя. Сістэма медыцынскай адукацыі забяспечвае патрэбу ва ўрачах і мед. работніках сярэдняга звяна. Дзейнічаюць: 4 мёд. ін-ты (Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель; гл. адпаведныя арт.), 18 мед. вучылішчаў. Навук. практычныя і тэарэт. пытанні аховы здароўя распрацоўваюць 13 НДІ, Бел. цэнтр мед. тэхналогій, Бел.ін-т экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Даследаванні вядуцца па ўсіх галінах мед. навукі. Вял. ўвага надаецца вырашэнню праблем прафілактыкі і лячэння найб. пашыраных хваробаў: сардэчна-сасудзістых (смяротнасць 49,5%), ракавых (14,6%), органаў дыхання (5,2%), звязаных з вытворчым і бытавым траўматызмам (11%), венерычных і актыўнага туберкулёзу ўсіх формаў захворвання, хвароб, выкліканых нерв.-псіхічнымі расстройствамі, алкагалізмам і наркаманіяй. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы ўнеслі істотныя змены ў структуру і прыярытэтныя кірункі аховы здароўя ў рэспубліцы. У 1990-я г. пачала фарміравацца сістэма платных мед. паслуг на базе прыватных мед. устаноў.
Забеспячэнне насельніцтва і ўстаноў аховы здароўя лек. сродкамі і вырабамі мед. прызначэння вядзецца праз сетку аптэчных устаноў, якімі кіруюць Бел.рэсп. вытворчае аб’яднанне і абл.ВА «Фармацыя». Рэсп. і абл. аптэчныя склады, аптэкі і кантрольна-аналітычныя амбулаторыі — самаст. аптэчныя ўстановы. Пытанні аховы здароўя адлюстроўваюць часопісы «Здравоохранение Беларуси», «Медицина» і штотыднёвая газ. «Медицинский вестник».
Фізічная культура і спорт. Першыя спарт. т-вы на Беларусі арганізаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Мінскае т-ва аматараў спорту, філіі рас. т-ваў веласіпедыстаў-турыстаў, «Санітас» і інш.). Масавыя былі гімнастыка, лёгкая атлетыка, веласіпедны спорт, падыманне цяжару, барацьба, футбол. Першыя бел. спаборніцтвы па футболе праведзены ў 1911 у Магілёве (кубак горада), па лёгкай атлетыцы ў Гомелі (1913), барацьбе і падыманні цяжару ў Мінску (1913—14). У 1910-я г. дзейнічала каля 70 спарт. гурткоў, клубаў, т-ваў (больш за 2,5 тыс.чал.); існавала 15—20 прасцейшых спарт. збудаванняў. На ўсерас. і міжнар. спаборніцтвах вызначыліся бел. спартсмены М.Дзявочка (веласпорт), А.У.Александровіч і У.С.Сакалдзінскі (цяжкаатлеты). У 1920-я г. ўзніклі ваенна-спарт. клубы ўсевобуча, новыя спарт. клубы і гурткі («Звязда», «Спартак», «Чырвоны маладняк» і інш.); пачалі развівацца баскетбол, тэніс, праведзены першыя рэсп. спаборніцтвы па розных відах спорту (22 у 1924), 1-е Усебел. свята фізкультуры ў Мінску. У 1923 створаны Вышэйшы савет фізкультуры пры ЦВКБССР, гар., пав., губ. саветы, Бел.арг-цыят-ва «Дынама». З 1924 рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты Беларусі па барацьбе, цяжкай атлетыцы, лыжным спорце, каньках. На 1-й Усесаюзнай спартакіядзе (1928) каманда БССР заняла 3-е месца. У 1929 у Мінску адкрыты тэхнікум фізкультуры (у 1937 пераўтвораны ў ін-т). У 1935 арганізавана спарт.т-ва «Спартак», у 1936 створаны К-т па справах фіз. культуры і спорту пры СНКБССР, яго абл., раённыя і гар. структуры, спарт. т-вы «Вымпел», «Лакаматыў», «Полымя», «Чырвоная звязда», «Тэмп» і інш. Уводзіліся спартыўныя збудаванні. У 1940 у БССР было 3295 калектываў фізкультуры (больш за 154 тыс.чал., у т. л. больш як 8 тыс. спартсменаў-разраднікаў).
У пасляваен. час калектывы фізкультуры адноўлены (на канец 1944 іх было 637; 36,6 тыс.чал.). У 1945 адбылася 1-я Усебел. спартакіяда. Актыўна вялося спарт. будаўніцтва: колькасць стадыёнаў, спарт. залаў у 1985 у параўнанні з 1966 вырасла ў 2,5 раза, басейнаў — у 3,5. Былі пабудаваны Мінскі палац спорту, воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі, алімпійскі лагер «Стайкі», зімовы спарткомплекс «Раўбічы», палац лёгкай атлетыкі і палац тэніса ў Мінску, конна-спарт. комплекс «Ратамка», рэканструяваны стадыёны «Дынама» і «Трактар» у Мінску. Па забяспечанасці спарт. збудаваннямі Беларусь займала вядучае месца ў СССР. Тут праводзіліся чэмпіянаты свету па барацьбе, біятлоне, валейболе, верталётным спорце, фехтаванні, чэмпіянаты Еўропы па гімнастыцы, класічнай барацьбе; чэмпіянаты СССР, буйныя міжнар. спаборніцтвы па розных відах спорту, у т. л. групавыя турніры па футболе XXII Алімпійскіх гульняў (1980) і чэмпіянату свету сярод юніёраў (1985).
На 1996 на Беларусі 286 стадыёнаў, 4,7 тыс.спарт. залаў, 220 плавальных басейнаў, каля 14 тыс. плоскасных спарт. пляцовак, дзейнічала 475 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ, у т. л. 12 школ вышэйшага спарт. майстэрства, 9 вучылішчаў алімп. рэзерву; у галіне фіз. культуры і спорту працавала больш як 16 тыс. спецыялістаў, падрыхтоўка іх ажыццяўляецца ў Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. Бел. спартсмены з 1952 удзельнічаюць у Алімпійскіх гульнях, дзе заваявалі 82 залатыя, 45 сярэбраных і 44 бронзавыя медалі. З 1992 зборная каманда Беларусі ўдзельнічае ў Паралімпійскіх гульнях інвалідаў. К.Шэпель стаў 5-разовым чэмпіёнам гэтых гульняў. У складзе зборнай СССР, а з 1993 у складзе самастойнай нац. каманды бел. спартсмены неаднаразова вызначаліся на чэмпіянатах свету, Еўропы, у кубкавых турнірах па барацьбе, біятлоне, вяслярным спорце, гандболе, спарт. гімнастыцы, фехтаванні, цяжкай атлетыцы і інш. Імёны бел. спартсменаў А.Бяловай, В.Корбут, І.Жалязоўскага, Н.Зверавай, К.Курловіча, А.Мядзведзя, У.Парфяновіча, Т.Самусенка, В.Сідзяка, В.Шчэрбы і інш. добра вядомыя ў свеце. Корбут і Шчэрба былі прызнаны лепшымі спартсменамі свету. З 1991 у Беларусі дзейнічае Нацыянальны алімпійскі камітэт. Развіццё фізкультурна-масавай і спарт. работы ажыццяўляецца на падставе Закону аб фізічнай культуры і спорце ад 18.6.1993, які вызначае фіз. культуру і спорт як неад’емную частку нац. культуры і гісторыі бел. народа. Каардынуе гэтыя працэсы Мін-ва спорту і турызму (утворана ў 1995). Пытанні фіз. культуры і спорту асвятляюцца ў перыяд. выданнях «Спортивная панорама» і «Прессбол», час. «Спорт на воде».
Асвета. Нац. сістэма адукацыі Беларусі ахоплівае дашкольнае выхаванне і адукацыю агульную, сярэднюю, пазашкольную, прафес.-тэхн., сярэднюю спец., вышэйшую, падрыхтоўку навук. і навукова-пед. кадраў, самаст. адукацыю дарослых. Сваю дзейнасць сістэма адукацыі ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Законаў «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь» (1992), «Аб правах дзіцяці» (1993) і інш. У развіцці сістэмы адукацыі ўлічваюцца канцэптуальныя ідэі, палажэнні і падыходы, якія закладзены ў разнастайных праграмах і планах: Дзяржаўнай праграме развіцця адукацыі і выхавання ў Беларусі да 2000 года (1993), Нацыянальным плане дзеянняў па ахове правоў дзіцяці на 1995—2000 (1995), канцэпцыях адукацыі і выхавання ў Беларусі; выхавання ў нац. школе Беларусі; развіцця дашкольнага выхавання; зместу агульнай сярэдняй адукацыі; стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і інш. Сістэма адукацыі Беларусі зыходзіць з асн. прынцыпаў: прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў; культурна-нац. аснова з адначасовым шырокім далучэннем да сусв. матэрыяльнай і духоўнай культуры; арыентацыя на сусв. ўзровень адукацыі і дасягненне прызнання за мяжой эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі навуч. устаноў Рэспублікі Беларусь; гуманізм і дэмакратызм; экалагічная накіраванасць; свецкі характар; абавязковасць базавай 9-гадовай адукацыі; падтрымка таленту і адукаванасці, стварэнне ўмоў для выяўлення і развіцця здольнасцяў асобы; пераемнасць і непарыўнасць адукацыі; адзінства навучання і выхавання, духоўнага, маральнага і фізічнага ўдасканалення асобы; павышэнне ролі сям’і ў выхаванні асобы, арган. ўзаемасувязь і ўзаемадзеянне сямейнага і грамадскага выхавання.
Дашкольныя ўстановы. У 1919 на Беларусі існавала 26 дашкольных устаноў (сіроцкія дамы, прытулкі, яслі-сады). У 1920 пры Наркамаце асветы БССР арганізаваны дашкольны аддзел. У 1922 было 88 дашкольных устаноў (каля 4 тыс. дзяцей); у 1932 — 543 (больш за 26 тыс. дзяцей); у 1940 — 1316 (64 тыс. дзяцей). У гады Вял.Айч. вайны сістэма дашкольнага выхавання была цалкам знішчана. У 1945 працавала 586 дашкольных устаноў (24 тыс. дзяцей). З 1959 дзейнічаюць дзіцячыя яслі-сады, з 2-й пал. 1980-х г. — разнастайныя віды і тыпы дашкольных устаноў, якія адпавядаюць запатрабаванням і інтарэсам дзяцей і бацькоў [дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя, змешаныя, дзіцячыя сады з гібкім рэжымам работы, з паглыбленым кірункам у рабоце (вывучэнне замежных моў, асноў выяўл. мастацтва і інш.), сямейныя, санаторныя, для дзяцей з недахопамі разумовага і фіз. развіцця, дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, «школа—дзіцячы сад», «дзіцячы дом—школа—дзіцячы сад» і інш.]. Дынаміку развіцця сеткі дашкольных устаноў гл. ў табл. 21. З 1989 з улікам асаблівасцяў развіцця мовы дзяцей удасканалены праграмы выхавання ў дашкольных установах. Дзеці разам з бацькамі сталі актыўна авалодваць бел. мовай, далучацца да культуры і традыцый бел. народа. Аднак з 1994—95 колькасць дзіцячых садоў скарацілася на 295 (колькасць дзяцей у іх зменшылася на 6,4 тыс.). З 5-дзённым рэжымам працавалі 75,8% дашкольных устаноў, з 6-дзённым 24,2%. На аднаго педагога прыпадала ад 8 да 10 дзяцей.
У сферы дашкольнага выхавання і адукацыі занята 55,5 тыс. педагогаў, з іх 99,9% — жанчыны; 35,1% маюць вышэйшую адукацыю, 59,2% — сярэднюю спецыяльную (1996). Спецыялістаў для дашкольных устаноў рыхтуюць 3 пед. ун-ты, пед.ін-т, 3 каледжы, 8 пед. вучылішчаў.
Агульнаадукацыйная школа. У 10 ст. на тэр. Беларусі была распаўсюджана слав. пісьменнасць. У 11—12 ст. у Полацку, Віцебску, Тураве і інш. гарадах дзяцей вучылі грамаце па царк. кнігах. У 13 ст. пісьменства пранікла ў асяроддзе гараджан, рамеснікаў, купцоў. У 14—15 ст. сталі адкрывацца школы пры феад. маёнтках; навучаннем дзяцей займаліся таксама настаўнікі-самавукі. У 16 — 1-й пал. 17 ст. на тэр. Беларусі ўзніклі канфесійныя пратэстанцкія школы, друкарні, з’явіліся першыя падручнікі на бел. мове. У пратэстанцкіх школах вывучалі Свяшчэннае Пісанне, царк. песнапенне, стараж. мовы (лац., грэч., стараж.-рус.), родную мову, рыторыку, паэзію, дыялектыку, матэматыку. У гэты час вял. ролю ў развіцці асветы на Беларусі адыгралі брацкія школы. У 2-й пал. 17 ст. многія з іх разам з друкарнямі былі закрыты. З 16 да пач. 19 ст. існавалі езуіцкія навуч. ўстановы. У канцы 17—18 ст. распаўсюджваліся каталіцкія і уніяцкія школы. У 1773—94 агульная адукацыя ў Рэчы Паспалітай развівалася пад кіраўніцтвам Адукацыйнай камісіі, якая правяла рэформу школ і ун-таў, зацвердзіла статут і адкрыла 20 школ, у якіх больш увагі стала надавацца прыродазнаўчым і фіз.-матэм. навукам; адукацыя пачала набываць свецкі характар.
У канцы 18 ст. пасля Далучэння Беларусі да Расіі было адкрыта 20 рускіх школ, 6 малых і 2 галоўныя нар. вучылішчы (у Магілёве і Полацку). Да адмены ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 пераважалі каталіцкія (ордэнскія) і уніяцкія школы, навучанне вялося пераважна на польск. мове. Пасля паўстання 1863—64 кіраўніцтва адукацыяй ажыццяўлялася на аснове «Часовых правіл для народных школ Віленскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерань» і выдадзенай папячыцелем Віленскай навучальнай акругі А.П.Шырынскім-Шыхматавым спец. інструкцыі (1864), у адпаведнасці з якімі навучанне вялося на рус. мове, вучням забаранялася ў школе размаўляць паміж сабой і з настаўнікамі на роднай мове; нагляд за нар. адукацыяй і свецкімі школамі быў даручаны правасл. духавенству. Пач. школы будаваліся на сродкі бацькоў. Сярэдняя школа з-за высокай платы была недаступная для дзяцей б.ч. працоўных. Паводле перапісу 1897 сярод насельніцтва ва ўзросце 9—49 гадоў пісьменныя складалі 32%. Пад уплывам рэвалюцыі 1905—07 актывізавалася барацьба за стварэнне бел.нац. школы. У 1906 у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі р-н) адбыўся 1-ы на Беларусі нелегальны з’езд настаўнікаў, на якім былі сфармуляваны патрабаванні ўсеаг. абавязковага навучання і выкладання на бел. мове. У 1906 выйшлі першы бел. буквар «Беларускі лемантар» К.Каганца, «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі, у 1909 «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа.
У 1914/15 навуч.г. на Беларусі працавалі 7682 агульнаадук. школы ўсіх тыпаў, у т. л. 7492 пач., 119 няпоўных сярэдніх, 71 сярэдняя. Ва ўсіх тыпах школ вучылася 489 тыс. вучняў (20% усіх дзяцей школьнага ўзросту). У 1919 Наркамат БССР увёў у дзеянне «Палажэнне аб адзінай працоўнай школе РСФСР». Навучанне ў школах вялося на роднай мове. Па ініцыятыве братоў П.М. і М.М.Лепяшынскіх быў створаны новы тып прац. школы — школа-камуна. Асн. тыпам школы стала 7-гадовая прац.агульнаадук. і політэхн. школа для дзяцей ва ўзросце 8—15 гадоў. У 1919 адкрыліся першыя вячэрнія школы для дарослых, а з канца 1920 арганізавана сетка школ для непісьменных. У 1926 ЦВК і СНКБССР прынялі пастанову аб увядзенні ўсеаг. абавязковага пач. навучання (завершана да 1932). У 1926 заснаваны школы 2-й ступені з 9-гадовым тэрмінам навучання (з 1932 — з 10-гадовым). Да канца 1930-х г. дзейнічалі таксама школы з выкладаннем на польск., яўр. і інш. мовах. З 1932/33 навуч.г. ўведзена абавязковае 7-гадовае навучанне (завершана да 1939/40 навуч.г.). У 1939 пісьменнасць насельніцтва дасягнула 78,9%. На тэр.Зах. Беларусі з 400 бел. школ да 1937 не засталося ніводнай. У 1938 у асобных раёнах было каля 70% непісьменных. З 1940 у зах. абласцях уведзена 7-гадовае навучанне. У гады Вял.Айч. вайны знішчана каля 9 тыс. школ. У пасляваен. гады школьная сетка адноўлена. У 1962/63 навуч.г. закончыўся пераход да ўсеаг. 8-гадовага навучання, у 1975/76 навуч.г. — да ўсеаг. сярэдняй адукацыі (гл.табл. 21).
У 2-й пал. 1980-х г. пачаўся рух за аднаўленне бел. мовы (у 1970 не вывучалі бел. мову як прадмет 30% вучняў школ Беларусі, у Мінску — 90%). У 1989 створана Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. У 1990 прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які абвясціў дзяржаўнай бел. мову. У 1994/95 навуч.г. 64% ад агульнай колькасці школ вялі навучанне на бел. мове, 5% — на рускай, 30% на рус. і бел. мовах. З 1995 пачалася планамерная і паступовая рэформа агульнаадук. школы Беларусі. Яе асн. мэты: стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы; павышэнне якасці адукацыі; павелічэнне эфектыўнасці сістэмы адукацыі і яе адпаведнасці патрэбам грамадства і дзяржавы. Прагназуецца пераход ад аптымальных тэрмінаў навучання і аб’ёму атрыманых ведаў праз увядзенне абавязковага 10-гадовага тэрміну навучання (пры пачатку навучання з 6 гадоў). Структура абноўленай сістэмы адукацыі: дзіцячы сад (з 3 да 6 гадоў); пач. школа (1—4-ы кл., з 6 да 10 гадоў); асноўная (абавязковая) школа (5—10-ы кл., з 10 да 16 гадоў). Выпускнікі 10-гадовай школы атрымліваюць атэстат, які сведчыць аб завяршэнні абавязковай адукацыі, але не дае права паступлення ў ВНУ. Пасляабавязковая адукацыя прадугледжвае для выпускнікоў 10-х кл. некалькі шляхоў працягу адукацыі: 3-я ступень школьнай адукацыі (11—12-ы кл.); прафес.-тэхн. вучылішчы (пач.прафес. школа, тэрмін навучання 2—3 гады); тэхнікумы, каледжы (сярэдняя спец. школа, 3—4 гады); ліцэі (профільныя, пры ВНУ, ліцэйскія класы, 2 гады). Ліцэі адпавядаюць 11 — 12-му класам і даюць права паступлення ў ВНУ.
Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Першыя прафес.-тэхн.навуч. ўстановы на Беларусі ўзніклі ў 2-й пал. 19 ст. пераважна пры заводах і фабрыках на сродкі прыватных асоб, дабрачынных т-ваў, гарадскіх улад. У іх рыхтавалі кавалёў, слесараў, сталяроў, агароднікаў, садаводаў, камерц. работнікаў. У 1914 на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. было 8 рамесных вучылішчаў (606 навучэнцаў). У 1920-я г. адкрыты прафес.-тэхн. школы, тэхн. курсы на прадпрыемствах, школы фабрычна-заводскага вучнёўства (ФЗВ). У 1932 у школах ФЗВ займалася 13 тыс. навучэнцаў. У 1940 у сістэме прац. рэзерваў было адчынена 40 школ ФЗВ, 15 рамесных і 6 чыг. вучылішчаў. У гады Айч. вайны прафес.-тэхн.навуч. ўстановы эвакуіраваны на Урал і ў Зах. Сібір. У канцы 1945 працавалі 72 навуч. ўстановы прац. рэзерваў (14,3 тыс. навучэнцаў). У 1959 створана сістэма прафес.тэхн. адукацыі; з 1969 дзейнічаюць сярэднія прафес.-тэхн. вучылішчы (ПТВ). У 1989 створаны прафес.навуч. ўстановы новага тыпу, у т. л. вышэйшыя прафес. вучылішчы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для прам-сці і сельскай гаспадаркі. У 1994/95 навуч.г. ў 253 прафес.-тэхн.навуч. установах, у т. л. ў 21 вышэйшым прафес. вучылішчы і 1 вышэйшым тэхнічным, па 400 прафесіях навучалася 138,1 тыс. навучэнцаў. Ва ўмовах пераходу да рыначных адносін у сістэме прафес.-тэхн. адукацыі вырашаюцца праблемы занятасці, удасканалення навуч. планаў і праграм, арганізацыя новых формаў прац. навучання і прафес. падрыхтоўкі (вучнёўскія кааператывы, малыя прадпрыемствы, політэхн. цэнтры, рэальныя школы і класы, тэхн. ліцэі, рэгіянальныя прафцэнтры і комплексы, школы-ПТВ, ПТВ-тэхнікумы, ПТВ—тэхнікумы—ВНУ і інш.; гл.табл. 21).
Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Пачатак развіцця сярэдняй спец. адукацыі на Беларусі звязаны з арганізацыяй у 1840 Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 ін-т). Медработнікаў сярэдняй кваліфікацыі рыхтавалі Магілёўская фельч.-акушэрская школа (з 1865), Віцебская фельчарская школа (з 1872), Гродзенская акушэрская школа (з 1875). Настаўнікаў з сярэдняй пед. адукацыяй рыхтавалі 8 настаўніцкіх семінарый (Маладзечанская, Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Рагачоўская і інш., у т. л. 2 жаночыя), 3 настаўніцкія ін-ты. Працавала адзіная тэхн.навуч. ўстанова — Гомельскае чыг. вучылішча (з 1876). У 1914/15 навуч.г. ў 15 сярэдніх спец.навуч. установах займалася 1,4 тыс. навучэнцаў. У 1917 было 10 с.-г.навуч. ўстаноў. Сетка сярэдніх спец.навуч. устаноў актыўна пачала развівацца ў 1920-я г. Адчынены тэхнікумы: Віцебскі механіка-буд., Мінскі арх.-буд., Полацкі лясны, мінскія гідратэхнікум і палітэхнікум, Магілёўскі культ.-асветны, Аршанскі чыг. і інш. У 1930 на Беларусі працавалі 58 сярэдніх спец.навуч. устаноў (11,2 тыс. навучэнцаў). У гады Вял.Айч. вайны разбураны амаль усе навуч. ўстановы. У 1945/46 навуч.г. працавалі 94 тэхнікумы і вучылішчы (26,2 тыс. навучэнцаў). У 1960-я г.для падрыхтоўкі спецыялістаў с.-г. вытв-сці створаны новы тып сярэдняй спец.навуч. установы — саўгас-тэхнікум (у 1975 — 12, у 1990 — 18). Для падрыхтоўкі спецыялістаў па новых галінах вытв-сці былі адчынены тэхнікумы: Наваполацкі нафтавы (гл.Наваполацкі політэхнічны тэхнікум), Салігорскі горна-хімічны, Магілёўскі і Гродзенскі хіміка-тэхналагічныя, Мінскі радыётэхн. тэхнікум (гл.Мінскі вышэйшы радыётэхнічны каледж) і інш. У 1992 для арганізацыі навук.-метадычнай работы і метадычнага забеспячэння створаны Рэсп.ін-тпрафес. адукацыі. У 1994/95 навуч.г. ўведзены новыя спецыяльнасці па прадпрымальніцкай дзейнасці (камерцыйная дзейнасць, маркетынг, менеджмент, арганізацыя работы фермерскай гаспадаркі і інш.; гл.табл. 21).
Вышэйшая адукацыя. У часы ВКЛ вышэйшую адукацыю атрымлівалі ў Віленскай акадэміі (гл.Віленскі універсітэт). Першая вышэйшая навуч. ўстанова на тэр. Беларусі — Гродзенская мед. акадэмія (1775—81), якая дала пачатак развіццю мед. адукацыі на Беларусі. У 1812—20 дзейнічала каталіцкая вышэйшая навуч. ўстанова — Полацкая езуіцкая акадэмія. У 1848—64, 1919—25 працаваў Горы-Горацкі земляробчы ін-т — першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навуч. ўстанова. У 1911 у Віцебску створана аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та (з 1918 Віцебскі археал.ін-т, існаваў да 1923). У 1918 Віцебскі (з 1910; гл.Віцебскі універсітэт) і Магілёўскі (з 1913) настаўніцкія ін-ты пераўтвораны ў пед. ін-ты. У 1920 засн.Бел.політэхн.ін-т (гл.Беларуская політэхнічная акадэмія). У Мінску засн.Беларускі дзяржаўны універсітэт (1921), Бел.ін-т сельскай гаспадаркі (1922), які ў 1925 далучаны да Горы-Горацкага земляробчага ін-та, і створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. У 1920—30-я г. адчынены таксама Віцебскі вет.ін-т (1924; гл.Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны), лесатэхнічны ін-т у Гомелі (1930; гл.Беларускі тэхналагічны універсітэт); мінскія энергетычны, хіміка-тэхналагічны, будаўнічы (1930), харч. прам-сці, тарфяны (1931) ін-ты, якія ў 1933 увайшлі ў склад Бел.політэхн. ін-та, Мінскі медыцынскі інстытут (1930), Мінскі пед.ін-т (1931; гл.Беларускі педагагічны універсітэт), Беларуская кансерваторыя (1932; гл.Беларуская акадэмія музыкі), Гомельскі пед.ін-т (1933; гл.Гомельскі універсітэт), Віцебскі медыцынскі інстытут (1934), Бел.ін-т фізічнай культуры (1937; гл.Акадэмія фізічнага выхавання і спорту) і інш.
У 1932 на Беларусі 32 ВНУ (10,1 тыс. студэнтаў), у т. л. 9 тэхн.ВНУ, дзейнічаў 51 рабфак. У 1940/41 навуч.г. працавала 25 ВНУ (21,5 тыс. студэнтаў). На 10 тыс. насельніцтва прыпадалі 24 студэнты. У гады Айч. вайны ВНУ Беларусі спынілі работу. У 1944/45 навуч.г. працавалі 12 ВНУ (5,1 тыс. студэнтаў), у 1945/46 — 24 (12,8 тыс. студэнтаў). Створаны Гродзенскі пед.ін-т (1944; гл.Гродзенскі універсітэт), Бел. тэатральны ін-т (з 1945; з 1953 тэатральна-мастацкі; гл.Беларуская акадэмія мастацтваў), Мінскі пед.ін-т замежных моў (1948; гл.Мінскі лінгвістычны універсітэт), Брэсцкі пед.ін-т (1950; гл.Брэсцкі універсітэт), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1953; Гомель; гл.Беларускі універсітэт транспарту), Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1954; гл.Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт), Мінскі радыётэхн. ін-т (1964; гл.Беларускі універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі), Віцебскі тэхналагічны ін-т лёгкай прам-сці (1965; гл.Віцебскі тэхналагічны універсітэт), Наваполацкі політэхн.ін-т (1974; гл.Полацкі універсітэт) і інш. У 1975 на базе ф-та бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага пед. ін-та і ф-та культ.-асв. работы Бел.тэатр.-маст. ін-та засн. Мінскі ін-т культуры (гл.Беларускі універсітэт культуры). У 1994/95 навуч.г. вучэбную і навук. работу па 200 спецыяльнасцях праводзілі 38 дзярж.ВНУ (ун-таў, акадэмій, ін-таў, вышэйшых каледжаў); створаны таксама недзярж. ВНУ: Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання, Еўрапейскі гуманітарны ун-т, Эканоміка-лінгвістычны ун-т, Камерцыйная акадэмія (Магілёў), Ін-т сучасных ведаў, Камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, Ін-т кіравання і прадпрымальніцтва і інш. Усяго на Беларусі дзейнічае 20 недзярж. ВНУ (1996). Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасцях: класічныя мовы і л-ра (лац., грэч.), японская і кітайская мовы, камерц. дзейнасць на рынку тавараў і паслуг, метралогія, перспектыўныя кірункі псіхалогіі (паліт. псіхалогія, этнапсіхалогія і інш.), стандартызацыя і сертыфікацыя, тэхналогія і паліграф.вытв-сць і інш. Рэфармаванне вышэйшай школы ідзе ў кірунку паступовага пераходу да шматузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі: 1-ы ўзровень — падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй (4—5 гадоў), 2-і — паглыбленая падрыхтоўка (1—2 гады). Першы ўзровень прадугледжвае магчымасць атрымання адначасова з вышэйшай адукацыяй акад. ступені бакалаўра. Другі — паглыбленую падрыхтоўку спецыялістаў у канкрэтным кірунку прафес. дзейнасці і атрыманне пры дадатковым навучанні акад. ступені магістра. Вядзецца распрацоўка стандартаў адукацыі, якія з’яўляюцца базай для атэстацыі і акрэдытацыі навуч. устаноў, статуса дыплома аб адукацыі, яго эквівалентнасці за межамі Б. Даследаванні ў галіне адукацыі праводзяць Рэсп.ін-т вышэйшай школы і гуманіт. адукацыі, Ін-т павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, Рэсп.ін-тпрафес. адукацыі, кафедры педагогікі і псіхалогіі пед.ВНУ і ун-таў, кафедра інжынерна-пед. дысцыплін Бел.політэхн. акадэміі, кафедра культуры і педагогікі Бел. аграрнага тэхн. ун-та і інш. Вядучая навук. ўстанова Беларусі па псіхал.-пед. і сацыяльна-эканам. даследаваннях — Нацыянальны інстытут адукацыі, на базе якога ў мэтах каардынацыі навук. даследаванняў створаны Каардынацыйны савет па навук. даследаваннях у сферы адукацыі (1993).
Культурна-асветныя ўстановы. Першыя бібліятэкі на Беларусі ўзніклі пры цэрквах і манастырах у 11 ст.Найб. старажытная Полацкага Сафійскага сабора бібліятэка. У канцы 16—18 ст. склалася сістэма бібліятэк ордэна базыльян, асновай якіх найчасцей былі б-кі правасл. манастыроў. Цэнтральныя б-кі базыльян знаходзіліся ў Віленскім Святатроіцкім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Вялікія кнігазборы мелі каталіцкія кляштары: кармелітаў у Глыбокім, дамініканцаў у Шчучыне і Драгічыне, бернардзінцаў у Слоніме, аўгусцінцаў і трынітарыяў у Брэсце. Найб. значныя пратэстанцкія б-кі былі ў Слуцкай кальвінісцкай калегіі і Смаргонскім зборы. З 16 ст. існуюць б-кі навуч. устаноў. Самая вял. з іх была б-ка Віленскай акадэміі (цяпер б-ка Вільнюскага ун-та), больш за 40 тыс. кнігадрукаў захоўвала Полацкай езуіцкай акадэміі бібліятэка. У 18 ст. існавалі б-кі езуіцкіх, базыльянскіх і піярскіх вучылішчаў, бібліятэкі калегіумаў у Гродне, Брэсце, Мінску, Слуцку, Навагрудку, Бабруйску, Мазыры, Пінску, Паставах, Халопенічах і інш. У 18—19 ст. б-кі мелі гімназіі, Горы-Горацкі с.-г.ін-т; у Віленскай навуч. акрузе ў 1894 працавалі 733 б-кі пры нар. вучылішчах. Самымі вял. прыватнымі ў 16—18 ст. былі Радзівілаў бібліятэка ў Нясвіжы, Сапегаў бібліятэкі, Храптовічаў бібліятэкі, б-кі слуцкіх князёў Алелькавічаў, магнатаў Солтанаў і інш. У 19 — пач. 20 ст. павялічылася колькасць прыватных б-к інтэлігенцыі, у гарадах пачалі стварацца публічныя б-кі (Гродна, Магілёў, Мінск, Віцебск і інш.). На сродкі выдаўца Ф.Ф.Паўленкава ствараліся Паўленкаўскія б-кі (напр., у в. Астрамечава, Брэсцкі р-н). У 1921 арганізавана Бібліятэка фундаментальная БДУ — першая на Беларусі навук.б-ка. У 1922 створана аб’яднаная Бел.дзярж. і універсітэцкая б-ка (з 1926 Бел.дзярж.б-ка, гл.Бібліятэка нацыянальная Беларусі), яе філіялы ў Віцебску (1925), Гомелі (1933), Магілёве (1938) і пры Доме ўрада (1933; з 1994 Бібліятэка прэзідэнцкая Рэспублікі Беларусь). У 1938 створаны бібліятэкі абласныя Беларусі. У 1925 заснавана Бібліятэка цэнтральная навуковая імя Я.Коласа. У Вял.Айч. вайну б-кі былі разбураны, большасць кніжнага фонду страчана. У 1950 колькасць б-к і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. Працуюць спец.рэсп. б-кі: Бібліятэка навукова-медыцынская рэспубліканская, навукова-метадычная па фіз. культуры і спорце, сельскагаспадарчая, Бібліятэка навукова-тэхнічная рэспубліканская, Бібліятэка навукова-педагагічная рэспубліканская. На 1.1.1996 на Б. каля 5,7 тыс. масавых б-к з кніжным фондам больш за 90 млн. кніг і часопісаў.
Музеі. Першыя музейныя калекцыі на Беларусі вядомы з 16 ст. — сістэматызаваныя нумізматычныя зборы Радзівілаў у Нясвіжы, дзе таксама былі карцінная галерэя, збраёўня. У 18 ст. створаны «сапежанскі збор» у Ружанах, музей і карцінная галерэя ў Полацкім езуіцкім калегіуме, музейныя калекцыі А.Тызенгаўза ў Гродне, Я.Стравінскага ў в. Накрышкі пад Навагрудкам, І.Храптовіча ў в. Шчорсы (Навагрудскі р-н) і інш. У 19 ст. вядомы музейныя зборы М.П.Румянцава ў Гомелі, А.Гюнтара ў в. Дабраўляны (Смаргонскі р-н), карцінная галерэя К.Тызенгаўза ў Паставах, І.Слізеня ў в. Мсціж (Барысаўскі р-н) і інш. У 1830—40-я г. заснаваны «кабінет» М.Гаўсмана ў Мінску, дзе экспанаваліся творы мастацтва, матэрыялы па археалогіі, прадметы побыту беларусаў. У 1842 адкрыты музей старажытнасцяў К. і Я.Тышкевічаў у Лагойску. У 2-й пал. 19 ст. заснаваны літ.-краязн. музеі А.Ельскага (в. Замосце, Пухавіцкі р-н), Э.Чапскага (в. Станькава, Дзяржынскі р-н). У 1867 адкрыты Магілёўскі, у 1897 — Магілёўскі царкоўна-археал., у 1893 заснаваны Віцебскі царкоўна-археалагічны музей, у 1908 — Мінскі царкоўна-археалагічны музей. У пач. 20 ст. дзейнічалі Горацкі, Мсціслаўскі музеі. У 1920-я г. заснаваны музеі ў Слоніме, Пінску, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Багатыя бел. калекцыі меў Беларускі музей у Вільні (1921—45). У 1940 на Беларусі было 26 дзярж. музеяў, у т. л. Беларускі дзяржаўны музей у Мінску (з 1919). У 2-ю сусв. вайну амаль усе музеі знішчаны. У пасляваен. гады многія адноўлены ці створаны новыя. На 1996 у Беларусі 102 дзярж. музеі, у т. л. 35 краязнаўчых, 22 гіст., 11 маст. і нар. творчасці, 18 літ. і літ.-мемарыяльных. Буйнейшыя рэспубліканскія музеі: Багдановіча Максіма літаратурны музей, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Музей гісторыі беларускай літаратуры, Коласа Якуба літаратурны музей, Купалы Янкі літаратурны музей, Брэсцкай крэпасці-героя музей, Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі і інш. Дзейнічаюць музеі на грамадскіх пачатках пры тэатрах, навуч. і інш. установах.
Друк, радыё, тэлебачанне. Друк. Першую бел. друкаваную кнігу «Псалтыр» выдаў Ф.Скарына ў Празе 6.8.1517. У сталіцы ВКЛ Вільні першая друкарня засн. Ф.Скарынам каля 1520. Тут жа выдадзены «Малая падарожная кніжка» (1522) і «Апостал» (1525). На тэр. сучаснай Беларусі першая кніга на стараж.-бел. мове выдадзена ў Нясвіжы 10.6.1562, першая друкарня засн. ў Брэсце ў 1553 (гл. ў арт.Брэсцкія друкарні). Першае бел. перыядычнае выданне — «Газэта літэрацка Віленьска» (1760—1916). На тэр. сучаснай Беларусі першае перыяд. выданне — «Газэта Гродзеньска» (1776—83). Першая нелегальная беларускамоўная газета — «Мужыцкая праўда» (1862—63), першыя легальныя газеты на бел. мове — «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—15). На Беларусі працуюць 11 дзярж. выдавецтваў і больш за 1300 суб’ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці і прадпрымальнікаў, якім дадзены ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць. У 1995 выдадзена 3205 назваў кніг тыражом 62,9 млн.экз. На 1.1.1996 зарэгістравана 869 перыяд. выданняў, у т. л. 611 газет, 212 часопісаў, 46 бюлетэняў. Буйнейшыя дзярж. газеты: «Народная газета», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Рэспубліка», «7 дней», «Чырвоная змена», «Белорусская нива». Выходзяць недзяржаўныя, прыватныя, прафесійныя, рэліг., парт. і інш. выданні: «Беларускі час», «Веснік беларускага экзархата», «Во славу Родины», «Згода», «Літаратура і мастацтва», «Свабода», «Товарищ», «Цэнтральная газета» і інш. Дзейнічаюць афіц.Беларускае Тэлеграфнае Агенцтва (БелТА, з 1938), а таксама прыватныя агенцтвы: Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), «Рэклама, інфармацыя, дайджэст» (РІД), «Павет» і інш.Гл. таксама Выдавецтва, Кнігадрукаванне, Друкарня, Газета, Часопіс, Агенцтва друку.
Радыё. Першая перадача бел. радыё адбылася ў 1925. Сучаснае дзярж. радыёвяшчанне вядзецца па 1-й і 2-й праграмах у мона- і стэрэаварыянце. У структуру Бел. радыёвяшчання ўваходзіць радыёвяшчанне абласных студый. Штодзённа на кароткіх хвалях гучаць перадачы для беларусаў, якія жывуць у Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Зах. Еўропе (гл.Беларускае радыё за мяжой). На ультракароткіх хвалях працуюць незалежныя камерцыйныя станцыі «Радыё 101,2» і «Радыё Бі Эй».
Тэлебачанне. Рэгулярныя тэлеперадачы на Беларусі пачаліся 1.1.1956 (створаны рэсп. тэлецэнтр у Мінску). Працуе Рэспубліканская студыя тэлебачання, мае студыі ва ўсіх абласных цэнтрах. З 1991 развіваюцца недзярж. эфірныя і кабельныя сеткі тэлебачання. У крас. 1995 утворана Тэлевізійная вяшчальная сетка (ТВС), у якую аб’яднаны 12 недзярж. тэлестанцый. На тэр. Беларусі трансліруюцца таксама праграмы Грамадскага Расійскага, Незалежнага тэлебачання, тэлебачання С.-Пецярбурга, агульнаадук. праграма «Расійскія універсітэты», перадачы агульнай для краін СНД тэлерадыёкампаніі «Мір». Нац.дзярж. тэлерадыёкампанія Беларусі ўваходзіць у склад Еўрапейскага вяшчальнага Саюза 42 дзяржаў. Гл. таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.
Навука. Развіццё навук. ідэй і суполак на Беларусі ў 16 ст. звязана з навук.-асветніцкай дзейнасцю Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, М.Літвіна, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Стрыйкоўскага. У 1579 засн. Віленская акадэмія, якая стала навук. цэнтрам Беларусі і Літвы (гл.Віленскі універсітэт). У 17—18 ст. вялі навук. даследаванні і распаўсюджвалі веды ў галіне астраноміі, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, этнаграфіі і інш. навук А.Скарульскі, С.Шадурскі, Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Пачобут-Адляніцкі, С.Канарскі і інш. Значную ролю ў пашырэнні навук. ведаў на Беларусі адыграла Гродзенская мед. школа, засн. А.Тызенгаўзам (у 1775—81 Гродзенская мед. акадэмія, узначальваў Ж.Э.Жылібер). У 1-й пал. 19 ст. як частка славістыкі зарадзілася навук. беларусазнаўства (працы П.Шафарыка, В.М.Бадзянскага, З.Я.Даленгі-Хадакоўскага). Асн. арганізатары гэтых даследаванняў — Віленскі ун-т, віленскія археалагічная і археаграфічная камісіі. Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства зрабілі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі І.І.Грыгаровіч, Т.Нарбут, М.В.Без-Карніловіч, лінгвісты І.І.Насовіч і С.П.Мікуцкі, этнограф П.М.Шпілеўскі, археолагі і краязнаўцы Я.П.Тышкевіч і К.П.Тышкевіч, публіцыст Р.А.Падбярэскі. У 1860—90-я г.бел. этнас даследавалі Насовіч, М.А.Дзмітрыеў, Ю.Ф.Крачкоўскі, А.М.Семянтоўскі, М.Я.Нікіфароўскі, Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, М.А.Янчук і інш.Для развіцця айч.с.-г. навукі і падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі шмат зрабіў створаны ў 1848 Горы-Горацкі земляробчы ін-т. У пач. 20 ст. на Беларусі існавалі 3 н.-д. ўстановы: Беняконская с.-г. доследная станцыя, станцыя лекавых раслін пад Магілёвам (абедзве з 1910) і Мінская доследная балотная станцыя (з 1911). Пэўная навук. работа вялася ў Віцебскім (з 1910), Магілёўскім (з 1913) і Мінскім (з 1914) настаўніцкіх ін-тах, у Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археал. ін-та (з 1911).
Больш шырокія маштабы набыло развіццё навукі і навук. устаноў на Беларусі пасля ўтварэння БССР. У 1919 адноўлены земляробчы ін-т у Горках (з 1925 Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), створаны Віцебскі бат. сад. У 1921 адкрыты Беларускі дзяржаўны універсітэт, які стаў цэнтрам падрыхтоўкі нац. кадраў, навук. даследаванняў у галіне біял., хім., фіз.-матэм. і грамадскіх навук. На базе Навук.-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР у 1922 створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1923 у Мінску створана Бел. доследная станцыя па ахове с.-г. культур, у 1924 — Мінская лясная доследная станцыя, у Лошыцы — садавіна-гароднінная доследная станцыя. Навук. работу праводзілі і выкладчыкі Бел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі (з 1922; за 2 гады ін-т выдаў 9 тамоў «вучоных запісак»), Віцебскага ветэрынарнага ін-та (з 1924). Зыходзячы з патрэб развіцця нар. гаспадаркі і культуры, урад БССР ператварыў Інбелкульт у Акадэмію навук Беларусі, якая была ўрачыста адкрыта 1.1.1929. Функцыі АН былі расшыраны, на яе ўскладалася планаванне работы ўсіх н.-д. устаноў Беларусі, кантроль за выкананнем планаў, укараненне вынікаў даследаванняў у вытв-сць. Першым прэзідэнтам акадэміі выбраны У.М.Ігнатоўскі, віцэ-прэзідэнтамі — М.І.Бялуга, С.М.Некрашэвіч, неадменным сакратаром — В.У.Ластоўскі; у ліку акадэмікаў-заснавальнікаў — М.Ф.Бліадухо, С.Я.Вальфсон, С.М.Вышалескі, З.Жылуновіч (Цішка Гартны), І.І.Замоцін, Ігнатоўскі, І.Д.Луцэвіч (Я.Купала), С.Ю.Матулайціс, К.М.Міцкевіч (Я.Колас), У.І.Пічэта, І.А.Пятровіч (Я.Нёманскі) і інш. У 1931 у структуры АН створаны ін-ты: фізіка-тэхнічны, агранамічны, біялагічны, эканомікі, філасофіі, сав. будаўніцтва і права, л-ры і мастацтва; у 1932 працавалі 14 НДІ (22 правадз. члены АН, 150 навук. работнікаў). Усяго ў БССР у гэты час дзейнічала 40 н.-д. устаноў, у якіх працавала каля 1500 навук. супрацоўнікаў. Для падрыхтоўкі навук. кадраў у 1931 створана аспірантура. У даваенны час н.-д. ўстановы правялі вял. работу ў галіне геалогіі, батанікі, заалогіі, фізіялогіі, біяхіміі, медыцыны, фізіка-матэм., філас., правазнаўчых, этанам., мастацтвазнаўчых і інш.навук.
У развіцці навукі ў БССР у канцы 30-х г. было шмат цяжкасцяў, абумоўленых недахопам высокакваліфікаваных навук. кадраў, а таксама беспадстаўнымі абвінавачваннямі і рэпрэсіямі (рэпрэсіравана больш за 140 супрацоўнікаў АН). Гэта адмоўна адбілася на развіцці ўсіх навук. кірункаў, была згорнута падрыхтоўка кадраў (калі ў 1934 у акадэміі навучаліся 139 аспірантаў, то ў 1938 — толькі 6). У 1938 шляхам рэарганізацыі ці зліцця з інш. ўстановамі ліквідаваны ін-ты фізіка-тэхнічны, філасофіі і эканомікі. У выніку фактычна былі закрыты цэлыя навук. кірункі, што нанесла вял. шкоду развіццю навукі. У Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, навук. даследаванні канцэнтраваліся ў Віленскім ун-це і Беларускім навуковым таварыстве.
У гады Вял.Айч. вайны ўсе НДІ і ВНУ былі знішчаны або эвакуіраваны. Але ўжо ў пач. 1950-х г.навук. патэнцыял Беларусі быў адноўлены. Працавалі ўсе ін-ты, што існавалі ў АН да вайны, узніклі і новыя (механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, лесу, жывёлагадоўлі). У 1950—60-я г.найб. хутка развіваліся фізіка-матэм. і фізікатэхн. навукі; у АН створаны ін-ты: фізікі, матэматыкі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, машыназнаўства і аўтаматызацыі, тэхн. кібернетыкі, ядзернай энергетыкі і інш. У 1940—60-я г.навук. і навук.-арганізацыйную працу вялі прэзідэнты АН Беларусі К.В.Гораў, А.Р.Жэбрак, М.І.Грашчанкаў, В.Ф.Купрэвіч; акадэмікі К.М.Міцкевіч (Я.Колас), І.С.Лупіновіч, К.К.Атраховіч (К.Крапіва), Ц.М.Годнеў, М.А.Дарожкін, М.Ф.Ярмоленка, М.М.Нікольскі, А.Н.Сеўчанка, Б.І.Сцяпанаў, М.В.Турбін, М.П.Яругін, А.В.Лыкаў, В.П.Севярдэнка, І.А.Булыгін, А.К.Красін і інш. У 1969 прэзідэнтам АН Беларусі выбраны М.А.Барысевіч. У 1970-я г. ў структуры АН створана 5 новых ін-таў: геахіміі і геафізікі, электронікі, фотабіялогіі, біяарган. хіміі, мікрабіялогіі. Арганізаваны акадэмічныя навук. цэнтры ў абл. гарадах: у Гомелі ін-т металапалімерных сістэм і аддзяленне ін-та матэматыкі, у Магілёве аддзяленні ін-таў фізікі і фізіка-тэхнічнага, у Гродне аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў, у Віцебску аддзяленні ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. Пазней гэтыя структурныя фарміраванні выраслі ў самаст. ін-ты: прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў у Магілёве, тэхн. акустыкі ў Віцебску, біяхіміі ў Гродне. У канцы 1970-х г. у АН функцыянавала 5 аддзяленняў (грамадскіх, фіз.-матэм., фіз.-тэхн., біял., хім., геал. навук), у якіх былі аб’яднаны 32 н.-д. ўстановы, працавала больш за 15,5 тыс.чал., у т. л. 204 д-ры, больш за 1500 канд. навук, 54 акадэмікі; 70 чл.карэспандэнтаў. З 1987 прэзідэнт АН Беларусі У.П.Платонаў, з 1992 — Л.М.Сушчэня. Вял. поспехі былі дасягнуты ў развіцці оптыкі, квантавай электронікі і спектраскапіі (М.А.Барысевіч, Сцяпанаў, У.А.Піліповіч, В.С.Буракоў), матэматыкі (Платонаў, Яругін), цеплафізікі і энергетыкі (Лыкаў, Красін, А.Мартыненка), генетыкі і цыталогіі (Л.У.Хатылёва), геалогіі (А.С.Махнач, Р.Г.Гарэцкі), лінгвістыкі (М.В.Бірыла), біяарган. хіміі (А.А.Ахрэм), грамадскіх навук (Бірыла, В.К.Бандарчык, К.П.Буслаў, М.І.Вядута, І.Я.Марчанка, Р.М.Суднік).
Тэмпы развіцця навук. патэнцыялу Беларусі, эфектыўнасць яго дзейнасці рэзка знізіліся ў 1990-я г., калі ўсе сферы грамадскага жыцця, у т. л. і навуку, ахапіў глыбокі крызіс. Пачаўся адток яе найб. кваліфікаваных і актыўных спецыялістаў. Аднак і ў гэтых умовах развіццё навук. даследаванняў не спыняецца. У канцы 1980 — пач. 1990-х г. з’явіліся новыя навук. ўстановы ў структуры АН Беларусі: ін-ты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі; сацыялогіі; хіміка-тэхнал. цэнтр; інжынерны цэнтр фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак і пакрыццяў «Плазматэг»; навук. цэнтр праблем механікі машын; аддзел праблем рэсурсазабеспячэння ў Гродне. Створаны Рэспубліканскі ін-т вышэйшай і гуманітарнай адукацыі. Узніклі недзяржаўныя ВНУ: Бел. камерцыйны ун-т кіравання, Ін-т сучасных ведаў, камерцыйны ін-т прадпрымальніцкай дзейнасці, акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва і інш. (усяго ў 1996 — 24). З 1991 на Беларусі дзейнічае фонд фундаментальных даследаванняў, які аказвае фін. падтрымку творчым навук. калектывам і асобным навукоўцам, што атрымалі перамогу ў конкурсным спаборніцтве. Бел. фундаментальнай навуцы ў межах Міжнар.Навук. фонду аказвае падтрымку Беларускі фонд Сораса. Акрамя фундаментальных даследаванняў, якія ажыццяўляюцца НДІАН Беларусі, навук. даследаванні і распрацоўкі ў розных галінах навукі, тэхнікі, прам-сці і сельскай гаспадаркі праводзяцца ў НДІ адпаведных мін-ваў і ведамстваў, на кафедрах ВНУ, у н.-д. цэнтрах, установах, навук.-вытв. аб’яднаннях. У 1924 створаны н.-д. ін-ты: эпідэміялогіі і мікрабіялогіі; неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі; у 1927 — санітарна-гігіенічны; земляробства і кармоў; геолагаразведачны; у 1930 — траўматалогіі і артапедыі; меліярацыі і лугаводства; у 1931 — аховы мацярынства і дзяцінства; глебазнаўства і аграхіміі; у 1949 — эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага; у 1960 — Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, у 1961 — Цэнтральны НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў; у 1971 — аховы раслін; рыбнай гаспадаркі; у 1990 — агародніцтва; бульбаводства; у 1991 — працы; Бел.н.-д. цэнтр «Экалогія»; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны і інш. Усяго ў 1995 на Беларусі 287 навук. устаноў і арг-цый, у т. л. 133 НДІ.
Літаратура. Зараджэнне л-ры на бел. землях было выклікана патрэбамі культ.-гіст. развіцця і звязана са з’яўленнем у 10 ст. ва ўсх. славян пісьменства. Абапіраючыся на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візант. л-ры, спачатку яна развівалася ў цеснай сувязі з л-рай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асн. віды, жанры і творы стараж. л-ры, якая вызначалася сур’ёзнасцю зместу, значнасцю тэм, праблем і герояў, высокай ідэйнасцю, сінкрэтызмам, перавагаю твораў царк.-рэліг. характару. Буйнымі цэнтрамі пісьменства былі Полацк і Смаленск, дзе складзены жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. У Тураве вырас і тварыў славуты майстар аратарскай прозы (12 ст.) Кірыла Тураўскі. Развіццю пісьменства і л-ры ў 14—15 ст. спрыяла паліт. аб’яднанне бел. зямель у ВКЛ, у якім бел. мова мела статус дзяржаўнай. Актыўна развівалася дзелавое пісьменства, з’явіліся пераклады на бел. мову твораў зарубежнай л-ры. У 1-й пал. 15 ст. зарадзілася агульнадзяржаўнае летапісанне. Першыя бел.-літ. летапісы («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446) адлюстроўвалі выдатную ролю літ.-бел. дзяржавы ў тагачаснай Еўропе і сталі здабыткам бел. гістарычнай прозы. Важныя культ.-гіст. зрухі ў жыцці грамадства, рост духоўных запатрабаванняў, пашырэнне сувязяў з краінамі Еўропы, узнікненне кнігадрукавання і інш. фактары спрыялі развіццю бел. л-ры ў 16 ст. Былі створаны выдатныя помнікі прававой думкі (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588), з’явіліся новыя віды і жанры (кніжная паэзія, публіцыстыка, гіст.-мемуарная проза, драматургія), таленавітыя літаратары, узмацніліся працэсы секулярызацыі і гуманізацыі л-ры. Этапнае значэнне ў гісторыі бел. л-ры мела шматгранная творчая дзейнасць Ф.Скарыны. Першую рэнесансавую паэму аб роднай зямлі «Песня пра зубра» склаў на лац. мове М.Гусоўскі. У бел. летапісанні 16 ст. ўзмацніліся ідэі дзярж. патрыятызму, пагадовы дакумент.-дзелавы выклад падзей стаў больш арганічна спалучацца з жывым, займальна-белетрыстычным іх апісаннем, а нац. гісторыя стала падавацца як самабытная і самацэнная з’ява. Найб. поўна і дасканала яна выкладзена ў «Хроніцы Быхаўца». У перыяд позняга Адраджэння (2-я пал. 16 ст.) л-ра развівалася пад уплывам ідэй пратэстантызму і рэліг. вальнадумства. Яе тэматыку і праблематыку ўзбагаціла рэфармацыйная публіцыстыка. Публіцыст і перакладчык, адзін з заснавальнікаў філал. крытыкі Бібліі ў Еўропе С.Будны выдаў у Нясвіжы «Катэхізіс» (1562) — першую друкаваную кнігу на тэр. сучаснай Беларусі; палеміст А.Волан стварыў больш як 20 публіцыстычных твораў на лац. і польск. мовах; абаронца роднага слова В.Цяпінскі першы пераклаў на бел. мову Евангелле. Найб. значным прадстаўніком свецкай аратарскай прозы быў Л.Сапега. Сярод паэтаў вылучаўся А.Рымша. Важнае значэнне мелі пераклады на бел. мову выдатных твораў сусв. л-ры (кніг Бібліі, гіст. аповесцяў, рыцарскіх раманаў, зб. навел і інш.). Складаным і разнастайным было культ. і літ. жыццё на бел. землях у эпоху барока (канец 16 — сярэдзіна 18 ст.). У шматмоўнай л-ры адбываўся працэс пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, абнаўляліся жанры, выяўл. сродкі і стылі, спосабы і прынцыпы адлюстравання жыцця і чалавека, з’явіўся новы герой — селянін, рамеснік. Новыя грамадска-паліт. ўмовы (Люблінская унія 1569 і Брэсцкая унія 1596, Контррэфармацыя) выклікалі ўздым палемічнай літаратуры. Самыя вядомыя яе прадстаўнікі І.Пацей, Л.Карповіч, аўтар славутых «Трэнаса» і «Граматыкі славянскай» М.Сматрыцкі. Росквіт кнігадрукавання спрыяў пашырэнню жанру прадмоў. З узнікненнем школьнага тэатра зарадзілася драматургія (драмы, інтэрмедыі). Актыўна развівалася кніжная паэзія. Сярод малых вершаваных формаў быў пашыраны жанр эпікграмы. Яркі ўзор бел.грамадз. лірыкі пакінуў Я.К.Пашкевіч (верш «Польска квітнет лаціною»). Працягвала развівацца паэма, найб. значная — «Лямант на смерць Лявона Карповіча» — створана на бел. мове ў 1620 невядомым аўтарам. Прыкметны ўклад у развіццё бел. кніжнай паэзіі зрабіў у 17 ст.Сімяон Полацкі.
Важныя змены перажывала гіст. проза. Агульнадзярж. летапісанне занепадала, пачалі складацца мясц. летапісы. Самы значны з іх — Баркулабаўскі летапіс — адметны дэмакр. зместам. У сувязі з ростам цікавасці да чалавека ў л-ры ўзніклі сямейныя хронікі, дыярыушы (дзённікі), падарожныя запіскі і інш. творы мемуарнага жанру (Ф.Еўлашоўскага, С. і Б.Маскевічаў). Своеасаблівым тыпам нац. гісторыі ў кантэксце сусветнай былі хранографы («Вялікая хроніка»), у якіх у выніку белетрызацыі гіст. апавядання адбываўся пераход ад традыц., дакумент.-дзелавога апісання да ўласна мастацкай гіст. прозы. Працэс разбурэння ў л-ры сярэдневяковага сінкрэтызму, алітаратурвання дзелавых жанраў, яе секулярызацыі і дэмакратызацыі засведчыла з’яўленне твораў гуманістычнага і парадыйна-сатыр. характару («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»). Гэта тэндэнцыя ўзмацнілася ў перыяд позняга барока (2-я пал. 17 — 1-я пал. 18 ст.). Узніклі гумарыстычная паэзія і песенна-інтымная лірыка, новыя творы парадыйна-сатыр. прозы і драматургіі. Зварот да жыцця народа, да фалькл. вытокаў і жывой гутарковай мовы садзейнічаў пераходу ад старой эстэт. сістэмы да новай, які ўскладніўся ў сувязі з неспрыяльнымі культ.-гіст. ўмовамі. І хоць друкарні выдавалі пераважна царк.-рэліг. л-ру, працягвалі бытаваць творы папярэдніх эпох, а часам ствараліся і новыя ў старых традыцыях (напр., Магілёўская хроніка). Творчыя здабыткі бел. л-ры, як і ўсёй бел. культуры эпохі Адраджэння і барока, далі ёй магчымасць уплываць на суседнія краіны, асабліва на Расію, а Беларусі — выконваць місію пасрэдніка ў літ. і культ. сувязях паміж еўрап. Захадам і Усходам. Нарастанне адраджэнскіх тэндэнцый уласна бел. л-ры пачалося з сярэдзіны 18 ст., калі ў культ. жыцці шырока замацавалася польск. пісьмовая традыцыя. Адрыў бел. пісьменства ад старабел. кніжнай мовы і зварот да нар.-гутарковых пластоў здзяйсняўся найперш (як дапускала эстэтыка класіцызму) у «нізкіх» драматургічных жанрах — у польска-бел. інтэрмедыях, у двухмоўнай «Камедыі» К.Марашэўскага і ў «Доктары па прымусу» М.Цяцерскага. Білінгвістычная традыцыя, што склалася ў пераходны перыяд і аб’ектыўна не давала бел. слову выпасці з пісьмовай традыцыі, перайшла і ў 19 ст. (вершаваная мініяцюра І.Легатовіча «Скажы, вяльможны пане», 1838; фарс-вадэвіль В.Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», 1846). Аўтарская двухмоўнасць Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, А.Рыпінскага, Дуніна-Марцінкевіча, Г.Марцінкевіча, У.Сыракомлі, А.Вярыгі-Дарэўскага, А.Плуга, В.Каратынскага і інш. утварала двухадзінства бел. і польск. моўных плыняў у творчым працэсе, які вёў да адраджэння ўласна бел. л-ры.
Новая бел.л-ра развівалася ў двух сустрэчных кірунках: у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты (П.Багрым) і літ. творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Вясна гола перапала» і інш.); польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Б. (у т. л. А.Міцкевіч, Э.Ажэшка), выкарыстоўваючы фальклор і звяртаючыся да праблем нар. жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад «саламяныя стрэхі». Гэта зрабіла натуральным бел.-польск: моўна-літ. суіснаванне пад вокладкамі аднаго выдання ў кнігах Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», «Вечарніцы і Апантаны» (1855), «Цікава? — Прачытай!» (1856), «Дудар беларускі» (1857), у якіх бел. слову надавалася вядучая роля ў маст. і маральна-этычным планах. Аднаўленне бел.-моўнай л-ры апасродкавана вызначалася гіст.-паліт. падзеямі — далучэннем бел. зямель да Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і нац.-вызв. рухам, вяршынямі якога былі паўстанні 1794, 1830—31 і 1863—64. Ахвярны подзвіг К.Каліноўскага і распаўсюджанне яго «Мужыцкай праўды» паўплывалі на адраджэнскі патэнцыял бел. л-ры, паспрыялі таму, каб творы на бел. мове адрасаваліся не толькі мужыку, як у Дуніна-Марцінкевіча, а ўсяму народу (хоць і праз мужыка), як у Ф.Багушэвіча. Выданне Багушэвічавай «Дудкі беларускай» (1891) засведчыла нац.-гіст. самаўсведамленне бел. л-ры і незваротнасць працэсу яе адраджэння.
На шляху вяртання ў нац.-моўнае ўлонне бел.л-ра 2-й пал. 18 і 19 ст. прайшла праз польскамоўнае (А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч, Ф.Багамолец), рускамоўнае (І.Сакольскі) і лацінамоўнае (М.Карыцкі) выяўленне класіцызму, зведала сентыменталізм (Ф.Князьнін), асвоіла рамантызм (Міцкевіч, А.Ходзька, Т.Лада-Заблоцкі і інш.), заклала асновы рэалізму (Сыракомля, Плуг). Паралельна ўзнікалі беларускамоўныя творы, якія ў 1-й пал. 19 ст. вызначаліся стылявым сінкрэтызмам. Распрацоўваліся жанры травесційнай («Энеіда навыварат») і парадыйнай («Тарас на Парнасе») паэмы, гутарка, быліца («Купала», «Халімон на каранацыі» Дуніна-Марцінкевіча), балада («Нячысцік» Рыпінскага), вершаваная драматургічная сцэнка («Едзеш, міленькі Адам» Чачота) і лірычны верш (Баршчэўскі, Багрым, Сыракомля, Каратынскі), а з прозы — апавяданне, заснаванае на бытавым анекдоце («Кручаная баба» Плуга). Абвастрэнне сац. праблем у выніку адмены прыгоннага права і крах нац.-вызв. надзей з паражэннем паўстання 1863—64 выклікалі пасталенне нац. самасвядомасці бел. грамадства, а праз гэта — ідэйна-маст. і жанрава-стылявую разнастайнасць бел. л-ры. У паэзіі, якая грунтавалася на рамант. і рэаліст. пачатках і па-ранейшаму была вядучая ў арыентацыі на дэмакр. чытача, набывае развіццё грамадз. і публіцыстычная лірыка (Багушэвіч, А.Гурыновіч), паглыбляецца асваенне сатыр. жанраў (А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі) і лірычна-філас. кірункаў (Я.Лучына), закладваюцца асновы нац. школы перакладу (Лучына, Гурыновіч, З.Трашчкоўская і інш.). Вяршыняй нацыянальна ўсвядомленай ідэі бел. адраджэння ў 19 ст. стала творчасць Багушэвіча, якая засвоіла і развіла папярэднія дэмакр. традыцыі.
Л-рапач. 20 ст. развівала і ўмацоўвала нац. адраджэнскую традыцыю, выспеленую ў 19 ст. і як ідэйна-эстэтычнае крэда сфармуляваную ў «Дудцы беларускай» Багушэвіча. Найб. значным культ.-грамадскім асяродкам стала створаная ў 1906 газ.«Наша ніва», вакол якой згуртаваліся браты А. і І.Луцкевічы (заснавальнікі і выдаўцы), Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, Ядвігін Ш., В.Ластоўскі, Ц.Гартны, З.Бядуля, М.Гарэцкі, А.Паўловіч, К.Каганец, К.Гурло, Я.Журба, Г.Леўчык, К.Буйло, А.Гарун, У.Галубок, Стары Улас, М.Арол, К.Лейка, С.Палуян, Л.Гмырак, У.Самойла і інш.Л-ра «нашаніўскай» пары стала дзейсным сродкам уплыву на грамадскае жыццё, ставячы сабе за мэту абудзіць і ўзняць бел. народ з гіст. нябыту, выканаць сваю асв.-адраджэнскую місію. Паэзія, паказваючы нядолю і беспрасвецце, у якім апынуўся народ, па сутнасці, адмаўляла тыя формы жыцця, што існуюць. Маст. ідэалам была свабода, якая бачылася і як сац.-паліт. разняволенне, і як нац. незалежнасць, і як духоўнае ўваскрашэнне асобы праз далучэнне яе да асветы, культуры, нац. самасвядомасці. Сэрцам бел. л-ры «нашаніўскай» пары была ўгрунтаваная ў паэтыку нац. ідэя, якою фактычна былі прасякнуты ўсе творы ад адкрыта патрыят. паводле гучання («Вера беларуса» Цёткі, «Ворагам беларушчыны», «Гэта крык, што жыве Беларусь» Я.Купалы, «Родныя вобразы» Я.Коласа, «У чатырохлецце «Нашай нівы», «Песня-звон» Гаруна) да чыста артыстычных (цыкл «У зачарованым царстве», «Апокрыф» Багдановіча). Станаўленне прафес. прозы адбывалася ў формах рэаліст.-бытавога (Ядвігін Ш., Каганец, Цётка, Я.Лёсік, П.Просты, Лейка), псіхал. апавядання (Гарэцкі), маст. алегорыі, прытчы (Я.Колас, Багдановіч), імпрэсій-мініяцюр (Бядуля). Здабыткі драматургіі найперш звязаны з творамі Я.Купалы («Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо»), са стварэннем прафес. тэатра І.Буйніцкага. Багдановіч, А.Луцкевіч, Ластоўскі, Палуян, Гмырак сталі заснавальнікамі крытычнай і літ.-знаўчай думкі. 1-я сусв. вайна, Лют. і Кастр. рэвалюцыі, грамадз. вайна, герм. і польск. акупацыя выклікалі значныя грамадска-паліт. зрухі на Беларусі, падзеленай у 1921 на 2 часткі. Л-ра перыяду ваенна-рэв. ліхалецця была ў досыць анемічным стане, аднак і ў гэты перыяд у ёй з’явіліся выдатныя творы: вершы «Пагоня», «Страцім-лебедзь» Багдановіча, цыкл вершаў 1918—19 Я.Купалы, кніга крытыка-біягр. артыкулаў «Нашы песняры» А.Луцкевіча, п’есы Ф.Аляхновіча. Завершаны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Я.Коласа, распачатыя ў «нашаніўскі» перыяд.
Л-ра Беларусі, актывізаваная ў 1920-я г. палітыкай беларусізацыі, развівалася вельмі бурна. У яе прыйшлі маладыя таленавітыя творцы М.Чарот, У.Дубоўка, Я.Пушча, А.Бабарэка, К.Чорны, М.Зарэцкі, А.Дудар, А.Вольны, М.Лынькоў, Т.Кляшторны, В.Маракоў, У.Хадыка, К.Крапіва, Я.Маўр, П.Глебка, П.Броўка, М.Багун, З.Астапенка, А.Звонак, Л.Калюга, А.Мрый, А.Якімовіч, З.Бандарына, П.Галавач, В.Каваль, В.Шашалевіч, Я.Скрыган, С.Баранавых, Б.Мікуліч, М.Грамыка, У.Дзяржынскі і інш. Пачалі выходзіць часопісы «Полымя», «Маладняк»; стварыліся літ.-маст. арг-цыі «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна», «Пробліск», Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў. Дамінавала паэзія, якая адмаўляла ранейшае жыццё як гаротнае, нешчаслівае і ўзнёсла апявала будучыню. У паэтыцы пераважалі гіпербала, супрацьпастаўленне, адсутнасць вобразнай пластыкі, абрывістая стылістыка. У той жа час у творах Я.Купалы, Я.Коласа, Дубоўкі, Пушчы, Кляшторнага, Жылкі, Маракова і інш. працягвалі гучаць матывы смутку над нац. лёсам бел. народа, выяўляўся ўнутраны стан душы, а не адпаведнасць пастулатам «пралетарскай літаратуры», канцэпцыю якой актыўна сцвярджала крытыка. У прозе ішло станаўленне жанру рамана, паглыбленне псіхалагізму (Я.Колас, Гарэцкі, Чорны, Зарэцкі), назіралася імкненне стварыць вобраз чалавека новага часу ў супярэчлівых абставінах гіст. падзей (Галавач, Чарот, Гартны, Мрый, Калюга, Мікуліч, Я.Нёманскі). К канцу 1920-х г. палітыка беларусізацыі змянілася на палітыку рэпрэсій супраць бел. інтэлігенцыі, якая прытрымлівалася нац.-дэмакр. кірунку. На працягу 1930-х г. рэпрэсіі амаль вынішчылі бел. пісьменнікаў. Тыя, што засталіся, стваралі апалагетычныя дзяжурныя творы, апявалі новае жыццё, змагаліся з «ворагамі народа».
Л-раЗах. Беларусі, развіваючыся ва ўмовах нац. ўціску, захоўвала адраджэнскую традыцыю і багдановічаўскае апяванне чыстай красы (Жылка, Л.Родзевіч, Х.Ільяшэвіч, І.Канчэўскі, А.Бартуль, Л.Геніюш). Нац.-патрыят. ідэя, паяднаная з духоўным, рэліг. служэннем, выявілася ў творчасці святароў — паэта К.Сваяка і публіцыста-асветніка А.Станкевіча. Пафасам рэв. змагання была прасякнута творчасць вязня Лукішак А.Салагуба, а таксама М.Танка, М.Машары, М.Васілька, П.Пестрака, В.Таўлая. У галіне літ.-знаўства плённа працаваў да 1939 А.Навіна (А.Луцкевіч).
У Вял.Айч. вайну многія пісьменнікі былі на фронце і ў партызанах. Шмат хто з іх загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А.Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў, Р.Мурашка, М.Сурначоў, Х.Шынклер і інш.). Аператыўным жанрам была публіцыстыка. Пафасам змагання, верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і гераізму вызначалася паэзія («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Народу-барацьбіту» Я.Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» Глебкі, «Байцам-беларусам» Броўкі, зб. «Слуцкі пояс» А.Астрэйкі, вершы П.Панчанкі, Танка, Таўлая, А.Бачылы, Буйло, А.Куляшова, М.Лужаніна, А.Вялюгіна, К.Кірэенкі і інш.). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» Куляшова, «Янук Сяліба» Танка, «Эдэм» Астапенкі. Неардынарнай з’явай сталі кнігі апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945) Чорнага і «Астап» (1944) Лынькова. У акупіраваным Мінску выйшла кніга вершаў Н.Арсенневай «Сягоння» (1944).
Тэма вайны стала на доўгі час вызначальнай у л-ры, пашыраючы магчымасці псіхалагічнага і экзістэнцыяльнага асэнсавання гіст. падзей і лёсу бел. народа. Радасць перамогі, услаўленне Радзімы, гераізму, мірнай стваральнай працы, антыгуманнай сутнасці вайны — асн. матывы шматлікіх паэтычных зборнікаў першага пасляваен. дзесяцігоддзя. На матэрыяле з жыцця бел. народа на акупіраванай тэрыторыі ствараліся празаічныя творы Я.Брыля, І.Грамовіча, П.Кавалёва, У.Краўчанкі, М.Лупсякова, І.Мележа, М.Паслядовіча. Вайне прысвечаны раманы «Расстаемся ненадоўга» А.Кулакоўскага, «Векапомныя дні» (кн. 1) Лынькова, «Мінскі напрамак» Мележа, «Згуртаванасць» М.Ткачова, «Глыбокая плынь» І.Шамякіна; драмы Крапівы, К.Губарэвіча, А.Маўзона. Пра аднаўленне мірнага жыцця аповесці і раманы «У Забалоцці днее» Брыля, «Гартаванне» Кулакоўскага, «У добры час» Шамякіна і інш. Дасягненнем стала завершаная ў 1955 трылогія Я.Коласа «На ростанях». У творах гэтага часу пераважалі падзейнасць, фактаграфічны матэрыял, ім не хапала псіхал. глыбіні, аналітызму. Л-ра тым не менш набірала разбег і, пераадольваючы схематызм стэрэатыпных уяўленняў, дасягнула значных поспехаў. У 2-й пал. 1940 — пач. 1960-х г. дэбютавалі першымі кнігамі паэзіі М.Аўрамчык, М.Арочка, Р.Барадулін, Д.Бічэль-Загнетава, Г.Бураўкін, В.Вярба, А.Вярцінскі, С.Гаўрусёў, Н.Гілевіч, А.Грачанікаў, Х.Жычка, У.Караткевіч, А.Лойка, Е.Лось, В.Макарэвіч, У.Нядзведскі, У.Паўлаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, Р.Тармола, К.Цвірка і інш., пазней — Р.Баравікова, Т.Бондар, С.Блатун, У.Верамейчык, В.Гардзей, Ю.Голуб, В.Жуковіч, Н.Загорская, С.Законнікаў, В.Зуёнак, В.Іпатава, К.Камейша, Г.Каржанеўская, В.Коўтун, У.Лісіцын, М.Маляўка, Н.Мацяш, У.Някляеў, С.Панізнік, Г.Пашкоў, А.Разанаў, В.Ракаў, А.Салтук, Р.Семашкевіч, А.Сербантовіч, У.Скарынкін, М.Стральцоў, Н.Тулупава, М.Федзюковіч, Х.Чэрня, Я.Янішчыц і інш. У 2-й пал. 1950-х г. працягваюць літ. працу рэпрэсіраваныя пісьменнікі: А.Александровіч, Я.Бяганская, Геніюш, С.Грахоўскі, Дубоўка, Звонак, С.Новік-Пяюн, П.Пруднікаў, Скрыган, М.Хведаровіч, С.Шушкевіч і інш.
Гуманіст. канцэпцыя бачання свету, маральна-этычныя і экалаг. праблемы, барацьба з пагрозай ядзернай катастрофы, пераасэнсаванне перажытага ў гады вайны, вяртанне да вытокаў — асн. арыенціры паэзіі «філалагічнага пакалення» 1960 — пач. 1980-х г. Са старонак кніг Барадуліна, Бураўкіна, Вярцінскага, Гаўрусёва, Гілевіча, Лойкі, Лось, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, Сіпакова, Стральцова паўстае жудасны прывід вайны і знявечанай бел. зямлі, убачаных вачыма падлеткаў, «бязбацькавічаў», якія «рана сталелі ў зямлянках сырых», чакалі, сустракалі (а многія не дачакаліся) з вайны блізкіх, разам з дарослымі аднаўлялі разбураную гаспадарку. Гэтае пакаленне тры дзесяцігоддзі не сыходзіла з магістральных шляхоў развіцця л-ры і сёння нясе ў ёй галоўную службу. Дасягненнем эпічнага жанру сталі паэмы Куляшова «Цунамі» (1968), «Далёка да акіяна» (1970—71), «Варшаўскі шлях» (1973). Увага паэтаў часцей скіроўваецца да сівой даўніны, да ролі гіст. асобы ў жыцці народа: паэмы Куляшова «Хамуціус» (1975), Танка «Мікалай Дворнікаў» (1978), Коўтун «На зломе маланкі» (1979) і «Суд Алаізы» (1985), Арочкі «Крэва» (1982).
У 2-й пал. 1950 — 1-й пал. 1960-х г. выдалі першыя кнігі прозы А.Адамовіч, В.Адамчык, А.Асіпенка, В.Быкаў, У.Дамашэвіч, Караткевіч, І.Навуменка, А.Савіцкі, Сачанка, Пташнікаў, Стральцоў, І.Чыгрынаў і інш. У 2-й пал. 1960 — 1-й пал. 1970-х г. прыйшлі ў бел. прозу А.Жук, В.Казько, В.Гігевіч, М.Гіль, Г.Далідовіч, В.Карамазаў, Л.Левановіч і інш. З канца 1950-х г. пачынаецца паглыбленае пераасэнсаванне далёкай і блізкай гісторыі. У раманах «Векапомныя дні» (1948—57) Лынькова, тэтралогіі «Трывожнае шчасце» (1957—65) Шамякіна, «Палескай хроніцы» (1961—76) Мележа, «Серадзібор» (1961—63) Петрака, «Засценак Малінаўка» (1961—64) А.Чарнышэвіча, «На парозе будучыні» (1961—63), «Гарадок Устронь» (1967—68), «Шэметы» (1981) М.Лобана, «Сасна пры дарозе» (1962) Навуменкі, «Птушкі і гнёзды» (1963) Брыля, дылогіі «Партызаны» (1963) Адамовіча, «Плач перапёлкі» (1970), «Апраўданне крыві» (1976), «Свае і чужынцы» (1983), «Не ўсе мы згінем» (1996) Чыгрынава, «Вялікі Лес» (1979—83) Сачанкі, «Лабірынты страху» (1992) Асіпенкі, «Ахвяры» (1992) Бондар адкрываецца цэлая эпоха ў жыцці бел. народа з яе катаклізмамі — рэвалюцыямі, грамадз. і сусв. войнамі, калектывізацыяй, рэпрэсіямі 1920—50-х г., пасляваен. аднаўленнем. Лёс чалавека, асобы, народа бачыцца ў непасрэднай залежнасці ад сац.-бытавых і гіст. абставін. Горкая і мужная праўда пра вайну найбольш усебакова высвечваецца ў аповесцях Быкава «Трэцяя ракета» (1962), «Альпійская балада» (1964), «Мёртвым не баліць» (1965), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (1970), «Дажыць да світання» (1973), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982). У многіх творах паказаны трагізм вайны, адлюстравана трагедыя акупіраванай беларускай зямлі. Прынцып гістарызму стаў адным з асноўных у аповесцях Пташнікава «Тартак» (1967) і «Найдорф» (1975), Адамовіча «Хатынская аповесць» (1972) і «Карнікі» (1980), Казько «Суд у Слабадзе» (1978). Вялікі грамадскі рэзананс выклікала створаная на дакумент. аснове кніга «Я з вогненнай вёскі...» (1975) Адамовіча, Брыля і У.Калесніка. Дакумент. кнігі пра жанчын і дзяцей вайны выдала С.Алексіевіч («У вайны не жаночы твар» і «Апошнія сведкі», 1985). У самаахвярным захапленні гісторыяй бел. народа Караткевіч стварыў творы, якія, на некалькі дзесяцігоддзяў апярэджваючы свой час, сугучныя ідэям сённяшняга адраджэння Беларусі. З яго прыходам у л-ру сапраўдную эстэт. вышыню набірае гіст. жанр (аповесці «Сівая легенда», 1961; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964; раманы «Нельга забыць», 1962; «Каласы пад сярпом тваім», 1965; «Чорны замак Альшанскі», 1979; драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска» і інш.). Сучаснасць і гісторыя цесна пераплятаюцца ў цыкле раманаў Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» (1977), «Год нулявы» (1982), «І скажа той, хто народзіцца» (1985), «Голас крыві брата твайго» (1990).
Рэаліі вясковага побыту, характары людзей ад зямлі, іх праблемы ў аповесцях Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк» (1978), Гігевіча «Жыціва» (1979), Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Праклятая любоў» (1990), А.Кудраўца «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1984), Сіпакова «Усе мы з хат» (1975) і інш. Праблемы экалогіі, варварскага ўмяшання ў прыроду, бездухоўнасці грамадства востра ставяцца ў раманах Казько «Неруш» (1981) і «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), Карамазава «Пушча» (1978) і інш.
У жанры драматургіі поспеху дасягнулі А.Макаёнак, К.Петрашкевіч, М.Матукоўскі. Тэмы мінулай вайны, калектывізацыі і сталінскіх рэпрэсій працягвае Быкаў («Аблава», 1989, «Сцюжа», 1993). У жанры гіст. прозы працуюць У.Арлоў, Л.Дайнека, Далідовіч, Іпатава, К.Тарасаў і інш.
У канцы 1980 — пач. 1990-х г. друкуюцца паэтычныя творы і публіцыстыка, створаныя былымі вязнямі ГУЛАГа: вершы Геніюш, Звонака, Грахоўскага, Новіка-Пеюна, Пруднікава, мемуары Бяганскай «Мая Галгофа», Геніюш «Споведзь», Грахоўскага «Зона маўчання», «Такія сінія снягі» і «З воўчым білетам», Пруднікава «Яжовыя рукавіцы» і інш. Выходзілі кнігі пра вайну ў Афганістане. Выдаюцца творы бел. Пісьменнікаў замежжа — К.Акулы, Арсенневай, К.Мерляка, А.Салаўя, М.Сяднёва, Я.Юхнаўца і інш. У 1980-я г. першыя кнігі паэзіі выдалі В.Аколава, С.Басуматрава, І.Багдановіч, Г.Булыка, Л.Галубовіч, А.Глобус, Л.Дранько-Майсюк, З.Дудзюк, А.Канапелька, А.Каско, Л.Рублеўская, Л.Тарасюк, В.Шніп; кнігі прозы — А.Кажадуб, Тарасаў і інш. У жанры драматургіі выступілі А.Асташонак і А.Дудараў, пазней М.Арахоўскі, У.Бутрамееў, І.Сідарук.
