Сікляк ‘мурашка’ (Інстр. 2), сіклі́ўкі, сікля́хі, сікуны́, сіку́чкі ‘малыя рудыя мурашкі’ (чэрв., віл., паст., круп., лудз., Сл. ПЗБ), сіку́шкі ‘мурашкі’ (Сл. рэг. лекс.), сі́каўка ‘малая рудая мурашка’: сікаўка як сікнет ядам (барыс., Сл. ПЗБ). Ад сікаць і асновы прым. сікл‑, параўн. сіклі́вы ‘які выдзяляе пякучую вадкасць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Тое ж рус. пск. сікля́ха ‘мурашка’, сікля́шнік ‘мурашнік’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) мяркуе, што разглядаемыя назвы мурашкі таго ж паходжання, што і назва рыбы сікла (гл.). Асноўны прызнак, што іх аб’ядноўвае — ‘невялікі, дробны’ — прадстаўлены лат. sîks ‘маленькі, дробны’. Аднак шырокае распаўсюджанне назваў мурашак з коранем сік‑ і наяўнасць такой матывацыі ў іх назвах далёка за межамі балтыйскага рэгіёна, параўн. ненец. javoroptsa ‘мурашка’ < jaw ‘мача’ і інш., цалкам адводзіць такую версію іх паходжання, гл. Анікін, Опыт, 277; Трубачоў, Труды, 1, 505–506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дырэкцыён

(фр. direction, ад лац. directio = кірунак)

1) дадатковы нотны стан у аркестравай партыі першай скрыпкі, фартэпіяна або акардэона, на якім запісаны асноўны матэрыял іншых партый з указаннем, калі ім уступаць;

2) скарочаная партытура невялікіх твораў (маршаў, вальсаў і інш.), прызначаных для выканання духавым аркестрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ідэ́я

(гр. idea = паняцце)

1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету;

2) асноўны, істотны прынцып светапогляду;

3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана);

4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

праме́жкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтварае сабой прамежак, прастору паміж чым‑н. Прамежкавая адлегласць.

2. Які знаходзіцца, размяшчаецца ў прамежку паміж чым‑н.; не асноўны, не галоўны. Гадзіны праз тры, сама болей праз чатыры, .. [Ксеня] будзе ў Чымкенце. Калі, вядома, нічога не здарыцца ў дарозе, калі ніхто не прагоніць яе з тормаза дзе-небудзь на прамежкавай станцыі. Васілёнак.

3. Які займае сярэдняе становішча паміж процілеглымі з’явамі. Канстанцін Лапінка ўсё бачыць і ўсё разумее, але хацеў бы .. заняць прамежкавае становішча паміж варожымі станамі. Кучар. // Спец. Які не можа быць аднесены да пэўнай катэгорыі, спалучае розныя рысы, уласцівыя розным катэгорыям. Прамежкавыя віды. Прамежкавыя формы раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тана́льнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор. // Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.

2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю. Шматаў.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне. Палітыка. Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі. Рагойша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франта́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы. Франтальны ўдар. Франтальны агонь. // Які ажыццяўляецца па ўсяму фронту (у 2 знач.); агульны. Франтальнае наступленне.

2. Які знаходзіцца ў пярэдняй частцы чаго‑н. Франтальная сцяна. // У выяўленчым мастацтве — звернуты тварам да гледача. Франтальная пастава фігуры. // У архітэктуры — сіметрычна размешчаны (пра фасад).

3. Спец. Размешчаны пярэднім бокам паралельна чаму‑н. Франтальная турбінная камера.

4. У метэаралогіі — звязаны з фронтам (у 6 знач.). Франтальная воблачнасць.

5. перан. Які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны. Франтальная праверка дамашняга задання. □ Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвік, ‑а, м.

1. Металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для змацавання чаго‑н. Рупная рука прыбівала цвікамі адарваную дошку. Бядуля. Вось Глеб махнуў рукою, нібы даў сігнал, і Данік пачаў заганяць цвік. Дуброўскі. // Калочак для вешання чаго‑н. Андрэй вярнуўся, павесіў на цвік шапку і сеў. Чарнышэвіч.

2. перан.; чаго. Разм. Галоўнае, значнае ў чым‑н. Слон — Галоўная персона, Слон — Заўсёды цвік сезона. Барадулін. Без выступлення Алены Мінаўны мы не маглі вярнуцца ў рэдакцыю. Яно было запланавана як асноўны цвік у перадачы, прысвечанай ходу жніва. Грахоўскі.

