грамадская міратворчая арганізацыя. Створаны ў сак. 1972 на 2-й Усебел. канферэнцыі прыхільнікаў міру як Бел.рэсп. камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру, пазней пераўтворана ў бел.аддзяленне Савецкага фонду міру. У жн. 1991 створаны Б.ф.м. Гал. яго мэты — умацаванне міру, дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі, прапаганда і ажыццяўленне ідэй міру і гуманізму. Асн. задачы — пашырэнне і паглыбленне міжнар. супрацоўніцтва на карысць дэмакратыі і прагрэсу, ажыццяўленне праграмы нар. дэмакратыі, развіццё кантактаў у галіне навукі, адукацыі, культуры і спорту, дапамога ахвярам тэхнагенных катастроф, стыхійных бедстваў і інш. Старшыні Б.ф.м. — З.І.Азгур (1972—91) і М.Ф.Ягораў (з 1991).
л. аддзяле́нне ба́нка — ликвиди́ровать (упраздни́ть) отделе́ние ба́нка;
л. запазы́чанасць — ликвиди́ровать задо́лженность;
л. недахо́пы — ликвиди́ровать (устрани́ть) недоста́тки;
2.несов. ликвиди́ровать; устраня́ть; упраздня́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
радзі́льны Entbíndungs-;
радзі́льны дом Entbíndungsheim n -(e)s, -e;
радзі́льная пала́та Kréißsaal m -(e)s, -säle;
радзі́льная гара́чкамед. Kíndbettfieber n -s;
радзі́льнае аддзяле́нне Entbíndungsstation f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ФІЛАТЭЛІ́Я (ад філа... + грэч. ateleia вызваленне ад аплаты),
калекцыяніраванне і вывучэнне марак і інш. знакаў паштовай аплаты, дакументаў, звязаных з гісторыяй пошты. Узнікла з паяўленнем у Англіі (1840) першых наклееных паштовых марак, якія замянілі грашовую аплату за перасылку пісем. Тэрмін «Ф.» ўвёў у 1864 франц. калекцыянер Г.Эрпен. З 1860-х г. пачалі выдавацца філатэлістычныя каталогі і часопісы, з’явіліся арг-цыі філатэлістаў у ЗША (1868), Вялікабрытаніі і Германіі (1869), Францыі (1874), Расіі (1883). У СССР у 1923 засн.Усерас.т-ва, у 1966 — Усесаюзнае. На Беларусі Ф. зарадзілася ў пач. 20 ст. У 1920-я г. існавала Бел.аддзяленнеУсерас.т-ва філатэлістаў. У Зах. Беларусі ў 1925—39 клубы філатэлістаў дзейнічалі ў Брэсце, Гродне, Пінску, Лунінцы, Лідзе. У 1950-я г. ўзніклі клубы ў Мінску, Гомелі, Оршы, Віцебску. У 1967 створана Бел.рэсп.аддзяленне Усесаюзнага т-ва філатэлістаў з аддзяленнямі ў абл. гарадах. З 1970-х г.бел. філатэлісты ўдзельнічалі ў рэсп., усесаюзных і міжнар. выстаўках, атрымалі больш за 250 медалёў. З 1992 дзейнічае Бел. саюз філатэлістаў. На Беларусі пашырана тэматычнае калекцыяніраванне марак, якія маюць дачыненне да Беларусі («Беларусіка»). Першая спроба выпуску бел. марак зроблена ў 1920 у Латвіі, выдадзена 10 марак з надпісам «Асобны атрад. БНР». Пошты СССР, Польшчы, Францыі, Манака, Ізраіля, Чылі, Манголіі, ГДР, Чэхаславакіі, пошта ААН і некат. краін Афрыкі выдавалі маркі з бел. тэматыкай. Пасля 2-й сусв. вайны бел. эміграцыя выдала памятныя серыі марак, прысвечаныя юбілейным датам з гісторыі Беларусі. Маркі «беларускай пошты» вядомы ў Вялікабрытаніі. Пошта Рэспублікі Беларусь у сак. 1992 пачала выпуск уласных паштовых марак з выявамі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, твораў мастацтва, славутых асоб Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАРЫ́ЙНАГА ВЫРАТАВА́ННЯ СІСТЭ́МАў касманаўтыцы,
бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракеты-носьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўтаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракеты-носьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракеты-носьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракеты-носьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ АЭРАВАКЗА́Л.
Пабудаваны ў 1986 (арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай, В.Гапіенка) за 18 км на У ад Брэста з боку Маскоўскай шашы. Разлічаны на 400 пасажыраў. Складаецца з трох квадратных у плане аб’ёмаў, злучаных паміж сабой. У цэнтр. аб’ёме аперацыйная зала, перакрытая метал. канструкцыяй (структурай), што надае своеасаблівасць інтэр’еру, у другім — рэстаран, сталовая, у трэцім — адм. памяшканні, багажнае аддзяленне і інш.