Ідэі нац. адраджэння і чарнобыльскай бяды вызначаюць сутнасць кніг паэзіі Барадуліна «Самота паломніцтва», Зуёнка «Лета трывожных дажджоў», М.Мятліцкага «Палескі смутак», рамана Шамякіна «Злая зорка», дакумент. аповесці Гігевіча і А.Чарнова «Сталі воды горкія», п’ес Петрашкевіча «Дагарэла свечачка да палічкі» і А.Ждана «Салгалі богу, салгалі» і інш. Пашыраецца жанравая разнастайнасць бел. л-ры: раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) Гілевіча, раманы-эсэ «Як агонь, як вада...» (1982) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1980) Лойкі, кніга прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993) і паэм у прозе «Ахвярны двор...» (1991) Сіпакова і інш.Гл. таксама Апавяданне, Аповесць, Дзіцячая літаратура, Драматургія, Літаратуразнаўства, Паэма, Раман.
Архітэктура. Рэшткі найб. ранніх верхнепалеалітычных паселішчаў на тэр. Беларусі выяўлены ў Падняпроўі (жытлы з выкарыстаннем касцей маманта каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага р-наў; 24—20 тыс. да н.э.). З эпохі неаліту і бронз. веку археолагамі выяўлены рэшткі пабудоў на па́лях і паўзямлянак. З часоў жал. веку захаваліся ўмацаваныя гарадзішчы, размешчаныя на ўзгорках сярод балотаў і лясоў, на астравах і ўзвышаных мысах рэк і азёраў, умацаваныя сістэмай валоў, равоў і драўлянымі канструкцыямі. У гэты час у паўд. раёнах Беларусі часцей будавалі зямлянкі і паўзямлянкавыя жытлы слупавой канструкцыі, у паўн. лясных раёнах былі пашыраны зрубныя збудаванні, у цэнтр. частцы выяўлены рэшткі жытлаў абодвух тыпаў. У 10—12 ст. пашырыліся тыпы абарончых збудаванняў — магутныя драўляна-земляныя ўмацаванні з унутрывалавымі гліняна-каменнымі і драўлянымі канструкцыямі (Полацк, Мінск, Давыд-Гарадок). З 13 ст. асновай абароны многіх гарадоў сталі шмат’ярусныя прамавугольныя ці круглыя ў плане мураваныя вежы-данжоны, вядомыя з летапісаў як «стаўпы» (Камянецкая вежа, Навагрудак, Бярэсце, Тураў).
У 10—12 ст. закладзены асновы горадабудаўніцтва, фарміравалася радыяльна-кальцавая і радыяльна-веерная планіроўка вуліц, развівалася манум. архітэктура. Паміж 1044—66 пабудаваны першы на Беларусі велічны мураваны храм — Полацкі Сафійскі сабор. Пад уплывам візант., стараж.-рус. і зах.-еўрап. архітэктуры ў 12 ст. склаліся самабытныя арх. школы (гл.Гродзенская школа дойлідства, Полацкая школа дойлідства). Летапісы захавалі імёны дойлідаў: полацкага Іаана, гродзенскага Пятра Міланега. Сярод выдатных збудаванняў гэтага часу Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква, Віцебская Благавешчанская царква, Гродзенская Барысаглебская царква, Навагрудская Барысаглебская царква і інш.Для архітэктуры 14—16 ст. характэрны цесныя ўзаемасувязі з усх.-еўрап. і зах.-еўрап. сярэдневяковым мастацтвам, асноўныя маст. кірункі — раманскі стыль, готыка, рэнесанс (гл. ў арт.Адраджэнне). Архітэктура мела абарончы характар; гарады размяшчаліся каля ўмацаваных замкаў і былі абнесены кальцом абарончых збудаванняў. Абарончую ролю выконвалі і масіўныя будынкі цэркваў (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква), касцёлаў (Камайскі касцёл, Ішкалдскі Троіцкі касцёл), кальвінскіх збораў (Смаргонскі кальвінскі збор), манастыроў і кляштараў. Пад уплывам замкавай і крапасной архітэктуры склаліся тыпы дома-крэпасці (Гайцюнішскі дом-крэпасць) і царквы-крэпасці (Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць). У 15—16 ст. у большасці гарадоў фарміраваліся 2 цэнтры: замак феадала і гандл. плошча з крамамі; у гарадах, што атрымалі магдэбургскае права, на плошчы будаваліся ратушы. Па перыметры плошчаў і на блізкіх да іх вуліцах размяшчаліся дамы рамеснікаў і гандляроў, у буд-ве якіх часам выкарыстоўвалася тэхніка «прускага муру». У 2-й пал. 16 ст. замкавыя палацы набылі выгляд пышных рэзідэнцый з вял. колькасцю памяшканняў і рэнесансавым дэкорам (Мірскі замкава-паркавы комплекс). Пад уплывам фартыфікацыйнага дойлідства Італіі і Нідэрландаў пашырылася буд-ва ўмацаванняў бастыённай сістэмы (Заслаўскі замак). З пач. 17 ст. замкавае буд-ва паступова трансфармавалася ў палацава-замкавае, а потым у палацава-паркавае (Гальшанскі палац, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс). Пачало развівацца садова-паркавае мастацтва, пашырыліся рэгулярныя, з канца 18 ст. пейзажныя паркі. У 17—18 ст. своеасаблівае развіццё набылі тэндэнцыі барока. Напачатку для гэтага стылю характэрнае выразнае спалучэнне масіву сцяны з пластыкай арх. дэкору (Нясвіжскі касцёл езуітаў), пазней — тып храма з высокімі ажурнымі вежамі і багатым дэкорам, якія адносяцца да помнікаў віленскага барока (Беразвецкі кляштар базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў). Да лепшых узораў гэтага часу належаць таксама Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў, Гродзенскі кляштар бернардзінцаў, Гродзенскі кляштар брыгітак, Магілёўская Мікалаеўская царква, Міхалішскі касцёл аўгусцінцаў, Віцебская ратуша і інш. Сярод аўтараў праектаў архітэктары Дж.М.Бернардоні, І.К.Глаўбіц, Іосіф III Фантана. Традыц. тыпы драўляных культавых збудаванняў развіваліся пад уплывам нар.драўлянага дойлідства, якое вызначалася цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, сціплым вонкавым дэкорам (Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква). У 2-й пал. 18 ст. з’явіліся арх. збудаванні пераходнага тыпу ад барока да класіцызму (Гродзенскі Каралеўскі палац, Ружанскі палацавы комплекс, Свяцкі палацава-паркавы ансамбль). У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. многія гарады былі распланаваны паводле дакладнай рэгулярнай схемы ў адпаведнасці з горадабудаўнічым прынцыпам рус. класіцызму, створаны новыя ансамблі гар. цэнтраў, пабудаваны губернскія павятовыя праўленні, суды, паштовыя станцыі і інш. Сярод помнікаў гэтага часу палацава-паркавыя ансамблі ў Гомелі, у вёсках Сноў Нясвіжскага, Жылічы Кіраўскага р-наў (гл. адпаведныя арт.), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы, Віцебскі палац губернатара і інш. Першыя ўзоры класіцызму адносяцца да 1780-х г. (Дзярэчынскі палац, Шчорсаўскі палацава-паркавы комплекс). У архітэктуру канца 18 — 1-й пал. 19 ст. зрабілі ўклад рус. дойліды Дж.Кларк, М.Львоў, А.Мельнікаў, В.Стасаў і інш. У 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. назіраліся рысы эклектызму, упор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, развіваліся рэтраспектыўныя плыні: неакласіцызм (рэальнае вучылішча ў Гродне); неараманскі стыль (Мінскі касцёл Сымона і Алены), несапраўдная готыка, неарускі стыль (Віцебскага пазямельна-сялянскага банка будынак). У канцы 19 ст. ўзнік новы стыль — «мадэрн». На арх. аблічча гарадоў значна паўплывала творчасць бел. архітэктараў і інжынераў С.Гур’ева, П.Камбурава, Ц.Кібардзіна, У.Мільяноўскага, В.Струева, К.Увядзенскага, С.Шабунеўскага і інш., а таксама рус. дойлідаў А.Гагена, Д.Грыма, К.Тона, І.Фаміна, Ф.Шэхтэля.
З 2-й пал. 1920-х г. павялічыўся аб’ём буд-ва, складваліся асн. прынцыпы сав. архітэктуры. На свабодных тэр. ствараліся рабочыя пасёлкі, будаваліся школы, культ.-асв. ўстановы, дамы-камуны (Віцебскі дом-камуна), дамы спецыялістаў (Гомельскі жылы дом спецыялістаў). Асновай развіцця архітэктуры ў 1930-я г. стала індустрыялізацыя нар. гаспадаркі, разгарнулася буд-ва масавых тыпаў грамадскіх збудаванняў. Адначасова ствараліся унікальныя манум. збудаванні: Дом Урада Рэспублікі Беларусь, Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, гал. корпус АН Беларусі, будынкі ЦККПБ (цяпер будынак Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Нац. б-кі ў Мінску, Дом Саветаў і кінатэатр «Радзіма» ў Магілёве і інш. Сярод архітэктараў І.Лангбард, А.П.Воінаў, І.Валадзько, Н.Макляцова, У.Вараксін, У.Кароль, Г.Заборскі і інш. Пасля вызвалення Беларусі ад ням. фашыстаў у кароткі час былі адноўлены і адбудаваны многія гарады і вёскі. У Мінску, жылы фонд якога быў знішчаны ў гады акупацыі на 74%, створаны унікальныя комплексы (ансамблі Незалежнасці плошчы, Перамогі плошчы, плошчаў Кастрычніцкай і Калініна), звязаныя паміж сабой Скарыны праспектам. У 1960—80-я г. пашырылася жыллёвае буд-ва, комплексная забудова жылых масіваў буйнапанэльнымі дамамі. Архітэктура першых мікрараёнаў была аднастайная і спрошчаная. Гэта вымушала шукаць новыя прасторава-кампазіцыйныя формы з улікам асаблівасці горада, пазней жылыя раёны набылі арх.-планіровачныя і кампазіцыйныя характарыстыкі: Усход, Зялёны Луг, на праспекце Машэрава ў Мінску (арх. В.Крусь, Н.Шпігельман); Форты 1 і 2 у Гродне (В.Бажко, В.Давыдзёнак, А.Ягошын, І.Мазнічка, Г.Фядосенка); Волатава ў Гомелі (Я.Казлоў, А.Лебедзеў); мікрараёны ў Наваполацку (А.Караткоў, М.Шляймовіч, Ю.Шпіт). Важную ролю ў павышэнні якасці забудовы жылых масіваў адыгралі новыя серыі тыпавых праектаў, распрацаваных на аснове блок-секцыйнага метаду (І.Жураўлёў, А.Навумаў, І.Папова, У.Пушкін, Г.Сысоеў, Шпіт і інш.). Пабудаваны шэраг грамадскіх будынкаў у Мінску: ГУМ (1951, арх. Л.Мілегі, Р.Гегарт), Дзяржбанк (1953, арх. М.Паруснікаў), Палац спорту (1966, арх. С.Філімонаў, В.Малышаў), кінатэатр «Масква» (1980, арх. В.Крамарэнка), комплекс арх. і буд. ф-таў Бел.політэхн. акадэміі (1982, арх. І.Есьман, В.Анікін), Рэсп. інфармацыйна-культурны цэнтр (1987, арх. Л.Пагарэлаў і інш.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, арх. С.Мусінскі і інш.); аэравакзал у Брэсце (1986, арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай)і інш. Новай тэмай длябел. дойлідаў стала праца па стварэнні Мінскага метрапалітэна. У Мінску пастаўлены манум. і выразныя помнікі Я.Купалу (1972, скульпт. А.Анікейчык, Л.Гумілеўскі, А.Заспіцкі, арх. Ю.Градаў, Л.Левін), Я.Коласу (1972, скульпт. З.Азгур, арх. Градаў, Заборскі, Левін), М.Багдановічу (1981, скульпт. С.Вакар, арх. Ю.Казакоў, Л.Маскалевіч), у Полацку Ф.Скарыну (1974, скульпт. А. і Г.Глебавы); мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой», Манумент у гонар маці-патрыёткі ў Жодзіне і інш. Дасягнуты поспехі ў галіне сельскай архітэктуры, прамысловай архітэктуры. Вял. ўвага аддавалася рэгенерацыі гіст. забудовы, рэканструкцыі помнікаў архітэктуры, правядзенню работы па ландшафтнай архітэктуры, па стварэнні водна-паркавых дыяметраў (Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо). Некаторыя помнікі бел.нар. дойлідства 17—20 ст. зберагаюцца і экспануюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Вядучая роля ў развіцці архітэктуры Беларусі належыць арх. навуцы. Даследаванні ў галіне горадабудаўніцтва вялі Я.Л.Заслаўскі, І.А.Іода, А.В.Лысенка, І.М.Рудэнка, Ю.В.Шпіт і інш.; у архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў — В.І.Анікін, В.М.Аладаў, А.А.Воінаў, А.П.Воінаў, П.А.Громаў, Я.С.Панамарова, С.Дз.Філімонаў і інш.; у сельскай архітэктуры — В.П.Емяльянаў, У.Э.Сакалоўскі, С.А.Сергачоў і інш.; у ландшафтнай архітэктуры і ахове навакольнага асяроддзя — Г.А.Патаеў, А.В.Сычова, В.П.Шыльнікоўская і інш.; у вывучэнні і рэканструкцыі арх. спадчыны — Т.В.Габрусь, А.М.Кулагін, В.Ф.Марозаў, У.А.Чантурыя, В.М.Чарнатаў, Т.І.Чарняўская, Ю.А.Якімовіч і інш. Падрыхтоўка арх. кадраў на Беларусі з 1952 вядзецца на арх. ф-це Бел.політэхн. акадэміі. Усе каштоўныя арх. помнікі 11—20 ст. уключаны ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—88). У 1935 створаны Саюз архітэктараў Беларусі.
Выяўленчае мастацтва. Найб.стараж. ўзоры мастацтва на тэр. Беларусі адносяцца да верхняга палеаліту. У выніку раскопак выяўлены скульпт. фігуркі жывёл і чалавека часоў палеаліту і неаліту, у т. л. жаночая статуэтка з Елісеевічаў (Бранскі р-н, Расія), статуэтка з косці са стаянкі Асавец-2 (Бешанковіцкі р-н). Складаная салярная арнаментыка характэрна для глінянага посуду часоў неаліту, жаночых упрыгожанняў і прылад працы бронз. і жал. вякоў. На Полаччыне ў доўгіх курганах 2-й пал. 1-га тыс. трапляюцца касцяныя мініяцюрныя выявы птушак і жывёл. Да часоў першабытнага ладу адносяцца скульптуры язычніцкіх багоў (Шклоўскі ідал і інш.).
З пашырэннем хрысціянства (10—12 ст.) пад уплывам Візантыі на Беларусі развіваліся манум. жывапіс (фрэскі), іканапіс, дробная пластыка. На пач. 12 ст. ў Полацку склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу і пластыкі (фрэскавыя размалёўкі Полацкага Сафійскага сабора, Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, крыж Ефрасінні Полацкай Лазара Богшы, 1161). Самабытныя цэнтры культуры склаліся на Гродзеншчыне і ў Тураўскім княстве (абразок з выявай Эмануіла). Асаблівасцю мастацтва Беларусі ў эпоху Кіеўскай Русі было спалучэнне мясцовых, візант. і раманскіх формаў.
У эпоху ВКЛ на Б. склалася своеасаблівае рэнесансавае (15—16 ст.) і барочнае (17—18 ст.) мастацтва. Творы бел.манум. жывапісу 14—15 ст. амаль не зберагліся, хоць вядома, што ў гэты час існавалі цэхі майстроў, якія размалёўвалі храмы, выконвалі разьбяныя і ювелірныя работы. Беларуская іканапісная школа склалася каля 16 ст. пад уплывам ідэй Адраджэння. У абразах яшчэ захоўваліся традыцыі стараж.-візант. мастацтва, але ім уласцівы ўжо мяккасць, светлы каларыт і развітая сістэма арнаментацыі фонаў («Параскева Пятніца» са Случчыны). Асаблівасць бел. жывапісу выяўлялася і ў шырокім выкарыстанні дэкар. сістэмы пластычных сродкаў — разьбы і лепкі па ляўкасе, накладных элементаў. Іканапіс з 17 ст. адзначаны глыбокай змястоўнасцю вобразаў, блізкасцю да нар. светаўспрымання, насычанасцю этнагр. элементамі («Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар», 1632, «Параскева з жыціем», 1659, «Нараджэнне Марыі», 1649, мастак Пётр Яўсеевіч з Галынца). Да 14—15 ст. адносіцца фарміраванне спецыфічнага іканастаса. У яго кампазіцыі яскрава праступае крыжовы стрыжань, які ўтвараўся дамінуючым апостальскім чынам па гарызанталі і цэнтр. абразамі хрысталагічнага цыкла, змешчанымі над царскай брамай па вертыкалі (іканастасы цэркваў з Давыд-Гарадка, Супраслі, Магілёва, Шарашова). З 17 ст. пашырыліся насценныя размалёўкі (у царкве Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, 1639, ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра). У фрэсках Нясвіжскага касцёла езуітаў спалучаны рысы барока і ранняга класіцызму. У сярэдзіне 18 ст. культавы жывапіс набыў шматлікія кірункі: ад нар. прымітыву да пераймання афіцыёзнага свецкага жывапісу. Сярод вядомых тагачасных мастакоў Р.Мядзвецкі з Магілёўшчыны, М.Малашэвіч і Ю.Камінскі з Палесся. Вядучым жанрам свецкага жывапісу з 16 ст. быў партрэт, які ў 17 — пач. 18 ст. дасягнуў асаблівага росквіту: партрэты Юрыя Радзівіла (2-я пал. 16 ст.), Кацярыны Слуцкай (1580), Крыштофа Весялоўскага (1636; аўтары невядомыя). На мяжы 18—19 ст. у свецкім жывапісе пад уплывам класіцызму складаліся гіст., пейзажны, батальны і інш. жанры.
Скульптура Беларусі да 14 ст. захоўвала арган. сувязь са стараж.-рус. традыцыяй, пра што сведчаць творы дробнай пластыкі: разны абраз «Канстанцін і Алена» (12 ст.), крыж-энкалпіён з Лукомля (14 ст.). У скульптуры 15—16 ст. адчуваецца ўплыў гатычнага мастацтва, 17 — пач. 18 ст. — засваенне еўрап.маст. культуры Адраджэння і далейшае яго развіццё ў рамках барока. Творы ранняга барока вызначаюцца пластыкай фігур і майстэрствам вырашэння святлоценявых задач; сталага барока — узмацненнем рэаліст. тэндэнцый у трактоўцы вобразаў; позняга барока — экспрэсіўнасцю пластычнай мовы і павышанай цікавасцю да ўнутранага стану персанажаў. Свецкая скульптура гэтага часу прадстаўлена пераважна партрэтамі-бюстамі з мармуру і керамікі знатных гіст. асоб (надмагіллі Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжскім касцёле езуітаў, Міколы Польскага і Барбары Войны ў в. Крамяніцы Зэльвенскага р-на). Афармленне рукапісных кніг, вядомае на Беларусі 12 ст., у мініяцюрах 14 ст. адзначана пашырэннем жывапісных сродкаў, паслабленнем залежнасці ад візант. канонаў, набыло выразныя рысы рэалізму (Лаўрышаўскае евангелле). З пашырэннем кнігадрукавання развіваецца кніжны дрэварыт, пачатак якому далі выданні Ф.Скарыны (1517). Калі ў ілюстрацыях яго пражскіх выданняў адчуваўся пэўны ўплыў ням. і венецыянскай гравюры, то да канца 16 ст. склаўся і ўласны стыль афармлення кнігі. Ілюстрацыі вызначаліся свецкім характарам, выразнай перадачай тыпажу і асяроддзя, высокай гравёрнай тэхнікай (Пётр Мсціславец, Грынь Івановіч). Асабліва адметныя творы магілёўскай школы гравюры, асновы якой закладзены М.Вашчанкам. У бел. станковай гравюры 18 ст. прыкметнае месца займае лубок.
Хуткімі тэмпамі ў 14—16 ст. развівалася дэкар.-прыкладное мастацтва, у т. л.маст. апрацоўка металу, кавальская і звоналіцейная справа (звон з в. Моладава Іванаўскага р-на, 1583). Прадметы ўпрыгожання, абклады для абразоў, паціры аздаблялі чаканкай, гравіраваннем, зярненнем, чарненнем, эмалямі, каштоўнымі камянямі. Да ліку высокамастацкіх твораў сярэднявечча адносяцца і керамічныя вырабы, найперш кафля. 17 ст. — час інтэнсіўнага развіцця маст. шкларобства (гл.Шкло мастацкае). Яркую старонку ў яго гісторыю ўпісалі гутнікі і гравіроўшчыкі шкларобных мануфактур кн. Радзівілаў у мяст. Урэчча і Налібакі (пакаленні патомных гравіроўшчыкаў і шліфавальшчыкаў Рымашэўскіх, Залескіх, Дашкевічаў і інш.). У 2-й пал. 17 ст. росквіту дасягнула разьба па дрэве (гл. ў арг.Разьба мастацкая). Творы бел. разьбяроў вызначаліся высокай культурай і майстэрствам, аб’ёмнай пластычнай святлоценявой мадэліроўкай формы, т.зв.беларуская рэзь. З ткацкіх мануфактур 17 — пач. 18 ст. (у Слуцку, Нясвіжы, Міры, Гродне, Слоніме, Ружанах, Дуброўне і інш.) найб. вядомасць набыла Карэліцкая, дзе выкананы славутыя шпалеры ў габеленавай тэхніцы (гл.Карэліцкія шпалеры). Сусветную славу ў 17 ст. набылі слуцкія паясы. Адным з цэнтраў вытворчасці прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва стала Гродна, дзе А.Тызенгаўз заснаваў 21 мануфактуру.
Выключную ролю ў развіцці бел. мастацтва адыграў Віленскі ун-т, дзе з 1797 існавала кафедра мастацтваў, вядомая як Віленская мастацкая школа. Пасля закрыцця ун-та (1832) асн. цэнтрам падрыхтоўкі бел. мастакоў стала Пецярбургская акадэмія мастацтваў. З канца 18 ст. станковы жывапіс паступова вызваляецца ад рэліг. ўплыву, пашыраецца яго жанравая і тэматычная разнастайнасць. У гіст. жанры працавалі Я.Дамель, Я.Сухадольскі, у пейзажным — Гараўскія, Дмахоўскія, К.Русецкі і інш., у нацюрморце — І.Хруцкі, у партрэце — Б.Русецкі, А.Ромер, жанравыя кампазіцыі стваралі К.Альхімовіч, Н.Сілівановіч. Манум. жывапіс застаўся адным з асн. сродкаў фарміравання інтэр’ераў культавых збудаванняў і палацаў. Дэкар.-манум. размалёўка палацаў мела цалкам свецкі характар, ант. міфал. сюжэты і алегарычныя вобразы ў ім спалучаліся з арнаментальнымі кампазіцыямі ў Нясвіжы, Гомелі, у вёсках Жылічы Кіраўскага, Сноў Нясвіжскага р-наў.
У жывапісе пануючы стыль класіцызму ў 1830-я г. саступіў месца рамантызму, узмацніліся рэаліст. тэндэнцыі І.Аляшкевіч, К.Бахматовіч, В.Ваньковіч, С.Заранка, К.Кукевіч, М.Кулеша, М.Падалінскі, Я.Рустэм). Прыкметны след у бел. мастацтве 19 ст. пакінулі акварэліст Н.Орда, графікі М.Э.Андрыёлі, А.Бартэльс, С.Богуш-Сестранцэвіч, Г.Вейсенгоф, Ф.Каменскі, К.Кастравіцкі (гл. К.Каганец), Ф.Пархоменка. Сярод выдатных скульптараў 19 ст. Я.Астроўскі і К.Ельскі. Мемарыяльная, культавая і садова-паркавая скульптура таго часу найчасцей вылучаецца эклектычнасцю; нар. скульптура — максімальнай прастатой выразных сродкаў, эмацыянальнай насычанасцю вобраза, наіўнай пластыкай і каляровай расфарбоўкай.
З актывізацыяй у 19 ст.тэатр. дзейнасці ў Мінску, Магілёве, Віцебску, Гродне, Полацку, Шклове, Брэсце і інш. развіваецца тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, у якім шырока выкарыстоўваліся сімволіка, этнаграфізм, прадметы нар. побыту і нац. касцюмы (І.Караткевіч, Ю.Рэйнберг і інш.). Длядэкар.-прыкладнога мастацтва характэрны ўзаемаўплыў прамысл. (прафесійнага) і нар. кірункаў. Значных поспехаў дасягнулі арнаментальнае мастацтва, кавальства (жырандоль П.Багрыма); стылі ампір і бідэрмеер праяўляюцца ў вырабах з мастацкага шкла. Пашыранымі нар.маст. промысламі заставаліся ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве. Захоўвалася і даўняя традыцыя ўбрання інтэр’ераў храмаў залачонай разьбой.
Мастацкая палітыка першых дзесяцігоддзяў сав. улады вызначалася імкненнем выпрацаваць новы светапогляд на мастацтва, «ачышчанае ад буржуазнай мастацкай анархіі». Феноменам у культуры Беларусі стала маст. жыццё Віцебска 1918—22, калі тут працавалі лідэры авангардызму, стваральнікі «новай» культуры М.Дабужынскі, В.Ермалаева, Л.Лісіцкі, К.Малевіч, М.Шагал і інш. У жывапісе 1920-х г. назіраецца разнастайнасць кірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення (В.Волкаў, Т.Віер, Я.Кругер, Ю.Пэн, М.Станюта, М.Эндэ) у сваёй творчасці абапіраліся на традыцыі рус. акадэмічнай школы і позніх перасоўнікаў. Здабыткамі гэтага перыяду сталі творы, заснаваныя на этнагр. матэрыяле, падзеях нац. гісторыі («Бітва на Нямізе», «Народнае гулянне» М.Філіповіча), пейзажы (В.Бялыніцкі-Біруля, У.Кудрэвіч), партрэты. Дасягненні бел. графікі звязаны з творчасцю А.Ахола-Вало, П.Гуткоўскага, В.Дваракоўскага, Я.Драздовіча, Г.Змудзінскага, А.Тычыны і інш.
Эстэтычныя і стылістычныя пошукі выразна праявіліся ў скульпт. творах А.Бразера, А.Грубэ, М.Керзіна. Скульпт. помнікі, створаныя паводле ленінскага плана манум. прапаганды, мелі характар агітацыйных аднадзёнак.
У 1923 у Віцебску на базе Віцебскага народнага мастацкага вучылішча заснаваны Віцебскі мастацкі тэхнікум, які быў асн. навучальнай установай у даваенны перыяд. Намаганнямі маст. секцыі Інбелкульта творчыя сілы згуртаваны ва Усебеларускае аб’яднанне мастакоў (1927). З 1925 сістэматычна праводзіліся рэсп. і рэгіянальныя маст. выстаўкі. Складанасць развіцця бел. мастацтва ў 1930-я г. выяўлялася ў адначасовым праяўленні творчай ініцыятывы мастакоў і жорсткай ідэалагічнай цэнзуры. Адзіны для ўсяго сав. мастацтва метад сац. рэалізму зацвярджаў ідэалагічную тэндэнцыйнасць і абмяжоўваў свабоду творчасці. У часы сталінскіх рэпрэсій многія мастакі выселены, некаторыя самі пакінулі радзіму, ліквідаваны маст. групоўкі «Прамень», «Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі», але створаны Саюз мастакоў Беларусі, заснавана карцінная галерэя. Гал. змест мастацтва ў гэты час вызначала гіст.-рэв. тэматыка. Сталы прафесіяналізм рэаліст. жывапісу праявіўся ў палотнах І.Ахрэмчыка, І.Давідовіча, Я.Зайцава, К.Касмачова, М.Пашкевіча, у скульптурах З.Азгура, А.Бембеля і інш. Мастацтва Зах. Беларусі было звязана з ідэямі адраджэння нац. культуры. У рэчышчы актуалізацыі гіст. падзей і нар. традыцый працавалі Я.Горыд, Драздовіч, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Сеўрук і інш. Наватарствам у бел. жывапісе стала распрацоўка Драздовічам серый на касм. тэмы.
У Вял.Айч. вайну і пасляваенны перыяд пачата стварэнне выяўл. летапісу подзвігу сав. народа ў вайне. У 1945 адноўлена карцінная галерэя, у 1947 заснавана Мінскае маст. вучылішча, у 1953 — маст.ф-т пры Бел.тэатр.-маст. ін-це (з 1991 Беларуская акадэмія мастацтваў). Пераадольваючы нарматыўнасць і стэрэатыпы 1930-х г., бел. мастакі ствараюць карціны больш разнастайныя па сюжэтах і глыбокія па псіхал. распрацоўцы вобразаў. У жывапісе пераважаў гіст.-рэв. жанр (А.Гугель, Р.Кудрэвіч, Сергіевіч); развіваліся таксама гіст. (Г.Бржазоўскі, Н.Воранаў, Я.Ціхановіч), бытавы (А.Бархаткоў, Волкаў, А. і С.Ткачовы), партрэтны (Ахрэмчык, Волкаў, У.Кухарэнка, З.Паўлоўскі, А.Шыбнёў, П.Явіч і інш.), пейзажны (Бялыніцкі-Біруля, П.Данелія, М.Дучыц, В.Цвірка, М.Чураба і інш.) жанры. У скульптуры пластычнай выразнасцю вызначаліся работы Азгура, П.Белавусава, Бембеля, А.Глебава, А.Курачкіна і інш. Наяўнасць багатых нар. традыцый жывіла развіццё маст. размалёўкі, апрацоўкі дрэва, керамікі, ткацтва і вышыўкі. У жывапісе 1960-х г. нараджаюцца новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам плеяды маладых мастакоў: М.Савіцкага, І.Стасевіча, У.Стальмашонка, В.Шаранговіча, Л.Шчамялёва і інш. Дамінуючымі становяцца манументалізацыя кампазіцыі і вобразнага ладу, нарастанне сімвалічных элементаў. Шматзначнасць маст. вобразаў са складаным філас. падтэкстам выявілася ў творах Савіцкага («Партызанская мадонна», «Поле»), В.Грамыкі («Над Прыпяццю»), М.Данцыга («Беларусь — маці партызанская»), М.Залознага («Салдаткі»), Г.Вашчанкі («Балада пра мужнасць»), А.Кішчанкі («Агонь бацькоў»). У распрацоўцы гіст.-рэв. тэмы назіраецца імкненне да паглыблення псіхал. характарыстыкі герояў, рамант. узнёсласці і гераізацыі вобразаў (Б.Аракчэеў, Л.Асядоўскі, Касмачоў і інш.). У адлюстраванні сучаснасці павялічваецца публіцыстычнасць і псіхалагізацыя (М.Казакевіч, Савіцкі), заўважаецца вяртанне да традыцыйных каштоўнасцяў прымітыву (В.Сумараў — «Мой дом»), цвярозы рэалізм (Стасевіч — «Шахцёры Салігорска», П.Крохалеў — «Партрэт калгасніцы») і ўзнёслы рамантызм (Вашчанка — «Маё Палессе»), У жывапісе 1970—80-х г. нарастае сінтэзаванне сродкаў і прыёмаў, павялічваецца асацыятыўнае ўздзеянне, ускладняюцца вобразы (В.Альшэўскі — «Адзіноцтва», А.Марачкін — «Вясельная брама», М.Селяшчук — «Матылькі тут не жывуць», У.Тоўсцік — «Вясна 1985. Пачатак»). У рэчышчы сучаснага разумення жывапісу, дзе пачуццёвы пачатак пераважаў над рацыянальным, развівалася творчасць М.Бушчыка, Казакевіча, А.Кузняцова, Р.Ландарскага, З.Літвінавай, К.Малішэўскага, І.Рэя, Цвіркі, Шчамялёва, Н.Шчаснай. Спадчына класічнага мастацтва прасочваецца ў творах І.Бархаткова, І.Дзьмухайлы, М.Ісаёнка, Б.Казакова, П.Масленікава, Г.Скрыпнічэнкі. Чарнобыльскай трагедыі прысвяцілі цыклы сваіх твораў В.Альшэўскі, Вашчанка, У.Кожух, Савіцкі, Шкаруба і інш. Паглыбляецца філас. асэнсаванне часу, сучаснасці. Пашыраецца тэма адраджэння нац. гісторыі (М.Апіёк, У.Гоманаў, Марачкін, У.Пасюкевіч, Рэй і інш.). У жанры партрэта плённа працавалі Л.Дударанка, М.Кірылаў, А.Ксяндзоў, А.Кузьміч, У.Масленікаў, В.Пратасеня, В.Сахненка і інш. Адметная рыса манум. жывапісу — імкненне да новых прынцыпаў узаемасувязі з архітэктурай, эмацыянальнага ладу маст. мовы і фалькл. сімволікі (размалёўка Вашчанкі ў тэхніцы энкаўстыкі «Асветнікі», Літвінавай і С.Каткова ў кінатэатры «Вільнюс» і Палацы чыгуначнікаў, цыкл мазаічных пано Кішчанкі на тарцах жылых дамоў у мікрараёне Усход 1 у Мінску, вітраж Стальмашонка і В.Даўгала «Свята зямлі беларускай»). У тэатр.-дэкарацыйным мастацтве назіраюцца 2 тэндэнцыі: традыц. жывапісна-аб’ёмны прынцып афармлення і філас.-вобразнае абагульненне з апорай на элементы сімволікі, метафары. Разам з прызнанымі майстрамі М.Волахавым, В.Галубовічам, А.Грыгар’янцам, Масленікавым, С.Нікалаевым, Я.Нікалаевым, Я.Чамадуравым, М.Якуніным паспяхова працавалі маладыя мастакі Б.Герлаван, Я.Ждан, Я.Лысік, А.Салаўёў, Ю.Тур і інш.
У графічных творах т.зв. «шасцідзесятнікаў» (Л.Асецкі, Кашкурэвіч, Г.Паплаўскай) — А.Паслядовіч — фальклорны пачатак, нар.-эпічны строй кампазіцыі. На змену жорсткім рытмам прыйшоў своеасаблівы лірызм, імкненне да філас. развагі ў творах М.Басалыгі, У.Басалыгі, С.Волкава, П.Драчова, А.Зайцава, Ю.Зайцава, Я.Куліка, Шаранговіча. У творчае жыццё ўліліся графікі Ю.Герасіменка-Жызнеўскі, М.Купава, Л.Марчанка, У.Савіч, В.Славук і інш., якія імкнуцца да асацыятыўнасці і філіграннасці выканання. У акварэльным жывапісе асабліва вызначаецца Віцебская школа акварэлі. Актыўна развіваецца плакат (У.Васюк, У.Жук, Р.Данчанка, Л.Кальмаева, У.Крукоўскі, І.Радунскі, М.Стома, А.Чуркін і інш.), мастацтва афармлення кнігі.
У скульптуры фарміруецца тыпалагічны від мемарыяльных комплексаў («Хатынь», Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі). Асн. тэндэнцыяй тэматычна-вобразнага кірунку скульптараў становіцца гістарызм; расце іх імкненне да фарміравання новага сучаснага асяроддзя (А.Анікейчык, С.Вакар, С.Гарбунова, А.Глебаў, Т.Глебаў, Л.Гумілеўскі, І.Засімовіч, А.Заспіцкі, К.Селіханаў, А.Шатэрнік, В.Янушкевіч).
Дэкар.-прыкладное мастацтва адзначана больш інтэнсіўным развіццём маст. промыслаў (маст.-вытворчы камбінат у Барысаве, «Дываны Брэста», павялічыліся магутнасці Мінскага фарфоравага завода, Барысаўскага і Бярозаўскага шклозаводаў). У стылістыцы вобразаў адбываліся змены ад упрыгожвання прадметных формаў да утылітарна-канструкцыйнай мэтазгоднасці. Паспяхова працуюць керамісты В.Гаўрылаў, Г.Гаркуноў, Т.Кіршчына, Л.Панамарэнка, Л.Багданаў, Т.Сакалова; у дробнай пластыцы — І.Краўчанка, М.Пушкар, Ф.Зільберт, А.Канцуба, А.Зіменка, М.Байрачны, В.Данчук. Да ганчарных традыцый звяртаюцца Ф.Шостак, Г.Крамко, М.Бяляеў, У.Угрыновіч і інш. Змены формаў і дэкору адбываюцца ў маст. шкле (А.Абрамава, Я.Гладкова, Г.Ісаевіч, Л.Мягкова, У.Пракоф’еў, Н.Растоўцава), сувязь з нар. традыцыямі выявіліся ў работах У.Жохава, У.Мурахвера. Вядучыя пазіцыі ў дэкар. мастацтве 1970—80-х г. займае габелен, у якім выкарыстоўваюцца выразныя сродкі дыванаткацтва (А.Бельцюкова, Гаркуноў, В.Нямцоў і інш.). Адметныя манум. сюжэтна-тэматычныя габелены Г.Юзеевай-Шаблоўскай і Салохіна «Белая Русь ты мая», В.Дзёмкінай «Чорная быліна», Кішчанкі «Музыка», камерны і міні-габелен В.Грызінай «Чаканне». З 1960-х г. адраджаецца і шырока развіваецца мастацкая саломка (Т.Агафоненка, К.Арцёменка, В.Гаўрылюк, Л.Главацкая, М.Дзехцярэнка, В.Дзехцярэнка, Л.Лось). Маст. апрацоўка дрэва развіваецца пераважна ў кірунку стварэння утылітарна-дэкар. рэчаў і аб’ёмнай пластыкі (В.Альшэўскі, А.Міхеенка, А.Пупко і інш.).
Працэс дэмакратызацыі, які пачаўся ў канцы 1980-х г., разбурыў у сферы мастацтва ідэалаг. каноны сав. перыяду, легалізаваў «падпольныя» кірункі ў мастацтве (т.зв. андэрграўнд), пашырыў міжнар. сувязі мастакоў, паклаў пачатак фарміраванню на Беларусі рынку мастацтва. Праявамі пазітыўных зрухаў стала адкрыццё маст. прыватных галерэй у Мінску, Наваполацку, Віцебску і інш.; стварэнне маст. груповак па творчых або ідэйных інтарэсах «Няміга-17», «Пагоня», «Верасень» у Мінску, «Квадрат» у Віцебску; правядзенне выставак розных кірункаў і стыляў ад авангарднага да традыц. рэалістычнага. З 1990-х г. вядуцца значныя рэстаўрацыйныя работы ў культавых збудаваннях, адраджаецца бел. іканапісная школа.
У 1995 у Мінску заснавана Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва.
Музыка. Вытокі бел.муз. мастацтва ў нар. творчасці ўсх. славян. Першымі носьбітамі муз. прафесіяналізму былі скамарохі, музыкі (цымбалісты, скрыпачы, гусляры, лірнікі, дудары, дудачнікі, бубністы і інш.), а таксама музыканты ў храмах і манастырах. У царк. музыцы 11—12 ст. сфарміраваўся самабытны, арыгінальны па форме і змесце знаменны распеў, да 15 ст. склаліся яго лакальныя тыпы, у т. л. беларускі. Аднагалосыя знаменныя песнапенні служылі асн. голасам у шматгалосых радковых спевах, якія падрыхтавалі ўзнікненне стылю партэсных спеваў, што ўсталяваўся на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., а ў 17 ст.бел. (А.Мезянец і інш.) і ўкр. майстрамі ўводзіўся ў рус.царк. практыку. У 15 ст. пачала фарміравацца бел. кантавая культура, якая дасягнула росквіту ў 18 ст., калі сталі пашырацца песні-гімны свецкага (канты) і рэліг. (псалмы) зместу. Узбагачэнне інтанац. ладу бел. кантаў элементамі быт. музыкі, вак. і інстр. выканальніцтва адбывалася адначасова з яго фалькларызацыяй, што спрыяла фарміраванню спецыфічнай муз. кантавай стылістыкі, якая ўплывала на многія галіны бел. музыкі да 20 ст. З буд-вам касцёлаў на Беларусі (15—16 ст.) звязана паяўленне аргана і папулярызацыя арганнай музыкі. Асяродкамі царк. і свецкай муз. культуры 16—17 ст. былі брацкія школы, муз. бурсы пры калегіумах і манастырах (у т. л. Жыровіцкая, Гродзенская, Полацкая, Віцебская, Магілёўская). Яны мелі свае капэлы, тэатры, якія ставілі даволі складаныя спектаклі (часам наз. операмі). У духоўных семінарыях працавалі кампазітары Вус, В.Няльгоўскі, І.Дабравольскі і інш. З пашыраных у той час рукапісных зборнікаў захаваліся каштоўныя помнікі муз. культуры 16—17 ст.«Полацкі сшытак» і «Куранты». Вядомы ўзор школьнай оперы 18 ст. «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібр. М.Цяцерскага, дзе побач з прыкметамі зах.-еўрап. камічнай оперы ёсць і беларускія (песня Мужыка). Першыя спробы нотадрукавання на Беларусі адносяцца да 2-й пал. 16 — пач. 17 ст.Канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце, Любчы (Навагрудскі р-н), Нясвіжы, Ракаве, адлюстроўваюць асаблівасці мастацтва, народжанага рэфармацыйным рухам. Напружанасць паліт.-эканам. становішча на Беларусі ў 18 ст., абвастрэнне этнічных і рэлігійна-канфесіянальных супярэчнасцяў ускладнялі развіццё бел.муз. мастацтва. У 18 — пач. 19 ст. значную ролю ў фарміраванні прафес. кампазітарскага і выканальніцкага мастацтва адыгралі магнацкія тэатры, капэлы (гл.Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слуцкі тэатр Радзівіла, Слонімскі тэатр Агінскага, Шклоўскі тэатр Зорыча, Сапегаў тэатры, Прыгонныя аркестры і капэлы), балетныя і муз. школы, дзе пераважна працавалі прафес. кампазітары, дырыжоры, спевакі і інструменталісты, запрошаныя з зах.-еўрап. краін. Высокі прафес. ўзровень іх твораў (напр., опера «Агатка, або Прыезд пана» Я.Д.Голанда), спектакляў, канцэртаў быў пэўным арыенцірам длямясц. кампазітараў М.Радзівіла (опера «Войт паселішча ў Альбе»), М.Казіміра Агінскага (опера «Зменены філосаф», «Елісейскія палі», вак. цыкл «Да Касі» і інш.), М.Клеафаса Агінскага, у творчасці якога сфарміраваўся канцэртны паланэз. Адбывалася станаўленне аркестра зах.-еўрап. тыпу. У 19 ст. вырасла цікавасць да нар. творчасці (збіранне, публікацыя, вывучэнне, апрацоўка, выкарыстанне ў кампазітарскай дзейнасці). Бел.нац. фальклор выкарыстоўвалі А.Абрамовіч (фп. паэма «Беларускае вяселле»), Ю.Шадурскі (аперэта «Тарас на Парнасе») і інш. Адзін з першых збіраць і вывучаць муз.нар. творчасць пачаў М.Ельскі («Танцы люду Мінскай губерні»). Творчасць Н.Орды (вядомы і як тэарэтык, аўтар «Граматыкі музыкі»), Ф.Міладоўскага (аперэта «Канкурэнты»), П.Карафы-Корбута, К.Марцінкевіч, І.Глінскага, М.Грушвіцкага, І.Гузікава, І.Дабравольскага, М.Драздоўскай, Я.Ёдкі, Ф.Лапаты, І.Падабедава, У.Памарнацкага, К.Скібінскага, Л.Скрабецкага, Д. і В.Стафановічаў, Т.Юзафовіч-Бароўскай, М.Ячыноўскай, іх грамадска-асв. дзейнасць, як і дзейнасць музычных таварыстваў і школ, у т. л. прыватных, сведчаць пра станаўленне бел.муз. мастацтва. У 1871—97 працавала Мінскае вучылішча арганістаў. Узбагачэнню бел. музыкі спрыяла творчасць С.Манюшкі, які звяртаўся да бел.нар. песні ў аперэце «Рэкруцкі набор», камічных операх «Сялянка» («Ідылія»; абедзве з К.Кржыжаноўскім), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», у пач. 20 ст. — М.Карловіча («Спрадвечныя песні», «Літоўская рапсодыя»), дзейнасць Дз.Агрэнева-Славянскага, А.Грачанінава, якія апрацоўвалі бел.нар. песні і ўводзілі іх у канцэртную практыку, М.Янчука на чале Музычна-этнаграфічнай камісіі. Бел. музыцы пач. 20 ст. ўласцівыя разнастайныя дэмакр. формы аматарскага музіцыравання. Пры нар. вучылішчах, прыходскіх школах ствараліся хары, у гарадах і мястэчках — муз.-драм. гурткі, якія ладзілі беларускія вечарынкі з выкананнем бел.нар. песень і танцаў. З Беларускім музычна-драматычным гуртком у Вільні і трупай І.Буйніцкага звязана дзейнасць Л.Рагоўскага. Рост нац. самасвядомасці, утварэнне дзяржаўнасці прадвызначылі карэнныя змены ў развіцці бел. музыкі. У 1920-я г.бел.муз. мастацтва, якое разам з афіц.дзярж. падтрымкай атрымала і дырэктыўную рэгламентацыю, развівалася ў галінах прафес. творчасці, выканальніцтва, музычнай адукацыі, эстэт. выхавання працоўных. Важнае значэнне мела адкрыццё музычных школ, народных кансерваторый. Прыкметнай была дзейнасць хароў (у Мінску на чале з У.Тэраўскім). Пачалі працаваць Бел.муз. тэхнікум (1924; гл.Мінскае музычнае вучылішча імя М.І.Глінкі), Беларуская студыя оперы і балета, якая падрыхтавала адкрыццё Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1933; з 1996 творчае аб’яднанне Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), Дзяржаўны сімф. аркестр БССР (1927), Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь (1930), Беларуская акадэмія музыкі, Беларуская філармонія, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь. З 1920-х г. набыла інтэнсіўны характар дзейнасць бел. кампазітараў М.Чуркіна (1-я сімфаньета і опера «Вызваленне працы»), М.Аладава (опера «Тарас на Парнасе», фп. квінтэт), Я.Цікоцкага (1-я сімфонія), М.Анцава, М.Мацісона, Тэраўскага, Т.Шнітмана; творчую працу пачалі Р.Пукст, А.Туранкоў, В.Яфімаў. Асн. жанры — кантаты, хары, рамансы, апрацоўкі бел.нар. песень, а таксама новы длянац. культуры жанр масавай песні з накіраванай тэматыкай (услаўленнем рэв. барацьбы, сав. рэчаіснасці). У музыцы 1930 — пач. 1940-х г., больш разнастайнай у жанравых і стылявых адносінах, замацоўваюцца праграмнасць (гл.Праграмная музыка), прадвызначаная тэматыка, пэўныя драматургічныя і жанрава-кампазіцыйныя мадэлі. Напісаны вак.-сімф. творы: паэмы «Над ракой Арэсай» Аладава і «Казка пра Мядзведзіху» А.Багатырова, кантаты «Тапелец» М.Крошнера і «Ваявода» П.Падкавырава, «Паэма аб Чырвонай Арміі» Пукста і «Маналог скупога рыцара» Цікоцкага, сімфоніі Аладава (2-я), В.Залатарова (3-я «Чэлюскінцы», 4-я «Беларусь»), Цікоцкага (2-я); сюіты на нар. тэмы (Залатарова, Крошнера, Пукста, Туранкова, Чуркіна, М.Шчаглова-Куліковіча); муз. камедыі «Кухня святасці» Цікоцкага, «Кок-сагыз» Чуркіна, «Зарэчны барок» С.Палонскага і М.Іванова; канцэрты дляфп. з арк. А.Клумава, Шчаглова, для скрыпкі з арк. Падкавырава і Г.Столава. У харавой і камерна-вак. музыцы працавалі Пукст, Р.Самохін, М.Равенскі, у жанры масавай песні Іваноў, І.Любан, Палонскі, Н.Сакалоўскі, Шчаглоў, Яфімаў. Значнай вяхой у бел.муз. культуры сталі оперы «Міхась Падгорны» Цікоцкага, «У пушчах Палесся» Багатырова, «Кветка шчасця» Туранкова, «Кацярына» Шчаглова, балет «Салавей» Крошнера, цікавыя перш за ўсё нац. характэрнасцю муз. мовы, увасабленнем нар. песень і танцаў. У Вял.Айч. вайну ў творчасці кампазітараў пераважала героіка-патрыят. тэматыка. Большасць кампазітараў працавала ў песенным жанры, дзе дамінавалі харавыя творы гераічна-заклікальнага характару. З твораў буйной формы найб. значныя кантаты «Ленінградцы» і «Беларускім партызанам» Багатырова, балада «У суровыя дні» і паэма «З дзённіка партызана» Аладава (абедзве длясімф.арк.). У акупіраваным Мінску творчую дзейнасць працягвалі Туранкоў, Шчаглоў (оперы «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей»), у Чэрвені — Равенскі. Вял. падзеяй у муз. жыцці Беларусі стала пастаноўка ў вызваленым Мінску оперы «Алеся» (1944) Цікоцкага. Тая ж тэматыка пераважала і ў 2-й пал. 1940—1950-я г. Адначасова фарміраваліся ідэалагізаваныя тэматычныя стэрэатыпы, адбывалася тыпізацыя мадэляў муз. твораў. Сярод найб. значных твораў гэтага перыяду: сімфоніі Аладава, Багатырова, Падкавырава, Пукста, Р.Бутвілоўскага, У.Чараднічэнкі, сімф. паэмы У.Алоўнікава, інстр. канцэрты Дз.Камінскага, Падкавырава; оперы «Андрэй Касценя» Аладава, «Надзея Дурава» Багатырова, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Машэка» і «Марынка» Пукста, балет «Князь-возера» Залатарова. Узбагачэнне жанру раманса звязана з імёнамі Л.Абеліёвіча (вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Р.Бёрнса), Багатырова (на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, А.Пушкіна, Т.Шаўчэнкі, У.Шэкспіра), Лукаса (на вершы Э.Агняцвет, Л.Украінкі), Пукста (на санеты А.Звонака). Высокая харавая культура ў рэспубліцы, дзейнасць Дзярж. харавой капэлы, Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь, Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё спрыялі працы кампазітараў у харавым, аратарыяльна-кантатным жанрах (кантаты «Сорак год» Аладава, «Беларусь» Багатырова, «Палі стэпавыя» І.Кузняцова, «Памяці Канстанціна Заслонава» Ю.Семянякі). У жанры масавай песні найб. плённа працавалі Алоўнікаў, Кузняцоў, Палонскі, Пукст, Сакалоўскі, Семяняка. З 1960-х г. расце цікавасць кампазітараў да маральна-філас. праблематыкі, імкненне спасцігнуць сістэму нар.-муз. мыслення, больш глыбокая трактоўка нацыянальнага; істотна мяняюцца адносіны да муз. драматургіі (гл.Драматургія музычная). У бел. музыцы 1970-х г. адзначаюцца якасныя змены, часам апазіцыйныя да традыцый і папярэдніх жанравых і стылявых нарматываў, што найперш выявілася ў творчасці Абеліёвіча (сімфоніі, «Фрэскі» дляфп.), Я.Глебава (сімфоніі, балеты), С.Картэса (вак.-сімф. паэма «Попел», канцэрт дляфп. з арк. «Капрычас»), Дз.Смольскага (араторыя «Песні Хірасімы», «Актафонія», сюіта «Гульня святла», камерная музыка), А.Янчанкі («Эроіка») і інш. Агульныя тэндэнцыі, уласцівыя музыцы 1970—80-х г., найб. выразна выяўлены ў сімф. і вак.-сімф. жанрах: сімфоніях Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, У.Дарохіна, Л.Захлеўнага, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Смольскага, А.Соніна, Р.Суруса, творах для камернага ці струннага аркестра Альхімовіча, А.Бандарэнкі, Вагнера, Войціка, А.Елісеенкава, В.Капыцько, В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, А.Навахроста. У творах канцэртнага жанру пры агульнай тэндэнцыі да сімфанізацыі, стылістычнага размежавання традыцыйнага і новага (канцэрты для аркестра Бандарэнкі, Дамарацкага, С.Наско, Кузняцова) павялічваецца роля віртуознага выканальніцтва, прынцыпу канцэртавання. У сферы жанру амаль усе віды саліруючых інструментаў: фп. (Вагнер, В.Кандрасюк, У.Кандрусевіч, В.Раінчык, Сонін), скрыпка (Вагнер, Г.Гарэлава, Пыталеў, Смольскі, Сурус, С.Янковіч), віяланчэль (Мдывані, Смольскі, Солтан), кантрабас (Багатыроў, У.Каральчук), габой (Гарэлава, К.Цесакоў), труба (Дамарацкі, Іваноў, А.Клеванец, Э.Наско), валторна (В.Браілоўскі), цымбалы (Войцік, У.Кур’ян, Смольскі, Цесакоў), балалайка (Гарэлава), ударныя (Залётнеў). У вак.-сімф. творах больш выразным стала кампазіцыйна-драматургічнае ўзаемадзеянне жанраў, уласцівае сучаснай музыцы. Узмацняюцца пошукі новых формаў сувязі музыкі і слова, больш увагі аддаецца тэмбрава-каларыстычным сродкам, нестандартным жанрава-кампазіцыйным вырашэнням: араторыі «Бітва за Беларусь» Багатырова, «Памяць Хатыні» Войціка, «Свяці, зара» Глебава, «Памяці паэта» Картэса, «Мая Радзіма» і «Паэт» Смольскага, «Лісткі календара» Залётнева, «Сказ пра Ігара» і рэквіем «Памятайце» Л.Шлег і інш.; кантаты Багатырова («Беларускія песні»), Бельцюкова, Гарэлавай («У год сусветнага пажару»), Казачкова, Кандрусевіча, Навахроста, Н.Усцінавай, Шлег; харавыя канцэрты (Бандарэнка, Ш.Ісхакбаева, Казачкоў, Я.Паплаўскі і інш.); вак.-сімф. паэмы Вагнера, А.Гурава, Картэса, В.Кузняцова, Э.Наско, В.Помазава. Працягвалася работа ў традыц. харавым жанры, але пераважна ў новым рэчышчы — на аснове нар.-песенных тэкстаў створаны харавыя цыклы (Войцік, Захлеўны, Казачкоў, В.Кузняцоў, М.Літвін, Мдывані, А.Рашчынскі, Л.Сімаковіч, Сурус, В.Сярых, С.Хвашчынскі, А.Чыркун, Шлег і інш.). Плюралізм стылю яскрава выявіўся ў камернай музыцы 1980—90-х г.: камерных ансамблях Залётнева, Кандрасюка, В.Карэтнікава, Кур’яна, Літвіна, У.Палуэктава, Смольскага, Цесакова, санатах Суруса, Л.Мурашка, Э.Тырманд, Усцінавай і інш. Уводзяцца новыя спалучэнні інструментаў і тэмбраў, новыя кампазіцыі, абумоўленыя пэўнай маст. задумай («Паўночны вецер», «Матэт» Капыцько, «Медытацыя» Каральчука, «Стужка Мёбіуса» В.Кузняцова, «Брыдкае качаня» Шлег і інш.). Музыка длянар. інструментаў (Дамарацкі, Іваноў, В.Кузняцоў, Кур’ян, Мдывані, Помазаў і інш.) адпавядае высокаму выканальніцкаму ўзроўню Дзярж.нар. аркестра і ў сваю чаргу стымулюе яго ўдасканаленне. Пашырэнню жанравага дыяпазону творчасці бел. кампазітараў спрыяла стварэнне Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, ансамбля салістаў «Класік-Авангард», Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камернага хору «Санорус», Гродзенскай капэлы, хору «Унія», вак. ансамбля «Камерата», Мінскага духавога аркестра «Няміга» і інш. Значныя дасягненні бел. кампазітараў у камерна-вак. музыцы. Дасканаласцю формы, тонкай паэтычнасцю адзначаны вак. цыклы Абеліёвіча (на вершы Г.Ахматавай, Ф.Цютчава), Багатырова (на вершы А.Куляшова, П.Броўкі), Падкавырава (на вершы Г.Гейнэ), Смольскага (на вершы Ф.Гарсіі Лоркі, А.Вазнясенскага, Ахматавай, М.Цвятаевай, Б.Пастарнака), Тырманд (на вершы Б.Дадзье, М.Танка), Гарэлавай (на вершы Цвятаевай), Шлег (на вершы М.Багдановіча), І.Лучанка (на вершы С.Капуцікян). У песенным жанры пры захаванні ўстойлівых рысаў і перавагі тэматычных мадэляў няспынна адбываюцца якасныя змены, выкліканыя асаблівасцямі сучаснай манеры эстраднага выканання, уплывам інш. жанраў ці калектываў з індывід. выканальніцкім стылем («Песняры», «Сябры», «Верасы», «Свята» і інш.). Найб. плённа ў жанры песні працуюць Лучанок, Глебаў, Буднік, Э.Зарыцкі, Захлеўны, Іваноў, Семяняка, Э.Ханок, Елісеенкаў, У.Мулявін, Раінчык, І.Палівода, Хвашчынскі, Дз.Яўтуховіч. Новая плынь у бел.муз. мастацтве 1980—90-х г. — духоўная музыка (араторыя «Іканастас» Шлег, духоўныя канцэрты Шлег, Капыцько, Бандарэнкі). Творчая моладзь і кампазітары сярэдняга пакалення звяртаюцца да эстэтыкі і стылістыкі разнастайных кампазіцыйных сістэм сучаснага сусв. мастацтва (Бельцюкоў, Войцік, Залётнеў, Капыцько, Кузняцоў, Літвіноўскі, Паплаўскі, Сонін і інш.). У 1960—90-я г. значнае развіццё атрымалі муз.-тэатр, жанры, сярод якіх побач з песеннымі операмі «Калючая ружа» і «Калі ападае лісце» Семянякі і творы складанай драматургіі і кампазіцыі (балеты «Мара» Глебава, «Святло і цені» Вагнера, «Крылы памяці» Кандрусевіча). Плённы зварот кампазітараў да літ. твораў Я.Купалы (балеты «Выбранніца», «Курган» Глебава), Я.Коласа (опера «Новая зямля» Семянякі), В.Быкава (балет «Альпійская балада» Глебава, опера «Сцежкаю жыцця» Вагнера), У.Караткевіча (оперы «Сівая легенда» Смольскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» Солтана), Л.Талстога (балет «Пасля балю» Вагнера), М.Булгакава, Ш. дэ Кастэра, А. дэ Сент-Экзюперы (адпаведна опера «Майстар і Маргарыта», балеты «Тыль Уленшпігель» і «Маленькі прынц» Глебава), Б.Брэхта, Ф.Дзюрэнмата (адпаведна оперы «Матухна Кураж» і «Візіт дамы» Картэса), да лёсу рэальных гіст. асоб — Ф.Скарыны (опера «Францыск Скарына» Смольскага), наваградскага князя Войшалка (опера «Князь Наваградскі» Бандарэнкі), М.Багдановіча (оперы «Зорка Венера» Семянякі, «Максім» Паліводы), Рагнеды (балет «Страсці» Мдывані), Дж.Бруна («Джардана Бруна» Картэса). Створаны таксама оперы «Пані Ядвіга» Солтана, балет «Апошні інка» Картэса, оперы для дзяцей «Вясновая песня» Войціка, «Анчутка» Кандрасюка, «Таямніца старога замка» Кандрусевіча, «Дзіцячыя сны» Ісхакбаевай, балет «Бураціна» і мюзікл «Нявеста для Марціна» Кандрусевіча і інш. У садружнасці з Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь у жанры аперэты і мюзікла актыўна працавалі Семяняка («Паўлінка», «Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан»), Сурус («Несцерка», «Судны час»), Кандрусевіч («Джулія», «Інтрыга»), Глебаў («Мільянерка»), Мдывані («Дзяніс Давыдаў») і інш. Шмат увагі кампазітары аддаюць тэатральнай музыцы і кінамузыцы. Характэрныя рысы бел. музыкі 1980—90-х г. — асіміляцыя новых якасцяў у межах індывід. творчага стылю, пэўнага жанру, структуры (формы), кампазіцыі, драматургіі твора, вытанчаная праца з усімі элементамі народнапесеннага матэрыялу — інтанацыяй, метрарытмам, ладам. Узаемадзеянне гэтых плыняў на розных узроўнях, ад гукавышыннай арганізацыі да эстэтыкі маст. вобраза, абумоўлівае багацце і разнастайнасць бел.муз. мастацтва. Актыўна прапагандуюць бел. музыку разам з інш. калектывамі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш. З 1980-х г. актыўна развіваецца поп-музыка і рок-музыка, працуюць рок-гурткі «Палац», «Крама», «Высокае неба» і інш. Праводзяцца шматлікія муз.міжнар. і рэсп. фестывалі, у т. л.«Беларуская музычная восень», «Мінская вясна», «Славянскі кірмаш», фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» і інш. Дзейнічае Саюз кампазітараў Беларусі (з 1932). У Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве працуюць абл. філармоніі. Гл. таксама Аперэта, Араторыя, Балет, Опера, Сімфонія, Дзіцячая музыка, Інструментальная музыка, Спевы, Музыказнаўства і інш.
Тэатр. Вытокі нац.тэатр. мастацтва беларусаў у нар. вераваннях, у багатых і шматфарбных абрадах і рытуальных святах. Першапачатковыя элементы сцэн. мастацтва — у карагодах і нар. гульнях, удзельнікамі якіх былі ўсе. Пазней адбыўся падзел на акцёраў і гледачоў. Першымі бел.прафес. акцёрамі былі скамарохі. Яны выступалі ва ўсіх відах фалькл.т-ра. У 16 ст. ўзнік лялечны т-р — батлейка. У 16—18 ст.вял. пашырэнне меў школьны тэатр. Вышэйшае дасягненне фалькл.т-ра — народная драма. У пач. 18 ст. разгарнулі дзейнасць прыватныя гар. і маёнткавыя т-ры, некаторыя з якіх дасягнулі прафес. ўзроўню. У розны час працавалі Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Шклоўскі тэатр Зорыча, т-ры ў Слуцку, Слоніме, Магілёве, Глуску, Дуброўне, Чачэрску і інш. З 1840-х г. мэтанакіраваную дзейнасць па стварэнні бел.прафес. драматургіі і арганізацыі нац.т-ра праводзіў В.Дунін-Марцінкевіч. Яго намаганнямі ў 1852 у Мінску пастаўлены спектакль «Сялянка», у якім сінтэзавана драм., вак. і танц. мастацтва. Але дзейнасць т-ра на бел. мове была забаронена царскімі ўладамі, і «Сялянка» ў гарадах і мястэчках Беларусі паказвалася нелегальна.
Новы этап развіцця бел.сцэн. мастацтва пачаўся ў 20 ст. Яго фундамент закладваўся драматургіяй К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Буйло, Л.Родзівіча і інш.Вял. пашырэнне атрымалі беларускія вечарынкі, якія садзейнічалі ўзнікненню прафес.т-ра. Вял. ролю ў развіцці сцэн. мастацтва і абуджэнні нац. свядомасці адыграла Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Прадоўжыць гэтую справу спрабаваў Ф.Ждановіч, але створанае ім Першае таварыства беларускай драмы і камедыі з-за забароны разгарнула дзейнасць толькі ў крас. 1917. Яно працавала да 1920 у складаных умовах шматлікіх акупацый і частых змен улад. Значны ўклад у развіццё сцэн. мастацтва ў гэты перыяд зрабіў Ф.Аляхновіч. У 1920 распачаў працу арганізаваны Ждановічам Бел.дзярж.т-р (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), які спачатку працягваў традыцыі Першага т-вабел. драмы і камедыі. Самабытнай непаўторнасцю вызначаўся калектыў, які стварыў і ўзначаліў у 1920 У.Галубок (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). Тэатральнае мастацтва Беларусі ўзбагаціў і Другі бел.дзярж.т-р (гл.Беларускі акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа). Развіццё тэатр. мастацтва ў 1920-я г. ішло ў агульным рэчышчы беларусізацыі. У драматургію прыйшло новае пакаленне пісьменнікаў — М.Чарот, В.Гарбацэвіч, М.Грамыка, Ц.Гартны, Я.Рамановіч, В.Шашалевіч і інш., чые творы ўзбагацілі бел. сцэну. Але ў канцы 1920-х г., асабліва пасля пастановы ЦККП(б)Б па тэатр. дыскусіі 1928, пачаўся нац. і ідэалагічны ўціск. Пад рэпрэсіі трапілі многія дзеячы т-ра і драматургіі. У 1937 расфарміраваны Трэці бел. т-р. У 1920—30-я г. ў Мінску і абл. цэнтрах часта ўзнікалі і ў хуткім часе расфарміроўваліся тэатр, калектывы. Больш стабільнымі былі калгасна-саўгасныя тэатры. Найб. поспехаў т-ры Беларусі дасягнулі ў пастаноўках п’ес пра гіст. мінулае («Бацькаўшчына» К.Чорнага, «У пушчах Палесся» Я.Коласа, «Партызаны» К.Крапівы), на тэмы бел. фальклору («Несцерка» В.Вольскага), класічнай драматургіі («Паўлінка» Я.Купалы, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Скупы» Мальера). Падзеяй стала пастаноўка актуальнай сатыр. камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошнім» у БДТ-1. У 1941 т-ры працавалі ў Мінску, Віцебску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Беластоку, Пінску, Бабруйску, Баранавічах, Рагачове (усяго 23). У гады Вял.Айч. вайны большасць тэатр. калектываў спыніла існаванне. Першы і Другі бел. т-ры эвакуіраваны ў тыл, выязджалі на фронт (гл. ў арт.Франтавы тэатральны калектыў). У акупіраванай Беларусі працаваў толькі Мінскі гар.тэатр. У пасляваен. гады многія калектывы аднавілі дзейнасць ці створаны нанава. Аднак тэатраў, якія працавалі на бел. мове, стала менш. Новыя п’есы напісалі К.Крапіва, К.Губарэвіч, І.Дорскі, А.Кучар, А.Маўзон, В.Палескі. У рэпертуары т-раў пераважалі творы пра Вял.Айч. вайну і пасляваеннае жыццё: «З народам», «Людзі і д’яблы» і «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Брэсцкая крэпасць» Губарэвіча, «Канстанцін Заслонаў» Маўзона, «Песня нашых сэрцаў» Палескага, «Алазанская даліна» Губарэвіча і Дорскага, «Барабаншчыца» А.Салынскага, «Макар Дубрава» А.Карнейчука і інш. Яскравыя сцэн. вобразы стварылі акцёры Б.Платонаў, Г.Глебаў, І.Ждановіч, Л.Ржэцкая, А.Ільінскі, Л.Рахленка, П.Малчанаў, У.Дзядзюшка, Ц.Сяргейчык і інш., значныя пастаноўкі ажыццявілі рэжысёры Л.Літвінаў, М.Міцкевіч, К.Саннікаў. З 2-й пал. 1950-х г. у тэатр. мастацтве пашырыліся стылявыя пошукі, абнаўлялася і ўзбагачалася вобразная палітра спектакляў. Прыкметнае месца ў рэпертуары т-раў занялі інсцэніроўкі твораў бел. пісьменнікаў: «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях» і яго паэмы «Сымон-музыка», «Людзі на балоце» І.Мележа, «Сэрца на далоні» і «Снежныя зімы» І.Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага, «Вайна пад стрэхамі» А.Адамовіча. Ставіліся п’есы рускай, савецкай і замежнай класікі: «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Гамлет», «Рамэо і Джульета» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Рэвізор» М.Гогаля, «Ворагі» і «Варвары» М.Горкага, «Позняе каханне», «Таленты і паклоннікі» і «Даходнае месца» А.Астроўскага. Дабратворна паўплывала на развіццё сцэн. мастацтва ў 1960—80-я г. драматургія А.Макаёнка, І.Козела, У.Караткевіча, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, А.Дзялендзіка, А.Дударава, Шамякіна, А.Махнача, І.Чыгрынава, пастаноўкі паводле твораў В.Быкава, Адамовіча. У пач. 1990-х г. пастаўлены п’есы «Тутэйшыя» Я.Купалы і «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча. Плённа працавалі старэйшыя майстры сцэны Г.Макарава, С.Станюта, З.Стома, М.Яроменка, Р.Янкоўскі, А.Клімава і інш. Прыйшло новае пакаленне: акцёры Г.Аўсяннікаў, Т.Гарбук, М.Захарэвіч, В.Тарасаў, Л.Давідовіч, А.Мілаванаў, У.Куляшоў, Т.Кокштыс, Я.Шыпіла, В.Клебановіч, пазней З.Белахвосцік, В.Манаеў, У.Кін-Камінскі, Г.Давыдзька, А.Лабуш, Г.Маланкіна; рэжысёры В.Раеўскі, Б.Луцэнка, В.Мазынскі, В.Маслюк, М.Пінігін, У.Караткевіч. На рубяжы 1980—90-х г. шырыўся студыйны тэатр. рух. Ва ўсіх абл. цэнтрах і ў Маладзечне створаны лялечныя тэатры, павялічылася агульная колькасць т-раў, асабліва беларускіх. Асобныя спектаклі на бел. мове ставілі рус. т-ры Беларусі. У 1996 на Беларусі 26 дзярж. т-раў — у Мінску (11), Брэсце (2), Віцебску (2), Гомелі (2), Гродне (2), Магілёве (2), Маладзечне (2), па аднаму ў Бабруйску, Мазыры, Слоніме. Акцёраў, рэжысёраў, сцэнографаў, тэатразнаўцаў рыхтуюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры. Дзейнічае Саюз тэатральных дзеячаў Беларусі. Гл. таксама Аперэта, Балет, Опера, Акцёрскае мастацтва, арт. пра асобныя т-ры.
Кіно. Першыя вядомыя дакументальныя кіназдымкі на Беларусі адбыліся ў 1914 і адлюстроўвалі падзеі 1-й сусв. вайны, у т. л. «Парад войскаў у Бабруйску ў прысутнасці Мікалая II». У 1922 у БССР створана Упраўленне па справах кінематаграфіі Кінорэсбел (Кіно Рэспублікі Беларусь), у маі 1924 — «Беларускае пралеткіно», у снежні 1924 — Дзярж. ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Рэгулярная кінавытворчасць у БССР пачалася ў 1925 з хронікі і дакумент. фільмаў. У 1926 выйшаў першы маст. фільм «Лясная быль» (паводле аповесці «Свінапас» М.Чарота; рэж. Ю.Тарыч). У 1928 створана кінастудыя маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (напачатку ў Ленінградзе, з 1939 у Мінску). У 1920—30-я г. здымаліся фільмы пераважна на гіст. і рэв. тэмы, часам з прыгодніцкімі сюжэтамі: «Кастусь Каліноўскі» (1928, сцэн. і рэж. У.Гардзін), «Да заўтра» (рэж. Тарыч), «Хвоі гамоняць» (абодва 1929; рэж. Л.Малчанаў), «У агні народжаная» (1930) і «Першы ўзвод» (першы гукавы фільм; 1933, рэж. абодвух У.Корш-Саблін), «Паручнік Кіжэ» і «Балтыйцы» (абодва 1937, рэж. А.Файнцымер). Значная ўвага аддавалася распрацоўцы маральна-этычных праблем: «Суд павінен працягвацца» (1931), «Жанчына» (1932, рэж. абодвух Я.Дзіган), «Двойчы народжаны» (1934, рэж. Э.Аршанскі), «Залатыя агні» (1935), «Шукальнікі шчасця» (1936) і «Мая любоў» (1940, рэж. ўсіх Корш-Саблін). Экранізаваліся творы бел. пісьменнікаў: «Песня вясны» (1929, паводле аповесці Я.Коласа «На прасторах жыцця», рэж. Гардзін), «Палескія рабінзоны» (1934, паводле аднайм. аповесці Я.Маўра, рэж. І.Бахар і П.Малчанаў), «Салавей» (1937, паводле аднайм. аповесці З.Бядулі, рэж. Аршанскі), а таксама паводле твораў А.Чэхава: «Маска» і «Мянтуз» (1938, рэж. С.Сплашноў), «Мядзведзь» (1938) і «Чалавек у футарале» (1939, рэж. абодвух І.Аненскі). У 1928 пакладзены пачатак бел. дзіцячаму кінематографу: з эпізодаў фільма «Лясная быль» зманціравана першая карціна для дзяцей «Грышка-свінапас». Першыя крокі рабіла мультыплікацыйнае кіно (гл. ў арт.Анімацыйнае кіно). З пач. 1930-х г. выпускаліся кіначасопісы «Савецкая Беларусь» і «На варце». У 1935 пачала дзейнасць Мінская студыя кінахронікі. У дакумент. кіно пераважала сацыяльна-публіцыст. накіраванасць: «Такая наша Беларусь» (1927), «Калгас» (1928), «Заваяваная зямля» (1930), «На ўздыме» (1931, рэж. Л.Эпельбаўм), «Права на працу», «Права на адукацыю», «Права на адпачынак» (усе 1936, рэж. І.Вейняровіч і У.Стральцоў). У 1920—30-я г. ў кінематаграфіі Беларусі працавалі сцэнарысты Б.Брадзянскі, А.Вольны, Р.Кобец, М.Таўбэ; рэжысёры Тарыч, Корш-Саблін, Аршанскі, Файнцымер, Гардзін, Дзіган, М.Данской, Р.Рашаль; акцёры У.Крыловіч, Л.Мазалеўская, Малчанаў, Б.Бабачкін, М.Блюменталь-Тамарына, М.Жараў, Л.Кміт, Б.Ліванаў, М.Сіманаў, М.Чаркасаў; аператары А.Кальцаты, Б.Рабаў, С.Іваноў, Д.Шлюглейт, А.Булінскі; кампазітары І.Любан, І.Дунаеўскі, С.Пракоф’еў; дакументалісты М.Лявонцьеў, М.Стрэшнеў, Эпельбаўм, Вейняровіч, М.Бераў, У.Цяслюк, Стральцоў, П.Цытрон. У Вял.Айч. вайну бел. кінадакументалісты вялі здымкі ў партыз. атрадах і франтавых групах, удзельнічалі ў здымках фільмаў «Разгром нямецкіх войскаў пад Масквой», «Народныя мсціўцы», «Бой за Віцебск», «Мінск наш», «Парад партызанаў у вызваленым Мінску». Групы творчых работнікаў бел. кіно, арганізаваныя на базе цэнтр. аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце, у 1942 стварылі альманах «Беларускі кіназборнік» (рэж. Корш-Саблін і Тарыч), на базе Цэнтр. студыі дакумент. фільмаў у Маскве выпускалі ў 1942—44 кіначасопіс «Савецкая Беларусь», знялі дакумент. фільм «Вызваленне Савецкай Беларусі» і фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (рэж. абодвух Корш-Саблін і М.Садковіч). У 1945 аднавіла дзейнасць у Мінску кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»). У 1940—70-я г.найб. поспехаў бел.маст. і дакумент. кіно дасягнула ў распрацоўцы тэмы Вял.Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. Корш-Саблін і Файнцымер), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1956, рэж. М.Фігуроўскі), «Праз могілкі» (1965) і «Я родам з дзяцінства» (1967, рэж. абодвух В.Тураў), «Бацька» (1972, рэж. Б.Сцяпанаў), «Полымя» (1975, рэж. В.Чацверыкоў); фільмы для дзяцей «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Вуліца малодшага сына» (1962) і «Паланэз Агінскага» (1971, рэж. усіх Л.Голуб), «Іван Макаравіч» (1968, рэж. І.Дабралюбаў). Вайна і сучаснасць — тэма фільмаў «Дзеці партызана» (1954, рэж. Голуб і Фігуроўскі; першы бел. каляровы фільм), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965, рэж. Голуб), «Зімародак» (1972, рэж. В.Нікіфараў). Пэўных поспехаў дасягнулі бел. кінематаграфісты ў распрацоўцы гіст. тэмы: «Чырвонас лісце» (1958, рэж. Корш-Саблін), «Масква—Генуя» (1964, рэж. А.Спешнеў з удзелам Корш-Сабліна і П.Арманда), «Я, Францыск Скарына» (1970, рэж. Сцяпанаў). Былі экранізаваны тэатр. пастаноўкі: «Паўлінка» Я.Купалы (1952) і «Несцерка» Вольскага (1955, рэж. абодвух А.Зархі), «Пяюць жаваранкі» (1953, рэж. Корш-Саблін, рэж. тэатра К.Саннікаў) і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін). Надзённым і маральна-этычным праблемам пасляваеннага жыцця прысвечаны фільмы 1950—70-х г.: «Шчасце трэба берагчы» (1958, рэж. І.Шульман), «Нашы суседзі» (1957, рэж. Сплашноў), «Наперадзе — круты паварот» і «Каханая» (1960, 1965, рэж. Р.Віктараў), «Апошні хлеб» (1963, рэж. Сцяпанаў), «Выдатны хлопец» (1972, рэж. Ю.Дубровін) і інш. З 1960-х г. пашырыўся калектыў творчых работнікаў «Беларусьфільма». Сярод іх: рэжысёры Тураў, В.Вінаградаў, Сцяпанаў, Дабралюбаў, Чацверыкоў, Нікіфараў, В.Рубінчык, Дубровін, М.Пташук; аператары А.Забалоцкі, В.Нікалаеў, Ю.Марухін, Дз.Зайцаў, І.Рамішэўскі, Э.Садрыеў, Ю.Цвяткоў, Ю.Ялхоў, Т.Логінава, Б.Аліфер, Ф.Кучар, А.Суханава, мастакі У.Белавусаў, Ю.Булычоў, Е.Ганкін, Я.Ігнацьеў, В.Дзяменцьеў, В.Кубараў, А.Чартовіч; акцёры Л.Румянцава, У.Гасцюхін, Г.Гарбук, П.Кармунін, С.Станюта, Г.Макарава, В.Белахвосцік, У.Куляшоў і інш. Паглыбіўся аналіз характараў, пашырыліся аўтарскія стылі: «Лісты да жывых» (1965, рэж. Вінаградаў), «Вуліца без капца» (1973), «Трэцяга не дадзена» (1981) і «Белыя Росы» (1984, рэж. усіх Дабралюбаў), «Нядзельная ноч» (1977, рэж. Тураў), «Вянок санетаў» (1977) і «Культпаход у тэатр» (1983, рэж. абодвух Рубінчык), «Паводка» (1981) і «Чорная бяроза» (1978, рэж. абодвух Чацверыкоў), «Гарантую жыццё» (1978, рэж. Сцяпанаў) і інш.
Экранізацыя твораў бел. л-ры спрыяла фарміраванню адметнасці нац. кінематографа: «Першыя выпрабаванні» (1960—61, рэж. Корш-Саблін, паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Віктараў), «Альпійская балада» (1966), «Воўчая зграя» (1975, рэж. абодвух Сцяпанаў), «Доўгія вёрсты вайны»(1975, рэж. А.Карпаў), «Фруза» (1981, рэж. Нікіфараў, тэлевізійны), «Знак бяды» (1986, рэж. Пташук), «Круглянскі мост» (1989, рэж. А.Мароз), «Пайсці і не вярнуцца» (1992, рэж. М.Князеў; усе паводле В.Быкава), «Вайна пад стрэхамі» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1971, рэж. абодвух Тураў) і «Ідзі і глядзі» (1984, рэж. Э.Клімаў; усе паводле А.Адамовіча), «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982, рэж. абодвух Тураў; паводле І.Мележа), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980, рэж. Рубінчык) і «Чорны замак Альшанскі» (1983, рэж. Пташук; абодва паводле У.Караткевіча), «Вясельная ноч» (1980, рэж. Карпаў) і «Вазьму твой боль» (1981, рэж. Пташук; абодва паводле І.Шамякіна), «Чужая вотчына» (1983, паводле В.Адамчыка), «Сведка» (1985, рэж. абодвух В.Рыбараў) і «Чорны бусел» (1993, рэж. Тураў; абодва паводле В.Казько). З канца 1980-х г.бел. кінематаграфісты імкнуцца больш глыбока асэнсаваць гіст. мінулае і складаныя працэсы сучаснага жыцця: «Наш браняпоезд» (1988) і «Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне» (1993, рэж. абодвух Пташук), «Мяне завуць Арлекіна» (1988, рэж. Рыбараў), «Хам» (1990, рэж. Дз.Зайцаў; паводле Э.Ажэшкі), «Развітальныя гастролі» (1992, рэж. В.Дудзін), «Белае возера» (1992, рэж. Л.Мартынюк), «Анамалія» (1993, рэж. Ялхоў), «Душа мая, Марыя» (1993, рэж. Нікіфараў), «Тутэйшыя» (1993, рэж. В.Панамароў; паводле аднайм. п’есы Я.Купалы), «...Аз ваздам» (1994, рэж. Сцяпанаў, М.Касымава, Б.Шадурскі) і інш.