•••

Цвіком сядзець; сядзець як цвік гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калю́гавіна ’каляіна з выбоінамі’ (КЭС, лаг.; маладз., Янк. 1), ’калюга’ (навагр., Сцяшк.; слаўг., Яшк.); калюгавіна ’глыбокая брудная канава на дарозе, прарэзаная коламі’ (бах., Мат. АС), ’калюга’ (Нас.; слаўг., Яшк.), калюгжына ’тс’ (слаўг., Яшк.). З новых запісаў: калюгавіна. калугавіна, калювіна ’каляіна’ (Сл. паўн.-зах.). У суседніх гаворках адэкватнай лексікі як бы ціха м не адзначана. Асноўны арэал, як здаецца, на захадзе беларускай тэрыторыі, аднак цэнтр інавацыі хутчэй за ўсё іншы. Параўн. геаграфію лексем калявіна (Нас.), калягіна (Шат.), калявіна (лаг., смал., Яшк.), палавіна, палавіна (пух., слаўг., Яшк.); формы тыпу калюгавіна могуць быць вынікам кантамінацыі лексем калюга і калявіна. Наяўнасць форм калягіна і калявіна сведчаць аб нратэтычным характары ‑г‑, ‑в‑каляіна). Параўн. яшчэ калюга (пух., слаўг., Яшк.), якое, відаць, з каленкалюга. Наогул група слоў са значэннем ’каляіна, калужа’ ўключас шэраг кантамінаваных канструктаў (лакалізуецца на сумежжы гаворак або ў зонах з неаднародным насельніцтвам).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фон1

(фр. fond, ад лац. fundus = аснова)

1) асноўны колер карціны;

2) задні план карціны, які садзейнічае вылучэнню асноўных частак адлюстравання;

3) перан. агульная аснова, на якой хто-н. або што-н. вылучаецца;

4) пабочны шум, трэск, якім часам суправаджаецца радыёперадача, дэманстрацыя кінафільма і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЫЯЛЕ́КТ (ад грэч. dialektos гаворка),

найбольш буйное этнагенетычнае адзінства гаворак або іх груп у складзе мовы, блізкіх асн. асаблівасцямі сваёй будовы (фанет. сістэмай, граматычным ладам, слоўнікам) і сумежных па тэрытарыяльным размяшчэнні. Бел. дыялектная мова складаецца з паўн.-ўсх. Д. (аб’ядноўвае роднасныя па сваёй зыходнай аснове гаворкі мясц. насельніцтва паўн.-ўсх. ч. краіны) і паўд.-зах. Д. (гаворкі паўд.-зах. ч. краіны, за выключэннем яе паўд.-зах. кутка). Паводле мясц. асаблівасцей гаворкі паўн.-ўсх. Д. падзяляюцца на 3 групы — віцебскую, усх.-магілёўскую і полацка-мінскую, паўд.-зах. Д. — гродзенска-навагрудскую, слуцкую і мазырскую (усх.-палескую). Паміж паўн.-ўсх. і паўд.-зах. дыялектамі вылучаецца група сярэднебеларускіх (пераходных) гаворак, якія склаліся ў працэсе ўзаеманакладання і «размывання» берагоў супрацьлеглых Д. на іх стыку (у выніку змешвання іх «прыбярэжных» гаворак і ўзаемаўплыву). Паўн.-ўсх. і паўд.-зах. Д. разам з групай сярэднебел. гаворак складаюць асноўны масіў гаворак бел. нац. мовы, які тэрытарыяльна супрацьпастаўляецца па сваіх асаблівасцях зах.-палескай групе гаворак. Апошняя з’яўляецца часткай Д. бел.-ўкр. моўнага сумежжа. Асаблівасці Д. найб. адлюстроўваюцца ў мове сельскага насельніцтва. Аднак у сувязі з яго інтэнсіўным пераразмеркаваннем разбураюцца тэр. аднароднасць груп гаворак і дыялектныя межы. На аснове пэўных дыялектных і занальных аб’яднанняў сфарміравалася і знаходзіцца ў цеснай сувязі з імі і зараз бел. літаратурная мова.

Літ.:

Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1968—69.

А.​А.​Крывіцкі.

т. 6, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)