ры́бін прям., перен. ры́бий;

р. тлушч — ры́бий жир;

~ны во́чы — ры́бьи глаза́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sting​2 [stɪŋ] v. (stung)

1. прычыня́ць во́стры боль, адчува́ць во́стры боль;

The smoke is stinging my eyes. Дым выядае мне вочы.

2. джа́ліць, кало́ць, пячы́ (пра крапіву)

♦

nothing stings like the truth пра́ўда во́чы ко́ле

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прымру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Абл. Прыжмурыць (вочы). Так пасля добрага грыбнога дня, як толькі прымружыш вочы, мрояцца чорнагаловыя крамяныя баравічкі. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лупіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак. (разм.).

1. што. З сілай выдраць.

В. ліст з кнігі.

В. прабой з вушака.

2. каго. Набіць, адлупцаваць.

◊

Вылупіць вочы (разм., неадабр.) — пільна паглядзець шырока расплюшчанымі вачамі.

|| незак. вылу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смуга́, -і́, ДМ смузе́, ж.

1. Падобная на дым, лёгкая атмасферная пялёнка, дымка, туман.

Небасхіл заслаўся смугой.

Каля лесу слалася с.

2. перан. Тое, што перашкаджае ясна бачыць, затуманьвае.

С. засцілае вочы.

С. на твары (журботны настрой).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oczy

ocz|y

мн. вочы;

гл. oko

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wyczmuchać się

зак. разм. прачухацца; разляпіць вочы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wypłakać

зак. выплакаць;

wypłakać oczy — выплакаць вочы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КО́РА (ад грэч. korē дзяўчына),

статуя дзяўчыны ў доўгай вопратцы, якая стаіць прама. Вядома з 2-й чвэрці 6 ст. да н. э. ў іанійскай пластыцы, характэрна для мастацтва стараж.-грэч. архаікі. Архаічная застыласць і абагульненасць форм спалучалася з тонкай дэкар. апрацоўкай паверхні мармуру, пераважна прычоскі і складак адзення. Асобныя дэталі (вочы, вопратка) часта таніраваліся фарбамі. Выкарыстоўваліся ў якасці ахвярных дароў, што прыносілі ў свяцілішча, а таксама выконвалі функцыю верт. апор у арх. канструкцыях.

т. 8, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯТРЭ́НКА (Мікалай Макаравіч) (19.12.1919, в. Барбароў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 3.1.1997),

бел. дзеяч самадз. мастацтва, кампазітар, педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1940). З 1946 працаваў ва ўстановах нар. асветы, з 1960 у Полацкім пед. вучылішчы. Песням П. ўласцівы меладычнасць, выкарыстанне інтанацый бел. песеннага фальклору. Найб. папулярныя: «Ручнікі», «Прывітальная», «Вочы зямлі маёй» і інш. Аўтар зб. песень на вершы бел. паэтаў «Беларусі мілай» (1997) і інш.

Н.​Я.​Гальпяровіч.

т. 13, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)