Пасляваен. Дакумент. фільмы расказвалі пра падзеі вайны, аднаўленне нар. гаспадаркі і культуры Беларусі: «Мінск адраджаецца» (1946, рэж. Сплашноў), «Савецкая Беларусь» (1948) і «Шчасце народа» (1949, рэж. абодвух Голуб) і інш. У 1960—80-я г. ў дакумент, кіно найб. выразнае ідэйна-маст. выяўленне знаходзяць ваен., партыз., антыфаш. тэмы: «Генерал Пушча» (1967, рэж. Вейняровіч), «Пакараны ў сорак першым» (1967, рэж. Чацверыкоў), «Боль мой — Хатынь» (1969, рэж. П.Аліфярэнка), цыклы «Жанчына з забітай вёскі» (1975—78) і «У вайны не жаночы твар» (1980—84, рэж. В.Дашук). Значнае месца ў гэты час, а таксама ў 1990-я г. займаюць фільмы пра гісторыю Беларусі: «Штрыхі да партрэта» (1968, рэж. Цяслюк, Р.Ясінскі, І.Пікман), «Леў Сапега, канцлер» (1992, рэж. Ясінскі і В.Сукманаў), «Успаміны пра Міколу Равенскага» (1993, рэж. М.Жданоўскі). Здымаюцца кінарэпартажы, створаныя метадам кінаназірання: «Урок даўжынёю ў год» (1963, рэж. Ясінскі, С.Фрыд), «Птушка ікс» (1972, рэж. Дз.Міхлееў), «Праз дзесяць гадоў, або Спадзяванні і трывогі 10 «А» (1973, рэж. Ясінскі, Сукманаў), кінапартрэты дзеячаў культуры Я.Купалы, Я.Коласа, А.Куляшова, Мележа, Малчанава, Корш-Сабліна, Тарыча, Л.Александроўскай і інш., кіначасопісы.
На «Беларусьфільме» дзейнічаюць творчыя аб’яднанні «Тэлефільм», «Летапіс», з 1973 — майстэрня мультыплікацыйных фільмаў. Працуе Тэатр-студыя кінаакцёра. У 1962 створаны Саюз кінематаграфістаў Беларусі. Праводзяцца Міжнар. фестываль жаночага кіно (з 1993), фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» (з 1994).
Літ.:
История государства и права БССР. Т. 1—2. Мн., 1970—76;
Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992;
Мацвееў А.В., Якушка В.П. Пра рэльеф Беларусі: Пер. з рус.Мн., 1994;
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1—5. Мн., 1983—86;
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. 2 выд.Мн., 1993;
Блакітная кніга Беларусі: (Водныя аб’екты Беларусі). Энцыкл.Мн., 1994;
Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1—2. Мн., 1970—72;
Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1—5. Мн., 1972—75;
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95;
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990;
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл.Мн., 1993;
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.Т. 1—2. Мн., 1993—94;
Памяць. Беларусь: Рэсп. кніга. Мн., 1995;
Экономика Советской Белоруссии, 1917—1967. Мн., 1967;
Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861). Мн., 1966;
Яго ж. Промышленность Белоруссии, 1860—1900. Мн., 1978;
Развитие отраслей народного хозяйства Белоруссии: (ист.-геогр. Очерки). Мн., 1978;
Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993;
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968;
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986;
Дрозд Л.Н. Развитие средней общеобразовательной школы в Белоруссии, 1917—1941. Мн., 1986;
Академия наук Белорусской ССР: Краткий очерк. Мн., 1989;
Інстытут беларускай культуры. Мн., 1993;
Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1996;
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1—2. 2 выд.Мн., 1989;
Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Ч. 1—2. 2 выд.Мн., 1981—82;
Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гады. Мн., 1975;
Яго ж. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 40-я — першая палавіна 60-х гадоў. Мн., 1985;
Шаблоўская М.Ф. Беларуская драматургія. Мн., 1981;
Семяновіч А.А. Гісторыя беларускай драматургіі, XIX — пачатак XX ст.Мн., 1985;
Яго ж. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі, 1917—1955 гг.Мн., 1990;
* У 1913 насельніцтва дадзена на канец года, у 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 — на дату перапісу, у астатніх выпадках — на пач. года.
Табліца 2 Узнаўленне насельніцтва Беларусі
Гады
На 1000 жыхароў
нарадзілася
памерла
натуральны прырост
1940
26,8
13,1
13,7
1950
25,5
8,0
17,5
1960
24,4
6,6
17,8
1970
16,2
7,6
8,6
1980
16,0
9,9
6,1
1990
13,9
10,7
3,2
1991
12,9
11,2
1,7
1992
12,4
11,3
1,1
1993
11,3
12,4
-1,1
1994
10,7
12,6
-1,9
1995
9,8
13,0
-3,2
Табліца 3 Колькасць насельніцтва Беларусі па абласцях на 1.1.1996 (тыс.чал.)
Вобласці
Колькасць
У тым ліку
гарадское
сельскае
Брэсцкая
1504,4
920,4
584,0
Віцебская
1429,2
952,3
476,9
Гомельская
1588,5
1082,4
506,1
Гродзенская
1204,1
745,0
459,1
Магілёўская
1252,8
868,5
384,3
г. Мінск*
1700,2
1699,8
0,4
Мінская
1585,2
803,2
782,0
* Уключае населеныя пункты, падпарадкаваныя гар. Савету.
Табліца 4 Узроставая структура насельніцтва Беларусі (у %)
Узроставыя групы
Гады
1939
1959
1970
1980
1990
1996
Усяго насельніцтва
100,0
100,0
100,0
100,0
100,0
100,0
у тым ліку:
у дапрацоўным узросце (0—15 гадоў)
38,5
31,3
30,9
24,7
24,5
23,1
у працоўным узросце (мужчыны 16—59, жанчыны 16—54)
52,3
55,2
52,9
58,4
55,9
55,8
у пенсіённым узросце
9,2
13,5
16,2
16,9
19,6
21,1
Табліца 5 Суадносіны колькасці мужчын і жанчын у складзе насельніцтва Беларусі
На 1000 мужчын прыпадае жанчын
1939
1959
1970
1979
1989
1996
Усяго
1065
1249
1176
1152
1136
1142
Горад
1069
1245
1130
1128
1117
1129
Вёска
1064
1251
1216
1192
1177
1172
Табліца 6 Сярэдняя працягласць жыцця насельніцтва ў Беларусі
Гады
Усяго
У тым ліку
мужчын
жанчын
1896—97
38,0
37,0
38,0
1926—27
53,0
51,0
55,0
1958—59
70,3
66,3
73,3
1969—70
72,4
68,1
75,8
1989—90
71,5
66,5
76,0
1994
68,9
63,5
74,3
1995
68,6
62,9
74,3
Табліца 7 Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі (паводле перапісаў насельніцтва)
Нацыянальнасць
1959
1970
1979
1989
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
тыс.чал.
%
Беларусы
6532,0
81,1
7289,6
81,0
7568,0
79,4
7904,6
77,9
Рускія
660,2
8,2
938,2
10,4
1134,1
11,9
1342,1
13,2
Палякі
538,9
6,7
382,6
4,3
403,2
4,2
417,7
4,1
Украінцы
133,1
1,7
190,8
2,1
231,0
2,4
291,0
2,9
Яўрэі
150,1
1,9
148,0
1,6
135,4
1,4
112,0
1,1
Іншыя нацыянальнасці
41,4
0,4
53,1
0,6
60,8
0,7
84,4
0,8
Табліца 8 Колькасць асоб, якія выехалі за мяжу на пастаяннае месцажыхарства (па даных МУС Рэспублікі Беларусь)
1990
1991
1992
1993
1994
1995
Выехала з Беларусі
34 094
22 017
9727
6901
6950
8780
у тым ліку ў:
Ізраіль
33 085
15 146
3157
2431
2952
3705
ЗША
508
6191
5590
3627
2826
2169
Германію
95
208
370
464
398
552
Аўстралію
62
132
213
57
94
61
Польшчу
66
116
152
101
99
147
Канаду
157
89
97
29
76
37
Табліца 9 Рост узроўню адукацыі насельніцтва Беларусі
1959
1970
1979
1989
На 1000 чал. ва ўзросце ад 15 гадоў і старэй прыпадае асоб з вышэйшай і сярэдняй (поўнай і няпоўнай) адукацыяй
331
505
652
770
у тым ліку з:
вышэйшай
17
41
70
108
вышэйшай няпоўнай
11
14
15
15
сярэдняй спецыяльнай
44
72
113
169
сярэдняй
59
131
229
310
базавай
200
247
225
168
Табліца 10 Сярэднегадавыя тэмпы прыросту (зніжэння) агульнага аб'ёму прадукцыі прамысловасці Беларусі (у %)
Галіны прамысловасці
Гады
1961—65
1966—70
1971—75
1976—80
1981—85
1986—90
1991—94
Уся прамысловасць
10,4
12,4
10,4
7,2
5,3
5,3
-9,6
Электраэнергетыка
19,5
13,7
12,0
5,6
0,9
2,9
-6,3
Паліўная
9,7
23,4
13,2
6,6
0,4
1,4
-34,3
Чорная металургія
0,1
13,0
10,0
3,0
10,0
16,2
-7,4
Машынабудаванне і металаапрацоўка
17,3
14,9
14,9
12,2
8,6
7,4
-3,7
Хімічная і нафтахімічная
21,5
27,0
22,0
10,8
5,9
5,2
-12,7
Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
4,5
5,6
6,7
4,2
4,3
4,6
-4,4
Будаўнічых матэрыялаў
13,1
10,7
8,7
3,4
3,8
5,1
-15,6
Лёгкая
5,0
11,9
6,2
5,5
3,6
2,7
-5,6
Харчовая
9,0
8,6
6,5
2,0
4,1
3,8
-8,3
Табліца 11 Галіновая структура прамысловасці Беларусі (па даных аб агульным аб'ёме прадукцыі ў аптовых цэнах прадпрыемстваў; у %)
Галіна
Гады
1960
1965
1970
1975
1980
1985
1990
1994
Уся прамысловасць
100
100
100
100
100
100
100
100
Электраэнергетыка
1,4
2,2
2,3
2,5
2,3
2,7
2,6
15,6
Паліўная
2,3
2,3
3,7
4,2
4,1
5,4
4,6
6,4
Чорная металургія
0,6
0,6
0,5
0,6
0,5
0,7
0,9
2,5
Машынабудаванне і металаапрацоўка
14,1
19,4
21,7
26,6
33,3
32,6
34,2
22,6
Хімічная і нафтахімічная
1,8
2,9
5,4
8,9
10,5
9,1
9,0
13,8
Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая
9,5
7,4
5,4
4,6
4,0
4,5
4,4
4,5
Будаўнічых матэрыялаў
4,1
4,7
4,4
4,1
3,4
3,6
3,7
4,6
Лёгкая
34,5
27,1
26,6
21,9
20,2
19,8
17,2
10,4
Харчовая
30,6
28,7
24,1
20,2
15,7
15,3
14,9
13,6
Іншыя галіны
1,1
5,7
5,9
6,4
6,0
6,3
8,5
6,0
Табліцы 12 Вытворчасць важнейшых відаў прамысловай прадукцыі Беларусі
Віды прадукцыі
Гады
1950
1960
1970
1980
1985
1990
1993
1994
1995
Электраэнергія, млрд.кВт∙гадз
0,7
3,6
15,1
34,1
33,2
39,5
33,4
31,4
24,9
Тарфяныя брыкеты, тыс.т
17
403
1878
2013
2102
2071
1888
1632
*
Нафта, тыс.т
—
—
4234
2551
2019
2054
2005
2000
1932
Сталь, тыс.т
4,9
120
196
321
813
1112
946
880
*
Мінеральныя ўгнаенні (у пераліку на 100% пажыўных рэчываў), млн.т
—
—
2,3
4,9
6,0
6,0
2,5
3,0
3,3
у тым ліку калійныя
—
—
2,0
4,2
5,1
5,0
1,9
2,5
*
Хімічныя валокны і ніткі, тыс.т
2,2
15
65
255
338
453
293
217
209
Шыны аўтамабільныя і для сельскагаспадарчых машын, тыс. штук
—
—
—
3345
4781
4575
2164
1205
1292
Металарэзныя станкі, тыс. штук
4,8
16,8
27,6
31,2
23,7
15,5
10,3
6,3
4,7
Трактары (у фіз. адзінках), тыс. штук
0,04
34,2
80,3
89,6
—
100,7
82,4
42,9
26,5
Грузавыя аўтамабілі, тыс. штук
2,4
18,7
29,8
40,1
42,5
42,0
30,8
21,3
12,9
Электрарухавікі пераменнага току, тыс.кВт
53,3
342
1558
3150
3654
3919
1430
568
*
Падшыпнікі качэння, млн. штук
—
69
101
140
148
148
57
25
*
Фанера клееная, тыс.мм³
92
170
213
212
221
192
127
104
94
Папера, тыс.т
39,9
69
103
189
189
198
59
23,0
27
Цэмент, тыс.т
342
694
1929
2035
2119
2258
1903
1488
1235
Дываны і дывановыя вырабы, млн.мм²
0,56
2,5
5,2
15,1
18,5
20,7
14,9
8,9
4,2
Тканіны — усяго, млн.мм²
—
82
219
371
451
511
371
209
233
Панчошна-шкарпэткавыя вырабы, млн. пар
26,9
83
110
140
164
175
132
73
55
Абутак скураны, млн. пар
7,5
19,4
37,5
41,5
44,2
46,8
33,4
26,4
13
Матацыклы, тыс. штук
—
101
152
217
230
225
128
55
42
Веласіпеды, тыс. штук
70
287
520
695
773
846
603
385
271
Гадзіннікі бытавыя, млн. штук
—
0,9
2,4
7,3
9,6
13,4
16,8
14,3
6,6
Радыёпрыёмныя прылады, тыс. штук
46,3
119
424
499
712
979
768
545
277
Тэлевізары, тыс. штук
—
103
635
552
886
1302
610
473
250
Халадзільнікі і маразільнікі, тыс. штук
—
—
216
614
657
728
738
742
746
Фотаапараты, тыс. штук
—
297
536
1412
504
885
495
128
*
Табліца 13 Вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі на Беларусі (усе катэгорыі гаспадарак)
Віды прадукцыі
Гады
1913
1940
1960
1980
1990
1994
1995
Збожжа, млн.т
2,6
2,7
2,2
4,1
7,0
6,1
5,5
Ільновалакно, тыс.т
32,8
36,5
84,4
61,0
52,0
49,0
60,0
Цукровыя буракі, тыс.т
—
—
383
1122
1479
1078
1172
Бульба, млн.т
4,0
11,9
10,6
9,3
8,6
8,2
9,5
Агародніна, тыс.т
—
673
843
733
749
1029
1031
Садавіна і ягады, тыс.т
—
—
—
414
373
396
383
Кармавыя культуры, тыс.т (у пераліку на кармавыя адзінкі)
Мяса (у забойнай вазе), тыс.т
219,3
274,7
401,8
857,0
1181,0
743,0
657,0
Малако, млн.т
1,4
2,0
3,2
6,1
7,5
5,5
5,1
Яйцы, млн. штук
413,0
611,8
867,8
3035,0
3657,0
3400,0
3373,0
Табліца 14 Пагалоўе жывёлы і птушкі (на 1 студз., тыс. галоў)
1916
1941
1961
1980
1990
1995
1996
Буйная рагатая жывёла у тым ліку
2293
2843
3666
6735
7166
5403
5054
каровы
1610
1956
2021
2748
2439
2180
2137
Коні
1483
1170
519
234
219
220
229
Свінні
2444
2520
3164
4437
5204
4005
3895
Авечкі і козы
2050
2578
1213
564
510
284
262
Птушкі, млн. галоў
—
14,7
18,6
37,3
49,8
45,3
40,1
Табліца 15 Развіццё шляхоў зносін Беларусі (тыс.км)
Шляхі зносін
Гады
1913
1940
1960
1980
1990
1995
Чыгункі (эксплуатацыйная даўжыня)
3,81
5,74
5,38
5,51
5,57
5,58
Аўтамабільныя дарогі з цвёрдым пакрыццём
3,5
11,2
14,6
34,5
46,3
51,5
Водныя шляхі
2,3
3,7
3,8
3,9
2,9
2,0
Паветраныя лініі
—
3,0
9,2
—
—
—
Табліца 16 Грузаабарот і пасажыраабарот асобных відаў транспарту Беларусі
Від транспарту
Гады
1960
1970
1980
1990
1994
1995
Млн. ткм
Чыгуначны
27 142
50 088
66 264
75 430
27 963
25 510
Аўтамабільны
2939
8133
16 806
22 361
12 488
9539
Паветраны
8
35
38
38
10
89
Рачны
1137
1224
1916
1805
95
133
Млн. пасажыра-км
Чыгуначны
3804
7255
10 992
16 852
16 063
12 505
Аўтамабільны
2045
8434
14 382
19 787
12 012
9308
Паветраны
90
1310
2939
5510
1390
1228
Рачны
43
39
41
30
3
2
Табліца 17 Асноўныя паказчыкі развіцця сувязі ў Беларусі
Паказчыкі
Гады
1940
1970
1990
1995
Адпраўлена, млн.:
пісьмаў
134
287
302
133,8
газет і часопісаў
164
1222
2201
568,5
пасылак
1,9
6,3
8,2
0,6
тэлеграм
4,5
9,0
10,6
2,4
грашовых пераводаў і пенсіённых выплат
3,4
26,1
37,0
32,8
Колькасць міжгародніх тэлефонных размоў, млн.
6,8
17,6
193,5
248,3
Колькасць тэлефонных апаратаў, тыс.шт.
39,1
286,8
1768,4
2176,6
У т. л.:
гарадской тэлефоннай сеткі
32,4
224,9
1418,3
1761,7
сельскай тэлефоннай сеткі
6,7
61,9
350,1
414,9
Табліца 18 Развіццё сістэмы бытавых паслуг у Беларусі
Прадпрыемствы і іх дзейнасць
1970
1980
1990
1995
Колькасць прадпрыемстваў (разам з атэлье і майстэрнямі) у т. л. ў сельскай мясцовасці
9053
4354
11 206
5302
12 441
4890
7836
2658
Аб'ём рэалізацыі быт. паслуг (у цэнах адпаведных гадоў), млн.руб. у т. л. ў сельскай мясцовасці
141,5
35,3
327
97
808
200
1 145 398
204 838
Сярэднегадавая колькасць работнікаў на прадпрыемствах і ў прыёмных пунктах, тыс.чал.
63,7
104,9
131,6
73,3
Табліца 19 Развіццё аховы здароўя ў Беларусі ў 1970—94
Паказчыкі
1970
1980
1990
1994
Нараджальнасць (на 1 тыс. жыхароў)
16,2
16
13,9
10,7
Смяротнасць (на 1 тыс. жыхароў)
7,6
9,9
10,7
12,6
Натуральны прырост (на 1 тыс. жыхароў)
8,6
6,1
3,2
-1,9
Дзіцячая смяротнасць (на 1 тыс. нованароджаных)
18,8
16,3
11,9
13,2
Расходы на ахову здароўя, млн.руб.
290,3
492,3
1064,5
465 406,8
Колькасць урачоў усіх спецыяльнасцяў
—
32 674
41 393
44 554
на 10 тыс. жыхароў
—
33,8
40,5
43,3
Колькасць мед. работнікаў сярэдняга звяна
73 151
94 130
118 085
117 630
на 10 тыс. насельніцтва
80,6
97,4
115,6
114,2
Колькасць бальнічных ложкаў (без ведамасных бальніц)
94 165
120 795
135 067
128 482
Магутнасць амбулаторна-паліклінічных устаноў (колькасць наведванняў за змену на 10 тыс. жыхароў)
—
—
185,1
207
Колькасць санаторыяў
—
42
52
58
ложкаў у іх
—
9797
13 045
14 749
Колькасць бальнічных устаноў
989
856
874
871
Колькасць раённых бальніц
139
134
137
135
Колькасць участковых бальніц
580
462
447
423
Колькасць паліклінічных аддзяленняў пры бальніцах і радзільных дамах
929
808
767
738
у т. л.: у гар. пасёлках
341
346
321
316
у сельскай мясцовасці
588
462
446
422
Колькасць самастойных паліклінік і амбулаторый
260
269
435
511
у т. л.: у гар. пасёлках
56
65
116
139
у сельскай мясцовасці
204
204
319
372
Колькасць дзіцячых паліклінік
274
324
381
347
Колькасць станцый хуткай мед. дапамогі
194
194
200
205
Колькасць санэпідэміял. станцый і санэпідэміял. аддзяленняў
147
153
154
148
Колькасць фельчарска-акушэрскіх пунктаў
2824
3003
3012
2919
Колькасць урачэбных пунктаў аховы здароўя
56
55
33
77
Колькасць стаматалагічных паліклінік
25
48
64
71
Колькасць аптэк
1124
1192
1247
1213
у т. л.: у гар. пасёлках
352
460
605
589
у сельскай мясцовасці
597
601
612
578
Колькасць аптэчных пунктаў
3196
3026
3196
3200
Табліца 20 Сярэдняя магутнасць бальнічных устаноў па колькасці ложкаў
1970
1980
1990
1994
Усе бальнічныя ўстановы
90
138
153
145
у т. л.: абласныя бальніцы
573
970
1116
1094
гарадскія бальніцы
202
245
284
257
бальніцы хуткай мед. дапамогі
—
738
805
718
раённыя бальніцы
165
231
273
255
з іх цэнтральныя
180
250
302
282
дзіцячыя неінфекцыйныя
166
240
263
258
туберкулёзныя бальніцы і дыспансеры
102
210
262
226
псіхіятрычныя бальніцы
602
667
643
568
участковыя бальніцы
29,4
35
34,2
30,4
Табліца 21 Развіццё адукацыі ў Беларусі ў 1940—95
Навучальны год
Дашкольнае выхаванне і адукацыя
Агульная сярэдняя адукацыя
Прафесійна-тэхнічная адукацыя
Сярэдняя спец. адукацыя
Вышэйшая адукацыя
колькасць устаноў
колькасць дзяцей, тыс.
колькасць школ
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў
колькасць навучэнцаў, тыс.
колькасць навуч. устаноў (дзярж.)
колькасць студэнтаў, тыс.
1940/41
1316
64
12 294
1737
78
28
128
35,0
25
21,5
1950/51
732
29
12 715
1555
77
13,2
107
41,8
29
31,6
1960/61
1373
98
13 063
1382
103
32,8
102
62,6
24
59,3
1970/71
2430
274
11 267
1852
152
83,4
128
146,1
28
140,0
1980/81
3716
488
6968
1525
220
143
135
162,8
32
177,0
1990/91
5350
608
—
—
238
132,3
147
143,7
33
188,6
1994/95
4693
478
1532
1546
253
138,1
148
130,2
38
175,4
Герб і сцяг Беларусі.Да арт.Беларусь. Мінскае ўзвышша.Да арт.Беларусь. Цэнтральнабярэзінская раўніна.Да арт.Беларусь. Рака Ясельда.Дынаміка нараджальнасці і смяротнасці насельніцтва Беларусі (тыс.чал.).Узростава-палавая структура насельніцтва Беларусі (на 1.1.1995).Да арт.Беларусь. Грашова-рэчавы скарб з гарадзішча Вішчын.Да арт.Беларусь. Навагрудскія замкі. Рэканструкцыя В.П.Сташчанюка. 1991.Да арт.Беларусь. Дэлегаты 1-га з’езда ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту каля будынка Мінскага гарадскога тэатра. 1917.Да арт.Беларусь. Газета Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі з тэкстам Маніфеста аб абвяшчэнні БССР. 1919.Да арт.Беларусь. Партызаны на парадзе ў Мінску. 1944.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка, патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Б.Ельцын у час цырымоніі, прысвечанай падпісанню Дагавора аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі. 2.4.1996. Масква.Да арт.Беларусь. Устаноўка «Парэкс» па вытворчасці вадкіх парафінаў (ВА «Палімір», г. Наваполацк).Да арт.Беларусь. Ва універсаме. Гомель.Да арт.Беларусь. Швейны цэх у Доме быту ў в. Міхалінава Лёзненскага раёна Віцебскай вобл.Да арт.Беларусь. Зона адпачынку на воз. Свіцязь у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл.Да арт.Беларусь. Санаторый-прафілакторый «Сосны» на курорце Нарач.Да арт.Беларусь. На ўроку нямецкай мовы ў лінгафонным кабінеце сярэдняй школы № 73 г. Мінска.Першая старонка аднаго са «слоў» Кірылы Тураўскага паводле спісу 13 ст.Тытульны ліст рукапіснага зборніка «Вертаград мнагацветны» Сімяона Полацкага. 1678.В.Дунін-Марцінкевіч. «Дудар беларускі, або Усяго патроху». Мінск. 1857. Вокладка.Ф.Багушэвіч (у цэнтры) з жонкай, дачкой і З.Нагродскім у Кушлянах.М.Багдановіч (першы рад, у цэнтры) з групай яраслаўскіх гімназістаў. 1911.Тытульны ліст паэмы «Адвечная песня» Я.Купалы (Пецярбург, 1910) з дарчым подпісам В.Брусаву (злева). Вокладка зборніка апавяданняў «Родныя з’явы» Я.Коласа. Вільня. 1914.Удзельнікі пленума Цэнтральнага бюро ўсебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». Мінск. 1925.Беларускія пісьменнікі К.Крапіва, М.Лынькоў, П.Броўка на Паўднёва-Заходнім фронце (пад Варонежам). Лістапад. 1941.Да арт.Беларусь. Барысаглебская царква ў Гродне. З акварэлі Н.Орды. 19 ст.Да арт.Беларусь. Касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобл. 1653.Да арт.Беларусь. Царква-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл. 16 ст.Да арт.Беларусь. Замак у г.п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл. 16 ст.Да арт.Беларусь. Міхайлаўская царква ў Слуцку. 18—19 ст.Да арт.Беларусь. Аэравакзал у Брэсце. 1986.Да арт.Беларусь. Дом культуры ў Барысаве. 1980-я г.Да арт.Беларусь. Палац у Нясвіжы. 16—18 ст.Да арт.Беларусь. Рэспубліканскі культурна-інфармацыйны цэнтр у Мінску. 1987.Да арт.Беларусь. Гасцініца «Беларусь» у Мінску. 1987.Да арт.Беларусь. Архітэктурна-скульптурны комплекс «Мінск — горад-герой» і жылыя дамы па праспекце Машэрава.Да арт.Беларусь. Я.Сухадольскі. Пераход арміі Напалеона цераз Бярэзіну. 1866.Да арт.Беларусь. Лазар Богша. Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161.Да арт.Беларусь. Абраз Маці Божай Будслаўскай з касцёла ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобл. Канец 16 ст.Да арт.Беларусь. Слуцкія паясы. Сярэдзіна 18 — пач. 19 ст.Да арт.Беларусь. І.Хруцкі. Бітая дзічына, агародніна і грыбы. 1854.Да арт.Беларусь. А.К.Глебаў. Народны паэт БССР Янка Купала. 1949.Да арт.Беларусь. В.Бялыніцкі-Біруля. Блакітная капліца. 1911.Да арт.Беларусь. І.Рэй. Восеньская элегія. 1995.Да арт.Беларусь. М.Савіцкі. З Чарнобыльскага цыкла (злева направа): «Рэквіем», «Плач аб Зямлі», «Доля». 1980-я г.Да арт.Беларусь. В.Альшэўскі. У вёсцы Вялікія Бялевічы. Партрэт маці. 1984—85.Да арт. Беларусь. А.Марачкін. Чорная дама Нясвіжа. З нізкі «Легенды і паданні Беларусі». 1990.Да арт.Беларусь. У.Тоўсцік. Легенда. 1990.Да арт.Беларусь. Я.Зайцаў. Пахаванне героя. 1946.Да арт.Беларусь. А.Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да трагедыі І.В.Гётэ «Фауст». 1976.Да арт.Беларусь. А.Кішчанка. Габелен «Чарнобыль» у будынку ААН у Нью-Йорку. 1992.Да арт.Беларусь. Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь. Сцэна з балета «Курган» Я.Глебава. 1982.Да арт.Беларусь. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь. Сцэна з оперы «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі. 1992.Да арт.Беларусь. Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь. Сцэна са спектакля «Джулія» У.Кандрусевіча. 1991.Да арт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Мілы чалавек» К.Крапівы ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры.Да арт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча ў Брэсцкім тэатры драмы.Да арт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Трыбунал» А.Макаёнка ў Нацыянальным акадэмічным тэ-атры імя Я.Купалы.Да арт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Кароль Лір» У.Шэкспіра ў Дзяржаўным акадэмічным рускім драматычным тэатры Беларусі.Да арт.Беларусь. Сцэна са спектакля «Вечар» А.Дударава ў Беларускім акадэмічным тэатры імя Я.Коласа.Да арт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Лясная быль».Да арт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Я, Францыск Скарына».Да арт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Нашы суседзі».Да арт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Людзі на балоце».Да арт.Беларусь. Кадр з кінафільма «Знак бяды».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НІЯ (Ніхан, Ніпан), дзяржава ва Усх. Азіі, у зах.ч. Ціхага ак., на Японскіх а-вах. Тэр. Я. ўключае каля 4 тыс. астравоў, у т. л. 4 буйныя (Хакайда, Хонсю, Кюсю, Сікоку), архіпелаг Рукю (найб.в-аў Акінава) і інш. Абмываецца Ціхім ак. і яго морамі — Ахоцкім, Японскім, Усх.-Кітайскім і Унутр. Японскім. Пл. 377,8 тыс.км². Нас. 127 214,5 тыс.чал. (2003). Афіц. мова — японская. Сталіца — г.Токіо. Краіна падзяляецца на 47 прэфектур. Нац. свята — Дзень нараджэння імператара Акіхіта (23 снежня).
Дзяржаўны лад. Я. — канстытуцыйная манархія. Паводле канстытуцыі 1947 кіраўнік дзяржавы — імператар (з 1989 Акіхіта), «сімвал дзяржавы і адзінства нацыі, яго статус вызначаецца воляй усяго народа, якому належыць суверэнная ўлада». Дзярж. справы ажыццяўляе імператар па парадзе і з ухвалення кабінета міністраў, які нясе за іх адказнасць. Вышэйшая заканад. ўлада належыць парламенту, што складаецца з 2 палат: прадстаўнікоў (500 дэпутатаў) і саветнікаў (252 дэпутаты). Тэрмін паўнамоцтваў палаты прадстаўнікоў 4 гады, палаты саветнікаў 6 гадоў (з перавыбраннем палавіны складу кожныя 3 гады). У палату прадстаўнікоў выбіраецца 300 дэпутатаў ад 11 аднамандатных акруг і 200 ад партый па прапарцыянальнай сістэме, у палату саветнікаў — 152 дэпутаты ад 47 прэфектур і 100 па прапарцыянальнай сістэме ад усёй краіны. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам, якога выбірае парламент.
Прырода. Даўж. берагавой лініі Я. каля 30 тыс.км. Зах. берагі слаба парэзаны, усх. і паўд. маюць шмат заліваў і бухтаў. Каля 75% тэр. займаюць горы і ўзвышшы. На в-ве Хакайда гал. хрыбты (Токаты, Хідака, Кітамі) выцягнуты з Пн да Пд. На Пн в-ва Хонсю 3 паласы сярэдневышынных гор — Дэва і Асахі на З, Оў — у цэнтры, Кітакамі і Абукума — на У; на Пд хрыбты Хіда, Акаісі, Кісо, у цэнтры — тэктанічная ўпадзіна Фоса-Магна. Найвыш. пункт Я. — вулкан Фудзіяма (3776 м). Горны рэльеф пераважае на а-вах Кюсю, Сікоку і Рукю. На нізіны і міжгорныя ўпадзіны прыпадае каля 20% тэр., найб. Канто і Этыга (на в-ве Хонсю) і Ісікары (на в-ве Хакайда). Актыўная вулканічная дзейнасць на зах. узбярэжжы астравоў. Больш за 150 вулканаў, у т. л. 15 дзеючых (Асама, Бандай, Токаты, Міхара і інш.). На ўсх. узбярэжжы частыя землетрасенні (да 1,5 тыс. за год). Карысныя выкапні: каменны вугаль (запасы 8,7 млрд.т), жал. руда, марганец, храміты, медзь, цынк, волава, ртуць, сурма, вапнякі, каалін, невял. запасы нафты і газу. Клімат мусонны, на большай ч.тэр. субтрапічны, на Пн — умераны, на Пд — трапічны. На клімат Я. ўплываюць цячэнні Курасіо на Пд і У, Цусімскае на 3, халоднае Оясіо на ПнУ. Сярэдняя т-растудз. ад -5 °C на Хакайда да 6 °C на Пд Японскіх а-воў і 16 °C на арх. Рукю, ліп. адпаведна 22 °C, 27 °C і 28 °C., Ападкаў на большай ч.тэр. 1700—2000 мм, на Пд да 4000 мм за год. Штогод бывае да 15—20 тайфунаў, пераважна восенню. Рэкі кароткія, паўнаводныя, багатыя гідраэнергіяй; найб. — Сінана, Тоне, Ісікары, Тэсіо. Шмат азёр, найб. Біва (716 км²). Глебы на Пн падзолістыя і балотна-лугавыя, на Пд Хакайда і Пн Хонсю — буразёмы, на Пд — жаўтазёмы і чырваназёмы. Пад лесам і хмызнякамі каля 67% тэрыторыі. На Пн Хакайда пераважаюць хвойныя лясы (елка і піхта), на ПдЗ Хакайда і ПнУ Хонсю — субтрапічныя вечназялёныя лясы (магнолія, бамбук), у гарах — хвоя, кіпарыс, туя і інш. На Пд Кюсю і на архіпелагу Рукю трапічныя лясы з пальмаў, фікусаў, сагаўнікаў, папарацей і інш. Большасць лясоў — штучныя насаджэнні. Жывёльны свет разнастайны, ёсць эндэмікі і рэлікты. З млекакормячых трапляюцца воўк, ліс, барсук, янотападобны сабака, заяц, яп. чорны мядзведзь, яп. макак; з птушак — дзяцел, сойка, жураўлі, дрозд, арол. Пашыраны паўзуны, яшчаркі, чарапахі. Прыбярэжныя воды багатыя рыбай, крабамі, малюскамі. Каля 25% пл. — ахоўныя тэрыторыі. 28 нац. паркаў (Бандай-Асахі, Іосіна-Кумана, Сайкай, Сікоцу-Тоя, Фудзі-Хаконе-Ідзу і інш.) і 55 квазінац. паркаў (падпарадкоўваюцца прэфектурным уладам); шэраг падводных паркаў на мелкаводдзях, запаведнікі, рэзерваты і заказнікі.
Насельніцтва. Нац. склад насельніцтва аднародны (99,4% японцы); невял. колькасць карэйцаў (0,6%), айнаў, кітайцаў. Асн. рэлігіі — сінтаізм і будызм (84% вернікаў), 0,7% хрысціяне. Сярэдняя шчыльнасць 337 чал. на 1 км² (2003). Найб. шчыльна населена раўніна Канто. Гарадскога насельніцтва 78%; каля 42% жыве ў гарадах з насельніцтвам больш за 3 млн.чал. Буйныя гарады (млн.чал., 2000): Токіо — 8,1 (з прыгарадамі 34,7), Іакагама — 3,4, Осака — 2,6 (з прыгарадамі 17,8), Нагоя — 2,2 (з прыгарадамі 5,1), Сапара — 1,8, Кобе — 1,5, Кіёта — 1,5, Фукуока — 1,3, Кавасакі — 1,2, Хірасіма — 1,1. У прам-сці занята 25% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 5%, у абслуговых галінах — 70%.
Гісторыя. Першыя людзі на Японскіх а-вах з’явіліся каля 200 тыс.г. назад. Этнагенез японцаў да канца не высветлены. Найстараж. аснову насельніцтва Я. складалі айны — збіральнікі і паляўнічыя. У сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. з Пд Карэйскага п-ва на Японскія а-вы праніклі т.зв. протаяп. плямёны. З іх прыходам тут паявіліся свойскія жывёлы — конь, карова; узнікла культура паліўнога рысу. На в-ве Хакайда з айнамі змешваліся выхадцы з усх. ўзбярэжжа мацерыка Азіі. На а-вах Кюсю і Сікоку і на Пд Хонсю айнскае насельніцтва асімілявалася з аўстранезійскімі плямёнамі. Працэс развіцця прышлых плямён, іх узаемадзеянне з мясц. аўстранезійска-айнскім насельніцтвам адбываліся да 5 ст. да н.э. Раннія пасяленцы жылі вясковымі абшчынамі, якія аб’ядноўваліся ў невял. тэр. або плем. саюзы на чале з правадырамі. У 2—3 ст. да н.э. яны вялі войны за расшырэнне сваіх тэрыторый. Пашырыліся паселішчы, умацаваныя насыпамі і равамі.
Паводле кіт. хронік, легендарны імператар Дзіму-Тэно — нашчадак багіні сонца Аматэрасу; у 660 да н.э. ён стаў родапачынальнікам няспыннай дынастыі яп. імператараў. На стадыі афармлення дзяржавы грамадства складалася з кроўнароднасных кланаў. У краіне не было пастаяннай сталіцы, і кожны імператар пераносіў яе паводле ўласнага разумення. У канцы 3 ст.н.э. цэнтр улады размяшчаўся на месцы сучаснага г. Нара (Пд в-ва Хонсю) на раўніне Ямата. У 2-й пал. 4 ст. імператары Ямата (стараж. назва Я.) здзейснілі экспансію на Пд Карэі, што паспрыяла пашырэнню кантактаў з высокаразвітой кіт. цывілізацыяй. Развіццё яп. цывілізацыі стымулявалі імпарт жалеза, кіт. мова, л-ра і філасофія. Найб. значная падзея гэтага часу — пранікненне ў Я. будызму і канфуцыянства. У канцы 6 ст. пры імператарах дынастыі Сога будызм стаў афіц. рэлігіяй Я. Нац. рэлігія японцаў — сінтаізм — захавала цырыманіяльнае значэнне. Працэс далучэння да кіт. культуры пашырыўся і на паліт. інстытуты. Унутр. палітыка імператараў Ямата была накіравана на аб’яднанне краіны і афармленне ідэалаг. асновы адзінаўладдзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгралі ўведзеныя ў 604 прынцам Сётоку Тайсі «Законапалажэнні з 17 артыкулаў», дзе ў якасці галоўнага паліт. прынцыпу сфармуляваны вышэйшы суверэнітэт і строгае падпарадкаванне малодшых старэйшым; усталявалася сістэма рангаў чыноўнікаў і прыдворнага цырыманіялу.
Для гісторыі фарміравання яп. дзяржаўнасці вял. значэнне мела эпоха Фудзівара (645—1192). Пачатак ёй паклаў «пераварот Тайка» (па назве года, калі ён адбыўся), у час якога прынц Наканаоэ скінуў уладу дынастыі Сога (645). 2-я палавіна 7 ст. прайшла пад знакам «рэформ Тайка», у выніку якіх рэарганізаваны ўсе сферы адносін у краіне і ўмацавана імператарская ўлада паводле кіт. танскай мадэлі (гл.Тан). Усе землі перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, краіна падзелена на правінцыі і паветы на чале з губернатарамі і павятовымі начальнікамі. У 694 пабудаваны першы сталічны горад Фудзіваркэ. Працэс афармлення сярэдневяковай яп. дзяржавы завершаны ў 8 ст., на працягу якога тройчы пераносілася сталіца: у 710 у Нара, у 784 у Нагаока і ў 794 у Кіёта. Станаўленне феад. грамадства суправаджалася адыходам ад кіт. класічнага ўзору дзярж. ўладкавання, абазначылася тэндэнцыя да дэцэнтралізацыі ўлады. У канцы 9 ст. вакуум улады запоўнілі прадстаўнікі роду Фудзівара, якія з 858 кіравалі краінай у якасці рэгентаў пры малалетніх імператарах, а з 888 — у якасці канцлераў (вышэйшых службоўцаў) пры паўналетніх. Характэрнай рысай сац. жыцця стала фарміраванне ваен. саслоўя самураяў, статус якога ўзрастаў з прычыны сац. нестабільнасці ў дзяржаве.
Круты паварот у гісторыі Я. адбыўся ў 1192, калі вярх. правіцелем краіны з тытулам сёгун стаў Мінамота Ёрытома. З таго часу да 1868 Я. кіравалі сёгуны, а імператары выконвалі толькі цырыманіяльныя функцыі. Першы сёгунат (улада сёгунаў з аднаго роду) Мінамота праіснаваў да 1335. Гэта быў час росквіту гарадоў, рамёстваў і гандлю. Вядучай формай стала дробнае самурайскае землеўладанне. У 1274 і 1281 японцы паспяхова супраціўляліся ўварванню манг. арміі. Другі сёгунат Асікага (1335—1573) узнік у ходзе працяглых міжусобных войнаў. У пач. 15 ст. ўзмацнілася цэнтр. ўлада. Аднак пасля забойства ў 1441 сёгуна Асікага Ёсіноры ў Я. зноў разгарнуліся міжусобныя войны, якія перараслі ў феад. вайну 1467—1477. Місію аб’яднання краіны выканалі 3 паліт. дзеячы: Ода Набунага, Таётомі Хідэёсі і Такугава Іэясу. У 1573 Ода скінуў апошняга сёгуна з роду Асікага. Ён авалодаў палавінай правінцый і сталіцай Кіёта, здзейсніў рэформы, якія ліквідавалі раздробленасць і спрыялі развіццю гарадоў. Аб’яднанне Я. завяршыў пераемнік Ода — Таётомі, які ў ходзе Імдзінскай вайны 1592—98 беспаспяхова спрабаваў заваяваць Карэю. Яго паплечнік Такугава Іэясу ў 1603 абвясціў сябе сёгунам. Пачаўся апошні, трэці (1603—1867) сёгунат Такугава, асн. намаганні якога былі накіраваны на абмежаванне ўсеўладдзя даймё (уладарных князёў). Сёгуны з дынастыі Такугава стварылі цэнтралізаваную дзяржаву і ўсталявалі рэжым спадчыннай ваен. дыктатуры. За імператарам захаваліся толькі цырыманіяльныя і рэліг.-культавыя функцыі. Агр. рэформа Такугава замацавала сялян за іх землямі. Пры першых Такугава строга размежаваны саслоўі: самураі, сяляне, рамеснікі, гандляры. Цэнтр. фігурай у дзяржаве стаў воін-самурай з высакароднага саслоўя. Асн. масу насельніцтва складала сялянства, становішча якога было цяжкім, а жыццёвы ўзровень нізкім. Імкнучыся ўмацаваць сваю ўладу і пазбегнуць залежнасці ад еўрап. дзяржаў, Такугава забаранілі любыя зносіны, у т. л. гандлёвыя, японцаў з еўрапейцамі (акрамя галандцаў; для абмежаванага гандлю з Галандыяй і Кітаем быў пакінуты адзіны порт — Нагасакі); кожны еўрапеец, які пранікаў на астравы Я., падлягаў смяротнаму пакаранню. 17 ст. было для Я. часам паліт. стабільнасці і эканам. росквіту. З канца 18 ст. пачаўся эканам. крызіс. Толькі ў 19 ст. адбылося больш за 1000 сял. паўстанняў. Аўтарытэт цэнтр. улады быў падарваны прымусовым «адкрыццём» Я. ЗША і еўрап. краінамі, якім не маглі супрацьстаяць тэхнічна адсталыя яп. армія і флот. У 1854—58 падпісаны нераўнапраўныя дагаворы, паводле якіх іншаземцы атрымалі права экстэрытарыяльнасці і неабмежаванага гандлю ў адкрытых партах і партовых гарадах, на іх тавары былі ўстаноўлены нізкія мытныя пошліны. Няздольнасць сёгуна абараніць нац. інтарэсы краіны паскорыла выступленне патрыятычна настроеных самураяў. Антысёгунскі рух узначалілі князі, якія падтрымалі заклік аднаўлення ўлады імператара — мікада і лічылі неабходным правядзенне ў Я. пераўтварэнняў на еўрап. ўзор. 3.1.1868 абвешчаны указ аб рэстаўрацыі ўлады імператара, скасаванні сёгуната і прызначэнні новага ўрада. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як «Рэстаўрацыя Мэйдзі», або бурж. рэвалюцыя Мэйдзі ісін. Перыяд кіравання імператара Муцухіта [1867—1912] атрымаў назву «асвячонае кіраванне». Рэформамі 1868—73 скасавана феад. ўласнасць на зямлю, ліквідавана раздробленасць краіны на княствы; уведзены прэфектуры на чале з чыноўнікамі, якіх прызначаў імператар, адменены абмежаванні для прадпрымальніцтва і гандлю. Дэкрэт аб усеагульнай вайск. павіннасці пазбавіў самураяў манапольных прывілеяў. Я. ўзяла курс на мадэрнізацыю і пераход да новага, бурж. ўкладу. Пачалася індустрыялізацыя краіны. Захоўваючы свае самабытныя традыцыі, яна пераймала ў Зах. краінах іх навук.-тэхн. дасягненні. У 1889 у Я. ўведзена канстытуцыя, якая абвясціла асобу імператара свяшчэннай і недатыкальнай.
Да пач. 20 ст. Я. набыла знешняе аблічча сучаснай індустр. дзяржавы. Аднак яе паліт. лад заставаўся напаўфеад., аўтарытарным, з моцным культам імператара.
З сярэдзіны 1870-х г. Я. распачала агрэсіўную палітыку калан. захопаў. Яна перамагла ў япона-кітайскай вайне 1894—95, што прывяло да сутыкнення інтарэсаў з Рас. імперыяй у Маньчжурыі. У выніку руска-японскай вайны 1904—05 Я. замацавала за сабой Карэю, Паўд. Сахалін і права на арэнду кіт. партоў Порт-Артур і Дальні (цяпер Люйшунь і Далянь). Яна стала адной з буйных калан. дзяржаў і самай моцнай прамысл. і ваен. дзяржавай на Д. Усходзе. У 1-ю сусв. вайну Я. выступіла на баку Антанты. Яна захапіла ў Германіі шэраг ціхаакіянскіх астравоў і ўмацавала свае пазіцыі ў Кітаі. У канцы 1917 Я. звярнулася да краін Антанты з прапановай паслаць яп. войскі ў Сібір «для абароны інтарэсаў дзяржаў». 5.4.1918 у г. Уладзівасток высадзіўся яп.ваен. дэсант і пачалася ваен. інтэрвенцыя Я. на рас. Д. Усходзе. Тым часам абвастрылася сітуацыя ўнутры краіны. Войскі і паліцыя жорстка падавілі «рысавыя бунты» 1918, якія ахапілі каля 500 гарадоў і вёсак у 42 прэфектурах. У 1922 яп. войскі пакінулі рас.Д. Усход (Паўн. Сахалін — у 1925, пасля ўстанаўлення дыпламат. адносін з СССР). На фоне фін. бязладдзя ў 1927 да ўлады прыйшлі мілітарысты, якія разлічвалі пераадолець ўнутр.эканам. цяжкасці з дапамогай знешняй узбр. экспансіі, аб’ектамі якой меркаваліся Кітай, Паўд.-Усх. Азія, Індыя, усх. раёны СССР. Я. стала на шлях паскоранай мілітарызацыі. У ліку яе прыхільнікаў былі ваен.-прамысл. канцэрны і афіцэры-кар’ерысты, якія заклікалі да ўзбр. перадзелу свету. Групоўкі фаш. кшталту ўмацоўвалі свае пазіцыі і ў арміі, і ў дзярж. апараце; адбылося некалькі спроб дзярж. пераваротаў і ўсталявання ваен.-фаш. дыктатуры.
19.9.1931 яп.Квантунская армія напала на Кітай і акупіравала Маньчжурыю, дзе стварыла марыянетачную дзяржаву Маньчжоў-Го. У адказ на патрабаванне Лігі Нацый вывесці яп. войскі з Кітая, Я. ў сак. 1933 выйшла з гэтай міжнар. арг-цыі і да 1936 акупіравала ўвесь Паўн. Кітай. 25.11.1936 Я. ўступіла ў «Антыкамінтэрнаўскі пакт» з Германіяй. У ліп. 1937 пачалася поўнамаштабная яп.-кіт. вайна (гл.Нацыянальна-вызваленчая вайна кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45). Няўдалыя для Я. зыходы Хасанскага канфлікту 1938 і Халхін-Гольскага канфлікту 1939 з СССР прымусілі яе прыпыніць экспансію ў паўн. напрамку. Сфарміраваны ў ліп. 1940 у Я. кабінет міністраў прынца Ф.Каноэ прыняў знешнепаліт. праграму, накіраваную на паспяховае завяршэнне вайны з Кітаем і стварэнне яп.калан. імперыі ў Паўд.-Усх. Азіі. Гаспадарка Я. цалкам пераводзілася на ваен. рэйкі. Былі распушчаны паліт. партыі, ліквідаваны прафсаюзы. уведзены жорсткі кантроль за дзейнасцю прамысл. і агр. прадпрыемстваў. Паводле Берлінскага пакта 1940 вызначалася «кіруючае становішча» Германіі і Італіі ў Еўропе і Афрыцы, а Я. — у Азіі. Як і Германія, Я. ўрэгулявала свае адносіны з СССР: 13.4.1941 падпісаны сав.-яп. пакт аб нейтралітэце тэрмінам на 5 гадоў. Пасля нападу Германіі на СССР (22.6.1941), кіраўніцтва Я. вырашыла не далучацца да гэтай агрэсіі, а скарыстаць выгадную для сябе сітуацыю ў Паўд.-Усх. Азіі, дзе без належнай абароны засталіся калоніі Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. 29.7.1941 яп. войскі пачалі акупацыю Паўд. Індакітая, што абвастрыла адносіны Я. з ЗША і Вялікабрытаніяй. 7.12.1941 яп. марская авіяцыя знянацку атакавала амер.ваен.-марскую базу на Гавайскіх а-вах Пёрл-Харбар, дзе знішчыла значную частку ВМС ЗША, якія на доўгі час страцілі магчымасць супрацьстаяць яп. агрэсіі. За першыя 6 мес вайны яп. войскі акупіравалі Малаю, Бірму, Інданезію, Філіпіны, Саламонавы а-вы, захапілі новыя тэр. ў Кітаі і выйшлі на граніцу з Індыяй. Да вясны 1942 Я. захапіла 3,8 млн.км² з насельніцтвам амаль у 150 млн. чалавек. Але ўжо ў чэрв. 1942 флот ЗША нанёс сур’ёзныя паражэнні яп. флоту і войскам у ходзе дэсантнай аперацыі на Алеуцкіх а-вах і каля атола Мідуэй. Суадносіны сіл у рэгіёне змяніліся на карысць ЗША, якія разам з саюзнікамі да сярэдзіны 1945 выцеснілі яп. войскі і флот з захопленых імі тэрыторый (гл.Ціхаакіянскія кампаніі 1941—45). Патсдамская дэкларацыя 1945 патрабавала безагаворачнай капітуляцыі Я. Гэта развязала рукі кіраўніцтву ЗША, і на яп. гарады Хірасіма (6.8.1945) і Нагасакі (9.8.1945) былі скінуты атамныя бомбы. Уступленне СССР у вайну супраць Я. (9.8.1945, гл.Савецка-японская вайна 1945) канчаткова паставіла яе ў бязвыхаднае становішча. 15.8.1945 абвешчаны рэскрыпт імператара Хірахіта [1926—89] аб капітуляцыі Я. 2.9.1945 падпісаны акт аб капітуляцыі Я. перад ЗША, СССР і іх саюзнікамі. Паводле рашэнняў Крымскай і Патсдамскай канферэнцый 1945 да СССР адышлі Паўд. Сахалін і Курыльскія а-вы. Тэр. Я. акупіравалі амер. войскі, якія дзейнічалі ад імя саюзных дзяржаў. Да 1952 вярх. ўлада ў краіне знаходзілася ў руках ЗША. Палітыка саюзных дзяржаў у адносінах да Я. прадугледжвала выкараненне мілітарызму і ліквідацыю ўсіх перашкод для ўмацавання ў краіне дэмакр. тэндэнцый. Пад кіраўніцтвам вярх. галоўнакамандуючага саюзнымі войскамі амер.ген. Д.Макартура ў Я. праведзены радыкальныя рэформы: ліквідаваны паліт. паліцыя і жандармерыя, мін-вы ўнутр. спраў, ваен. і марское, з турмаў вызвалены паліт. зняволеныя, а іх месца занялі яп.ваен. злачынцы; праведзена чыстка дзярж. апарата, сродкаў масавай інфармацыі і сферы адукацыі ад асоб, якія супрацоўнічалі з мілітарыстамі (пад рэпрэсіі трапіла каля 200 тыс.чал.). 28 прадстаўнікоў кіруючых вярхоў Я. былі аддадзены пад суд Міжнар.ваен. трыбунала (гл.Такійскі працэс), які 7 з іх засудзіў да смяротнага пакарання. Суд. працэсы над яп.ваен. злачынцамі адбыліся таксама ў гарадах Іакагама, Сінгапур, Ганконг, Маніла, Хабараўск (гл.Хабараўскі працэс). Найб. магутныя манапал. аб’яднанні Я. (дзайбацу) распушчаны або раздроблены на дзесяткі дробных кампаній, іх аперацыі пастаўлены пад кантроль амерыканцаў. У акупіраванай Я. аднавілі дзейнасць паліт. партыі і прафсаюзы. 10.4.1946 адбыліся ўсеагульныя выбары ў парламент, 17.4.1946 апублікаваны тэкст новай Канстытуцыі (прынята 3.11.1946, набыла сілу 3.5.1947). Паводле гэтай канстытуцыі абсалютная манархія скасоўвалася, імператар ператвараўся ў «сімвал адзінства нацыі» і фактычна пазбаўляўся паліт. улады, якая пераходзіла да парламента, а носьбітам суверэннай улады абвешчаны народ. Патрыярхальная сямейная сістэма скасоўвалася; жанчыны атрымалі грамадзянства і роўныя з мужчынамі выбарчыя правы. Нац. парламент станавіўся цэнтрам паліт. сістэмы, падобнай на брытанскую, з выбарным кабінетам міністраў, які нёс адказнасць перад палатай прадстаўнікоў. Канстытуцыя абвяшчала адмову яп. народа ад вайны, не дапускалася існаванне ў краіне арміі, ВПС і ВМФ. Радыкальная агр. рэформа прывяла да адчужэння зямлі ў б. памешчыкаў-самураяў і продажу яе па льготных цэнах сялянам-арандатарам. У выніку ўтварыўся шматлікі пласт сялян-уласнікаў. У ліст. 1948 штаб Макартура навязаў яп. ўраду свой план эканам. рэформы — курс «шокавай тэрапіі», які не прынёс жаданых вынікаў; краіна ўцягнулася ў працяглую інфляцыю. Яп. эканоміку выратавала Карэйская вайна 1950—53, падчас якой Я. ператварылася ў тылавую базу амер. войск. За гады вайны ў выніку ваен.-інфляцыйнага буму валавы нац. прадукт (ВНП) Я. павялічыўся ў 2 разы, зняты ўсе абмежаванні ў галіне прам-сці і ў гандлі, навязаныя амер. адміністрацыяй. Я. ператваралася ў стратэг. саюзніка ЗША.
У вер. 1951 у г. Сан-Францыска (ЗША) адбылася міжнар. канферэнцыя па выніках 2-й сусв. вайны, у ходзе яе прадстаўнікі 48 дзяржаў падпісалі з Я. Сан-Францыскі мірны дагавор 1951. У выніку спынена акупацыя Я., але дагавор бяспекі, падпісаны паміж Я. і ЗША, прадугледжваў захаванне на тэр. Я. амер.ваен. баз. Скарыстаўшы спрыяльную сітуацыю, яп. ўрад скараціў да мінімуму ваен. выдаткі і засяродзіў намаганні на найхутчэйшым вырашэнні эканам. задач. Да 1957 завершана пасляваен. аднаўленне эканомікі. У 1956 нармалізаваны сав.-яп. адносіны, якія заставаліся нявызначанымі з прычыны адмовы СССР падпісаць Сан-Францыскі мірны дагавор. У Сумесную дэкларацыю пра нармалізацыю адносін (гл.Савецка-японскія пагадненні) было ўключана абавязацельства СССР перадаць Я. пасля заключэння мірнага дагавора паміж дзвюма краінамі паўд.-курыльскія а-вы Хабамаі і Шыкатан. Адначасова СССР абяцаў падтрымаць просьбу Я. аб уступленні ў ААН. У студз. 1960 ЗША і Я. заключылі новы дагавор бяспекі. Правы амер. ваеннаслужачых у Я. скарачаліся, але ваен. базы ЗША захоўваліся. Скарыстаўшы гэта, СССР у аднабаковым парадку перагледзеў умовы Сумеснай дэкларацыі 1956 і адмовіўся разглядаць тэр. прэтэнзіі Я. Гэта істотна ўскладніла сав.-яп., а потым і рас.-яп. адносіны (мірны дагавор так і не заключаны). Яп. эканоміка паспяхова развівалася. З 1958—73 ВНП Я. павялічыўся ў 6,5 раза, а аб’ём прамысл. вытв-сці — у 10 разоў («японскі эканамічны цуд»). У канцы 1960-х г. Я. заняла 2-е месца ў свеце па аб’ёме прамысл. вытв-сці, а ў пач. 1970-х г. — і па ВНП. Аднак з-за рэзкага абвастрэння экалагічных праблем пачалося згортванне матэрыяла- і капіталаёмістых здабыўных і апрацоўчых галін, пераход на навукаёмістыя тэхналогіі. Адначасова былі скарэкціраваны сац. праграмы ў інтарэсах «сярэдняга класа». У знешняй палітыцы Я. імкнулася да наладжвання дыпламат. адносін з суседнімі краінамі. У 1972 яп. прэм’ер-міністр наведаў Кітай, Я. спыніла дыпламат. адносіны з Тайванем.
Умацаванне і згуртаванне левых партый, актыўнасць рабочага руху, нарастанне барацьбы супраць ядзернай зброі і амер.ваен. баз на тэр. Я. падштурхнулі да аб’яднання бурж. партыі. У 1955 створана Ліберальна-дэмакр. партыя Я. (ЛДПЯ), якая выкарыстала заклік да стварэння «дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту». Кансерватыўны лагер і прамыслова-фін. колы аб’ядналіся ў ЛДПЯ і тым самым адмовіліся ад зах. мадэлі канкурэнцыі некалькіх бурж. партый. У яп. грамадстве адбылося паліт. размежаванне. Суадносіны паліт. сіл, якія склаліся ў 1950-я г., вызначалі ўсё паліт. жыццё Я. да пач. 1990-х г. Яго асаблівасцю была наяўнасць пастаяннай большасці дэпутацкіх месцаў ЛДПЯ у парламенце; пры тым, што апазіц. партыі заўсёды мелі іх больш за трэць, што не дазваляла ЛДПЯ перагледзець канстытуцыю і змяніць паліт. лад. У 1964 вылучылася партыя Камэйта з яе лозунгам пабудовы «справядлівага грамадства». Яе стварэнне завяршыла фарміраванне шматпарт. сістэмы. З пач. 1970-х г. кіруючая ЛДПЯ заахвочвала мілітарысцкія тэндэнцыі ў паліт. жыцці, павялічвала ваен. выдаткі; прэстыж урада падрываўся фактамі прамога ўмяшання буйнога капіталу ў выбарчую кампанію («справа «Локхід»). У 1975—76 адбыўся паліт. скандал вакол прэм’ер-міністра К.Танака, якога арыштавалі за хабар, атрыманы ад амер. авіякампаніі. ЛДПЯ пачала траціць свае пануючыя пазіцыі ў дзярж. апараце. У 1980—90-я г. працягвалася пашырэнне шматпарт. сістэмы, абвастралася барацьба за выбаршчыкаў і масавасць партый. ЛДПЯ прапанавала канцэпцыю «частковай кааліцыі» з мэтай перацягвання на свой бок цэнтрысцкай апазіцыі, але ўсё часцей блакіравалася з кансерватарамі. У пач. 1990-х г.Сацыяліст. партыя Я. (СПЯ) і цэнтрысты сталі на шлях падрыхтоўкі стварэння кааліцыйнага ўрада, прапанавалі праект паліт. рэформы. У 1993 скончылася манаполія ЛДПЯ на ўладу, і яна была вымушана падзяляць яе ў складзе кааліцыйнага ўрада з інш. партыямі. Пасля смерці Хірахіта (дэвіз праўлення і назва яго «эры» — Сёва) у студз. 1989 імператарам Я. стаў яго сын Акіхіта [дэвіз праўлення і назва новай «эры» — Хэйсэй («Устанаўленне міру»)].
У канцы 1980-х г. з’явіліся першыя прыкметы крызісу ў яп. эканоміцы, з 1991 пачалася зацяжная эканам. дэпрэсія, якая ў 1994 перарасла ў эканам. крызіс. Вясной 1995 беспрацоўе ў Я. склала 3,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Структурны крызіс выявіў сур’ёзныя праблемы грамадства: адставанне Я. ў сац. інфраструктуры, зніжэнне канкурэнтаздольнасці яе тавараў на сусв. рынку, рост долі пенсіянераў у грамадстве, рэзкае павышэнне цэн на нерухомасць, залежнасць ад амер. тэхналогій, адсутнасць тэхнал. прарываў у вядучых галінах (авіябудаванне, асваенне космасу і інш.). Гал. прычыну эканам. цяжкасцей Я. спецыялісты бачаць у праблеме банкаўскай сістэмы, якая адчувальна рэагуе на любыя змены ў сусв.фін. сістэме. З 1998 рэалізуецца комплексны план развіцця краіны да 2010—15, які мае на мэце павысіць ролю і значэнне Я. ў сусв. эканоміцы і ў сусв. палітыцы. Асн. дактрынай сучаснай знешняй палітыкі Я. застаецца мэтазгодная канцэпцыя саюзу з ЗША. У 1987 падпісана пагадненне аб удзеле Я. ў праграме «зорных войнаў». З ліст. 1975 Я. — пастаянны ўдзельнік усіх штогадовых сустрэч найб. развітых капіталіст. краін («вялікай сямёркі»). Восенню 1997 ваен. міністры і міністры замежных спраў ЗША і Я. падпісалі ў Вашынгтоне новае пагадненне аб асн. кірунках ваен. супрацоўніцтва на аснове яп.-амер. «дагавора бяспекі». Дзелавыя колы Я. прапрацоўваюць варыянты арганізацыі «азіяцкай зоны свабоднага гандлю», куды, як мяркуецца, разам з Я. увойдуць Паўд. Карэя, Тайвань, Сінгапур, Сянган (Ганконг), Тайланд і Малайзія. Вял. значэнне Я. надае наладжванню адносін з Кітаем і Расіяй. Парламенцкія выбары 25.6.2000 пакінулі за ЛДПЯ і яе саюзнікамі (Ліберальная і інш. партыі) абмежаваную большасць дэпутацкіх месцаў у палаце прадстаўнікоў. 26.4.2001 «папулісцкі рэфарматар» Дз.Каідзумі замяніў на пасадах лідэра ЛДПЯ і прэм’ер-міністра Я. непапулярнага Ё.Моры. Я. — чл.ААН (з 1956), Арг-цыі эканам. супрацоўніцтва і развіцця (з 1964) і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 26.1.1992.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. ЛДПЯ, Дэмакр. партыя Я., Ліберальная партыя Я., Новая партыя міру, Камуніст. партыя Я., С.-д. партыя і інш.Асн.прафс. аб’яднанні: Канфедэрацыя прафсаюзаў — Рэнга, Нац. федэрацыя прафсаюзаў, Нац. савет сувязі прафсаюзаў.
Гаспадарка. Я. — высокаразвітая краіна, якая займае 2-е месца ў свеце пасля ЗША па эканам. патэнцыяле. У 2001 на яе долю прыпадала 14% сусв. валавога ўнутр. прадукту (ВУП). З сярэдзіны 1950-х да пач. 1970-х г. у Я. адбываўся інтэнсіўны ўздым эканомікі (яп. «эканам. цуд»), сярэднегадавы прырост ВУП складаў каля 10%. Па дынаміцы росту, формах арганізацыі бізнесу і менеджменту, дасягненняў у канкурэнтаздольнасці і якасці таварнай прадукцыі яна не мела аналагаў сярод індустрыяльна развітых краін свету. Прыярытэтнымі кірункамі перабудовы эканомікі былі выбраны навукаёмістыя і высокатэхнал. праекты — тэлекамунікацыі, мікраэлектроніка, оптыкавалакністыя матэрыялы, авіяцыя і касманаўтыка, медыцына, біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады тэмпы прыросту ВУП знізіліся і складаюць каля 1%, Я. з’яўляецца вядучай краінай у свеце па вытв-сці некат. відаў прадукцыі: 1-е месца па выплаўцы сталі, вытв-сці марскіх суднаў, прамысл. робатаў, экспарце станкоў і кавальска-прэсавага абсталявання; 2-е месца — па ўкараненні сучасных інфарм. тэхналогій, вытв-сці сінт. каўчуку, легкавых аўтамабіляў, станкоў; 3-е — па ўлове рыбы, вытв-сці кардону і паперы, па золатавалютных рэзервах і замежных інвестыцыях. ВУП у 2002 склаў 3,55 трлн. дол. (28 тыс.дол. на душу насельніцтва). У структуры ВУП на долю прам-сці прыпадае 35%, сельскай і лясной гаспадаркі — 2%, сферы паслуг — 63%. Вядучая галіна эканомікі — прамысловасць (12% сусв.прамысл. вытв-сці). 99% складаюць дробныя прадпрыемствы (занята менш за 100 чал.), якія працуюць поруч з гіганцкімі. Эканоміка Я. залежыць ад імпарту сыравіны і паліва. З мясц. паліўных рэсурсаў выкарыстоўваюць у асноўным каменны вугаль. У 2000 здабыта 3,1 млн.т вугалю, пераважна на Хакайда; невял. здабыча нафты (0,3 млн.т) і прыроднага газу (2,5 млрд.м³). Асн.ч. нафты (249 млн.т) і прыроднага газу (76,5 млрд.м³) імпартуецца з Інданезіі, Брунея, краін Б. і Сярэдняга Усходу. Вытв-сць электраэнергіі ў 2001 склала 1037 млрд.кВт∙гадз, у т. л. 60% на ЦЭС (найб. — Касіма, Анагасакі, Хімедзі), 29,8% на АЭС (найб. ў свеце Кашывазакі-Карыва), 8,4% на ГЭС і інш. (1,8%). Развіта чорная і каляровая металургія. Каменны вугаль на патрэбы галіны завозіцца з ЗША, Канады, Аўстраліі, жал. руда — з Аўстраліі, Бразіліі, Індыі. У 2002 выплаўлена 107,7 млн.т сталі і 81 млн.т чыгуну. У каляровай металургіі пераважае вытв-сць лёгкіх металаў. Вытв-сць (тыс.т, 2001) кадмію — 2,5, цырконію — 8,8, свінцу — 303, ферахрому — 111,7, волава — 0,7, нікелю — 147, тытанавых зліткаў — 16,3, вісмуту — 0,5 і інш.Асн. цэнтры: Кітакюсю, Мураран, Фукуяма, Касіма, Осака і інш.Гал. галіна прам-сці — машынабудаванне (51,5% прамысл. прадукцыі), па ўзроўні развіцця якога Я. займае 2-е месца ў свеце і мае амаль поўную наменклатуру вырабаў. Вылучаюцца аўтамабіле- і суднабудаванне, радыёэлектронная, эл.-тэхн., прылада- і станкабуд. прам-сць. Вытв-сць (млн.шт., 2000) легкавых аўтамабіляў — 8,4, грузавых — 1,8, суднаў — 6,4 млн.т. грузападымальнасці. Гал.аўтамаб. кампаніі: «Таёта мотар», «Нісан мотар», «Хонда мотар» і інш.Асн. цэнтры: Токіо, Осака, Кобе, Іакагама, Нагасакі, Кавасакі, Нагоя і інш. Развіта вытв-сцьбыт. электратэхнікі і электронікі (млн.шт., 2000): відэакасетных магнітафонаў — 5,5, магнітафонаў — 14,5, відэакамер — 11,7, мабільных тэлефонаў — 60,2, каляровых тэлевізараў — 2,3, камп’ютэраў — 15,6, прамысл. робатаў — 0,4, халадзільнікаў — 4,2, пральных машын — 4,2, пыласосаў — 5,8, кандыцыянераў — 7,3, электрапечаў — 2,9, мед. і інш.тэхнал. абсталявання. Гал. кампаніі: «Хітаці», «Ташыба», «Соні», «Фудзі», «Міцубісі электронік» і інш. На долю хім. прам-сці прыпадае 15% кошту прамысл. прадукцыі. Развіта вытв-сць прадукцыі хіміі арган. сінтэзу і асн. хімія. У 2000 выраблена сінт. валокнаў — 1,4 млн.т, у т. л. акрылавых — 0,7 млн.т (2-е месца ў свеце), аўтамаб. шын — 162,6 млн.шт., мінер. угнаенняў — 1,1 млн.т, сінт. каўчуку — 1,5 млн.т.
Развіта фармацэўтычная прам-сць. Асн. раёны хім. прам-сці — узбярэжжа Такійскага зал., раёны Нагоі, Осакі, Хірасімы. З галін лёгкай прам-сці вылучаецца тэкст., якая выкарыстоўвае імпартную сыравіну і ўласныя хім. валокны. Вытв-сць (млн.м², 2000) тканін: баваўняных — 663,5, шарсцяных — 98,2, шаўковых — 33,5, ільняных — 3,9. З галін харч. прам-сці развіты рыбакансервавая, цукр. (887 тыс.т, 2001), чайная, мукамольная, крупяная, піваварная, алейная (1,8 млн.т). У лясной і дрэваапр. прам-сці развіты нарыхтоўка драўніны (19 млн.м³), вытв-сць цэлюлозы (10,7 млн.т), паперы (26,8 млн.т), кардону (3,9 млн.т). Драўніна завозіцца таксама з Канады, Расіі, краін Паўд.-Усх. Азіі. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, у т. л. цэменту (76,6 млн.т). Традыц. развіта вытв-сць фарфору і цацак. Пашыраны саматужна-рамесныя, у т. л.маст., вырабы. Сельская гаспадарка амаль на 70% забяспечвае патрэбы краіны ў харч. прадуктах. Апрацоўваецца 4534 тыс.га, у т. л. 2679 тыс.га паліўных зямель. Пераважае дробнае сялянскае землекарыстанне. Сярэдні памер фермерскай гаспадаркі 1,24 га. Характэрна спалучэнне ручной працы з высокім узроўнем тэхн. забяспечанасці і хімізацыі вытв-сці, высокая ўраджайнасць асн.с.-г. культур. Гал. галіна — раслінаводства. Асн. культура — рыс, на які ў структуры пасяўных плошчаў збожжавых культур прыпадае 84,2%, сеюць пшаніцу — 8,7%, ячмень — 2,6%, кукурузу, проса і інш. — 4,5%. У паўд. раёнах збіраюць па 2 ураджаі рысу за год. З тэхн. культур вырошчваюць цукр. буракі, цукр. трыснёг, бабовыя, у т. л. сою, тытунь, чай. Агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства. Садоўніцтва і вінаградарства. Кветкаводства. Збор (млн.т, 2000): рысу — 11,32, пшаніцы — 0,7, цукр. буракоў — 3,8, агародніны і бахчавых культур — 12,7, бульбы — 2,9, садавіны (мандарыны, яблыкі) і вінаграду — 3,9. Жывёлагадоўля развіваецца пераважна на прывазных кармах. Пад пашавымі ўгоддзямі каля 2% тэрыторыі. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 4,5, свіней — 9,8, коз — 0,03, авечак — 0,01. Птушкагадоўля (297 млн. галоў). Вытв-сць мяса 3 млн.т, малака 8,5 млн.т. Шаўкаводства. Вял. значэнне для Я. мае рыбалоўства (6,69 млн.т, 1999) і здабыча морапрадуктаў. Развіты ўсе віды транспарту. Даўж. чыгунак 23,7 тыс.км, у т. л. 20,7 тыс.км электрыфікаваныя. Даўж. аўтадарог 1,15 млн.км. У краіне 46,64 млн. легкавых і 21,39 млн. грузавых аўтамабіляў. Паміж астравамі паромы, масты, падводныя тунэлі, у т. л.найб. «Сэйкан». 630 суднаў агульным дэдвейтам 11,7 млн.т. Гал. марскія парты: Іакагама, Кобе, Нагоя, Осака, Токіо, Кавасакі, Сакаі і інш. 173 аэрапорты. Развіты турызм (даход 3,43 млрд.дол.). Экспарт (383,8 млрд.дол., 2002) машын і абсталявання, электронікі і электратэхнікі, хім. прадукцыі, лекаў, паперы; імпарт (292,1 млрд.дол., 2002) машын і абсталявання, харч. прадуктаў, сыравіны, паліва. Асн.гандл. партнёры: ЗША (28,5% экспарту і 18,3% імпарту), Кітай (9,6% і 17,1%), Паўд. Карэя (6,9% і 4,6%), Тайвань, Інданезія, Аўстралія. Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Я. у 2001 склаў 46,7 млн.дол. Грашовая адзінка — іена.
Узброеныя сілы (афіц. назва «сілы самаабароны», створаны ў 1950). Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (239,9 тыс.чал.; 2002). Ваенізаваныя фарміраванні (дэпартамент марской аховы 12,25 тыс.чал.). Вярх. галоўнакамандуючы — прэм’ер-міністр. Камплектаванне паводле найму. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС, ВМС. У сухап. войсках 148,2 тыс.чал., каля 100 пускавых установак тактычных ракет (у т. л. пускавыя ўстаноўкі аховы ўзбярэжжа), 1040 танкаў, 90 баявых развед. машын, 60 баявых машын пяхоты, 830 бронетранспарцёраў, 480 гармат на буксірнай цязе і 280 самаходных, 1220 мінамётаў, 120 ракетных сістэм залпавага агню, 674 пускавыя ўстаноўкі процітанк. кіроўных ракет, 80 гармат зенітнай артылерыі, 540 пераносных зенітных ракетных комплексаў, 200 пускавых установак зенітных кіроўных ракет, 10 самалётаў і каля 450 верталётаў, з іх каля 90 баявых. У ВПС 45,6 тыс.чал., 280 баявых самалётаў (баявых верталётаў няма). У ВМС 44,4 тыс.чал. (у т. л. 9,8 тыс. ў марской авіяцыі), 18 падводных лодак, 4 эсмінцы-верталётаносцы, 40 эсмінцаў і 10 фрэгатаў з кіроўнай ракетнай зброяй, 5 ракетных катэраў, 2 дэсантныя верталётаносныя караблі-докі, 4 малыя дэсантныя караблі, 11 дэсантных катэраў, 6 дэсантных катэраў на паветр. падушцы, 27 мінна-тральных караблёў, 2 плаўбазы мінна-тральных караблёў, 60 дапаможных суднаў, 20 буксіраў; авіяцыя ВМС налічвае 97 самалётаў і 101 верталёт. У дэпартаменце марской аховы 12,25 тыс.чал., 99 патрульных караблёў, 245 патрульных катэраў, 12 гідраграфічных суднаў, 5 пажарных суднаў, больш за 100 абслуговых і дапаможных суднаў і катэраў, 28 самалётаў і 42 верталёты.
Ахова здароўя. Кіраванне аховай здароўя ажыццяўляецца на 4 узроўнях: дзярж., прэфектаральным, цэнтраў здароўя і мясц.гар. і сельскіх органаў улады; каардынуецца Мін-вам аховы здароўя і сац. забеспячэння. Кожны жыхар Я. мае свабодны выбар урача і мед. установы, некалькі страховак свайго жыцця. Асн. від страхавання — членства ў некамерцыйных адносна танных т-вах узаемнага страхавання. Большая ч. насельніцтва — у нац. сістэме страхавання здароўя (пабудавана паводле тэр. прынцыпу) і сістэме страхавання асоб наёмнай працы (пабудавана паводле вытв. прынцыпу). Ільготы для застрахаваных складаюць 90% ад кошту лячэння. Асабістыя расходы насельніцтва на ахову здароўя — каля 12% ад агульнага аб’ёму расходаў. Састарэлым аказваецца бясплатная кансультацыйная дапамога; расходы па доглядзе асоб. што старэй за 70 гадоў, складаюць амаль 1/3 ад усяго мед. бюджэту. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 78, жанчын — 85 гадоў (самая высокая ў свеце, 2002). Колькасць доўгажыхароў (больш за 90 гадоў) — 701 тыс.чал. (2000), больш за 100—17 934 чал. (2002). Узровень мацярынскай смяротнасці — 8 на 1 тыс. родаў (2001), нараджальнасці 10,3 на 1 тыс.чал. Натуральны прырост 1,8% (2000). Дзіцячая смяротнасць — 5 на 1 тыс. нованароджаных (2001). Забеспячэнне ўрачамі — 1 на 507,6 чал. (2002). Рыхтуюць урачоў больш за 70 ВНУ. У Я. дзейнічае каля 140 лячэбных устаноў.
Асвета. Сістэма адукацыі Я. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Кіруе сістэмай адукацыі мін-ва адукацыі, навукі і культуры, а на мясц. узроўні — прэфектурныя і муніцыпальныя к-ты. Адпаведна існуюць установы адукацыі дзярж., прэфектурныя і муніцыпальныя, а таксама прыватныя. Дашкольнае выхаванне дзяцей з 3 да 6 гадоў ажыццяўляецца ў дзіцячых дашкольных установах. 1-я ступень абавязковай адукацыі — пачатковая 6-гадовая школа для дзяцей 6—12 гадоў (1—6-ы класы); 2-я ступень — малодшая сярэдняя школа на базе пач. школы для дзяцей 13—15 гадоў (7—9-ы класы, тэрмін навучання 3 гады). Яе навуч. план уключае абавязковыя прадметы і прадметы на выбар. Для моладзі 16—18 гадоў на базе малодшай сярэдняй школы існуе старэйшая сярэдняя школа (10—12-ы класы, 3 гады навучання). Старэйшая сярэдняя школа ахоплівае каля 90% выпускнікоў абавязковай школы. Навучанне платнае. Каб паступіць у яе, неабходна здаць конкурсныя экзамены і тэставыя выпрабаванні. У старэйшай сярэдняй школе існуюць 2 аддзяленні: агульнаадукацыйнае з падзелам на гуманітарны і прыродазнаўчы кірункі і прафесійнае — тэхнал., с.-г., камерцыйны кірункі і марскі промысел. Існуюць таксама старэйшыя сярэднія школы вячэрнія і завочныя (тэрмін навучання 4 гады). У 1997 іх было 5 496, навучалася 4 371 360 школьнікаў. Вышэйшую адукацыю даюць ун-ты поўнага цыкла, ун-ты паскоранага цыкла, прафес. каледжы і тэхн. ін-ты. Фармальна ўсе выпускнікі старэйшай сярэдняй школы маюць права паступаць у ВНУ, дзе навучанне платнае і стыпендыі атрымліваюць каля 20% студэнтаў. У 2003 у Я. каля 600 ун-таў, з іх 425 прыватных. Агульная колькасць студэнтаў больш за 2,5 млн. чалавек. Адукацыя ва ун-тах на базе старэйшай сярэдняй школы, тэрмін навучання 4 гады, на мед. ф-тах — 6 гадоў. Тэсціраванне па прыёме ва ун-ты праводзіць Нац. цэнтр па прыёме ва ун-ты. Прыватныя ВНУ праводзяць уступныя экзамены самастойна. Найбуйнейшыя дзярж. ун-ты: Такійскі ( з 1877, 18 тыс. студэнтаў, 11 ф-таў), у Кіёга (з 1897, 15 тыс., 10 ф-таў), у Осацы (з 1931, 12 тыс., 10 ф-таў), у Хакайда (з 1872, 11 тыс., 11 ф-таў). З прыватных найб. вядомы такійскія ун-ты: Ніхон (з 1889, 94 тыс., 13 ф-таў), Васэдза (з 1882, 41 тыс., 7 ф-таў), Кэйо (з 1885, 35 тыс., 5 ф-таў), Мэйдзі (з 1923, 30 тыс., 8 ф-таў), Такай (з 1946, 27 тыс., 9 ф-таў); Кансійскі ун-т у Осацы (з 1886, 23 тыс., 6 ф-таў). Па заканчэнні асн. курса навучання выпускнік ун-та атрымлівае ступень бакалаўра і можа паступіць у магістратуру (2 гады) і дактарантуру (3 гады для тых, хто мае ступень магістра, і 5 гадоў для бакалаўраў). Ва ун-тах паскоранага цыкла тэрмін навучання 2 гады. Прыём на базе старэйшай сярэдняй школы. У 1997 іх было каля 600. Каля 60% студэнтаў ун-таў паскоранага цыкла — дзяўчаты, якія атрымліваюць веды пераважна ў галіне гуманіт.навук.Для тых, хто хоча атрымаць вузкатэхн. адукацыю, існуюць прафес. каледжы з тэрмінам навучання 3 гады. У тэхн. ін-тах вучацца 5 гадоў. Яны даюць шырокую тэхн. падрыхтоўку. Іх выпускнікам гарантавана працаўладкаванне ў буйных фірмах і доследных цэнтрах. У тэхн. ін-тах рыхтуюць таксама спецыялістаў гандл. флоту. У 1997 у Я. каля 60 тэхн. ін-таў, у якіх навучалася каля 55 тыс. студэнтаў. У Я. каля 900 публічных б-к, найб. з іх Нац. парламенцкая ў Токіо (з 1948), б-кі Такійскага ун-та і ун-та Кіёта. Больш за 400 музеяў, з якіх больш як 30 у Токіо: Нац. (з 1871), Нац. сучаснага мастацтва (з 1952), Нац. заходняга мастацтва (з 1959), Нац. навуковы (з 1877), муніцыпальны ў Кіёта і на в-ве Хакайда, Нац. ў Кіёта (1889), прыгожых мастацтваў у Осацы, музеі пры ун-тах і інш.Навук. даследаванні праводзяцца ў Японскай АН, НДІ і ўстановах у галіне тэхналогіі, прыродазнаўчых і дакладных навук, эканомікі, сельскай гаспадаркі, медыцыны, культуры і мастацтва, гісторыі і інш.Н.-д. ўстановы ёсць і пры ун-тах. З 1949 дзейнічае Навук. савет Японіі. У Я. каля 300 навук. т-ваў.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2003 у Я. выдаваліся 420 газет, у т. л. 5 агульнанац., і інш.перыяд. выданні. Найбуйнейшыя газеты: «Іаміуры сімбун» («Рэпарцёр», з 1874), «Асахі сімбун», «Майніці сімбун» («Штодзённая газета», з 1872), «Санкэй сімбун» («Прамыслова-эканамічная газета», з 1933), «Ніхон кэйдзай сімбун» («Японская эканамічная газета», з 1876). Інфарм. агенцтвы: Кіода Цусін, Джыджа (з 1945). Радыёвяшчанне з 1925. Тэлебачанне з 1953. Дзейнічаюць 253 радыёстанцыі і 127 тэлекампаній; 146 кампаній вядуць тэле- і радыёперадачы праз спадарожнік; 669 аператараў кабельнага тэлебачання. Грамадская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя Эн-Эйч-Кэй (з 1950) вядзе перадачы па 2 тэле-, 4 радыёканалах, 3 каналах спадарожнікавага тэлебачання, радыёстанцыя «Радыё Японіі» — на замежныя краіны на 23 мовах свету. Прыватныя агульнанац. каналы: Эй-Эн-Бі, Сі-Ікс, Эн-Ці-Ві, Ці-Бі-Эс.
Літаратура. Развіваецца на японскай мове. Першыя паэт. помнікі на яп. мове з 8 ст.: летапіс «Кодзікі» — збор нар. эпічнай творчасці і паэт. анталогія пераважна ў жанры танка «Мант’ёсю» («Збор мірыяд пялёсткаў»). У 10 ст. выйшла анталогія класічнай паэзіі ранняга сярэдневякоўя «Збор даўніх і новых песень». Вяршыня класічнай л-ры Я. — раман «Гэндзі-манагатары» («Аповесць пра Гэндзі», 11 ст.) Мурасакі Сікібу. У 13—15 ст. зарадзіўся жанр гункі — ваен. эпапея «Хэйкэ манагатары» («Паданне пра дом Тайра»). У 14—15 ст. расквітнеў паэт. жанр рэнга («нанізванне страфы», Ё.Нідзё, Согі), узніклі т-р масак Ноа і першыя п’есы ёкёку на сюжэты нар. паданняў і гераічных эпапей (драматург і акцёр Дзэамі). У 16 ст. зарадзілася гар.л-ра; майстар гар. навелы укіёдзосі — С.Іхара. Драматургія 17—18 ст. арыентавалася на т-р лялек дзёруры і т-ркабукі. Найбуйнейшы прадстаўнік — М.Цікамацу. У паэзіі панаваў жанр хайку (Мацуо Басё, І.Кабаясі, Б.Танігуці). На мяжы 18—19 ст. развівалася апавядальная л-ра (Б.Такідзава, А.Уэда). У пач. 19 ст.рэаліст. традыцыі гар. л-ры прадаўжаў І.Дзіпэнся. Пасля незавершанай рэвалюцыі 1867—68 адбыліся вял. зрухі ў развіцці л-ры, шырока перакладаліся творы зах.-еўрап. пісьменнікаў. Пачатак новай л-ры даў трактат «Сутнасць рамана» С.Цубауці, які паставіў на першы план пачуццёвасць і індывід. жыццё. У аснове яп. рэалізму — раман «Плывучае воблака» С.Фтабатэя. З паяўленнем паэт.зб. «Сінтайсісё» («Зборнік вершаў новай формы») усталяваўся жанр свабоднага верша — сі (А.Ёсана, Т.Кітамура). Паралельна з рамант. паэзіяй развіваўся рэаліст. кірунак, у якім сцвердзіўся размоўны свабодны верш (дзіюсі), што стаў пануючай паэт. формай 20 ст. У пач. 20 ст. пад уплывам творчасці Э.Заля ўзнік рух за натуралізм (К.Нагаі). Сац. праблематыка, разрыў паміж ідэалам і рэчаіснасцю — гал. тэмы яп. рэалістаў (Д.Кунікіда, С.Нацумэ, Т.Сімадзакі, К.Таяма). Заснавальнік дэмакр. паэзіі — Т.Ісікава. У 1920—30-я г. ўзніклі плыні пралет. л-ры (Т.Кабаясі, С.Такунага, Ё.Хаяма), неарамантызму (Дз.Танідзакі), неагуманізму (Н.Сіга), «школы новага майстэрства» (неарэалізму; Р.Акутагава). Прынцыпы мадэрнісцкай эстэтыкі адбіліся на творчасці групы «неасенсуалістаў» (Р.Ёкаміцу). У пасляваен. л-ры побач існавалі розныя тэндэнцыі і плыні: традыц. (Я.Кавабата, Ю.Місіма, Танідзакі), дэмакр. (К.Курахара, Ю.Міямота, Такунага) і сэнгаха (спалучэнне рэалізму і мадэрнізму; Абэ Коба, Х.Нома, Ё.Хота). Вострыя сац. праблемы сучаснай Я. ў рэаліст. раманах Дз.Гамікава, Т.Ісікава, тэма трагедыі Хірасімы — у М.Ібусэ, М.Іноўэ, Хота, тэма адчужанасці пасляваен. моладзі, трывога за лёсы чалавецтва перад пагрозай ядз. катастрофы — у К.Оэ, Абэ Коба, Т.Кайка. У паэзіі выступілі Д.Доі, К.Кітасона, Р.Тамура, Р.Хасэгава, прозе — Іноўэ Ясусі, К.Айкава, С.Кубота, Х.Муракамі, К.Накадзата, С.Сімота, драматургіі — Дз.Кінасіта, К.Міямота. На бел. мове асобнымі выданнямі выйшлі раманы Абэ Коба («Жанчына ў пяску. Чужы твар», 1986, пер. В.Рабкевіч), яп. казкі «Медуза і малпа» (1988, пер. С.Міхальчук). У перыяд. выданнях друкаваліся ў перакладзе на бел. мову паасобныя творы Акутагава, У.Каіціра, Мацуо Басё. Сярод перакладчыкаў Л.Баршчэўскі, Я.Курто, А.Разанаў, У.Шатон і інш.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Найб.стараж.маст. творы Я. адносяцца да неаліту (8 — сярэдзіна 1-га тыс. да н.э.), да т.зв. перыяду Дзёмон: керамічны посуд з налепленым дэкорам, стылізаваныя фігуркі ідалаў догу, антрапаморфныя маскі дамэн. У пач.н.э.быт. кераміка набыла яскравасць форм і строгасць геам. ўзору, пашырыліся бронзавыя мячы, люстэркі, званы датаку. У перыяд Кофун (4—6 ст.) выраблялі гліняныя фігуркі воінаў, жрацоў, прыдворных дам, жывёл і інш. магічнага прызначэння (ханіва). У перыяд Асука з пашырэннем будызму ў храмах узводзілі алтары з выявамі божастваў з залачонай бронзы або расфарбаванага дрэва. Статуям вышэйшых божастваў 7 ст., блізкіх да пластыкі Кітая і Карэі, уласцівы суровасць і аскетычнасць, божаствам міласэрнасці бодхісатвам (босацу) — большая разнастайнасць. У перыяд Нара павялічылася выкарыстанне пластыкі, манум. вобразаў; у скульптуры пачалі выкарыстоўваць т.зв. сухі лак і гліну, пашыраны гратэскавыя рытуальныя маскі. Пад уплывам кіт. і інд. мастацтва афармлялі храмы (Харудзі, 8 ст.). У перыяд Хэян скульпт. алтарныя кампазіцыі ўскладніліся тэматычна, ствараліся многааблічныя і мнагарукія божаствы складаных аб’ёмаў, ярка расфарбаваныя. Будыйскаму жывапісу ўласцівы сімвалічныя схемы светабудовы — іконы-мандалы. У 11—12 ст. сфарміраваліся стылістычныя якасці свецкага жывапісу Ямата-э. Яскравую графічнасць, кампазіц. дынаміку набылі ілюстрацыі 12 ст. да будыйскіх навел і гіст. легенд (Т.Сёдза). Вытанчанай прыгажосцю вылучаюцца вырабы дэкар.-прыкладнога мастацтва: лакавыя столікі, куфэркі ў тэхніцы макі-э (прысыпка залатым парашком, нанясенне малюнка золатам). У перыяд Камакура пластычнае ўвасабленне набылі шматлікія вобразы божастваў і святых, успрынятых з будыйска-сінтаісцкага пантэона (бог Хатыман і інш.), а таксама абагаўлёныя дзеячы будызму, военачальнікі. З іх драўлянымі скульпт. выявамі звязана развіццё партрэтнага жанру (майстэрні скульптараў Какэй, Ункэй і інш.). Партрэты военачальнікаў і манахаў пашырыліся і ў жывапісе (партрэт Мінамота Ёрытома). У скрутках-эмакімано нарастала імкненне да фіксацыі канкрэтных з’яў, распрацоўкі прасторавага асяроддзя. Высокага ўзроўню дасягнула ўпрыгожанне мячоў і кінжалаў. Новыя тэхнікі пашырыліся ў афармленні лакавых вырабаў. Сярод керамічных цэнтраў вылучаўся Сета. У перыяд Мурамаці ў выяўл. мастацтве распаўсюдзіўся манахромны жывапіс суйбоку-га, які ўспрыняў традыцыі кіт. мастакоў будыйскай секты Чань (Дзэн; С.Тоё і інш.). Традыцыі нац. жывапісу Ямата-э развівалі ў размалёўках на скрутках, шырмах, перагародках майстроў школ Кано і Тоса (Міцунобу Тоса і інш., якія звярталіся да тэм літ. твораў з жыцця знаці і будыйскага духавенства). З завяршэннем эвалюцыі храмавай скульптуры развіццё пластыкі звязвалася пераважна з мастацтвам вырабу тэатр. масак. З фарміраваннем культу чайнай цырымоніі, у якой важную ролю адыгрывалі чашы і вазы, развіліся цэнтры керамікі Таканабе, Сігаракі, Тамба, Бізэн, Сета. З чайнай цырымоніяй звязана ўзнікненне з канца 15 ст. мастацтва ікебана. У перыяд Мамаяма прадаўжала развівацца творчасць школ Кано і Тоса. Высокай дасканаласці дасягнула мастацтва керамікі. У 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. расквітнела школа манахромнага жывапісу нанга (бундзінга), якой уласцівы паэт. непасрэднасць вобразнага ладу, свабода маст. выяўлення, своеасаблівасць трактоўкі пейзажных матываў (І.Тайга, В.Кадзан, Т.Бунцё, Ё.Бусон). Папулярнасць набыла таксама школа манахромнага жывапісу Маруяма — Сідзё, прадстаўнікі якой выкарыстаннем падфарбоўкі і святлоценявой мадэліроўкі імкнуліся да дасканаласці ў перадачы натуры (М.Окіо, М.Гасюн, Н.Расэцу). У дэкар. жывапісе важную ролю адыграла т.зв. школа Сатацу — Карын (Т.Сатацу, А.Карын). Дэмакр. змены ў характары мастацтва ўвасобіліся ў жывапісе, асабліва ў каляровай гравюры на дрэве Укіё-э. На ранняй стадыі развіцця гравюры (1680—1760-я г.) у стварэнні вобразаў выкарыстоўвалася падфарбоўка ад рукі, 2- і 3-каляровы друк. З сярэдзіны 1760-х г. раскрыццё эмац. свету чалавека стала больш глыбокім, з’явілася імкненне да выяўлення яго характэрных рыс. Мастакі К.Утамара, С.Харунобу, Ц.Сяраку выкарыстоўвалі развітую тэхніку паліхромнага друку. У эвалюцыі традыц. жанраў гравюры 1800—60-х г. назіраецца адмаўленне ад пошукаў характарнасці, узмацняецца імкненне да фармальнай вытанчанасці (У.Тоёкуні і інш.); дасягнуў росквіту жанр пейзажа (К.Хакусай, А.Хіросігэ). Мастацтва скульптуры прадстаўлена пераважна творчасцю нар. майстроў (Энку), фарфоравая вытв-сцьзасн. на вопыце кіт. і яп.нар. майстроў. Кераміка і высокамаст. вырабы з лаку ствараліся майстрамі школы Сатацу — Карын (Х.-А.Коэцу, Н.Нінсэй, А.Кэндзан). Пластычнай выразнасцю вылучаліся бірулькі-нэцкэ. На мяжы 19—20 ст. ў жывапісе склаліся 2 кірункі: традыц. ніхонга і еўрап. ёга. Шэраг майстроў традыц. стылю працягваў развіваць прынцыпы сярэдневяковага пейзажнага жывапісу (Т.Таміёка, Ё.Тайкан, Т.Сэйхо, С.Кандзан і інш.). Творчасць жывапісцаў, якія вучыліся за мяжой (А.Цю, Я.Сатаро, У.Рудзабуро, К.Сэйкі і інш.), фарміравалася пад уплывам еўрап. акадэмізму, імпрэсіянізму і фавізму. З 1910-х г. на выяўл. мастацтва ўсё большы ўплыў аказвае дадаізм, кубізм, сюррэалізм і інш. мадэрнісцкія плыні. З 1950-х г. узмацняюцца пошукі сінтэзу арх., скульпт. і жывапісных форм. Для сучаснага жывапісу Я. характэрна разнастайнасць кірункаў і школ — следаванне архаічным традыцыям і ўспрыняцце авангардысцкіх зах.-еўрап. і амер. плыней (А.Сёры, Ф.Івамі, С.Тога, А.Таро, Т.Тэсей). Сярод мастакоў-манументалістаў М.Іры, М.Тасіка, М.Гэндзіра, С.Макота; скульптараў — С.Уэкі, Т.Таманоры і інш.; графікаў — О.Тадасігэ, У.Макота, С.Дзюн’ітыра, Т.Дзіра, Н.Хірахару, М.Сэмпан, Х.Ун’іці, О.Касіра, М.Сіко. Развіваюцца традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (у нар. творчасці) і авангардысцкія пошукі (у прафес. мастацтве).
Архітэктура. У канцы неаліту — пач. ранняга жал. веку будавалі зямлянкі, хаціны, а таксама прамавугольныя ў плане збожжасховішчы з бярвён без вокнаў, з 2-схільным дахам, узнятыя слупамі над зямлёй. У пач.н.э. з умацаваннем сінтаізму накшталт збожжасховішчаў на вял. засыпаных галькай тэрыторыях узводзілі абнесеныя агароджай гал. свяцілішчы (у Ісе і Ідзума, 550). У 4—6 ст. насыпалі грандыёзныя курганы правіцеляў. З пашырэннем будызму на ўзор. кіт. і кар. архітэктуры пачалі будаваць манастыры (Харудзі, Хакідзі). Невял. па плошчы храмавыя ансамблі складаліся з шмат’яруснай пагады, гал. храма конда, залы для пропаведзей, сховішча будыйскіх сутраў, жылля манахаў і інш. Збудаванні знаходзіліся на прамавугольнай плошчы, абкружанай 2 радамі сцен з брамамі. Пагада і конда размяшчаліся па цэнтр. восі або па баках ад яе. Будынкі ўзводзілі на аснове стоечна-бэлечнай каркаснай канструкцыі, мелі афарбаваныя чырвоным лакам калоны і кранштэйны, якія падтрымлівалі масіўны чарапічны 1—2-ярусны дах, выгнуты па краях. З 710 на ўзор кіт. рэгулярных у плане гарадоў створана першая сталіца Я. — Хэйдзёкё (цяпер Нара). У яе былі перанесены гал. храмавыя ансамблі, якія вылучаліся дакладнай сіметрыяй планаў, прасторавасцю плошчаў, веліччу і магутнасцю канструкцый. У канцы 8 ст. будавалі ў новай сталіцы Хэян (цяпер Кіёта). У сувязі з росквітам эзатэрычных (тайных) будыйскіх сектаў Тэндай і Сінгон, якія атаясамлівалі Буду з самой прыродай, манастыры пачалі будаваць у горнай мясцовасці: Муродзі каля Нары (засн. 681, перабудаваны ў 824—833), Энракудзі (засн. ў 788), Кангабудзі (816, каля Хэяна). Склаўся тып нац. жылога ансамбля. У сядзібе 9—10 ст. да прасторнага 1-зальнага павільёна сіндэн (адсюль назва арх. стылю сіндэн-дзукуры) з неафарбаванага дрэва, прыўзнятага на слупах, з 2 бакоў прылягалі галерэі, якія злучалі асн. будынак з бакавымі флігелямі; перад фасадам размяшчалася пясчаная плошча, якая завяршалася садам (дрэвы, кусты, штучная сажалка, масты; Імператарскі палац Дайдайры ў Хэяне, 794—4105, Павільён Фенікса ў храме Бёда-ін у Кіёта, 11 ст.). Прынцыпы стылю сіндэн пашырыліся і ў храмавым будаўніцтве. У 12—14 ст. на кіт. ўзор узводзілі манастыры секты Дзэн. Іх будынкі, перакрытыя саламянымі дахамі, мелі спрошчаны выгляд (рэлікварый Сярыдэн манастыра Энгакудзі ў Камакуры, 1282—85). Ідэя сувязі з прыродай стымулявала ў архітэктуры фарміраванне стылю сёін-дзукуры: лёгка трансфармаваная канструктыўная сістэма інтэр’ера мела рассоўныя знешнія сцены (сёдзі), унутр. перагародкі (фусума), якія перамяшчаліся, падлогу, цалкам укрытую цыноўкамі татамі (вызначалі модульны прынцып трактоўкі прасторы), акно з шырокім падаконнікам (сёін), нішу таканома са скруткам і букетам ікебана. Новыя стылістычныя рысы пачалі праяўляцца ў архітэктуры загарадных палацаў («Залаты павільён» — Кінкакудзі, канец 14 ст., і «Сярэбраны павільён» — Гінкакудзі, 15 ст., у Кіёта). У садова-паркавым мастацтве адбылася трансфармацыя саду стылю сіндэн у сад, арганізаваны на аснове дзэнскага вучэння, паводле якога прасвятленне дасягаецца сузіраннем прыроды ва ўсёй яе велічы і бясконцай зменлівасці. Вызначыліся 2 асн. тыпы саду: цукіяма — пейзажны (з камянёў, дрэў, імхоў, сажалак; сад манастыра Роандзі) і хіраніва — плоскі (з пяску і камянёў, пакрытых імхом; сад манастыра Роандзі). З 2-й пал. 16 ст.традыц. віды культавых пабудоў страцілі дамінуючае значэнне, пачалі пераважаць замкі і чайныя павільёны. Замкі накшталт еўрап. абарончых збудаванняў звонку засцерагаліся сценамі, вадаёмамі; унутры ўмацоўваліся радамі сцен, размешчаных вакол плошчы з пакоямі даймё (у стылі сёін) і вежай-данжонам, якая складалася з некалькіх паверхаў-ярусаў з выступаючымі дахамі і франтонамі (замкі Хакуродзё ў Хімедзі, каля 1580; у Осацы, засн. ў 1583; і інш.). Паступова абарончая функцыя замкаў знізілася, яны ператварыліся ў парадныя палацавыя рэзідэнцыі (замак-палац Нідзё ў Кіёта, засн. ў 1602). Для правядзення чайнай цырымоніі выкарыстоўваўся павільён цясіцу: домік у выглядзе хаціны з лёгкімі глінабітнымі сценамі, падлогай, засланай цыноўкамі, і дахам з саломы або драўнянай кары (павільён Таян, 1582, у манастыры Мёкіян у Кіёта). Шлях да павільёна ішоў праз цяніва, т.зв. чайны сад. Сярод будынкаў, якія дэманструюць завяршэнне развіцця феад. архітэктуры, — грандыёзны пахавальны комплекс у Ніка (1-я пал. 17 ст.), які сумяшчае тыпы сінтаісцкай і будыйскай архітэктуры і палацавы ансамбль Кацура каля Кіёта (1620—58) — спалучэнне парадна-палацавага стылю сіндэн, жылога сёін і чайнага павільёна цясіцу. У канцы 19 — пач. 20 ст.гар. архітэктура характарызуецца эклектычным змяшэннем нац. і еўрап. стыляў (будынак нац. парламента, 1918—36). З канца 1920-х г. пашырыліся ідэі еўрап. рацыяналізму (арх. С.Дзюндза, М.Куніо). У 1930—40-я г. адрадзіліся нац. тэндэнцыі — т.зв. стыль імператарскай кароны, цікавасць да традыцый нац. дойлідства. Лёгкія каркасныя канструкцыі, арх. формы, якія ўзаемадзейнічаюць з навакольнай прасторай, сумяшчаюцца з выкарыстаннем навейшых матэрыялаў і буд. прыёмаў. Сярод збудаванняў: мемар. парк Міру ў Хірасіме (1949—56), Нац.т-р Я. ў Токіо (1966), Палац міжнар. цэнтра канферэнцый у Кіёта (1966—74), 2 алімпійскія комплексы (пач. 1960-х г.), небаскроб «Сумітома» (1974, усе ў Токіо), Гіст. музей прэфектуры Гума, (1980); архітэктары К.Тангэ, М.Куніо, М.Тога, Т.Кітыра і інш. Манастыры Харудзі, Хімедзі, гіст. помнікі стараж. Кіёта, Нары, пахавальны комплекс у Ніка, мемар. парк Міру ў Хірасіме ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Музыка. У ладавай будове стараж.яп. музыкі шмат агульнага з музыкай інш. народаў Д. Усходу. З 3 ст. музыка Я. развівалася ва ўзаемадзеянні з кіт. і кар.муз. культурамі, на яе паўплывалі цэнтр.-азіяцкая і паўд.-ўсх. культуры, а таксама індыйска-будыйская, з канца 19 ст. — еўрап. і амерыканская. З муз. інструментаў: стр. шчыпковыя сямісэн і кота, духавыя хіцірыкі (род габоя), фуэ і сякухаці (бамбукавыя флейты); біндзасара (драўляная трашчотка). З 3 ст. з утварэннем буйнога племяннога саюза Ямата пашырыліся рэліг. містэрыі кагура з танцамі, спевамі, інстр. суправаджэннем. З 6 ст. распаўсюдзілася традыцыя будыйскіх песнапенняў сёмё з выкарыстаннем сістэмы натацыі неўмаў, якая ў працэсе эвалюцыі падзялілася на мноства разнавіднасцей. З 13 ст. з пашырэннем будыйскага манаства пераважала традыцыя ігры на сякухаці ў 2 тыпах — хонкёку і гайкёку. З 16 ст. пашырылася традыцыя ігры на сямісэне (род лютні). Створаны школы сямісэна Такэмота Гідаю, Като Масумі (17—18 ст.), Таківазу Модзідаю (18 ст.), Кіёмота Эндзюдаю (18—19 ст.); з канца 19 ст. называлася сінкёку. Тэарэт. асновы музыкі Я. сфарміраваны ў традыцыі гагаку — сістэме 5-тонавых ладоў цёсі, аб’яднаных у групы «ро» і «рыцу», якія асацыіраваліся з мужчынскім і жан. пачаткамі па аналогіі з кіт.філас. сістэмай. Гал. прынцыпы яп.муз. навукі выкладзены ў трактатах «Кёкунсё» Кома Цікадзанэ (1231), «Гакароку» Абэ Суэнао (1690). У канцы 16 — пач. 17 ст.муз.-тэатр. традыцыі Я. развівалі т-ры ноа, кабукі, дзёруры. Традыц.муз. творчасць адрозніваецца разнастайнасцю лакальных форм і стыляў, што асабліва характэрна для астравоў Рукю (песні аяга і тагамі і інш.), Акінава (цыкл. вак. кампазіцыі ў суправаджэнні сямісэна і інш.), Хакайда (захавалася муз. творчасць айнаў). Пасля рэвалюцыі Мэйдзі пачаўся працэс засваення традыцый еўрап. і амер. музыкі. З канца 19 ст. цэнтр муз. культуры Я. — Токіо. Цэнтр т.зв. зах. школы — кансерваторыя ў Токіо (з 1872). У канцы 19 — пач. 20 ст. былі створаны сімф. аркестры, оперная трупа «Асакуса» (1920). Першая опера паст. ў Токіо ў 1904; у 1952 засн. Такійская оперная кампанія. З канца 1940-х г. характэрны 3 асн. кірункі: зварот да нац.муз. мастацтва (Міціо Мамія, Ірына Ёсіра, Акутагава Ясусі і інш.); спалучэнне нац.традыц. элементаў з элементамі авангардызму (Такахасі Юдзі, Хацімура Ёсіо, Нода Тэруюкі і інш.); заходні, частка прадстаўнікоў якога арыентуецца на традыцыі муз. класікі (К.Ямада і інш.), частка — на розныя праявы муз. авангардызму (дадэкафонія, канкрэтная, электронная музыка і інш.). У 1957 створаны Ін-т музыкі 20 ст. Сярод музыкантаў 20 ст.: кампазітары Ямада Касаку, Кіёсэ Ясудзі, Міягі Міціо, Набутокі Кіёсі, Мацудайра Ёрыцунэ, Тору Такеміцу, Т.Хасакава, М.Хіраяма, Я.Сютару, дырыжоры Уэда Масасі, Сайто Хідэо, Ватанабэ Акэо, піяністы Накамура Хірока, Мацуура Тасіка, скрыпачы Ё.Куба, М.Усіёда, Сато Ёка, віяланчэліст Івасака Юдзі, спявачка Она Тэрука, музыказнаўцы Хірасада Тамура, Танабэ Хісао, Танака Сёхэй, Тамба Акіра, Геніці Цугэ і інш.Муз. жыццё сканцэнтравана ў Токіо, Осацы, Кіёта, Нагоі і інш. гарадах. У Я. функцыянуюць оперныя трупы «Фудзівара кагэкідан», «Нікікай», ансамбль камернай оперы «Сіцунай кагэкідан», каля 20 сімф. аркестраў, у т. л. 8 у Токіо, камерна-інстр. ансамблі, у т. л. Такійскі стр. квартэт; калектывы традыц.муз.-тэатр. мастацтва (Аркестр гагаку імператарскага палаца «Сігэнкан», трупа Нац.т-ра і інш.); муз.самадз. калектывы. Муз. ўстановы: Муз. акадэмія («Сэндзокугакуэн»), муз. школы «Тоха» і Кунітаці, муз.аддз. пры ун-тах Токіо, Осакі і інш. У 1930 створана Федэрацыя сучасных кампазітараў.
Тэатр. Вытокі яп.т-ра ў стараж. абрадах, культавых урачыстасцях. У 7—8 ст. у Я. пранікаюць тэатр. формы Карэі, Кітая, Індыі (музычна-танц. паказы гігаку і бугаку), што садзейнічала фарміраванню класічнага яп.т-ра. У канцы 14 ст. на аснове запазычаных і мясц. уяўленняў узнік т-р ноа, які ўключаў музыку, танец і драм. дзеянне. Гал. дзейныя асобы выступалі ў масках, акрамя выпадку, калі была рэалістычная роля; большасць сцэн — пантамімы, хор каменціраваў падзеі. Тэкст акцёры дэкламавалі ці гартанна спявалі. Усе ролі па традыцыі выконвалі мужчыны. У строгай кананічнай форме жанр захаваўся і ў 20 ст. У пач. 17 ст. з ростам гарадоў пашырыліся тэатр. жанры — т-р лялек дзёруры (спалучаў мастацтва лялечнікаў, спевакоў-казачнікаў і музыкантаў) і т-ркабукі (дзейнічае ў Токіо, Осацы, Кіёта, Нагоі). У пач. 20 ст. ўзніклі новыя жанры, створаныя ў выніку абнаўлення традыц.т-ра (сімпа, сінкакугэкі) і запазычання еўрап. форм (сучасная драма сінгэкі, опера, балет). Тэатр. мастацтва падзяляецца на традыц. (бугаку, ноа, кабукі, дзёруры) і еўрап. (драма, опера, балет). Своеасаблівая праслойка паміж імі — сімпа (яп. мяшчанская меладрама) і сінкакугэкі (драма, аснова якой — сцэны бітваў на мячах). Рэпертуар сучасных т-раў сінгэкі складаюць пераклады п’ес еўрап. і амер. драматургаў, а таксама новыя творы яп. аўтараў. Сярод акцёраў: у т-ры ноа — М.Кіта; у т-ры кабукі — К.Накамура, К.Мацумота, Э.Іцікава; у сімпа — Я.Мідзутані, К.Ісіі; у сінкакугэкі — С.Сімада, Р.Тацумі. У Я. каля 100 труп сінгэкі, буйнейшыя з іх — «Хайюдза», «Мінгэй», «Бунгакудза». Сярод рэжысёраў К.Сэнда, Дз.Уно, акцёраў — О.Такідзава, І.Ямада, Я.Ямамота і інш. У 1966 у Токіо створаны нац.тэатр. цэнтр «Какурыцу гэкідзё» — адзіны ў Я. дзярж.т-р, які садзейнічае захаванню і развіццю традыц. жанраў. Пры цэнтры арганізавана першая яп.тэатр. школа падрыхтоўкі акцёраў т-раў кабукі і дзёруры. Працуе н.-д.Ін-ттэатр. мастацтва. У 1983 адкрыты першы дзярж.т-р ноа. Іл.гл. таксама да арт.Кабукі.
Кіно. Кінавытворчасць у Я. пачалася ў 1899 са здымак дакумент. і маст. фільмаў паводле спектакляў т-ра кабукі. У 1903 з’явіўся першы кінатэатр у Токіо, у 1907 — у Осацы. У 1908 пабудаваны кінастудыі ў Токіо і Кіёта. Нац. кінематаграфія развівалася ў 2 асн. кірунках: «дзідайгэкі» і «гэндайгэкі». Жанравыя каноны самурайскага фільма «дзідайгэкі» склаліся пад уздзеяннем традыцый т-ра (фільмы з гіст. і легендарным сюжэтам); яны вызначаліся статыкай і гарыз. кампазіцыяй кадра, эстэт. вытанчанасцю рухаў: фільмы А.Курасавы «Расёмон» (1950, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі; прэмія «Оскар» 1951), «Сем самураяў» (1954, прэмія «Оскар» 1955), «Цень ваяра» (1980; гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Ран» (1985) і інш. «Кэнгэкі» (дынамічны фехтавальны фільм) сінтэзаваў традыцыі «дзідайгэкі» і амер. вестэрна («Вандраванні Цюдзі», 1927, рэж. Д.Іта; «Вуліцы ронінаў. Апавяданне першае», 1928, рэж. М.Макіна). Выкарыстаўшы каноны «кэнгэкі», рэж. М.Кабаясі асудзіў самурайскую мараль у фільмах «Харакіры» (1962, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1963), «Паўстаўшы» (1967, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі). Жанр «гэндайгэкі» засн. на сюжэтах з сучаснасці, рэалістычнасці атмасферы і ігры акцёраў. Ён адышоў ад традыцый нац. тэатра і першых стужак нямога кіно, дзе жаночыя ролі выконвалі мужчыны, і з 1923 у фільмах пачалі здымацца актрысы («Шальмоўка», 1927, рэж. Х.Госё). З фільмам Госё «Суседка і жонка» (1931) звязана сцверджанне гукавога кіно. Моцныя жан. характары ў фільмах С.Імамуры «Японскае насякомае» (1963), «Легенда пра Нараяму» (1983), «Вугор» (1998, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1999). З пач. 1960-х г. творчасць маладых рэжысёраў адметная развіццём тэмы лёсу пасляваен. пакалення: «Цырымонія» (1971, рэж. Н.Ошыма), «Аднадумцы» (1975, рэж. Ё.Ямада). У жанры «кэйка эйга» (тэндэнцыйны фільм) створаны сац.-псіхал. драмы з арыентацыяй на дакументалізм, рэальныя факты: «Голы востраў» (1960, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1961), «Акцёр» (2000; рэж. абодвух К.Сінда), «Вуліца без сонца» (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Вялікая белая вежа» (1966, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве, 1967; рэж. абодвух С.Ямамота), «Пад стук трамвайных колаў» (1970, рэж. А.Курасава), «Да жыцця прыдатны» (2002, рэж. К.Курасава). Пачынальнік яп. неарэалізму — рэж. Т.Імаі. А.Курасава экранізаваў творы рус. пісьменнікаў: «Ідыёт» Ф.Дастаеўскага (1951), «На дне» М.Горкага (1957), «Дэрсу Узала» В.Арсеньева (1976; усе зняты ў СССР). Акцёрскую школу яп. кіно склалі Т.Міфунэ, К.Танака, С.Хара, С.Хаякава, І.Ямада і інш. Стылістычныя пошукі на стыку яп. і еўрап. традыцый у фільмах Х.Тэсігахары («Пастка», 1960; «Жанчына ў пясках», 1964; «Чужы твар», 1966), Ошымы («Ноч і туман Японіі», 1960; «Хлопчык», 1969), Т.Міікі («Горад страчаных душ», 2000) і інш. Адзін з буйнейшых яп. рэжысёраў — Т.Кітана («Жорсткі паліцэйскі», 1989; «Лялькі», 2002). З 1970-х г. павялічыўся выпуск фільмаў для масавага гледача ў жанры «якудза эйга» (пра арганізаванае злачынства і катастрофы). Яп. анімацыйнае кіно набыло папулярнасць дзякуючы фільмам у стылі У.Дыснея, якія выпускаюцца з 1958 кампаніяй «Тоэй». Адметная з’ява — фільмы майстроў анімацыі, заснаваныя на традыцыях нац. карыкатуры (рэж. Ё.Куры і інш.).
Літ.:
Очерки новой истории Японии (1640—1917). М., 1958;
Кин Д. Японцы открывают Европу, 1720—1830: Пер. с англ.М., 1972;
Конрад Н.И. Древняя история Японии // Конрад Н.И. Избр. тр. История. М., 1974;
Воробьев М.В. Япония в III—VII вв. М., 1980;
Спеваковский А.Б. Самураи — военное сословие Японии. М., 1981;
Яго ж. Религия синто и война. Л., 1987;
Накамура Синтаро. Японцы и русские: Пер. с яп.М., 1983;
Мещеряков А.Н. Древняя Япония: буддизм и синтоизм: Проблема синтеза. М., 1987;
Япония: Поиски обновления. М., 1995;
История Японии. М., 1998;
Латышев И.А. Япония, японцы и японоведы. М., 2001;
История современной японской литературы: Пер. с яп.М., 1961;
Рехо К. Современный японский роман. М., 1977;
Кин Д. Японская литература XVII—XIX столетий: Пер. с англ.М., 1978;
Боронина И.А. Поэтика классического японского стиха VIII—XIII вв. М., 1978;
Николаева Н.С. Современное искусство Японии: Краткий очерк. М., 1968;
Яе ж. Декоративное искусство Японии. М., 1972;
Яе ж. Декоративные росписи Японии XVI—XVIII веков. М., 1989;
Иэнага Сабуро. История японской культуры: Пер. с яп.М., 1972;
Сисаури В. Японская музыка гагаку // Сов. музыка. 1975. № 1;
Яго ж. Японская инструментальная музыка гагаку (генетические связи и процесс становления) // Вопросы теории и эстетики музыки. Л., 1975. Вып. 14;
Гришелева Л.Д. Формирование японской национальной культуры (конец XVI—нач. XX века). М., 1986;
Яе ж. Формирование японской национальной культуры в XX в. М., 1986;
Яе ж. Театр современной Японии. М., 1977;
Ивасаки А. История японского кино: Пер. с яп.М., 1966.
П.І.Рогач (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), В.А.Юшкевіч (узброеныя сілы), І.М.Семяненя (ахова здароўя), К.В.Языковіч (асвета, навуковыя ўстановы), Л.А.Фядотаў (друк, радыё, тэлебачанне), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Н.В.Сазановіч (музыка), В.Ф.Нячай (кіно).
Герб і сцяг Японіі.Да арт.Японія. Наваколлі вулкана Фудзіяма.Да арт.Японія. Токіо.Да арт.Японія. Рысавыя палі.Да арт.Японія. Першая чыгунка ў Японіі. 19 ст. Японская гравюра.Да арт.Японія. Самурай. Японская гравюра.Да арт.Японія. Прадстаўнік Японіі міністр замежных спраў М.Сігэміцу падпісвае акт аб капітуляцыі сваёй краіны на борце амерыканскага лінкора «Місуры». 2.9.1945.Да арт.Японія. Тэракотавая статуэтка. 4—6 ст.Да арт.Японія. С.Тоё. Пейзаж.Да арт.Японія. Т.Сатацу. Бог ветру.Да арт.Японія. К.Утамара. Жанчыны, занятыя выбарам адзення.Да арт.Японія. Анда Хіросігэ. Ліст «Сінтаісцкі храм Міната каля моста Інарыбасі ў квартале Тэпосу» з серыі «Сто знакамітых відаў Эда». 1856—58.Да арт.Японія. Цікуёсай Тамаціка II. Нэцке «Чароўны кацялок для чаю». 1800—73.Да арт.Японія. Т.Тэсей. Пейзаж.Да арт.Японія. К.Хакусай. З серыі «36 відаў Фудзі».Да арт.Японія. К.Сэйкі. Ля возера.Да арт.Японія. Павільён Фенікса ў будыйскім храмавым комплексе Бёда-ін у Кіёта. 11 ст.Да арт.Японія. Залаты павільён. Кіёта. Канец 14 ст.Да арт.Японія. Галоўная пабудова вежавага тыпу замка Хакуродзё ў Хімедзі. 17 ст.Будынак нацыянальнага парламента Японіі 1918—36.Да арт.Японія. Аркестр гагаку.Нацыянальны тэатр Японіі ў Токіо. 1966.Да арт. Японія. Тэатр лялек дзёруры.Да арт.Японія. Кадр з кінафільма «Голы востраў». 1960.Да арт.Японія. Кадр з кінафільма «Жанчына ў пясках». 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даць, дам, дасі́, дасць; дадзі́м, дасце́, даду́ць; пр. даў, ‑ла́, ‑ло́; заг. дай; зак., каго-што, чаго і зінф.
1. Уручыць, перадаць з рук у рукі. Даць кнігу. □ Далі [братавыя] .. [дурню] бохан хлеба, гаршчок капусты і гаршчок кашы ды выправілі ў поле.Якімовіч.// Паднесці, падаць, прапанаваць. Даць есці. Даць закурыць.// Заплаціць якую‑н. суму за што‑н. За каня далі добрыя грошы.
2. Аддаць у карыстанне; забяспечыць чым‑н. Даць кватэру. Даць прытулак.// Паведаміць, перадаць. Даць адрас.// Уступіць, прапусціць уперад. Даць месца. Даць праход. Даць дарогу.
3. Надзяліць чым‑н. Даць права. Даць шчасце. Даць тэрмін. □ — Дам табе, галубок ты мой, работу, — сказаў дзед.Якімовіч.//Разм. Узнагародзіць чым‑н.; прысвоіць. Даць ордэн. Даць званне.//Разм. Вызначыць узрост. Андрэй даў .. [маладзіцы] год дваццаць пяць, але мела яна, напэўна, больш.Адамчык.//Разм. Надаць якую‑н. форму, выраз; паказаць, увасобіць. Часамі Самабыля нават займаюць думкі: у якой паступовасці трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркі? Што трэба сказаць наўперад, а што потым? .. Які выраз трэба даць твару?Колас.//Разм. Нанесці ўдар; набіць, адлупцаваць. Даць у зубы. □ — Дзе ж авечкі... Ой, блазнота.. Ну й дадуць табе, браток!Колас.//Разм. Асудзіць, прыгаварыць да зняволення. Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер.Ермаловіч.
4. Арганізаваць, наладзіць (баль, абед і г. д.). А ёсць у нас аматары банкетаў. Прычыну ім падай — банкет яны дадуць.Корбан.// Выступіць перад публікай (са спектаклем, пастаноўкай і пад.). Даць канцэрт. Даць спектакль.
5. Прынесці як рэзультат чаго‑н. Даць добры ўраджай. Даць прыбытак. □ Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў.Бядуля.// Выпрацаваць што‑н. Палілося святло з усіх вулічных лямп — электрастанцыя дала ток.Чорны.
6. Выявіцца як вынік дзеяння, стану і пад. (пра з’яўленне чаго‑н. у чым‑н.). Даць перакос. Сцены далі асадку. Стрэльба дала асечку.
7. Стварыць умовы для чаго‑н.; дазволіць зрабіць што‑н., адбыцца чаму‑н. Даць паслухаць радыё. Даць зайсці ў хату. Не даць спаць. □ Пасля работы .. [Пніцкі] даў крыху адпачыць каню.Чорны.Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак.Мурашка.
8. З многімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Даць абяцанне (паабяцаць). Даць згоду (згадзіцца). Даць параду (параіць). Даць указанне (указаць). Даць штраф (аштрафаваць).// У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: зрабіць, здзейсніць. Даць залп. □ З папярэдняга танка далі яшчэ адзін гарматы стрэл.Чорны.
9.заг.дай. Разм. Абазначае прапанову зрабіць, выканаць што‑н. Дай я першы пайду. Дай я напішу.
Дай (не дай) бог (божа) — пры пажаданні (непажаданні) чаго‑н.
Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль‑н.
Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана.
Дай божа кожнаму — пра што‑н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца.
Даць аб сабе знаць — прыслаць вестку; абазвацца.
Даць бой — рашуча выступіць у абарону сваіх правоў, прынцыпаў, поглядаў і пад.
Даць бярозавай кашыкаму — пакараць, набіць розгамі.
Даць вестку — тое, што і падаць вестку (гл. падаць).
Даць волюкаму-чаму — перастаць стрымліваць чые‑н. дзеянні, пачуцці. Даць волю пачуццям. Даць волю фантазіі. Даць волю языку.
Даць волю рукам — біць каго‑н., біцца.
Даць выхадчаму — даць магчымасць праявіцца.
Даць газ(у) — паскорыць рух, павялічыць наступленне гаручага.
Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — паручыцца сваім жыццём.
Даць (уступіць) дарогукаму — забяспечыць свабоду дзеяння.
Даць (задаць) дзёру (драла, драпака, лататы) — пусціцца наўцёкі; уцячы.
Даць дразда — а) разысціся, разбушавацца, даць жару (у працы, танцы, гульні і пад.). «Чакайце! Я пачаў не з той нагі! Вось зараз разыдуся і дам дразда!» — упіраецца Фама.Корбан; б) тое, што і даць дзёру.
Даць дуба — памерці.
Даць (падвесці, паказаць) дулю — нічога не даць.
Даць (задаць) дыхтукаму — насварыцца, расправіцца.
Даць (задаць) жару — а) моцна насварыцца, прабраць, расправіцца з кім‑н. — Ну, што ж? Натрапіў на такога; А каб наскочыў на другога, Сказаць, хоць бы і на Пшавару: Задаў бы ён там пану жару! — Гавака важна адазваўся.Колас; б) хутка выканаць, зрабіць што‑н. Пачалі працаваць і далі жару.
Даць жахукаму — моцна напалохаць каго‑н.
Даць жыццёкаму — нарадзіць, пусціць на свет.
Даць задні ход — адмовіцца ад сваіх думак, намераў, імкненняў.
Даць зевака — упусціць спрыяльны выпадак, момант; празяваць.
Даць знаць — паведаміць.
Даць зразумець — намякнуўшы на што‑н., даць магчымасць здагадацца аб чым‑н.
Даць круг — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.
Даць лад — прывесці ў парадак, наладзіць што‑н.
Даць (задаць) лазнюкаму — даць наганяй, строгую вымову.
Даць лазыкаму — пакараць, набіць лазовым дубцом.
Даць лупцоўку (бубна)каму — адлупцаваць.
Даць маху — дапусціць памылку.
Даць пачатакчаму — з’явіцца крыніцай, адпраўным пунктам чаго‑н.
Даць па шапцы (шыі, карку, загрыўку) — выгнаць, зняць з работы.
Даць (задаць) перцукаму — насварыцца, даць наганяй.
Даць (задаць) пытлюкаму — усыпаць, адлупцаваць; даць наганяй.
Даць раду(ы)каму-чаму — а) парадзіць, параіць. [Вясна:] Табе раду я дам, Як бяду ашукаць.Купала; б) адолець, управіцца з кім‑, чым‑н. Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як звяры, і не хацелі ці не маглі падняцца.Чорны.
Даць слова — а) дазволіць каму‑н. выступіць на сходзе. — Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач.Мурашка; б) цвёрда паабяцаць каму‑н. што‑н. [Валодзя] кажа: — Я даў чэснае слова і... стрымаю.Рунец.
Даць сябе адчуць — выявіцца на кім‑, чым‑н., падзейнічаць на каго‑, што‑н.
Даць у косці — насварыцца, пабіць, пакараць каго‑н.
Даць (сунуць) у руку (лапу) — даць хабар, падкупіць каго‑н.
Даць фору — пераўзысці, апярэдзіць каго‑н. у чым‑н.
Даць ход — пусціць у дзела.
Даць (задаць) храпака — моцна заснуўшы, пачаць храпець.
Даць цягу — уцячы.
Даць (задаць) чосукаму — прабраць каго‑н. за што‑н.
Дорага б даў (заплаціў) — пра моцнае жаданне дамагчыся чаго‑н.
Не дай гасподзь — няхай не будзе гэтага.
(Не) даць дыхнуцькаму — прымусіць працаваць бесперапынна.
Не даць спускукаму — не зрабіць уступак, строга запатрабаваць.
Не даць у крыўдукаго — заступіцца, абараніць.
Не даць ходукаму — перашкодзіць каму‑н. выявіць свае здольнасці.
Як піць даць — а) напэўна, абавязкова; б) неўзабаве, вельмі хутка. Да прыцемку.. [Галя] праедзе Сялібу, а там, як піць даць, і Закуцце.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЛУ́ЧАНЫЯ ШТА́ТЫ АМЕ́РЫКІ, ЗША (United States of America, USA),
дзяржава ў Паўн. Амерыцы. Займае сярэднюю (48 штатаў) і паўн.-зах. (штат Аляска) часткі мацерыка, Гавайскія а-вы ў Ціхім ак. На Пн мяжуе з Канадай, на Пд — з Мексікай; на У абмываецца Атлантычным, на З — Ціхім акіянамі. Пл. 9809 тыс.км² (3-я па велічыні краіна свету пасля Расіі і Канады). Нас. 265,6 млн.чал. (1995, 3-е месца ў свеце пасля Кітая і Індыі). Афіц. мова — англійская. Сталіца — г.Вашынгтон. Падзяляецца на 50 штатаў і адну федэральную (сталічную) акругу Калумбія, якія па тэр. прыкметах складаюць 9 груп (адм. падзел ЗША у табл., гл. таксама асобны арт. пра кожны штат). Існуе гіст. і эканам. падзел на Поўнач, Поўдзень, Захад. Пад суверэнітэтам ЗША Пуэрта-Рыка, частка Віргінскіх а-воў, Усходняе Самоа, Гуам і шэраг астравоў у Акіяніі. Нац. святы: Дзень нараджэння Дж.Вашынгтона (22 лют.), Дзень незалежнасці (4 ліп.), Дзень ветэранаў, або Дзень прымірэння (11 ліст.).
Дзяржаўны лад. ЗША — федэратыўная рэспубліка, якая складаецца з 50 штатаў і федэральнай (сталічнай) акр. Калумбія. У краіне дзейнічае канстытуцыя 1787 з 10 папраўкамі («Біль аб правах»), прынятымі ў 1791, і 17 папраўкамі, прынятымі ў 1795—1992. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца двухступеньчатым галасаваннем на 4 гады; разам з ім выбіраецца віцэ-прэзідэнт. Прэзідэнт валодае шырокімі паўнамоцтвамі: правам вета на рашэнні кангрэса; правам выдаваць загады, што маюць абавязковую сілу; з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узбр. сіламі; узначальвае кабінет міністраў (сакратароў), якіх назначае са згоды сената; мае права памілавання і інш. Вышэйшая заканадаўчая ўлада належыць кангрэсу, які складаецца з 2 палат — сената і палаты прадстаўнікоў. Сенат уключае 100 членаў (выбіраюцца насельніцтвам праз прамыя выбары па 2 члены ад кожнага штата на 6 гадоў, кожныя 2 гады абнаўляецца ⅓ сената). Палата прадстаўнікоў складаецца з 435 членаў, што выбіраюцца на 2 гады.
Кожны штат мае сваю канстытуцыю, сістэму вышэйшых і мясц. органаў улады і кіравання. Заканад. ўлада належыць заканад. сходам, якія выбіраюцца на 2—4 гады, выканаўчая — губернатарам, якія, як правіла, таксама выбіраюцца насельніцтвам.
Суд. сістэма ЗША уключае федэральныя суды, суды штатаў і мясц. суды, складаецца з 85 раённых, 11 акр. (апеляцыйных) судоў і Вярх. суда ЗША. Усе суддзі гэтай сістэмы назначаюцца прэзідэнтам са згоды сената. Вярх. суд, апрача функцый па разгляду некат. важных спраў і нагляду за дзейнасцю ніжэйшых судоў, выконвае функцыі канстытуцыйнага нагляду.
Прырода. Рэльеф разнастайны. Паверхня ЗША падзяляецца на 2 часткі: сярэднюю і ўсх. — раўнінную з невысокімі гарамі і зах. — горную. На У і ПдУ плоскія нізіны: Прыатлантычная з п-вам Фларыда і Прымексіканская. На З ад Прыатлантычнай нізіны з ПнУ на ПдЗ цягнуцца стараж. палеазойскія моцна разбураныя горы Апалачы. Тэр. паміж Кардыльерамі і Апалачамі займаюць Цэнтр. раўніны выш. 200—300 м і Вял. раўніны выш. 500—1700 м над узр. м. На мяжы паміж Цэнтр. раўнінамі і Прымексіканскай нізінай невысокія плато Озарк і горы Уошыта. Зах. частка ЗША і штат Аляска заняты горнай сістэмай Кардыльераў; на У вулканічныя Каскадныя горы і хр. Сьера-Невада выш. да 4418 м (г. Уітні). Найвыш. пункт — г. Мак-Кінлі (6193 м) на Алясцы, найніжэйшы — упадзіна Даліны Смерці (-85 м) у Каліфорніі. Ціхаакіянскае ўзбярэжжа занята маладымі Берагавымі хрыбтамі альпійскай складкавасці выш. да 2529 м. На крайнім ПдЗ ЗША частыя землетрасенні. У ЗША здабываецца больш за 100 відаў карысных выкапняў, аднак некаторымі цалкам не забяспечаны. Запасы нафты 3,7 млрд.т (1995). Найбуйнейшае радовішча Прадха-Бей (Аляска). Большая частка запасаў на шэльфе Мексіканскага зал., Ціхага і Ледавітага акіянаў. Прыроднага газу 4,6 трлн. м³ (1995). Каменны вугаль у Апалачскім, Пенсільванскім, Ілінойскім і інш. басейнах (больш за 380 млрд.т). Асн. запасы жал. руды ў раёне Верхняга воз., урану — на плато Каларада; у Кардыльерах малібдэн (40% сусв. запасаў), вальфрам, медзь, цынк, золата і серабро, у даліне Місісіпі свінцова-цынкавыя руды. Вял. запасы фасфатнай сыравіны і серы (на Пд), значныя запасы тытанавых, берыліевых, кобальтавых, літыевых, сурмяных, ртутных руд, баксітаў, калійных солей, прыроднай соды, флюарыту барыту, азбесту, каштоўных і вырабных камянёў, разнастайных буд. матэрыялаў і інш.Асн. частка тэр. ЗША знаходзіцца ва ўмераным і субтрапічным паясах, паўд.ч. Фларыды і Гавайскія а-вы — у трапічным поясе, Аляска — у арктычным і субарктычным. У межах б.ч. краіны клімат кантынентальны, на ўзбярэжжы Ціхага ак. і на ПдУ — акіянічны. Сярэдняя т-растудз. ад -16 °C да -18 °C на ПнЦэнтр. раўнін і ад 12 °C на ПдЗ да 20 °C на п-ве Фларыда; ліп. 16 °C на ПнЗ і ад 20 °C да 26 °C на У; на п-ве Фларыда і ў Каліфарнійскай даліне ад 22 да 28 °C. На ўнутр. плато Кардыльераў т-ра дасягае 40 °C (у Даліне Смерці 56,7 °C, найвыш.т-раЗах. паўшар’я). Ападкаў 1200—1500 мм на ПнЗ і ПдУ і 400—700 мм у цэнтр. частках краіны, на плато Кардыльераў ад 200 да 500 мм за год. Максімум ападкаў выпадае на зах. схілах Каскадных гор (6000 мм за год) і на Гавайскіх а-вах (да 12 000 мм), мінімум (100 мм за год) — у пустынях па ніжнім цячэнні р. Каларада. Найб.р.Місісіпі з прытокамі Місуры, Арканзас, Рэд-Рывер, Агайо і інш. Рэкі Кардыльераў (Калумбія з Снейкам, Каларада) горнага характару, са значнымі запасамі гідраэнергіі. У засушлівых абласцях Вялікага басейна рэкі кароткія, паўнаводныя толькі зімой. Рэкі прыатлантычных раўнін кароткія, паўнаводныя, у ніжнім цячэнні суднаходныя. На Алясцы найб.р. Юкан. Вылучаецца сістэма Вялікіх азёр ледавікова-тэктанічнага паходжання. Пад лесам каля 35% тэр. краіны. Размяшчэнне глебава-раслінных зон вызначаецца змяненнем колькасці цяпла з Пн на Пд і сухасці з У на З. На ПнУ і ў раёне Вялікіх азёр хваёва-шыракалістыя лясы на дзярнова-падзолістых глебах, у сярэдняй ч. Прыатлантычнай нізіны і ў паўд. Апалачах — шыракалістыя лясы. На Пд Місісіпскай і Прыатлантычнай нізін, а таксама на Пн п-ва Фларыда субтрапічныя вечназялёныя лясы. На З ад Місісіпі да 100°зах. д. высакатраўныя прэрыі. На Вял. раўнінах прэрыі пераходзяць у сухія стэпы з чарназёмнымі, каштанавымі і карычневымі глебамі. Унутр. плато і пласкагор’і заняты сухімі стэпамі, палыннымі пустынямі з шэразёмамі і бурымі глебамі, якія на Пд пераходзяць у хмызняковыя пустыні. На Ціхаакіянскім узбярэжжы расліннасць змяняецца ад хваёвых лясоў на Пн да сухалюбівага хмызняку на Пд. Пад лясамі горныя бурыя лясныя глебы, пад хмызнякамі горныя карычневыя і горныя шэра-карычневыя. Жывёльны свет мае шмат агульных рыс з Еўропай і Азіяй, найлепш захаваўся на Алясцы, у запаведніках і нац. парках. Найб.нац. паркі — Йелаўстонскі, Іасеміцкі, Секвоя, Гранд-Каньён, Глейшэр, Вял. Тэтан.
Насельніцтва. Большасць — амерыканцы, нацыя, якая ўтварылася ад змяшання нашчадкаў перасяленцаў з розных краін Еўропы, а таксама неграў-рабоў з Афрыкі. Сярод імігрантаў 17—18 ст. пераважалі англічане, якія сталі ядром амер. народа, шатландцы, галандцы, немцы, ірландцы; з 3-й чвэрці 19 ст. — немцы, ірландцы, англічане, выхадцы з скандынаўскіх краін, пазней — італьянцы і перасяленцы з краін Паўд. і Усх. Еўропы. У ЗША паводле неафіц. звестак каля 500 тыс. беларусаў. У 20 ст. ў эміграцыі ўзмацняецца доля перасяленцаў з Канады, Мексікі, Вест-Індыі. Белыя складаюць каля 85%, чорныя — 12%, астатнія — выхадцы з Азіі, астравоў Ціхага ак., індзейцы (каля 0,8%), эскімосы, алеуты. Выхадцы з Лацінскай Амерыкі (розных рас) складаюць 6,4%. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (баптысты, лютэране, прэсвітэрыяне і інш.) — 55%, католікі — 30%, ёсць іудаісты (3%), праваслаўныя, мусульмане, будысты і інш. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 26,7 чал. на 1 км²; на З паступова памяншаецца, у Горных штатах каля 6, у Ціхаакіянскіх — каля 16, на Пд — 38 чал. на 1 км². На размяшчэнне насельніцтва ўплываюць унутр. міграцыі. У 1980-я г. насельніцтва ЗША павялічылася на 9,8%, у т. л. Поўдня на 13,4%, Захаду на 22,3, Паўн. Усходу на 3,4, Сярэдняга Захаду на 1,4%. Паскоранымі тэмпамі расце насельніцтва ў т.зв. «сонечным поясе» — Каліфорніі, Тэхасе, Фларыдзе (амаль 50% прыросту ўсяго насельніцтва). У 1980-я г. колькасць негрыцянскага насельніцтва павялічылася на 13%, а белага (без іспанамоўнага) — на 4%. Хутка расце колькасць іспанамоўнага насельніцтва (асабліва мексіканцаў, пуэртарыканцаў, кубінцаў). 45% насельніцтва жыве ў субурбанізаваных зонах (прыгарадах), 30 — у гарадах і 25 — у сельскіх раёнах. Найб. гарады (1994, тыс.ж.): Нью-Йорк — 7333, Лос-Анджэлес — 3449, Чыкага — 2732, Х’юстан — 1702, Філадэльфія — 1524, Сан-Дыега — 1152, Фінікс — 1049, Далас — 1023. Вакол вял. гарадоў склаліся гар. агламерацыі. Найбольшыя з іх (1994, млн.ж.): Нью-Йоркская — 18, Лос-Анджэлеская — 14,5, Чыкагская — 8, Сан-Францыская — 6,2, Філадэльфійская — 5,9. У прыгарадах усё больш канцэнтруюцца камерцыя, прам-сць, індустр. паркі і інш. Некаторыя суседнія агламерацыі зліліся і ўтварылі мегалопалісы: Прыатлантычны (ад Бостана да Вашынгтона), Прыазёрны (ад Чыкага да Пітсбурга) і Каліфарнійскі (ад Сан-Францыска да Сан-Дыега).
Адміністрацыйны падзел ЗША, плошча і насельніцтва штатаў на 1996
Назва штата
Плошча, тыс.км²
Насельніцтва, тыс. чал.
Штаты Новай Англіі
Вермонт
24,9
589
Канектыкут
12,9
3274
Масачусетс
21,5
6092
Мэн
86,0
1243
Нью-Гэмпшыр
24,1
1162
Род-Айленд
3,2
990
Сярэднеатлантычныя штаты
Нью-Джэрсі
20,3
7988
Нью-Йорк
128,4
18 185
Пенсільванія
117,4
12 056
Цэнтр. штаты Паўн. Усходу
Агайо
106,7
11 173
Вісконсін
145,4
5160
Ілінойс
146,1
11 847
Індыяна
94,1
5841
Мічыган
150,8
9594
Цэнтр. штаты Паўн. Захаду
Аява
145,8
2852
Канзас
213,1
2572
Мінесота
217,8
4658
Місуры
180,4
5359
Небраска
200,0
1652
Паўд. Дакота
199,5
732
Паўн. Дакота
183,1
644
Паўд.-Атлантычныя штаты
Віргінія
105,7
6675
Джорджыя
152,6
7353
Дэлавэр
5,3
723
Зах. Віргінія
62,6
1826
Калумбія (акруга)
0,2
543
Мэрыленд
27,4
5072
Паўд. Караліна
80,4
3699
Паўн. Караліна
136,6
7323
Фларыда
151,7
14 400
Цэнтр. штаты Паўд. Усходу
Алабама
133,7
4273
Кентукі
104,6
3884
Місісіпі
123,6
2716
Тэнесі
109,4
5320
Цэнтр. штаты Паўд. Захаду
Аклахома
181,1
3301
Арканзас
137,5
2510
Луізіяна
125,7
4351
Тэхас
692,1
19 128
Горныя штаты
Айдаха
216,4
1189
Арызона
295,0
4428
Ваёмінг
253,6
481
Каларада
269,9
3823
Мантана
381,1
879
Невада
286,3
1603
Нью-Мексіка
315,1
1713
Юта
219,9
2000
Ціхаакіянскія штаты
Арэгон
251,2
3204
Аляска
1519,0
607
Вашынгтон
176,6
5533
Гаваі
16,7
1184
Каліфорнія
411,0
31 878
Гісторыя. Тэр. сучасных ЗША са стараж. часоў насялялі індзейскія плямёны і эскімосы (Аляска). Адкрытую ў 1492 Паўн. Амерыку каланізавалі з 16 ст. Іспанія, Францыя, Англія, Нідэрланды, Швецыя. У 18 ст. Аляску адкрылі і пачалі асвойваць рускія, а ў пач. 19 ст.рус. пасяленні з’явіліся ў Каліфорніі. Першая англ. калонія заснавана ў 1607 на Атлантычным узбярэжжы (Віргінія). На працягу 17—18 ст. там утварылася 13 англ. калоній з насельніцтвам каля 2,6 млн.чал., якія склалі 3 групы: Новая Англія (паўн.), сярэднеатлантычная і паўднёвая. У першых 2 развіваліся рамёствы, мануфактурная вытв-сць і фермерства, на поўдні — буйныя плантацыі з выкарыстаннем працы рабоў, пераважна неграў, якіх прывозілі з Афрыкі. Калоніі развіваліся па капіталіст. шляху і не жадалі быць крыніцай сыравіны і рынкам збыту длябрыт. прам-сці. Эканам. палітыка брыт. ўрада тармазіла развіццё калоній, што выклікала іх супраціўленне і прыводзіла да грамадскіх беспарадкаў (бостанская разня 1770, «бостанскае чаяпіцце» 1773). На скліканым у 1774 Кантынентальным кангрэсе прынята рашэнне аб сумесных дзеяннях калоній супраць Вялікабрытаніі. Узбр. сутычкі каланістаў з брыт. войскамі сталі пачаткам вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Другі Кантынент. кангрэс прыняў Дэкларацыю незалежнасці 1776, паводле Версальскага мірнага дагавора 1783 незалежнасць ЗША прызнала Вялікабрытанія. У 1787 Кантынент. кангрэс прыняў канстытуцыю ЗША, якая вызначыла статус краіны як федэратыўнай рэспублікі. У час абмеркавання канстытуцыі вылучыліся 2 паліт. групоўкі (антыфедэралісты і федэралісты), якія далі пачатак стварэнню ў ЗША двухпарт. сістэмы (канчаткова сфарміравалася ў 19 ст., гл.Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя). У 1791 набылі сілу першыя 10 паправак да канстытуцыі («Біль аб правах»), якія абвясцілі асн.дэмакр. свабоды. Першым прэзідэнтам ЗША выбраны Дж.Вашынгтон (1789—97). Пагрозай незалежнасці ЗША стала англа-амерыканская вайна 1812—14, якая не прынесла перамогі ніводнаму з бакоў. З гэтага часу замежная палітыка ЗША была скіравана на выцясненне еўрап. дзяржаў з Амерыкі, што засведчыла Манро дактрына (1823).
З пач. 19 ст. ЗША пашырылі сваю тэрыторыю: у 1803 у Францыі куплена Луізіяна, у 1819 аслабелая Іспанія вымушана была аддаць Фларыду і ўсю зах.ч. мацерыка вышэй 42-й паралелі; у выніку амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48 ЗША захапілі амаль палавіну тэр. Мексікі: Тэхас, Верхнюю Каліфорнію, Арызону і Новую Мексіку. Прамысл. пераварот у сярэдзіне 19 ст. выразна падзяліў краіну на 2 часткі: Поўнач, дзе дынамічна развіваліся прам-сць, гандаль, самакіраванне, і Поўдзень, дзе захоўваліся рабства і плантацыйная гаспадарка. Спрэчкі пра рабства выклікалі паліт. крызіс у дзяржаве, парадзілі абаліцыянісцкі рух (гл.Абаліцыянізм) і пагражалі распадам федэрацыі. Спробы заключыць пагадненні (Місурыйскі кампраміс 1820, кампраміс 1850, біль Канзас-Небраска 1854) не далі выніку. У 1860 існавала 15 рабаўладальніцкіх штатаў і 18 штатаў, дзе рабства было забаронена. Стварэнне ў 1854 Рэсп. партыі, праграма якой выражала інтарэсы Поўначы, і абранне ў 1860 прэзідэнтам кандыдата гэтай партыі А.Лінкальна сталі непасрэднай прычынай грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65, якая скончылася перамогай Поўначы. Гэта дазволіла захаваць адзінства дзяржавы і ліквідаваць рабства. У 1867 ЗША набылі ў Расіі Аляску і Алеуцкія а-вы. Да канца 19 ст. ў ЗША адбыліся глыбокія эканам., грамадскія і паліт. змены; праведзена Рэканструкцыя Поўдня 1865—77. Хутка павялічылася насельніцтва краіны (у 1860—31,5 млн., у 1900—76 млн., у т. л. каля 14 млн. эмігрантаў). Эканам. рост, хоць і перарываны крызісамі, штогод перавышаў 10% і быў найбольшы ў свеце. Дынамічна развіваліся прам-сць, сельская гаспадарка, транспарт. Экспарт тавараў за 1866—1900 павялічыўся ў 3 разы. У выніку прафс. руху створаны арг-цыі Ордэн рыцараў працы, Амерыканская федэрацыя працы (1881), Індустрыяльныя рабочыя свету (1905) і інш. У 1886 у 1600 забастоўках прынялі ўдзел 600 тыс. рабочых. Пасаду прэзідэнта ў гэты час займалі пераважна прадстаўнікі Рэсп. партыі, якія рэалізоўвалі інтарэсы буйнога капіталу. Знешнюю палітыку ЗША характарызавалі ізаляцыянізм, нацыяналізм, а з 1890-х г. — панамерыканізм. Рост эканам. магутнасці краіны спрыяў зараджэнню імперыял. мыслення, што дало пачатак ператварэнню ЗША у сусв. дзяржаву 3 часоў прэзідэнта У.Мак-Кінлі ЗША пачалі праводзіць палітыку экспансіянізму: у 1898 анексіравалі Гаваі, пачалі іспана-амерыканскую вайну 1898, у выніку якой падпарадкавалі Кубу, захапілі Пуэрта-Рыка і Філіпіны. Гэтую палітыку прадаўжалі прэзідэнты Т.Рузвельт, У.Х.Тафт, Т.В.Вільсан, пашыраючы і ўзмацняючы ўплыў ЗША у Лац. Амерыцы (у 1903 захапілі зону Панамскага канала) і на Д. Усходзе («Адчыненых дзвярэй палітыка»). Рузвельт даў пачатак правядзенню ў дзяржаве рэформ т.зв. эры прагрэсу, якія працягвалі абодва яго пераемнікі.
У пач. 1-й сусв. вайны Вільсан абвясціў нейтралітэт ЗША, але актыўна дапамагаў зах. саюзнікам. 6.4.1917 ЗША уступілі ў вайну на баку Антанты і накіравалі ў Францыю каля 2 млн. салдат (загінула каля 112 тыс.). Удзел ЗША у вайне прадвызначыў яе зыход. Распрацаваныя Вільсанам палажэнні мірнага дагавора і яго праграма «14 пунктаў» ляглі ў аснову рашэнняў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Аднак кангрэс ЗША не ратыфікаваў Версальскі мірны дагавор 1919 і не даў згоды на ўступленне ЗША у Лігу Нацый. ЗША не прызналі Сав. Расію. У 1921 яны заключылі асобныя мірныя дагаворы з Германіяй, Аўстрыяй і Венгрыяй. Ва ўнутр. справах прэзідэнты-рэспубліканцы У.Гардынг і К.Кулідж праводзілі палітыку мінім. ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. Дынамічна развівалася прам-сць, экспарт і замежныя інвестыцыі павялічыліся ў некалькі разоў, долар стаў асн. валютай у свеце, рос дабрабыт амерыканцаў. У выніку ЗША ператварыліся ў найбуйнейшую эканам. дзяржаву свету, а Зах. Еўропа стала іх даўжніком. Гэта прыцягвала ў ЗША эмігрантаў, у 1930 насельніцтва ЗША складала больш за 122 млн.чал. Крах на нью-йоркскай біржы (24.10.1929, «чорны чацвер») даў пачатак у ЗША сусв.эканам. крызісу. Вытв-сць у краіне знізілася ў 2 разы, беспрацоўе дасягнула 25%, асабліва цяжкім было становішча фермераў (1/4 з іх пазбавілася зямлі).
Выйсце з крызісу пачалося ў 1932, калі на прэзідэнцкіх выбарах перамог кандыдат дэмакратаў Ф.Д.Рузвельт, які прапанаваў праграму шырокага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. Былі рэфармаваны банкі, сельская гаспадарка, прам-сць, арганізаваны грамадскія работы, уведзена дапамога для пенсіянераў і беспрацоўных, забаронена дзіцячая праца. У краіне пачалося эканам. ажыўленне, рост ваен. прам-сці спрыяў ліквідацыі ў 1939 беспрацоўя. У 1933 Рузвельт абвясціў палітыку добрасуседства ў дачыненні да краін Лац. Амерыкі, у гэтым жа годзе ўстаноўлены дыпламат. адносіны з СССР. Кангрэс прыняў чарговыя законы аб нейтралітэце (1935, 1936, 1937), у якіх ЗША дыстанцыраваліся ад еўрап. канфліктаў. Пасля пачатку 2-й сусв. вайны 4.11.1939 прынята папраўка да закону 1937, якая дазваляла продаж зброі, што дапамагло краінам, якія ваявалі з дзяржавамі фаш. блоку, паспрыяла прыняццю закону аб ленд-лізе (1941) і аказанню ў 1941—45 значнай дапамогі саюзнікам. 12.3.1941 Рузвельт і У.Чэрчыль падпісалі Атлантычную хартыю, якая вызначала прынцыпы палітыкі ЗША і Вялікабрытаніі ў ходзе і пасля 2-й сусв. вайны.
7.12.1941 Японія атакай на Пёрл-Харбар пачала вайну супраць ЗША. 8 снеж. ЗША уступілі ў вайну, 11 снеж. ім аб’явілі вайну Германія і Італія. ЗША сталі чл.Антыгітлераўскай кааліцыі. Удзел ЗША з 1941 у ваен. дзеяннях у Азіі, на Ціхім і Атлантычным акіянах, з 1942 у Афрыцы, з 1943 у Еўропе (15 млн. салдат, страты — каля 1,1 млн.), яе магутная ваен.вытв-сць зрабілі значны ўплыў на ход і вынікі вайны. ЗША удзельнічалі ў міжнар. канферэнцыях, якія мелі на мэце каардынацыю стратэгіі саюзнікаў. На Тэгеранскай канферэнцыі 1943 і Крымскай канферэнцыі 1945 кіраўнікі 3 дзяржаў вызначылі свае планы канчатковага разгрому агульнага ворага, дамовіліся аб правядзенні агульнай палітыкі ў адносінах да Германіі пасля яе поўнага паражэння і безагаворачнай капітуляцыі. На Патсдамскай канферэнцыі 1945 ЗША прадстаўляў прэзідэнт Р.Трумэн, ім было прынята рашэнне аб атамнай бамбардзіроўцы Хірасімы (6.8.1945) і Нагасакі (9.8.1945), каб прымусіць Японію да безагаворачнай капітуляцыі (2.9.1945). 2-я сусв. вайна завяршыла працэс пераўтварэння ЗША у звышдзяржаву. Актыўнасць на міжнар. арэне стала вызначальнай у знешняй палітыцы краіны, асн. палажэнні якой былі сфармуляваны ў Трумэна дактрыне. ЗША аказвалі фін. дапамогу Еўропе (гл.Маршала план), але СССР і інш.сацыяліст. краіны адмовіліся ад яе. Пачаўся перыяд «халоднай вайны». ЗША узялі на сябе ролю лідэра некамуніст. свету. Асн. прынцыпам іх міжнар. палітыкі стала пашырэнне ўплыву ЗША, процідзеянне росту міжнар. аўтарытэту і ўплыву СССР, гарантаванне бяспекі і эканам. дапамогі краінам, якія могуць апынуцца пад яго кантролем. ЗША адыгралі істотную ролю ў стварэнні ваен. блокаў НАТО (1949), АНЗЮС (1951), СЕАТО (1954), СЕНТО (1956). Імкнучыся да аслаблення міжнар. напружання, прэзідэнт Д.Эйзенхаўэр распачаў актыўную дыпламат. дзейнасць: наведаў Вялікабрытанію, Францыю, Германію, запрасіў у ЗША М.С.Хрушчова, але візіт быў сарваны ў выніку інцыдэнту з амер. разведвальным самалётам У-2. У час прэзідэнцтва Эйзенхаўэра спынены разгул макартызму, пачаўся пераход ад палітыкі бескампраміснай барацьбы з камунізмам да палітыкі суіснавання. У 1954 Вярх. суд ЗША ліквідаваў расавую сегрэгацыю ў школах. Да 1960 колькасць насельніцтва павялічылася да 179 млн., захоўвалася стабільная эканам. сітуацыя, раслі даходы і адукац. ўзровень грамадства (больш як 40% амерыканцаў мелі сярэднюю адукацыю), якое ператварылася ў тэхнакратычнае. На прэзідэнцкіх выбарах 1960 перамог дэмакрат Дж.Ф.Кенэдзі, які пачаў ажыццяўляць сваю праграму «новых рубяжоў», накіраваную на ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, рэфармаванне сістэмы сац. забеспячэння, вышэйшай школы, узмацненне федэральнай улады, павелічэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы. Пасля няўдалага ўварвання на Кубу ў раёне Плая-Хіран (1961) і Карыбскага крызісу 1962 Кенэдзі змякчыў канфрантацыйную палітыку ў дачыненні да СССР і заключыў пагадненне аб частковай забароне выпрабаванняў атамнай зброі (Маскоўскае пагадненне 1963). Саперніцтва з СССР працягвалася ў галіне асваення космасу.
Адносіны з Лац. Амерыкай развіваліся паводле праграмы «саюз дзеля прагрэсу». Л.Б.Джонсан, які стаў прэзідэнтам пасля забойства Кенэдзі, працягваў яго ўнутр. палітыку на падставе праграмы «вялікае грамадства» (захаванне грамадз. правоў, барацьба з расавай сегрэгацыяй і беднасцю). Але ён не змог прадухіліць масавыя выступленні жыхароў трушчоб і пратэсты негрыцянскага насельніцтва, лідэр якога М.Л.Кінг быў забіты ў 1968. Шырокі пратэст у грамадстве выклікала палітыка Джонсана ў Азіі, асабліва ў В’етнаме, дзе да снеж. 1968 у ваен. дзеяннях прымалі ўдзел больш як 0,5 млн.амер. вайскоўцаў. Рэспубліканец Р.М.Ніксан пачаў праграму в’етнамізацыі вайны (дактрына Ніксана 1969), але адначасова былі пачаты ваен. дзеянні ў Камбоджы (1970) і Лаосе (1970; праз некалькі месяцаў войскі ЗША адтуль выведзены). У 1972 ён аднавіў мірныя перагаворы ў Парыжы. Пасля падпісання Парыжскага пагаднення 1973 з В’етнама выведзены войскі ЗША і іх саюзнікаў. У 1969 адміністрацыя Ніксана пачала перагаворы з СССР па пытаннях абмежавання стратэг. узбраенняў, пашырыла кантакты з СССР і інш. краінамі Варшаўскага дагавора; пачала нармалізацыю адносін з Кітаем. Паліт. злоўжыванні (гл.Уотэргейт) прымусілі Ніксана падаць у адстаўку (першы выпадак у гісторыі ЗША). Яго змяніў Дж.Р.Форд, пры якім у адносінах з СССР працягвалася палітыка разрадкі. Перыяд прэзідэнцтва Дж.Э.Картэра супаў з сусв. энергетычным крызісам. Прапанаваная ім праграма мела на мэце дасягненне ЗША энергет. незалежнасці. Як і яго папярэднікі, ён змагаўся з інфляцыяй, ростам беспрацоўя. У знешняй палітыцы да часу ўводу ў Афганістан сав. войск Картэр працягваў палітыку разрадкі і перагавораў, у 1979 падпісаў у Вене дагавор аб абмежаванні стратэгічнай зброі (SALT), устанавіў дыпламат. адносіны з Кітаем, спрыяў падпісанню ў 1978 Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў, а ў 1979 — мірнага дагавора паміж Ізраілем і Егіптам. У 1980 прэзідэнтам стаў рэспубліканец Р.У.Рэйган. Дзякуючы рэалізацыі яго эканам. праграмы (т.зв. рэйганоміка) павялічыўся нац. даход, значна панізіўся ўзровень інфляцыі, зменшылася беспрацоўе. У знешняй палітыцы ён быў прыхільнікам сілавых метадаў і аказання дапамогі антыкамуніст. рухам (дактрына Рэйгана 1985), падтрымліваў апазіцыю ва Усх. Еўропе, вёў з СССР перагаворы пра абмежаванне ўзбраенняў, у т. л. START (пра скарачэнне стратэгічнай зброі). З 1985 адбываліся сустрэчы на вышэйшым узроўні з М.С.Гарбачовым, у 1987 падпісаны дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняга радыуса дзеяння. Адначасова Рэйган ініцыіраваў праграму т.зв. зорных войнаў. У 1988 яго змяніў Дж.Буш, які праявіў асаблівую актыўнасць у знешняй палітыцы: быў ініцыятарам стварэння міжнар.узбр. сіл і ажыццяўлення ваен. дзеянняў у Персідскім зал., паспрыяў канчатковаму афармленню Паўночнаамер. дагавора аб свабодным гандлі (NAFTA); падтрымліваў дэмакр. пераўтварэнні ва Усх. Еўропе; працягваў перагаворы з СССР аб раззбраенні і падпісаў дагавор аб скарачэнні стратэгічнай зброі (START). Пасля распаду СССР і сацыяліст. лагера ЗША засталіся адзінай супердзяржавай. У 1992 на прэзідэнцкі пост абраны дэмакрат У.Дж.Клінтан. Яго прэзідэнцтва адзначана сутыкненнямі з кангрэсам (пасля выбараў 1994 перавагу ў абедзвюх палатах маюць рэспубліканцы), які не прыняў прэзідэнцкі праект рэфармавання сістэмы сац. забеспячэння. У знешняй палітыцы Клінтан абвясціў аб працягу дзеянняў ЗША па ўзмацненні дэмакр. сістэмы і пабудове ў свеце рыначнай эканомікі, падтрымцы дэмакр. перамен, што адбыліся ва Усх. Еўропе і Расіі. У 1994 ЗША паспрыялі падпісанню ізраільска-іарданскага мірнага дагавора, а таксама звяржэнню ваен. дыктатуры на Гаіці; у 1995—96 удзельнічалі ў ваен. аперацыях НАТО у б. Югаславіі. Член ААН з 1945. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў снеж. 1991.
Палітычныя партыі і прафсаюзы. У ЗША існуе двухпартыйная сістэма, якая ўзнікла ў 19 ст. і канчаткова аформілася пасля грамадз. вайны 1861—65. У паліт. жыцці краіны дамінуюць Дэмакр. і Рэсп. партыі, якія з’яўляюцца т.зв. выбарчымі партыямі. Сур’ёзнай апазіцыі ў ЗША няма. Сярод інш. партый, якія не адыгрываюць значнай ролі: маргінальныя ідэалагічныя партыі (камуністычная, Сац. партыя працы, Сац. партыя, кансерватыўная партыя), эфемерныя т.зв. трэція партыі (Прагрэсіўная партыя). Найб.прафс. аб’яднанне — Амер. федэрацыя працы — Кангрэс вытв. прафсаюзаў (АФП—КВП).
