вёска ў Беларусі, у Крупіцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на Пд ад Мінска, 17 км ад чыг. ст. Міханавічы. 498 ж., 162 двары (1995). Цэнтр эксперым. базы «Анопаль». Б-ка, клуб. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКА́ДЫЯ,
вёска ў Беларусі, у Гершонскім с/с Брэсцкага р-на. Цэнтр калгаса «Прыбужжа». За 6 км на Пд ад Брэста, 7 км ад чыг. ст. Гершоны, каля аўтадарогі Брэст—Ковель. 665 ж., 224 двары (1995). Афанасьеўская капліца — помнік архітэктуры 19—20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗДО́ЎКА,
вёска ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдУ ад Оршы, 98 км ад Віцебска. 300 ж., 117 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРО́ННАЕ,
вёска ў Беларусі, у Жмураўскім с/с Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 7 км ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 51 км ад Гомеля. 1632 ж., 602 двары (1995). Сярэдняя школа, б-ка, малітоўны дом хрысціян-евангелістаў, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДЫ,
вёска ў Беларусі, у Горацкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад г. Горкі, 93 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 262 ж., 84 двары (1995). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗНІК (лац. Auriga),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка Капэла (α Возніка) 0,1 візуальнай зорнай велічыні, 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і ёсць падвойныя зоркі, зорныя скопішчы. На тэр.Беларусі відаць увесь год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАН (лац. Corvus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні. 4 гал. зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр.Беларусі відаць у канцы зімы і вясной. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.Зах. Дзвіна. Пл. 0,2 км². Даўж. 0,6 км, найб.шыр. 0,4 км. Пл. вадазбору 11,4 км². Схілы разараныя. Пойма з З і ПдЗ забалочаная. Сцёк праз ручай у Зах. Дзвіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБІЛЕ́ЎЦЫ,
вёска ў Беларусі, у Лядскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км на Пн ад Шчучына, 59 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Ражанка. 296 ж., 101 двор (1995). Б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЯЛЬНА́Я,
вёска ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПдУ ад Івацэвічаў, 178 км ад Брэста, 45 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 523 ж., 171 двор (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі.