ШАЎЧЭ́НКА Васіль Савельевіч (н. 20.1.1935, с. Цыбулева Знаменскага р-на Кіраваградскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-р тэхн. н. (1986), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі авіяц. ін-т (1958). З 1960 у ін-це механікі і надзейнасці машын Нац. АН Беларусі (з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па прагназіраванні і забеспячэнні надзейнасці прыводаў машын. Распрацаваў метады структурнага і эксплуатацыйнага забеспячэння надзейнасці асн. тыпаў прыводаў машын і складаных тэхн. сістэм. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Введение в оптимальное проектирование машин. Мн., 1974;
Гидропневмоавтоматика и гидропривод мобильных машин: Эксплуатация и надежность гидро- и пневмосистем. Мн., 2001 (разам з М.У.Богданам, П.Н.Кішкевічам).
т. 17, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)