Гаспадарка. ЗША — самая высокаразвітая індустр.-агр. краіна свету. Яны даюць 21,2% валавога ўнутр. прадукту (ВУП) свету (1994), на душу насельніцтва прыпадае 21,3 тыс. долараў. Асн.ч. валавога прадукту даюць прамысловасць і сфера паслуг. ЗША — буйнейшая прамысл. і с.-г. дзяржава, валодае самым вялікім навук.-тэхн. патэнцыялам, лідэр у шэрагу важнейшых кірункаў навук.-тэхн. прагрэсу. Уласныя рэсурсы задавальняюць патрэбы ў каменным вугалі, медзі, свінцы, малібдэне, фасфатах і многіх інш. відах мінер. сыравіны. Кобальт, хром, марганец, плаціна забяспечваюць патрэбы толькі часткова. Некат. віды сыравіны (стронцый, ніобій і інш.) імпартуюцца. У агульнай вытв-сці энергіі пераважаюць нафта (40,2%), прыродны газ (24,8%). Здабыча нафты 393 млн.т (1994). Найважнейшыя штаты па яе здабычы Тэхас, Аляска, Луізіяна, Каліфорнія; найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі «Эксан» і «Мобіл». Імпарт нафты 330 млн.т (з Канады, Мексікі, Саудаўскай Аравіі, Вялікабрытаніі). Здабыча прыроднага газу 538 млрд.м³ (1995), імпарт з Канады 79,3 млрд.м³ (1995). Асн.ч. каменнага вугалю здабываецца ў Апалачскім басейне, бурага вугалю і лігнітаў — у штаце Паўн. Дакота. Агульная яго здабыча 865,3 млн.т (1993), у т. л. каменнага вугалю 791,1 млн.т. Вугаль экспартуецца (штогод каля 80—100 млн.т) і адначасова імпартуецца з Калумбіі, Канады, Аўстраліі для электрастанцый Поўдня. Сумарная магутнасць электрастанцый больш за 700 млн.кВт, выпрацоўка электраэнергіі 2882,2 млрд.кВт∙гадз (1993).
ЦЭС даюць 60% электраэнергіі, АЭС — 22, ГЭС — 18%. Большасць АЭС працуе на Поўначы. У горных раёнах 1300 ГЭС, самая вялікая з іх Гранд-Кулі (магутнасць 10,8 млн.кВт) на р. Калумбія. Апрацоўчая прам-сць вызначаецца складанай структурай, вял. затратамі на н.-д. і доследна-канструктарскія работы, высокай спецыялізацыяй і высокім узроўнем прадукцыйнасці працы. Дае каля 18% ВУП. Дынамічна развіваюцца новыя навукова-ёмістыя галіны: радыёэлектронная, прыладабуд., авіяц. і ракетна-касм.прам-сць, вытв-сць станкоў з праграмным кіраваннем, гнуткіх аўтаматызаваных сістэм, прамысл. робатаў, абсталявання дляАЭС, новых канструкцыйных матэрыялаў. На найноўшыя тэхналогіі пераводзіцца вытв. апарат традыц. галін — металургіі, агульнага машынабудавання, лёгкай, харч., дрэваапр. і інш. галін прам-сці. Найбуйнейшы машынабуд. комплекс (металаапрацоўка, агульнае і трансп. машынабудаванне, прыладабудаванне); найважнейшыя яго цэнтры Лос-Анджэлес, Чыкага, Дэтройт, Нью-Йорк, Філадэльфія, Кліўленд, Бостан. У вытв-сці аўтамабіляў (12 млн.шт., 1995) дамінуюць кампаніі «Джэнерал Мотарс», «Форд-мотар», «Крайслер» (з 1998 «Даймлер—Крайслер»). Асн. цэнтры аўтамабілебудавання ў раёне Вял. азёр. Асн. цэнтры авіякасм. прам-сці ў Каліфорніі, на Паўн. Усходзе і Поўдні. Усюды развіта вытв-сць станкоў, с.-г. машын, пад’ёмна-трансп. абсталявання. У радыёэлектроннай прам-сці (каля 30% сусв. вытв-сці) пераважае выпуск прадукцыі прамысл. і ваен. прызначэння; асн. цэнтры Лос-Анджэлес, Чыкага, Нью-Йорк, Бостан; найб. кампаніі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс» і «Джэнерал электрык». Чорная і каляровая металургія рэканструююцца, скарачаецца колькасць прадпрыемстваў. Выплаўка сталі ў 1970—131,5 млн.т, у 1995—104,9 млн.т. Асн. раён здабычы жал. руды на З ад Верхняга воз. Каля 17—20 млн.т руды імпартуецца. Алюмініевыя прадпрыемствы ў басейнах рэк Калумбія і Тэнесі і ў штатах Тэхас і Луізіяна, вытв-сць 6563 тыс.т (1995). Іншыя прадпрыемствы каляровай металургіі (здабыча і выплаўка медзі, свінцу, цынку, малібдэну, хрому, вальфраму, золата, серабра і інш.) на горным Захадзе. ЗША займаюць вядучае месца ў свеце па вытв-сці мінер. угнаенняў, пластмас, хім. валокнаў, сінт. каўчуку і інш. Выпуск прадукцыі пераважна на Поўначы і Поўдні, гал. цэнтры Х’юстан (хім. сталіца), Чарлстан (штат Зах. Віргінія), Батан-Руж. На Поўдні на мясц. фасфарытах (пераважна штат Фларыда, здабыча 43,5 млн.т, 1995) вытв-сць фасфатных угнаенняў. Атамная прам-сць (здабыча і абагачэнне уранавых руд) у штатах Нью-Мексіка і Каларада, вытв-сць матэрыялаў, якія расшчапляюцца — у Ханфардзе, Ок-Рыджы, Падзьюцы. Добра развіта і мадэрнізавана тэкст., трыкат. і швейная прам-сць. Баваўняныя тканіны выпускаюць на Поўдні і ў Прыатлантычных штатах, шарсцяныя і шаўковыя — на Поўначы. Нью-Йорк — буйнейшы цэнтр швейнай прам-сці. Добра развіта харч. (1-е месца ў свеце), лясная прам-сць (вытв-сць піламатэрыялаў, цэлюлозы, паперы — буйнейшая ў свеце). У сельскай гаспадарцы акрамя фермераў і членаў іх сем’яў працуе каля 1 млн. наёмных рабочых, вял. колькасць спецыялістаў і навук. супрацоўнікаў. Усяго ў агр.-прамысл. комплексе (АПК) занята 25 млн.чал. (1995). Асн. частку с.-г. прадукцыі даюць буйныя фермы індустр. тыпу (з гадавым абаротам больш за 100 тыс.дол.), іх доля ў агульнай колькасці фермаў каля 12%, у продажы с.-г. прадукцыі каля 75%. Характэрны высокі ўзровень механізацыі і хімізацыі сельскай гаспадаркі. Вял. ролю адыгрываюць аграпрамысл. аб’яднанні, у якіх вытв-сцьс.-г. прадукцыі, яе перапрацоўка і збыт цесна звязаны. У структуры с.-г. угоддзяў (без Аляскі) на апрацаваныя землі, у т. л. ворыва, сады, вінаграднікі, сенажаці, прыпадае каля 22% усёй тэрыторыі, на пашы — каля 31%. Колькасць с.-г. фермаў зніжаецца (2072 тыс. ў 1995), сярэдні іх памер каля 200 га. Шырока выкарыстоўваюцца дасягненні навукі і высокай тэхналогіі. ЗША — вядучы экспарцёр с.-г. прадукцыі. Жывёлагадоўля і раслінаводства даюць адпаведна 50,5 і 49,5% даходаў фермаў. Асн. прадукцыя: мяса, малако, збожжа і соевыя зярняты. Вытв-сць (1995): збожжа 279 млн.т, у т. л. кукурузы 177 млн.т, пшаніцы 65,9 млн.т. Збор соевых зярнят 63 млн.т (1994; каля палавіны сусв. вытв-сці). Расце вытв-сць сорга і проса на кармавыя мэты — каля 16 млн.т штогод (чвэрць сусв. вытв-сці). Агародніцтва і садоўніцтва (апельсіны, яблыкі, грэйпфруты, міндаль, авакада, ананасы і інш.). Вял. зборы бавоўны (4,3 млн.т, 1995), тытуню, арахісу. Бульба (18,2 млн.т, 1993) пераважна ў штатах Айдаха, Арэгон. Пагалоўе (1995; млн. галоў): буйн. раг. жывёлы 103, свіней 60, авечак каля 9, коней 5,5. Развіта птушкагадоўля (каля 400 млн. курэй). У АПК склаўся малочны комплекс, працуюць т.зв. «фабрыкі малака». Прыазёрныя штаты — вядучыя па вытв-сці малака, сыру, масла. У штатах кукурузнага пояса вядзецца адкорм буйн. раг. жывёлы і свіней. Склаліся с.-г. раёны (паясы): малочнай жывёлагадоўлі, кукурузна-мясны, зернева-жывёлагадоўчы, тэхн. культур, субтрапічнага земляробства, збожжавы (пшанічны пояс), мясной жывёлагадоўлі (вырошчванне маладняку буйн. раг. жывёлы — Тэхас, Аклахома, Канзас, Небраска, Каліфорнія), агародніцтва (на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.), пашавай жывёлагадоўлі (горны Захад). Значныя параённыя адрозненні ў спецыялізацыі і ўзроўнях развіцця гаспадаркі. Паўн. Усход — найб. прамыслова развіты раён; Нью-Йорк — гал.фін. цэнтр свету. Нью-Йоркскі прамысл. раён — буйнейшы ў краіне. Сярэдні Захад дае 45—50% с.-г. прадукцыі ЗША, асабліва развіта вытв-сць пшаніцы, соі, кукурузы, мае 40% пагалоўя буйн. раг. жывёлы і 80% пагалоўя свіней. Чыкага — 2-і па значэнні гандл. і фін. цэнтр краіны. Поўдзень — гал. раён нафтагазавай прам-сці. Развіццё раёна апіраецца на багатыя прыродныя рэсурсы. Асабліва развіты нафтахім., авіякасм. і радыёэлектронная прам-сць. Захад — самы малады раён, мае вял. рэсурсны патэнцыял. Вызначаецца каляровай металургіяй, электратэхн., радыёэлектроннай і авіякасм. прам-сцю, агульным машынабудаваннем. Каліфорнія вызначаецца людскім, навук.-тэхн. і прамысл. патэнцыялам. Сфарміраваўся буйны Лос-Анджэлескі прамысл. раён.
Транспарт. Даўж. чыгунак каля 260 тыс.км, аўтадарог (разам з гарадскімі) 6,3 млн.км (больш за чвэрць сусв. сеткі). У краіне 146 млн. легкавых, 59 млн. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1995). Аснову чыг. сеткі складаюць транскантынентальныя магістралі. Вял. значэнне маюць унутр. водныя шляхі, асабліва па рэках Місісіпі, Агайо, Вял. азёрах, Берагавым канале. Танаж марскога гандл. флоту каля 25 млн.т. Буйнейшыя марскія парты — Нью-Йорк, Новы Арлеан, Х’юстан. Сетка нафтаправодаў (325 тыс.км) і газаправодаў (440 тыс.км) злучае раёны здабычы і спажывання нафты і газу. У перавозках пасажыраў вял. значэнне мае авіяцыя. У краіне 834 аэрапорты і аэрадромы. Аб’ём экспарту 4198,6 млрд.дол., імпарту 4323,3 млрд.дол. (1994). Больш як ⅔ знешняга гандлю прыпадае на развітыя краіны. У экспарце пераважаюць прамысл. абсталяванне, самалёты, аўтамашыны, радыёэлектроннае абсталяванне, ваен. тэхніка, хімікаты, кукуруза, соевыя зярняты, бавоўна, тутунь і тытунёвыя вырабы і інш. ЗША — буйны экспарцёр капіталу. У імпарце вядучае месца займаюць гатовыя вырабы, прамысл. сыравіна, каляровыя металы, нафта. Гал.гандл. партнёры — Канада, краіны Лац. Амерыкі (асабліва Мексіка і Бразілія), Зах. Еўропы, Японія, Кітай, Аўстралія і інш. Хутка развіваецца міжнар. турызм. Краіну наведваюць штогод больш за 40 млн. замежных грамадзян (з Канады, Зах. Еўропы, Японіі). Склаліся прыродна-рэкрэацыйныя раёны — Фларыда, Каліфорнія, Гаваі, Горныя штаты. Гандл. сувязі паміж ЗША і Беларуссю мала развіты. У асобныя гады ЗША набываюць на Беларусі невял. партыі трактароў, калійныя і азотныя ўгнаенні, тканіны, шыны дляс.-г. машын; а Беларусь у ЗША — пшаніцу, кукурузу, выліч. машыны, гербіцыды, каўчук. Знешнегандл. абарот паміж Беларуссю і ЗША дасягнуў 212 млн. долараў (1996). Грашовая адзінка — долар ЗША.
Узброеныя сілы. Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ВМФ. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт, які ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва ўзбр. сіламі праз Савет нац. бяспекі і Мін-ва абароны, непасрэдны кіраўнік — міністр абароны, рабочы і дарадчы орган — аб’яднаны к-т начальнікаў штабоў. Практычная рэалізацыя загадаў кіраўніцтва ўскладзена на аб’яднаныя камандаванні ўзбр. сіл: функцыян. (стратэг., касм., спец. аперацый і інш.) і рэгіянальныя, ці геагр. (у зонах Ціхага і Атлантычнага акіянаў, Еўропы, Цэнтр. і Паўд. Амерыкі і інш.). У 1997 узбр. сілы налічвалі больш за 3,1 млн.чал., у т. л.нац. гвардыя і боегатовы рэзерв 1,6 млн.чал., цывільныя служачыя — 800 тыс. Падзяляюцца на стратэг. сілы (сілы і сродкі сухап. войск, ВПС і ВМФ, аператыўна падпарадкаваныя стратэг. камандаванню) і сілы агульнага прызначэння (уключаюць усе сілы няядз. ўздзеяння). На ўзбраенні каля 7,6 тыс.ядз. боегаловак, у т. л. марскога базіравання 3,6 тыс., наземнага — 2,4 тыс., паветр. — 1,6 тыс. У сухап. войсках каля 500 тыс.чал., больш за 10,5 тыс. танкаў, 8,5 тыс.артыл. сродкаў, 10 тыс. мінамётаў і інш. У ВПС каля 400 тыс.чал., больш за 3 тыс. баявых самалётаў. У ВМФ (разам з марской пяхотай) больш за 600 тыс.чал., каля 500 баявых караблёў і суднаў. У адпаведнасці з нац.ваен. стратэгіяй і міжнар. дагаворамі ваен. прысутнасць ЗША у Еўропе значна скарацілася. Сілы агульнага прызначэння ў Еўропе ў 1997 складаліся з 2 дывізій і брыгады (у 1990 — адпаведна 4 і 3), якія ўключалі 60 тыс.чал., 402 танкі, 216 баявых самалётаў, 245 артыл. сістэм і інш. баявую тэхніку. Узбр. сілам ЗША належыць ключавая роля ў НАТО (у 1996—58,1% усіх ваен. расходаў блока). Доля ваен. расходаў у валавым нац. прадукце краіны складала 3,6%, у бюджэце — 17,3% (1996). У рамках праграм «Партнёрства дзеля міру», «Ваенныя — ваенным» і інш. развіваецца супрацоўніцтва Узбр. сіл Беларусі і ЗША.
Ахова здароўя. Сістэма дзярж. аховы здароўя грунтуецца на спец. праграмах. У рамках сац. страхавання выплачваюцца пенсіі, дапамогі сем’ям застрахаваных, па інваліднасці, па хваробе, пажылым людзям. Такія паслугі фінансуюцца за кошт узносаў, якія выплачваюць у аднолькавым памеры і працанаймальнікі і работнікі (кантралююцца федэральнымі ўладамі). Элементам гэтай сістэмы з’яўляецца мед. страхаванне (праграма Медыкар, з 1966), якое ўключае бальнічнае і пазабальнічнае добраахвотнае страхаванне (дадатковы ўзнос). Такой праграмай ахоплены людзі, якім 65 і больш гадоў, а таксама маладзейшыя, калі яны 2 апошнія гады мелі права на сац. дапамогу. Праграмай Медыкэйд карыстаюцца людзі пажылыя, з фіз. недахопамі, сем’і беспрацоўных з дзецьмі. Праграма ўваходзіць у склад больш шырокага ўрадавага праекта (1972), які фінансуецца з бюджэту. Кампенсацыі з прычыны страты здароўя або смерці з-за выпадку на працы залежаць ад памераў заработнай платы і выплачваюцца ва ўсіх штатах. Федэральны ўрад выплачвае кампенсацыі шахцёрам і іх сем’ям з прычыны страты здароўя. Апрача таго, кожны грамадзянін і прадпрыемства для сваіх супрацоўнікаў могуць выкупіць прыватныя страхавыя мед. полісы (маюць падатковыя льготы) або заявіць аб удзеле ў Арганізацыі аховы здароўя. Прыналежнасць да яе і аплата ўзносаў даюць права на атрыманне бясплатных мед. паслуг. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 73, жанчын 79 гадоў. Смяротнасць — 9 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 223 чал., урачамі — 1 на 391 чал. Узровень нараджальнасці 15 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць 7 на 1 тыс. нованароджаных (1996).
Асвета і навуковыя ўстановы. Сістэма адукацыі ЗША уключае дзярж. і прыватны сектары, куды ўваходзяць дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, ВНУ розных узроўняў. Многія дзеці пачынаюць навучанне ў дзіцячых садах. У ЗША каля 74 тыс.пач. школ, каля 25 тыс. сярэдніх і каля 6,8 тыс. камбінаваных. Працягласць навучання ў агульнаадук. школе звычайна 12 гадоў (з 6-гадовага ўзросту). У большасці штатаў абавязковае навучанне да 16-гадовага ўзросту, у некаторых — да 18-гадовага. Пач. школа — 1—6-ы кл. Сярэдняя школа ў большасці акруг падзяляецца на малодшую (7—9-ы кл.) і старэйшую (10—12-ы кл.). Асн. прынцыпы навучання ў сярэдніх школах — свабодны выбар вучнямі (асабліва старэйшых класаў) навуч. дысцыплін. З 9-га кл. складаецца некалькі праграм навучання, якія супадаюць з профілямі старэйшай школы, дзе праводзіцца дыферэнцыраванае навучанне дзяўчат і юнакоў ва ўзросце 16—18 гадоў. У адпаведнасці з праграмамі адрозніваюць 3 профілі навучання: акадэмічны (накіраваны на падрыхтоўку для паступлення ў каледжы), прафесійны (дае практычныя веды для ўладкавання на работу), агульны (не дае спец. падрыхтоўкі). Каля 65% выпускнікоў сярэдніх школ паступае ў каледжы або ун-ты. У ЗША больш за 3,3 тыс. каледжаў і ун-таў (1994). Малодшыя (мясцовыя) 2-гадовыя каледжы фінансуюцца мясц. ўладамі і разлічаны на задавальненне мясц. патрэб у спецыялістах. Пасля заканчэння 4-гадовых ВНУ — ун-таў ці самастойных каледжаў прысуджаецца ступень бакалаўра; пры дадатковым навучанні на працягу 1—2 гадоў — ступень магістра. Існуюць тэхн. ін-ты, прафес. школы, якія не прысуджаюць ступень бакалаўраў (выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю тэхнікаў).
Буйнейшыя універсітэты: Гарвардскі універсітэт, Іельскі універсітэт, Калумбійскі універсітэт, Нью-Йоркскі універсітэт, Каліфарнійскі універсітэт, Чыкагскі універсітэт, Пенсільванскі (з 1740) у Філадэльфіі, Прынстанскі (з 1746), Мічыганскі (з 1817) у г. Ан-Арбар, Вісконсінскі (з 1848) у г. Мадысан, Корнелскі (з 1865) у г. Ітака, Ілінойскі (з 1867) у г. Эрбана, Станфардскі (з 1891) і інш. Ун-ты, а таксама мін-вы і ведамствы федэральнага ўрада, прамысл. фірмы ЗША і розных тыпаў беспрыбытковыя арг-цыі ўваходзяць у структуру арг-цый, якія фінансуюць і праводзяць навук. даследаванні. Найб. перспектыўныя кірункі навук. даследаванняў у галіне фундаментальнай навукі вызначае Нац.навук. фонд ЗША (з 1950), экспертамі якога з’яўляюцца вядучыя вучоныя. На каардынацыю навук. дзейнасці таксама аказвае ўплыў Нац. акадэмія навук ЗША (з 1863) у Вашынгтоне. 60% усіх фундаментальных даследаванняў выконваюць ВНУ, дзе сканцэнтравана каля 70% дактароў навук. Асаблівасць арг-цыі навукі ў ЗША — правядзенне фундаментальных даследаванняў у н.-д. цэнтрах і лабараторыях ВНУ (у асноўным у вядучых ун-тах). Гэта дае магчымасць хутка ўключаць вынікі даследаванняў у навуч. праграмы і прыцягваць да навук. дзейнасці найб. здольных студэнтаў. Фінансуюцца н.-д. групы з уласных фондаў ун-таў і за кошт сродкаў па кантрактах з дзярж. ўстановамі і прамысл. фірмамі. Буйныя навук. ўстановы мае Нац. ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касм. прасторы (НАСА), у т. л. Эймскі н.-д. цэнтр (г. Маўнтын-В’ю, штат Каліфорнія), н.-д. цэнтр Лэнглі (г. Хэмптан, штат Віргінія) і інш. Упраўленню энергет. даследаванняў і распрацовак належаць н.-д. лабараторыі: Аргонская, Радыяц. імя Лоўрэнса, Лос-Аламоская, Сандыя (г. Альбукерке) і інш. Значную сетку ін-таў і лабараторый маюць Мін-вы аховы здароўя, адукацыі, сац. забеспячэння, сельскай гаспадаркі і інш. Н-д. работы ў многіх галінах прыродазнаўства праводзяць ін-ты Смітсанаўскага комплексу (г. Вашынгтон), які мае статус карпарацыі. Усе буйныя прамысл. фірмы маюць н.-д. цэнтры і лабараторыі. Больш за 60% аб’ёму н.-д. і доследна-канструктарскіх работ (НДДКР) у прам-сці сканцэнтравана ў цэнтрах і лабараторыях карпарацый, больш за 20% сродкаў, укладзеных прамысл. фірмамі ў сферу НДДКР, прыпадае на буйнейшыя карпарацыі, у т. л. «Джэнерал мотарс», «Джэнерал электрык», «Форд мотар», IBM (займаецца распрацоўкай, вытв-сцю і абслугоўваннем ЭВМ) і інш. Асобную групу н.-д. арг-цый складаюць беспрыбытковыя арг-цыі розных тыпаў (н.-д. лабараторыі пры галіновых прамысл. асацыяцыях, розныя дабрачынныя фонды, арг-цыі, створаныя для кіравання буйнымі ўрадавымі, прыватнымі або змешанымі праектамі ў пэўнай галіне ведаў і інш.). Найб. бібліятэкі: Б-ка Кангрэса, нац. б-кі медыцыны і сельскай гаспадаркі, публічныя — у Бостане (з 1852), Лос-Анджэлесе і Чыкага (з 1872), Нью-Йорку (з 1895), б-кі ун-таў і інш.Найб. музеі: Метраполітэн-музей у Нью-Йорку (творы мастацтва Стараж. Егіпта, Вавілона, Грэцыі, Рыма, Блізкага і Д. Усходу і Еўропы), Нац. музей ЗША, Нац. галерэя прыгожых мастацтваў (з 1846), Нац. галерэя мастацтваў (з 1937), Нац. партрэтная галерэя (з 1962) — усе ў Вашынгтоне, Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Йорку, Музей натуральнай гісторыі ў Чыкага (збор акамянеласцей дагістарычных жывёл, экспазіцыя эвалюцыі чалавека), Бостанскі музей прыгожых мастацтваў, Музей Фрыка (збор карцін еўрап. майстроў 14—19 ст.), Музей Саламона Р.Гугенгайма (збор твораў абстракцыянізму), Марскі музей (з 1930) у штаце Віргінія, Смітсанаўскі ін-т — комплекс, які аб’ядноўвае н.-д. ін-ты, маст. галерэі, заапарк, Арлінгтанскія мемарыяльныя могілкі (пахаваны вядомыя дзярж. і ваен. дзеячы краіны, а таксама салдаты, што загінулі ў войнах).
Друк, радыё, тэлебачанне. Перыядычны друк ЗША мае пераважна лакальны характар, за выключэннем некалькіх агульнанац. выданняў: штодзённыя газеты «New York Times» («Нью-Йоркскі час», з 1851), «Washington Post» («Вашынгтонская пошта», з 1877), «Los Angeles Times» («Лос-Анджэлескі час», з 1881), «The Wall Street Journal» («Газета Уолстрыт», з 1889), «Christian Science Monitor» («Настаўнік хрысціянскіх ведаў», з 1908). Першай агульнанац. штодзённай газетай была «USA Today» («ЗША сёння», з 1982). У 1993 43 штодзённыя газеты мелі тыраж больш за 250 тыс.экз. кожная. У 1992 выходзіла 1570 штодзённых газет агульным тыражом каля 60 млн.экз. у дзень, а таксама больш за 890 нядзельных выданняў агульным тыражом каля 62 млн.экз. (многія з іх маюць аб’ём больш за 300 старонак). У 1992 выходзіла больш за 7430 штотыднёвых выданняў агульным тыражом больш за 56 млн.экз. Існуюць выдавецкія групы і канцэрны. У 1992 20 буйнейшых (паводле тыражу) выдавецкіх груп выдавалі 519 штодзённых газет, тыраж якіх складаў амаль 60% дзённага тыражу ўсяго амер. друку. Найб. значныя: «Доу Джонс энд компані», «Трыбюн компані», «Ганет компані», «Таймс—Мірар». Буйнейшыя агенцтвы друку: Асашыэйтэд Прэс (з 1848) і Юнайтэд Прэс Інтэрнэшанал, засн. ў 1958 у выніку аб’яднання Юнайтэд Прэс (з 1907) і Інтэрнэшанал Ньюс Сервіс (з 1909).
Радыё пачало дзейнічаць з 1920 у г. Пітсбург. Існуюць камерцыйныя і некамерцыйныя радыёвяшчальныя сеткі, аб’яднаныя ў буйныя кампаніі: «Нэшанал бродкастынг компані» (з 1926), «Каламбія бродкастынг сістэм», «Мючуэл бродкастынг сістэм» (з 1934), «Амерыкан бродкастынг компані» (з 1944), якая ў 1986 ператворана ў «Кэпітал сітыс» («Амерыкан бродкастынг компаніс», мае ўласную радыёвяшчальную сетку). Некамерцыйныя кампаніі: «Амерыкан паблік рэйдыо», «Нэшанал паблік рэйдыо» (прыватная карпарацыя). Дзейнічаюць таксама радыёстанцыі, якія вядуць перадачы на замежных мовах і на тэр. ЗША, і па-за іх межамі: «Рэйдыо стэйшэн» «Войс оф Фрэндшып» (з 1939), «Войс оф Амерыка» (з 1942).
Рэгулярная трансляцыя праграм тэлебачання ў ЗША вядзецца з 1939, першая тэлевізійная сетка створана ў 1949. У 1953 зацверджана адзіная сістэма каляровага тэлебачання — Нэшанал тэлевіжэн сістэм каміты, першая станцыя гэтай сістэмы пачала вяшчанне ў 1956 у г. Чыкага. Буйнейшыя тэлевізійныя карпарацыі — Эн-Бі-Сі-ТБ, Сі-Бі-Эс-ТБ, Эй-Бі-Сі-ТБ. Камерц. кабельная сетка дзейнічае ў рамках карпарацыі «Тэрнер бродкастынг», якой належаць каналы «Кайбл ньюс нетуарк» (CNN), Ці-Эс-Бі (забаўляльныя праграмы і фільмы), Ці-Эн-Ці (мультфільмы для дзяцей і некамерцыйныя фільмы); «Мультымедыя кейблвіжэн». Грамадскае тэлебачанне — «Паблік бродкастынг сервіс» (PBS) — фінансуецца прыватнымі абанентамі і ўрадавымі фондамі.
Літаратура. Першыя на кантыненце англамоўныя празаічныя творы з’явіліся ў 17 ст. ў англ. калоніях Новы Плімут і Віргінія. Л-ра ранняга каланіяльнага перыяду (1607—1700) зазнала моцны ўплыў пурытанізму, які ў той час панаваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, і мела пераважна рэліг.-маралізатарскі характар. Асн.літ. жанр — багаслоўскія трактаты, пропаведзі і памфлеты, а таксама дзённікі, мемуары і гіст. творы пра жыццё калоній. Важную ролю ў развіцці нац. л-ры адыграла творчасць рэв. асветнікаў эпохі вайны за незалежнасць 1775—83 (Ф.Фрэно, Б.Франклін, Т.Пейн, Х.Джэферсан), якая вызначалася баявым, палемічным характарам (асн. жанры — паліт. памфлет і рэв. паэзія). Працэс фарміравання нац.амер. л-ры завяршыўся ў эпоху рамантызму (1-я пал. 19 ст.), які ў сваім развіцці прайшоў 2 этапы. 1-ы («ранні») перыяд прыпадае на 1820—30-я г. У 1820 у «Кнізе эскізаў» В.Ірвінга ўпершыню адлюстраваны рысы нац.амер. светаадчування, своеасаблівасць эстэтыкі амер. рамантызму: іранічная трактоўка традыц.рамант. сюжэтаў («Жаніх-прывід», «Легенда пра Сонную лагчыну»), адметнасць амер. гістарызму (цікавасць не столькі да гіст. падзей, колькі да іх уплыву на нар. жыццё), натывізм. Амер. рамантызм стварыў сваю філасофію — трансцэндэнталізм (літ. група «Маладая Амерыка»), буйнейшымі прадстаўнікамі якой былі Р.У.Эмерсан і Г.Д.Тора. Пісьменнікі 2-га («позняга») перыяду рамантызму (1840—50-я г., Г.Мевіл, Н.Хотарн, Э.По) успрымалі амер. рэчаіснасць трагічна; зло, што існуе ў жыцці, разглядалі як спрадвечнае, непахіснае, пераможнае. У сярэдзіне 19 ст. пашырылася абаліцыянісцкая літаратура (Г.Бічэр-Стоу, Г.У.Лангфела і інш.). Вял. ролю ў развіцці нац.амер. л-ры адыграла творчасць У.Уітмена, паэта-дэмакрата, які прапаведаваў роўнасць усіх людзей і рэчаў і здолеў надаць гэтай дэмакратыі касмічны, сусветны маштаб. Яго паэзія дала пачатак традыцыі белага верша ў паэзіі ЗША, якую ў 20 ст. прадоўжылі А.Гінзберг, У.Стывенс, У.К.Уільямс. Самабытная паэзія Э.Дзікінсан таксама атрымала прызнанне толькі ў 20 ст. У 1870-я г.рэаліст. тэндэнцыі развівалі Г.Джэймс і У.Дз.Хоўэлс. Найб. значэнне для станаўлення рэаліст. прозы мела творчасць М.Твэна. Яго раман «Прыгоды Гекльберы Фіна» адметны актуальнасцю праблематыкі, тыповасцю вобразаў, шырынёй сац. абагульнення і сац. канфлікту, набыў характар нацыянальнага і стаў вызначальным дляамер.рэаліст. л-ры. Мяжа 19—20 ст. адзначана прыходам пісьменнікаў, якія імкнуліся да глыбіннага даследавання жыцця краіны і рэаліст. яго адлюстравання, часам з натуралістычным (С.Крэйн, Ф.Норыс) або рамант. ці сатыр. адценнем (Дж.Лондан, А.Г.Бірс, О.Генры). Творчасць Т.Драйзера ў многім акрэсліла кірунак амер. л-ры 1-й пал. 20 ст. У сваіх творах ён паслядоўна даследаваў феномен «амер. мары», які вызначаў нац.амер. свядомасць і псіхалогію. 1920-я г. — час росквіту рэаліст. (Ш.Андэрсан, С.Льюіс, Э.Сінклер, Э.Хемінгуэй, Ф.С.Фіцджэральд, Дж.Дос Пасас і інш.) і мадэрнісцкай (Ю.О’Ніл, У.Фолкнер, Г.Стайн, Т.С.Эліят, Э.Паўнд і інш.) л-ры. Значнай з’явай у літ. жыцці краіны стала стварэнне т.зв. «паўд. школы» амер. рамана, прадстаўнікі якой услаўлялі былую веліч Поўдня, еднасць чорных і белых («паўд. міф»), Асн. ідэяй творчасці Фолкнера, Т.К.Вулфа, Ф.О’Конар, Э.Колдуэла, К.Мак-Калерс, Р.П.Уорэна, К.А.Портэр стала непрыманне бурж. адносін і ладу жыцця. Заснавальнікам сучаснай амер. драматургіі з’яўляецца О’Ніл. Развівалася інтэлектуальная (Эліят, Паўнд, Стывенс) і грамадская (Уільямс, Х.Крэйн, Р.Фрост) паэзія.
У 1930-я г. ў сувязі з Вял. дэпрэсіяй у Амерыцы і пашырэннем фашызму ў Еўропе амер.л-ра становіцца больш леварадыкальнай і востракрытычнай у ацэнках амер.паліт. сістэмы: «Гронкі гневу» Дж.Э.Стэйнбека, «Мець і не мець» Хемінгуэя, гіст. раманы Г.Фаста. Асаблівасцю амер. рамана пра 2-ю сусв. вайну стала выкрыццё фашызму і рэакцыйных зрухаў у жыцці краіны, якія могуць прывесці да ўзнікнення дыктатуры і таталітарызму (раманы Н.Мейлера, Дж.Джонса, Дж.Р.Херсі, І.Шоу, К.Вонегута). У 1950-я г.асн. тэмай рэаліст. і мадэрнісцкай л-ры стала адчужэнне асобы ў бездухоўным грамадстве: «Над безданню ў жыце» Дж.Д.Сэлінджэра, «Лугавая арфа» Т.Капотэ. У пач. 1960-х г. новыя тэндэнцыі ў л-ры звязаны з ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека: «Гадзіннік без стрэлак» Мак-Калерс і «Зіма трывогі нашай» Стэйнбека, раманы Колдуэла, творы Дж.Апдайка. У пасляваенныя часы аформіўся і своеасаблівы пласт духоўнага жыцця — масавая літаратура. У 1970-я г. ў л-ры ЗША — пара аналізу, што абапіраецца на рэаліст. традыцыі 20 ст. і падмацоўваецца эмацыянальнай напружанасцю антываен., антырасісцкага і антыманапалістычнага рухаў (раманы Дж.Чывера, Дж.Хелера, У.Стайрана, Вонегута, Мейлера, Э.Л.Доктараў, Г.Відала, Дж.К.Оўтс). Значнае месца ў пасляваен. л-ры займае філас. раман, адметны імкненнем да глыбіннага асэнсавання быцця, пераацэнкі традыцыйных ідэйна-эстэт. і этычных каштоўнасцей (Т.Уайлдэр, Херсі, Уорэн, Дж.Гарднер, Стайран). Своеасаблівае адлюстраванне супярэчнасцей і складанасцей быцця — постмадэрнісцкая л-ра, якая на невырашальнасць жыццёвых праблем адказвае гульнёй, карнавалам масак, эстэтычным хаосам (Дж.Барт, Т.Пінчан, Д.Бартэльм, П.Донліві, М.Макарці). Л-ру ЗША 2-й пал. 20 ст. прадстаўляюць таксама навук. фантасты А.Азімаў, Р.Брэдберы. У галіне драматургіі вылучыліся Х.Уільямс, А.Мілер і інш. Стан сучаснай амер. л-ры вызначаюць пісьменнікі Т.Морысан, Дж.Смайлі, Дж.Гамільтан, Р.Бэнкс, П.Остэр і інш.
Першыя пераклады на бел. мову амер. л-ры з’явіліся ў 1920-я г. У 1926 выдадзены апавяданні Лондана, 4 раздзелы «Песні пра Гаявату» Лангфела; у 1927 — «Песня пра вольны шлях» Уітмена ў перакладзе А.Мардзвілкі; у 1928 — зб. паэзіі «Кветкі з чужых палёў» (пер. Ю.Гаўрук). У 1930—40-я г. асобнымі выданнямі на бел. мове выйшлі «Маленькі старацель» Б.Гарта, «Пракляты агітатар» М.Голда, «Трое парасятак» У.Дыснея, «Апошні з магікан» Дж.Ф.Купера, «Незвычайны адрывак», «Бук — паштовы сабака», «Забаставаў», «Кулі», «Белы ікол» (пад назвай «Белы Клык»), «Сказанне аб Кішы», «Смок Белью» Лондана, «Прыгоды Тома Соера», «Прыгоды Гекльберы Фіна», «Прынц і жабрак» Твэна, «Дзесяць дзён, якія ўзварухнулі свет» Дж.Рыда, «Злодзей», «Аўтамабільны кароль», «No pasaran!» — «Яны не пройдуць!» Сінклера. У 1969 выйшаў «Спеў пра Гаявату» Лангфела (пер. А.Куляшоў), у 1971 — зб. «Утаймаванне веласіпеда» (апавяданні Андэрсана, Брэдберы, Колдуэла, Хемінгуэя, Р.Шэклі, Твэна), у 1978 — вершы Уітмена (зб. «Лісце травы», пер. Я.Сіпакоў). Асобныя вершы К.Сэндберга, Фроста, Голда пераклаў Я.Семяжон. З 1982 у альманаху «Далягляды» публікаваліся асобныя творы Дж.О’Хары, Мак-Калерс, Гарднера (пер. У.Шчасны), Бірса (пер. А.Кудраўцаў), У.Сараяна (пер. І.Сляповіч), Брэдберы (пер. М.Кандрусевіч), Андэрсана (пер. М.Чыкалава), эсэ Фолкнера і Стэйнбека. Розныя перыяд. выданні змяшчалі апавяданні Брэдберы, Вонегута, Відала, Кларка, Колдуэла, Ф.Баноскі ў перакладах А.Асташонка, С.Дорскага, Л.Чарнышовай. У серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» выдадзены «Па кім звоніць звон» Хемінгуэя (1991, пер. В.Небышынец), «Гронкі гневу» Стэйнбека (1993, пер. Дорскі) і інш.
Архітэктура. У дакалумбаў час былі пашыраны пабудовы мясц. індзейскіх плямён: ярусныя дамы-селішчы (пуэбла), паўпадземныя свяцілішчы (ківа) з фігурнымі і арнаментальнымі размалёўкамі і інш. З 16 ст. на тэр. ЗША укараняецца еўрап.буд. традыцыя. Ствараюцца ўмацаваныя будынкі місій і храмаў з лаканічнымі формамі і разнымі парталамі, з адчувальным уплывам індзейскага і мекс. мастацтва. З канца 17 ст. пачалася рэалізацыя планаў гар. забудовы на аснове прамавугольных схем (план г. Філадэльфія, 1682). У канцы 18 ст. ў архітэктуры пануюць формы і прынцыпы класіцызму (пабудовы Ч.Булфінча, Т.Джэферсана і інш.). У 1790-х г. пачалося буд-ва новай сталіцы — Вашынгтона. З 1840-х г. дамінуюць псеўдаготыка і эклектызм, у масавай забудове — рацыянальныя тыпы канструкцый (метал, каркас у пабудовах інж. Дж.Богардуса). У 1880—90-я г. ўзнік новы тып пабудовы — шматпавярховы небаскроб (будынак Рылаенсбілдынг у Чыкага, 1890—94, арх. Д.Х.Бёрнем, Дж.У.Рут; пабудовы У. Ле Барана Джэні). Архітэктар Л.Салівен распрацаваў новыя архітэктанічныя прынцыпы вышыннага будынка, дзе рацыянальная канструкцыя набыла эстэт. сэнс (Аўдыторыум у Чыкага, 1887—89). Гэтай тэндэнцыі супярэчыла захапленне многіх архітэктараў архаічнымі матывамі. У 1920-я г. Ф.Л.Райт прадаўжаў распрацоўваць прынцыпы арган. архітэктуры, імкнуўся дасягнуць гармоніі пабудоў з прыродным асяроддзем. У 1930-я г. замацоўваецца функцыяналізм (102-павярховы будынак Эмпайр стэйт білдынг у Нью-Йорку, 1930—31, і інш.). У 1940—50-я г. Л.Міс ван дэр Роэ будаваў небаскробы на аснове простых геам. форм і шкляной абалонкі (жылыя дамы ў Чыкага, 1951, і канторскія будынкі ў Нью-Йорку, 1956—58). Адначасова шэраг архітэктараў звярнуўся да неакласіцызму («Лінкальн-цэнтр» у Нью-Йорку, 1962—68, арх. У.К.Харысан, М.Абрамовіц, Ф.Джонсан, Э.Саарынен і інш.). На развіццё архітэктуры 1950—60-х г.найб. ўплыў зрабіла творчасць Ф.Л.Райта (Музей Саламона Р.Гугенгайма ў Нью-Йорку, 1956—59), Саарынена (аэрапорт імя Кенэдзі ў Нью-Йорку, 1962), Л.Кана (мед. лабараторыі Пенсільванскага ун-та, Філадэльфія, 1957—61), шарападобныя канструкцыі Р.Б.Фулера. З канца 1970-х г. пашырылася архітэктура постмадэрнізму.
Выяўленчае мастацтва. Са стараж. часоў на тэр. ЗША развіваліся маст. культуры мясц. індзейскіх плямён. 9—4-м тысячагоддзямі да н.э. датуюцца наскальныя размалёўкі, дробная каменная пластыка, абагульнена трактаваныя каменныя галовы. З 4 ст.н.э. вядомы малюнкі на кераміцы з геам. і зааморфнымі ўзорамі, фігурныя пасудзіны, каменныя, гліняныя, драўляныя выявы людзей і жывёл, гліняныя люлькі ў выглядзе стылізаваных зааморфных фігур. Да 20 ст. захаваліся паліхромная разьба па дрэве ў абарыгенаў паўн.-зах. ўзбярэжжа, узорыстае ткацтва і малюнкі з каляровага пяску ў плямён паўд. захаду, размалёўка адзення і палатак (тыпі), аздабленні з пер’я ў плямён прэрый. Стараж.маст. традыцыі найб. захаваліся на Пн ЗША у алеутаў і эскімосаў. З пачаткам каланізацыі развіваецца еўрап.маст. культура. Партрэтны жывапіс 17—18 ст. вылучаўся наіўным імкненнем да дакладнасці адлюстравання, стылізаванымі формамі. У сярэдзіне 18 ст. Г.Хеселіус, Дж.Смайберт, Р.Фік стваралі рэаліст. партрэты каланістаў і індзейцаў. У творах Дж.С.Коплі ўвасобіўся ідэал энергічнага, гордага амерыканца. Б.Уэст ствараў палотны ў акад. стылі. На пач. 19 ст. тэндэнцыі рамантызму знайшлі адлюстраванне ў творах У.Олстана, Т.Салі, у краявідах мастакоў «школы ракі Гудзон», дзе панаваў дух першаадкрывальніцтва і асваення новых абшараў (Т.Коўл, Дж.Ф.Кенсет і інш.). Развіваўся парадны партрэт (Дж.Нігл, С.Морзе). У 1-й пал. — сярэдзіне 19 ст.рэаліст. кірункам вылучаюцца творы У.С.Маўнта, Дж.Бінгема, І.Джонсана, Дж.Піла, прымітывізм уласцівы творам Э.Хікса. У 2-й пал. 19 ст. ў творчасці У.Хомера (сцэны грамадз. вайны, побыту паляўнічых і рыбакоў) і Т.Эйкінса (сцэны гар. жыцця) сцвярджаюцца асновы рэаліст. школы. Развіццё амер. жывапісу вызначае еўрап. мастацтва: Дж.Інес працаваў у традыцыях барбізонскай школы, М.Кэсет — імпрэсіянізму, А.Райдэр — сімвалізму. Сярод вядомых мастакоў: жывапісцы Дж.Уістлер (псіхал. партрэты з сімвалічнай колернай гамай), Дж.Сарджэнт (выдатны каларыст, майстар партрэта), скульптар А.Сент-Годэнс (рэаліст. партрэты, помнікі, надмагіллі). У рэчышчы неакласіцызму працавалі скульпт. Х.Грынаў, Х.Паўэрс, Э.Д.Палмер. З пач. 20 ст. ўзмацніліся тэндэнцыі рэаліст. мастацтва ў творчасці мастакоў «школы скрыні для смецця» (Дж.Слоўн, Дж.Белаўз і інш.), жывапісцаў Р.Кента, Э.Хопера, скульпт. Дж.Эпстайна, У.Зораха і інш. Пад уплывам еўрап. авангардысцкіх пошукаў мастакі пачалі працаваць у кірунках дадаізму (М.Рэй), футурызму (Дж.Стэла), абстракцыянізму (А.Доў, С.Дэйвіс), амер. версіі кубізму (Ч.Шылер). У 1930-я г. ў ЗША пераехалі лідэры сюррэалізму (С.Далі, І.Тангі); сюррэалізм развіваецца ў творчасці Дж.О’Кіфа, О.Пікенса, А.Олбрайта. У 1940-я г. сцвярджаецца абстрактны экспрэсіянізм (жывапісцы Дж.Полак, А.Горкі, В. дэ Кунінг, М.Ротка, скульпт. А.Колдэр, Д.Сміт, Р.Ліпалд, Ф.Клайн), які адлюстроўваў напружаны характар амер. жыцця і пошукі аўтэнтычнасці поліэтнічнага грамадства. У 1950—60-я г. развіваецца поп-арт (Р.Раўшэнберг, Дж.Джонс, Э.Уорхал, Р.Ліхтэнстайн) як спроба эстэтызацыі масавай культуры і банальнага асяроддзя. Мастакі оп-арту (Т.Сміт, Э.Келі) будавалі творы на аптычных эфектах. На пач. 1970-х г. узнік гіперрэалізм (фотарэалізм) з яго ілюзіяністычным адлюстраваннем рэчаіснасці (Ч.Клоўз, Р.Маклін). Найноўшыя тэндэнцыі ўвасабляе канцэптуальнае мастацтва (лэнд-арт, бодзі-арт і інш.), у якім найважнейшым з’яўляецца сутнасць эстэт. факта, а не яго матэрыялістычная рэалізацыя.
Музыка. Муз. культура ЗША фарміравалася ў працэсе складанага ўзаемадзеяння паміж муз. традыцыямі еўрапейцаў-імігрантаў, пазней — неграў-нявольнікаў з Афрыкі і спрадвечнымі традыцыямі Амер. кантынента (пераважна муз. фальклор індзейцаў). Спалучэнне і ўзаемаўплыў гэтых пластоў і склалі аснову амер.прафес.муз. мастацтва. У побыце перасяленцаў былі пашыраны пурытанскія псалмы і гімны. У 1781 пастаўлены адзін з першых прафес.муз. твораў — аратарыяльнае дзейства «Незалежная Амерыка, або Храм Мінервы» Ф.Хопкінсана. У канцы 18 ст. ўзнік т.зв. рух хар. школ на чале з У.Білінгсам і інш. кампазітарамі-паўпрафесіяналамі, у творчасці якіх склаліся новыя, тыповыя для ЗША, рэліг.хар. гімны (т.зв. белыя госпелы, спірычуэлы). Адначасова распаўсюджвалася музыка прафес. кампазітараў — эмігрантаў з Еўропы. У фарміраванні нац. рыс амер. музыкі важную ролю адыгралі вандроўныя муз.-драм. трупы, т.зв. плывучыя т-ры (на параходах), т-ры менестрэляў (узніклі ў 1820-я г. на Пд ЗША), якія спалучалі англа-кельцкія нар. балады і гар. жанравыя песенькі з негрыцянскім муз. і танц. мастацтвам. З гэтых муз.-тэатр. відовішчаў пазней развіліся розныя нац.муз. жанры, у т. л.спірычуэл (сярод буйнейшых выканаўцаў П.Робсан, М.Джэксан, М.Андэрсан), блюз (У.Хэндзі, Б.Сміт, Дж.Джоплін), рэгтайм (С.Джоплін) і інш. У сярэдзіне 19 ст. ўзніклі шматлікія духавыя аркестры («бэнды») і хары, сімф. аркестры, муз.навуч. ўстановы і т-вы, у развіццё якіх вял. ўклад зрабіў Л.Мейсан. У 1883 у Нью-Йорку адкрыты т-р«Метраполітэн-опера» Сярод кампазітараў канца 19 — пач. 20 ст. Х.Паркер, Дж.Пейн, Дж.Чэдвік, А.Фуг (т.зв. нова-англ., ці бостанская школа). Блізкі да іх адзін з заснавальнікаў амер.прафес. музыкі З.Мак-Доўэл. Вял. ўклад у развіццё амер.муз. культуры зрабіў кампазітар і педагог А.Дворжак. Шматлікія муз. традыцыі ЗША абагульніў у сваёй творчасці Ч.Айвз. У 1920-я г., нягледзячы на ўплыў франц. імпрэсіянізму, у творах амер. кампазітараў У.Пістана, Р.Харыса, А.Копленда, Дж.Антэйла, Э.Сігмейстэра, Г.Каўэла, К.Раглса, Р.Сешнса, У.Г.Стыла і інш. прыкметна сцвярджэнне нац. стылю. Пасля 1-й сусв. вайны вял. ўклад у муз. культуру ЗША зрабілі еўрап. музыканты-эмігранты — М.Эльман, Я.Цымбаліст, С.Кусявіцкі, Л.Аўэр, Я.Хейфец, С.Рахманінаў, І.Левін і Р.Левіна, Р.Пяцігорскі, У.Горавіц, кампазітары Э.Блох і Э.Варэз, пазней І.Стравінскі, А.Шонберг, П.Хіндэміт, Э.Кшэнек, Д.Міё, Б.Бартак і інш. На мяжы 19—20 ст. у Новым Арлеане ўзніклі раннія формы джаза; сярод яго буйных майстроў Л.Армстранг, Э.Элінгтан, піяніст У.Бейсі (адзін з заснавальнікаў свінга), Б.Гудмен. Стылістычныя прыёмы джазавай музыкі выкарыстоўвалі большасць амер. кампазітараў. На аснове сімфанізацыі джаза і развіцця характэрных рыс афра-амер. фальклору глыбока нац. творы напісаў Дж.Гершвін (у т. л. опера «Поргі і Бес», 1935). У 1930-я г. на аснове папулярнай музыкі і некат. спецыфічных амер.тэатр. формаў узнік мюзікл, сярод лепшых узораў якога «Пра цябе я спяваю» (1931) Гершвіна, «Аклахома!» (1943) Р.Роджэрса, «Мая цудоўная лэдзі» (1956) Ф.Лоў, «Вестсайдская гісторыя» (1957) Л.Бернстайна. У 1930—40-я г. пашырыўся стыль кантры (сельская музыка і яе разнавіднасці; Дж.Роджэрс. Р.Эйкаф) і т.зв.гар. блюз (Х.Ледбелі, Б.Сміт і інш.). Сярод буйнейшых амер. кампазітараў (з 1940-х г.) У.Шумен, Дж.Карпентэр, С.Барбер, Дж.К.Меноці, В.Персікеці, Э.Картэр, Л.Бернстайн, П.Крэстан, М.Бэбіт, Л.Фос, А.Хованес, П.Менін, Л.Кёрчнер, Дж.Крам, Дж.Ітан, Ф.Глас, С.Рэйк; сярод выканаўцаў — дырыжоры Ю.Ормандзі, Л.Стакоўскі, Г.Шолці, Л.Маазель; піяністы Дж.Браўнінг, Р.Серкін, Б.Джайніс, Х.Л.Клайберн, М.Дыхтэр; скрыпачы І.Менухін, Н.Мільштэйн, І.Стэрн; спевакі М.Ланца, М.Хорн, Б.Сілс, Г.Мофа, М.Андэрсан, М.Добс, Л.Прайс. Сярод музыказнаўцаў Н.Сланімскі, Г.Чэйз, П.Г.Ланг, У.Хічкак, А.Эйнштэйн. На амер.муз. культуру 1960 — пач. 1990-х г. значна ўплываюць, з аднаго боку, эксперыментальная музыка, у т. л.камп’ютэрная музыка (Дж.Кейдж, Бэбіт, О.Люнінг, Э.Браўн і інш.), з другога — розныя віды поп-музыкі. Буйнейшыя оперныя кампаніі — «Метраполітэн-опера» і «Нью-Йорк сіці опера», сярод балетных труп «Амерыканскі тэатр балета», «Нью-Йоркскі гарадскі балет» і інш. Высокі ўзровень мае муз. адукацыя. Многія муз. школы і кансерваторыі фінансуюцца прыватнымі фондамі, у т. л. Джульярдская школа (Нью-Йорк), Муз.ін-т Кёртыс (Філадэльфія), Істменская школа музыкі (Рочэстэр). Пры многіх ун-тах існуюць муз. каледжы. Працуюць больш за 60 прафес.сімф. аркестраў, у т. л.Нью-Йоркскі філарманічны аркестр, Бостанскі сімфанічны аркестр, Філадэльфійскі сімфанічны аркестр, Кліўлендскі, Чыкагскі, шматлікія муз. т-вы, асацыяцыі, выд-вы; праводзяцца муз. конкурсы і фестывалі.
Тэатр. Першыя звесткі пра т-рПаўн. Амерыкі адносяцца да канца 17 ст. (паказы містэрый еўрап. місіянерамі). У 18 ст. гастраліравалі замежныя, пераважна англ. трупы. У 1716 ва Уільямсбергу (Віргінія) пабудаваны першы тэатр. будынак, дзе ў 1751 адкрыўся т-р Л.Халема, які паклаў пачатак прафес.тэатр. мастацтву ЗША. Ставіліся п’есы англ., з канца 18 ст. і амер. драматургаў (у асноўным У.Данлепа). Лепшыя акцёры Амерыкі 18 ст. былі англічанамі. У 1-й пал. 19 ст. фарміруюцца асн. рысы нац. акцёрскай школы. Пабудаваны спец.тэатр. памяшканні ў Нью-Йорку, Філадэльфіі, Бостане і інш. У 2-й пал. 19 ст. колькасць т-раў павялічылася, але яны былі пераважна вандроўныя (папулярныя т.зв. плывучыя т-ры па р. Місісіпі, якія ставілі пераважна меладрамы). Сярод акцёраў 19 ст. Дж.Бутс, Э.Форэст, Ш.Кашмен, Дж.Дру, А.Олдрыдж, Э.Бутс, Дж.Джэферсан, М.Фіск, М.Адамс, Дж.Марла, Р.Мансфілд, сям’я Барымараў. Узнікла асаблівая форма паказаў, якія ўключалі скетчы, пародыі, муз. эксцэнтрыку і інш., што стала характэрным дляамер.т-ра.
На рубяжы 19—20 ст. усталявалася камерцыйная сістэма ў т-ры (антрэпрэнёр наймаў трупу на адзін спектакль, які ставіўся, пакуль прыносіў даход) і выцесніла пастаянныя трупы еўрап. тыпу. Такія т-ры абсталяваліся ў Нью-Йорку на Брадвеі (ад 40 да 80 у розныя часы), з’явілася паняцце «брадвейны тэатр» як вял. камерцыйнае прадпрыемства. Тут працавалі рэжысёры Д.Беласка (увёў гістарызм і дакладнасць у пастаноўкі, якія даходзілі да натуралізму), А.Хопкінс (паст. «новай драмы»: п’есы Г.Ібсена, Л.Талстога, М.Горкага), Э.Казан (лепшы інтэрпрэтатар п’ес Т.Уільямса), О.Уэлс. З 1927 пачынаецца эпоха амер. мюзікла на брадвейскай сцэне (паст. «Плывучы тэатр» Ф.Зігфельда, гл. таксама ў раздзеле Музыка).
У процівагу брадвейскаму камерцыйнаму т-ру ў сярэдзіне 1910-х г. узнік грамадскі рух за мастацтва вял.сац. зместу, за развіццё нац. драматургіі і рэжысуры. Узніклі т.зв. малыя тэатры, дзе ставіліся Ібсен, Б.Шоу, А.Чэхаў, засвойваўся еўрап. вопыт «свабодных тэатраў», у першую чаргу МХАТа і сістэмы К.Станіслаўскага. Т-р «Провінстаўн» (1915—29) гал. задачай лічыў развіццё сучаснай амер. драматургіі (п’есы Ю.О’Ніла з удзелам аўтара), «Гілд» — новыя метады акцёрскага выканання (па сістэме Станіслаўскага) і арыентацыя на «новую драму», «Грамадзянскі рэпертуарны тэатр» (1926—32) Е. Ле Гальен арыентаваўся на класіку, т-р «Груп» (1931—41) — на маладых амер. драматургаў. Падрыхтоўку дзеячаў т-ра пачалі буйныя ун-ты, дзе адкрываліся універсітэцкія т-ры. З дзейнасцю малых і універсітэцкіх т-раў звязана творчасць драматургаў О’Ніла, С.Хоўардл. П.Грына, Э.Райса, А.Мальца, Дж.Лоўсана; рэжысёраў Хопкінса, Ф.Мёлера, Х.Клермена, Л.Страсберга, Казана, Р.Мамуляна; акцёраў А.Ланта, Л.Фантан, К.Корнел, Ле Гальен, Дж.Барымара, Л.Адлера; тэатр. мастакоў Р.Джонса, Л.Саймансана, С.Х’юма, М.Гарэліка і інш. У гады крызісу колькасць т-раў скарацілася. Узніклі першыя дзярж. т-ры ЗША — федэральныя. Папулярнай тэатр. формай стала «жывая газета» (з выкарыстаннем газетных матэрыялаў).
Пасля 2-й сусв. вайны ўзнік тэрмін «па-за Брадвеем». Рух «пазабрадвейных» т-раў у 1950—60-я г. стаў важнейшым кампанентам тэатр жыцця ЗША. Яны ставілі творы класічнай і сучаснай драматургіі, не прынятыя Брадвеем. Сярод рэжысёраў і акцёраў т-раў «Крыкет», «Лівінг», «Фінікс», «Арэна стэйдж», «Круг у квадраце», «Тэатр вуліцы»: Н.Хоўтан, Х.Кінтэра, Дж.Маліна, С.Холм, З.Фічэндлер, Д.Рос, Э.Бенкрафт, З.Мостэль, Р.Херыс і інш. На пач. 1960-х г. «брадвейныя» і «пазабрадвейныя» т-ры пачалі збліжацца на камерцыйнай аснове, што выклікала пратэст маладых гледачоў. У 1968 разгарнуўся «пазабрадвейны» рух «трэцяга» пакалення — альтэрнатыўнага т-ра, які адмаўляў усе традыцыі: «Эль тэатра кампесіна» Л.Вальдэса, «Мобіль тэатр» Дж.Папа, «Брэд энд папет» П.Шумана, «Мімічная трупа» Р.Дэвіса, «Опен тэатр» Дж.Чайкіна. Павялічылася колькасць негрыцянскіх труп («Нью Лафает», «Негрыцянскі ансамбль» і інш.). У 1964 арганізаваны рэпертуарны т-р Лінкольнскага цэнтра мастацтваў у Нью-Йорку з комплексам тэатр. устаноў: т-рамі муз., драм., камерным «Форум», тэатр. б-кай-музеем, школай (маст. кіраўнік з 1973 — Пап).
Кіно. Першыя кінасеансы адбыліся ў 1896 амаль адначасова са з’яўленнем кінематографа ў Еўропе. На мяжы 20 ст. зарадзілася ўласна амер. вытворчасць. У пач. 1910-х г. барацьба т.зв. незалежных кінавытворцаў з Патэнтным трэстам прывяла да перабазіравання большасці студый на зах. ўзбярэжжа, дзе ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса ўзнік буйнейшы ў свеце цэнтр амер. кінавытворчасці — Галівуд. Дасягненнямі першапачатковага перыяду развіцця (1900—10-я г.) былі фільмы Э.Портэра («Вялікае абрабаванне цягніка», 1903), вестэрны Т.Інса, «амер. камічны» жанр, бацькам якога лічаць М.Сенета. З імем Д.Грыфіта («Нараджэнне нацыі», 1915, «Нецярпімасць», 1916) звязана станаўленне сусв. кіно як мастацтва. У 1920-я г. ствараецца сістэма кінавытворчасці, якая ўключала інстытут прадзюсерства, сістэму «зорак», дарагія пастаноўкі, выкарыстанне папулярных сюжэтаў і жанраў, што часта адлюстроўвалі «амер. мару». Буйнейшыя амер. кінакампаніі аб’ядналіся ў вял. кінаканцэрн «Метро-Голдвін-Маер» (1919—24). Вядучымі жанрамі таго часу былі экзатычныя і рамантычныя драмы, салонныя камедыі (фільмы С. Дэ Міля, Э.Любіча). Гэтыя гады наз. «залатым стагоддзем» амер. кінакамедыі: Р.Арбэкль, Б.Кітан, Г.Лойд, Ч.Чаплін, які заклаў асновы высокага мастацтва кінематаграфічнай трагікамедыі («Малыш», 1921, «Цырк», 1923, «Залатая ліхаманка», 1925). Значны ўплыў на станаўленне кіно ЗША мелі кінатворцы з Еўропы: Дж.Штэрнберг (стваральнік гангстэрскага фільма), Э.Штрогейм («Сквапнасць», 1924) і інш. «Зоркі» 1910—20-х г. — М.Пікфард, Д.Фэрбенкс, Р.Валентына, Г.Свенсан і інш. З 1927 (дэманстрацыя фільма «Спявак джаза») пачалася эра гукавога кіно. Найб. папулярнымі сталі муз. фільмы («Брадвейская мелодыя», 1929, «Кароль джаза», 1930). Вял. дэпрэсія паўплывала і на кінематограф: з’явілася шмат рэалістычных, крытычных твораў у жанры гангстэрскага фільма («Твар са шрамам», 1932, Х.Хоўкса), па праблемах правасуддзя («Я — збеглы катаржнік», 1932, М. Ле Роя), пра 1-ю сусв. вайну («На заходнім фронце без змен», 1930, Л.Майлстаўна) і інш.Асн. жанры масавай прадукцыі — вестэрны, фільмы жахаў, фантастыка, меладрамы, эксцэнтрычныя камедыі. Каб прывабіць гледача і выйграць канкурэнцыю з радыё, Галівуд з сярэдзіны 1930-х г. робіць стаўку на відовішчныя магчымасці кіно: ставяцца гісторыка-біягр. фільмы, «бліскучыя» касцюмныя меладрамы, эпічныя фільмы з нац. гісторыі («Знесеныя ветрам» В.Флемінга, 1939). Славутыя рэжысёры гэтага перыяду: Чаплін («Агні вялікага горада», 1931, «Новыя часы», 1936), Дж.Форд («Дыліжанс», 1939, «Гронкі гневу», 1940), У.Уайлер («Тупік», 1937, «Лісічкі», 1941), Ф.Капра («Гэта здарылася аднойчы ноччу», 1934), У.Дысней — рэфарматар амер. мультыплікацыі (серыя пра Мікі Маўса, «Беласнежка і сем гномаў», 1938). Значны ўплыў на развіццё маст. мовы сусв. кіно зрабіў наватарскі фільм О.Уэлса «Грамадзянін Кейн» (1941). Буйнейшыя зоркі гэтага перыяду: М.Уэст, браты Маркс, К.Гейбл, Г.Гарба, М.Дзітрых, Б.Дэйвіс, Г.Купер, дзеці-«зоркі» Ш.Тэмпл, Дз.Дурбін, Дж.Гарленд. У гады 2-й сусв. вайны ствараліся дакумент. і ігравыя фільмы, прысвечаныя ваен. падзеям: серыя «За што мы змагаемся» Капры, «Бітва каля вострава Мідуэй» Форда (1942), «Вялікі дыктатар» (1940) Чапліна, «Місіс Мінівэр» (1942) Уайлера, «Касабланка» (1943) Кёртыца. Сярод значных твораў пасляваенных гадоў «Лепшыя гады нашага жыцця» (1946) Уайлера, «Трамвай «Жаданне» (1951), «У порце» (1954) Э.Казана, фільмы-гіганты «Амерыканец у Парыжы» (1951) В.Мінелі, «80 дзён вакол свету» (1956) М.Андэрсана, «Вайна і мір» (1956) К.Відара. У 1950-я г., у цяжкі для Галівуда перыяд макартызму, былі вымушаны эмігрыраваць многія выдатныя кінамайстры (Чаплін, Ж.Дасэн, Дж.Лоўзі). «Зоркі» 1940—50-х г.: Х.Богарт, М.Бранда, Г.Пек, М.Манро, Э.Тэйлар, О.Хепбёрн і інш.
У канцы 1950-х г. кінематограф з акцёрска-прадзюсерскага ператвараецца ў рэжысёрскі. «Вялікай тройкай» «новых незалежных» называюць С.Кубрыка («Доктар Стрэйнджлаў», 1963, «Касмічная Адысея 2001 года», 1968), Дж.Франкенхеймера («Сем дзён у маі», 1964), Дж.Касаветэса («Цені», 1967). Сярод фільмаў, што адлюстроўвалі важныя праблемы амер. грамадства «Боні і Клайд» А.Пена (1967), «Бестурботны яздок» Д.Хопера, «Паўночны каўбой» Дж.Шлезінгера, «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» Дж.Хіла (усе 1969). З’явіўся новы тып акцёра (антыгерой): У.Біты, Ф.Данаўэй, Дж.Нікалсан, Дж.Фонда, Д.Хофман і інш. Выпускалася і тыповая галівудская прадукцыя: «Бен Гур» (1959) Уайлера, «Лоўрэнс Аравійскі» (1962) Д.Ліна, мюзіклы «Мая цудоўная лэдзі» (1964) Дж.К’юкара, «Вестсайдская гісторыя» (1961), «Гукі музыкі» (1965) Р.Уайза і інш. У 1970—80-я Галівуд перабудоўваецца з улікам вопыту «новых незалежных» і пад уплывам неакансерватызму. Узнік тэрмін «Новы Галівуд», дзе ствараецца «новае старое кіно». Узнаўляюцца галівудскія міфы, узнікае новая сістэма «зорак» (Дж.Ланг, К.Тэрнер, М.Пфайфер, Ш.Стоўн, Дж.Фостэр, К.Бейсінгер, Дж.Робертс, Р. Дэ Ніра, А.Пачына, М.Гібсан, М.Дуглас, М.Шын, Э.Хопкінс, Т.Круз, Т.Хэнкс, С.Уівер, Р.Гір, Э.Мэрфі, М.Рурк, С.Сталоне, А.Шварцэнегер і інш.). Адбываецца вяртанне да жанравага кіно з пэўнай мадэрнізацыяй папярэдніх канонаў: фільмы жахаў, фільмы катастроф, касм. фантастыка, гангстэрскія фільмы, баевікі, трылеры і інш. «Вялікая чацвёрка» рэжысёраў гэтага перыяду арыентавалася на жанравае кіно, зробленае на высокім прафес. узроўні, часта з выкарыстаннем камп’ютэрных спецэфектаў: Ф.Копала («Хросны бацька»-1, -2, -3, адпаведна 1972, 1974, 1992), С.Спілберг (серыя пра Індыяну Джонса, 1980-я г.), Дж.Лукас («Зорныя войны», 1977), акрамя М.Скарсезе, арыентаванага хутчэй на еўрап. кіно. Жанравая арыентацыя характэрна і для кінематографа 1990-х г. Працягвае існаваць кіно сац. праблематыкі: в’етнамская тэма («Паляўнічы на аленяў», 1978, М.Чыміна, «Апакаліпсіс сёння», 1979, Копалы, «Узвод», 1986, О.Стоўна), негрыцянская тэма («Армейская гісторыя», 1984, Н.Джуісана, «Малькальм Ікс», 1993, С.ЛІ), амер. і сусв. гісторыя («Гандзі», 1982, Р.Атэнбара, «Танцы з ваўкамі», 1990, К.Костнера, «Спіс Шындлера», 1993, Спілберга), праблемы існавання асобы ў грамадстве («Палёт над гняздом зязюлі», 1975, М.Формана, «Эні Хол», 1977, В.Алена, «Філадэльфія», 1993, Дж.Дэме) і інш. Сярод рэжысёраў старэйшага пакалення таксама М.Нікалс, Р.Олтмен, А.Пакула, С.Полак, У.Фрыдкін, Х.Эшбі і інш. Рэжысёры пакалення «япі» (маладыя гар. прафесіяналы): Дэме, Р.Земекіс, Д.Лінч, Дж.Лэндыс, К.Таранціна і інш., на якіх уплываюць постмадэрнісцкія тэндэнцыі сучаснай культуры. У амер. кінематографе працуюць і замежныя рэжысёры (Р.Паланскі, Дж.Шлезінгер, А.Канчалоўскі, Б.Берталучы і інш.). Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук (засн. ў 1927) штогод прысуджае прэстыжную кінаўзнагароду «Оскар» (з 1929). Праводзяцца міжнар. кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе, Сан-Францыска, Чыкага, Нью-Йорку і інш. Сярод буйнейшых кінакампаній: «Каламбія пікчэрс», «Парамаўнт», «Уорнер бразерс», «20-е стагоддзе — Фокс» і інш.
Беларусы ў ЗША. Эміграцыя з Беларусі ў ЗША бярэ пачатак у 17 ст. Тры падзелы Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. садзейнічалі выезду ўдзельнікаў нац.-вызв. руху (Д.Касцюшка, М.Судзілоўскі і інш.), каталіцкіх святароў (Ф.Дзеружынскі, Б.Крукоўскі, Н.Корсак, Кольман), якія зрабілі важкі ўклад у стварэнне і пашырэнне ў ЗША каталіцкай школьнай адукацыі. Ураджэнцы Беларусі былі ў ліку заснавальнікаў с.-г. калоній у ЗША. У 1805—14 існавала Бел. правінцыя Т-ва Ісуса як саюз амер. і бел. езуітаў. Масавая эміграцыя ў ЗША, якая была выклікана сац.-эканам. прычынамі, пачалася ў канцы 19 ст. Эмігранты гэтай хвалі не здолелі нацыянальна арганізавацца і далучаліся да інш.нац. згуртаванняў. Першыя бел. гурткі ўзніклі ў 1908 і звязаны з асобай А.Сянкевіча. У 1912 засн.бел. парафія св. Юрыя і арг-цыя ўзаемадапамогі (Чыкага), Т-ва беларусаў і маларосаў (Мічыган). Пасля 1-й сусв. вайны цэнтрам бел.нац. жыцця стаў Чыкага, куды прыехалі паліт. эмігранты, удзельнікі 1-га Усебел. кангрэсу, вядомыя святары. У 1920 А.Чарапук, П.Чопка, В.Трафімовіч заснавалі Бел.нац.к-т, у 1923 у Нью-Йорку пачаў працаваць аддзел Бел. стралецкага саюза. На пач. 1920-х г. у штатах Нью-Джэрсі, Нью-Йорк, Ілінойс Мічыган, Пенсільванія, гарадах Нью-Йорк, Нью-Брансуік існавала больш за 10 бел. арг-цый, у т. л. ў Нью-Йорку Бел.нац.к-т, Бел. прэсавае бюро (выдавала «Бюлетэнь», распаўсюджвала кнігі і беларускамоўныя газеты). На з’ездзе беларусаў-эмігрантаў ЗША і Канады (Чыкага, 1923) была вызначана праграма нац.-паліт. дзейнасці і заснаваны Бел.-амер. нац. саюз (БАНС, 1923—33) на чале з Я.Варонкам. Пры саюзе дзейнічалі Бел. клуб, бібліятэка, прэс-бюро БНР, к-т дапамогі працаўнікам Зах. Беларусі, школьная камісія. Пры дапамозе БАНС створаны бел. арг-цыі ў штатах Вісконсін (Бел.нар.т-ва), Індыяна, Мічыган.
У канцы 1920 — пач. 30-х г. у Чыкага заснаваны Бел.-амер. грамадскі клуб, Бел. дапамогавы камітэт, Бел.культ.-адукац.т-ва, Бел.-амер. нац. аб’яднанне, а таксама арг-цыі ў штатах Нью-Йорк, Нью-Джэрсі, Ілінойс, Мічыган і інш. У час 2-й сусв. вайны дзейнічалі Бел.-амер. нац. рада (з 1941, Чыкага), Менскае зямляцтва (1944, Нью-Йорк) і Слав. брацтва (Нью-Йорк), якія аказвалі паліт. і матэрыяльную падтрымку БССР. Масавыя перасяленні ў ЗША (у асн.паліт. эміграцыя) пасля 2-й сусв. вайны адзначаны ў 1948—54. За гэты час прыехала каля 50 тыс.чал., якія рассяліліся ў штатах Ілінойс, Нью-Джэрсі, Нью-Йорк, Агайо, Пенсільванія, Каліфорнія, Мічыган. У сярэдзіне 1950-х г. існавала каля 30 бел. арг-цый. Падзел бел. эміграцыі на прыхільнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), які адбыўся ў Германіі, захаваўся ў ЗША і адбіўся на ўсіх арганізац. формах бел. грамадскага жыцця. Паводле характару дзейнасці вызначаюцца: паліт. арг-цыі — Рада БНР, Фонд 25 Сакавіка, БЦР, Бел.нац. фонд (1952—70), Бел. вызвольны фронт, Бел.к-тпаліт. дзеянняў (з 1976), Канферэнцыя вольных беларусаў (з 1977), Бел.-амер. кааліцыя супрацьдзеяння паклёпам (з 1982); агульнаграмадскія — Злучаны беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт, Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА), Бел.-амер. звяз (1958—70-я г.), Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Йорку, Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, Бел. каардынацыйны к-т у Чыкага; маладзёжныя — Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі, Саюз бел.-амер. моладзі, Арг-цыябел.-амер. моладзі ў штаце Ілінойс, скаўцкія арг-цыі ў Чыкага, Нью-Йорку, Саўт-Рыверы; студэнцкія — Бел.-амер. акад.т-ва (1950—57), клубы бел. студэнтаў пры Ратгерскім, Агайскім, Нью-Йоркскім ун-тах, Бел.культ.-асв.к-т; жаночыя — Бел. жаночае згуртаванне ў Кліўлендзе (з 1952), Бел. жаночае згуртаванне ў Амерыцы, секцыі жанчын пры БАЗА і Згуртаванні беларусаў штата Ілінойс; ветэранскія — Саюз амер.-бел. ветэранаў, Згуртаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў, літ. і навук. — Бел.літ. згуртаванне «Шыпшына» (1950—75), Крывіцкае навуковае таварыства імя Францішка Скарыны, Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Йорку, Бел.акад. каталіцкае т-ва «Рунь», Згуртаванне беларускіх мастакоў і ўмельцаў, Бел.бібліягр. служба, Аддзел Саюза бел. журналістаў, Бел.-амер. інфарм. служба (з 1984) і інш.Сац. і матэрыяльную падтрымку беларусам, навук. і культ. установам аказвалі Фонд самадапамогі, Фундацыя імя Крачэўскага, Бел. школьны фонд, Студэнцкі стыпендыяльны фонд, Бел. харытатыўна-адукац. фонд (з 1976), Фонд імя І.Любачкі (з 1977), Вялікалітоўскі (Беларускі) фонд імя Льва Сапегі, Фонд адраджэння Беларусі (з 1989). Асяродкі бел.культ.-грамадскага жыцця ў гарадах Нью-Йорк, Саўт-Рывер, Чыкага, Дэтройт; а таксама цэнтры «Полацак» (каля Кліўленда), «Белэр-Менск» (штат Нью-Йорк) і інш. (гл. таксама ў арт.Беларускія навуковыя і культурна-асветныя арганізацыі за мяжой, Беларуская шкала за мяжой). Створаны маст. калектывы: танц. групы «Лянок», «Матылёк», «Лявоніха», «Мяцеліца», ансамбль «Васілёк»; хоры «Гоман», «Каліна», «Васількі»; аркестры «Палесьсе», «Бярозка», «Нова», «Віхор»; тэатр. групы пад кіраўніцтвам В.Селех-Качанскага, М.Прускага, І.Цупрык і інш. Праходзяць выстаўкі твораў мастакоў, нар. ўмельства, бел. друку. Значнымі культ. і паліт. падзеямі былі Бел. фестывалі (1976, 1977, 1979), сустрэчы беларусаў Паўн. Амерыкі. Захаванню нац. свядомасці садзейнічаюць Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой, Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі, бел. каталіцкая парафія ўсх. абраду ў Чыкага (гл. таксама ў арт.Беларускія рэлігійныя арганізацыі за мяжой). Бел. кнігадрукаванне ў ЗША пачалося пасля 2-й сусв. вайны. Выдавецкай справай займаюцца навук., грамадскія і культ. арг-цыі, рэліг. ўстановы, прыватныя асобы. Падручнікі друкавалі выдавецкія суполкі «Пагоня», «Заранка», Бел. харытатыўна-адукац. фонд; маст. і рэліг. творы, перыёдыку — Бел. выдавецкае т-ва ў Саўт-Рыверы, Бел.выд-ва М.Прускага (з пач. 1950-х г., Гранд-Рапідс), Бел. выдавецкая сябрына (1960—70-я г., Чыкага), выд-вы «Час» (1975—80-я г.), «Родны край», W&D (з 1989, Гановер). Бел. перыёдыка прадстаўлена газетамі «Вестник», «Белорусская трибуна» (1926—32), «Беларуская трыбуна» (1950—53), «Беларус»; часопісамі: «Летапіс беларускай эміграцыі», «Беларускі сьвет», «Абежнік» БІНіМа, «Віці, «Веда», «Конадні», «Вольнае слова», «Царкоўны сьветач», «Беларуская зарніца», «Беларуская думка», «Шыпшына» (1956—75), «Полацак», «Беларус у Амерыцы» (1948—49), «Беларуская царква», «Голас царквы», «Беларускі дайджэст» (з 1992) і інш.; двухмоўнымі часопісамі «Беларуская моладзь», «Запісы», «The Byelorussian Times» («Беларускі час», 1975—83), англамоўнымі «Беларусіян Рэв’ю», «Byelorussian Business Herald» («Беларускі дзелавы веснік», з 1991). Найб. вядомыя бел. радыёпраграмы: пад кіраўніцтвам Я.Варонкі (1928—29, Чыкага), Я.Тарасевіча (з 1940-х г., Чыкага), П.Куляша (1952—53, Дэтройт), М.Казлякоўскага (1958—59, Трэнтан), Н.Жызнеўскага «Нёман» (з 1960, Чыкага) і інш. (гл. ў арт.Беларускае радыё за мяжой). Беларусы ЗША прадстаўлены ў міжнац. і міжнар. арг-цыях, у т. л. ў Нац. канфедэрацыі амер. этнічных груп, Асацыяцыі каталіцкіх інтэлектуалаў «Pax Romana», Антыбальшавіцкім блоку народаў, Нац. радзе рэсп. этнічных груп; удзельнічаюць у рабоце Этнічных рад і культ. арг-цый штатаў Нью-Джэрсі, Мэрыленд, Нью-Йорк, Каліфорнія, Агайо, Мічыган, Ілінойс і інш. У 1993 у Нью-Йорку засн.Сусв. згуртаванне яўрэяў Беларусі. Бел. перасяленцы канца 1980 — пач. 90-х г. (паводле неафіц. крыніц, у 1995 у ЗША пражывала каля 500 тыс. беларусаў), як правіла, дэнацыяналізаваны, не ўключаюцца ў работу існуючых нац. арг-цый і не ствараюць уласных.
