1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люструе гладзь возера.
2. Адлюстроўваць. Страха .. ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі, якія люстравалі ў сабе тыя медныя блікі, што доўгай палосаю застылі далёка над цёмнымі палямі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рыва, ‑а, н.
Трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі ў гарачае надвор’е; смуга. Сонца падымалася ўсё вышэй і вышэй, і цяпер далёка на даляглядзе трымцела-пералівалася ледзь прыкметнае марыва.Даніленка.Сонца горача прыпякала. Зняможаная зямля трапятала ў блакітным марыве.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае ўсіх правоў, нераўнапраўны з іншымі. Хоць Лабановіч зараз быў далёка непаўнапраўны настаўнік, ад начальства не пастаўлены, але ён адчуў вялікае задавальненне, калі ў леснікову хату прыйшло дзевяць хлапчукоў рознага ўзросту і рознай адукацыі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да прымкнуць.
2. Размяшчацца ў непасрэднай блізкасці да чаго‑н., прылягаць да чаго‑н. [Адзін бок сенажаці] губляўся далёка ў кустах, другі прымыкаў да вялікага возера.Чарнышэвіч.
3. У граматыцы — быць у залежнасці ў форме прымыкання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрыбці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хрыбет. То тая, то другая карова жалобна мычала, трасучыся лахматаю хрыбцінаю ад с[цю]жы над аржаною саломаю.Гарэцкі.Далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nietrudno
няцяжка, лёгка;
nietrudno to zrobić — гэта лёгка (няцяжка) зрабіць;
nietrudno o wypadek — да няшчасця не далёка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯ́ТЛАВЫЯ (Picidae),
сямейства птушак атр. дзятлападобных. 38 родаў, 213 відаў. Пашыраны ў трапічнай і ўмеранай зонах, акрамя палярных абласцей, Мадагаскара, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Новай Гвінеі і Палінезіі. Найб. разнастайныя ў Паўд. Амерыцы. Жывуць пераважна ў дрэвавых і кустовых насаджэннях. 4 віды і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 10 відаў: жаўна, круцігалоўка, зялёны дзяцел, трохпальцы дзяцы, вялікі, сярэдні і малы стракатыя, сівы, беласпінны, сірыйскі; у Чырв. кнізе зялёны і трохпальцы.
Даўж. 8—56 см. Большасць Дз. прыстасавана да жыцця на дрэвах. Ногі кароткія, з доўгімі пальцамі і вострымі кіпцюрамі. Долатападобная дзюба, трывалы чэрап, моцныя мышцы шыі, жорсткае рулявое пер’е хваста, якое служыць апорай пры лажанні па дрэвах, дазваляюць дзяўбці драўніну ў пошуках корму і выдзёўбваць дуплы для гнёздаў. Язык чэрвепадобны, тонкі, далёка высоўваецца для захопу корму Некаторыя Дз. маюць слабую дзюбу і мяккі хвост (круцігалоўкі, дзяцелкі). Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, мурашкамі. насеннем, пладамі, сокам дрэў. Гняздуюцца ў дуплах дрэў і вял. кактусаў, жыхары пустынь — у норах або сярод камянёў. Нясуць 2—12 яец.
Да арт.Дзятлавыя. Дзятлы: 1 — вялікі стракаты; 2 — сярэдні стракаты; 3 — малы стракаты; 4 — беласпінны; 5 — сірыйскі.
куды́ ты мяне́ завёз? wo hast du mich híngebracht?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вая́цкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Ваенны. Да гэтага ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша.Колас.Адышлі гады ваяцкія, Зараслі магілы брацкія, Дні трывожныя далёка...Кірэенка.
2.Разм. Тое, што і ваяўнічы (у 1, 2 знач.). Ваяцкі запал, дух.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблу́дны, ‑ая, ‑ае.
Абл.
1. Які далёка зайшоў у сваіх памылках, збіўся з правільнай жыццёвай дарогі.
2. Ілжывы, няправільны, памылковы. Аблудны шлях. □ Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, з дарог аблудных скіраваць...Колас.
•••
Аблудная авечкагл. авечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)