Фасады вылучаюцца выразнай пластыкай, своеасаблівай арх.-маст. кампазіцыяй, у якой дамінуюць цэнтральна размешчаная дыспетчарская вежа і вуглавыя лесвіцы. У аддзелцы выкарыстаны мармур і граніт, пліткі «акмігран» і гіпсавыя для столі, шклопакеты для вітражоў, высакаякасная тынкоўка. Аўтарам праекта прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗІПРАСУ́ВЯЗЬ», Дзяржаўнае праектнае і навукова-даследчае прадпрыемства Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1968 як Мінскі аддзел комплекснага праектавання ін-та «Дзіпрасувязь» (Масква). З 1970 Мінскае аддзяленне маск. ін-та «Дзіпрасувязь-1», з 1989 ін-т «Дзіпрасувязь-6» Мін-ва сувязі СССР, з 1992 Дзярж.ін-т па вышуканнях і праектаванні збудаванняў сувязі «Дзіпрасувязь». З 1996 сучасная назва. Вядучы н.-д. і праектны ін-т у галіне сувязі, галаўная арг-цыя па метралогіі, стандартызацыі і сертыфікацыі сродкаў сувязі на Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне прадпрыемстваў і збудаванняў сувязі, правядзенне н.-д. і доследна-канструктарскіх работ па стварэнні асобных відаў тэхнікі, сувязі, навук. забеспячэнне сістэмы стандартызацыі і сертыфікацыі тэхнікі сувязі, сертыфікацыя абсталявання электрасувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАНІ́ЧНЫ САД БЕЛАРУ́СКАГА ДЗЯРЖА́ЎНАГА ТЭХНАЛАГІ́ЧНАГА УНІВЕРСІТЭ́ТА.
Размешчаны за 6 км ад г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобласці. Арганізаваны ў 1969 на базе дэндрарыя Негарэльскага навук.-доследнага лясгаса (закладзены ў 1954). Пл. 25 га. У садзе дэндрарый (620 відаў, формаў і сартоў), інтрадукцыйны гадавальнік і школьнае аддзяленне, матачная плантацыя, калекцыйны ўчастак травяністых адна- і шматгадовых раслін, пладовы сад, участак мясц. флоры, музей прыроды. У калекцыях 1384 віды, разнавіднасці і сарты раслін, культывуюцца 28 відаў рэдкіх раслін і раслін, якія знікаюць. База для падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі і азелянення, правядзення навук. даследаванняў і культ.-асв. работы ў галіне прыродазнаўства і аховы прыроды.
Батанічны сад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Насаджэнні спірэі японскай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ЧЫГУ́НАЧНАЯ ГРАМАДА́ў Маскве,
грамадска-паліт. і прафес.арг-цыябел. чыгуначнікаў — бежанцаў 1-й сусв. вайны. Існавала ў 1918, зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам 25.5.1918. Асн. задачы: нац.-культ. адраджэнне Беларусі, развіццё прам-сці, гандлю, асветы; беларусізацыя чыгункі, удасканаленне і развіццё чыг. сеткі і інш. шляхоў зносін на Беларусі. Паліт. платформа: федэрацыя дэмакр. Беларусі з Сав. Расіяй, роўнасць усіх нацый і рэлігій, роўнае выбарчае права, выбарнасць судовай адміністрацыі, права на арганізацыю нар. міліцыі, кантроль дзяржавы над вытв-сцю, свабода забастовак, 8-гадзінны працоўны дзень, аддзяленне царквы ад дзяржавы, адкрыццё на Беларусі сваіх ВНУ; увядзенне бел. мовы ў справаводства органаў мясц. самакіравання, судоў і навуч. устаноў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́ДАЎ Іван Ільіч (22.1.1902, с. Бабіна Цвярской вобл., Расія — 6.11.1959),
расійскі архітэктар. Скончыў Вышэйшы маст.-тэхн.ін-т у Маскве (1927; вучыўся ў А.А.Весніна); выкладаў у ім (1928—30). Адзін з кіраўнікоў Аб’яднання сучасных архітэктараў. Зрабіў значны ўклад у архітэктуру канструктывізму. У работах (Ін-т бібліятэказнаўства, 1927; дом Цэнтрасаюза, 1928; абодва ў Маскве; пасёлак новага тыпу пры Магнітагорскім горнаметалургічным камбінаце, 1930) выкарыстоўваў маст. магчымасці простых геам. форм (шар, конус) і на іх аснове ствараў прасторавыя кампазіцыі з ужываннем новых канструкцый. Горадабудаўнічым праектам уласцівы макс. выкарыстанне прыродных умоў, аддзяленневытв. зоны ад жылой, свабодная планіроўка, забудова гарадоў дамамі малапавярховымі аблегчанай канструкцыі і шматпавярховымі вежавымі.
Літ.:
Александров П.А., Хан-Магомедов С.О. Иван Леонидов. М., 1971.