О́СЬКІН (Віктар Сямёнавіч) (1.12.1952, в. Ураеўка Акцябрскага р-на Курскай вобл., Расія — 24.7.1992),
расійскі ваен. лётчык. Герой Расійскай Федэрацыі (1992). Скончыў Тамбоўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1974), Ваенна-паветр. акадэмію імя Ю.А.Гагарына (1985). 24.7.1992 падпалк. О. выконваў палёт у якасці інструктара экіпажа. Калі самалёт знаходзіўся над адным з раёнаў Гомеля, непадалёку ад якога размяшчалася нафтасховішча, на ім узнік пажар. О. прыняў рашэнне найхутчэй адвесці самалёт ад горада, потым даў каманду экіпажу пакінуць машыну. Экіпаж выратаваўся, О. не хапіла вышыні для катапультавання, і ён загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЕ ЗЗЯ́ННЕ,
аптычная з’ява ў верхніх слаях атмасферы (іанасферы), якая выяўляецца ў свячэнні (люмінесцэнцыі) разрэджанага паветра (гал. чынам атамаў кіслароду і малекул азоту) на вышыні ад 60 да 1000 км. Свячэнне (блакітна-белае, жоўта-зялёнае, радзей чырванаватае і фіялетавае) назіраецца пераважна ў высокіх шыротах (на адлегласці да 20—25°паўн. ш. і паўд. ш. ад магнітнага полюса), адначасова на ўсіх даўготах, з рознай інтэнсіўнасцю. Доўжыцца ад дзесяткаў мінут да некалькіх сутак. Паводле формы П.з. адрозніваюць: дыфузнае свячэнне і дугі ад аднаго пункта гарызонту да другога, а таксама прамяні, стужкі, кароны, плямы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНАЯ ЗО́РКА α Малой Мядзведзіцы, самая яркая зорка (2-й зорнай велічыні) у сузор’і Малой Мядзведзіцы. Размешчана на адлегласці каля 1° ад Паўн. полюса свету, таму захоўвае амаль нязменнае становішча пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. Паказвае напрамак на Пн і шырату месца назірання, прыблізна роўную вышыні П.з. над гарызонтам. П.з. — падвойная зорка, складаецца з цэфеіды (перыяд пульсацыі каля 4 дзён, амплітуда змены бляску 0,12 зорнай велічыні) і карлікагал. паслядоўнасці. Аддалена ад Сонца на 1000 св. гадоў. На Беларусі відаць круглы год.
А.А.Шымбалёў.
Схема вызначэння становішча Палярнай зоркі на небе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпсатэрмо́метр
(ад гр. hypsos = вышыня + тэрмометр)
прыбор для вызначэння вышыні пункта над узроўнем мора па тэмпературы кіпення вады, што залежыць ад атмасфернага ціску.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нефелагіле́я
(ад гр. nephele = хмара + гілея)
трапічны вечназялёны лес, які пакрывае горныя схілы на вышыні звыш 2000 м у раёнах з пастаяннымі туманамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
up to scratch
informal
да нале́жнае вышыні́; у до́брым ста́не
The boxer is training for the fight but he isn’t up to scratch yet — Баксёр рыхту́ецца да ма́тчу, але́ яшчэ́ не дасягну́ў нале́жнага ўзро́ўню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
gléichstehen*аддз.vi (D, an D) быць нараўне́ (з кім-н., чым-н.), стая́ць на адно́лькавай вышыні́ (з кім-н., чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
насці́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які будуецца як насціл. Насцільная дарога.
2.Спец. Які рухаецца амаль паралельна паверхні зямлі на невялікай вышыні (пра палёт куль, снарадаў і пад.). Насцільны агонь.
3.Спец. Які ідзе амаль па прамой лініі, плаўны. Насцільны скачок.
4.Абл. Які падае шчыльна (пра дождж). Росна. Золка. Пад ранак Выпаў дожджык насцільны.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. чаканіць.
2.Рмн.‑нак. Рэльефны, па-мастацку выкананы адбітак на паверхні металічных вырабаў. Рубель шыбуе мой Да новай вышыні, Чаканкай залатой Па ўсёй зямлі звініць.Непачаловіч.// Мастацкі выраб з такім адбіткам. Падарыць чаканку.
3. У тэхніцы — апрацаваная паверхня металу, загладжаная шчыліна і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камерто́н
(ням. Kammerton)
прылада ў выглядзе стальной вілкі з двума зубцамі, які пры ўдары дае гук пэўнай вышыні, умоўны тон для настройкі музычных інструментаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)