Літ.:
История США. Т. 1—4. М., 1983—87;
Черные американцы в истории США. Т. 1—2. М., 1986;
Харц Л. Либеральная традиция в Америке: Пер. с англ.М., 1993;
Давыдов Ю.П. США — Западная Европа в меняющемся мире. М., 1991;
Historia Stanów Zjednoczonych Ameryki. T. 1—5. Warszawa, 1995;
Morison S.E., Commager H.S. The growth of the American Republic. Vol. 1—2. New York, 1962;
Писатели США. М., 1990;
Комаровская Т.Е. Осмысление прошлого в американском историческом романе XX в. Мн., 1993;
Мулярчик А. США: Век двадцатый. М. и др., 1994;
Чегодаев А.Д. Искусство Соединенных Штатов Америки, 1675—1975: Живопись, архитектура, скульптура, графика. М., 1976;
Иконников А.В. Архитектура США. М., 1979;
Современная архитектура США: Критич. очерки. М., 1981;
Green S.M. American art: A historical survey. New York, 1966;
Конен В.Д. Пути американской музыки: Очерки по истории муз. культуры США. 3 изд. М., 1977;
Яеж. Рождение джаза. М., 1984;
Коллиер Дж.Л. Становление джаза: Пер. с англ.М., 1984;
Engel L. The American musical theater. New York, 1975;
History of American music. New York, 1976;
Folk music and moden sound. Jackson, 1982;
The New Grove dictionary of American music. Vol. 1—4. London, 1986;
Skowron Z. Nowa muzyka amerykańska. Kraków, 1995;
Смирнов Б.А. Театр США XX в. Л., 1976;
Воинова З.В. Театральный Бродвей: эскапизм или пропаганда? // Современное западное искусство. М., 1972;
Вульф В.Я. От Бродвея немного в сторону, 70-е гг.М., 1982;
Колодяжная В.С. Кино США (1945—1960). М., 1963;
Соболев Р.П. Голливуд, 60-е гг.: Очерки. М., 1975;
Карцева Е.Н. Голливуд: Контрасты 70-х. М., 1987;
Бессмертный А., Эшпай В. 100 режиссеров американского кино. М., 1991;
Герб і сцяг Злучаных Штатаў Амерыкі.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Адгор’і Апалачаў у штаце Паўночная Караліна.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Агульны выгляд цэнтральнай часткі горада Вашынгтон.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Паўпустынны ландшафт у штаце Арызона.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Механізаваная сяўба кукурузы пры дапамозе трактара «Беларусь».Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Панарама ў цэнтральнай частцы Нью-Йорка.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Тыповы краявід на Вялікіх раўнінах.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Цэнтр кіравання касмічнымі палётамі ў г. Х’юстан, штат Тэхас.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Завод па будаўніцтве дызель-электравозаў фірмы «Джэнерал электрык» у г. Эры, штат Пенсільванія.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Бітва за вышыню Банкер-Хіл пад Бостанам у пачатку вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Прыбыццё французаў у Фларыду (1591). Гравюра Т. дэ Бры.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Канторскія будынкі Сігрэм-білдынг у Нью-Йорку. Арх. Л.Міс ван дэр Роэ. 1956—58.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Музей Саламона Гугенгайма ў Нью-Йорку. Арх. Ф.Л.Райт. 1956—59.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Т.Коўл. Аркадская ідылія. 1838.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Берасцяныя вырабы індзейцаў Паўночнай Амерыкі.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Э.Хікс. Царства міру. 1840—45.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Дж.Бінгем. На варце грузу. 1849.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. А.Доў. Серабро, вохра, кармін, зелень (дно ракі) 1920.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. С.Дэйвіс. У захапленні ад Рапапорта. 1952.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. «Амерыканскі тэатр балета». Сцэна са спектакля «Лісце ападае». Балетмайстар Э.Цюдар. 1987.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Сцэна са спектакля «Падзеленая дыстанцыя». Балетмайстры Б.Т.Джонс і А.Зан. 1988.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Ч.Чаплін у фільме «Малыш». 1921.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Кадр з кінафільма «Зорныя войны». Рэж. Дж.Лукас 1977.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Кадр з мультфільма «Беласнежка і сем гномаў». Рэж. У.Дысней. 1938.Да арт.Злучаныя Штаты Амерыкі. Кадр з кінафільма «Танцы з ваўкамі». Рэж. К.Костнер. 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
у1, нескл., н.
1. Дваццаць першая літара беларускага алфавіта. Вялікае У. Друкаванае у.
2. Галосны лабіялізаваны гук задняга рада верхняга пад’ёму. Націскное у.
у2, прыназ.зР,ВіМ.
Спалучэнне з прыназоўнікам «у» выражае:
Прасторавыя адносіны
1.зВ. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, месца ці прастору, унутр або ў межы якіх накіраваны рух, дзеянне. Клікаць у хату. Пакласці ў шафу. Ісці ў лес. Укопваць у пясок. Упасці ў яму. Схавацца ў траву. □ Не нікчэмным, слабым жабраком, А як бацька прыйду я ў дом, Сонца ў дом прынясу на штыку, Малаком Напаю дачку...Куляшоў.Я кідала кветкі ў хвалі — Расплываліся кругі.А. Александровіч.// Ужываецца пры назвах мясцовасці, краіны, населенага пункта, куды хто‑, што‑н. накіроўваецца. Прыехаць у Беларусь. Поезд прыбыў у Мінск. □ На Новы год пасвяткаваць У горад завітала елка.Танк.Калі сівым зраблюся дзедам, Усімі паважаны госць, У вёску родную прыеду, У ельнік, што за вёскай ёсць.Куляшоў.// Ужываецца пры назвах арганізацыя, устаноў, прадпрыемстваў і пад., куды хто‑н. прыходзіць, уступае і пад. Запрасіць у райком. Паступіць у інстытут. Пайсці ў армію.//(здзеясловамі «адзець», «апрануць», «абуць» і пад.). Ужываецца пры назвах адзення, абутку. Адзеты ў новы гарнітур. Абуць у боты. Захінуцца ў халат. □ Апранены .. [прамоўца] быў у кароткую суконную вопратку...Чорны.// Ужываецца з дзеясл. «запісаць», «упісаць», «унесці» і пад. пры ўказанні таго, дзе гэта запісана (кніга, газета і пад.). Запісаць у кнігу. □ У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка.Куляшоў.// Ужываецца пры назвах жывых істот, частак цела, унутр якіх накіравана дзеянне, рух і пад. Боль пранік у сэрца. Увагнуць галаву ў плечы. □ Льецца ў ногі стома, бы свінец.Звонак.Хлопчык нагінаецца, зрывае некалькі суніц і кладзе ў рот.Бядуля.
2.зВ. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, месца, у бок якога накіравана дзеянне, рух. Ляцець у блакіт. Ісці ў свет. Накіравацца ў тыл. □ Каравая ў горы шлях кладзе.Звонак.Вяла ў даль суровая дарога.Хадыка.
3.зВ. Ужываецца пры называнні калектыву, катэгорыі асоб, у склад якіх уступае хто‑н. Кандыдат у дэпутаты. Наняцца ў работнікі. □ [Суседкі] ўспомнілі, што Паўлікаў бацька ў першы ж дзень вайны пайшоў у салдаты і больш пра яго ніхто не чуў.Грахоўскі.
4.зВ. Ужываецца пры называнні дзейнасці, асяроддзя, становішча, у якое прыходзіць, уступае, трапляе і пад. хто‑, што‑н. Ісці ў бой. Збірацца ў паход. Выбрацца ў дарогу. Перадаць справу ў суд. Выехаць у камандзіроўку. Увесці ў зман. Трапіць у бяду. Здаць у друк. □ І вецер у бой Заклікаў штыкі І з імі хадзіў у атакі разам.Куляшоў.Ты ж ідзі ў навуку, Толькі, брат, вучыся.Колас.Прабіраецца ў разведку Непрыкметна партызан...Панчанка.
5.зМ. Ужываецца пры ўказанні на прастору або месца, у межах якіх хто‑, што‑н. знаходзіцца або што‑н. адбываецца. Дарога ў полі. Спаткацца ў лесе. Ваду ў палонцы зацягнула лядком. □ Старажытныя дрэвы гаманілі ціхутка ў прасторы.Трус.У цесных долах Гвадарамы Каторы дзень не моўкне бой.Глебка.// Ужываецца пры называнні мясцовасці, краіны, населенага пункта, дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. Змагацца за мір і бяспеку ў Еўропе. У беларускім Палессі цякуць паўнаводныя рэкі. □ Быў я ў Парыжы на кангрэсе — То ў Загібельцы, браце, лепш: Грыбоў няма ў Булонскім лесе, А ў Сене хоць бы адзін лешч.Крапіва.Узлятала песня, як віхура, І чужынца ў гарадах і сёлах Навылёт, як штык, яна калола.Броўка.// Ужываецца пры назвах арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў і пад., дзе хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. Вучыцца ў школе. Працаваць у сельсавеце. Нарада ў парткоме. □ У кузні мех да позняга шуміць.Астрэйка.У райкоме было людна.Лынькоў.// Ужываецца пры назвах жывых істот, асоб, частак цела, дзе што‑н. знаходзіцца ці адбываецца. Надзея на лепшае заўсёды жыве ў чалавеку. У вачах адбілася здзіўленне. Гудзе ў галаве. □ Усё ў Якіме аж заскача, Задрыжыць і запяе, Як здалёку толькі ўбачыць Постаць мілую яе [Банадысі].Колас.[Скіба:] Кваску б глынуць, у роце перасохла.Крапіва.// Ужываецца пры ўказанні на словы, размову, твор і пад., а таксама на прадмет, дзе гэта надрукавана або запісана. У яго словах адчувалася суровасць. У творах гучаць грамадзянскія матывы. У п’есе ёсць рад трапных эпізодаў. Запісы ў сшытку. □ Трэба сказаць, што ў народнай мове паміж прыказкай і прымаўкай выразнай мяжы не праводзіцца.Крапіва.У чыстых крыніцах натхнёнага слова, У песеннай грэлі, Для вечнасці, спетай баянам сурова, Жыве Руставелі.Колас.
6.зМ. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, памяшканне, ёмістасць і пад., унутры якога хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. У печы гарыць агонь. Свішча вецер у коміне. У хаце цёпла. Гатаваць ежу ў гаршку. Схаваць у кішэні. □ У зале адразу стала шумна, гаманліва.Кулакоўскі.У млыне, як у карчме: то поўна, то пуста.Брыль.[Міхал Тварыцкі] нёс за плячыма свой клунак — свае рэчы, у мяшку, перавязаным накрыж шпагатам.Чорны.// Ужываецца пры называнні прадметаў, частак цела і пад., блізка ля якіх хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. Стаяць у парозе. Сесці ў нагах. □ У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі..Колас.
7.зМ. Ужываецца пры называнні асяроддзя, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. Тапаліны пух лётае ў паветры. Патануць у вадзе. □ А Свіслач жыве, бяжыць неўгамонна, Разлёгшыся ў травах, у выспах пясчаных.Колас.//перан. Ужываецца пры ўказанні на прадмет, паняцце, што ўсведамляецца як месца, цэнтр, дзе засяроджваюцца пачуцці, думкі і пад. Радасць у сэрцы. У душы перажываў блізкую ростань. У галаве склаўся пэўны план,. □ Вялікі доктар усялякай хворасці ў чалавечай душы — час — мае вечнага свайго дапаможніка — працу.Чорны.
8.зМ. Ужываецца пры называнні калектыву, у якім хто‑, што‑н. знаходзіцца, што‑н. адбываецца. Жыць у вялікай сям’і. Ішлі размовы ў народзе. □ А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе?Купала.Вы [камсамольцы] ў першых шарэнгах са звонкаю песняй Напорна ішлі, як прадвесне.Колас.// Ужываецца пры называнні калектыву або катэгорыі асоб, да якіх адносіцца хто‑н. (пры назвах прафесій, пасад і пад.). [Шкаруба] быў і камбедам, і ў дэпутатах; яго наўкруга баяліся ўсе самагоншчыкі і дэзерціры.Скрыган.[Маці:] — У мяне ж два ваююць — Андрэй у партызанах, а другі — Васіль — той на фронце.Мележ.
9.зМ. Ужываецца пры называнні асяроддзя, становішча і пад., у якім знаходзіцца хто‑, што‑н., адбываецца што‑н. У імгле хаваецца краявід. Сядзець у цяпле. Спыніцца ў зацішку. Адпачываць у цяньку. Усё патанула ў гуках. Трымаць у памяці. Паўтараць у думках. □ А недзе далёка ў цёплым тумане Зазыўна гудуць цягнікі.Панчанка.Каля камяніцы Бярозка ў цішы засынала.А. Александровіч.
Часавыя адносіны
10.зВ. Ужываецца для ўказання на момант або час, калі што‑н. адбываецца. У позні час. Спаткаліся ў маладыя гады. У ноч з 15 на 16 студзеня. □ Добра ў лузе ў час палудны!Колас.У рашаючыя моманты ён [беларус] выступаў са зброяй у руках адкрыта і біўся насмерць.Крапіва.// Ужываецца для вызначэння якога‑н. моманту, часу, перыяду. Прыехаў у пяць гадзін. □ Што зрабіла з людзьмі вайна: Дзеўчаняці ў трынаццаць год Чалавека забіць не страшна!..Гілевіч.[Сяргей Міронавіч:] — У сем год я іграў так віртуозна, што людзі заслухваліся.Бядуля.// Ужываецца для ўказання на зручны, прыдатны або нязручны, непрыдатны час, тэрмін, пару для якой‑н. справы. — А ў іх сям’я вялікая? — Не, дзве дачкі, сын — у пару жаніць: працы будзе.Галавач.
11.зВ. Ужываецца пры ўказанні на з’явы, падзеі, якія супадаюць у часе з дзеяннем, што выражана ў дзеяслове. Куды ты пойдзеш у такую завіруху? У жніво начавалі на полі. □ Дарэмна здалёку Паўнюткія вёдры [маці] цягала, Той камень у спёку Вадой і слязьмі палівала.Куляшоў.[Валошын:] Успамінаецца, як у вайну Мы з ім [Азорычам] ляжалі разам у акопах, Чыталі ўпотай розныя лістоўкі І марылі аб новых, лепшых днях.Глебка.
12.зВ. Ужываецца для ўказання на меру працягласці якой‑н. з’явы, падзеі і пад. Гэта можна зрабіць у момант. Шмат перадумаў у адну мінуту. Будуюць у год па два дамы. □ Увосень ночы доўгія. Так па некалькі разоў у ноч .. [Кастусь] выходзіў слухаць, ці ядуць коні.Чорны.
13.зВ. Ужываецца для ўказання на перыяд, эпоху, да якіх накіравана дзеянне. Рабіць крокі ў будучыню. Шлях у заўтра. □ Тут будзе неўзабаве бераг мора. І людзі ў заўтрае спяшаць.Астрэйка.Кіпі ж ты, маладосць, Бунтуй у парываннях, Бадзёрым поступам Імкніся ў новы век.Хведаровіч.
14.зМ. Ужываецца для ўказання на момант або перыяд, у час якога ці на працягу якога што‑н. адбываецца. Было гэта ў далёкім часе. Не ў часе спахапіўся. Нарадзіўся ў студзені. □ Болей цвету ў гэтым годзе, у гэтым годзе сонца шмат.Хадыка.Ой, бярозы ды сосны — Партызанскія сёстры, Вас ніколі ў жыцці не забыць.Русак.
15.зМ. Ужываецца пры называнні становішча, занятку, стану надвор’я, з’яў і пад., калі што‑н. адбываецца. Працавалі ў спёку. У канцы дзяжурства. □ Ногі просяцца ўстаць, яны стомы ў дарозе не чулі.Куляшоў.Ці мы з табой зблудзілі ў змроку, Ці лішне выпілі чуток?Глебка.
Аб’ектныя адносіны
16.зР. Ужываецца пры ўказанні на асобу, у межах дзейнасці, валодання якой што‑н. знаходзіцца, адбываецца, існуе. Размова ў суседа з суседам. У майго бацькі два сыны на фронце. □ Адзіная сёння У салдата размова — Ён грукае ў сцены Берліна сурова.Броўка.Пра маё пакаленне Пісалі мала — У майго пакалення Камсамольскі ўзрост — Хоць маё пакаленне Імя мае, Хоць майму пакаленню Пад дваццаць ёсць.Куляшоў.// Ужываецца пры ўказанні на асоб, у асяроддзі якіх што‑н. адбываецца, наглядаецца, лічыцца звычным. Што ў вас чуваць? У нас не горш, як у людзей. □ Але ў нас ужо спрадвеку водзіцца, Што кавалак роднае зямлі — Родзіцца там нешта ці не родзіцца — Мы заўсёды дбайна бераглі.Глебка.— Паслухайце, — Асоба кажа тут Слузе, — Што гэта ў вас за людзі і што ў людзей за густ?Крапіва.//Разм. Ужываецца пры слове «мяне» для выказвання пагрозы або пахвалы. [Пан:] — А за гэты дубок ты ў мяне паскачаш, галубок!Колас.
17.зР. Ужываецца пры ўказанні на асобу, якой выконваецца ці выканана пэўнае дзеянне. У Сяргея куплены білеты на спектакль. У гаспадароў усё падрыхтавана да свята. □ У гэтага ж аўтара апавяданне выйшла нецікавым, нудным, немастацка простым.Чорны.[Зязюліха:] — Выступіла б і я, але ж не выйдзе ў мяне так спраўна.Брыль.
18.зР. Ужываецца пры ўказанні на аб’ект, ад якога што‑н. атрымліваюць, бяруць, набываюць і пад. Купіць карову ў суседа. Адабралі ў хлопчыка свісцёлку. □ Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому.Багдановіч.// Ужываецца пры ўказанні на аб’ект, у якога вучацца, ад якога запазычаюць што‑н. Гэту звычку ён пераняў у свайго таварыша. □ — Пажыву, павучуся ў жыцця, а потым прыйду і ім [родным] памагу, — мільганула дзесь у глыбі думка.Галавач.// Ужываецца пры ўказанні на аб’ект (асобу або персаніфікаваны прадмет), да якога звернута запытанне, просьба. Запытаць у настаўніка. Прасіць спагады ў людзей. Выведваць сакрэты ў садоўніка. □ У якой бярозы белай Стан ты выпрасіць сумела?Броўка.Не раз па-пластунску па нівах мы поўзалі, Рукамі абмацвалі купіну кожную, Размову з дубамі вялі і бярозамі, Выпытвалі праўду ў багнаў і пожняў мы.Панчанка.
19.зВ. Ужываецца пры называнні аб’екта, да якога хто‑, што‑н. датыкаецца, з якім хто‑, што‑н. судакранаецца і пад. Уперціся ў сцяну. Стукнуць у дзверы. Страляць у мішэнь. Цалаваць у руку. Піла ўразаецца ў дрэва. □ Калючы снег у ногі коле...Глебка.Сыплюць словы золатам, У сэрца жалам колюцца...Чарот.Вясна-красуня ў бубны б’е.А. Александровіч./ З назвамі аб’екта стану. Холадна ў ногі. Горача ў пальцы.
20.зВ. Ужываецца пры называнні аб’екта, на які накіраваны погляд або на якім сканцэнтраваны слых. Глядзець у твар. Разглядаць сябе ў люстэрка. Услухвацца ў шум лесу./ У спалучэннях «у акно», «у аконца» (глядзець, пазіраць і пад.) ужываецца ў значэнні прыназоўніка «праз». Дай зірну ў сваё аконца — Снег і снег вакол. Зіма.Колас.Сонца прыветліва заглянула ў аконца.Купала.
21.зВ. Ужываецца пры ўказанні на аб’ект думкі, веры, захаплення. Удумацца ў сэнс падзей. Верыць у шчаслівую долю. Закахаўся ў прыгажуню. □ Калі чытач захоча больш акрэслена вызначыць тэматыку творчасці М. Хведаровіча, яму патрэбна будзе перш за ўсё ўдумацца ў назвы яго кніг.Палітыка.Што ж ты татахкаеш, сэрца.. бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны?Глебка.Слядоў тут нямала пакінуў народ наш І кожны ў Вільню ўлюбёны па праву.Панчанка.// Ужываецца пры вызначэнні сферы ці аб’ёму дзеяння. Уступаць у гаворку. Уключыцца ў работу. □ Гаспадар ніколі не мяшаўся ў справы.Галавач.Савецкая літаратура, якой заўсёды ўласціва баявая актыўнасць, павінна ўжо цяпер аператыўна ўмешвацца ў актуальныя падзеі рэчаіснасці.«ЛіМ».
22.зВ. Ужываецца пры ўказанні на прыладу дзеяння. Трубіць у трубу. Званіць у звон. Глядзець у бінокль. □ Загудзеў мядзведзь у рог, Што ласёў ужо запрог.А. Александровіч.Родны горад ляжыць, як юнацтва майго папялішча; Вецер дзьме ў каміны, як у медныя трубы трубач.Куляшоў.Танец скончан. Партызаны Б’юць у ладкі: «Брава! Брава!»Панчанка.
23.зМ. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або з’яву, у якіх сцвярджаецца або адмаўляецца якая‑н. уласцівасць, якасць і пад. Радасць у позірку. Змены ў прыродзе. □ Колькі радасці было ў гэтых баравіках у лесе.Лынькоў.У Сержавым позірку было штосьці ўжо не дзіцячае.Чорны.
24.зМ. Ужываецца пры ўказанні на прыладу дзеяння. Павезці ў машыне. □ — Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся.Колас.
25.зМ. Ужываецца пры ўказанні на галіну прымянення ці выяўлення якога‑н. дзеяння, уласцівасці, прыметы. Дапамагаць у вучобе. Разбірацца ў формулах. Таварыш у працы. Не раўняйся з ім у спрыце. Няма зручнасці ў руках. Не магу адмовіць яму ў дружбе. Упэўнены ў сваёй непераможнасці. □ Тады, напачатку трыццатых гадоў, мае аднагодкі на ўсходзе — шчаслівыя сведкі і ўдзельнікі вялікіх спраў — выдатна разбіраліся ў марках машын, якія выйшлі на калгасныя палі.Брыль.А бессмяротнымі ў справах Мы станем заўсёды.Куляшоў.— О, ты разумны! Ты ўсё ўмееш, А пяць ды два не зразумееш: Дурны ў задачах, як дубіна!Колас.// Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, у якіх што‑н. выяўляецца, увасабляецца. У гэтай фігуры пазнаў лесніка. У асобе аўтара маем прадстаўніка пралетарскай літаратуры. □ Малады кавальчук, бацькаў падручны, пачаў нешта вельмі зарана на яе [Валю] прыглядацца: у рухавым падростку ён пазнаваў будучую прыгожую жанчыну.Чорны.Следам глядзіш — столькі ў кры[лах] свабоды!Танк.
26.зМ. Ужываецца для ўказання на прадмет, які ахоплівае, пакрывае што‑н. Дом увесь у бярозах і клёнах. Травы ў расе. Боты ўсе ў пыле. Рукі ў мазалях. □ За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду.Колас.У срабрыстых ніцях жоўтыя сады.Куляшоў.Я іду і жменяй Гладжу каласы Свежага ячменю У золаце расы.Танк.// Ужываецца пры апісанні знешняга выгляду, адзення, абутку. Дзед у акулярах. Лейтэнант у міліцэйскай форме. У бацінках на босую нагу. □ Вунь той, у акулярах, здаецца, Аляксей, гэты, з прыгожымі цыганскімі вачыма, — Юрка, а вяртлявы жартаўнік, зусім хлопчык, Коля.Грахоўскі.Ты снішся мне часцей. І вось У цёплай хустцы і ў бурносе На крыжавых стаіш чагось, Дзе лісце кружыць злая восень.Хведаровіч.
Адносіны стану
27.зВ. Ужываецца пры абазначэнні абставін, у якія хто‑, што‑н. трапляе. Выкачацца ў снег. □ Паўстане змрок На спеўным раздарожжы, У цёмны колер выфарбуе дол.Хадыка.
28.зМ. Ужываецца пры ўказанні на від дзейнасці, якой хто‑н. займаецца. Жыццё праходзіць у працы. Здабылі шчасце ў бітвах за волю. Не марнуй часу ў гулянках. Удзельнічаць у распрацоўцы праекта. Праводзіць цэлыя дні ў спрэчках. □ У новых бітвах сонца ўстане, Да новых бітваў будзь гатоў!Танк.
29.зМ. Ужываецца пры ўказанні на стан, які часова або пастаянна ўласцівы каму‑, чаму‑н. Спыніцца ў задуменні. Быць у вечным клопаце. Усё ў парадку. Мець у запасе. Быць у ласцы. □ У трывозе Кацярына Поплеч любага ідзе.Броўка.
Адносіны пераўтварэння (пераходу з аднаго стану ў другі)
30.зВ. Ужываецца для ўказання на пераход чаго‑н. у іншы стан. Парваць у шматкі. Сцерці ў пыл. Размова пераходзіць у сварку. Высах у лыка. □ Двое сутак падрад бушавалі вогненныя віхры, у дым і прах развяваючы ўсё, што так любоўна і старанна будаваў чалавек.Лынькоў.У невымоўна высокай тэмпературы метал ператварыўся ў патокі вогненнай вадкасці.Самуйлёнак.Я гарачыя словы ў песенны сплаў пералью, Закаханы навекі ў тваю маладую зямлю!Звонак.// Ужываецца пры ўказанні на новы прадмет, новую форму, выгляд і пад., у якія пераходзіць або ператвараецца што‑н. Згарнуць пальцы ў кулак. З’яднаць народ у адну сям’ю. Заплесці валасы ў косы. Адліць у бронзу. □ Жаўталісце з роем павуцін У маністу восені сплялося.Куляшоў.Адліты ў бронзы нерухомасць, з узлётам мужнае рукі, — Такім народная свядомасць Яго [Леніна] запомніць на вякі!Звонак.
Адносіны прыналежнасці
31.зР. Ужываецца пры называнні асобы, якой належыць месца дзеяння, асяроддзе або сфера знаходжання чаго‑н. У Мірона збіраецца моладзь. Гасцяваць у далёкіх сваякоў. Пабывалі ў настаўніка. Жыве ў чорта на рагах. □ Нешта сёння ў Агаты Лямпа весела гарыць.Крапіва.Дзень, другі ўжо грымела ў князя гульня.Купала.
32.зР. Ужываецца пры ўказанні па асобу, якая што‑н. мае ці ў якой што‑н. адсутнічае. У Васіля ёсць адказ на гэта пытанне. Былі ў бацькі тры сыны. Ці няма ў вас запалак? У мяне з явілася цікавая думка. □ Ці ля свірка, ці ля хаты Любіць ён [кладаўшчык] Павыхваляцца: — Не цурайцеся, дзяўчаты, У мяне ж усё багацце!Броўка.Чым большая ў пісьменніка жыццёвая практыка, тым больш у яго магчымасцей у сэнсе тэм, матэрыялу і вобразаў.Крапіва.[Колька:] — Заўтра ў мамы маёй дзень нараджэння.Грахоўскі.Ёсць у беларусаў гісторыя і ёсць слава.Кірэенка.І само сабой сталася, што калі дзяўчаты павырасталі, то ў кожнай з іх была гара падушак і поўная шафа адзення.Чорны.Нам прыпала ўсё спытаць і выгнаць: Гора страт, навалы грознай час. Усе шляхі вядуць да камунізма І няма другіх шляхоў у нас!Звонак.// Ужываецца пры ўказанні на асобу, прадмет, якім уласціва, належыць што‑н. У дзеда паважная постаць. У сына залатыя рукі. □ Кожны знае, што з працы Смачна хлеба скарынка, Хмельны сок у бярозы, Песціць вока травінка.Броўка.У Тураўца быў спакойны твар.Мележ.
33.зР. Ужываецца для ўказання на каго‑, што‑н., каму ці чаму належыць пэўная прымета, уласціва пэўнае дзеянне або стан. Галава ў яго пайшла кругам. Маці ў мяне маладая. Ажыўляліся твары ў людзей. Ліст у клёна зубчасты. □ Сэрца ў Ніны моцна забілася.Галавач.Сонца грэе, Вецер вее, У старога сэрца млее.Зарыцкі.Я яшчэ не забыў, як кляліся вы з ёй вечарамі, Цалаваліся цэлую ноч у мяне пад акном.Куляшоў.
Колькасныя адносіны
34.зВ. Ужываецца пры ўказанні на колькасць прадметаў, якія прымаюць удзел у дзеянні, з якіх складаецца што‑н. Пілаваць у дзве пілы. Ткаць у сем нітоў. □ Умела [Раіна] песні звонкія пяяць, На полі першая была жняя І кросны ткала тонка, як паркаль, У колькі хочаш колераў, нітоў...Танк.У тры паясы ўстаюць вясёлкі, Грымяць грамы над галавой.Звонак.У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі.Колас.Сымон Пятровіч разгарнуў на стале складзеную ў дзесяць столак сіньку.Грахоўскі.
35.зВ. Ужываецца пры ўказанні на адзінкі вымярэння (лінейнай меры, вагі, часу, кошту і пад.), а таксама на прадмет або паняцце, якое з’яўляецца эталонам, узорам пры вымярэнні чаго‑н. Даўжынёй у тры метры. Плошча ў трыццаць гектараў. Адрэзак часу працягласцю ў дзесяць секунд. Коштам у пяць рублёў. □ У тры сажні агароджа, — Глуха, як у яме.Колас./ Ва ўстойлівых зваротах тыпу: «у колькі разоў». І ў два разы прыбавілася зораў На нашым небе.Панчанка./ Пры колькасных лічэбніках у выразах: «пяць у два», «тры ў восем», «шэсць у сем» і пад.
36.зВ. Ужываецца для ўказання на адзін з прыёмаў ці момантаў, у якія адбываецца дзеянне. Працаваць у дзве змены. Выпіць шклянку ў два глыткі. □ Толя саскочыў з Сівага, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці тры націскі выпусціў .. увесь аўтаматны дыск.Брыль.
37.зМ. Ужываецца для абазначэння меры адлегласці. У трох кіламетрах ад горада цякла рэчка. □ Высокі чырвонаармеец трымаў стрэльбу напагатове і спакойна і цвёрда ступаў у двух кроках за Алесем.Крапіва.
38.зМ. Ужываецца для ўказання, у якой колькасці што‑н. ствараецца ці з колькіх частак складаецца. Артыкул надрукаваны ў чатырох экземплярах. Мадэль у трох варыянтах. □ — А якое кіно сёння? — спытаў хтосьці з хлопцаў. — Каляровы, у дзвюх серыях «Разгрузка шчэбеню», — выпаліў Колька.Грахоўскі.
Азначальныя адносіны
39.зВ. Ужываецца пры характарыстыкі прадмета, яго выгляду ці якіх‑н. асаблівасцей. Тканіна ў ёлачку. Касцюм у палоску. Папера ў клетку. □ Як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень коўдры ў клетку, посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу.Колас.
40.зМ. Ужываецца для ўказання на выгляд, форму прадмета. Кніга ў пераплёце. Будынак у стылі барока. □ Дымок у кольцах, дымок віецца...Броўка.У постаці гордай Стаіць яна [краіна Саветаў] цвёрда, Як волат, як міру скала.Колас.
Адносіны падабенства
41.зВ. Ужываецца ў спалучэннях, якія раўназначны выразам «у якасці чаго». Прывесці ў прыклад. Аддаць у дар. Даць ва ўзнагароду. Пакласці ў аснову. Нам гэта не ў прывычку. □ У заключэнне мы хочам спыніцца на правапісе.Крапіва.
42.зВ. Ужываецца пры абазначэнні поўнага падабенства, тоеснасці. Сын у бацьку. Кропля ў кроплю. Адзін у адзін. □ Свісне ў хаце холад, Свісне папацёмку, А ў бары ў панскім — Сасонка ў сасонку.Купала.
43.зВ. Ужываецца пры ўказанні на суладнасць, супадзенне. Год у год. Дзень у дзень. Капейка ў капейку. □ Мой верны друг! Прайшлі мы крок у крок Крывых дарог-пуцін ужо нямала.Колас.
Адносіны спосабу дзеяння
44.зВ. Ужываецца для абазначэння спосабу дзеяння (звычайна ў несвабодных спалучэннях). Гаварыць у адно. Уторыць у тон каму-небудзь. Узяцца ў бокі. Кланяцца ў пояс. Пакланіцца ў ногі. Дацца ў знакі. Крочыць у нагу. Падняцца ў рост. Стаць у позу. Пасмейвацца ў вус. Паставіць у струнку. Усё ідзе не ў лад. □ Толькі мы, ды радзіма, Ды балотны гушчар Помнім кожнага імя, Знаем многіх у твар.Глебка.Паціху, гармоніку ў лад, І хлопцы ў зямлянцы запелі Пра нашых савецкіх дзяўчат, Што з намі раслі і квітнелі.Астрэйка.Аддаць у школку іх [хлопцаў] — не ў руку: Давай харчы, наймі кватэру...Колас.Ішоў.. [Нявада] няроўна. То ледзьве цягнуў ногі, то ўваходзіў у подбег.Чорны.// У спалучэннях прыслоўнага характару: «у абхват», «у абдымку», «у абрэз», «у абцяжку», «у перагонкі», «у загрудкі», «у размашку», «у адкрытую» і пад. [Сымон:] — Можа, ваўкі недзе блудзяць, Возера з ветрам у загрудкі ўзялася...Танк.
45.зВ. Ужываецца пры абазначэнні назвы гульні. Гуляць у шашкі. Гуляць у жмуркі. □ Ажывалі арабы, з маўклівых, панылых рабіліся шумнымі толькі гуляючы ў косці, — проста на зямлі,.. — а яшчэ больш на лагерным рынку.Брыль.
46.зВ. Ужываецца ў акалічнасных зваротах тыпу «з кутка ў куток», «з хаты ў хату», «з рук у рукі», «з канца ў канец», «з месца ў кар’ер» і пад. Намыль з канца ў канец вяроўку.Купала.Аня, як кажуць, з месца ў кар’ер пусцілася ў скокі.Кулакоўскі.
47.зМ. Ужываецца пры ўказанні па форму выяўлення дзеяння. Аднавіць у дробязях. □ Слаў жа ў сонечных маршах, пясняр, Сцяг пераможнай зары!Танк.І вось чаму свет Па крупінцы сабраў І сілы, І таленты У любасць адну — Хаця б у мільярдах Пачуццяў і спраў Леніна ўславіць І дасягнуць.Кірэенка.У ясныя вясеннія або летнія раніцы ці вечары, калі паветра, напоенае вільгаццю, бывае асабліва чыстым і празрыстым, гэты волат-манастыр выступае яшчэ больш пуката і выразна ў сваіх магутных абрысах.Колас.
Адносіны меры і ступені
48.зВ. Ужываецца пры ўказанні на меру дзеяння або прыметы. Нагуляцца ў ахвоту. □ Гаспадарлівыя рукі, у меру патрэбы, давалі сценам рамонт і трымалі іх у ашчадзе ад вільгаці.Чорны.[Селянін:] Вам [Званам] я не паверу — Хлусіце не ў меру.Крапіва.[Надзейка:] — Яно скварку добрую як убярэш, тады і сякерай у ахвоту намахаешся і любы краж зваліш.Лынькоў.
49.зМ. Ужываецца пры ўказанні на меру дзеяння або прыметы. У значнай меры. Пагадзіцца ў прынцыпе. Не згодны ў корані. □ Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усё больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас...Чорны.
Адносіны ўмовы
50.зМ. Ужываецца пры ўказанні на акалічнасці або ўмовы, у якіх адбываецца дзеянне ці знаходзіцца хто‑, што‑н. Трымаць у палоне. Быць у няволі. Пакінуць у адзіноце. Як табе жывецца ў тваім замужжы? □ [Юля:] У нашым становішчы доўга гасцяваць не прыходзіцца.Крапіва.Хачу, каб у сне ты спазнала, Што я цябе шчыра кахаю.Чарот.Дзічэлі ў абдымках густой нематы Спрадвеку пакрытыя пылам кусты.А. Александровіч.
Мэтавыя адносіны
51.зВ. Ужываецца пры ўказанні на мэту дзеяння. Пайсці ў заработкі. Збірацца ў дарогу. □ Ужо мяне чакае, У доўгі шлях гатовы, Мой таварыш верны, Сябар — кій дубовы.Колас.Гарачае сонца вандровак паклікала ў новы паход.Куляшоў.
52.зВ. Ужываецца пры ўказанні на матывіроўку, абгрунтаванне дзеяння. Аддаць будынак у карыстанне суседу. Гаварыць у сваю карысць. □ Некаторыя не маглі стрымаць гневу і казалі, што цяпер пешаход на вуліцы можа не баяцца ні трамвая, ні тралейбуса, ні іншай машыны, акрамя «Масквіча», якога купіў вось такі грамадзянін ва ўласнае карыстанне.Грамовіч.Вельмі прыкра чытаць, калі крытык вучыць літаратурнаму майстэрству пісьменніка, а сам піша казённай мовай, нязграбна будуе сказы; калі крытык раіць аўтару бліжэй знаёміцца з жыццём, а сам не прыводзяць у пацвярджэнне сваіх довадаў прыкладаў з жыцця.«ЛіМ»./ У аналітычных выразах, якія выступаюць у якасці прыназоўнікаў: «у карысць», «у гонар», «у імя», «у апраўданне» і пад. Прарваўся гулка ў неба Магутны кліч у славу перамог.Броўка.[Госці] выпілі ў чэсць панны Ядвігі — слаўнай гаспадыні і вельмі красамоўна хвалілі пры гэтым закускі.Бядуля.
53.зВ. Разм. Ужываецца пры ўказанні на прызначэнне прадмета. Завесы ў дзверы. Прыправы ў каўбасы. Дровы ў печ.
54.зВ. Ужываецца пры ўказанні на аб’ект мэты дзеяння (збору, нарыхтоўкі і пад.). Пайсці ў ягады. Хадзілі ў маліны. □ Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу, Або паехаць у сялібу Ці ў млын малоць на хлеб збажынку — Ўсё гэта квапіла хлапчынку.Колас.
55.зМ. У аналітычных выразах, якія выступаюць у якасці прыназоўнікаў: «у інтарэсах», «у мэтах» і пад. У нарысе расказваецца пра тое, як малады рабочы ў мэтах рацыяналізацыі вытворчасці ўдасканаліў машыну.Чорны.
Прычынныя адносіны
56.зВ. Ужываецца ў спалучэннях тыпу: «у адказ нашто», «у сілу чаго» для ўказання на прычыну дзеяння. У далейшым Кіеўская Русь у сілу пэўных прычын распалася на паасобныя часткі.Крапіва.У адказ на гэта Юрачка крута, з разгону паварочваў вальс на «Мікіту».Брыль.
57.зМ. Ужываецца ў спалучэннях тыпу: «у выніку чаго», «у залежнасці адчаго», «у сувязі зчым» для ўказання на прычыну дзеяння. Словы і ўчынкі Сганарэля матываваны негрунтоўна, у выніку чаго змест вобраза цяжка ўлавіць.«ЛіМ».Букрэй з ціхаю ўсмешкаю маўчаў і слухаў, паварочваючы свой буйны твар з жорсткімі калючымі вусамі то да аднаго, то да другога ў залежнасці ад характару або ступені трапнасці тых ці іншых жартаў...Колас.
у3, выкл.
1. Выражае здзіўленне, здагадку, прыпамінанне, пазнаванне. [Таццяна] на момант .. затрымалася ў .. абнімках [Зеленюка] і .. прашаптала: — У, які дужы! Дармо, што гарадскі... І абое весела засмяяліся.Зарэцкі.— Дачка старшынёва? — удакладняе хлопец. Тая таўстушка?.. У, даўно замужам.Ракітны./ У лаянкавых зваротах. — У, чорт! — лаяўся стары.
2. Выражае папрок, пагрозу, абурэнне, гнеў. Колы з санлівага шэпту раптам заходзіліся вясёлым пераборам, і скрозь іх ляскат чуліся матчыны словы — цяжкія, як камяні: — У, забойца.Ракітны.
3. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гудзення, свісту, выцця. У-у-у! Гудзе вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Узяўшы ў рукі (зубы, рот і пад.), не даваць выпасці. Трымаць лыжку. Каршун трымаў у дзюбе кураня. □ Настаўніца трымала ў руцэ бліскучы цыркуль.Даніленка.Ён кол маланкаю хапае: — Тхор! тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе, Напагатове кол трымае.Колас.// Браць, атрымліваць што‑н. — Быў Хвядос у нас у атрадзе, дык ён яму [бандыту] вінтоўку ў зубы, трымай, кажа.Галавач.// Мець сілы, магчы рабіць што‑н. [Сымон:] — Дні ўжо мае мін[у]лі. Рукі не так ужо моцна Вёслы трымаюць.Танк.А ўсе, хто мог трымаць у руках рыдлёўку, ад цямна да цямна працавалі на балоце.Паслядовіч.// Умець карыстацца якім‑н. інструментам, прыладай і пад. Васіль таксама ездзіў з маткаю, прывучаўся трымаць плуг, праганяць разору.Кулакоўскі.// Схапіўшы за што‑н., не адпускаць ад сябе або перашкаджаць руху. Воддаль слуга трымаў за павады пару асядланых коней.Крапіва.// Абняўшы рукамі, утрымліваць каго‑, што‑н. Трымаць дзіця на руках. □ Бо гэта вельмі цяжка — трымаць у абдымках маці, гаварыць ёй пяшчотныя словы, што бярог доўгія гады, і бачыць, што яна іх не чуе.Мехаў.
2.перан. Захоўваць за сабою; утрымліваць у сябе. За добрую работу калектыў .. трымае пераходны Чырвоны сцяг.«Маладосць».Так, нялёгка трымаць званне першага футбаліста ў вёсцы!Гамолка.// Захоўваць некаторы час. Іх [сосен] цёмна-зялёны кажух яшчэ трымае ўчарашняе нагрэтае сонцам паветра.Федасеенка.Пра Хмару нават гутаркі няма, яе слядоў я [Вецер] не пакіну ў небе. А Сонца жар не здолее трымаць, я прахалоду дам людзям і глебе.Дубоўка.// Утрымліваць, абараняць што‑н. ад непрыяцеля. Кустамі, пералескамі прабіралася Настачка да лініі абароны, якую мужна трымалі партызаны.Кавалёў.// Утрымліваць у асадным становішчы. Трымаць ворага ў асадзе.// Стрымліваць, спыняць каго‑, што‑н. Дамба трымае ваду. □ Няспынна, цеснаю сцяною Мяцежнікі ідуць да гор; Шахцёры мужнасцю адною Трымаюць іх круты напор.Глебка.
3. Прымушаць знаходзіцца, пакідаць дзе‑н. супраць волі, не выпускаць. Трымаць пад арыштам. Трымаць у палоне. Трымаць у турме. □ [Салдат:] — Было страшна, калі білі, калі ў пакаранне па цэлых сутках трымалі без яды, калі саджалі ў карцэр — сыры цёмны склеп, дзе вяліся пацукі і кажаны.Васілевіч.
4. Мець у сябе, у сваёй уладзе; кіраваць кім‑, чым. Трымаць у руках дзяржаўную ўладу. □ Трымаюць людзі катоў не так за іх работу, як з ласкі: жывому ж недзе жыць трэба.Калюга.[Паасобныя галасы:] — Тут трэба так, як па статуту належыць, а ты сабе хоць і карову трымай.Скрыган.// Мець у сябе ў якасці работніка. [Бабрук:] — Парабкаў, кажа, ды наймічак трымаў. Час быў такі, не я адзін трымаў.Брыль.
5.перан. Мець у духоўным падпарадкаванні. [Сцёпка:] — Бог, рай, той свет — усё гэта выдумкі, каб трымаць народ у страху і паслушэнстве.Колас.// Мець пад наглядам, пад прыцэлам. Сам прыстаў трымаў .. [Адася Гушку] перад сабою нешта гадзін са тры, а пасля пусціў, загадаўшы сваім людзям не спускаць яго залішне з вока.Чорны.//Разм. Абыходзіцца з кім‑н., адносіцца да каго‑н. нейкім чынам. [Гаспадыня:] — [Трахім] мне што казаў? Тое ж самае: трымай Гараньку ў строгасці.Савіцкі.// Мець пастаянна пры сабе (у якасці паклонніка, сімпатыі і пад.). [Анна Паўлаўна:] Нашто табе наогул трымаць яе [Зёлкіну] каля сябе? [Гарлахвацкі:] Як жа каля сябе? Проста яна працуе ва ўстанове, як і ўсе.Крапіва.
6. Надаўшы чаму‑н. якое‑н. становішча, захоўваць яго на некаторы час. Трымаць дзверы адчыненымі.// Падтрымліваць, захоўваць у якім‑н. становішчы, парадку. Трымаць кватэру ў чысціні. □ Гаспадарлівыя рукі, у меру патрэбы, давалі сценам рамонт і трымалі іх у ашчадзе ад вільгаці.Чорны.// Падтрымліваць, прытрымлівацца, выконваць. Трымай нагу ў паходны такт. Гарніст, іграй, звіні!Броўка.
7. Быць, служыць апорай чаму‑н.; падтрымліваць. Страху трымаюць кроквы і латы. □ Намеснікавы ногі, відаць, трымалі свайго гаспадара не дужа надзейна, бо ён абедзвюма рукамі ўхапіўся за лаўкі.Навуменка.
8. Аддаваць куды‑н. на які‑н. час; захоўваць дзе‑н. Трымаць грошы ў ашчаднай касе. Трымаць сшыткі ў шафе.// Мець пры сабе. [Скіба:] Дакументаў я вам не пакажу, бо пры сабе іх не трымаю.Крапіва.Недарэмна ён [камуніст] дбае, працуе як след, Каля сэрца трымае партыйны білет.Куляшоў.// Пакідаць што‑н. у сябе, не аддаваць. Тварыцкі трымаў у сябе ўкрадзеныя ў банку дзяржаўныя грошы.Чорны.
9. Забяспечваць сродкамі на жыццё. З жалем зірнуў Андрэй на маці і зразумеў, што яна больш не работніца. Ён павінен замяніць яе, каб трымаць сям’ю, а думаць пра вышэйшую адукацыю няма чаго...Чарнышэвіч.Праца чалавека трымае і ўзбагачае, а гультайства псуе.Прыказка.// Мець у рэзерве што‑н. Трымаць канцэнтраваны фураж на пасяўную.// Мець на продаж або для іншага выкарыстання. Трымаць качак і курэй.//Уст. Мець якое‑н. прадпрыемства. [Юрый:] — Мой бацька паравы млын трымаў, быў першым чалавекам на ўсё сяло.Навуменка.[Савулеску:] — Я і Андрыяна пераехалі ў Канстанцу. Там Андрыяніна цётка карчму трымала.Хомчанка.
10.Разм. Здаваць каму‑н. за плату памяшканне. [Старая:] — А .. [падчарыца з мужам] сабе, як панкі, — усё па курортах ездзяць. Дзіва: гэтулькі кватарантаў трымаюць, а ён, яшчэ ў нейкай канторы за начальніка.Вышынскі.
11.Разм. Рухацца ў якім‑н. напрамку. На Варшаву шлях трымалі.Бядуля.Пазняку спадабаўся такі рэцэпт, і ён амаль кожны дзень, скончыўшы службовыя справы, садзіўся на веласіпед і трымаў кірунак за горад, у лес.Дуброўскі.— Трымай, Бажэнка, правым бокам, На ворага ў абход!Броўка.
12. Мець кантакты з кім‑, чым‑н. Загадчыца бібліятэкі Аляксандра Панцюхова трымае цесную сувязь з мясцовай школай.«ЛіМ».
13.перан. Наводзіць сябе адпаведным чынам. Умець трымаць сябе сярод людзей.
14.перан. Не выпускаць з памяці, з думак; не забываць пра каго‑, што‑н. Трымаць у памяці наказ сяброў.
15. Утрымліваць, трымацца (пра мароз і пад.). Лёд трашчыць, але трымае. □ Раніцамі трымаў марозік, днём свяціла сонца.Чарнышэвіч.
16. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі азначае: ажыццяўляць, выконваць, здзяйсняць тое, аб чым гаворыць назоўнік. Трымаць экзамен. Трымаць ініцыятыву. Трымаць адказ.
•••
Ногі не трымаюцьгл. нага.
Так трымаць! — а) каманда рулявому трымаць курс; б) працягваць работу, як і пачалі.
Трымаць банк — паставіўшы грошы на кон, весці гульню супраць партнёраў.
Трымаць вуха востра — не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным.
Трымаць вуха трубкай — пільна прыслухоўвацца да чаго‑н., сачыць за чым‑н., каб не наклікаць бяды на сябе.
Трымаць высока сцяг — з годнасцю прадаўжаць і развіваць што‑н.
Трымаць галаву высока — паводзіць сябе горда, з пачуццём уласнай годнасці.
Трымаць за язык — не дазваляць гаварыць каму‑н.
Трымаць камень за пазухай — тое, што і насіць камень за пазухай (гл. насіць).
Трымаць курс (кірунак) — рухацца ў пэўным напрамку.
Трымаць лейцы ў руках — мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва.
Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю, годнасць.
Трымаць на аброці — трымаць у пэўных рамках, у паслушэнстве. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго .. панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура.Крапіва.
Трымаць на адлегласці — пазбягаць блізкіх адносін, сувязей з кім‑н.
Трымаць на ланцугу; трымаць на прывязікаго — не даваць каму‑н. свабоды ў дзеяннях, учынках і пад.
Трымаць на мушцы — пазіраць, сачыць за кім‑, чым‑н.
Трымаць нос па ветры — прыстасоўвацца да абставін, беспрынцыпова мяняць свае паводзіны, свае погляды.
Трымаць пад замкомкаго-што — а) не выпускаць з памяшкання (арыштаванага, злачынца і пад.); б) не даваць карыстацца чым‑н.
Трымаць пад сваім крыломкаго-што — апекаваць каго‑, што‑н., заступацца за каго‑, што‑н.
Трымаць пад сукном — не даваць ходу чаму‑н.; неаператыўна вырашаць якую‑н. справу.
Трымаць порах сухім — быць заўсёды гатовым да абароны.
Трымаць пры сабе (думкі, погляды) — не выказваць уголас, публічна.
Трымаць рукі па швах — слухаць і не пярэчыць.
Трымаць рукукаго,чыю — заступацца за каго‑н., быць на чыім‑н. баку, адстойваць думку каго‑н. Па судзе я буду трымаць тваю руку.Скрыган.
Трымаць слова — выконваць абяцанне.
Трымаць сябе ў руках — стрымліваць свае пачуцці, падпарадкоўваць іх сваёй волі, валодаць сабой, захоўваць вытрымку.
Трымаць у галаве (у думках, у памяці, наўме) — пастаянна думаць, помніць пра каго‑, што‑н.
Трымаць у кулаку — а) трымаць у поўным падпарадкаванні. Валя таксама засмяялася: вельмі ж непадобна было, што такога чалавека, як Пятро Аляксеевіч, трэба трымаць у кулаку.Шамякін; б) сабраць разам каго‑, што‑н. Было нешта і станоўчае ў тым, што Гаруноў усё [справы, людзей] трымаў у сваім кулаку.Дуброўскі.
Трымаць у полі зроку — наглядаць за кім‑, чым‑н., не спускаць з вачэй каго‑н.
Трымаць у сабе — не выказваць, стрымліваць свае пачуцці.
Трымаць у сакрэце — не выдаваць таго, што павінна захоўвацца ўпотай.
Трымаць у сваіх руках — мець у сваім падпарадкаванні каго‑н., не даваць волі каму‑н.
Трымаць у струне — не распускаць, трымаць вельмі строга. Антон трымаў унука ў струне.Вітка.
Трымаць у шорах — прымушаць паводзіць каго‑н. пэўным чынам; абмяжоўваць свабоду дзеянняў каго‑н.
Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім‑н.
Трымаць язык за зубамі — маўчаць, не гаварыць лішняга, быць асцярожным у выказваннях.
Трымаць язык на прывязі — маўчаць, не гаварыць лішняга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УКРАІ́НА (Україна),
дзяржава ва Усх. Еўропе. Мяжуе на Пн з Беларуссю, на ПнУ і У з Расіяй, на ПнЗ з Польшчай, на З са Славакіяй і Венгрыяй, на ПдЗ з Румыніяй і Малдовай. На Пд абмываецца водамі Чорнага і Азоўскага мораў. Працягласць граніц 6500 км, у т. л. марскіх 1050 км. Пл. 603,7 тыс.км². Нас. 48,9 млн.чал. (2002). Сталіца — г.Кіеў. Падзяляецца на 24 вобласці, Аўт. Рэспубліку Крым. Дзярж. мова — украінская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (24 жн.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права шляхам тайнага галасавання на 5 гадоў. Вышэйшы орган заканад. улады — аднапалатны парламент — Вярхоўная Рада (450 дэпутатаў, якія выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на 4 гады). Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Большая ч. У. размешчана на ПдЗУсх.-Еўрапейскай раўніны. Сярод узвышшаў вылучаюцца: на З Валынскае і Падольскае (выш. 471 м, г. Камула), у цэнтры Прыдняпроўскае, на ПдУ Прыазоўскае і Данецкі Краж (выш. да 367 м), на ПнУ адгор’і Сярэднярускага. На Пн знаходзіцца Палеская нізіна, на Пд — Прычарнаморская, на левабярэжжы р. Дняпро — Прыдняпроўская. Горы займаюць 5% тэр., на З — Усх. Карпаты (выш. 2061 м, г. Гаверла), на Пд Крымскага п-ва — Крымскія горы (выш. 1545 м, г. Раман Кош). У. багатая карыснымі выкапнямі (каля 5% мінер. рэсурсаў свету). Буйныя запасы жал. (16,9 млрд.т), марганцавай (каля 1 млрд.т), тытанавых і нікелевых, свінцова-цынкавых, хромавых руд, ртуці, баксітаў і нефелінаў. З паліўных рэсурсаў вылучаюцца каменны (50 млрд.т) і буры (2,7 млрд.т) вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф. Разнастайная сыравіна дляхім. прам-сці (каменная і калійная солі, сера і інш.), буд. матэрыялаў (граніт, мел, мергель, вапнякі, гліны). У межах Украінскага крышт. шчыта запасы каштоўных камянёў. Шматлікія крыніцы мінер. вод (Трускавец, Хмяльнік, Белая Царква і інш.) і лекавых гразей (ліманы на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў). Клімат умерана кантынентальны, на паўд. беразе Крыма — субтрапічны. Кантынентальнасць клімату ўзмацняецца з З на У. Сярэдняя т-растудз. ад -7 °C на ПнУ да 2—4 °C на Паўд. беразе Крыма, ліп. ад 18 °C на ПнЗ да 23 °C на ПдУ. Гадавая колькасць ападкаў ад 700 мм на ПнЗ да 300 мм на ПдУ, у гарах Крыма 1000—1200 мм, у Карпатах 1200—1600 мм. Рэкі належаць да бас. Чорнага і Азоўскага мораў і часткова Балтыйскага (Сан і Зах. Буг). Гал.р. Дняпро, якая перасякае краіну з Пн на Пд і падзяляе яе на правабярэжную і левабярэжную; асн. яго прытокі: Прыпяць, Дзясна, Уж, Цецераў, Псёл, Сула, Ворскла, Інгулец. На З працякаюць рэкі Днестр і Ціса, на Пд — Паўд. Буг і Інгул, на мяжы з Румыніяй — Дунай, на У — Дора (прыток Северскага Данца). Больш за 3 тыс. азёр, найб. на Палессі (Свіцязь, Турскае, Белае і інш.), у Крыме (Сасык, Сакскае), на ўзбярэжжы азёры-ліманы (Куяльніцкі, Хаджыбейскі і інш.). Вадасховішчы: Кахоўскае, Кіеўскае, Крамянчугскае і інш. Глебы на Пн дзярнова-падзолістыя, балотныя, у лесастэпавай зоне пашыраны чарназёмы, шэрыя лясныя і лугавыя глебы, у стэпавай — чарназёмы і цёмна-каштанавыя, на Пд трапляюцца саланчаковыя глебы; у Крымскіх гарах карычневыя горныя, бурыя і горна-лугавыя, на Паўд. беразе Крыма чырвона-бурыя і карычневыя, у Карпатах бурыя горна-лясныя і горна-лугавыя. Пад лесам каля 13% тэр.Найб. масівы на Палессі (хвоя, дуб, бяроза, вольха) і ў Карпатах (елка, піхта, бук, дуб). У лесастэпавай зоне — дуб, ясень, граб. У стэпавай зоне натуральная расліннасць амаль не захавалася. Жывёльны свет разнастайны: на Палессі — лось, казуля, дзік, воўк, ліс, рысь і інш.; у Карпатах — еўрап. алень, казуля, дзік, трапляецца мядзведзь; у стэпавых раёнах — суслікі, хамякі, паўсюдна — заяц-русак. Шмат птушак (цецярук, глушэц, рабчык, драфа, стэпавы арол, бусел). Прамысл. рыба Азоўскага м. — селядзец, камбала, хамса; Чорнага — скумбрыя, ласось, цюлька, кефаль, бычок; у рэках і азёрах — лешч, шчупак, судак. Ахоўных тэр. 52 тыс.км². Найб. запаведнікі: Асканія-Нова, Дунайскія Плаўні, Канеўскі, Чарнаморскі, Палескі, нац. паркі Карпацкі і Шацкі.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва — украінцы (73%). Жывуць рускія (22%), яўрэі (1%), беларусы (0,9%) і інш.Цэнтр. вобласці кампактна заселены ўкраінцамі, бліжэй да межаў нац. склад мяшаны. Большасць вернікаў — праваслаўныя (76%), уніяты і католікі (13,5%), ёсць іудзеі, пратэстанты, мусульмане. Сярэдняя шчыльн. 81 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены Данецкая і зах. вобласці. Гар. насельніцтва 67,7%. Буйныя гарады (тыс.ж., 2000): Кіеў (2637), Харкаў (1622), Днепрапятроўск (1200), Данецк (1121), Адэса (1104), Запарожжа (900), Львоў (803). У прам-сці і буд-ве занята 32% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай і лясной гаспадарцы 24%, у сферы паслуг 44%.
Гісторыя. Чалавек пачаў засяляць тэр. У. ў раннім палеаліце, людзі сучаснага тыпу з’явіліся тут 35—10 тыс.г. назад. Найб. значнымі грамадскімі ўтварэннямі эпохі энеаліту (4—3-е тыс. да н.э.) былі земляробча-жывёлагадоўчыя плямёны трыпольскай культуры. 1-е вядомае этн. ўтварэнне на Пд У. — кімерыйцы (9—7 ст. да н.э.), якіх выцеснілі з Прычарнамор’я і часткова асімілявалі скіфы. У 1-м тыс. да н.э. на Пд У. існавалі Баспорскае і Скіфскае царствы, грэч. гарады-дзяржавы Херсанес, Ольвія і інш. У 1 ст. да н.э. гэтыя дзярж. ўтварэнні падпарадкаваны Стараж. Рымам. У 4 — пач. 7 ст.н.э. на Пд У. існавала слав.плем. аб’яднанне антаў, якія ваявалі з Візантыяй, готамі і аварамі. Са слав.плем. саюза дулебаў (6—9 ст.) утварыліся валыняне. У 9 ст. У. насялялі таксама ўсх.-слав.плем. саюзы драўлян, палян, севяран, ціверцаў, улічаў і белых харватаў. З канца 9 ст.б.ч. У. ў складзе Кіеўскай Русі. Пры вял. кіеўскім кн.Уладзіміру Святаславічу [980—1015] у якасці дзярж. рэлігіі замест язычніцтва прынята хрысціянства (988). З канца 10 — пач. 11 ст. назіраліся першыя прыкметы феадалізацыі грамадства. Грамадскія адносіны рэгуляваліся Рускай праўдай і звычаёвым правам. З 11 ст. пачаўся захоп Закарпацця Венгрыяй. У 12 ст. ў выніку распаду Кіеўскай Русі на тэр. У. ўтварыліся самаст. княствы: Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Валынскае і інш.; у 1199 — найб. моцнае Галіцка-Валынскае княства. У 1239—40 рус. княствы на тэр. У. спустошаны нашэсцем манголаў на чале з ханам Батыем (гл.Мангольскія заваяванні) і да канца 1250-х г. трапілі пад уладу Залатой Арды (гл.Мангола-татарская няволя на Русі). Са спыненнем галіцка-валынскай княжацкай дынастыі (1340) Галіцыя і Зах. Валынь адышлі да Польшчы, Усх. Валынь — да Вялікага княства Літоўскага, якое ў 14 — пач. 15 ст. пашырыла ўладу амаль на ўсе астатнія землі У. аж да Чорнага мора. Паўн.Букавіна з 1359 у складзе Малдаўскага княства. Зах. Падолія ў 1431—34 захоплена Польшчай. З канца 15 ст. ўзмацнілася пагроза з боку Турцыі і яе васала (з 1478) Крымскага ханства, атрады якога да сярэдзіны 18 ст. рэгулярна спусташалі ўкр. землі. У 16 ст. туркі захапілі Паўн. Прычарнамор’е. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 да Масквы адышлі Чарнігава-Северскія землі. Паводле Люблінскай уніі 1569укр. землі ВКЛ адышлі да Польшчы. Брэсцкую унію 1596 прынялі 6 з 8 епархій Кіеўскай мітраполіі (у 1620 правасл. іерархія адноўлена, у 1632 легалізавана).
Складванне самаст.укр. народнасці ў асн. завяршылася ў 17 ст. ў працэсе барацьбы супраць нац. і рэліг. прыгнёту з боку каталіцкай Польшчы, вял. ролю ў гэтым адыгралі ўкр. казакі Запарожскай Сечы. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. адбыліся казацка-сял. паўстанні на чале з К.Касінскім (1591—93), С.Налівайкам (1594—96), І.Сулімам (1635), Паўлюком (1637), Я.Астраніным і Дз.Гунем (1638). У ходзе вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54 пад кіраўніцтвам гетмана Б.Хмяльніцкага сфарміравалася ўкр. дзяржава (Гетманшчына). Рашэннем Пераяслаўскай рады 1654 яна далучана да Расіі. Яе аўт. правы замацаваны Сакавіцкімі артыкуламі 1654. Пазней падобныя дагаворы заключаліся рас. урадам з кожным новым укр. гетманам. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, тэр.рас. Гетманшчыны была абмежавана Левабярэжнай Украінай. Землі Запарожскай Сечы апынуліся пад супольным пратэктаратам Расіі і Рэчы Паспалітай (паводле «Вечнага міру» 1686 — толькі Расіі). На тэр. У. адбываліся многія падзеі польска-турэцкіх войнаў 17 ст. і рус.-тур. войнаў 1676—81 і 1686—1700. У 1672—99 Падолія і суседнія землі часова належалі Турцыі. У Паўночную вайну 1700—21 большасць украінцаў змагалася на баку Расіі, але пераход на бок шведаў гетмана І.Мазепы з часткай казацкай старшыны і кашавога атамана запарожскіх казакоў К.Гардзіенкі даў падставу рас. цару Пятру I разбурыць Запарожскую Сеч і істотна абмежаваць правы новага ўкр. гетмана І.І.Скарападскага. У 1764 Кацярына II скасавала па Левабярэжнай У. гетманскую ўладу, у 1781 увяла тут агульна-рас.адм. падзел замест ранейшага на палкі і сотні. У 1775 ліквідавана Запарожская (Новая) Сеч. У 1783 на ўкр. сялян пашырана прыгоннае права, казацкая старшына ў 1785 атрымала правы дваранства. Антыфеад. выступленні 18 ст. ў Галіцыі, Букавіне і Закарпацці (з 17 ст. пад уладай Аўстрыі) набылі форму руху апрышкаў, на Правабярэжнай Украіне — гайдамакаў, кульмінацыяй якога стала Калііўшчына 1768. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галіцыя адышла да Аўстр. манархіі, якая ў 1775 атрымала ад Турцыі і Букавіну. У выніку рус. -тур. вайны 1768—74 Расія заваявала землі паміж Паўд. Бугам і Дняпром. У 1783 да Расіі далучана тэр. ліквідаванага Крымскага ханства. У выніку рус.-тур. вайны 1787—91 Расія далучыла землі паміж Паўд. Бугам і Днястром, у выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай — Правабярэжную У. і Зах. Валынь. У 1-й пал. 19 ст. пачаўся ўкр. рух за нац. адраджэнне. першымі цэнтрамі якога сталі Харкаўскі (з 1805) і Кіеўскі (з 1834) ун-ты.
У 1820-я г. на тэр. У. дзейнічалі дзекабрысцкія арг-цыі Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў і Таварыства з’яднаных славян 1823—25. У студз. 1826 на Кіеўшчыне адбылося Чарнігаўскага палка паўстанне. У 1846—47 у Кіеве дзейнічала Кірыла-Мяфодзіеўскае таварыства. Ва Усх. Галіцыі цэнтрам укр. нац.-культ. руху з 1830-х г. быў г.Львоў, дзе ўзнікла літ. аб’яднанне «Руская тройца» («Руська трійця»; назва ад кіруючай групы з 3 чалавек: М.Шашкевіч, Я.Галавацкі, І.Вагілевіч). У 1848—51 у Львове дзейнічала 1-я ўкр.паліт.арг-цыяГал.Рус. Рада. У 1848 у Галіцыі і на Букавіне, у 1853 у Закарпацці скасавана прыгоннае права. Ва ўкр. грамадска-паліт. думцы Галіцыі дамінавалі русафільская (ідэя «адзінага рускага народа») і «народаўская» (ідэя ўкр.нац. адзінства) плыні. Выданні «народаўцаў» сталі агульнаўкр. трыбунай для прапаганды нац. ідэі. У 1890 у Львове засн. 1-я на У. нац.паліт. партыя — Руска-ўкр. радыкальная партыя. На ўкр. землях Рас. імперыі пасля сялянскай рэформы 1861 паскорылася развіццё капіталіст. прам-сці, цэнтрамі якой сталі Екацярынаслаў, Харкаў, Адэса і інш. гарады. У пач. 1860-х г. узніклі ўкр. т-вы (грамады) у Пецярбургу, Кіеве, Палтаве, Чарнігаве, Харкаве, б. кірыла-мяфодзіеўцы выдавалі ў Пецярбургу ўкр.час. «Основа» (1861—62). Аднак у 1863 рас. ўрад забараніў выкладанне ўкр. мовы ў школах, неўзабаве распушчаны і грамады. У сярэдзіне 1870-х г.укр. інтэлектуальныя сілы (У.Б.Антановіч, М.П.Драгаманаў, М.І.Зібер, П.П.Чубінскі і інш.) сканцэнтраваліся ў «Старой грамадзе». Украінафілы кіравалі Паўд.-Зах. аддзяленнем Рус.геагр.т-ва, рускамоўнай газ. «Киевский телеграф», наладзілі сувязі з суайчыннікамі ў Галіцыі. У 1876 Аляксандр II забараніў выданне і ўвоз з-за мяжы л-ры, пастаноўку п’ес і чытанне лекцый на ўкр. мове. Рэв. рух 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на У. адбываўся як ч. агульнарас. рэв. руху. У 1870—80-я г. вядучая роля ў ім належала народніцтву. Пад яго ўплывам дзейнічалі і першыя рабочыя арг-цыі «Паўднёварасійскі саюз рабочых» 1875 (Адэса) і «Паўднёварускі рабочы саюз» (1880—81, Кіеў). У сярэдзіне 1890-х г. узніклі марксісцкія рабочыя саюзы ў Кіеве, Екацярынаславе і інш. гарадах (у 1898 увайшлі ў РСДРП). У 1900 у Харкаве засн.Рэв.ўкр. партыя, пры ўдзеле якой у 1902 адбыліся буйныя сял. паўстанні на Харкаўшчыне і Палтаўшчыне. Насельніцтва У. ўдзельнічала ва ўсеагульнай стачцы на Поўдні Расіі 1903 і ў рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Узніклі новыя ўкр.паліт. партыі. У 1-ю сусв. вайну да 1918 ваен. дзеянні адбываліся пераважна на тэр. Галіцыі і Зах. Валыні. У Галіцыі Гал.ўкр. рада (ГУР, аб’яднанне ўкр. партый) і Саюз вызвалення Украіны (СВУ, арг-цыяўкр. сацыялістаў-эмігрантаў) выступілі на баку Аўстра-Венгрыі і Германіі; быў сфарміраваны ўкр. легіён сечавых стральцоў з 2500 добраахвотнікаў.
У Рас. імперыі ўкр. дзеячы падзяляліся на «паражэнцаў», якія лічылі, што паражэнне Расіі ў вайне прывядзе да рэвалюцыі і атрымання У. аўтаноміі, і «абаронцаў» (у т. л. С.В.Пятлюра), якія разлічвалі дасягнуць той жа мэты канстытуцыйным шляхам пасля перамогі Расіі. Пасля лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. побач з установамі Часовага ўрада і Саветамі 4(17).3.1917 узнік нац. цэнтр улады Укр.Цэнтральная рада (УЦР, старшыня М.С.Грушэўскі). Яе выканаўчым органам стаў Ген. сакратарыят на чале з У.К.Віннічэнкам. У чэрв. 1917 УЦР абвясціла аўтаномію У., у ліст. — утварэнне Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) у складзе федэратыўнай Расіі. 31.10(13.11).1917 УЦР з дапамогай укр.вайск. часцей пасля баёў перамагла войскі Часовага ўрада і захапіла Кіеў. Усеўкр. з’езд Саветаў у Кіеве [4—6(17—19).12.1917] падтрымаў УЦР. Скліканы бальшавікамі альтэрнатыўны з’езд Саветаў у Харкаве [11—12(24—25) 12.1917] абвясціў У. сав. рэспублікай і стварыў Усеўкр. ЦВК, які сфарміраваў сав. ўрад У. — Нар. сакратарыят [Арцём (Ф.А.Сяргееў), Я.Б.Бош і інш.]. 9(22).1.1918 УЦР абвясціла пра незалежнасць УНР. 26.1(8.2). 1918 Кіеў заняты сав. войскамі, УЦР пераехала ў г. Жытомір. Яе прадстаўнікі 27.1(9.2). 1918 падпісалі ў Брэсце сепаратны дагавор з аўстра-герм. блокам і неўзабаве папрасілі ў Германіі дапамогі супраць сав. войск. 18.2.1918 герм. войскі перайшлі ў наступленне і разам з атрадамі УЦР да канца крас. 1918 захапілі ўсю У. Паводле Брэсцкага міру 1918 РСФСР павінна была прызнаць незалежнасць УНР. Прагерм. групоўка выразніка інтарэсаў буйных землеўладальнікаў ген. П.П.Скарападскага ў канцы крас. 1918 скінула УЦР. Інсцэніраваны акупантамі «З’езд хлебаробаў» (29.4.1918) абвясціў замест УНР Укр. дзяржаву (Гетманшчыну), а Скарападскага — яе гетманам. Супраць рэжыму Скарападскага і аўстра-герм. акупантаў, якія рабавалі У., узняўся шырокі партыз. рух як прасав. (М.А.Шчорс і інш.), так і сял.-анархічнай (Н.І.Махно і інш.) накіраванасці. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі ўрад РСФСР 13.11.1918 ануляваў Брэсцкі мір. Створаны 28.11.1918 у Курску пад кантролем СНК РСФСР Часовы рабоча-сял. ўрад У. абвясціў пра аднаўленне на У. сав. улады. Апазіцыйны да Гетманшчыны Укр.нац. саюз (сацыяліст. партыі) у ліст. 1918 стварыў Дырэкторыю (гл.Украінскай дырэкторыі ўрад) на чале з Віннічэнкам. Яе войскі 14.12.1918 занялі Кіеў і скінулі ўрад Гетманшчыны, замест якой была адноўлена УНР. У чарнаморскіх гарадах непрацяглы час знаходзіліся вайск. кантынгенты краін Антанты. 6.1.1919 у Харкаве абвешчана Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспубліка (УССР). 16.1.1919 Дырэкторыя абвясціла вайну Расіі. 22.1.1919 у Кіеве абвешчана пра ўз’яднанне УНР з Заходне-Укр.Нар. Рэспублікай (ЗУНР, створана ўкр. партыямі Усх. Галіцыі 13.11.1918). 5.2.1919 Чырв. Армія заняла Кіеў. да мая 1919 — большую частку У. Дырэкторыя, якую ў лют. 1919 узначаліў Пятлюра, пераехала ў Вінніцу, пасля ў Жмерынку і Праскураў. 29.1.1919 Часовы ўрад УССР пераўтвораны ў СНК УССР (да 1923 старшыня Х.Г.Ракоўскі).
III Усеўкр. з’езд Саветаў (6—10.3.1919, Харкаў) прыняў 1-ю Канстытуцыю УССР і выбраў Усеўкр. ЦВК (старшыня да 1938 Р.І.Пятроўскі). Летам 1919 белагвардз. армія ген. А.І.Дзянікіна захапіла амаль усю У. (26 чэрв. Харкаў, 31 жн. Кіеў), восенню разбіла войскі Дырэкторыі. Укр. сяляне, у т. л. пад кіраўніцтвам Махно; паўставалі як супраць бальшавікоў, якія ўвялі харчразвёрстку, так і супраць Дзянікіна, які аднавіў памешчыцкае землеўладанне. У канцы 1918 Румынія захапіла Букавіну, Чэхаславакія ў пач. 1919 — Закарпацце, Польшча ў ліп. 1919 — Усх. Галіцыю. У канцы 1919 — пач. 1920 Чырв. Армія разграміла Дзянікіна і зноў заняла большую частку У. Дзянікін адышоў у Крым і перадаў камандаванне ген. П.М.Урангелю. Паводле тайнага Варшаўскага пагаднення ад 21.4.1920 Пятлюра атрымаў ад Польшчы прызнанне УНР (без Галіцыі) і ваен. дапамогу. У крас. — пач. мая 1920 у ходзе савецка-польскай вайны 1920 польскія і пятлюраўскія войскі занялі ч. Правабярэжнай У. і 6 мая ўвайшлі ў Кіеў. Сав.Паўд.-Зах. фронт у чэрв. 1920 перайшоў у наступленне, да канца жн. вызваліў ад палякаў Правабярэжную У. і ч. Галіцыі. У выніку контрнаступлення польскія войскі ў вер.—кастр. 1920 зноў занялі Галіцыю і Валынь. Адначасова белагвардзейскія войскі ген. Урангеля занялі амаль увесь Пд У., але ў кастр.—ліст. 1920 былі поўнасцю разгромлены Чырв. Арміяй, якая заняла Крым. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла б.ч. Валыні (Усх. Галіцыя афіцыйна прызнана за ёй краінамі Антанты ў 1923). 20.11.1920 Пятлюра ліквідаваў Дырэкторыю. Рэшткі пятлюраўскіх войск і атрады Махно на тэр. УССР разгромлены Чырв. Арміяй у 1921—22.
Да канца грамадз. вайны і інтэрвенцыі па У. ў асн. нацыяналізаваны прам-сць, транспарт і інш. галіны нар. гаспадаркі, ліквідавана прыватная ўласнасць на зямлю, якая перададзена ў карыстанне сялянам. Царква была аддзелена ад дзяржавы і школы, уведзены грамадз. шлюб. 30.8.1921 СНК УССР пастанавіў перайсці да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Аднаўленне разбуранай эканомікі У. было ўскладнена масавым голадам 1921—23, але ў асн. завяршылася да 1925. З 30.12.1922 У. ў складзе СССР. У 1924 у складзе УССР створана Малд. АССР. У 1923—25 уведзены адм.-тэр. падзел на акругі і раёны, у 1932 замест акруг створаны вобласці. У 1934 сталіца УССР перанесена з Харкава ў Кіеў. З 1920-х г. усю ўладу на У. ажыццяўляла Камуніст. партыя (бальшавікоў) У. (засн. ў ліп. 1918) — састаўная ч. ВКП (б).
У 1930-я г. на У. праведзена індустрыялізацыя прам-сці (гал. новабудоўлі: Дняпроўская ГЭС, металургічныя з-ды «Запарожсталь», «Азоўсталь», Крыварожскі, Харкаўскі трактарныя з-ды і інш.), калектывізацыя сельскай гаспадаркі, ліквідавана непісьменнасць, створана сетка новых сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў, дасягнуты значныя поспехі ў інш. галінах сац.-эканам. развіцця. У. займала 2-е месца ў СССР па развіцці прам-сці і была адной з асн. яго жытніц. Адначасова набіралі сілу негатыўныя з’явы, абумоўленыя ўзмацненнем культу асобы І.В.Сталіна. Калектывізацыя праводзілася прымусовымі метадамі (гл.Раскулачванне). Прысваенне дзяржавай с.-г. прадукцыі калгасаў для продажу за мяжу (каб мець сродкі на індустрыялізацыю) у спалучэнні з засухай выклікала ў 1932—33 масавы голад, у выніку якога на У. загінула каля 3,5 млн.чал. З пач. 1930-х г. набіралі сілу рэпрэсіі палітычныя, якія дасягнулі апагею ў 1937—38. Іх ахвярамі сталі дзеячы УНР, інтэлігенцыя, работнікі парт. і дзярж. апарата, сотні тысяч інш. грамадзян. Паводле Канстытуцыі 1937 вышэйшымі органамі ўлады УССР з’яўляліся Вярх. Савет і СНК (з 1946 Савет Міністраў). У сак. 1939 Венгрыя акупіравала Закарпацце. У пач. 2-й сусв. вайны Чырв. Армія заняла Зах. Украіну, якая паводле сав.-герм. дагавора аб сяброўстве і межах ад 28.9.1939 была далучана да СССР (афіцыйна ўключана 1.11.1939), а 14.11.1939 увайшла ў склад УССР. 28.6.1940 Румынія пад націскам СССР перадала яму Бесарабію і Паўн. Букавіну. У жн. 1940 Паўд. Бесарабія і Паўн. Букавіна перададзены УССР. Адначасова з яе складу выведзены прыднястроўскія раёны скасаванай Малд. АССР, якія разам з астатняй ч. Бесарабіі ўтварылі Малд. ССР (2.8.1940). У Вял.Айч. вайну, да канца ліп. 1942, пасля жорсткіх баёў (гл.Прыгранічныя бітвы 1941, Адэсы абарона 1941, Кіеўская абарончая аперацыя 1941, Севастопальская абарона 1941—42 і інш.) уся тэр. У. акупіравана ням. фашыстамі. У жн. 1941 акупанты стварылі рэйхскамісарыят «У.» з цэнтрам у г.Роўна. Галіцыя адышла да Польскага ген.-губернатарства, Паўн. Букавіна, Паўд. Бесарабія і Адэса з акругай — да Румыніі. За час акупацыі (1941—44) гітлераўцы знішчылі на У. больш за 5 млн.чал., у т. л. 1,5 млн. палонных, 2,4 млн. вывезлі на работу ў Германію. На акупіраванай тэр. дзейнічалі каля 600 тыс.сав. падпольшчыкаў і партызан, дзейнасцю якіх з лета 1942 кіраваў Укр. штаб партыз. руху (нач. Ц.А.Строкач). Найб. баяздольныя былі партыз. злучэнні С.А.Каўпака, А.М.Сабурава, А.Ф.Фёдарава.
У Зах. У. разгарнула дзейнасць Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), ч. членаў якой («мельнікоўцы») адкрыта супрацоўнічала з акупантамі і сфарміравала дывізію СС «Галічына», а другая (кіраўнік С.А.Бандэра) у 1942 стварыла Укр. паўстанцкую армію (УПА) для барацьбы супраць Германіі і СССР. У студз. 1943 — кастр. 1944 у выніку шэрагу бітваў (гл.Курская бітва 1943, Кіеўская наступальная аперацыя 1943, Львоўска-Сандамірская аперацыя 1944 і інш.) У. вызвалена (6.11.1943 — Кіеў). Яе матэрыяльныя страты ад акупацыі і ваен. дзеянняў склалі 285 млрд.руб. у даваен. цэнах. За ўдзел у Вял.Айч. вайне 2,5 млн. воінаў з У. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за 2 тыс. сталі Героямі Сав. Саюза, у т. л. 15 за вызваленне Беларусі. 29.6.1945 Чэхаславакія перадала УССР Закарпацце. У. — адна з краін-заснавальніц ААН (1945). Да сярэдзіны 1950-х г. на Зах. У. працягвалася ўзбр. барацьба АУН супраць сав. улады. У 1946—47 У. перажыла новы масавы голад. Да пач. 1950-х г. тут з дапамогай інш. рэспублік СССР адноўлена разбураная вайной гаспадарка. 19.2.1954 У. са складу РСФСР перададзена Крымская вобл. У 1950—80-я г. У. заставалася адным з найб. развітых прамысл. і с.-г. рэгіёнаў СССР, але на дабрабыце насельніцтва ўсё больш адмоўна адбіваліся заганы адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эканомікай і грамадствам. У 1978 прынята новая Канстытуцыя УССР. З пач.перабудовы ў СССР (1985) на У. актывізаваўся нац. рух. У вер. 1989 засн.Нар. рух У., які павёў барацьбу за незалежнасць У. 18.3.1990 упершыню на альтэрнатыўнай аснове выбраны Вярх. Савет УССР, які 24.8.1990 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Пачалося фарміраванне шматпарт. сістэмы. Пасля спробы ў жн. 1991 членаў т.зв. Дзярж.к-та па надзвычайным становішчы адхіліць ад улады прэзідэнта СССР М.С.Гарбачова забаронена Камуніст. партыя У. (адноўлена ў 1993). 1.12.1991 удзельнікі Усеўкр. рэферэндуму прагаласавалі за поўную незалежнасць У. Адначасова 1-м прэзідэнтам У. выбраны Л.М.Краўчук. Пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў 1991 паміж У., Беларуссю і Расіяй У. — незалежная дзяржава. Быў абвешчаны курс на пабудову ўкр. пац. дзяржавы з рыначнай эканомікай, збліжэнне з краінамі Зах. Еўропы і ЗША. У 1994 прэзідэнтам У. выбраны Л.Д.Кучма (перавыбраны ў 1999). 28.6.1996 Вярх. рада прыняла новую Канстытуцыю У., якая адлюстравала сучасныя эканам. і паліт. рэаліі. У. імкнецца падтрымліваць добрасуседскія адносіны як з Расіяй і інш. краінамі СНД, так і з блокам НАТО. 9.7.1997 у Мадрыдзе падпісана Хартыя аб асобым партнёрстве паміж У. і НАТО.
