ДРАСЕЛЯВА́ННЕ (ад ням. drosseln душыць; скарачаць),
працяканне вадкасці, пары або газу праз мясц. гідрадынамічнае супраціўленне патоку (звужэнне трубаправода, вентыль, кран і інш.). Суправаджаецца змяншэннем ціску, калі паток не выконвае знешняй работы і адсутнічае цеплаабмен з навакольным асяроддзем. Пры Д. рэальных газаў адначасова змяняецца т-ра (гл.Джоўля—Томсана эфект). Выкарыстоўваецца для ахалоджвання і звадкавання газаў, вымярэння і рэгулявання расходу вадкасці і газаў.
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАЛА́,
антыгельмінтны сродак, які здабываецца з залозістых валаскоў, сцёртых з паверхні пладоў вечназялёнага дрэва Rottlera tinctoria ці Mallotus philippensis. Пашыраны ў Індыі і Кітаі. Дробны рыхлы парашок цагляна-чырв. колеру, без паху, растваральны ў эфіры і шчолачы. Мае смалу (80%), ратлерын (10%), дзеючы пачатак К. і інш. Паралізуе круглых чарвей (странгілід і анкіластамід) і стужачных; выклікае раздражненне кішэчніка, адначасова дзейнічае як слабільны сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСПА́С—САРСА́Т»,
спадарожнікавая сістэма для вызначэння ў аварыйных сітуацыях каардынат радыёбуёў, устаноўленых на суднах і самалётах. «Каспас» — сав., а потым рас. частка сістэмы, «Сарсат» — частка сістэмы, якая стваралася ЗША, Канадай, Францыяй. Уводзілася паэтапна з сярэдзіны 1980-х г. Складаецца з ШСЗ на каляпалярных кругавых арбітах, аварыйных радыёбуёў, пунктаў прыёму інфармацыі. У зоне бачнасці ШСЗ вызначаюцца каардынаты 20 і больш радыёбуёў, якія працуюць адначасова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАЧКО́ (Георгій Якаўлевіч) (1.1.1925, мяст. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў Сярэдняе вучылішча ваен. музыкантаў у Маскве (1946), Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). З 1946 ваен. дырыжор. З 1960 артыст Дзярж.сімф. аркестра Беларусі, з 1963 адначасова выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст, у рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ БЕЛЬ ((Le Bel) Жазеф Ашыль) (24.1.1847, г. Пешэльброн, Францыя — 6.8.1930),
франц. хімік, адзін з заснавальнікаў стэрэахіміі. Чл. Акадэміі прыродазнаўчых навук (1929). Скончыў Політэхн. школу ў Парыжы (1867). Навук. працы па даследаванні з’яў аптычнай актыўнасці арган. злучэнняў. Прапанаваў тэорыю асіметрычнага атама вугляроду (1874, адначасова з Я.Х. вант Гофам). Атрымаў першае аптычнаактыўнае несіметрычнае амоніевае злучэнне (1891). Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРСЕРЫЗА́ЦЫЯ [ад імя англ. вынаходніка Дж.Мерсера (J.Merceir; 1791—1866)],
1) першая стадыя тэхнал. працэсу вытв-сці віскозы. Ажыццяўляюць апрацоўкай цэлюлозы водным растворам гідраксіду натрыю. Пры М. ўтвараецца шчолачная цэлюлоза, адначасова адбываецца набраканне цэлюлозы і растварэнне яе нізкамалекулярных фракцый.
2) Апрацоўка баваўняных і цэлюлозных тканін водным растворам гідраксіду натрыю. Надае тканінам бляск, павышае гіграскапічнасць, мех. трываласць і паляпшае іх здольнасць афарбоўвацца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК (Уладзімір Юстынавіч) (29.3.1915, в. Ячава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 30.6.1990),
бел. медык-хірург.Засл. ўрач Беларусі (1956). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У 1950—84 гал. ўрач 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, адначасова ў 1959—84 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук працы па хірург. лячэнні хвароб сасудаў і органаў брушной поласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЮВІЁГРАФ (ад лац. pluvia дождж + ...граф),
прылада для вымярэння колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці вадкіх ападкаў. Уключае прыёмнік ападкаў пл. 500 см² і злучаную з ім цыліндрычную пасудзіну з паплаўком, на якім ёсць стрэлка з пяром. Ападкі, што трапляюць у пасудзіну, падымаюць паплавок і адначасова пяро самапісца вычэрчвае крывую (верт. лінія на ёй адпавядае колькасці ападкаў, гарыз. — часу іх выпадзення).