РУВЕНЗО́РЫ (Ruwenzori),

горны масіў ва Усх. Афрыцы, на мяжы Заіра і Уганды. Складзены са стараж.-крыштал. парод. Выш. да 5109 м (пік Маргерыта). На ніжніх схілах да выш. каля 2600 м — перадгорныя і горныя лясы і саванны; уздоўж верхняй мяжы лесу — бамбукавыя зараснікі. На выш. 2600—3800 м — субальпійская расліннасць (гал. ч. дрэвападобны верас), вышэй за 3800 м — высакагорныя лугі, вышэй 4600—4800 м — вечныя снягі і ледавікі, агульная пл. каля 5 км². Далінныя ледавікі апускаюцца да выш. каля 4200 м. Запаведнік (горныя гарылы). Масіў адкрыты ў 1876 Г.​М.​Стэнлі.

т. 13, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМШЫ́Т (Buxus),

род кветкавых раслін сям. самшытавых. Больш за 50 відаў (паводле інш. звестак да 70). Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі, Цэнтр. і Паўд. Еўропе, Афрыцы. У Зах. Еўропе ўведзены ў культуру з ант. часу. На Беларусі інтрадукаваны С. вечназялёны (B. sempervirens).

Вечназялёныя кусты або дрэвы выш. да 20 м. Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка. Драўніна С. («пальмавае дрэва») жоўтая, шчыльная, трывалая, ідзе на дробныя вырабы. Дэкар. расліны.

Галінка самшыта вечназялёнага.

т. 14, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ко́бра

(парт. cobra)

ядавітая змяя сям. аспідаў, якая ў раздражнёным стане расшырае шыю ў выглядзе дыска; пашырана ў Афрыцы і Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кра́мбе

(н.-лац. crambe)

травяністая расліна сям. крыжакветных, якая ў дзікім стане расце ў Афрыцы; вырошчваецца як агародная культура; абісінская капуста.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

жыра́фа

(фр. girafe, ад ар. zurafa)

плямістая жвачная жывёла атрада парнакапытных з доўгай шыяй і доўгімі нагамі, якая пашырана ў Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зінджа́нтрап

(ад ар. Zindz = назва Усх. Афрыкі + -антрап)

выкапнёвая чалавекападобная малпа, якая адносіцца да аўстралапітэкаў, рэшткі яе знойдзены ва Усх. Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атэ́р

(н.-лац. Aterian = назва мясцовасці ў Алжыры)

археалагічная культура сярэдняга палеаліту ў Паўн. Афрыцы (каля 30—19 тыс. гадоў назад).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блі́смус

(н.-лац. blysmus)

травяністая расліна сям. асаковых з плоскім лісцем, пашыраная на вільготных лугах у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

самшы́т

(перс. šimšed)

вечназялёнае дрэва сям. самшытавых з цвёрдай драўнінай, пашыранае пераважна ў Паўд.-Усх. Азіі, Міжземнамор’і, прыатлантычнай Еўропе і Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спагі́

(фр. spahi, ад перс. sipahi = салдат)

кавалерысты з мясцовага насельніцтва ў французскіх каланіяльных войсках 19—20 ст. у Паўн. Афрыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)