Паводле дагавора 1997 Румынія адмовілася ад тэр. прэтэнзій да У. Рас.-ўкр. дагавор 31.5.1997 аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве спрыяў вырашэнню праблем статусу Чарнаморскага флоту (падзелены паміж дзвюма краінамі) і запазычанасці У. за рас. энерганосьбіты. На выбарах 2002 у Вярх. Раду перамаглі партыі правай і цэнтрысцкай арыентацыі. У. — чл.ААН (з 1945), СНД (з 1991), Савета Еўропы (з 1995) і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27.12.1991.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Партыя зялёных, С.-д. партыя У., «Грамада», Прагрэсіўна-сацыяліст. партыя У., Камуніст. партыя У., Сацыяліст. партыя У., Нар. рух У., Ліберальная партыя У., Укр.рэсп. партыя, Нар.-дэмакр. партыя У. і інш.
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 108,5 млрд.дол. (2,2 тыс.дол. на 1 чалавека). Доля прам-сці ў структуры ВУП (2000) 26%, сельскай гаспадаркі — 12%, сферы паслуг — 62%. З пач. 1990-х г. у краіне адбываюцца працэсы, звязаныя з пераходам ад планава-размеркавальнай эканомікі да рыначнай. За 1990—99 ВУП скараціўся амаль на 60%, вытв-сцьпрамысл. прадукцыі — на 48,6%, сельскай гаспадаркі — на 51,3%. З 1999 пачаўся працэс стабілізацыі і паступовага росту эканам. параметраў. Змена форм уласнасці закранула амаль усе галіны гаспадаркі, але па-ранейшаму асн. уладальнікам стратэгічнага длянац. эканомікі вытворча-гасп. комплексу застаецца дзяржава. Найб. спад вытв-сці ў прамысловасці адбыўся ў машынабудаванні, асабліва ў навукаёмістых галінах, найменшы — у традыц.для У. паліўнаэнергет., металург. і хімічнай. Гал. галіна прам-сці — паліўна-энергет. комплекс. Здабыча каменнага і бурага вугалю (83,9 млн.т, 2001) у Данецкім, Львоўска-Валынскім і Дняпроўскім бас., нафты і газавага кандэнсату (3,7 млн.т) у Перадкарпацці і ўсх. раёнах, прыроднага газу (18,2 млрд.м³) у Дняпроўска-Данецкім, Прычарнаморскім і Перадкарпацкім раёнах. Нафтаперапрацоўка ў Краменчугу, Лісічанску, Херсоне, Адэсе. Вытв-сць электраэнергіі ў 2000 склала 169 млрд.кВт∙гадз, у т. л. на ЦЭС і ЦЭЦ — 52%, на ГЭС — 5,9%, АЭС — 42,1%. Найб.: ЦЭС — Вуглягорская, Запарожская, Зміеўская, Луганская, Міронаўская, Прыдняпроўская; ЦЭЦ — Кіеўскія 5-я і 6-я, Харкаўская 5-я; ГЭС — Днепрагэс, Канеўская, Кахоўская, Кіеўская, Крамянчугская; АЭС — Запарожская, Паўд.-Украінская, Ровенская, Хмяльніцкая. Вял. роля ў эканоміцы належыць здабычы руд: жал. (Крыварожскі і Керчанскі бас.), марганцавай (Нікапальскі бас.), каляровых і рэдкіх металаў (ртуць, цынк, свінец, тытан, магній, алюміній, рутыл, цырконій і інш.), самароднай серы, калійных (Прыкарпацце) і каменнай (Данбас) солей і інш. На базе вял. запасаў сыравіны развіты металург. комплекс (365 прадпрыемстваў, у т. л. 14 металург. камбінатаў, 7 трубных, 10 метызных, 16 коксахім., 3 ферасплаўныя і інш.). Вытв-сць пракату чорных металаў 22,5 млн.т (2000). Найб. прадпрыемствы галіны ў Прыдняпроўі (Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Запарожжа, Крывы Рог, Нікапаль), Данбасе (Данецк, Макееўка, Янакіева) і Прыазоўі (Марыупаль). У машынабудаванні вылучаецца вытв-сць абсталявання для металург. (Краматорск, Марыупаль, Харкаў) і горназдабыўной (Горлаўка, Харкаў, Данецк) прам-сці. Каля 100 прадпрыемстваў у эл.-тэхн. прам-сці, у т. л. па вытв-сці генератараў для паравых і гідраўлічных турбін, электрарухавікоў, высакавольтнай апаратуры, электразварачнага абсталявання (Харкаў, Запарожжа, Палтава, Мікалаеў і інш.; кабелю (Кіеў, Харкаў, Адэса, Бярдзянск). 40 прадпрыемстваў ракетна-касм. галіны вырабляюць міжкантынент. балістычныя ракеты, ракетаносьбіты, касм. апараты, сістэмы кіравання і інш. (Днепрапятроўск, Кіеў). Трансп. машынабудаванне: вытв-сць цеплавозаў (Харкаў, Луганск), грузавых вагонаў (Крукаў, Марыупаль, Днепрадзяржынск, Крамянчуг), суднаў (Мікалаеў, Херсон, Керч, Кіеў), самалётаў (Кіеў), аўтобусаў (Львоў), легкавых (Запарожжа, Луцк) і грузавых (Крамянчуг) аўтамабіляў. Станка-інструментальная прам-сць у Харкаве, Днепрапятроўску, Кіеве, Лубнах. Развіта с.-г. машынабудаванне: вытв-сць трактароў (Харкаў), трактарных плугоў (Адэса), камбайнаў для ўборкі цукр. буракоў (Цярнопаль, Днепрапятроўск) і кукурузы (Херсон). Вытв-сць абсталявання дляхім. і нафтавай (Сумы, Кіеў), лёгкай і харч. прам-сці. Прыладабудаванне і радыёэлектронная прам-сць у Кіеве, Сумах, Львове, Харкаве, Івана-Франкоўску і інш.Вытв-сць (тыс.шт., 2000) легкавых аўтамабіляў 17,1, грузавых аўтамабіляў 11,1, станкоў 1,3, трактароў 4, тэлевізараў 60,7, халадзільнікаў і маразільнікаў 474, пральных машын 120. Хім.прам-сць уключае вытв-сцьмінер. угнаенняў (2,3 млн.т, 2000), у т. л. фосфарных (Вінніца, Адэса, Сумы, Канстанцінаўка, Марыупаль і інш.), калійных (Калуш, Сцебнік) і азотных (Горлаўка), сінт. смол і пластмасы (Адэса, Горлаўка, Чаркасы, Прылукі і інш.), хім. валокнаў (30,3 тыс.т; Кіеў, Чаркасы, Чарнігаў, Жытомір, Сакаль), соды (Лісічанск, Славянск). Прам-сцьбуд. матэрыялаў: вытв-сць цэменту (Мікалаеў, Здалбунаў, Балаклея, Крывы Рог, Амвросіеўка), буд. каменю (Жытомірская вобл.), шкла (Лісічанск, Канстанцінаўка, Запарожжа) і інш. Лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць развіта пераважна на Палессі і ў Карпатах, вытв-сць мэблі, паперы (103 тыс.т, 2000) у гарадах Малін, Рахаў, Жыдачаў, г.п. Панінка і інш. З галін лёгкай прам-сці развіты тэкст. (66 млн.м² тканін), у т. л. баваўняная (Херсон, Кіеў, Цярнопаль, Данецк), суконная (Луганск, Адэса, Чарнігаў), шаўковая (Кіеў, Чаркасы), ільняная (Жытомір, Роўна); гарбарна-абутковая (12,4 млн. пар; Кіеў, Луганск, Адэса, Львоў), трыкат. (Харкаў, Жытомір, Львоў, Адэса, Чарнаўцы), футравая (Харкаў, Жмерынка, Адэса, Жытомір).
Харчасмакавая прам-сць, цесна звязаная з с.-г. базай, развіта паўсюдна. Вылучаюцца мяса-малочная, цукр., алейная, рыбная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая галіны. Вытв-сць (тыс.т, 2000) мяса прамысл. перапрацоўкі 290, цэльнамалочнай прадукцыі 598, цукру 1780, алею 895. Гал. цэнтры мяса-малочнай галіны: Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў, Адэса, Сімферопаль, Днепрапятроўск. Цукр. з-ды ў Вінніцкай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Сумскай і Кіеўскай абл., алейныя — у стэпавай зоне, рыбныя — у Севастопалі, Керчы, Адэсе, Марыупалі, Ізмаіле, Херсоне, вінаробныя — у Закарпацкай, Херсонскай, Адэскай абл., Крыме. У. мае спрыяльныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі. Пл.с.-г. угоддзяў складае 40,7 млн.га (2001), у т. л. 32,9 млн.га ворных зямель, пераважна на чарназёмных глебах. У 2001 у краіне дзейнічалі 42 тыс. фермерскіх гаспадарак (пл.с.-г. угоддзяў 2,3 млн.га), 22 тыс.с.-г. прадпрыемстваў, у т. л.акц. т-вы, кааператывы (27,6 млн.га), 3,4 тыс.дзярж. прадпрыемстваў (1,9 млн.га), дробныя гаспадаркі насельніцтва (каля 9 млн.га). На У. вылучаюць 4 зоны спецыялізацыі сельскай гаспадаркі: лесастэп, стэп, Палессе, горныя раёны. Вял. плошчы меліяраваных зямель. На Палессі пашыраны асушальныя і асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы (Ірпенская, Асцёрская, Трубежская і інш.); у стэпавай зоне — арашальныя сістэмы (Кахоўская, Інгулецкая, Паўн.Рагачыцкая і інш.); Паўн.-Крымскі канал, канал Дняпро—Данбас. Пл. асушаных зямель каля 3 млн.га, арашальных — каля 2,4 млн.га. Аснова раслінаводства — збожжавыя культуры (пл. пасеваў 14,6 млн.га). Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, рыс (арашальныя землі на Пд), ячмень, жыта, проса, грэчку; з тэхн. культур — цукр. буракі (0,85 млн.га), сланечнік, лён (Палессе), хмель, каноплі. тытунь (Крым, Закарпацце); кармавыя культуры. Развіты бульбаводства (1,6 млн.га), агародніцтва (0,5 млн.га), пладаводства, бахчаводства (на Пд), вінаградарства (на Пд і ў Закарпацці), пасевы лекавых траў (Палессе). Збор (млн.т, 2001): збожжавых — 39,7, цукр. буракоў — 15,5, бульбы — 17,3, агародніны — 5. Жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. Буйн. раг. жывёлу гадуюць паўсюдна, свіней — у лесастэпавай і стэпавай зонах, авечак — у стэпавай зоне, Карпатах, на Палессі. Птушкагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 9,2, свіней — 7,9, авечак і коз — 1,8. Вытв-сць (тыс.т, 2001) мяса — 2,3, у т. л. ў гаспадарках насельніцтва 1,8, малака адпаведна 13,4 і 9,8; яек — 9652 млн.шт. і 6991 млн.шт. Пчалярства на Палессі і ў Карпатах. Рыбалоўства (403 тыс.т, 1999) у Чорным і Азоўскім м. і ва ўнутр. вадаёмах.
Транспарт. Даўж. чыгунак 22,6 тыс.км, у т. л. 9,1 тыс.км электрыфікавана, аўтадарог 168,7 тыс.км, з якіх 163 тыс.км з цвёрдым пакрыццём. Даўж. суднаходных рачных шляхоў 4,4 тыс.км. Асн. водная артэрыя — р. Дняпро, суднаходства таксама па рэках Днестр, Дзясна, Дунай. Гал. рачныя парты: Кіеў, Чаркасы, Мікалаеў, Днепрапятроўск, Запарожжа, Днепрадзяржынск, Херсон, Ізмаіл. Гал. марскія парты: Адэса, Бярдзянск, Херсон, Ізмаіл, Ільічоўск, Керч, Марыупаль. Дзейнічае міжнар. марская паромная пераправа Ільічоўск—Варна (Балгарыя). 163 аэрапорты з цвёрдым пакрыццём, найб. Кіеў, Данецк, Адэса, Сімферопаль. Даўж. нафтаправодаў 4 тыс.км, прадуктаправодаў 4,5 тыс.км, газаправодаў 34,4 тыс.км. Развіты замежны турызм і адпачынак (даход 540 млн.дол. штогод). Шматлікія курортныя зоны і курорты: Паўднёвы бераг Крыма, Еўпаторыя, Адэская група курортаў, Трускавец, Міргарад, Моршын і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. ў 2001 склаў 23,4 млрд.дол., у т. л. экспарт — 11,6 млрд.дол., імпарт — 11,8 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць чорныя і каляровыя металы, паліва, нафтапрадукты, машыны і трансп. сродкі, прадукты харчавання; у імпарце — электраэнергія, машыны і абсталяванне, прадукцыя хім. прам-сці. Гал.гандл. партнёры: Расія (20% экспарту і 48% імпарту), краіны ЕС (17% і 23%), ЗША (4% і 3%) і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. з Рэспублікай Беларусь у 2001 склаў 699,1 млн.дол. Беларусь экспартавала на У. тавараў на суму 421,8 млн.дол. (трактары і запчасткі да іх, грузавыя аўтамабілі, нафтапрадукты, поліэтылен, быт. апаратура), імпартавала на суму 277,3 млн.дол. (чорныя металы, кокс, падшыпнікі, ферасплавы, збожжа, алей). Грашовая адзінка — грыўня.
Узброеныя сілы. Налічваюць 310 тыс.чал. (2001). Складаюцца з сухап. войск, ВПС, ППА, ВМС, а таксама з чыг. і спец. войск. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Кіраўніцтва ўзбр. сіламі ажыццяўляе міністр абароны праз Мін-ва абароны і ген. штаб. Камплектаванне на аснове прызыву на ваен. службу, а таксама паводле кантракта. У сухап. войсках больш за 150 тыс.чал.; каля 3,5 тыс. танкаў, каля 3 тыс. баявых машын пяхоты, 1,5 тыс. бронетранспарцёраў, больш за 3,5 тыс.артыл. сістэм калібру 100 мм і вышэй (гарматы, мінамёты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню і інш.), 400 верталётаў. У ВПС больш за 50 тыс.чал.; каля 1,5 тыс. самалётаў, у т. л. 840 баявых, і больш за 300 верталётаў. У ППА 45 тыс.чал.; на ўзбраенні зенітныя ракетныя комплексы і знішчальная авіяцыя. У ВМС каля 13 тыс.чал.; надводныя і падводныя сілы (40 баявых і 80 дапаможных суднаў), марская авіяцыя, часці спец., тылавога і тэхн. прызначэння. Паводле ваен.-адм. падзелу тэр. У. мае 3 аператыўныя камандаванні: Зах. (штаб у Львове), Паўд. (штаб у Адэсе), Паўн. (штаб у Чарнігаве); у ВМСПаўд. марскі р-н (штаб у пас. Новаазёрны) і Зах. марскі р-н (штаб у Адэсе), гал. база флоту — г. Севастопаль. Некат. падраздзяленні спец. і інш. войск знаходзяцца па-за межамі У., у т. л. ў Ліване, Косаве (Сербія). На ваен. час прадугледжана ўзаемадзеянне ўзбр. сіл з пагран. войскамі, нац. гвардыяй, унутр. войскамі, органамі і падраздзяленнямі МУС. Ваен. дактрына У. мае абарончы характар.
Ахова здароўя. Уключае дзярж., неабавязковае страхавое і прыватнае мед. абслугоўванне. На тэр. У. размешчана вял. колькасць санаторна-курортных зон, курорты Адэсы, Крыма, Закарпацця і інш., якія значна дапамагаюць аздараўленню насельніцтва. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 71 год (2001). Смяротнасць — 16 на 1 тыс.чал., натуральны прырост адмоўны -0,754%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 81 чал., урачамі — 1 на 224 чал. Дзіцячая смяротнасць — 21 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета. Сістэма адукацыі У. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школу, прафес.-тэхн. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульнаадук. школа падзяляецца на 3 ступені: пач. (з 6-гадовага ўзросту), асн. (10 гадоў навучання) і старэйшая (11—12 кл.; дае поўную сярэднюю адукацыю). Для развіцця здольнасцей дзяцей ствараюцца профільныя класы, спецыялізаваныя школы, гімназіі, ліцэі. Выкладанне вядзецца на ўкр., рус., венгерскай, рум., польскай, крымска-татарскай мовах. У сістэме вышэйшай адукацыі 4 узроўні акрэдытацыі: 1-ы і 2-і — вучылішчы, тэхнікумы, каледжы (некат. даюць ступень бакалаўра); 3-і і 4-ы — ун-ты, ін-ты, акадэміі, кансерваторыі. У 2002/03 навуч.г. ва У. 587 ВНУ 1-га і 2-га ўзроўняў, у т. л. 195 вучылішчаў, 279 тэхнікумаў і 113 каледжаў; 225 ВНУ 3-га і 4-га ўзроўняў, у т. л. 106 ун-таў, 60 ін-таў, 57 акадэмій, 2 кансерваторыі. Буйнейшыя ун-ты: Адэскі універсітэт, Кіеўскі нацыянальны універсітэт, Львоўскі універсітэт, Харкаўскі універсітэт, Данецкі, Днепрапятроўскі, Запарожскі, Ужгарадскі, Чарнавіцкі. На 1.1.2002 ва У. 45 тыс. б-к (700 млн. адзінак захавання) і больш за 550 музеяў. Буйнейшыя б-кі: Украінская нацыянальная парламенцкая бібліятэка і Нац.б-ка У. імя У.І.Вярнадскага ў Кіеве. Буйнейшыя музеі: Нац. гісторыі Украіны (700 тыс. адзінак захавання), Нац. мастацкі, Мемарыяльны комплекс «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 гадоў», л-ры і навукова-прыродазнаўчы Нац.АН У., пад адкрытым небам (пл. 47 га, 80 тыс. адз. зах., у т. л. 320 нерухомых помнікаў нар. архітэктуры) — усе ў Кіеве; краязнаўчыя ў Харкаве, Палтаве, Чаркасах; запаведнікі: «Сафія-Кіеўская» ў Кіеве, «Хорціца» ў Запарожжы, «Даўні Галыч» у Львове, «Чарнігаў Старадаўні» ў Чарнігаве, гісторыка-культ. ў Пераяславе-Хмяльніцкім. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац.АН У., галіновых і інш.НДІ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 на У. выдавалася больш за 10 тыс.перыяд. выданняў, з іх больш за 5,6 тыс. на ўкр. мове. Буйнейшыя газеты: «Голос України» (з 1991), «Урядовий кур’єр» (з 1990), «Факты и комментарии» (з 1997), «Киевские ведомости» (з 1992), «День» (з 1996), «Сегодня» (з 1997), «Дзеркало тижня» (з 1994). Інфарм. агенцтвы дзярж. — Укр.нац.інфарм. агенцтва «Укрінфарм» (з 1918), Крымскае інфарм. агенцтва (з 1998), Дзярж. прадпрыемства Агенцтва інфармацыі міжнар. супрацоўніцтва і развіцця «Агенцтва «Чарнобыльінфарм» (з 2001); недзярж. — Т-ва з абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйнае агенцтва «Інтерфакс-Украіна» (з 1992), Укр. незалежнае інфарм. Агенцтва Навін (УНІАН; з 1993). Радыёвяшчанне з 1924. Дзярж.нац. радыёкампанія У. вядзе перадачы па 4 праграмах — УР-1 (інфарм.-публіцыстычная, грамадска-аналіт.); УР-2 (маладзёжная «Промінь»); УР-3 (маст. вяшчання) і «Сусветная служба радыёвяшчання Украіны» (на замежжа). Тэлебачанне з 1951 (з 1968 каляровае). Дзярж.нац. тэлекампанія У. трансліруе 2 праграмы на агульнадзярж. каналах; недзярж. Укр. незалежная тэлекарпарацыя перадае эфірнай сеткай праграму «Інтэр» (часткова з праграмамі рас. канала «ГРТ»), праз спадарожнікі — праграмы «Інтэр+», «Энтэр», «Энтэрфільм», а таксама праграмы тэлерадыёкампаній «СТБ», «Новы канал», «ICTV». Дзейнасць усіх радыёкампаній (каля 800) каардынуе Нац. рада У. па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, кіраўніцтва дзярж. тэлерадыёкампаніямі ажыццяўляе Дзярж.к-тінфарм. палітыкі, тэлебачання і радыёвяшчання. На У. 28 тэлецэнтраў і больш за 1000 рэтрансляцыйных станцый; пашырана сетка кабельнага тэлебачання.
Літаратура. Развіваецца на ўкраінскай мове. Вытокі яе, як бел. і рус., у л-ры Кіеўскай Русі (перакладная л-ра, ізборнікі, павучанні, жыціі, пацерыкі, летапісы і інш.). Мангола-тат. нашэсце (13 ст.), тат. і тур. агрэсія (16 ст.) затрымалі, але не спынілі развіццё л-ры: працягвалася мясц. летапісанне, высокага ўзроўню дасягнула нар. творчасць (гіст. песні, думы). З пашырэннем рэнесансавых з’яў і ўзмацненнем нац.-вызв. барацьбы (16—17 ст.) узніклі новыя культ. цэнтры (Львоў, Астрог), пачалося кнігадрукаванне (1574). Развіваліся палемічная літаратура (І.Барэцкі, І.Вішанскі, З.Капысценскі) і аратарска-прапаведніцкая (Л.Барановіч, І.Галятоўскі, К.Стаўравецкі), кніжнае вершаскладанне (Я.Жораўніцкі, А.Рымша, К.Саковіч і інш.), драматургія ў форме вершаваных дэкламацый, дыялогаў, інтэрмедый (П.Бярында, А.Скульскі). Вызв. вайна ўкр. і бел. народа 1648—54 і далучэнне У. да Расіі ідэйна і эстэтычна пераарыентавалі ўкр. л-ру. У канцы 17 — пач. 18 ст. створаны т.зв. казацкія летапісы Самавідца, С.Вялічкі, Р.Грабянкі. З сярэдзіны 18 ст. паскорыўся пераход да новай л-ры з яе арыентацыяй на нар. паэзію і мову, ідэі гуманізму, рэалізм. Прагрэс. тэндэнцыі пераходнага перыяду найб. яскрава выявіліся ў творчасці Р.Скаварады. Першы класік новай укр. л-ры — І.Катлярэўскі. У 1-й пал. 19 ст. ў л-ру прыйшлі прыхільнікі рэаліст. бытапісання П.Гулак-Арцямоўскі, Я.Грабінка, пачынальнік новай укр. прозы Р.Квітка-Аснаўяненка. Рамант. кірунак прадстаўлялі паэты Л.Баравікоўскі, В.Забіла, А.Мятлінскі, М.Пятрэнка і інш. Пачатак новай л-ры на зах.-ўкр. землях паклала «Руская тройца» (І.Вагілевіч, Я.Галавацкі, М.Шашкевіч). Якасна новы этап у развіцці л-ры — творчасць Т.Шаўчэнкі, які сцвердзіў ва ўкр. л-ры крытычны рэалізм, рэв.-дэмакр. кірунак. Яго «Кабзар» (1840. 1860) зрабіў уплыў на ўсерас.вызв. рух і знайшоў шырокі водгук за мяжой, асабліва ў слав. краінах. Рэаліст. традыцыі ў прозе сцвярджала паслядоўніца Шаўчэнкі М.Ваўчок. У сярэдзіне 19 ст. актыўна выступалі паэт-лірык і гумарыст С.Руданскі, байкапісец Л.Глібаў, празаік А.Свідніцкі, на Букавіне — Ю.Фядзьковіч. Прадстаўнікі ліберальна-бурж. кірунку — празаік, крытык і гісторык П.Куліш (аўтар першага гіст. рамана), празаікі Г.Барвінак, А.Каніскі і інш. У 2-й пал. 19 ст. ва ўмовах жорсткага ўціску з боку царызму (забарона друку на ўкр. мове) л-ра развівалася намаганнямі празаікаў-рэалістаў П.Мірнага, І.Нячуй-Лявіцкага, паэтаў П.Грабоўскага, І.Манжуры, драматургаў І.Карпенкі-Карага, М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага. Этапнай дляўкр. л-ры з’явілася шматгранная творчасць І.Франко, пад моцным уплывам якога развівалася творчасць В.Кабылянскай. В.Макавея. Л.Мартовіча, М.Паўлыка, В.Стафаніка, М.Чарамшыны і інш. Асаблівую ролю ў літ. працэсе канца 19—пач. 20 ст. адыгрывалі паэзія А.Алеся, М.Вараныя, паэзія і драматургія Л.Украінкі і рэаліст. проза М.Кацюбінскага.
У 1920-я г.маст. ўзровень л-ры і яе ідэйна-тэматычную скіраванасць вызначалі паэты П.Тычына, М.Рыльскі, У.Сасюра, М.Бажан, Т.Масэнка, празаікі У.Віннічэнка, А.Галаўко, М.Ірчан, І.Лэ, П.Панч, Ю.Смоліч, М.Хвылявы, Ю.Яноўскі, драматургі І.Качарга, А.Карняйчук, М.Куліш, І.Мікітэнка, гумарыст К.Вішня, кінасцэнарыст А.Даўжэнка. З 1922 пачалі ўзнікаць шматлікія літ. аб’яднанні. У 1930-я г. ў л-ру прыйшлі А.Малышка, Н.Рыбак, В.Сабко, М.Трублаіні, А.Дзясняк і інш.Асн. тэмы твораў гэтага перыяду — індустрыялізацыя і калектывізацыя (А.Капыленка, І.Кірыленка, А.Дончанка), рэвалюцыя і грамадз. вайна (Панч, С.Склярэнка, Дз.Фалькоўскі, Яноўскі). Значнае месца займала гіст. тэматыка (творы А.Ільчанкі, Я.Качуры, Л.Смілянскага, З.Тулуб). З уз’яднаннем зах.-ўкр. зямель з У. л-ра папоўнілася імёнамі А.Гаўрылюка, П.Казланюка, С.Тудара і інш. У Вял.Айч. вайну пераважалі жанры апавядання і нарыса; паявіліся новыя імёны пісьменнікаў-франтавікоў (П.Варанько, І.Няхода, Я.Шпорта). У пасляваен. гады ў паэзіі працягвалася асэнсаванне ўрокаў вайны, распрацоўваліся тэмы гераізму людзей і братэрства народаў (зб-кі Тычыны, Рыльскага, Л.Первамайскага, М.Нагнібеды, Л.Забашты і інш.); проза і драматургія ўзбагаціліся творамі ваен. тэматыкі (А.Ганчар, Л.Дзмітэрка, В.Кучар, Сабко), мінулага ўкр. народа (Карняйчук, Качарга, І.Муратаў, Рыбак, М.Стэльмах). Прызнанне атрымалі сатыр. і гумарыст. творы С.Алейніка, Вішні, А.Кавінькі, публіцыстыка Я.Галана. У 1950—70-я г.ўкр.л-ра развівалася пад уплывам зрухаў у грамадскім жыцці. Паглыбіліся яе ідэйна-эстэт. асновы, узмацніліся аналіт. якасці. У прозе пераважалі творы пра вайну (Ганчар, Ю.Збанацкі, В.Казачэнка, Первамайскі, І.Стаднюк), рабочы клас і інтэлігенцыю (Ю.Бедзык, П.Заграбельны, І.Сенчанка, Ю.Шаўкапляс), жыццё вёскі (Я.Гуцала, У.Дрозд, М.Зарудны, Стэльмах).
Здабыткам л-ры сталі дылогія «Лебядзіная чарада» і «Зялёныя Млыны» В.Земляка, трылогія «Хлеб і соль», «Кроў людская не вадзіца» і «Вялікая радня» Стэльмаха, раманы «Вір» Р.Цюцюнніка, «Цыклон» Ганчара, «Сёстры Рачынскія» І.Вільдэ і інш., для якіх характэрны шырокі гіст. фон, перапляценне ў адным творы розных часавых планаў, паказ герояў з нар. глыбінь.
Шмат новага ў разуменне эпохі, чалавека, жыцця ўнеслі творы празаікаў малодшага пакалення (Р.Іванічук, В.Лагвіненка, Р.Федарыў, Б.Харчук і інш.). Да гіст. мінулага краіны звярталіся пісьменнікі Склярэнка (раманы «Святаслаў» і «Уладзімір»), Лэ (трылогія «Хмяльніцкі»), Заграбельны (раманы «Першамост» і «Раксалана»), А.Хіжняк (раманы «Данііл Галіцкі» і «Праз вякі»), Іванічук (раман «Мальвы») і інш. Паэзія прадстаўлена творамі Рыльскага, Бажана, Малышкі, Тычыны, Первамайскага, Варанько, Дз.Паўлычкі, Р.Братуня, паэтаў новай генерацыі (В.Сіманенка, Л.Кастэнка, Т.Каламіец, У.Забаштанскі і інш.). У драматургіі найб. значныя п’есы Карнейчука, В.Мінко, Заруднага, А.Лявады, Я.Баша, Сабко. У 1980—90-я г.ўкр. л-ру развівалі празаікі А.Мароз, Дз.Мішчанка, Ю.Мушкецік, С.Пушык, В.Чандэй, Васіль Шаўчук, Валерый Шаўчук, У.Яварыўскі, паэты Б.Алейнік, М.Вінграноўскі, П.Вольвач, І.Драч, У.Каламіец, І.Калінец, В.Кароціч, В.Кордун, Р.Лубкіўскі, А.Лупій, І.Паўлюк, І.Рымарук, С.Явенка, драматургі Зарудны, А.Каламіец, Ю.Шчарбак і інш. Уклад у развіццё л-ры для дзяцей зрабілі В.Блізнец, Н.Забіла, А.Іваненка, У.Нястайка, Б.Чалы, крытыкі і літ.-знаўства — А.Бабышкін, В.Бальшак, Я.Гаян, І.Дзюба, М.Жулінскі і інш.
Бел.-ўкр.літ. сувязі пачынаюцца з эпохі Кіеўскай Русі. Моцнымі яны былі ў сярэднія вякі: цесныя кантакты паміж укр. (Кіеў, Астрог, Львоў) і бел. (Брэст, Полацк, Вільня) культ. цэнтрамі, правасл. брацтвамі (магілёўскім і львоўскім, мінскім і кіеўскім і г.д.). Дабратворны ўплыў на ўкр. кнігадрукаванне і л-ру зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, С.Косаў, В.Цяпінскі. Асобныя літаратары-ўкраінцы (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Казлоўскі) жылі, выдавалі кнігі і вялі асветніцкую працу на Беларусі; беларусы (Рымша, Сімяон Полацкі) вучыліся на У. Узаемасувязі стараж.бел. і ўкр. л-р назіраюцца ў летапісанні, розных жанрах царк. і свецкай пісьменнасці. У 17 ст.ўкр. вершаскладанне, прапаведніцкая л-ра адчулі пэўны ўплыў Сімяона Полацкага; Вішанскі, Г.Сматрыцкі, Капысценскі ўплывалі на развіццё бел. палемічнай л-ры, на творчасць Л.Карповіча, Афанасія Філіповіча і інш. У 2-й пал. 17—18 ст. сувязі пераважалі ў фальклоры, школьнай л-ры (вершапісанне, арацыі, інтэрмедыі). Некат. ўкр. пісьменнікі (Галавацкі. А.Старажэнка) пэўны час працавалі на Беларусі, Я.Баршчэўскі, Ф.Савіч, Ф.Багушэвіч — на У. Беларусы Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі даследавалі помнікі ўкр. мовы і л-ры, украінцы М.Драгаманаў, А.Патабня, У.Гнацюк — беларускай. Бел. рэчаіснасць, фальклор, л-ру ведаў і выкарыстоўваў у сваіх творах Шаўчэнка, які паўплываў на творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Пад уздзеяннем «Энеіды» Катлярэўскага ўзнікла бел.«Энеіда навыварат». Кантактавыя і тыпалагічныя формы літ. сувязей спрыялі фарміраванню бел. і ўкр.рэв. публіцыстыкі. Франко і Паўлык склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва» (1875) і «Выдавецкай суполкі». З укр. рэвалюцыянерамі трымаў сувязь «Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай». Кіраўнік гэтага гуртка А.Гурыновіч пераклаў на бел. мову «Гімн» Франко. На светапогляд і творчасць Л.Украінкі паўплываў мінскі сацыял-дэмакрат С.К.Мяржынскі. З часу рэв. 1905—07 пашырыліся асабістыя сувязі літаратараў (Цётка і І.Свянціцкі, М.Косіч і А.Русаў, С.Палуян і кіеўскія пісьменнікі). Франко, В.Шчурат, М.Вазняк, І.Крыпякевіч, Ф.Калеса заклалі асновы ўкр. беларусазнаўства. Брашура Свянціцкага «Адраджэнне беларускага пісьменства» (Львоў, 1908) — першы на У. і Беларусі сістэматызаваны нарыс гісторыі бел. л-ры. Усталяваліся кантакты паміж бел. («Наша доля», «Наша ніва») і ўкр. («Рада» і інш.) перыяд. выданнямі. Паявіліся ўкр. пераклады твораў бел. л-ры («Тарас на Парнасе», творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны і інш.) і бел. пераклады Шаўчэнкі, Стафаніка, Руданскага і інш. З 1920-х г. пашырыліся кантакты паміж пісьменніцкімі арг-цыямі ўкр. («Гарт», «Плуг», «Маладняк») і бел. («Маладняк», «Узвышша», «Полымя»), Абмен дэлегацыямі і рэгулярныя пісьменніцкія кантакты спрыялі павелічэнню літ. перакладаў. У 1929 у Харкаве выйшла першая анталогія бел. паэзіі «Новая Беларусь». На ўкр. мове выдадзены творы М.Багдановіча, Я.Купалы, К.Крапівы, К.Чорнага, на бел. мове В.Палішчука, Вішні, Сасюры, Галаўко, Панча, Лэ, Мікітэнкі. У 1939 выдадзены «Кабзар» Шаўчэнкі на бел. мове ў перакладзе Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова і інш. Пасля Вял.Айч. вайны ў бел.-ўкр.літ. сувязях з’явіліся новыя формы (тыдні л-р, абмен спец. выпускамі часопісаў і газет, выданне паэт. твораў адначасова на ўкр., бел. і рус. мовах і інш.).
На ўкр. мове выйшлі зб-кі «Беларуская савецкая паэзія» (1948), «Беларускія апавяданні» (1949, 1957), «Песні з Беларусі», «Беларускі гумар» (абодва 1957), «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1970), анталогія маладой бел. паэзіі «Калінавыя масты» (1969), выбр. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, творы І.Мележа, Я.Брыля, І.Шамякіна, П.Панчанкі, В.Быкава, А.Макаёнка і інш.; на бел. мове — зб. «Сястры Украіне» (1954), анталагічныя зб-кі «Украінская савецкая паэзія», «Вершы для дзяцей» (абодва 1952), «Дзень украінскай паэзіі», «Украінскі гумар» (абодва 1957), «Украінскія народныя казкі» (1959), выбр. творы Рыльскага, Тычыны, Вішні, творы Катлярэўскага, Франко, Л.Украінкі і інш. У 1970—90-я г.ўкр.-бел. сувязі ўзбагаціліся: наладжваліся сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі прыгранічных раёнаў, сумесныя абмеркаванні пытанняў л-ры на пленумах і рэгіянальных нарадах пісьменнікаў, навук. канферэнцыі, публікаваліся шматлікія даследчыя матэрыялы. Выйшлі сумесныя ўкр.-бел. выданні — «Паклон табе, Славута» (1972) і «Бацькоўскае імя» (1982). Найб. значныя перакладныя выданні на У. — анталогія «Беларуская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1971), зб-кі «Беларускае савецкае апавяданне» і «Лясная калыска» (абодва 1979), «Радня» (1980); на Беларусі — анталогія «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975), «Украінскія народныя казкі» (1989, пер. С.Міхальчук), зб-кі «Рука друга» (1973), «Сцежка без канца» (1980, пер. М.Дубянецкі), «Ад круч дняпроўскіх» (1983), «Эліксір маладосці» (1990, пер. Р.Родчанка), трылогія «Жылюкі» М.Алейніка (1983, пер. Х.Жычка), раман «Твая зара» Ганчара (1985, пер. В.Рагойша). У серыі «Паэзія народаў СССР» выйшлі зб-кі «Явар» Шпорты (1976, пер. К.Кірэенка), «Матчына слова» Б.Сцепанюка (1977), «Заклінанне агню» Б.Алейніка (1979, пер. Г.Бураўкін), «Мелодыя каліны» Драча (пер. Р.Барадулін) і «Вятрылы, поўныя блакіту» Нагнібеды (абодва 1981), «Калыска памяці» Варанько (1983), «Світальная зара» Рыльскага (1985), «Таямніца вобліку твайго» Паўлычкі (1987), «Два берагі» Т.Каламіец (1988), «Лірыка» Кастэнка (1989, пер. В.Коўтун і Н.Мацяш), «Пялёсткі святла» Лубкіўскага (1990); у серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» — «Вершы. Паэмы» Шаўчэнкі (1989). Сярод інш. перакладчыкаў укр. л-ры на бел. мову: М.Базарэвіч, А.Вялюгін, Н.Гілевіч, І.Грамовіч, С.Грахоўскі, В.Зуёнак, К.Камейша, В.Лукша, В.Маеўскі, У.Паўлаў, В.Рабкевіч, М.Рудкоўскі, Л.Салавей, Б.Сачанка, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, М.Чарняўскі, Я.Янішчыц. Даследавалі ўкр. л-ру і яе сувязі з бел. Л.Навічэнка, С.Крыжаноўскі, П.Ахрыменка, Л.Бондар, Рагойша, Т.Кабржыцкая, Э.Мартынава і інш.
Архітэктура. Жылыя збудаванні на тэр. У. вядомы з эпохі неаліту. Асновай для фарміравання сярэдневяковага дойлідства паслужыла маст. культура Кіеўскай Русі. Напачатку на тэр. У. будаваліся драўляныя жытлы, абарончыя і гасп. пабудовы, язычніцкія свяцілішчы; з 9 ст. тут развіваліся гарады Кіеў, Чарнігаў, Белгарад, Пераяслаў і інш.; з 10 ст. вядома каменнае буд-ва (нячэсаны камень, цэгла-плінфа). У 11 ст. закладзены Кіеўскі Сафійскі сабор, Кіева-Пячэрская лаўра. У 11—12 ст. у культавым буд-ве склаліся мясц.арх. кірункі: кіеўскі (храмы лаўры, Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра, царква Спаса на Бераставе), пераяслаўскі [Спаская царква ў Пераяславе, Юр’ева (Міхайлаўская) бажніца ў Астры], чарнігаўскі (Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі сабор у Чарнігаве), галіцкі [царква Панцеляймона ў Галічы (цяпер с. Шаўчэнкава Івана-Франкоўскай вобл.)]. У 13—16 ст. архітэктура набыла фартыфікацыйны характар (умацаваныя манум. замкі магнатаў, каралеўскіх намеснікаў у Белгарадзе-Днястроўскім, Камянцы-Падольскім, Крэменцы, Луцку, Львове, Мукачаве, Хаціне), каля іх узнікалі ўмацаваныя гар. паселішчы з рыначнымі плошчамі, ратушамі і маляўнічай забудовай. У сістэму ўмацаванняў уключаліся манастыры (у Мяжырычы Ровенскай вобл., Зімнем Валынскай вобл., Падгаранах Цярнопальскай вобл.) і асобна пастаўленыя цэрквы (Суткавецкая царква-крэпасць). Да 15 ст. большасць цэркваў будавалася паводле тыпу 4-стаўповых, крыжова-купальных, 3-апсідных храмаў (арм. сабор у Львове), былі таксама 1-нефавыя храмы са стараж.-рус. і гатычнымі рысамі (царква Раства Хрыстова ў Галічы). У гарадах Зах. У. пераважалі вузкія вуліцы з 2—3-павярховымі драўлянымі і каменнымі дамамі, на Левабярэжнай — 1-павярховыя драўляныя дамы з садамі і агародамі. З 15 ст. пашырыліся 1-нефавыя 3-часткавыя храмы з купалам ці без яго (Узнясенская царква ў Лужанах Чарнавіцкай вобл., 1453—55) і 3-конхавыя храмы (царква Мікалая ў Бучачы Цярнопальскай вобл., 1610); узнік тып шмат’яруснай званіцы (т.зв. вежа Карнякта ў Львове). ДляЗах. У. характэрны каталіцкія культавыя пабудовы — гатычны кафедральны сабор, барочныя касцёлы бернардзінцаў і бенедыкцінцаў, сабор св. Юра; у стылі рэнесансу — жылыя дамы Карнякта (1571—80), «Чорная камяніца» (1588—89; усе ў Львове).
Да 16 ст. склаліся асн. тыпы драўляных цэркваў: прысадзістыя 3-зрубныя рознавял., з 2-схільнымі шатровымі завяршэннямі — «тып хаты» (Валынская вобл.), высокія 5-зрубныя аб’ёмы (Львоўская вобл.), «лемкаўскія» цэрквы з мноствам гарыз. чляненняў (у Прыкарпацці). З 2-й пал. 17 ст. на Левабярэжжы У. пачаўся інтэнсіўны рост гарадоў з рознымі сістэмамі планіроўкі: прамавугольнымі (Лебядзін, Прылукі), радыяльна-кальцавымі (Нежын, Пуціўль, Чугуеў), лінейнай (Сумы). Архітэктура набыла больш свецкі характар, пачалі ўзводзіць парадныя палацы, у культавых будынках з’явіліся яруснасць і ўрачысты выгляд. Характэрныя былі ў канцы 17 ст. жылыя цагляныя дамы казацкай старшыны з рысамі нар. жытла (дамы Арцёміхі ў Кіеве, Лізагуба ў Чарнігаве). Асобныя храмы спалучалі драўляныя і каменныя канструкцыі (Новамаскоўскі Троіцкі сабор). У драўляным дойлідстве вылучаліся некалькі рэгіянальных школ (валынская, галіцкая, падольская, букавінская, закарпацкая і інш.). З 2-й пал. 17 ст. ў архітэктуры Левабярэжнай У. наглядаўся ўздым пад уплывам рус. архітэктараў. Склаўся арыгінальны багата арнаментаваны стыль — т.зв. ўкр. барока: у Кіеве — Коўніраўскі корпус у ансамблі лаўры (арх. С.Коўнір), брама Забароўскага (арх. Г.Шэдэль), Андрэеўская царква (арх. В.Растрэлі, І.Мічурын), Клоўскі (арх. В.Няелаў, Коўнір) і Марыінскі (арх. Растрэлі, А.Квасаў) палацы; Пакроўскі сабор у Харкаве, Спаса-Праабражэнская царква ў с.Вял. Сарочынцы Палтаўскай вобл. Ва ўкр.нар. жытлах пашыраны 1—3-камерныя хаты з бярвён, дошак, гліны з саломай, гліны з каменем і інш. Значная роля належала грамадскім (ратуша ў Бучачы, 1751) і адм. (палкавая канцылярыя Кіеўскага палка ў Казяльцы, 1760) будынкам, навуч. установам (калегіумы ў Чарнігаве. Ноўгарадзе-Северскім, Пераяславе, Сафійская бурса ў Кіеве). Створаны ансамблі з рысамі позняга барока: Пачаеўская лаўра (Цярнопальская вобл.), калегіум у Крэменцы (пазней ліцэй) і інш. У канцы 18—1-й пал. 19 ст. архітэктура развівалася ў стылі класіцызму. Паводле распрацаваных планаў забудоўваліся новыя гарады і парты на Чарнаморскім узбярэжжы (Херсон, Севастопаль, Мікалаеў, Адэса). Жылыя дамы будавалі паводле «ўзорных праектаў», дамінавалі грамадскія і гандл. збудаванні, а таксама сядзібнае буд-ва. Сярод помнікаў класіцызму: магістрат у Мікалаеве, б.дзярж. ўстановы ў Харкаве, Кантрактавы дом, ун-т у Кіеве, гасціныя двары ў Ноўгарадзе-Северскім, Белай Царкве, Кіеве, ін-ты шляхетных дзяўчат у Палтаве, Кіеве, Укр.драм.т-р імя М.Занькавецкай у Львове. Узнік своеасаблівы тып палацавай архітэктуры ў панскіх сядзібах (маёнтак Румянцава-Задунайскага ў Качанаўцы і палац Разумоўскага ў Батурыне Чарнігаўскай вобл., палац Патоцкіх у Тульчыне Вінніцкай вобл.). У садова-паркавым мастацтве пашырыліся паркавыя ансамблі пейзажнага тыпу: Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка», «Александрыя» ў Белай Царкве, «Трасцянец» у Чарнігаўскай вобл. У культавым буд-ве пераважалі храмы крыжова-купальныя (грэч. царква Усіх святых у Нежыне), квадратныя ў плане 5-купальныя (Спаса-Праабражэнскі сабор Ноўгарад-Северскага Спаса-Праабражэнскага манастыра), 1-купальныя саборы (Праабражэнскі ў Екацярынаславе, цяпер Днепрапятроўск).
Для 2-й пал. 19 ст. характэрна развіццё гістарызму — стылізацый на тэмы готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму, раманскага стылю (гар. дума, Вышэйшыя жан. курсы ў Кіеве, т-ры ў Адэсе, Львове, Новая біржа ў Адэсе; рэзідэнцыя букавінскага мітрапаліта ў Чарнаўцах, цяпер ун-т). У рэчышчы мадэрна ў пач. 20 ст. вылучылася нац.-рамант. плынь, што пераасэнсоўвала формы нар. дойлідства (арх. В.Крычэўскі, І.Лявінскі). Сярод помнікаў: гасцініца «Вялікая Маскоўская» ў Адэсе, дом з хімерамі (дом арх. У.Гарадзецкага) у Кіеве, ратуша ў Мукачаве, страхавое т-ва «Днестр» у Львове. У 1920—30-я г. будавалі на аснове канструктывізму, рацыяналізму: тэатр-клуб у Днепрапятроўску, жылы раён «Новы Харкаў», Дом-камуна ў Крывым Рогу. Дасягненне прамысл. архітэктуры — комплекс Днепрагэса ў Запарожжы (1927—32, арх. Весніны, Г.Арлоў, М.Колі, С.Андрыеўскі і інш.). Пасля Вял.Айч. вайны праведзены вял. аднаўленчыя работы ў многіх гарадах. У 2-й пал. 20 ст. ў буд-ве шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты, з 1970-х г. — тыпавыя блок-секцыі і канструкцыі зборнага домабудаўніцтва. Створаны праекты планіроўкі гарадоў-запаведнікаў (Луцк, Камянец-Падольскі і інш.). Пашырана жыллёвае буд-ва: жылыя раёны Русанаўка, Беразнякі, Троешчына ў Кіеве, Паўлава Поле, Аляксееўскі ў Харкаве, Сонечны, Перамога ў Днепрапятроўску, Сіхаў у Львове. Вядзецца буд-ва новых прамысл. аб’ектаў, спарт. комплексаў, станцый метрапалітэна ў Кіеве і Харкаве. Распрацоўваюцца комплексныя планы эксперым. вёсак (у в. Морынцы Чаркаскай вобл. і інш.). З 1990-х г. архітэктура развіваецца ў кірунках рэгіянальнага і інтэрнац. канструктывізму, вядзецца рэканструкцыя старых гар. кварталаў, пашыраюцца ўзоры індывід.буд-ва. Сярод найб. значных пабудоў універсальнага прызначэння: кінаканцэртная зала «Украіна» ў Харкаве, Палац спорту і Палац культуры «Украіна» ў Кіеве, комплекс дзіцячага аздараўленчага лагера «Артэк» у Гурзуфе (Крым), ун-ты ў Данецку, Кіеве, будынкі муз.-драм. т-раў у Сімферопалі, Сумах, цырк у Днепрапятроўску і інш. Сінтэз архітэктуры, скульптуры і манум. мастацтва выявіўся ў мемар. комплексе Укр. музея гісторыі Вял.Айч. вайны ў Кіеве і інш. У 1933 засн. Саюз архітэктараў У.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. З палеаліту на тэр. У. захаваліся падвескі, фігуркі людзей, жывёл з косці і каменю, ад эпохі неаліту — ляпны керамічны посуд са штампаваным або ляпным арнаментам, фігуркі і рэльефныя выявы жывёл. У 2-й пал. 7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я развіваўся мясц. варыянт ант. мастацтва, у складаным узаемадзеянні з якім эвалюцыяніравала маст. творчасць скіфаў (творы «звярынага стылю»). У перыяд сярэдневякоўя творча развіваліся і перапрацоўваліся традыцыі візант. мастацтва. Сярод найб. значных помнікаў маст. культуры Кіеўскай Русі — фрэскі, мазаікі Кіеўскага Сафійскага сабора, рэльефныя выявы на плітах Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры, саркафаг Дзесяціннай царквы, мініяцюры і арнамент Астрамірава евангелля і Ізборніка Святаслава, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва. З канца 11 ст. дзейнічала іканапісная майстэрня ў Троіцкім манастыры Кіева-Пячэрскай лаўры.
З канца 13 ст. прадаўжалі развівацца маст.-культ. традыцыі: фрэскі ратонды ў г. Ужгарад (канец 13 — пач. 14 ст.), Ануфрыеўскай царквы ў с. Лаўроў Львоўскай вобл. (канец 15 — пач. 16 ст.), мініяцюры «Кіеўскага псалтыра» (1397). У 14—16 ст. дасягнуў росквіту іканапіс, у якім спалучаліся візант. традыцыі з нац. стылістыкай і каларытам («Юрый Змеяборац», «Валынская Маці Божая», «Звеставанне»; майстар Аляксей), кнігадрукаванне і кніжная ілюстрацыя, у якой адчувальны ўплыў зах.-еўрап. графікі. Іх развіццю садзейнічалі майстры Львоўскай брацкай і Кіева-Пячэрскай друкарань (майстар Ілья, Андрэйчына і інш.). Спалучэнне стараж.-рус. і мясц. традыцый увасобілася ў размалёўках царквы Святога Духа ў в. Пацелічы Львоўскай вобл. Захаваліся асобныя ўзоры скульптуры 14—16 ст. З 2-й пал. 16 ст. пад уплывам зах.-еўрап. мастацтва скульптура набыла рысы рэнесансу, пазней маньерызму і барока. З 17 ст. развіваўся свецкі жывапіс, вядучым жанрам якога быў партрэт (І.Паеўскі). Іканапіс 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. спалучаў рысы барока і традыцыі нар. мастацтва. Сярод маст. цэнтраў — жолкаўская, чарнігаўская, ноўгарад-северская і інш. школы. Буйнейшыя мастакі таго часу — М.Петрахновіч, І.Рутковіч, І.Брадлаковіч, І.Кандзялевіч. Барокавая дынамічнасць уласціва манум. скульптуры пач. 18 ст. (Пінзель, М.Філевіч, С.Фесінгер і інш.). Развіваліся ксілаграфія, медзярыт, афорт (майстар Ілья, А. і Л. Тарасевічы, І.Шчырскі, Н.Зубрыцкі і інш.), ювелірнае мастацтва (І.Равіч, М.Юрэвіч, К.Чыжэўскі). Асновы маст.прафес. школы класіцызму і рамантызму заклалі У.Баравікоўскі, Дз.Лявіцкі і інш. Жанр партрэта распрацоўвалі В.Трапінін, Г.Васько, А.Макрыцкі, К.Паўлаў, П.Шлейфер; пейзажа — В.Штэрнберг, І.Сашэнка, М.Сажын. Этапнае значэнне ў развіцці жывапісу і графікі маюць творы Т.Шаўчэнкі і яго паслядоўнікаў Л.Жамчужнікава, І.Сакалова, К.Трутоўскага, П.Мартыновіча, У.Арлоўскага. Жыццё, побыт, грамадскія з’явы адлюстроўвалі мастакі, цесна звязаныя з перасоўнікамі (К.Кастандзі, М.Піманенка, Я.Букавецкі, І.Рэпін, М.Кузняцоў, Г.Ладыжанскі, П.Нілус, С.Светаслаўскі). Гіст. жанр распрацоўвалі А.Мурашка, Ф.Красіцкі, М.Самокіш, А.Сластыён. У 2-й пал. 19 ст.засн. рысавальныя школы: Адэская, Харкаўская, Кіеўская М.Мурашкі. Рэаліст. традыцыі прадаўжалі М.Бурачок, С.Калеснікаў, Ф.Крычэўскі, А.Маневіч, Мурашка, М.Жук, П.Валакідзін. У Зах. У. працавалі Т.Капысцінскі, К.Усціяновіч, І.Труш, А.Навакоўскі, М.Парашчук, Ю.Пігуляк, у Закарпацці — І.Рашковіч, Ю.Віраг. У галіне скульптуры працавалі П.Забіла, Б.Эдуардс, Ф.Балавенскі, М.Мікешын, Л.Позен і інш.; у графіцы — І.Іжакевіч, А.Кульчыцкая, П.Мартыновіч, Сластыён, А.Ждаха і інш. Размалёўванне Кірылаўскай царквы (1884—89) М.Урубелем і Уладзімірскага сабора (1896) В.Васняцовым у Кіеве паўплывала на развіццё манум. мастацтва. У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырыліся традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, кераміка, кафля, выраб кілімаў, вышыўка, набіванка, пісанкі). Асаблівага росквіту дасягнула размалёўка ліштваў, аканіц, інтэр’ераў хат і мэблі. Пасля 1917 склалася агітацыйна-масавае мастацтва (плакат, «Окна УкРОСТА»), ствараліся абагульнена-гераічныя вобразы ў манум. скульптуры (М.Гельман, І.Кавалерыдзе). Мастакі-манументалісты (М.Байчук, І.Падалка, В.Сядляр) імкнуліся пераасэнсаваць вопыт стараж.-рус. і італьян. рэнесансавых майстроў фрэскавага жывапісу. Жывапісцы 1920-х г. (Самокіш, Крычэўскі, А.Пятрыцкі, А.Шаўкуненка), адлюстроўвалі ў сваіх творах падзеі рэвалюцыі і грамадз. вайны. Актыўна развіваліся тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (М.Драк, В.Мелер), кніжная (Г.Нарбут) і станковая (У.Заўзе, В.Касіян) графіка, плакат (А.Страхаў). Пэўную ролю ў маст. жыцці У. адыгралі Асацыяцыя мастакоў Чырв. У. і Асацыяцыя рэв. мастацтва У. Выяўл. мастацтва 1930-х г. вылучалася грамадз. зместам твораў; вядучае месца заняў метад сацыяліст. рэалізму (У.Касцецкі, К.Трахіменка). Пасля аб’яднання Зах. У. з УССР у агульны паток уліліся мастакі І.Бакшай, Кульчыцкая, Манастырскі, А.Эрдэлі. У Вял.Айч. вайну ствараліся баявыя плакаты (Касіян, В.Літвіненка і інш.), агітвокны, скульптура (Г.Петрашкевіч), жывапіс (Шаўкуненка), партрэты герояў вайны, лінагравюры (А.Пашчанка), афорты (М.Дэрэгус). У жывапісе 1950—70-х г. пераважалі тэмы гераічнай барацьбы народа ў гады вайны (В.Пузыркоў і інш.) і гіст.-рэв. сюжэты (М.Божый, А.Лапухоў, Г.Меліхаў, В.Чаканюк, В.Шаталін). У партрэтах (М.Андрушчанка, Божый, А.Коцка, Шаўкуненка), пейзажах (М.Глушчанка, А.Кашай, С.Шышко) прасочваюцца рысы праграмнасці, тэматычнасці і асацыятыўнасці. У 1970—80-я г. вядучае месца займала сюжэтна-тэматычная карціна, у якой разгорнутае апісальніцтва саступала месца падкрэсленай выразнасці кампазіцыі і дэталей, гарманічнаму каларыту (творы Г.Глюка, Т.Яблонскай). Шырыня праблематыкі вылучае ўкр. скульптуру (работы А.Алейніка, В.Барадая, М.Вронскага, В.Знобы, А.Кавалёва, Дз.Крвавіча і інш.). Развіваюцца тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Я.Лысік, Ф.Нірод і інш.), графіка (А.Базілевіч, Г.Якутовіч і інш.), плакат (Ф.Глушчук, Ц.Ляшчук, В.Цярэнцьева і інш.). З канца 1980-х г. вядуцца актыўныя пошукі новых маст. форм, якія б адпавядалі наватарскім задачам сучаснасці. Развіваюцца традыц. віды нар. мастацтва. У 1932 засн. Саюз мастакоў У.
Музыка. Вытокі ўкр.муз. культуры ў нар. усходнеслав. музыцы. Прафес. музыка вядома з часоў Кіеўскай Русі: была пашырана пры княжацкім двары, у войсках, развівалася мастацтва прафес. выканаўцаў былін (скамарохаў, Баяна). З прыняццем хрысціянства ўзнік царк. распеў (аднагалосы, т.зв. знаменны). У 15—16 ст. зарадзіліся кабзарнае мастацтва, нар. гераічны эпас — думы, развівалася інстр. музіцыраванне (бандурысты, лірнікі, траістая музыка). У 16—17 ст. цэнтрамі муз.прафес. адукацыі сталі брацкія школы ў Кіеве, Луцку, Астрогу, Перамышлі, Львове. У канцы 16 ст. пашырыліся шматгалосыя партэсныя спевы (тэарэтык М.Дылецкі), на мяжы 16—17 ст. узніклі канты і псальмы. Выкладалі музыку ў школах, калегіумах, Кіеўскай акадэміі. У пач. 18 ст. ўзніклі пеўчыя капэлы ў Глухаве і Кіеве, у сярэдзіне 18 — пач. 19 ст. — прыгонныя аркестры, оперныя і балетныя трупы. Сярод кампазітараў 18 — пач. 19 ст. — Дз.Бартнянскі, М.Беразоўскі, А.Ведаль, А. і Г. Рачынскія. На мяжы 18—19 ст. з’явіліся ўкр.сімф. творы, песні-рамансы. У 19 ст. пад уплывам муз.-драм.т-ра зарадзілася нац. опера (адна з першых — «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага, 1862). Першы стацыянарны оперны т-р адкрыты ў Адэсе (1809), пазней у Кіеве (1867) і Харкаве (1874). У 2-й пал. 19 ст. працавалі муз. т-вы: Кіеўскае опернае, Галіцыйскае ў Львове, т-ва ў Чарнаўцах; аддзяленні Рус.муз.т-ва (Кіеў, Харкаў, Адэса). Адкрыты Кіеўскае муз. вучылішча (1871), кансерваторыі ў Львове (1854), Кіеве, Адэсе (абедзве 1913), Харкаве (1917), Вышэйшы муз.ін-т імя Лысенкі ў Львове (1903). Дэмакр. накіраванасць укр.муз. мастацтва найб. паслядоўна выявілася ў творчасці М.Лысенкі. Уклад у развіццё ўкр.муз. мастацтва зрабілі кампазітары М.Аркас, У.Зарэмба, М.Калачэўскі, П.Нішчынскі, П.Сакальскі, У.Сакальскі; дырыжор А.Кошыц; спевакі І.Алчэўскі, С.Крушальніцкая, А.Мішуга, М.Мянцынскі. Развіццё ўкр.хар. культуры звязана з кампазітарскай і муз.-драм. дзейнасцю Р.Давыдоўскага, П.Дэмуцкага, М.Леантовіча, Л.Равуцкага, К.Стацэнкі, Я.Сцепавога. У Зах. Украіне на працягу 19 — пач. 20 ст. вылучыліся кампазітары А.Вахнянін, М.Вярбіцкі, Я.Лапацінскі, І.Лаўраўскі, А.Ніжанкоўскі, Дз.Січынскі. Муз. культура 1910-х г. прадстаўлена творчасцю Леантовіча, Стацэнкі, Сцепавога; хар. апрацоўкамі нар. песень К.Багуслаўскага, М.Верыкоўскага, Р.Вяроўкі, П.Казіцкага; камернымі і сімф. творамі В.Касенкі, Б.Ляташынскага, Равуцкага. Засн.хар. капэла «Думка» (1920), Укр.дзярж.сімф. аркестр (1923), дзярж. оперны т-р у Харкаве (1925). У 1930—40-я г. ў розных жанрах працавалі К.Данькевіч, Касенка, Равуцкі, М.Скарульскі і інш. Пасля ўз’яднання Зах. У. з УССР рады кампазітараў папоўнілі М.Калеса, С.Людкевіч і інш. Сярод муз. дзеячаў таго часу дырыжоры Н.Рахлін, А.Сарока, спевакі З.Гайдай, Б.Гмыра, М.Грышко, М.Данец, А.Іваноў, І.Казлоўскі, М.Літвіненка-Вольгемут, І.Латаржынскі, А.Петрусенка, Л.Рудэнка, музыказнаўцы-фалькларысты Ф.Калеса, К.Квітка. Уклад у нац.муз. мастацтва 20 ст. зрабілі кампазітары А.Білаш, В.Губарэнка, Данькевіч, Л.Дычко, Я.Казак, Л.Каладуб, М.Кармінскі, В.Кірэйка, Дз.Клябанаў, А.Кос-Анатольскі, Г.Майбарада, Ю.Мейтус, Ю.Ражаўская, М.Скорык, Я.Станковіч, А.Філіпенка, І.Шамо, Б.Яравінскі, скрыпач Б.Катаровіч, дырыжоры Б.Афанасьеў, Я.Вашчак, І.Гамкала, Ф.Глушчанка, М.Калеса, А.Клімаў, І.Лацаніч, К.Сімяонаў, С.Турчак, Б.Чысцякоў, хар. дырыжоры А.Аўдзіеўскі, Л.Венядзіктаў, А.Кушнірэнка, А.Мінькоўскі, П.Мураўскі, І.Слята; балетмайстры К.Балаг, М.Вантух, П.Вірскі, В.Вронскі, А.Томан, Р.Клявін, С.Сяргееў, Л.Чарнышова, А.Шыкера; спевакі В.Арканава, Дз.Гнацюк, Ю.Руляеў, С.Казак, П.Кармалюк, А.Качарга, Л.Лабанава, А.Макрэнка, Я.Мірашнічэнка, Т.Панамарэнка, Б.Рудэнка, А.Салаўяненка, Н.Суржына, Г.Туфціна, Л.Чаўдар, М.Шаўчэнка; артысты балета Н.Барышава, А.Васільева, А.Гаўрыленка, В.Каліноўская, С.Калыванава-Папеску, І.Міхайлічэнка, Т.Папеску, М.Петухоў, Л.Смаргачова, Т.Таякіна, Р.Хілько, Л.Элінская, Л.Юрчанка і інш. Працуюць (2002): 6 т-раў оперы і балета (у т. л.Нац.акад.т-р оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі ў Кіеве, т-ры ў Харкаве, Адэсе, Львове, Данецку, Днепрапятроўску); т-ры аперэты (Кіеў), муз. камедыі (Адэса, Харкаў), Дзіцячы муз. (Кіеў); 25 філармоній. Аркестры: Дзярж.сімф. У., Кіеўскі камерны сімф. і камерныя пры абл. філармоніях, эстрадна-сімф. і духавы (Кіеў), Кіеўскі нар. інструментаў; капэлы «Думка», «Трамбіта»; Украінскі дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Вяроўкі, Закарпацкі нар. хор, Капэла бандурыстаў У., кіеўскія камерны хор імя Ляташынскага, мужчынская харавая капэла імя Равуцкага, Закарпацкі нар. хор, Чаркаскі ўкр.нар. хор; ансамблі: танца У. імя Вірскага, Гуцульскі песні і танца, «Верхавіна». Кансерваторыі (Кіеў, Адэса, Львоў); Харкаўскі ін-т мастацтваў, Данецкі муз.-пед.ін-т; муз. вучылішчы і школы, Кіеўскае харэагр. вучылішча. З 1932 дзейнічае Саюз кампазітараў У.
Тэатр. Існаваў яшчэ ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я (сярэдзіна 1-га тыс. да н.э. — 4 ст.н.э.). З 11 ст. вядомы выступленні скамарохаў. З 16 ст. на У. бытаваў вяртэп, з 17 ст. — нар. драма. У канцы 16 — пач. 17 ст. з’явіліся школьныя т-ры, росквіт якіх (1670-я г. — 1-я пал. 18 ст.) звязаны з дзейнасцю Кіева-Магілянскага калегіума. У 18 ст. ўзнікалі прыватнаўласніцкія т-ры, у канцы 18 — пач. 19 ст. — прафес. трупы; тэатр. будынкі — у Харкаве, Львове, Адэсе, Палтаве. Пачатак укр. прафес. т-ру паклалі пастаноўкі ў 1819 п’ес «Наталка Палтаўка» і «Салдат-чараўнік» І.Катлярэўскага ў Палтаўскім вольным т-ры. Сярод акцёраў 1-й пал. 19 ст. — І.Дрэйсіг, А.Краўчанка, Л.Млаткоўская, К.Саленік, М.Шчэпкін. З 1864 у Львове дзейнічаў Рус.нар.т-рт-ва «Руська бесіда». Дасягненні ўкр.т-ра 2-й пал. 19 ст. звязаны з творчасцю М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага, І.Карпенкі-Карага, М.Занькавецкай, М.Садоўскага, П.Саксаганскага, Г.Затыркевіч-Карпінскай, Л.Лініцкай. У 1906 дзейнічала каля 300 укр. труп. У 1906 засн. першы стацыянарны т-р Садоўскага, у 1917 — «Малады тэатр» у Кіеве. У 1920-я г. створаны новыя драм. калектывы: т-р імя І.Франко ў Вінніцы (цяпер Нац.акад.т-р імя Франко ў Кіеве), «Цэнтрастудыя» і Укр.драм.т-р імя Занькавецкай у Кіеве (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Занькавецкай у Львове), «Березіль» (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Т.Шаўчэнкі ў Харкаве); т-ры юнага гледача ў Харкаве, Кіеве, Днепрапятроўску, Мікалаеве, Адэсе; рабоча-калг. т-ры. Сярод укр. рэжысёраў В.Васілька, Б.Глаголін, А.Загараў, Лесь Курбас, У.Нелі, У.Склярэнка, М.Цярэшчанка, К.Хахлоў, Г.Юра; акцёраў — Д.Антановіч, Я.Бандарэнка, Г.Барысаглебская, А.Бучма, А.Варановіч, Л.Гакебуш, В.Дабравольскі, І.Замычкоўскі, А.Крамаў, М.Крушальніцкі, Ю.Лаўроў, У.Магар, І.Мар’яненка, Дз.Мілюценка, П.Нятка, М.Раманаў, Б.Раманіцкі, А.Сярдзюк, Н.Ужвій, С.Фядорцава, Ю.Шумскі, М.Якоўчанка, В.Ярэменка. У 1939—40 у Зах. У. адкрыта 15 новых т-раў. У Вял.Айч. вайну дзейнічалі франтавыя т-ры і брыгады. Для пастановак 1950—70-х г. характэрны пашырэнне рэпертуару, узбагачэнне выразных сродкаў. Жанравая разнастайнасць, сувязь з традыцыямі класічнага нац.т-ра вызначальныя ў спектаклях муз.-драм. т-раў, якіх на У. большасць. З 1980-х г. творча пераасэнсоўваецца сусв.тэатр. вопыт, вядуцца пошукі ў рэжысуры і сцэнаграфіі, пашыраецца тэматыка спектакляў. Сярод тэатр. дзеячаў рэжысёры У.Аглоблін, Ф.Верашчагін, У.Грыпіч, С.Данчанка, Р.Кананенка, Б.Мешкіс, А.Новікаў, М.Разніковіч; сцэнографы В.Агранаў, П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Ф.Нірад; акцёры С.Алексенка, А.Аркадзьеў, А.Аўчарэнка, М.Балавусаў, В.Высокаў, А.Гай, А.Гашынскі, У.Дальскі, Н.Дацэнка, Ю.Жбакаў, М.Задняпроўскі, В.Заклунная, Л.Кадырава, Н.Капяржынская, П.Куманчанка, В.Кусенка, Ю.Мажуга, А.Рогаўцава, М.Рушкоўскі, Ф.Стрыгун, Б.Ступка, К.Сцепанкоў, Л.Тарабарынаў і інш. У ліку вядучых тэарэтыкаў і гісторыкаў т-ра М.Асіпенка, Ю.Бабошка, Ю.Касцюк, Р.Піліпчук, Ю.Станішэўскі. У 2002 на У. больш за 100 прафес. стацыянарных т-раў, сярод іх Акад.т-р драмы і камедыі на левым беразе Дняпра, Нац.т-ррус. драмы імя Л.Украінкі, Т-рукр. фальклору «Берегіня» (усе ў Кіеве), Харкаўскі акад.рус.драм.т-р імя А.Пушкіна, Днепрапятроўскі абл.ўкр. маладзёжны т-р, абл.муз.-драм. т-ры, т-ры лялек і юнага гледача ў Адэсе, Данецку, Днепрапятроўску, Кіраваградзе, Луганску, Львове, Сімферопалі, Харкаве, Чарнігаве, і інш., шматлікія т-ры-студыі. Праводзяцца ўсеўкр. і міжнар. фестывалі: Міжнар.тэатр. фестываль-лабараторыя «Містецьке березілля», Незалежны міжнар. фестываль мона спектакляў «Відлуння» і інш. ў Кіеве, Усеўкр. тэатр. фестываль «Леся Украінка і тэатр на мяжы тысячагоддзяў», Міжнар. фестываль «Залаты Леў» у Львове, Міжнар. фестываль т-раў лялек «Інтэрлялька» ва Ужгарадзе і інш.Тэатр. кадры рыхтуюць Кіеўскі і Харкаўскі ін-ты тэатр. мастацтва. Працуе Саюз тэатр. дзеячаў У.
Кіно. Першыя хранікальныя стужкі на У. здымаў і дэманстраваў з 1896 харкаўскі фатограф-мастак А.Фядзецкі. З 1907 пачалася рэгулярная вытв-сць фільмаў. Сярод майстроў-пачынальнікаў укр. кіно рэжысёры Д.Байда-Сухавій, А.Варагін, Д.Марчанка, Т.Паддубны, М.Палянскі, Д.Сахненка, А.Сухадольскі; акцёры Г.Барысаглебская, В.Васіленка, Л.Лініцкая, Ф.Лявіцкі і інш. У 1919 створаны Усеўкр. кінакамітэт, рэарганізаваны ў 1922 ва Усеўкр. фотакінаўпраўленне. У 1924 у Адэсе засн. тэхнікум кінематаграфіі (у 1930 на яго базе ў Кіеве створаны кінаінстытут). У станаўленні ўкр. кінамастацтва вял. ролю адыгралі пісьменнікі і сцэнарысты М.Бажан, А.Карняйчук, Г.Эпік, Ю.Яноўскі, рэжысёры П.Доліна, Л.Курбас, Ф.Лапацінскі, Б.Цягно, акцёры А.Бучма, П.Масоха, Н.Надэмскі, С.Свашэнка, Н.Ужвій, С.Шкурат, аператары Д.Дзямуцкі і інш. Сярод фільмаў 1920-х г.: «Астап Бандура» (1924; рэж. Гардзін), «Тарас Шаўчэнка» (1926, рэж. П.Чардынін), «Два дні» (1927, рэж. Г.Стабавы), сатыр. стужкі «Вендэта» і «Макдональд» (абедзве 1924, рэж. Курбас), фільмы для дзяцей «Марыйка» (1926), «Ванька» і «Мсціўца» (1928, рэж. абодвух А.Лундзін) і інш. З’явай сав. і сусв. кінематаграфіі стала творчасць А.Даўжэнкі, стваральніка нар.-гераічнага эпасу і пачынальніка паэт. кірунку ва ўкр. кіно — фільмы «Звенігара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930, лепшы з 12 фільмаў усіх часоў і народаў на Сусв. выстаўцы ў Бруселі 1958), «Іван» (1932, першы ўкр. гукавы фільм), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939). У 1927 у Харкаве засн. мультыплікацыйная майстэрня. Сярод рэжысёраў-мультыплікатараў: Е.Горбач, С.Гуецкі, І.Лазарчук, В.Левандоўскі. І.Кавалерыдзе зняў эксперыментальны фільм «Лівень» (1929), дзе гіст. падзеі перададзены з дапамогай скульптур і афортаў. У 1930-я г. створаны героіка-рамант. фільмы «Калііўшчына» (1933), «Праметэй» (1935), кінаоперы «Наталка Палтаўка» (1936), «Запарожац за Дунаем» (1937, рэж. усіх Кавалерыдзе), «Коннікі» (1939, рэж. І.Саўчанка), кінараман «Вялікае жыццё» (1939, рэж. Л.Лукаў), кінакамедыі «Багатая нявеста» (1938) і «Трактарысты» (1939, разам з «Масфільмам», рэж. абодвух І.Пыр’еў). У 1939—41 пастаўлены першыя каляровыя фільмы «Сарочынскі кірмаш» (рэж. М.Эк) і «Майская ноч» (рэж. М.Садковіч). У Вял.Айч. вайну ўкр. кінадзеячы здымалі ваен. кінахроніку, маст. фільмы: «Аляксандр Пархоменка» (1942, рэж. Лукаў), «Партызаны ў стэпах Украіны» (1943, рэж. І.Саўчанка), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945, рэж. абодвух М.Данской) і інш. У 1950—60-я г. пашырылася тэматыка і жанры ўкр. кіно: экранізацыя твораў І.Франко («Украдзенае шчасце», 1952), М.Горкага («Маці», 1956; «Мальва», 1957), М.Кацюбінскага («Крывавы світанак», 1957), А.Карнейчука («Калінавы гай», 1953, «Гібель эскадры», 1966); біягр. фільмы «Іван Франко» (1956, рэж. Ц.Ляўчук), «Рыгор Скаварада» (1958, рэж. Кавалерыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (1955, рэж. Ф.Міранер, М.Хуцыеў), «Надзвычайнае здарэнне» (1958), «Іванна» (1959), «Гадзюка» (1966, рэж. усіх В.Іўчанка), «Смага» (1959), «Прыходзьце заўтра» (1963, рэж. абодвух Я.Ташкоў), «Трое сутак пасля бяссмерця» (1963, рэж. У.Доўгань), «Зачараваная Дзясна» (1964, рэж. Ю.Сонцава), «Камісары» (1969, рэж. М.Машчанка) і інш.Сусв. вядомасць набыў фільм С.Параджанава «Цені забытых продкаў» (1964), у якім рэжысёр аднавіў паэт.-рамант. і адначасова трагед. кірунак ва ўкр. кіно. Параджанаў, Ю.Ільенка, Л.Асыка, І.Мікалайчук склалі «паэт. школу» ўкр. кіно 2-й пал. 20 ст. Разнастайныя па жанрах фільмы 1970—80-г.: «Белая птушка з чорнай меткай» (рэж. Ю.Ільенка), «Захар Беркут» (рэж. Асыка), «Тронка» (рэж. А.Вайцецкі, усе 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76, рэж. Ляўчук), «У бой ідуць адны «старыя» (1973), «Аты-баты, ішлі салдаты» (1976, рэж. абодвух Л.Быкаў), «Вавілон XX» (1979, рэж. Мікалайчук), «Ноч кароткая» (1981), «Як маладыя мы былі» (1985, рэж. абодвух М.Белікаў), «Палёты ў сне і наяве» (1982), «Захавай мяне, мой талісман» (1986, рэж. абодвух Р.Балаян), «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» (1980), «Новыя прыгоды пры двары караля Артура» (1988, рэж. абодвух В.Грэсь), «Яраслаў Мудры» (1982, рэж. Р.Кохан), «Гракі» (1982, рэж. К.Яршоў), «Ваенна-палявы раман» (1984, рэж. П.Тадароўскі), «Лебядзінае возера. Зона» (рэж. Ю.Ільенка), «Ціхія могілкі» (рэж. А.Ітыгілаў, абодва 1989); тэлефільмы «Бумбараш» (1971, рэж. М.Рашэеў, А.Нарадзіцкі), «Народжаная рэвалюцыяй» (1973—77, рэж. Кохан), «Як гартавалася сталь», «Авадзень» (1980, рэж. абодвух М.Машчанка) і інш. Сярод фільмаў 1990-х — пач. 2000-х г.: «Рабы сабака, які бяжыць краем мора» (1990, рэж. К.Геваркян), «Фучжоу» (рэж. М.Ільенка), «Наперад, за скарбамі гетмана!» (рэж. В.Кастэлі, абодва 1993), «Спявачка Жазефіна і мышыны народ» (1994), «Шум ветру» (2002, рэж. абодвух С.Маслабойшчыкаў), «Прыяцель нябожчыка» (рэж. В.Крыштофавіч), «Сёмы маршрут» (рэж. М.Ільенка, абодва 1997), «Захапленні» (1994), «Другасныя людзі» (2000), «Чэхаўскія матывы» (2002, рэж. усіх К.Муратава), «Малітва за гетмана Мазепу» (2001, рэж. Ю.Ільенка). Сярод майстроў дакумент. і навукова-папулярнага кіно В.Алендэр, Л.Астроўская-Кардзюм, І.Грабоўскі, М.Грачоў, Я.Грыгаровіч, П.Зіноўеў, А.Косінаў, М.Лакціёнаў-Стэзенка, А.Мамонт-Завялаў, А.Раднянскі, Ф.Собалеў, І.Ставіскі, А.Фёдараў, У.Шаўчэнка; мультыплікацыйнага Н.Васіленка, В.Ганчароў, А.Грачова, І.Гурвіч, І.Лазарчук, Я.Сіваконь, Д.Чаркаскі. Уклад у развіццё ўкр. кіно зрабілі акцёры: М.Алялін, Бучма, Быкаў, Б.Брандукоў, М.Грынько, В.Заклунная, Л.Кадачнікава, Дз.Капка, М.Камісараў, Л.Масоха, П.Масоха, Мікалайчук, М.Надземскі, А.Рогаўцава, К.Сцепанкоў, Б.Ступка, В.Талашка, І.Цвердахлеб, С.Шкурат, М.Якоўчанка і інш. На У. працуюць Нац. кінастудыя маст. фільмаў імя А.Даўжэнкі, Укр. студыя хранікальна-дакумент. фільмаў, Нац. кінематэка У. («Кіеў-навук-фільм»), Укр. студыя анімацыйных фільмаў «Укранімафільм») у Кіеве, Адэская кінастудыя маст. фільмаў, шэраг незалежных кінастудый. Праводзіцца штогадовы Кіеўскі міжнар. кінафестываль «Маладосць». Кадры кінематаграфістаў рыхтуе кінафакультэт Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва. З 1958 існуе Саюз кінематаграфістаў У.
Беларусы на Украіне. Бел.-ўкр. кантакты, у ходзе якіх адбываліся міграцыі на тэр. сучаснай У., вядомы з часоў Кіеўскай Русі. У часы ВКЛ перасяленні мелі юрыд. падставы або адбываліся самавольна. Ратуючыся ад неўраджаяў, сац. і нац. ўціску, уцякалі бел. сяляне на У., дзе папаўнялі шэрагі ўкр. казакоў (гл.Запарожская Сеч). Бел. паселішчы ўтвараліся на этн. памежжы (сучасная Ровенская вобласць У.), а пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — ва ўсх. раёнах Укр. Палесся і на Слабадской У. У пач. 19 ст. ў Паўн. Прычарнамор’і ўзнік шэраг ваенных пасяленняў, засн. выхадцамі з Бабылецкага староства Магілёўскай губ. У 19 ст. частка жыхароў Беларусі працавала на адыходніцтве ў Екацярынаслаўскай, Кіеўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай губ. (каля 34 тыс.чал., паводле перапісу 1897). У канцы 19 — пач. 20 ст. на У. часова жылі, працавалі, вучыліся дзеячы бел. культуры, у т. л. Ф.Багушэвіч, Цётка (А.Пашкевіч), С.Лалуян, Я.Фарботка, У.Фальскі, А.Баліцкі, М.Доўнар-Запольскі, С.Некрашэвіч і інш. У Львове з 1907 існаваў бел. музей. У 1-ю сусв. вайну ў Адэскай акрузе і вакол Кіева асела каля 100 тыс. бежанцаў з Беларусі. Са снеж. 1917 у Адэсе дзейнічала Бел.вайск. рада воінаў-беларусаў Рум. фронту; нац.-культ. дзейнасць праводзілі Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы, «Беларускі гай», выд-ва «Зорка» і інш. Паводле перапісу 1989 на У. было 440 тыс. беларусаў, найб. у Данецкай (амаль 77 тыс.), Днепрапятроўскай (каля 50 тыс.), Крымскай (50 тыс.) і Варашылаўградскай (33,5 тыс.) абласцях. Большасць беларусаў У. — гараджане (79%). Пасля распаду СССР грамадска-культ. дзейнасць укр. беларусаў аднавілася, у т. л. дзякуючы заканадаўству У. аб нац. меншасцях. У наш час на У. дзейнічае больш за 20 бел. нац.-культ. т-ваў (у Кіеве, Львове, Мікалаеве, Жытоміры, Адэсе, Севастопалі, Белай Царкве і інш.).
Літ.:
История Украинской ССР. Т. 1—10. Киев, 1981—85;
Субтельный О. Украина: Йстория. Киев, 1994;
Семененко В.И., Радченко Л.А. История Украины: С древнейших времен до наших дней. Харьков, 1999;
Україна: Віхи історії. Київ. 2001;
Позняк С.В. История Украины (IX — первая половина XVII в.): Курс лекций. Мн., 2002;
Україна в сучасному геополітичному просторі: теоретич. і прикладний аспекти: Монографія. Київ, 2002;
Історія української літератури. Т. 1—8. Київ, 1967—71;
Українська радянська література. Київ, 1980;
Бондар Л.П. Українсько-білоруські літературні взаємини, 1965—1975 рр. Київ. 1977;
Герб і сцяг Украіны.Да арт.Украіна. Помнік прыроды «Залатая брама» ў Крыме.Да арт.Украіна. Будынак Нацыянальнага банка ў Кіеве.Да арт.Украіна. У Карпатах.Да арт.Украіна. Паланіны ў Карпатах.Да арт.Украіна. Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра.Да арт.Украіна. У цэнтры Кіева.Да арт.Украіна. Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану. Карціна І.Я.Рэпіна. 1878—91.Да арт.Украіна. Крэпасць у г. Хацін Чарнавіцкай вобл.Да арт.Украіна. Будынак канца 17 ст. — узор украінскага барока.Да арт.Украіна. Марыінскі палац у Кіеве.Да арт.Украіна. Майстар Аляксей. Успенне. 1547.Да арт.Украіна. Невядомы мастак. Партрэт В.Г.Гамаліі. 1760-я г.Да арт.Украіна. Н.Зубрыцкі. Чатыры вершнікі. Сцэна з Апакаліпсіса. Евангелле. 1717.Да арт.Украіна. М.Дэрэгус. Перад бурай. 1969.Да арт.Украіна. Кафля з г. Косаў і Пістань. Закарпацце. 19 ст.Да арт.Украіна. Т.Шаўчэнка. Кацярына. 1842.Да арт.Украіна. Г.Нарбут. Паэзія. Застаўка да часопіса «Мистецтво». 1919.Да арт.Украіна. Ф.Крычэўскі. Нявеста. 1910.Да арт.Украіна. Будынак тэатра оперы і балета імя І.Франко ў Львове.Да арт.Украіна. Сакірынскі вяртэп 1770-я гДа арт.Украіна. М.Андрушчанка. Вінічанка. 1969.Да арт.Украіна. Г.Меліхаў. Малады Т.Шаўчэнка ў майстэрні К.Брулова. 1947.Да арт.Украіна. Сцэна з балета «Дон Кіхот» Л.Мінкуса. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Калінавы гай» А.Карнейчука. Кіеўскі акадэмічны драматычны тэатр імя І.Франко. 1950.Да арт.Украіна. Сцэна з оперы «Набука» Дж.Вердзі. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Гайдамакі» паводле Т.Шаўчэнкі ў Першым драматычным тэатры імя Т.Шаўчэнкі. 1920.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Зямля». 1930.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Белая птушка з чорнай метай». 1972.Да арт.Украіна. Кадр з кінафільма «Яраслаў Мудры». 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэлігія і царква
Гісторыя рэлігіі і рэлігійных устаноў на Беларусі. Канфесіянальная гісторыя і структура Беларусі абумоўлена яе геапалітычным становішчам на стыку зах. і ўсх. цывілізацый, існаваннем і пачарговым дамінаваннем усх. ці зах. хрысціянскіх традыцый. Длябел. грамадства характэрна поліканфесіянальнасць. Тут пашыраны розныя хрысціянскія канфесіі: праваслаўная, рымска-каталіцкая, грэка-каталіцкая, пратэстантызм; а таксама рэліг. аб’яднанні іудзеяў, мусульман, стараабраднікаў і інш.
Стараж. рэлігіяй беларусаў, якая ахоплівала ўсю сферу духоўнай і матэрыяльнай культуры, было язычніцтва. Яно існавала не адасоблена ад вераванняў суседніх слав. народаў, у ім старыя вераванні пастаянна дапаўняліся новымі. Звесткі аб поўным пантэоне стараж.-слав. багоў вельмі абмежаваныя. Вядомы вышэйшыя праслав. божаствы: Сварог (бог неба), Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Дажбог (бог сонца і агню, земляробства), Хорс (бог сонца), Ярыла (бог плоднасці, прыбытку); больш ніжэйшыя божаствы (Род, Чур), божаствы, звязаныя з гасп. цыкламі і сезоннымі абрадамі (Зюзя, Цаца, Ляля, Цёця, Жыжаль, Жыцень), жаночыя божаствы (Макош і інш.). Існавалі божаствы, якія мелі абстрагаваныя функцыі: Доля, Ліха, Праўда, Крыўда, Трасца, Смерць і інш.; а таксама персанажы, якія знайшлі ўвасабленне ў казках і фальклоры (баба Яга, Кашчэй, Цмок, Цуда-Юда, лясны цар, вадзяны цар), розныя міфалагічныя істоты — персанажы нячыстай сілы, духаў, жывёл, звязаныя з міфалагічнай прасторай ад дома да лесу, балота, поля і г.д. (дамавікі, злыдні, лесуны, вадзянікі, палевікі, русалкі, ліхаманкі, мары і інш.).
Пасля прыходу на ўсходнеслав. землі хрысціянства ў 10 ст. шэраг язычніцкіх свят і абрадаў нар. календара зліліся з пэўнымі хрысц. святамі (суадноснымі па часе), атрымалі новыя назвы, да іх зместу дадалі хрысц. дагматыку. Так, стараж.-бел. калядны цыкл быў зліты з Раством Хрыста; веснавыя язычніцкія святы ўвайшлі ў склад Вялікадня; летнія — у склад Тройцы, нараджэння Іаана Хрысціцеля, Пятрова і Ільіна дня; восеньскія, у т. л. Дзяды, зліліся са Спасам, Пакровам Багародзіцы. Культы язычніцкіх слав. багоў былі выцеснены святамі ў гонар розных хрысціянскіх святых. Вышэйшыя персанажы слав. міфалогіі сталі разглядацца як адмоўныя ці атаясамлівацца з хрысц. святымі (Пярун са святым Ільёй, Вялес са святым Уласам, Ярыла са святым Юрыем і г.д.). Ніжэйшыя ўзроўні язычніцкай міфалогіі, як больш устойлівыя, стварылі складаныя спалучэнні з хрысціянствам. У нар. вераваннях і магічна-абрадавай практыцы захаваліся дэманалогія (вера ў лесуна, дамавіка, шматлікіх злых духаў — нячысцікаў); культ продкаў (дзядоў). Рэшткі язычніцтва дайшлі да нашага часу ва ўяўленнях, вераваннях, абрадах, звычаях, вуснай нар. творчасці беларусаў. Многія язычніцкія элементы трывала ўвайшлі ў хрысціянства, ствараючы вельмі складаныя спалучэнні. Стараж. традыцыі знайшлі ўвасабленне ў духоўных вершах (кантычкі, песні з «Богагласніка»), якія выконваліся на Беларусі старцамі-жабракамі і па форме і музычным выкананні працягвалі агульнаслав. традыцыю выканання эпічных песень на славянскія міфалагічныя сюжэты. Стараж. ўсходнеслав. абрады ўвайшлі ў праваслаўныя і уніяцкія святочныя і агульныя чынапаследаванні, якія ўжываліся бел. святарамі ў 16—18 ст. (напр., «чин врачевания болезнующих», малітвы «аб трасавіцах»). Даты нар. календара сталі залежнымі ад хрысціянскага, але ў значнай ступені захавалі язычніцкае паходжанне. Змест гэтых трансфармаваных хрысц. свят у нар. свядомасці заставаўся пераважна ранейшым — язычніцкім, бо іх дастасаванне да хрысціянскіх адбывалася па форме, а не па сутнасці і структуры. Народ па-свойму асэнсоўваў значную частку царк. свят, што адбілася на існаванні і захаванні язычніцкіх абрадавых элементаў і нават назваў свят у хрысц. календары, аж да нашага часу. Так, у большасці рэгіёнаў Беларусі ў праваслаўнага насельніцтва дванадзесятыя і вял. святы маюць наступныя назвы: Стрэчанне — Грамніцы, Пяцідзесятніца — Клечанне, Фаміны тыдзень — Провады, Прапалавінне Пяцідзесятніцы — Сёмушная серада, Узнясенне Гасподняе — Ушэсце, Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы — Галавасек, Раство Багародзіцы — Прачыстая ці Малая Прачыстая, Вялікі Чацвер — Жальнік, пярэдадзень Раства — Каляды ці Куцця, пярэдадзень Богаяўлення — Водная Каляда, а пярэдадзень Новага года — Шчадруха, Пераўтварэнне — Спас, Успенне — Зельная, ці Вялікая Прачыстая, ці Спажа і г.д. Ва ўсіх вялікіх святах хрысц. календара захавалася сувязь з сезонамі года (як, напр., упрыгожанне інтэр’ераў храмаў у час суадносных свят зелянінай: галінкамі дрэў і лісцем — на Тройцу; асвячэнне першых квітнеючых дрэў (вярбы) — на Вербную Нядзелю; асвячэнне садавіны, гародніны, мёду і збожжа — на тры Спасы; асвячэнне і ўдзячнасць Богу за сабраны ураджай на каталіцкія і праваслаўныя восеньскія святы, пратэстанцкія Дні Жніва і інш.). Абавязковае памінанне памерлых, што паходзіць ад усходнеславянскага культу продкаў, прымеркавана да большасці вялікіх свят хрысц. календара, такіх, як Вялікдзень (Радаўніца), Тройца (Траецкая-Сёмушная бацькоўская субота), восеньскіх свят (Дзяды, Асяніны, ці Змітраўская бацькоўская субота, і каталіцкі Дзень Задушны). Большасць язычніцкіх па паходжанні абрадаў маюць на мэце забеспячэнне дабрабыту сям’і і добрага ўраджаю, прыплоду жывёлы і пазбаўленне ад хвароб, сурокаў, нячыстай сілы і варажбы. Тая ж іх сутнасць захавалася і ў хрысц. па форме і язычніцкіх па сутнасці абрадах.
Працэс хрысціянізацыі ўсх. славян быў даволі складаны і доўгі. У выніку адаптацыі хрысціянства да славянска-язычніцкіх духоўных традыцый і культурных каштоўнасцей склаўся рэліг. сінкрэтызм (зліццё царк. і нар. язычніцкай традыцыі), які захоўваецца на працягу многіх стагоддзяў ва ўсх.-слав. народаў, у т. л. ў беларусаў. Увядзенне хрысціянства ва ўсходнеслав. землях палажыла канец афіц. існаванню язычніцтва. Хрысц. місіянерская праграма прадугледжвала барацьбу з язычніцтвам — знішчэнне язычніцкіх капішчаў і ідалаў і будаўніцтва на іх месцы хрысц. храмаў.
Гісторыя праваслаўнай царквы на бел. землях пачалася з запазычання царк. традыцыі Усх. (Візантыйскай) царквы, разам з догматамі, клірам, святамі і абрадамі. Ужо ў канцы 10—11 ст. на бел. землях стварыліся епіскапскія кафедры, сфарміраваліся пэўныя элементы богаслужэння, якія ў агульных рысах дайшлі да нашых часоў (пераняты ад Візантыі каляндар асноўных і дванадзесятых свят з іх канонам, літургіяй, царк. паданнем і спевамі на царк.-славянскай і грэчаскай мовах).
Калыскай хрысціянства на Беларусі лічыцца стараж. Полацк. Полацкая епархія ўзнікла ў 992 і знаходзілася ў юрысдыкцыі Кіеўскіх мітрапалітаў. Першы вядомы полацкі епіскап Міна (згадваецца ў летапісах пад 1105) доўгі час быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра. У 10—11 ст. у Полацку пабудаваны храмы. У ліку найб. старажытных храмаў на бел. землях лічыцца царква Багародзіцы, пабудаваная ў 1001 у Друцку (горад Полацкага княства). У Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 1007 згадваецца царква Багародзіцы ў Полацку. У сярэдзіне 11 ст. пры Усяславе Брачыславічу ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор, які на працягу некалькіх стагоддзяў заставаўся кафедральным храмам полацкіх епіскапаў і духоўным сімвалам горада. На бел. землях аформілася манастырская арг-цыя. Паводле сведчання летапісных крыніц, першы манастыр заснаваны ў час праўлення кіеўскага вял. князя Уладзіміра яго жонкай полацкай княжной Рагнедай (у манастве Анастасія) у стараж. Ізяслаўлі (сучасны г. Заслаўе). Самы стараж. з манастыроў Міншчыны — Спаса-Вазнясенскі заснаваны ў канцы 10 — пач. 11 ст. У Полацкім княстве перыядам росквіту манаскага жыцця лічыцца 12 ст., якое звязана з дзейнасцю Ефрасінні Полацкай. У 11—13 ст. фарміраваліся новыя айч. святы, звязаныя з ушанаваннем гіст. асоб (напр., прападобнай Ефрасінні Полацкай і епіскапа Кірылы Тураўскага), складаліся замест грэчаскіх свае царк. песнапенні, каноны і стыхіры, з суайчыннікаў фарміраваўся і праваслаўны клір, які ў паўсядзённым жыцці і ў час богаслужэння карыстаўся зразумелай для народа мовай. Разам з хрысціянствам на бел. землях пачала распаўсюджвацца богаслужэбная літаратура. Хрысціянізацыя паводле праваслаўнага абраду мела тую перавагу, што ўсх. царква не звязвала богаслужэнне моўным канонам. Візантыйская царква дапускала выкананне ў богаслужэнні любой некананічнай мовы. Богаслужэбная літаратура, якая прыйшла з Візантыі, перакладалася на слав. мову. Яна была даволі разнастайнай і складалася з царк. песнапенняў (канонаў, стыхіраў, кандакоў, ікасаў патрыярха Сафронія, Іаана Дамаскіна, Грыгорыя Назіянзіна), твораў Афанасія Александрыйскага, Васіля Вялікага, Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, «Златаструя», складзенага ў Балгарыі пры цару Сімяоне ў 10 ст.; розных мінеяў, пралогаў, палеяў, апокрыфаў і інш. Неабходныя для богаслужэння кнігі (Евангелле, Апостал, Служэбнік, Часаслоў, Псалтыр, Актоіх), перакладзеныя на царкоўнаславянскую мову яшчэ Кірылам і Мяфодзіем, перайшлі ад паўд. славян.
Праваслаўе было дамінуючай рэлігіяй у Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) на працягу 13—16 ст. Першапачаткова праваслаўная царква ў ВКЛ падпарадкоўвалася Кіеўскай, потым Маскоўскай мітраполіі. У 1415 пры вялікім князю Вітаўце створана самастойная Літоўская (Кіеўская) мітраполія на чале з мітрапалітам Грыгорыем Цамблакам. Да 1686 яна падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху. У яе ўваходзілі 8 епархій ВКЛ. У 16—17 ст.бел. праваслаўная царква імкнулася да незалежнасці ад Маскоўскай мітраполіі. Сфарміраваліся некаторыя спецыфічныя рысы бел. праваслаўных свят і святочныя дні, прысвечаныя новым славянскім святым, існавалі братчыны, ушаноўваліся пятніцы. У гэты перыяд складзены вельмі пашыраныя пазней на Беларусі песні да свят Гасподніх і Багародзічных, якія сабраны ў зб-кі «Багагласнік» і «Песні благагавейныя». Яны выконваліся ў час царк. службаў (пры хрэсных шэсцях, літургіі) і маглі нават замяняць сабой богаслужэнні (напр., песні на Раство Хрыстова). Значнае месца займалі выданні кніг Свяшчэннага Пісання і катэхізацыйных тэкстаў на старабел. мове. Гэта найперш выданні Францыска Скарыны: «Апостал» (Вільня, 1525), «Малая падарожная кніжка» (Вільня, каля 1525), «Біблія» (Прага, 1517—19). Сярод інш. беларускамоўных выданняў «Евангелле вучыцельнае» (Заблудаў, 1568); пераклад Евангелля (1556—61), выкананы па даручэнні княгіні Анастасіі Гальшанскай; «Катэхізіс», падрыхтаваны Лаўрэнціем Зізаніем (Масква, 1627); «Праваслаўнае спавяданне веры» Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы (Кіеў, 1640); «Псалтыр рыфматворная», выдадзеная Сімяонам Полацкім (Масква, 1680); «Катэхізіс» Феафана Пракаповіча, перакладзены ў 1757 свяціцелем Георгіем (Каніскім); «Катэхізіс», падрыхтаваны святаром Міхалам Баброўскім; шматлікія багаслоўскія працы накшталт «Веры праваслаўнай» (Вільня), «Кантычка» (Полацк) і інш. Аформіўся культ цудатворных абразоў Божай Маці (Жыровіцкі, Бялыніцкі, Віленскі, Пачаеўскі і інш.), якія напачатку ўшаноўваліся праваслаўнымі вернікамі, потым таксама уніятамі і католікамі. Да гэтых святынь адбываліся паломніцтвы, з імі праводзіліся ўрачыстыя шэсці, яны пакінулі значны след у бел. праваслаўным календары.
У 13—14 ст. на тэр. Беларусі пачала пашырацца і рымска-каталіцкая царква. Паводле сведчанняў летапісцаў, пачатак фарміравання бел. каталіцкай традыцыі — час княжання ў ВКЛ Міндоўга (сярэдзіна 13 ст.). Трывала рымска-каталіцкая царква замацавалася ў ВКЛ пры вял.кн. Ягайле, калі ён сам прыняў каталіцтва і заснаваў Віленскае біскупства. Да 1500 на Беларусі (паводле падлікаў гісторыкаў) існавала 90 каталіцкіх парафій. Каталіцтва атрымала большае пашырэнне сярод літоўцаў, палякаў, латышоў, яцвягаў і прусаў, якія ў сярэдневякоўі аселі ў паўн.-зах. раёнах Беларусі; меншае — сярод беларусаў, дзе каталіцтва распаўсюджвалася ў гэты перыяд (за выключэннем вышэйшага саслоўя) шляхам змешаных шлюбаў. У 1-й пал. 16 ст. пабудавана шмат касцёлаў, у 1550 дзейнічалі 152 парафіі. Адначасова складваўся культ каталіцкіх бел. святых, шануемых абразоў, падзей нац. гісторыі, сваіх свят, асаблівасцей календара. Атрымала распаўсюджанне богаслужэбная літаратура на лацінскай мове, на якой у каталіцкіх храмах таксама праводзілася літургія. У паўсядзённым жыцці каталіцкі клір на тэр.ВКЛ, які складаўся з палякаў, беларусаў і літоўцаў, карыстаўся дзярж. мовай ВКЛ — старабеларускай. Пасля Крэўскай уніі 1385 праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ранейшых правоў і прывілеяў (вернуты вял. князем Казімірам). У 16 ст. большасць насельніцтва ВКЛ спавядала праваслаўную веру, у т. л. сярод эліты праваслаўнымі лічылася каля 70%. Пасля Люблінскай уніі 1569 пачалося актыўнае і масавае распаўсюджанне каталіцкай царквы на бел. землях. Барацьба паміж зах. і ўсх. хрысціянскімі традыцыямі ў 1-й пал. 17 ст. скончылася перамогай заходняй. Каталіцкая царква здолела вярнуць сабе парафіі і храмы, страчаныя ў выніку рэфармацыйнага руху. Паводле даных Віленскага сінода, у 1669 у 13 дэканатах паўн.-зах. Беларусі і ў зах. частцы Полацкага дэканата існавала 165 парафій. Акаталічванне насельніцтва суправаджалася паланізацыяй, якая ў большай ступені закранула магнацка-шляхецкае саслоўе ВКЛ. У 1696 прынята пастанова, якая канчаткова выцесніла бел. мову са справаводства, замяніўшы яе на польскую. Паланізацыя закранула і каталіцкую богаслужэбную літаратуру, і клір. На тэр.ВКЛ акрамя кананічнай асновы і прыкладнай аднастайнасці абраднасць набыла мясц. рысы, звязаныя са з’яўленнем культу асабістых святых (напрыклад, св. Казіміра, св. Станіслава Косткі, св. Андрэя Баболі і інш.), сваіх парафіяльных свят і іх рэгіянальных асаблівасцей; асабістага культу і гісторыі цудатворных абразоў Божай Маці. У ВКЛ большасць цудатворных абразоў аднолькава шанавалася католікамі, праваслаўнымі і уніятамі.
У 1-й пал. 16 ст. з Зах. Еўропы на бел. землі пашырылася буйное адгалінаванне хрысціянства — пратэстантызм, яго кірункі — кальвінізм, лютэранства, арыянства — атрымалі даволі шырокае распаўсюджанне сярод усіх слаёў насельніцтва. Найб. пашырэнне атрымала рэфармацтва (кальвінізм), прапагандыстам і патронам якога быў першы саноўнік дзяржавы, рэгент каралеўства, князь Мікалай Радзівіл Чорны. Яго намаганнямі ў 1553 у Вільні заснавана 1-я пратэстанцкая абшчына, а ў канцы 1550-х г. такія абшчыны ўзніклі ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Койданаве, Мордах і інш. Крыніцы сведчаць, што рэфармацкі рух меў вялікі размах. На тэр. Рэчы Паспалітай ён спынены толькі ў 17 ст. ў выніку моцнага процідзеяння каталіцкай царквы, асабліва ордэна езуітаў. Да пач. 17 ст. з 180 рэфармацкіх збораў 6 акруг Беларусі і Літвы засталіся 93 цэрквы, да пач. 18 ст. — 48, а з 32 цэркваў Беларускай акругі — толькі 2, таму бел. дыстрыкцыя была скасавана. Рэфармацыя на Беларусі мела нац. рысы і зрабіла значны ўклад у яе гісторыю і культуру. Сведчанне таму і богаслужэнні на бел. мове, і пратэстанцкія пераклады Свяшчэннага Пісання («Евангелле» Васіля Цяпінскага, «Катэхізіс» Сымона Буднага і інш.).
У 16—17 ст. на Беларусі пачала распаўсюджвацца уніяцкая (грэка-каталіцкая) царква. На Брэсцкім саборы 1596 заключана царкоўная унія, і большая частка праваслаўнага епіскапату ВКЛ была падпарадкавана вярх. ўладзе папскага прастола. У час станаўлення уніі і яе пацвярджэння ў Рыме папам замацаваны за уніятамі ўсе ранейшыя богаслужэбныя кнігі, з усімі таінствамі, службай, абрадамі і цырымоніямі ўсх. царквы ў тым выглядзе, у якім яны былі да уніі, а таксама царкоўнаслав. і бел. мовы набажэнства і казанняў. Пачаліся прыцясненні і праследаванні праваслаўнага насельніцтва, звязаныя з прымусовым распаўсюджаннем уніяцкай царквы на тэр.ВКЛ. Нягледзячы на процістаянне праваслаўных вернікаў, уніяцтва даволі хутка пашырылася ў ВКЛ. У 17—18 ст. унія стала найбольш распаўсюджанай сярод насельніцтва ВКЛ. На 1790 на бел. землях Рэчы Паспалітай католікі складалі 15% ад усяго насельніцтва, уніяты — 70%, праваслаўныя — 6%. На бел. мове выдавалася уніяцкая рэлігійная літаратура, развіваліся бел. іканаграфія, музыка, архітэктура. Пасля Замойскага сабора 1720 пачаўся працэс паланізацыі і пранікнення каталіцкіх элементаў ва уніяцкую абраднасць і богаслужэнне. Адбыліся змены і ва уніяцкім календары: з’явіліся каталіцкія святы, пад уплывам базыльян у богаслужэнне стала ўводзіцца польская мова.
У сувязі з пераходам большасці насельніцтва ва уніяцтва, а большасці магнатаў і шляхты ў каталіцтва ў праваслаўнай царкве таксама адбыліся значныя змены. У 1686 са згоды канстанцінопальскага патрыярха Кіеўская мітраполія падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Кіеўскія мітрапаліты сталі прызначацца маскоўскімі патрыярхамі (з 1723 Свяцейшым Сінодам). 17—18 ст. адметныя з’яўленнем вялікай колькасці славутых асоб, прадстаўнікоў праваслаўнай царквы ВКЛ — братоў Зізаніяў, архімандрыта Лявонція Карповіча, Мялеція Сматрыцкага, ігумена Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага і інш., многія з якіх пазней кананізаваны і ўвайшлі ў Сабор бел. святых.
З 14 ст. на Беларусі існавалі і інш. этнаканфесіянальныя групы: яўрэі-іудзеі, татары-мусульмане. Першыя групы яўрэяў эмігрыравалі на бел. землі з Германіі, Польшчы і Украіны. У канцы 18 ст. на землях ВКЛ было больш за 300 тыс. яўрэяў-іудзеяў. У асобных гарадах і мястэчках Беларусі іх колькасць дасягала 40 і нават 80%. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі для яўрэяў была вызначана т. зв. «мяжа аселасці», якая ахоплівала і бел. землі. Да 1897 колькасць яўрэйскага насельніцтва ў бел. губернях павялічылася да 1202 тыс.чал. У асноўным гэта былі прадстаўнікі артадаксальнага іудаізму, частка спавядала хасідызм. У канцы 19 — пач. 20 ст. каля 60% яўрэяў пражывала ў гарадах, што паўплывала на гарадскую культуру на Беларусі.
У канцы 14 ст. на тэр.ВКЛ з’явілася этнаканфесіянальная група татараў-мусульман. Асн. цэнтрамі іх рассялення былі раёны Клецка, Мінска, Слуцка, Койданава, Гродна, Іўя, Давыд-Гарадка, Навагрудка, Ашмян і інш. Колькасць бел. татараў па розных звестках складала ад 30 да 60 тыс. чалавек. Яны спавядалі іслам суніцкага кірунку Абу Ханіфа (ханіфіты).
З сярэдзіны 17 ст. на тэр. Беларусі перасяліліся прадстаўнікі этнаканфесіянальнай групы рус. стараабраднікаў (папоўцы і беспапоўцы), якія знайшлі тут прытулак ад ганенняў пасля царк. рэформы ў Расіі патрыярха Нікана.
Пасля далучэння бел. зямель да Рас. імперыі канфесіянальная структура стала мяняцца. Напярэдадні 3 падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі заставалася толькі 1 праваслаўная епархія з епіскапскай кафедрай у Магілёве. У 1793 створана Мінская праваслаўная епархія. Пазней адноўлена дзейнасць старых епіскапскіх кафедраў і створаны новыя. У адпаведнасці з указам 1795 Кацярыны II пачаўся працэс пераходу уніятаў у праваслаўе. Да праваслаўнай царквы быў далучаны 721 прыход з 463 святарамі і прыхаджанамі. Паводле афіц. даных у пач. 19 ст. да праваслаўнай царквы далучылася больш за 2 мільёны былых уніятаў. У 1839 Полацкі царк. сабор абвясціў «уз’яднанне» уніятаў з праваслаўнай царквой. Уніяцтва фактычна было забаронена. У выніку да праваслаўнай царквы далучана каля 1607 прыходаў і 1600 тыс. вернікаў. Былым уніятам пакінуты толькі абрады і звычаі, якія «не супярэчылі сутнасці праваслаўя». Каб дасягнуць аднастайнасці ў царк. абраднасці бел. і рус. праваслаўных вернікаў, распаўсюджваліся рас. богаслужэбныя выданні, якія павінны былі замяніць старыя, часоў ВКЛ. Пачалося распаўсюджванне святынь, звязаных з імёнамі рас. святых і дзеячаў царквы. У іх гонар будаваліся цэрквы, асвячаліся прастолы, многія рас. абразы пачалі шанавацца як цудатворныя. Адначасова праводзілася афіц. палітыка русіфікацыі, для чаго павінна была прычыніцца і царква. Паводле сведчанняў рас. святароў, якія служылі ў бел. прыходах, праваслаўная абраднасць мела тут яўныя сляды ўплыву каталіцкай і уніяцкай абраднасці, старыя богаслужэбныя кнігі нярэдка былі таксама уніяцкага паходжання, па якіх да 1880-х г. служылі «тысячы праваслаўных святароў Заходняга Краю Расіі». На далучанай да Рас. імперыі ў 1772 тэр. Беларусі ў 1773 створана Беларуская рымска-каталіцкая епархія (з 1782/83 — Магілёўская архіепархія), якой былі падпарадкаваны кляштары і касцёлы. У Расіі апынуліся каля 100 тыс. католікаў лацінскага і 800 тыс. грэка-каталіцкага абрадаў: першыя падлягалі юрысдыкцыі архібіскупа магілёўскага, другія — свайго мітрапаліта кіеўскага. Каталіцкае насельніцтва лацінскага абраду ў тагачаснай канфесіянальнай структуры Беларусі складала 14—15% (ад агульнай колькасці насельніцтва ў 1795 каля 3 млн.). У 2-й пал. 19 ст. ў прылеглых да літоўскай мяжы Браслаўскім, Лідскім, Ашмянскім, Радунскім і Свірскім дэканатах католікі складалі пераважную большасць насельніцтва, іх колькасць ва ўсх. і паўд. напрамку паступова змяншалася да некалькіх працэнтаў. Паводле статыст. звестак у 1781 на Беларусі католікаў было 428,9 тыс.чал. У 1801 для кіравання лацінскай царквой у Рас. імперыі ўтворана Рымска-каталіцкая духоўная калегія. У 19 ст. сярод насельніцтва Беларусі было каля 4/5 праваслаўных вернікаў (з далучанымі уніятамі) і 1/5 католікаў; каталіцтва, як і раней, было найб. распаўсюджана сярод магнатаў і шляхты. На абмежаванне дзейнасці каталіцкай царквы ў Рас. імперыі паўплывала паўстанне 1830—31, у якім актыўны ўдзел прынялі каталіцкае духавенства і манаства. Указам ад 19.7.1832 у зах. губернях скасавана 199 кляштараў, уведзена цэнзура на царкоўныя казанні.
З прычыны пераходу уніятаў у каталіцтва 31.12.1839 выдадзена распараджэнне дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў віцебскаму, смаленскаму і магілёўскаму ген.-губернатару князю Далгарукаму «аб мерах па спыненні пераходу з праваслаўя ў каталіцтва». У 1864 пры Мін-ве ўнутр. спраў Рас. імперыі былі распрацаваны статыстычныя матэрыялы аб канфесіянальнай структуры Беларусі: у 5 губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай) было 2502,1 тыс. праваслаўных, 1333,7 тыс. католікаў, 19 951 пратэстант, 37 121 старавер і 463 217 іудзеяў. Найб. падрабязныя звесткі па веравызнанні былі атрыманы ў выніку ўсеагульнага перапісу насельніцтва Рас. імперыі ў 1897. У 40 паветах з большасцю бел. насельніцтва 66,6% адносілі сябе да праваслаўнага веравызнання (у т. л. 62,3% беларусаў), 18,1 % — да каталіцтва (12,4% беларусаў), 13,5% — да іудаізму, 1,8% — да астатніх рэлігій. Найбольш праваслаўных было сярод жыхароў Магілёўскай губ. (83,1%, у т. л. 80,6% беларусы); католікаў — у Віленскай губ. (58,8%; 32,8% беларусы). У 5 бел. губернях пражывала 5114,7 тыс. праваслаўных, 1947,6 тыс. католікаў, 83 022 стараверы (у Віцебскай губ.), 1209, 8 тыс. іудзеяў, 13 877 мусульман (разам з Валынскай і Ковенскай губ.). Спробы царскіх улад прымусіць ксяндзоў весці набажэнствы на рус. мове не мелі поспеху. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачаўся працэс нац. абуджэння, фарміравання нац. самасвядомасці, з’явіліся пераклады Свяшчэннага Пісання і каталіцкай рэліг. літаратуры на бел. мову (катэхізісы, малітоўнікі, кантычкі і г.д.). У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі з’явіліся новыя пратэстанцкія кірункі: баптызм (з 1880-х г.), евангельскае хрысціянства, ці пашкоўшчына, містычнае вучэнне Кандрація Маляванага, адвентызм сёмага дня (з 1910). Іх пашырэнне на Беларусі было вынікам дзейнасці нямецкіх і англійскіх прапаведнікаў, міграцыі сялян і гараджан. У пач. 20 ст. на тэр. Беларусі налічвалася каля 1 тыс. паслядоўнікаў баптызму і евангельскага хрысціянства (часткова сярод ням. каланістаў, у асн. сярод беларусаў), а таксама некалькі дзесяткаў адвентыстаў (у асн. сярод немцаў, якія перайшлі ў адвентызм з лютэранства). У 1920—30-я г. канфесіянальная гісторыя ўсх. і зах. Беларусі набыла адрозненні, звязаныя з іх рознымі гіст. лёсамі.
Аддзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы. Пасля ўстанаўлення сав. улады СНК РСФСР выдаў дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у якім былі абвешчаны дэмакратычныя рэліг. свабоды і правы ўсіх рэліг. аб’яднанняў перад законам, а таксама гарантаваны правы кожнага грамадзяніна спавядаць любую рэлігію ці не спавядаць ніякай. Аднак паступова ўмовы длярэліг. дзейнасці на тэр.БССР рэзка пагоршыліся.
8.4.1929 ВЦВК РСФСР выдаў пастанову «Аб рэлігійных аб’яднаннях», якая замацавала абавязковую рэгістрацыю рэліг. т-ваў; дзейнасць рэліг. арг-цый абмежавана задавальненнем рэліг. запатрабаванняў вернікаў у межах малітоўных дамоў; забараняліся місіянерская дзейнасць, рэліг. прапаганда, матэрыяльная падтрымка цэркваў і інш. Адзначаюць 3 хвалі ганенняў на ўсе канфесіі: 1929—30, 1932—34, 1936—38. У гэтыя гады ў сав. Беларусі вялася жорсткая барацьба з рэлігіяй: зачыняліся цэрквы і манастыры (пазней іх перабудавалі ў сховішчы, клубы, школы і інш. ўстановы); падвергнуты ганенням духавенства, манахі, вернікі (незалежна ад веравызнання). Канфесіі страцілі значную частку сваіх малітоўных будынкаў, цэркваў, касцёлаў; храмы былі разрабаваны, знікла шмат культавых рэчаў, сярод якіх былі і свяшчэнныя (у 1921 у вернікаў адабрана сярэбраная рака і крыж прападобнай Ефрасінні — аб’екты пакланення і паломніцтваў). Паводле звестак камісіі па аддзяленні царквы ад дзяржавы на 1.1.1930 на тэр. Беларусі яшчэ дзейнічала 1766 рэліг. аб’яднанняў: 1022 праваслаўныя, 111 рымска-каталіцкіх, 547 іудзейскіх, 86 пратэстанцкіх; у 1930—31 пад культурныя і гасп. ўстановы былі перададзены 573 праваслаўныя цэрквы, 29 касцёлаў, 366 сінагог, 2 капліцы, 52 малітоўныя дамы. Да канца 1936 на тэр.БССР засталося толькі 11% культавых будынкаў. 23.7.1922 абвешчана Бел. праваслаўная мітраполія на чале з епіскапам мінскім Мелхіседэкам (Паеўскім). Аднак яе дзейнасць хутка заняпала (у 1925 мітрапаліт быў выкліканы ў Маскву, зняволены ў турму, а потым высланы ў Краснаярск). Пры сав. уладзе ў праваслаўнай царкве было справакавана ўзнікненне т. зв. абнаўленства, якое павінна было аслабіць царк. арг-цыю — разбурыць яе знутры, знізіць аўтарытэт царквы і яе ўплыў на вернікаў. Да 1923 большасць праваслаўных іерархаў вымушана была прыняць абнаўленскае кіраўніцтва, абнаўленцам перададзена большасць дзеючых цэркваў (да 1924—500 храмаў). У ліст. 1917 адрадзіла дзейнасць Мінская рымска-каталіцкая дыяцэзія. Аднак пасля ад’езду з Расіі біскупа Дэрбіньі, які ў 1925 афіцыйна прыязджаў з Рыма ў Маскву для ўрэгулявання духоўных спраў каталіцкага касцёла, пачалася хваля арыштаў і рэпрэсій каталіцкага духавенства. Мінскі каталіцкі епіскап Зыгмунд Лазінскі ў 1925 пад пагрозай арышту выехаў у Польшчу і заснаваў сваю кафедру ў Пінску. Услед за епіскапам з БССР у Польшчу выехалі многія каталіцкія святары. Царк.-рэлігійнае жыццё епархіі хутка сціхла, касцёлы перададзены пад культ.-гасп. ўстановы. Культавыя рэчы вернікі хавалі ў дамах, у лепшым выпадку перадавалі ў музеі. Дэклараваныя гарантыі рэліг. свабод і магчымасць законным шляхам рэгістраваць абшчыны і малітоўныя дамы ў 1 -я гады існавання сав. улады выклікалі ажыўленне рэліг. дзейнасці пратэстантаў: былі заснаваны новыя абшчыны, пабудаваны малітоўныя дамы, пачалі дзейнічаць заснаваныя евангельскімі хрысціянамі і баптыстамі калектыўныя гаспадаркі і камуны, выдавалася шмат рэліг. літаратуры. Актыўнасць пратэстанцкіх арг-цый у краіне сустрэла процідзеянне з боку антырэліг. арганізацый, асабліва створанага ў 1925 Саюза ваяўнічых бязбожнікаў СССР (у 1926 створаны яго бел. філіял). У крас. 1929 на II Усесаюзным з’ездзе Саюза ваяўнічых бязбожнікаў прынята рэзалюцыя, у якой абвяшчалася праграма барацьбы з сектанцтвам і канстатавалася, што «рэлігійныя арганізацыі ў асобе іх вярхоў, прапаведнікаў, актывістаў з’яўляюцца палітычнай агентурай і ваенна-шпіёнскімі арганізацыямі міжнароднай буржуазіі». З 1937 усе абшчыны перайшлі на нелегальнае становішча, шмат вернікаў і прэсвітэраў рэпрэсіравана. У гэты перыяд абраднасць вымушана набыла сямейны, хатні характар і перамясцілася з храмаў ці малітоўных дамоў у дамы вернікаў. Сама сям’я павінна была як бы ператварыцца ў царк. абшчыну, дзе ролю святара з прычыны яго адсутнасці выконваў галава сям’і. Веравызнанне захавалася на ўзроўні ўшанавання найб. вялікіх рэліг. свят і выканання самых неабходных рытуальных дзействаў — малітваў, спеваў, пастоў, рытуальных страў, выканання гал. таінстваў — хрышчэння, вянчання, адпявання.
У Польшчы, у складзе якой з 1921 знаходзілася Зах. Беларусь, у 1922 абвешчана (у 1924 кананічна прызнана канстанцінопальскім патрыярхам) Польская аўтакефальная праваслаўная царква на чале з варшаўскім мітрапалітам Дыянісіем. У 1939 у ёй існавала 5 епархій, у т. л. Віленская, Гродзенска-Навагрудская і Палеская. Дзярж. ўлады Польшчы праводзілі актыўную палітыку акаталічвання і паланізацыі праваслаўнага насельніцтва. Шмат цэркваў было зачынена або перададзена католікам (больш як 1300 былых праваслаўных храмаў ператворана ў касцёлы). З 1921 да 1931 доля праваслаўнага насельніцтва зменшылася з 57,3 да 56,6%.
Каталіцкі касцёл у Зах. Беларусі меў прывілеяванае становішча. Канкардат польскай дзяржавы з Папскай курыяй гарантаваў ёй правы і прывілеі. З 1921 тут існавалі 2 рымска-каталіцкія епархіі: Віленскае архібіскупства-мітраполія і Пінскае біскупства, кожная з іх мела сваю духоўную семінарыю, у Вільні пры ун-це дзейнічаў багаслоўскі факультэт. Паводле перапісу насельніцтва 1931 у Віленскім, Навагрудскім, Палескім ваяводствах з 3465 тыс. жыхароў 1202 тыс. чалавек (34,6%) аднеслі сябе да каталіцкага веравызнання і прызналі польскую мову роднай. Гэта было вынікам таго, што духавенства было польскае і праводзіла актыўную паланізацыю сваіх прыхаджан. Дзярж. ўлады Польшчы актыўна процідзейнічалі аднаўленчаму руху сярод бел. ксяндзоў, пашырэнню беларускамоўнай рэліг. літаратуры і ўжыванню бел. мовы ў набажэнстве. Спроба ксяндзоў Казіміра Сваяка, Язэпа Германовіча, Вінцэнта Гадлеўскага, Адама Станкевіча і інш. ўвесці бел. мову ў набажэнства сустрэла актыўнае процідзеянне іерархаў царквы і нават мясц. шляхты. Была таксама спроба адрадзіць бел. грэка-каталіцкую царкву. У 1920-я г. езуіты заснавалі місіянерскія базы ў Альбярціне, Вільні, Любліне, Дубне і Пінску. Пасля дзесяцігадовай місіянерскай працы ў 1935 уніяты мелі: у Віленскім архібіскупстве 4 прыходы, 7 святароў і каля 3 тыс. прыхаджан; у Пінскім біскупстве 12 святароў і каля 6 тыс. прыхаджан; у Падляшшы 9 святароў і каля 3200 прыхаджан; у Альбярціне (каля Слоніма) 50 місіянераў і каля 300 прыхаджан. Але спробы аднаўлення уніяцтва на Беларусі не спраўдзіліся ў поўнай меры (да 1941 засталіся толькі 3 грэка-каталіцкія абшчыны); ва ўмовах канспірацыі дзейнічаў створаны ў маі 1940 экзархат Беларусі на чале з А.Неманцэвічам. У 1920—30-я г. на тэр.Зах. Беларусі (пераважна на Палессі) у выніку дзейнасці рээмігрантаў і місіянераў з Амерыкі, замежных (нямецкіх, амерыканскіх, англійскіх) місій пашыраліся пратэстанцкія веравучэнні (пяцідзесятніцтва, евангельскае хрысціянства, баптызм, іегавізм, адвентызм). Заснаваныя на Палессі абшчыны існуюць і ў наш час.
Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР кіраўніцтва СССР вымушана было лічыцца з вял. колькасцю вернікаў на далучаных землях. Праваслаўнае і каталіцкае духавенства Зах. Беларусі стала асновай для аднаўлення і развіцця духоўнага і царк. жыцця насельніцтва Беларусі. Быў прадоўжаны працэс фарміравання бел. хрысціянскай традыцыі са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. Архіепіскап Панцеляймон (Ражноўскі) прызначаны экзархам Зах. Беларусі і Зах. Украіны і архіепіскапам пінскім і навагрудскім, з ліп. 1940 — правячым архірэем Гродзенска-Вілейскай епархіі.
У 2-ю сусв. вайну са згоды ням. акупацыйных улад на тэр. Беларусі адчынены праваслаўныя і каталіцкія храмы, дзейнічалі пратэстанцкія абшчыны (у асн. ва ўсх. абласцях Беларусі, бо ў заходніх рэлігійныя арг-цыі не спынялі свайго існавання з даваенных часоў). Ням. ўлады, нягледзячы на сваё неадназначнае стаўленне да хрысціянства, разглядалі рэлігію як адзін з ідэалагічных сродкаў барацьбы з бальшавікамі і таму спрыялі дзейнасці рэліг. арг-цый. Усе абшчыны знаходзіліся пад пільным кантролем акупац. улад, якія рэгламентавалі іх дзейнасць, парадак правядзення набажэнстваў і колькасць удзельнікаў. На тэр. акупіраванай Беларусі было ўтворана 6 праваслаўных епархій. У аснову яе дзейнасці былі пакладзены ідэі богаслужэнняў на бел. мове, звароту да старых традыцый (напр., да старога календара), аднаўлення аўтакефаліі Бел. праваслаўнай царквы. У сак. 1942 сабор бел. епіскапаў выбраў мітрапалітам Беларусі епіскапа Панцеляймона, які насуперак жаданню ням. улад і часткі бел. духавенства, не абвясціў Бел. царкву аўтакефальнай. Пад прымусам акупац. улад Панцеляймон быў адлучаны ад кіраўніцтва царквой і зняволены ў манастыр, а кіраванне перададзена яго памочніку архіепіскапу Філафею (Нарко), які 30.8.1942 склікаў Бел.царк. сабор, дзе была прынята заява аб аўтакефаліі Бел. царквы (у маі 1944 сабор бел. епіскапаў абвясціў пастановы сабора 1942 несапраўднымі па той прычыне, што на ім адсутнічалі 2 старэйшыя бел. епіскапы, якіх акупац. ўлады не дапусцілі на сабор; аўтакефалія не атрымала кананічнаяга прызнання і канстанцінопальскім патрыярхам). У гады вайны адноўлена дзейнасць і каталіцкай царквы ва ўсх. абласцях Беларусі, дзе ў перадваенны час не засталося ніводнага дзеючага касцёла. 15 ксяндзоў аднавілі касцельную дзейнасць у Мінску, Слуцку, Бабруйску, Магілёве і інш. гарадах. Пры актыўным садзейнічанні ксяндзоў В.Казлоўскага, А.Адамовіча, Н.Кушаля пачаты працэс беларусізацыі касцёла. Разам з тым акупанты жорстка распраўляліся з прадстаўнікамі духавенства — праваслаўнага і каталіцкага (бел. і польскага) — па абвінавачанні ў дапамозе сав. партызанам ці польскаму падполлю. Спробы аднавіць уніяцкую царкву ням. ўлады спынілі (экзарх грэка-уніяцкай царквы на Беларусі Неманцэвіч быў арыштаваны, Альбярцінскі манастыр разагнаны, парафія ліквідавана). У час акупацыі значна актывізавалася царк. жыццё пратэстантаў. Пачалі дзейнасць абшчыны, якія існавалі раней, адкрыліся малітоўныя дамы і баптысцкія школы.
У гады 2-й сусв. вайны адносіны сав. улады да рэліг. арг-цый значна змяніліся. Гэта выявілася ў легалізацыі дзярж.-царк. адносін, падтрымцы праваслаўнай царквы, якая садзейнічала агульнанар. патрыятычнаму ўздыму. У 1943—44 створаны Савет па справах Рус. праваслаўнай царквы і Савет па справах рэліг. культаў, адноўлена дзейнасць Маскоўскага патрыярхата Рус. праваслаўнай царквы (у 1943 пасля доўгага перапынку абраны патрыярх), пачалі выпускаць на волю рэпрэсіраваных раней архірэяў, стаў выдавацца «Журнал Московской патриархии». Пасля вайны рост амаль усіх канфесій на Беларусі працягваўся. Духавенства і царк. саветы імкнуліся ўтрымаць тое, што было да гэтага часу набыта. Гэты перыяд адметны павышэннем рэлігійнасці, што звычайна тлумачылася ваен. і пасляваен. цяжкасцямі жыцця, аслабленнем антырэліг. палітыкі сав. улады ў першыя пасляваенныя гады. З узмацненнем рэлігійнасці павялічвалася колькасць абрадаў хрышчэння, шлюбу, пахаванняў, актывізавалася дзейнасць святарства; расла колькасць вернікаў. Найб. пашырэнне мела праваслаўная царква, якая была падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. У 2-й пал. 1940-х г. на вышэйшых іерархічных святарскіх пасадах у Беларусі знаходзіліся прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхата: у Мінску архіепіскап мінскі і беларускі Піцірым, у Пінску архіепіскап пінскі і лунінецкі Данііл, у Брэсце і Гродне епіскап брэсцкі (потым гродзенскі) Паісій. У 1949 на Беларусі зарэгістравана 1060 праваслаўных абшчын, найбольш іх было ў Брэсцкай (188) і Баранавіцкай (180), найменш у Віцебскай (26) і Палескай (24) абласцях; дзейнічала 757 праваслаўных святароў, 56 дыяканаў і 564 псаломшчыкі. Рыхтавалі святароў у Мінскай духоўнай семінарыі (у 1949 было 112 навучэнцаў). Праваслаўнае духавенства зах. і ўсх. Беларусі адрознівалася па ўзроўні адукацыі, прафесійнай падрыхтоўцы і ўплыве на вернікаў. Ва ўсх. толькі адзінкі мелі адпаведную падрыхтоўку, адукацыю і маглі чытаць пропаведзі (большасць з іх была рукапакладзена ў час ням. акупацыі), у зах. Беларусі большасць святароў мела не толькі семінарскую адукацыю, але і універсітэцкую. З 1948 аблвыканкомы пачалі вяртаць малітоўныя будынкі грамадскім арг-цыям, якія іх займалі ў даваенны час. У 1950-я г. пасляваенная хваля развіцця праваслаўных арг-цый на Беларусі часткова спала, хоць рэлігійнасць сярод праваслаўнага насельніцтва заставалася ранейшай.
Другой па колькасці абшчын, вернікаў і распаўсюджванні была рымска-каталіцкая царква (РКЦ). Найбольш вернікаў яна мела ў зах. Беларусі. У 1945 тут дзейнічала 325 касцёлаў і налічвалася 692 120 вернікаў, у 1946—309 касцёлаў, якія наведвалі 300—350 тыс. католікаў. Паводле дагавора паміж сав. і польскім урадамі ад 9.9.1944 у Польшчу перасялілася (1944—48) 274 тыс. жыхароў Беларусі, у т. л. 154 ксяндзы. Пасля гэтага на Беларусі засталося каля 264 тыс. палякаў-католікаў і каля 287 тыс. беларусаў-католікаў. Адносіны сав. улады да касцёла былі адмоўныя. Сав. ўлады абвінавачвалі РКЦ у сувязі з польскай падп. арг-цыяй Арміі Краёвай. Ксяндзоў абвінавачвалі ў антысав. дзейнасці, уплыве на вернікаў з мэтай сабатажу такіх акцый дзяржавы, як калектывізацыя, дзяржпазыка, дзяржпастаўкі, падпіска на дзяржвыданні і інш. Адразу пасля вайны пачалася новая хваля скасавання парафій і абмежавання дзейнасці каталіцкага духавенства і самой царквы. Хваля рэпрэсій ахапіла да 70% каталіцкага кліру. З 1946 па 1949 колькасць касцёлаў скарацілася на 185, на пач. 1950 засталося 248 каталіцкіх абшчын.
Рост пратэстантызму працягваўся. У кастр. 1944 створаны Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ), да якога ў жн. 1945 далучыліся хрысціяне веры евангельскай (пяцідзесятнікі). Усесаюзны Савет ЕХБ выконваў свае функцыі праз абласных упаўнаважаных (пазней старшых прэсвітэраў). У 1949 на Беларусі зарэгістравана 200 пратэстанцкіх абшчын і 16 095 вернікаў, большасць якіх знаходзілася ў зах. абласцях (70%). У 1946 зарэгістравана 9 абшчын (357 чал.) адвентыстаў сёмага дня (АСД), у 1949 зарэгістраваны 4 іх абшчыны (амаль столькі ж было незарэгістраваных).
У 1946 дзейнічалі 79 стараабрадніцкіх абшчын: 4 белакрыніцкага кірунку, 1 беспапоўскага, 2 беспапоўцаў-федасееўцаў, астатнія — беспапоўцы паморскага сагласу. Бел. стараабраднікі ў даваенны перыяд страцілі вял. колькасць цэркваў і малітоўных дамоў. І хоць у час акупацыі стараверы вярнулі сабе свае цэрквы, аднак у 1946—50 колькасць стараверскіх абшчын скарацілася да 32.
Пасля вайны на Беларусь пачалі вяртацца яўрэйскія сем’і, якія былі эвакуіраваны на ўсход СССР. Яўрэі-вернікі адразу пачалі хадайнічаць аб стварэнні рэліг. аб’яднанняў і аднаўленні дзейнасці сінагог, таму што ў перадваенны час большасць з іх перададзена пад культ.-асв. ўстановы, а астатнія разбураны і спалены ў гады вайны. Дазвол на рэгістрацыю атрымалі толькі 2 абшчыны — у Мінску і Бабруйску (дзе пазней мясц. ўлады адабралі памяшканне). Яўрэі Беларусі мелі сувязь з Маскоўскай сінагогай, адкуль атрымлівалі рытуальна-культавыя рэчы (напрыклад, «эсрыг» — пальмавую галінку з плодам для свята «Кушчы», мацу для пасхальных святкаванняў і інш.).
У 1946 на Беларусі існавала некалькі мусульманскіх абшчын (падпарадкаваных Духоўнаму ўпраўленню мусульман еўрапейскай часткі СССР і Сібіры, якое знаходзілася ў Уфе), 9 мячэцяў (напалову менш за перадваенную колькасць), якія наведвалі каля 600 вернікаў. У 1953 засталіся толькі 2 мячэці і 370 вернікаў.
Гісторыя дзяржаўна-царк. адносін з сярэдзіны 1950-х г. да сярэдзіны 1980-х г. была вельмі складанай і хутка мянялася. Дэклараваны М.С.Хрушчовым кірунак на будаўніцтва камунізму ў 20-гадовы тэрмін патрабаваў і фарсіраваных дзеянняў у дачыненні да рэлігіі. Асаблівая ўвага засяроджвалася на поўнай забароне рэліг. адукацыі і выхавання непаўналетніх. Выпадкі знаходжання непаўналетніх на рэліг. службах, малітоўных сходах разглядаліся як парушэнне заканадаўства аб культах. Адбыліся змены ў статусе і арганізацыі прыходаў: духавенства праваслаўнай, рымска-каталіцкай царквы і духоўныя настаўнікі старавераў пераведзены на цвёрдыя аклады; кіраванне ў прыходах перададзена выканкомам, якія павінны былі вырашаць усе фінансавыя і гасп. пытанні; святароў фактычна ператварылі ў наёмных асоб, якія маглі быць звольнены і адхілены ад службы ў прыходзе. Пад любымі прычынамі і без іх пачалося масавае закрыццё малітоўных будынкаў. У 1950—64 у СССР штогод зачынялася ў сярэднім па 420 цэркваў. З 1959 па 1962 колькасць праваслаўных цэркваў на Беларусі скарацілася з 944 да 732. Некаторыя рэліг. цэнтры пад адм. націскам спынілі сваю дзейнасць (у 1960 Усесаюзны савет адвентыстаў сёмага дня). Пастаяннае ўмяшанне ўлад ва ўнутр. справы царквы выклікала ўнутраныя разлады, нават расколы. Праваслаўная царква спрабавала прыстасавацца да новых складаных умоў існавання. Святары пачалі спраўляць замест адной абедні дзве (раннюю і познюю), практыкаваць завочнае адпяванне памерлых. За 20 гадоў (1966—86) праваслаўная царква прайшла шлях ад зніжэння яе вагі ў грамадстве (змяншэнне колькасці яе будынкаў і абшчын, ганенняў і ідэалаг. ўціску) да адноснай стабілізацыі і адаптацыі ў новых умовах існавання. У 1970 на Беларусі засталося 380, а ў 1975—373 праваслаўныя абшчыны. Гэтыя лічбы заставаліся амаль што нязменнымі да 1988.
З 1959 узмацніліся меры па абмежаванні дзейнасці каталіцкага духавенства. За 1959—66 колькасць абшчын рымска-каталіцкай царквы рэзка зменшылася, зняты з рэгістрацыі 80 касцёлаў, на пач. 1967 дзейнічалі 104 касцёлы і 65 ксяндзоў. Каталіцкая царква на Беларусі знаходзілася пад моцным уплывам Ватыкана, які дзейнічаў праз польскі і літоўскі епіскапаты. Пасля рашэнняў II Ватыканскага Сабора аб перакладзе літургіі з латыні на нац. мовы набажэнствы ў бел. касцёлах сталі праводзіць на польскай мове, пацяплелі адносіны паміж каталіцкім і праваслаўным духавенствам. Ад кіраўніцтва ЕХБ улады патрабавалі актыўнага ўключэння вернікаў у грамадскае жыццё (чытання вернікамі прэсы, наведвання імі лекцый, кіно, тэатраў, клубаў). Сталі больш жорсткімі адносіны да абшчын ЕХБ, змешаных з пяцідзесятнікамі: у 1960—64 «за іншамоўе, прароцтвы, адмаўленне ад службы ў арміі» была знята з рэгістрацыі 31 абшчына. У 1966 дзейнічала 149 зарэгістраваных і 22 незарэгістраваныя абшчыны ЕХБ. Існавалі і стараабрадніцкія абшчыны. У Гомельскай вобл. на пач. 1961 дзейнічала 31 абшчына беспапоўскага сагласу і адна — белакрыніцкага. У 1975 колькасць стараабрадніцкіх абшчын знізілася да 24, у 1989 — да 22. Працягвалі сваю дзейнасць групы іудзеяў і мусульман (існавала адзінае мусульманскае аб’яднанне; 250 чал.). Да 1960 існавалі 2 зарэгістраваныя іудзейскія аб’яднанні ў Мінску і Калінкавічах (апошняе знята з рэгістрацыі «за парушэнне заканадаўства аб культах», а сінагога перададзена пад клуб пенсіянераў). Мінская абшчына доўгі час існавала без рабіна і ў 1960—70-я г. сінагогу наведвала каля 150 чал. У 1975—77 у саюзных рэспубліках СССР прыняты акты «Аб рэлігійных аб’яднаннях», якія пашырылі магчымасці рэліг. арг-цый і пазбавілі іх ад дробнай апекі з боку ўлад; прыняты меры па пашырэнні правоў Савета па справах рэлігій пры СМСССР. У 1986—87 у краіне створаны спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рэліг. арг-цый, што прывяло да значнага павышэння іх колькасці: дзейнічалі 370 праваслаўных цэркваў, адзін манастыр (у Жыровіцах), 103 касцёлы (66 з іх у Гродзенскай вобл.), больш за 200 пратэстанцкіх, 23 стараабрадніцкія, 1 іудзейская абшчына ў Мінску і мячэць у Іўі. У крас. 1988 напярэдадні ўрачыстага святкавання 1000-годдзя хрышчэння Русі, адбылася сустрэча патрыярха РПЦ Пімена і членаў Сінода з Генеральным сакратаром ЦККПСС М.С.Гарбачовым, пасля якой царква атрымала права свабоднай богаслужэбнай, місіянерскай, духоўна-асветніцкай, дабрачыннай і выдавецкай дзейнасці. Святарам быў адкрыты доступ да сродкаў масавай інфармацыі, у навуч. ўстановы. На працягу 1988 на Беларусі зарэгістравана 29 праваслаўных, 7 каталіцкіх, 3 пратэстанцкія новыя абшчыны. У 1989 у Беларусі дзейнічала 399 праваслаўных прыходаў. Адноўлены Магілёўская, Пінская і Полацкая епархіі, пачалося стварэнне Брэсцкай і Гомельскай. На Архірэйскім саборы РПЦ (кастр. 1989) у Маскве прынята рашэнне аб утварэнні Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхата, у які ўвайшлі ўсе епархіі з прыходамі і манастырамі на тэр. Беларусі. Рашэннем Свяшчэннага сінода Рус. праваслаўная царква на Беларусі атрымала статус Бел. экзархата, а мітрапаліт мінскі і беларускі Філарэт — патрыяршага экзарха Беларусі. У 1989 на базе Жыровіцкага манастыра пачала дзейнічаць праваслаўная духоўная семінарыя. Пры Мінскім епархіяльным упраўленні адкрыліся курсы па падрыхтоўцы рэгентаў, пачаў выходзіць бюлетэнь «Минские епархиальные ведомости» (тыраж 700 экз.). Пачалося ажыўленне рэліг. дзейнасці і рымска-каталіцкай царквы. Адчыняліся старыя і будаваліся новыя касцёлы, аднаўлялася дзейнасць манаскіх ордэнаў, місіянерская дзейнасць, выданне рэліг. л-ры. Усталяванню спрыяльных адносін паміж кіраўніцтвам сав. дзяржавы і рымска-каталіцкай царквой садзейнічала сустрэча М.С.Гарбачова з папам рымскім Іаанам Паўлам П. У 1989 створана Мінская епархія, у якую апостальскім адміністратарам прызначаны ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч. У 1989 з Саюза ЕХБ (на Беларусі аб’ядноўваў 187 абшчын) выйшлі пяцідзесятніцкія абшчыны і, па ўзгадненні з Саветам па справах рэлігій, стварылі сваю рэсп. арг-цыю, якая аб’яднала 114 абшчын. У пратэстанцкіх арг-цыях было 21 805 вернікаў, у т. л. 9201 евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 11 973 пяцідзесятнікаў і 1631 адвентыст. Паводле даных Інстытута сацыялогіі Нац.АН Беларусі ў 1990 доля вернікаў сярод насельніцтва вырасла да 30%; павялічылася колькасць абрадаў: хрышчэння дзяцей у 1,5 раза, вянчання ў 3 разы. Праваслаўная царква на Беларусі налічвала 6 епархій, 603 абшчыны, у т. л. 126 новых; ёй вярнулі будынак жаночага манастыра ў Полацку, дзе пасялілася 20 манашак, а пазней сюды пераехалі яшчэ 35 манашак з Жыровіч. Праваслаўныя святары сталі выконваць абрады, якія раней забараняліся ўладамі: асвячэнне жылля, гасп. пабудоў, калодзежаў, аўтамабіляў; адпраўлялі трэбы ў дамах і кватэрах вернікаў.
Каталіцкая царква адкрывала новыя прыходы, запрашала святароў з-за мяжы (на 222 зарэгістраваныя абшчыны заставалася толькі 59 мясц. ксяндзоў, 109 запрошаны пераважна з Польшчы); заснавана Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя. У 1991 утвораны новыя царк.-адм. адзінкі — Гродзенская рымска-каталіцкая епархія (у межах Гродзенскай вобл.) і Мінска-Магілёўская архіепархія-мітраполія (архідыяцэзія, у межах Мінскай і Магілёўскай абл.) з падпарадкаваннем апошняй Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абл.), у 1999 — Віцебская дыяцэзія (у межах Віцебскай вобл.). Генеральным вікарыем на Пінскі дэканат, які ўключаў 40 касцёлаў, прызначаны К.Свёнтак.
З пач. 1990-х г. на Беларусі адноўлена дзейнасць грэка-каталіцкай царквы, што звязана з духоўнымі пошукамі часткі інтэлігенцыі і ідэяй пра царкву, у якой набажэнства і культ былі б звязаны з бел.нац. традыцыямі, мовай, сімволікай. Рэліг. абшчыны грэка-католікаў былі нешматлікія; толькі ў Мінску і Полацку вернікі-уніяты звярнуліся ў гарвыканком з просьбай аб рэгістрацыі. Актывізавалі сваю дзейнасць і этнаканфесіянальныя групы стараабраднікаў (зарэгістраваны 2 новыя абшчыны), мусульмане (зарэгістравана абшчына ў Мінску, да 70 чал.), пачалі дзейнічаць 3 іудзейскія абшчыны (акрамя Мінска, зарэгістраваны арг-цыі ў Віцебску і Бабруйску). Працэс канфесіяналізацыі грамадства працягваецца. З 1988 да 2003 колькасць рэліг. арг-цый павялічылася ў 2,5, а рэліг. кірункаў — у 3 разы. Паводле даных Інстытута сацыялогіі Нац.АН Беларусі доля вернікаў у краіне вырасла да 47—49 %.
Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Талерантнае прыняцце Беларускай дзяржавай поліканфесіянальнай мадэлі забяспечвае роўныя правы зах. і ўсх. традыцыям, дае магчымасць захавання міру і стабільнасці на бел. зямлі. Статус рэлігіі ў грамадстве павышаецца, фарміруецца новы сацыяльны светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей. На афіц. рэспубліканскіх мерапрыемствах заўсёды прысутнічаюць лідэры і праваслаўнай, і каталіцкай цэркваў. Дзейнасць рэліг. абшчын і цэркваў рэгулюецца адпаведнымі статутамі і дзярж. заканадаўчымі актамі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі 1996) забяспечвае роўнасць перад законам усіх рэлігій і веравызнанняў. У 1992 Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях» (прайшоў міжнар. экспертызу і прызнаны адпаведным міжнар. стандартам; у 2002 у яго ўнесены змены і дапаўненні) абвясціў свабоду рэліг. аб’яднанняў, гарантаваў усім грамадзянам аднолькавыя правы незалежна ад рэліг. прыналежнасці. У Законе акрэслена магчымасць супрацоўніцтва дзяржавы з шэрагам канфесій (у т. л. праваслаўнай, каталіцкай, лютэранскай, іудзейскай і мусульманскай), якія зрабілі істотны ўклад у гіст. развіццё і станаўленне духоўных, культ. і дзярж. традыцый бел. народа. Міжканфесіянальнай згодзе садзейнічае створаны ў студз. 1997 на базе Савета па справах рэлігій пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які выконвае функцыі не толькі органа кантролю, але і даследчага і каардынацыйнага цэнтра. У Рэспубліцы Беларусь існуе 27 канфесій, на 1.1.2004 зарэгістравана 2863 рэліг. абшчыны. Паводле даследаванняў бел. сацыёлагаў 1994 і 1997 абсалютная большасць рэспандэнтаў-вернікаў лічаць сябе: праваслаўнымі (каля 80 % у 1994 і каля 77,4% у 1997), католікамі (адпаведна 9,9 і 10,4; паводле інш. звестак 14,8%), пратэстантамі (0,7 і 0,4%), іудзеямі (0,3% і 0,4%). У выкананні рэлігійных абрадаў і таінстваў рэгулярна прымаюць удзел 5,5%, зрэдку 37%. Асноўная перадача рэліг. традыцый у бел. грамадстве адбываецца праз удзел у святочных набажэнствах. Носьбітамі традыцый з’яўляецца не толькі святарства, але і старэйшае пакаленне, якое ў сям’і выконвае ролю ахоўніка сакральных ведаў. Пашырэнне рэліг. абшчын на Беларусі мае выразна акрэсленую ўнутраную мяжу, якая падзяляе Беларусь на 2 часткі: усх. і заходнюю. Гэтая мяжа супадае з дзярж. граніцай СССР да 1939. Пры гэтым у зах. Беларусі захоўваецца традыцыйны для перад- і пасляваеннага перыяду больш высокі ўзровень рэлігійнасці (каля 70—80% насельніцтва — веруючыя) і значна большая колькасць абшчын, чым ва ўсходніх абласцях. Праваслаўная царква з’яўляецца самай вял. канфесіяй на тэр. Беларусі. Па колькасці абшчын і вернікаў сярод інш.рэліг. аб’яднанняў яна займае першае месца. На 1.1.2004 Беларуская праваслаўная царква (БПЦ) аб’ядноўвае 1290 абшчын, 10 епархій, 21 манастыр, 17 брацтваў, 9 сястрынстваў (у 2003 дзейнічала 1040 і будаваліся 144 праваслаўныя храмы). Найб. колькасць праваслаўных абшчын у Брэсцкай (322) і Мінскай (292), найменшая ў Магілёўскай вобл. (91). У рэліг. арг-цыях працуе больш за 1250 праваслаўных святароў. У Жыровічах дзейнічае духоўная семінарыя га падрыхтоўцы святароў, духоўная акадэмія, школа рэгентаў і званароў, вучылішча па падрыхтоўцы псаломшчыкаў. Бел. праваслаўная царква мае 8 перыяд. выданняў і штотыднёвую праваслаўную радыёпраграму «Дабравест». БПЦ арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. Узначальвае яе мітрапаліт Філарэт (К.В.Вахрамееў), мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі. БПЦ актыўна падтрымала і ўключылася ў працэс нац. адраджэння. У 1999 Біблейскай камісіяй на бел. мове выдадзены богаслужэбныя тэксты Божай літургіі. У «Беларускім праваслаўным календары», які выдаецца штогод Мінскім Святапетрапаўлаўскім саборам і Брацтвам святых віленскіх пакутнікаў змяшчаюцца трапары і кандакі дванадзесятым святам і святым зямлі беларускай, перакладзеныя на бел. мову. У праваслаўныя святцы месяцаслова і ў «Звод імёнаў святых» унесены 23 бел. новапакутнікі; кананізаваныя у 1999, і 1000 новапакутнікаў зямлі рускай, кананізаваных у 2000. Бел. святым прысвячаюцца новыя святы, песнапенні, абразы. Спіс бел. святых з кожным годам папаўняецца. Так, 31.1.2001 святы Сінод БПЦ прылічыў да мясцовашанаваных святых архідыякана, экзарха Усяленскага патрыярхата Нікіфара Кантакузена, кіеўскага мітрапаліта свяшчэннапакутніка Макарыя, архіепіскапа астраханскага свяшчэннапакутніка Мітрафана, архіепіскапа рыжскага свяшчэннапакутніка Гаўрыіла, князёў Барыса Тураўскага і Фёдара Астрожскага і інш. У Гродне і Мінску створаны прыходы ў гонар Усіх Святых зямлі Беларускай. У сучаснай бел. праваслаўнай традыцыі ў богаслужэнне паступова ўводзіцца бел. мова (напр., у Святапетрапаўлаўскім саборы Мінска літургія ў першую суботу кожнага месяца і малебен за бел. народ з акафістам святым пакутнікам Антонію, Іаану і Яўстафію віленскім кожную сераду ў 17 гадзін перад абразом з часткамі мошчаў святых віленскіх пакутнікаў). Абсалютная большасць праваслаўных святароў — этнічныя беларусы. З улікам спецыфікі Беларусі, патрабаванняў і патрэб прыхаджан, царк. выданні ў краіне друкуюцца на дзвюх мовах — беларускай і рускай. На дзвюх мовах рыхтуюцца кадры святароў у царк. навучальных установах. Пасланні мітрапаліта Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі з нагоды свят і ўрачыстых дат, як правіла, агучваюцца ў Святадухаўскім кафедральным саборы на бел. мове, друкуюцца паралельна на рус. і бел. мовах.
Рымска-каталіцкая царква на Беларусі таксама адносіцца да традыцыйных і з’яўляецца адной з буйнейшых па колькасці вернікаў і абшчын. У 1999 на Беларусі створана Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў (епіскапат), у якую ўвайшлі 4 епіскапы на чале з кардыналам К.Свёнтакам. На 1.1.2004 у Рэспубліцы Беларусь былі 4 епархіі, 432 прыходы, 9 місій, 8 манаскіх абшчын (кляштараў), 3 добраахвотныя т-вы «Карытас» і 2 вышэйшыя духоўныя семінарыі. Самай вялікай этнаканфесіянальнай групай з’яўляецца група католікаў-палякаў, якая ў асноўным пражывае на тэр.зах. Беларусі. З усіх каталіцкіх абшчын (432) значная частка (170) знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл. Каталіцкая царква знаходзіцца пад уплывам Ватыкана (якому яна падпарадкавана), польскага епіскапату (з якім цесна звязана) і культурна-асв. устаноў. Гістарычна склалася, што каталіцкі клір на Беларусі меў пераважна прапольскую арыентацыю, што адыграла пэўную ролю ў фарміраванні пашыранай канцэпцыі атаясамлення этнічнай і рэліг. прыналежнасці: католік — значыць паляк. Уплыў польскага касцёла на беларускі захоўваецца і ў сучасных умовах. З 332 святароў, якія абслугоўваюць прыходы, 192 з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі, пераважна Рэспублікі Польшча. У большасці выпадкаў у касцёле справаводства вядзецца на польскай мове, літаратура паступае з Польшчы. Каталіцкая царква пачала працэс беларусізацыі царк. жыцця: вядзенне набажэнства, выпуск л-ры на бел. мове. Беларусізацыя касцёла адбываецца паступова, нярэдка праз дзейнасць новых рэліг. груп і аб’яднанняў пры касцёлах. Ідзе падрыхтоўка бел. каталіцкіх святароў: у 1996 4 першыя выпускнікі Гродзенскай духоўнай семінарыі (адчынена ў 1990 намаганнямі тагачаснага біскупа Т.Кандрусевіча) атрымалі свой святарскі сан; у 2002 пачала дзейнічаць Пінская вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Фамы (Тамаша) Аквінскага. На Беларусі зарэгістраваны і 2 традыцыяналісцкія абшчыны католікаў, якія прытрымліваюцца старога, дасаборавага (II Ватыканскага сабора, 1962—65) вучэння і адмаўляюць правядзенне імшы на нац. мовах (лічаць латынь адзінай сапраўднай літургічнай мовай), празмерны экуменізм, некаторыя новаўвядзенні ў дачыненні да паводзін асобных афіц. святароў і г.д. Традыцыяналісты ў набажэнстве ўжываюць старую касцельную музыку, грыгарыянскі харал і г.д.
З пач. 1990-х г. адноўлена дзейнасць грэка-каталіцкай царквы, зарэгістраваны 13 грэка-каталіцкіх абшчын. Найбольшая з іх у Мінску, астатнія даволі малалікія — у іх па 10—30 чалавек, у асноўным ва ўзросце 25—50 гадоў, паводле сацыяльнага складу пераважна інтэлігенцыя. Святароў-прафесіяналаў маюць толькі абшчыны Мінска і Гродна. Уніяцкія абшчыны накіравалі некалькі чалавек у духоўныя навуч. ўстановы Ватыкана і ў г. Люблін (Польшча). У 1996 з нагоды 400-годдзя Брэсцкай царк. уніі адбыліся канферэнцыі, семінары і ўрачыстыя набажэнствы уніятаў.
У апошнія гады павялічылася колькасць пратэстанцкіх аб’яднанняў як традыцыйных для Беларусі, так і новых (у большасці заснаваных місіянерамі з ЗША і зах. краін). Аднак большасць з іх налічваюць ад 10 да 50 вернікаў. На 1.1.2004 зарэгістравана 1005 пратэстанцкіх абшчын, з якіх 494 хрысціян веры евангельскай (ХВЕ), каля 270 евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ). Найбольш абшчын ЕХБ і ХВЕ у Брэсцкай і Мінскай абласцях. Існуюць таксама 29 аўтаномных абшчын ЕХБ і абшчын, якія ўваходзяць у Савет цэркваў ЕХБ; 9 аўтаномных абшчын пяцідзесятнікаў, а таксама пяцідзесятніцкіх па накіраванасці абшчын евангельскіх хрысціян у духу апостальскім. Зарэгістраваны Беларуская канферэнцыя адвентыстаў сёмага дня (63 абшчыны), рэліг. аб’яднанне абшчын поўнага Евангелля (62 абшчыны), кальвінская хрысціянская рэлігійная кангрэгацыя «Беларускі евангелічны рэфарматарскі збор» (2 абшчыны), 19 лютэранскіх абшчын. Існуюць неапратэстанцкія аб’яднанні: Новаапостальскай царквы (20 абшчын), Царква Хрыстова (6), абшчыны месіянскага служэння (3), Царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён (мармоны; 3 абшчыны). Большасць неапратэстанцкіх абшчын знаходзіцца ў Мінску і абл. гарадах. Налічваецца 26 місій пратэстанцкага веравучэння і каля 70 тыс. вернікаў. Кадры прэсвітэраў, прапаведнікаў і рэгентаў рыхтуюць 2 вышэйшыя і 2 сярэднія навуч. установы ЕХБ і ХВЕ. Выдаецца некалькі часопісаў і газет, дзейнічае 561 малітоўны дом, столькі ж будуецца. У 2003 пратэстанцкія арг-цыі з нагоды 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі правялі юбілейныя канферэнцыі, сумесныя малітвы, тэатралізаваныя прадстаўленні, тэалагічныя дыспуты, канцэрты.
На 1.1.2004 на Беларусі былі 34 стараабрадніцкія абшчыны, з якіх 18 знаходзяцца ў Віцебскай вобл. Існуе 29 іудзейскіх абшчын, якія ўваходзяць у 2 іудзейскія рэліг. аб’яднанні Рэспублікі Беларусь, па 6 з іх у Брэсцкай і Гомельскай абл. Самыя вял. абшчыны ў Мінску, Магілёве і Бабруйску. У Мінску дзейнічаюць 2 вышэйшыя духоўныя вучылішчы (ешыботы). З-за адсутнасці мясцовых рабінаў святары запрашаюцца з ЗША і Ізраіля. У бел. іудаізме сучасныя кірункі прадстаўлены 14 прагрэсісцкімі абшчынамі. Існуюць 3 месіянскія абшчыны, у якія ўваходзяць у асн. маладыя іудзеі.
На тэр. Беларусі пражывае каля 12,5 тыс. татараў і дзейнічаюць 27 мусульманскіх абшчын (10 з іх у Гродзенскай вобл.), якія ўтварылі 2 незалежныя рэліг. аб’яднанні. У 1994 у Мінску на 1-м Усебел. з’ездзе мусульман абвешчана ўтварэнне Мусульманскага рэліг. аб’яднання (муфтыяту) Рэспублікі Беларусь.
У канцы 20 ст. ў свеце актывізаваўся працэс фарміравання новых рэлігій, якія можна разглядаць як інстытут адаптацыі грамадства да хуткіх змен. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя, урбанізацыя, пашырэнне інфарм. прасторы, фарміраванне тэхналогій уздзеяння на масавую свядомасць і г.д. паўплывалі і ўплываюць на ўзнікненне і пашырэнне новых рэлігій. Іх масавае з’яўленне на Беларусі звязана з паліт. працэсамі канца 1980 — пач. 1990-х г. Атэістычная сістэма выхавання ў часы існавання СССР істотна дыскрэдытавала ў вачах насельніцтва класічныя рэлігіі, місіянерскія магчымасці якіх былі абмежаванымі. Таму новыя рэлігіі пашыраліся амаль без канкурэнцыі. У канцы 1980-х г. атрымалі распаўсюджанне агні-ёга, тэасофія і крышнаізм, з пач. 1990-х г. — Вера Бахаі, Цэнтр Свету Шры Чын Моя, «Брахма Кумарыс» і інш. У сярэдзіне 1990-х г. класічныя рэлігіі значна аднавілі свае структуры на Беларусі і знайшлі падтрымку ўлады. Гэта заклапочанасць грамадства, звязаная з дэструктыўнымі праявамі ў свеце з боку шэрагу новых рэлігій — АУМ Сінрыкё, Белага брацтва, Храма Сонца і інш., значна абмежавалі магчымасці далейшага распаўсюджвання новых рэлігій. На 1.1.2004 у Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 6 абшчын бахаеў, 6 абшчын Міжнароднага т-ва Свядомасці Крышны, 1 абшчына Аамота. Частка рэліг. груп дзейнічае без рэгістрацыі.
Літ.:
Куроедов В.А. Религия и церковь в советском государстве. М., 1981;
Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). М., 1971;
Яго ж. Очерки истории экспансии католической церкви в Белоруссии XVIII. Мн., 1974;
Яго ж. Политика Ватикана и католической церкви в Западной Белоруссии (1918—1939). Мн., 1983;
История евангельских христиан-баптистов в СССР. М., 1989;
Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Мн., 1990;
Канфесіі на Беларусі (канец XVIII—XX ст.). Мн., 1998;
Пучков П.И., Казьмина О.Е. Религии современного мира. М., 1998;
Верашчагіна А.У., Гурко А.В. Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX ст.Мн., 1999;
Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII — пачатку XX ст. Брэст, 1999;
Черепица В.Н. Очерки истории православной церкви на Гродненщине. Гродно, 2000;
Гурко А.В. Новые религии в Республике Беларусь: Этнологич. исслед. Мн., 2003.
А.У.Верашчагіна, А.В.Гурко.
Мінскае капішча. Рэканструкцыя В.Сташчанюка па матэрыялах Э.Ляўкова.Ефрасіння, князёўна Полацкая. Гравюра 19 ст. са старажытнага абраза ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры.Полацкая Спаса-Ефрасіннеўская царква 12 ст.Тытульны ліст «Бібліі» Ф.Скарыны. 1519.Жыровіцкі абраз Маці Божай.Праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай Пётр Магіла.Хрышчэнне Міндоўга. Гравюра 19 ст.Выява св. Казіміра на абразе Тракельскай Маці Божай. 17 ст. З в. Тракелі Гродзенскай вобл.Кальвінісцкі дзеяч ВКЛ М.Радзівіл (Чорны).Кальвінскі збор (рэфармацкая царква) у в Асташын Карэліцкага раёна Фота пач. 20 ст.Сінагога ў Слоніме. 17 ст.Мячэць у Іўі.Рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч З.Лазінскі.Мітрапаліт мінскі і слуцкі Філарэт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі.Архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі-мітраполіі, апостальскі адміністратар Пінскай рымска-каталіцкай епархіі Казімір Свёнтак.Вялікдзень у Пакроўскім саборы. Гродна. 1990-я г.Памятны знак у гонар тысячагоддзя праваслаўнай царквы на Беларусі. Заслаўе. 1992.Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. 2000.Царква Раства Багародзіцы ў Салігорску. 2000.Абрад хлебапраламлення на малітоўным сходзе ў царкве ЕХБ. Кобрын. 2001.